🇸🇪 Шведская міграцыёнка перагледзіць справы пра наданне прытулку беларусам
Сцвярджаецца, што гэта не звязана з гісторыяй пра дэпартацыю беларуса, якая з'явілася ўчора. 100%-ных доказаў ейнай праўдзівасці, дарэчы, няма.
👀 Болей інфармацыі, як заўсёды, у нас на старонцы
▶️ У адміністрацыі Лукашэнкі загаварылі пра стварэнне «беларускага YouTube»
Партал Videobel.bу абяцаюць запусціць 12 верасня. На ім маюць з’явіцца трансляцыі «асноўных беларускіх каналаў» (імаверна, дзяржаўных, але наўрад ці «Белсату») і яшчэ некаторыя дадатковыя «фішкі».
📍Чытайце падрабязней у нас на старонцы
📷 Лагатып мы згенеравалі самі, гэта не сапраўдная эмблема відэахостынгу!
👨🏻🎨Менавіта так выглядалі жыхары Рэчы Паспалітай... паводле кітайскай версіі
Гэтыя выявы стварыў кітайскі мастак у другой палове XVIII стагоддзя. Да чаго тут мядзведзь? У Смаргоні была вядомая на ўсю Еўропу мядзвежая акадэмія, дзе мядзведзяў вучылі розным штучкам. Як відаць з гэтага малюнку, слава гэтай акадэміі, мабыць, дайшла і да Кітаю.
Звярніце таксама ўвагу на тое, як дакладна мастак прамаляваў дэталі☝🏻
☝️Сілавікі хваляцца затрыманнем людзей, якія прадавалі месцы ў чарзе на мяжы. Але гэта не дакладна
Адзін з затрыманых, на якога надзелі кайданкі проста на «Варшаўскім мосце», кажа, што хадзіў шукаў катá.
🔍 Чытайце падрабязней на нашым сайце
💱 Курсы валютаў на 29 жніўня
Долар страціў болей за капейку, еўра патаннеў больш як на 2 капейкі. Падаражэў толькі расейскі рубель, які дадаў палову капейкі.
#курсывалютаў
🤔 Што будзе ў Беларусі пасля Лукашэнкі? Эксперты з усяго свету падзяліліся меркаваннямі
Анкетаванне зладзіла беларуская служба Радыё «Свабода». У ім прынялі ўдзел больш за 40 экспертаў з розных краінаў.
🔍 Чытайце па спасылцы, які сцэнар змены ўлады ў нашай краіне яны лічаць найбольш верагодным
📍Міністр замежных справаў Польшчы выказаўся пра «Белсат» і справу вызвалення Пачобута
Радаслаў Сікорскі сустрэўся са студэнтамі кампусу «Polska Przyszłości» і закрануў там некалькі тэмаў, звязаных з Беларуссю.
👀 Чытайце болей яго выказванняў на нашай старонцы
🔴«Беларускі Гаюн»: У Беларусі прымянілі авіяцыю, каб збіць Shahed. Імаверна, такое адбылося ўпершыню ад пачатку вайны ва Украіне
Паводле інфармацыі праекту «Беларускі Гаюн», БПЛА заляцеў у паветраную прастору Беларусі ў Гомельскай вобласці а 3:30 ночы. Пасля гэтага ў паветра падняўся знішчальнік ВПС Беларусі. Прыблізна 20 хвілінаў ён ганяўся за дронам.
Каля 3:55 у Ельскім раёне былі чутны як мінімум 2 выбухі, таксама назіралі яскравы сполах.
Падрабязнасці чытайце на нашай старонцы (з Беларусі - праз VPN)
📸Фота мае ілюстрацыйны характар
🗻Проста як з казкі! У швейцарскіх Альпах можна пабачыць вадаспад з аблокаў
Вецер, які ўтварае гэтую з'яву, называецца альпійскі фён.
Паглядзіце, як прыгожа!
Паўла Дурава выпусцяць на свабоду пад заклад
Уладальнік Telegram будзе вызвалены пра умове ўнясення залога ў памеры €5 млн. Яму будзе забаронена пакідаць Францыю і двойчы ў тыдзень давядзецца адзначацца ў паліцыі.
🛒 Жыхар Мексікі вынайшаў новы спосаб перасоўвання
Звычайна сабакаў у запрэжках можна у паўночных краінах, але гэты мужчына знайшоў рабочы спосаб☝🏻
🎧 У Беларусі шукаюць шпіёнаў? Радыёэлектроннай выведцы патрабуюцца працаўнікі з веданнем польскай, літоўскай, латышскай і англійскай моваў
На вакансіі звярнуў увагу маніторынгавы праект «Беларускі Гаюн». Яшчэ ў кастрычніку 2023 года ў адным з падраздзяленняў радыёэлектроннай выведкі ў Пастаўскім раёне шукалі спецыялістаў з ведамі літоўскай мовы. Сёлета колькасць падобных вакансіяў павялічылася.
Каго і куды шукаюць — чытайце ў нашым матэрыяле па спасылцы.
Спакойна, на фота памідоры 🍅
Штогадовы фестываль «tomatina» зноў сабраў тысячы ўдзельнікаў у вёсцы Буньоль каля Валенсіі ў Гішпаніі. Людзі кідаліся памідорамі адзін у аднаго, ператвараючы вуліцы ў чырвонае мора весялосці і смеху.
Традыцыя пачалася ў 1945 годзе. Лічыцца, што першая бітва памідорамі адбылася паміж сябрамі падчас бойкі на фестывалі. У перыяд праўлення Франка свята было забароненае, бо не мела рэлігійнай значнасці, але адрадзілася ў 1970-х гадах. Памідоры для свята пастаўляюцца гарадскімі ўладамі.
🚗🚙🚌🚐 Чэргі на мяжы ў Берасці не зменшацца: польскія службы заявілі, што не могуць прапускаць транспарт хутчэй
У мытнай службе, афіцэры якой працуюць у Тэрэспалі, заявілі, што нагоды для дадатковых сілаў у пункце пропуску няма. Такі адказ «Белсат» атрымаў ад прэс-сакратара палаты падатковага адміністравання ў Любліне Міхала Дэруся:
«Цяперашні лік мытнікаў на памежным пераходзе з улікам інфраструктуры і колькасці палос з’яўляецца дастатковым для існай турыстычнай плыні».
«Доўгі час чакання тлумачыцца не адсутнасцю дастатковай колькасці службоўцаў, а цяперашняй геапалітычнай сітуацыяй і чыннікамі, што не залежаць ад памежных службаў. Ідзецца пра неабходнасць правяранняў з мэтаю выканання санкцыяў, уведзеных з увагі на вайну ва Украіне, спраўджваюцца тавары і арганізацыі, залучаныя ў санкцыйныя спісы».Читать полностью…
😐Школьная форма вяртаецца
Неўзабаве дзеці пойдуць у школы, а некаторыя з іх у абавязковай школьнай форме. Як яна будзе выглядаць і навошта яе прыдумалі, глядзіце ў нашым відэа.
❓А як вы ставіцеся да школьнай формы?
🤔 Заканадаўчая пастка для беларускіх абітурыентаў у Польшчы. Разбіраліся ў праблеме
Колькі менавіта абітурыентаў у Польшчы трапілі ў гэтую пастку, дакладна невядома, але, мяркуючы па расказах беларусаў, якія актыўна абмяркоўваюць праблему ў закрытых чатах, такіх цяпер нават не дзясяткі, а сотні.
🔍 У чым жа справа? Чытайце ў нашым матэрыяле
📺 Навіны за 5 хвілін
🔻Марыі Калеснікавай больш за год не перадаюць лісты. А часам рвуць на ейных вачах ⬆️
🔻Лукашэнка запэўнівае, што не будзе аддаваць загад арміі РБ ваяваць за межамі краіны
🔻У Беларусі ўпершыню прымянілі авіяцыю для збіцця «шагэда»
🔻Пральныя машыны і падгузнікі з «несяброўскіх» краінаў патрапяць у «бан» з 15 кастрычніка
🔻Зяленскі прызнаў, што сітуацыя пад Пакроўскам вельмі складаная
🔻Паўлу Дураву выставілі абвінавачванні
🔻Як будзе дзейнічаць з 1 верасня бясплатны праезд для школьнікаў?
🔻Стартаваў Венецыянскі кінафестываль. А ў Парыжы распачаліся Паралімпійскія гульні
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🔸Жанчыны і дзеці Паўла Дурава: зазірнулі за кулісы жыцця заснавальніка Telegram
Дураў заўсёды падкрэсліваў, што аддае перавагу самотнаму жыццю – маўляў, гэта адная з прычынаў яго добрага выгляду. На самой жа справе першым дзіцем ён абзавёўся ў 2009-м, у 25 гадоў.
👀 Чытайце матэрыял на нашай старонцы
🔹Лукашэнка сабраў дзяржаўных прапагандыстаў, каб раздаць ім заданні перад «прэзідэнцкімі выбарамі»
Самаабвешчаны кіраўнік РБ падзякаваў адказным за прапаганду за тое, што яго «часам някепска паказваюць», але заклікаў у гэтую перадвыбарчую кампанію казаць пра дасягненне Беларусі (а недахопы лепш не паказваць).
👀 Чытайце на нашым сайце
💬 «Калі ты там пабываў, ты ўжо нікога не будзеш асуджаць. Апрача тых, хто свой быт наладжваў за кошт лёсаў іншых зэкаў, хто здаваў»
Берасцеец Віктар Панцялееў расказаў «Белсату», як правёў у няволі 1300 дзён, распісаўся з жонкай у СІЗА ды зарабіў «фантастычныя» грошы, працуючы ў магілёўскай калоніі.
А яшчэ пра тое, як турма раскрывае людзей з іншага боку: кагосьці ламае, а кагосьці загартоўвае.
🔍 Чытайце інтэрв'ю на нашым сайце
🔹Цяпер не толькі ў школу і са школы: Савет міністраў РБ дазволіў школьнікам часцей карыстацца грамадскім транспартам бясплатна
У пастанове Саўміну паправілі пару словаў, якія маглі тэарэтычна выклікаць непаразуменні паміж вучнямі і кантралёрамі ў транспарце.
📍Падрабязней чытайце ў нас на сайце
😲 Можаце сабе ўявіць спаборніцтвы, дзе ўдзельнікі дужаюцца ў мясной падліўцы?
А ў Вялікай Брытаніі і ўяўляць не трэба - штогод такія спаборніцтвы ладзяць у графстве Ланкашыр.
Паказваем, што там адбываецца.
👆У Польшчы жывуць больш за 24,5 тысяч беларускіх дзяцей
Пра гэта сведчыць колькасць трымальнікаў выплатаў праграмы «Rodzina 800+». Гэта штомесячныя выплаты па 800 злотых на любое дзіця ўзростам да 18 гадоў.
У першым паўгоддзі 2024 года «800+» атрымлівалі на 24 458 дзяцей з Беларусі. Годам раней – 18 989.
Агулам беларусаў у Польшчы на пачатак 2024 года было не менш як 310 тысяч чалавек.
Падрабязнасці чытайце на нашай старонцы (з Беларусі - праз VPN).
Дабрыдзень, сябры!
Мы вам ранішняе чытво прынеслі. Пачытайце найбольш цікавя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔸«Перад судом прыйшло рашэнне аб разводзе»
Паразмаўлялі з былым палітвязнем Арцёмам Задруцкім
🔸«Адчуванне, што ў Беларусі праводзіцца конкурс садыстаў – і яго пераможцаў бяруць на працу ў беларускую пенітэнцыярную сістэму»
У рэжыму заканчваюцца людзі, гатовыя здзекавацца з палітзняволеных за грошы?
🔸Што значыць «вызваляць любой цаной»?
Заява «Хуткай гуманітарнай дапамогі» пра палітвязняў.
#штопачытаць
💥 #галоўнае за 28 жніўня
✔️ Беларуса, якому Швецыя адмовіла ў прытулку, затрымалі па вяртанні на радзіму
✔️ Польскія службы заявілі, што не могуць прапускаць транспарт хутчэй
✔️ У Беларусь забаранілі ўвозіць яшчэ некалькі відаў еўрапейскіх тавараў
✔️ Мабільных аператараў Беларусі абавязалі стварыць «базавы сацыяльны тарыф» і больш плаціць дзяржаве
✔️ У жодзінскай турме памёр зняволены, асуджаны за палітыку? Магчыма, гэта няпраўда
✔️ Францыя выдала ордар на арышт брата Паўла Дурава – Мікалая
✔️ Гісторыку Ігару Мельнікаву пагражае да шасці гадоў зняволення
✔️ У Беларусь забаранілі ўвозіць яшчэ некалькі відаў еўрапейскіх тавараў
✔️ Што значыць «вызваляць любой цаной»? Заява «Хуткай гуманітарнай дапамогі» пра палітвязняў
🛰 Захраснуць у космасе амаль на год
Замест тыднёвага палёта амерыканскія астранаўты правядуць на арбіце амаль 9 месяцаў. Глядзіце, у чым прычына⤴️
Ён ледзь не загінуў дзіцём на вайне, а потым напісаў словы да «Калыханкі»
Сёння свой дзень народзінаў мог бы адзначаць Генадзь Бураўкін. Паглядзіце, праз што прайшоў вядомы беларускі паэт ☝🏻
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Як кадравы голад адаб'ецца на беларускай эканоміцы?
🔸Павел Дураў ездзіў у Расею: ці Telegram не стаўся ФСБшна-кіруемым
🔸 Зброя Украіны, якой могуць дастаць да Масквы – наколькі гэта мажліва?
🔸 У Польшчы трэція содні шукаюць "аб'ект", што заляцеў у паветраную прастору і прапаў з радараў
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/yRBMWX4RjZk
📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.25 па менскім часе запрашаем да прагляду «Белсат Zoom» – агляд галоўных навінаў дня, агляд надворʼя, спартовых навінаў!
💪 Моцныя бакі беларусаў — салідарнасць і ўзаемадапамога
Паглядзіце, як менчукі адрэагавалі на аварыю
❗️ У жодзінскай турме памёр зняволены, асуджаны за «палітыку»
UPD: Праваабаронцам «Вясны» пакуль не ўдалося пацвердзіць інфармацыю пра смерць вязня.
Як паведамляе «Медыязона» са спасылкай на ўласныя крыніцы, памерлы мужчына не быў прызнаны праваабарончымі арганізацыямі палітычным зняволеным.
Прычына смерці — кровазліццё ў мозг, звязанае з артэрыяльнай гіпертэнзіяй. Гэта адбылося яшчэ ў 2023 годзе, але вядома стала толькі цяпер.
У лістападзе 2022 года гэты мужчына быў асуджаны да 3 гадоў калоніі паводле артыкулаў за распальванне варожасці (частка 1 артыкула 130 КК), масавыя беспарадкі (частка 2 артыкула 293 КК), заклікі да дзеянняў супраць нацыянальнай бяспекі (частка 3 артыкула 361 КК), паклёп на Лукашэнку (частка 2 артыкула 367 КК) і абразу прадстаўніка ўлады (артыкул 369 КК).