📢 Не паспелі ўсачыць за навінамі на выходных?
У нас маецца дадатковы канал з максімальна сціслым апісаннем асноўных падзеяў ➡️ (НЕ)АПОШНІЯ НАВІНЫ.
Вынікі дня, падборкі найлепшых і найважнейшых матэрыялаў. Абяцаем не спаміць, далучайцеся да @vynikidnia
#галоўнае
🔹Меў свой «Шэўрале», калекцыянаваў каменьчыкі, шмат курыў. Малавядомае з жыцця Янкі Купалы
У дзень народзінаў паэта прыгадваем у нашым відэа факты з біяграфіі «песняра», пра якія вам наўрад ці казала настаўніца «бел.літу» ў школе ☝️
📍«Белгазпрамбанк» распрадае будынкі на менскай вуліцы Кастрычніцкай
У складзе лоту – тры колішнія вытворчыя корпусы Менскага заводу Кастрычніцкай рэвалюцыі. Раней там размяшчаўся вядомы культурны хаб «Ок16», аднак на пачатку 2021 года ён спыніў сваё існаванне.
Чытайце болей на сайце:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🎼 Гэтая полька вывучыла беларускую мову, а цяпер стварае песні на «памежнай» падляскай гаворцы. Знаёмцеся – Ніка Юрчук aka Niczos
Беларусь у Нікі асацыюецца найперш не з рэжымам Лукашэнкі, а з успамінамі пра паездкі ў этнаграфічных экспедыцыях.
Некалі Ніка ездзіла на «Басовішча» – беларускі рок-фэст на Падляшшы. Цяпер жа сама выступае на «Tutaka» – нашчадку «Басовішча».
Чытайце вялікае інтэрв'ю:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
😨 Смяротна небяспечная хвароба, якую літаральна можна «набыць у краме». Гаворым з экспертам пра батулізм
У чэрвені жыхары шэрагу расейскіх гарадоў атруціліся батулатаксінам адным і тым жа спосабам. Усе куплялі ў сетцы «Кухня на раёне» салат з тунцом, яблыкам і кансерваванаю фасоляю.
Падобна, што фасоля ў салаце, які быў у продажы, ператварылася ў батулатаксінавую атруту. Гэта цалкам рэальна, кажа эксперт у хімічнай і біялагічнай бяспецы Сяргей Бесараб.
Чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
👆 У гэты дзень 24 гады таму адбылося страшнае: знік аператар Дзмітрый Завадскі
У яго засталіся жонка і маленькі сынок.
Дзмітрый Завадскі быў асабістым аператарам Лукашэнкі і мог вывесці дыктатара на чыстую ваду.
У сакавіку 2002 года Вярхоўны суд прысудзіў двум былым афіцэрам МУС Беларусі – Валерыю Ігнатовічу і Дзмітрыю Маліку – па 10 гадоў зняволення за выкраданне Дзмітрыя Завадскага. Забойства на судзе даказана не было. Ні на следстве, ні ў судзе Малік і Ігнатовіч не прызналі сваю віну ў выкраданні. Цела аператара так і не знайшлі.
Дабрыдзень, сябры!
Мы сабралі найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🗞 На Валадарку хацелі перавезці гістарычны музей. Але перадумалі
Якія планы ва ўладаў на Пішчалаўскі замак?
🗞 «Усё дрэнна» – паразмаўлялі з выдаўцом і рэдактарам «Літрадыё» Паўлам Анціпавым
Распыталі, ці можа выдавецтва за мяжой існаваць за кошт продажу беларускіх кніг.
🗞 Тэлеканал «Дождь» паведаміў пра «цяжкую хваробу» Лукашэнкі
Лукашэнку зрабілася блага ў Астане, дзе праходзіў саміт ШАС, паведаміў расейскі тэлеканал «Дождь» са спасылкаю на неназваную крыніцу. Выданне сцвярджае, што палітык «насамрэч вельмі цяжка хварэе і вельмі цяжка пераносіць сваю хваробу», але прычыну нядужасці не называе.
#штопачытаць
💔Ягор Лебядок
Вайсковы аналітык, быў затрыманы 13 ліпеня 2022 года. Спачатку па адміністрацыйнай справе, але пасля бы яму было прад'яўлена абвінавачанне па крымінальнай справе.
23 снежня 2022 г. у Менскім абласным судзе Ягору прысудзілі пяць гадоў пазбаўлення волі ўзмоцненага рэжыму.
📩 Падтрымайце палітвязня: ПК № 22. 225295, Берасцейская вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20
🤩 Паглядзіце, якія здымкі дасылаюць на найбуйнейшы конкурс касмічнай фатаграфіі
Каралеўская абсерваторыя Грынвіча апублікавала шорт-ліст Astronomy Photographer of the Year Awards 🔭
💁🏻♂️ Гістарычны музей мог пераехаць у будынак... былога СІЗА на Валадарскага. Аднак усё ж не пераедзе
Старшыня камітэту архітэктуры і горадабудаўніцтва Менгарвыканкаму Віктар Гуцько заявіў, што такі варыянт разглядаўся, але ў выніку ад яго ўсё ж адмовіліся.
Чытайце болей:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Кітайскія вайскоўцы на вучэннях у Беларусі, а Рыжанкоў пачынае візіт у Кітай. Распавядаем чаго чакаць ад беларуска-кітайскіх стасункаў
🔸Напярэдадні нацыянальнага свята ў Вільні апаганілі помнік Міндоўгу
🔸Разбіраем наступствы візіту Орбана ў Расею
🔸Што такое падкасты і чаму яны ўсё больш папулярныя? Распавядзем пра некаторыя беларускія падкасты
🔸У Будславе праходзіць традыцыйны «Будслаўскі фэст»
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/CeIOBmrHydE
🤔 Што будзе, калі ў спёку пакінуць басейн з вадой на вуліцы?
Адказ глядзіце ў нашым відэа!
🐱Можаце сабе ўявіць коціка-скейтбардзіста?
А такі ёсць. Ён ездзіць як сапраўдны спартовец і мае сотні тысяч падпісантаў у сацсетках.
Як вам? 🥰
💪300 кіламетраў пехатою за 10 дзён
Менавіта столькі прайшоў беларус з Партугаліі ў Іспанію. За дзень ён праходзіў у сярэднім 25 км, а такая вандроўка каштавала яму каля 1700 еўраў.
Паглядзіце, які неверагодна прыгожы шлях ён прайшоў!
🔹У Вільні хтосьці напісаў «Вільня наша» на помніку Міндоўгу. Гэта адбылося напярэдадні ўдзелу Святланы Ціханоўскай у цырымоніі да дня каранацыі князя
Правакацыя, зрэшты, ніяк не перашкодзіла ўдзелу Ціханоўскай у мерапрыемстве. На цырымоніі выступілі Гітанас Наўседа і прэзідэнт Эстоніі Алар Карыс, які, між іншым, згадаў Беларусь у сваёй прамове.
Чытайце болей на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
😇 Добрыя навіны тыдня
Сярод таго трэшу, які адбываецца навокал, можна не заўважыць, што здараецца і нешта прыемнае. Каб вы не прапусцілі, мы зрабілі невялікую падборку:
🔅 Як мінімум 18 палітвязняў выйшлі на волю
🔅 У Полацку паўстаў мурал з выяваю князя Усяслава Чарадзея
🔅 Ва ўніверсітэце Даўгаўпілса вылучылі бюджэтныя месцы для беларусаў
🔅 У Беластоку хочуць заснаваць Інстытут беларускай мовы
🔅 Энергетыкі дапамаглі буслянятам вярнуцца дадому пасля буры
🔅 Археолагі падчас раскопак на Менцы знайшлі ўнікальную драўляную фігуру
🔅 У Вроцлаве з'явілася кнігарня «NookBook», якую адкрыла беларуская акторка
💬 «...А вось як не любіць гэта поле, і бор,
І зялёны садок, і крыклівую гусь!..
А што часам тут страшна заенча віхор,—
Гэта енк, гэта крык, што жыве Беларусь»
Янка Купала напісаў гэтыя радкі на пачатку XX стагоддзя. Апошняя фраза з вершу ў выніку стала лозунгам шматлікіх пакаленняў беларусаў, якія марылі бачыць сваю краіну вольнай. Дайшло да таго, што ў нашую эпоху фраза наогул стала «экстрэмісцкай».
📍Сёння – 7 ліпеня – чарговая гадавіна з дня народзінаў Івана Дамінікавіча Луцэвіча. Тое, што гэта сапраўднае імя паэта, ведаюць, напэўна, усе. А вось менш вядомыя факты з біяграфіі Купалы/Луцэвіча мы ўключылі ў наш квіз, на пытанні якога прапануем вам адказаць 🔍
▪️Пайшоў з жыцця беларускі грамадскі дзеяч у Літве Віталь Каракорскі
Ён нарадзіўся ў Бабруйску, аднак пражываў у Вільні ад 1990 года. Каракорскі працаваў на літоўскім радыё і тэлебачанні, стварыў тэлешоў пра літоўскіх габрэяў, перадачы пра беларусаў і расейцаў у Літве, быў аўтарам шэрагу дакументальных фільмаў.
Чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
⚽️ На EURO 2024 вызначыліся ўсе паўфіналісты – учора ў чацвёрку найлепшых прабіліся Англія і Нідэрланды
Англійскія футбалісты ў 1/4 фіналу з вялікімі праблемамі прайшлі Швейцарыю (перамаглі толькі ў серыі пенальці), галандцы ж адгуляліся, саступаючы туркам, а потым забілі пераможны гол.
Чытайце наш традыцыйны агляд падзеяў чэмпіянату Еўропы тут:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🤡 Здаецца, Лукашэнка прыдумаў, як адрадзіць закінутыя вёскі. Але гэта не дакладна
Самапрызначаны кіраўнік Беларусі 6 ліпеня выступіў на свяце «Александрыя збірае сяброў» і выказаўся пра «уратаваныя» ім вёскі – іх, аказваецца, зноў трэба ратаваць. Таму ён заклікаў беларусаў, расейцаў і ўкраінцаў купляць там зямлю – хоць прычынай «смерці» вёсак можа быць якраз тое, што зямлю там не прадаюць па-сапраўднаму.
Чаму? Чытайце ў нашым матэрыяле.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🦢 У Менску абрынуўся атракцыён. Пацярпелі дзеці
Здарэнне адбылося ўвечары 6 ліпеня: адзін з атракцыёнаў менскага парку Чалюскінцаў зламаўся.
Паводле відавочцаў, у каруселі з лебедзямі «абарваліся тросы», кабінкі ўпалі на зямлю з вышыні пары метраў. Чыноўнікі паведамляюць, што «у атракцыёну зламаўся механізм пад’ёму-апускання кабінак».
«Пацярпелі не менш за чатыры чалавекі, у іх ліку дзеці. Яны дастаўленыя ў лякарню хуткай дапамогі чатырма экіпажамі»,
💥 #галоўнае за 6 ліпеня
✔️У Вільні хтосьці напісаў «Вільня наша» на помніку Міндоўгу. Гэта адбылося напярэдадні ўдзелу Святланы Ціханоўскай у цырымоніі да дня каранацыі князя
✔️«Не трэба адчуваць эйфарыю». Андрэй Стрыжак каментуе ў нашым эфіры выхад на волю некаторых палітвязняў
✔️У Вроцлаве з'явілася кнігарня «NookBook», якую адкрыла беларуская акторка
✔️Нацыянальны банк РБ запусціў у абарачэнне манеты, якія выглядаюць як купюры. Як гэта?
✔️Археолагі падчас раскопак на рацэ Менка знайшлі 1000-гадовую драўляную фігуру
✔️У Іране адбыліся прэзідэнцкія выбары. Аднак істотных зменаў у краіне пасля іх ніхто не чакае
✔️Расейскія медыі пішуць пра смерць брата Міхаіла Падаляка, які пражываў у РФ
#рэпрэсіі:
▫️Каардынацыйная рада: рэальная колькасць палітвязняў перавышае 5000 чалавек
✝️ Амаль 2 тысячы вернікаў са ўсёй Беларусі сабраліся на Будслаўскім фэсце
Некалькі дзён вернікі ішлі з Менску, Віцебску, Ліды, Смаргоні ды іншых месцаў.
А самая доўгая пілігрымка – з Баранавічаў – прайшла амаль 300 кіламетраў. Як гэта было, глядзіце ў нашым сюжэце ⬆️
🧑🍳Самы дзіўны кухар, якога вы бачылі
Блогер спрабуе гатаваць разам са сваім бычком.
Ці атрымліваецца ў іх нешта? Адказ у нашым відэа ⬆️
📍Расейскія медыі пішуць пра смерць брата Міхаіла Падаляка, які пражываў у РФ
Уладзімір Падаляк быў старэйшым братам дарадцы прэзідэнта Украіны. Ён служыў у расейскім ГРУ, а ў апошнія гады быў ваенным пенсіянерам. Калі верыць здымку з магілы гэтага чалавека, ён памёр яшчэ 19 траўня.
Чытайце падрабязней:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💥 «Белсат» па-беларуску – у Google News
🙌 Калі для вас гэта бяспечна, далучайцеся. Гэта дапаможа ў тым ліку і прасоўванню беларускай мовы ў Google.
Чым больш падпісчыкаў і падпісчыц, тым больш бачны наш кантэнт.
✅ Падпісацца тут
📚 У Вроцлаве з'явілася кнігарня «NookBook», якую адкрыла беларуская акторка
Аляксандра Вайцяховіч грала ролю палітзняволенай журналісткі «Белсату» Кацярыны Андрэевай у фільме рэжысёркі Мары Тамковіч.
Назва «NookBook» невыпадковая: у акторкі ёсць кінашкола «Nook» (у перакладзе гэта «ўтульны куток»), таму Аляксандра вырашыла развіваць брэнд далей.
Чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🎸Да фэсту «Тутака» застаўся ўсяго тыдзень: глядзіце, што там будзе сёлета
Традыцыйныя тры дні беларускіх культурніцкіх актыўнасцей, сярод якіх канцэрты – важны, але далёка не адзіны элемент.
💪 «Белсат» – інфармацыйны партнёр імпрэзы і будзе ладзіць стрым. Глядзіце расклад мерапрыемстваў на нашай старонцы (і прыязджайце 12-га, 13-га і 14-га ліпеня на паляну Барык каля Гарадка на Падляшшы):
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
😇 Байдэн заявіў, што не будзе ўдзельнічаць у выбарах, толькі калі «Бог Усёмагутны спусціцца і скажа гэта» яму
Раней дзеючы амерыканскі прэзідэнт адмовіўся ад незалежнай медычнай экспертызы з тэставаннем на кагнітыўныя здольнасці, бо не пабачыў у гэтым неабходнасці. Таксама ён скептычна паставіўся да вынікаў апытанак, што сведчаць аб перавазе Трампа над ім.
Чытайце падрабязней на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
😮 Нацыянальны банк РБ запусціў у абарачэнне манеты, якія выглядаюць як купюры. Як гэта?
Яны маюць намінал 30 рублёў. Гэтая лічба абраная невыпадкова – выпуск прамавугольных памятных манетаў прымеркаваны да 30-годдзя беларускага рубля.
Дзіўныя манеты маюць памер 15 на 7 сантыметраў. Ёсць версіі з золата (10 тысяч штук) ды срэбра (20 тысяч штук). На аверсе – выява зубра (таго самага, які быў сярод жывёлак на так званых «зайчыках»), на рэверсе – выява будынку Нацбанку РБ у цэнтры Менску.
📍Цікава, што гэтымі манетамі ў выглядзе купюраў цалкам легальна можна расплаціцца ў любой краме ці іншай установе на тэрыторыі Беларусі. Касір ці прадавец будзе абавязаны прыняць у вас гэты незвычайны на выгляд плацёжны сродак.