💥 #галоўнае за 11 сакавіка
✔️ «Пры чым тут #хопіцьгвалціць?». Дыскусія пра гвалт у беларускім грамадстве. Дзе шукаць дапамогі;
✔️ Пахаванне памерлай у Варшаве беларускі Елізаветы адбудзецца ў гэты чацвер, 14 сакавіка;
✔️ Абвешчаны збор на помнік на магіле палітвязня Ігара Ледніка;
✔️«BELPOL»: У Беларусі хочуць адмяніць абмежаванні па максімальнай колькасці звышурочных работ;
✔️ Узброеныя сілы Беларусі пачалі правяранне баявой гатовасці злучэнняў і вайсковых частак;
✔️ Сталі вядомыя пераможцы 96-й цырымоніі «Оскар». Украіна атрымала статуэтку за дакументальны фільм «20 дзён у Марыупалі». Рэжысёр фільма – аўтар здымка з момантам забойства Аляксандра Тарайкоўскага;
✔️ Камандзір палка Каліноўскага агучыў лічбы складу падраздзялення;
✔️ Літоўскія спецслужбы заяўляюць пра пагрозы. Не толькі ад Лукашэнкі, але таксама і з боку прадстаўнікоў беларускай дыяспары, якія жывуць у Літве;
✔️ Шведскі сцяг упершыню ўзняты ў штаб-кватэры NATO;
✔️ Вынікі 747-х содняў поўнамаштабнай вайны, распачатай Расеяй ва Украіне.
🤨 Вы не бачыце эканамічны крызіс? А ён ёсць!
«У Беларусі назіраецца эканамічны Чарнобыль» – мяркуе эканаміст Віталь Алейнік.
Ён тлумачыць, што дзеля стварэння прыгожай карцінкі выкарыстоўваюцца сродкі, прызначаныя для важных праектаў. А наступствы, як і пасля Чарнобылю, дагоняць нас пасля.
☝️ Такое пераразмеркаванне грошай можа прывесці да эканамічных катаклізмаў. Краіна будзе адставаць у тэхналагічных цыклах, што прывядзе да паступовага разбурэння інфраструктуры: дарог, мастоў, цеплатрасаў і г.д.
А поўнае выданне праграмы «Бязвіз» глядзіце на YouTube-канале «Белсат LIFE» 🎞
#штопаглядзець
☝️ Абвешчаны збор на помнік на магіле палітвязня Ігара Ледніка
Збор на помнік адкрыў сын Ігара Ледніка:
Я адкрываю гэты збор, каб ушанаваць памяць майго бацькі, які загінуў за кратамі ад рук рэжыму. Сродкі будуць накіраваны на ўсталяванне помніка
💬 «Пры чым тут #хопіцьгвалціць?»
Дыскусія пра гвалт у беларускім грамадстве. За апошнія пару дзён беларуская супольнасць перажывае напраўду ядравы выбух спрэчак.
❓ Чаму сексуальны гвалт і хатні гвалт – гэта не розныя рэчы? Дзе пачынаецца парушэнне межаў? Што такое ўвогуле гвалт? І што нам рабіць, каб паразумецца?
У студыі «Белсату» - нізавая актывістка Наста Базар і гендарная даследчыца, актывістка Алена Агарэлышава ☝️
💬 «Пралог да рэчаіснасці другой паловы ХХ стагоддзя»
Кінааглядальнік Тарас Тарналіцкі ў каментары «Белсату» палзяліўся ўражаннямі наконт вынікаў 96-й цырымоніі ўручэння ўзнагарод прэміі амерыканскай Акадэміі кінематаграфічных мастацтваў і навук.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🔻 Святар Ігар Кавальчук пакінуў Беларусь пасля адміністратыўнага арышту
Пра гэта распавядае канал @christianvision.
📍Святара з Рагачова арыштавалі за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў»
Ігар Кавальчук, былы настаяцель прыхода храма Успення Прасвятой Багародзіцы аграгарадку Гарадзец, быў затрыманы пасля вяртання з Італіі. У тэлефоне Ігара былі выяўленыя падпіскі на «экстрэмісцкія» рэсурсы. Святара арыштавалі на 15 содняў.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
#рэпрэсіі
🤷🏻♀️ Галоўны санітарны доктар Беларусі заблытаўся
На распрацоўванне беларускай вакцыны ад COVID-19 ужо выдаткавалі больш за $30 млн, аднак выразнай інфармацыі аб стадыі гатовасці няма. Беларусы напісалі петыцыю з патрабаваннем растлумачыць гэта.
Пасля адказу выйшла яшчэ больш версіяў пра тое, калі будзе вакцына. Падрабязней 👇
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
📷 Ілюстрацыйнае
😳 «BELPOL»: У Беларусі хочуць адмяніць абмежаванні па максімальнай колькасці звышурочных работ, у тым ліку ў выхадныя дні
Аўтары звязваюць гэта з тым, што «на шматлікіх прадпрыемствах хранічна не хапае супрацоўнікаў». Пры гэтым адказнасць за невыкананне расейскіх ваенных заказаў «ніхто не адмяняў».
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💬 «Звычайныя людзі раптам сталі злачынцамі»
Так лічыць Іна Шырокая, беларуска, шматдзетная маці. На выбарах 2020 года яна галасавала за Лукашэнку, але ўжо праз пару дзён пашкадавала.
Сярод збітых за нязгоду з вынікамі выбараў 2020-га апынуўся сын Іны.
З гэтага пачаўся шлях ейнага змагання з сістэмай. Паглядзіце гісторыю гэтай моцнай жанчыны ў нашай праграме «Беларус беларусу» 🎞
#штопаглядзець
😏 Што было ў нас і ў Еўропе, а ў Расеі – ніколі? Ведаеце?
Падказка. Гэтая рэч з'яілася 525 гадоў таму. Складалася з двух аддзелаў. Першы называўся лава. Другі – вырашаў што і дзе парамантаваць у горадзе, што і дзе пабудаваць.
Што гэта і як паўплывала на беларусаў? Адказы шукайце ў новым выданні праграмы «Вусы Скарыны» на YouTube-канале «Белсат HISTORY»
#штопаглядзець
🏆 Першы «Оскар» Украіны за дакументальны фільм «20 дзён у Марыупалі»
Гэта першы Оскар у гісторыі ўкраінскага кіно. Найлепшым дакументальным фільмам паводле амерыканскай кінаакадэміі стала стужка «20 дзён у Марыупалі». Гэта гісторыя аб групе рэпарцёраў Associated Press у Марыупалі на пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну.
Журналісты апынуліся ў абложаным горадзе і штохвілінна фіксавалі першыя тры тыдні вайны. Стваральнікі Мсціслаў Чарноў, Яўген Малалетка і Васіліса Сцяпанава раней атрымалі за сваю працу Пулітцэраўскую прэмію.
💬 У сваёй прамове журналіст і рэжысёр Мсціслаў Чарноў адзначыў, што хацеў бы, каб гэтага фільма не было:
Я хацеў бы памяняць гэты Оскар на тое, каб Расея ніколі не ўрывалася ва Украіну і больш ніколі не нападала на нашы гарадыЧитать полностью…
☝️ Каля 20 содняў за апошні месяц Паліна Шарэнда-Панасюк правяла ў ШІЗА
Муж палітзняволенай Андрэй Шарэнда пракаментаваў апошнія звесткі пра Паліну выданню @mediazona_by:
Паліна прабыла ў атрадзе пасля каранціну прыкладна 2-3 тыдні. У канцы студзеня-пачатку лютага яе кінулі ў ШІЗА.
У атрадзе яна з'явілася толькі ў самым канцы лютага, выглядала вельмі бледнай і схуднелай. Увесь гэты час Паліна была ў ШІЗА, імаверна 20 сутак. У пачатку сакавіка Паліна ізноў знікла з атраду, але куды дакладна – невядома
💁🏻♂️ Украінскія памежнікі затрымалі мужчыну ў латэкснай масцы. Ён хацеў збегчы ў Малдову
Жыхар Адэсы планаваў пераплысці раку Турунчук, а далей Днестр, для чаго апрануўся ў гідракасцюм.
👺 А маска, у якой мужчына нагадваў галоўнага злыдня з раманаў пра Гары Потэра, верагодна, спатрэбілася, каб яго не апазналі па відэакамерах.
Віктар Орбан заявіў, што «вайна скончыцца», калі пераможа Дональд Трамп
Паводле прэм'ер-міністра Вугоршчыны, ЗША тады не дасць «ні цэнта» ваеннай дапамогі Украіне.
Трамп, як сцвярджае Орбан, лічыць, што Еўропа ў адзіночку не зможа аказваць дастатковую падтрымку Украіне і канфлікт завершыцца. Орбан адзначыў, што пазіцыя Трампа ў гэтым пытанні «шмат у чым супадае з венгерскімі планамі».
Дзяўчынкі, які прапалі ў Пухавіцкім раёне – знойдзены
Маленькія Дарына (4 гады) і Валерыя Багдзевічы (2 гады) былі дома ў бабулі ў вёсцы Рыбцы Пухавіцкага раёна. Вечарам, у 17:30 яны пайшлі ў бок дома і зніклі. Хутка была дадзена абвестка пра іх вышук.
МНС разам з атрадам «Анёл» знайшлі ноччу дзяцей. Паглядзіце, як гэта было.
#рэпрэсіі Асноўнае за 11 сакавіка
🔸 Беларуса затрымалі за чахол з «пратэснай сімволікай»;
🔸 Сілавікі затрымалі жыхара Магілёва за «распаўсюд экстрэмісцкія матэрыялы і нацысцкую сімволіку ў «Аднакласніках»;
🔸 Сілавікі затрымалі 52-гадовага жыхара Пінскага раёну, якога абвінавачваюць у вымагальніцтве і «экстрэмісцкай дзейнасці»;
🔸 Каля 20 содняў за апошні месяц Паліна Шарэнда-Панасюк правяла ў ШІЗА;
🔸 Блогер Віталь Усціновіч правёў 25 содняў у ІЧУ Віцебску;
🔸 ГУБАЗіК распавёў, што на блогера з Пінскага раёну завялі крымінальную справу за «вымагальніцтва» і «экстрэмізм»;
🔸 У Гарадку Віцебскай вобласці ўвечары 10 сакавіка 39-гадовы мужчына сарваў дзяржаўны сцяг;
🔸 Суд ліквідаваў інфармацыйнае агенцтва «БелаПАН»;
🔸 Папаўненне «спісу экстрэмісцкіх матэрыялаў»;
🔸 Святар Ігар Кавальчук пакінуў Беларусь пасля адміністратыўнага арышту;
🔸 На волю выйшлі трое фігурантаў справы аб «масавых беспарадках» у Берасці;
💔 Павел Мажэйка
Кіраўнік гродзенскага "Цэнтра гарадскога жыцця", журналіст. Быў затрыманы напрыканцы жніўня 2022 г. па вяртанні ў Беларусь. У кватэры Паўла і ў ягоных бацькоў зладзілі ператрусы.
У сакавіку 2023 г. стала вядома, што Паўла Мажэйку затрымлівалі за "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці"
26 ліпеня 2023 г. Паўлу Мажэйку прысудзілі па 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму
17 лістапада ўнесены МУС у "спіс экстрэмістаў".
📩 Падтрымайце палітвязня: ПК № 2. 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1
📌 Як даць рады хатняму гвалту? Размаўляем з псіхолагам
Дзе шукаць дапамогі:
✔️ Oliviahelp – прадстаўнікі гэтага сэрвісу могуць падказаць арганізацыі дапамогі ў краіне, дзе знаходзіцца беларуска, якая звярнулася;
✔️ «Яна ёй» – тут можна атрымаць псіхалагічную падтрымку;
✔️ Інфармацыйна-кансультатыўная служба Аб’яднанага пераходнага кабінету Беларусі «Адно акно»;
Парады псіхолага і і карысныя кантакты - у нашым матэрыяле 👇
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
Калі ласка, не заставайцеся сам на сам з праблемай і абавязкова звяртайцеся па дапамогу
🔴 «Аб’ектыў» + «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 У Беларусі скарацілі экспарт і нарасцілі імпарт зброі
🔸 Ці выруліць праблемы з перавозкамі тавараў чыгункай сітуацыя ў Чырвоным моры?
🔸 У Беларусі запрацавала новая сацыяльная служба – партал 139бел
🔸 Прызначаны новыя кіраўнікі «Атланту» і «БелАЗу»
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/zKEPGqfERns
📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.30 па менскім часе запрашаем да прагляду «Студыя Белсат» – абмяркоўваем актуальныя падзеі дня з нашымі гасцямі!
🔻 Камандзір палка Каліноўскага агучыў лічбы складу падраздзялення
Пра колькасць ваяроў у складзе падраздзялення расказаў у інтэрв'ю парталу online.ua камандзір беларускага добраахвотніцкага фармавання Дзяніс «Кіт» Прохараў.
☝️ Паводле яго, у палку цяпер крыху менш за 5000 ваяроў, пераважна - беларусы. Акрамя гэтага, у падраздзяленні імя Касцюшкі, што ў складзе палка, ёсць добраахвотнікі з усяго свету – палякі, канадцы і французы, адзначыў камандзір
☢ 11 сакавіка 2011 года выйшлі са строю сістэмы энергазабеспячэння і ахаладжэння электрастанцыі Фукусіма-1
Параўналі прычыны, лічбы і наступствы аварыі з Чарнобыльскай катастрофай
Паглядзіце ☝️
🇸🇪 Шведскі сцяг упершыню ўзняты ў штаб-кватэры NATO
Гэта адбылося на цырымоніі, прысвечанай далучэнню краіны да Паўночнаатлантычнага альянсу. Швецыя зрабілася 32-м хаўруснікам NATO 7 сакавіка.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
📺 Асноўнае на гэтую гадзіну
✔️ Лукашэнка прызначыў новых дырэктараў прадпрыемстваў «БелАЗ», «Атлант»;
✔️ Зніклых у Пухавіцкім раёне дзяўчынак удалося знайсці;
✔️ Эканамічны суд Менску зліквідаваў інфармацыйнае агенцтва БелаПАН;
✔️ Пераможцы «Оскару»;
✔️ Дзясяткі расейскіх дронаў-камікадзэ атакавалі Украіну ў ноч на 11-га сакавіка;
✔️ Дзень аднаўлення незалежнасці Літвы;
Глядзіце ў кароткім выданні навінаў на «Белсаце» 🎞
❗️ Сталі вядомыя месца і час развітання з памерлай у Варшаве беларускай
Пра гэта паведаміў «Белсату» хлопец Лізаветы.
🕯 Пахаванне адбудзецца ў гэты чацвер, 14 сакавіка, у 13:00 на Паўночных могілках (Północny cmentarz) у зале С.
💬 Даніла таксама выказаў вялікую падзяку ўсім за шчырую падтрымку
Я атрымаў вялізную колькасць прапаноў дапамогі ад беларусаў, украінцаў, палякаў. Дактары, юрысты, служкі царквы і проста неабыякавыя людзі, увесь гэты час падтрымлівалі, дапамагалі, былі побач, маліліся. Дзякую за Вашыя добрыя сэрцы і падтрымку. Ведаю, што многія з Вас жадаюць праводзіць Лізу ў апошні шлях
Ліза не была ні палітычнай, ні публічнай персонай, і мы не жадаем рабіць з гэтага мерапрыемства мітынг. Гэтае пахаванне і слова будзе нададзена толькі служкам царквы і блізкім.
😮 Рэжысёр фільма «20 дзён у Марыупалі» – аўтар здымка з момантам забойства Аляксандра Тарайкоўскага
Гэты факт заўважыла выданне «Медыязона». Мсціслаў Чарноў здымаў і пісаў пра пратэсты ў Беларусі 2020-га.
📌 10 жніўня 2020-га сілавікі застрэлілі Аляксандра Тарайкоўскага. МУС адразу заявіла, што ў ягоных руках выбухнула невядомая прылада, але ў руках мужчыны нічога не было.
☝️ Літоўскія спецслужбы заяўляюць пра пагрозы. Не толькі ад Лукашэнкі
Але таксама і з боку прадстаўнікоў беларускай дыяспары, якія жывуць у Літве 😳
Пра гэта гаворыцца ў дакладзе Другога дэпартаменту аператыўнай службы і Дэпартаменту дзяржбяспекі Літвы аб ацэнцы пагрозаў нацыянальнай бяспецы.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
ГУБАЗіК распавёў, што на блогера з Пінскага раёну завялі крымінальную справу за «вымагальніцтва» і «экстрэмізм»
«Вясна» устанавіла, што гэта Аляксандр Ігнацюк, які ўжо восем месяцаў за кратамі.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
#рэпрэсіі
Пачынаецца суд над экс-старшынёй незалежнага прафсаюзу «Нафтан»
Сёння лукашэнкаўскі суд у Віцебску пачынае судзіць палітзняволеную Вольгу Брыцікаву. Паседжанне будзе ў закрытым рэжыме. Жанчыну абвінавачваюць у «распальванні сацыяльнай варожасці».
Вольгу затрымалі яшчэ ў жніўні 2023 года. Яна адпрацавала на «Нафтане» 16 гадоў, але яе звольнілі праз выказванне сваёй пазіцыі.
Суд ліквідаваў інфармацыйнае агенцтва «БелаПАН»
Позва пракурора Першамайскага раёну была цалкам ухваленая. У 2021-м агенцтва ўнеслі ў спіс «экстрэмістаў».
Нагадваем, «БелаПАН» – адно з першых прыватных інфармацыйных агенцтваў у Беларусі. У кастрычніку 2022-га рэжым Лукашэнкі асудзіў супрацоўнікаў «БелаПАНа» да тэрмінаў ад 4 да 14 гадоў.
Андрэй Аляксандраў атрымаў 14 гадоў калоніі, ягоная жонка Ірына Злобіна – 9 гадоў, Дзмітрый Наважылаў – 6 гадоў, Ірына Леўшына – 4 гады калоніі.
🇺🇦 Уладзімір Зяленскі адрэагаваў на прапанову Папы Рымскага ўзняць «белы сцяг»
«Калі расейскае зло 24 лютага пачало гэтую вайну, усе ўкраінцы сталі на абарону. Хрысціяне, мусульмане, габрэі – усе. І я дзякую кожнаму ўкраінскаму капелану, які з войскам, у сілах абароны. Падтрымліваюць і малітвай, і размовай, і справай.
Вось што такое царква – з людзьмі. А не за дзве з паловай тысячы кіламетраў – дзесьці там займацца віртуальным пасярэдніцтвам паміж тым, хто хоча жыць, і тым, хто хоча цябе знішчыць», – заявіў прэзідэнт Украіны.
Нагадваем, раней Папа Рымскі прапанаваў Расеі і Украіне сесці за стол перамоваў і ў якасці мужнасці падняць «белы сцяг».