Сябры, мы шукаем чалавека, які з пэўных прычынаў не праходзіў абавязковага размеркавання
Калі гэта пра вас, калі ласка, напішыце ў наш чат-бот @edytorBLST. Гэта цалкам ананімна.
❗️Па «справе Мачулішчаў» асудзілі 12 чалавек
Самы вялікі прысуд — 25 гадоў калоніі завочна ўкраінцу Мікалаю Швецу. Яго вызвалілі ў чэрвені па абмене з Украінай. Астатнім прысудзілі ад 2,3 года да 15 гадоў.
Падсудных абвінавачвалі па 11 крымінальных артыкулах, сярод якіх «акт тэрарызму» і «здрада дзяржаве».
Разам з Мікалаем яшчэ 6 «фігурантаў» атрымалі завочныя прысуды. Яны таксама трапілі пад абмен і цяпер ва Украіне. Па прысуды астатнім пакуль невядома.
🤡 Лукашэнка зноў уключыў «міратворца» і раскрытыкаваў вайну
Самаабвешчаны, выступаючы ў аграгарадку Парахонск, заявіў, што хоча мірна суіснаваць з Украінай, а вайну ва Украіне назваў «катастрофай».
«Мы ніколі не ініцыявалі ніякае супрацьстаянне. Ні ў якім разе. Што такое вайна? Гэта катастрофа.
Вы не хвалюйцеся, мы не збіраемся ваяваць з украінцамі. І яны не хочуць з намі ваяваць. Мы будзем рабіць усё, каб суіснаваць з Украінай мірна», — заявіў Лукашэнка.
Ён таксама паўтарыў свой любімы лозунг, што «не дапусціць вайны ў Беларусі». Тым часам, учора ў Калінкавічах выбухнуў «Шагед». За відэа выбуху (на ім можна было пачуць толькі гук), КДБ ужо арыштавала мясцовую жыхарку.
Мінімум 10 гадоў турмы, калі дажывуць — такія прысуды выносяць вінаватым паводле рашэння МУС ў Гаазе
Цяпер і Лукашэнка можа папоўніць шэрагі міжнародных злачынцаў. Пачытайце, у якой кампаніі ён можа апынуцца і як склаўся іх лёс пасля ордэра на арышт — ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
😕 Ці ведаеце вы, што беларусы спажываюць каля 24 літраў моцнага алкаголю на чалавека за год?
Лічба ўражвае, праўда? А гэта толькі паводле афіцыйнай статыстыкі. Акрамя таго, сярод некаторых катэгорыяў людзей застаюцца папулярнымі пладова-ягадныя віна, а лячыць залежных спрабуюць метадамі, больш падобнымі да канцлагерных.
Пра адну з самых значных праблемаў Беларусі распавядаем у нашым сюжэце, паглядзіце!
❗️Сілавікі затрымалі жанчыну за відэа падзення «шагеду» ў Калінкавічах
Арыштам займаліся супрацоўнікі КДБ. Жыхарку Калінкавічаў абвінавачваюць у супрацоўніцтве з «экстрэмісцкімі» рэсурсамі.
Паводле МУС, яна перадала відэаматэрыялы адміністратарам «дэструктыўных тэлеграм-каналаў», чым пасеяла паніку сярод насельніцтва.
Як сцвярждае выданне @flagshtok, першапачаткова відэа з'явілася ў чаце дарожнай дапамогі гораду Калінкавічы.
❗️На Гомельшчыне верагодна выбухнуў «Шагед»
У чатах горада Калінкавічы з'явілася відэа, якое зафіксавала імавернае падзенне беспілотніка. Раней пра гэта заявіў «Беларускі Гаюн».
У Расеі загарэліся адразу дзве нафтабазы пасля атакаў дронаў
Пажар на нафтабазе ў Пермскім краі ахапіў плошчу ў 10 тысяч кв.м. У выніку падзення беспілотніка загарэлася цыстэрна з палівам. Нафтабазу тушылі больш за 60 пажарных.
Таксама ў выніку падзення дрона адбыўся пажар на іншай нафтабазе ў Пермскім краі. Паводле мясцовых уладаў, загарэлася пустая цыстэрна. Ніхто не пацярпеў.
📍«Мы цяпер сведкі таго, як уздымаецца беларуская культура»
Музыкі з гурта «NaviBand» сталі лаўрэатамі прэміі «За Свабоду думкі» імя Васіля Быкава. Мы пабывалі на ўрачыстасці.
Як прайшла імпрэза, распавядаем у нашым артыкуле ПА СПАСЫЛЦЫ. Пачытайце!
💥 #галоўнае за 3 кастрычніка
✔️ Звяржэнне рэжыму без адзінага стрэлу ў Нямеччыне
✔️ Нягледзячы на санкцыі, еўрапейскія шыны едуць праз Беларусь у Расею, у тым ліку на фронт
✔️ Казёл уцёк з фермы ў Канадзе і выйграў медаль у паўмарафоне
✔️ У Менску двое замежнікаў апынуліся ў закладніках, іх катавалі і патрабавалі выкуп
✔️ Ноччу ў Беларусь зноў залятаў «шагэд»
✔️ Беларускія дзеці ў Польшчы стварылі мультфільм пра гісторыю Беларусі
✔️ У Літву з Беларусі прыбыў транзітны Z-цягнік
✔️ МЗС Беларусі адрэагаваў на зварот Літвы ў Гаагскі трыбунал
✔️ Людзі соднямі стаяць у чэргах каб падацца на міжнародную абарону ў Польшчы
✔️ Што кажуць беларусы, якія з'ехалі з Літвы
#рэпрэсіі:
▪️ Праваабаронца Леанід Судаленка стэлефанаваўся з чальцом «камісіі па памілаванні» Юрыем Васкрасенскім наконт палітвязняў
▪️ Беларуска з'ехала ў Літву да дзяўчыны, але там яе прызналі пагрозаю нацбяспецы за працу ў банку
▪️ Затрымалі яшчэ аднаго сябра магілёўца, які абараняўся нажом ад губазікаўцаў
▪️ У Менску распачаўся суд над 63-гадовай пенсіянеркай
▪️ Аналітыка Андрэя Паротнікава будуць судзіць па пяці крымінальных артыкулах
▪️ Чарговае затрыманне за каментары
▪️ Пенсіянерку з Бярозы асудзілі за «абразу» суддзі Вярхоўнага суда
▪️ Старонку ў X спецпрадстаўніка МЗС Польшчы ў супрацы з дэмсіламі прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі»
😮 Тэлеграм супрацоўнічае з уладамі яшчэ з 2018 года
Але чые звесткі ён раскрываў сілавікам? Глядзіце ў нашым відэа.
🔴 «Аб’ектыў» — галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 ААН: катаванні з’яўляюцца сістэматычнай практыкай у Беларусі
🔸 Беларускі Гаюн: Тры «шахеды» ўдзень заляцелі ў Беларусь, а каля 5 раніцы жыхары Калінкавічаў чулі выбух
🔸 Да Лукашэнкі з афіцыйным візітам прыехаў прэм’ер-міністр Азербайджану. Якія інтарэсы цяпер найбольш аб’ядноўваюць афіцыйныя Менск і Баку?
🔸 Нямецкі канал mdr выпусціў расследаванне пра бізнес дэпутата Саксонскага ландтага Ёрга Дорнау ў Беларусі. Раней пра ягоныя палі цыбулі і працу на іх палітвязняў распавядала выданне reform. News
🔸 3 кастрычніка адзначаецца Сусветны дзень цвярозасці. Як выглядае спажыванне алкаголю ў Беларусі?
🔸 У амбасадзе Францыі ў Варшаве адчынілася выстава «Лісты лукашэнкаўскім палітвязням»
🔸 Ад сёння ў Беларусі пачалася масавая вакцынацыя супраць грыпу. Плануюць прышчапіць больш за 2 млн асобаў
🔸 У Варшаве ўручаюць прэмію імя Васіля Быкава «За свабоду думкі»
Далучайцеся да эфіру ⤵️
❓Задайце пытанні героям наступнага выдання «Шчыра кажучы»
Мы праверым іхныя адказы на дэтэктары хлусні.
Паліграф у праграме «Шчыра кажучы» будуць праходзіць журналіст і пісьменнік Аляксандр Чарнуха і YouTube-блогер Глеб Сямёнаў.
📩 Чакаем вашых пытанняў на электронны адрас: scyrakazucy@proton.me
📌 Расейскі алігарх Міхаіл Гуцарыеў прапаноўваў ФБР інфармацыю аб планах Лукашэнкі і Пуціна ў абмен на зняцце санкцый
Пра спробы Гуцэрыева абмяняць інфармацыю на выгады для сябе стала вядома са справы аб падвойным агенце ў чэшскай паліцыі.
Дзве сустрэчы паміж Гуцэрыевым, супрацоўнікамі ФБР і чэшскай выведкай прайшлі ў 2022 годзе.
👉 Чытаць падрабязней ПА СПАСЫЛЦЫ
🙈 ФОТАФАКТ: у Літву з Беларусі прыбыў транзітны Z-цягнік
У сераду на КПП Кяна з Беларусі прыйшоў транзітны цягнік Масква — Калінінград.
На вагонах цягніка памежнікі заўважылі надпісы, зробленя чорнай фарбай : Z, ZOV і «Вільнюс — горад Расеі».
☝️ Літоўскія памежнікі прымусілі начальніка і персанал цягніка прыбраць напісы, іначай бы вагоны адчапілі і не пусцілі на тэрыторыю Літвы
📺 Навіны за 5 хвілін
🔻КДБ затрымаў жыхарку Калінкавічаў за відэа з «Шагедам».
🔻Франака Вячорку дадалі ў спіс «тэрарыстаў».
🔻Былы палітвязень, які выйшаў на волю, распавёў пра Максіма Знака.
🔻Колькасць настаўнікаў у Беларусі за тры гады скарацілася на 8 тысяч.
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце.
😳Рэжым шукае новы шлях абыходу санкцыяў праз Азербайджан?
Нядаўна прэм'ер-міністр гэтай краіны сустрэўся з Лукашэнкам.
Што яны маглі абмяркоўваць, глядзіце ў нашым відэа.
#️⃣Калі могуць арыштаваць Лукашэнку?
Нечакана для ўсіх Літва падала дакументы супраць яго ў Міжнародны крымінальны суд. Лукашэнка ж у той самы час са скуры вылазіць, каб даказаць сваю легітымнасць. Для праграмы «ПраСвет» каментуе Арцём Брухан, намеснік кіраўніка НАУ і аналітык.
Яшчэ тэмы з новага выдання праграмы «ПраСвет» з Юліяй Лабанавай⤵️
🔹Ці дапамогуць замежныя дыпламаты?
🔹Марк Рутэ – на чале НАТО. Ці зменіць кірунак Паўночнаатлантычны альянс з новым кіраўніком?
🔹Чаго чакаць Украіне?
Цалкам выданне глядзіце на YouTube-канале «Белсат NEWS» ▶️
Долар і расейскі рубель таннеюць, а вось еўра падаражэў на капейку
Такія навіны курсаў валютаў на 4 кастрычніка.
#курсывалютаў
Максім Знак ужо год адзін сядзіць у памяшканні камернага тыпу
Пра гэта распавёў былы палітвязень, які адбываў тэрмін у Вяцібы, адной з найбольш жорсткіх калоніяў. Там сядзіць і Максім Знак.
«Калі я быў у ШІЗА, то па вентыляцыі меў зносіны з чалавекам, які прадставіўся Максімам Знакам. Ён сказаў, што год сядзіць адзін у ПКТ і, што адзіночнае зьняволеньне маральна даецца яму цяжка, але ён трымаецца.
Адміністрацыя калоніі разумела, што сітуацыя сур'ёзная. І неўзабаве да Знака падсадзілі чалавека не з ліку палітвязняў»
Нагадваем, Максіма Знака асудзілі на 10 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за адвакацкую дзейнасць. З лютага 2023 года ён застаецца пад вартаю ў «Віцьбе» у рэжыме інкамунікада.
Забіты прадстаўнік акупацыйнай улады Запарожскай вобласці
Невядомыя падклалі выбухоўку пад яго аўто. Машына з ім выбухнула пасля пачатку руху.
Андрэй Кароткі, так завуць загінулага, быў дэпутатам мясцовых саветаў і кіраваў аховай захопленай Запарожскай АЭС. Ён загінуў у больніцы.
Паводле ўкраінскага боку, Кароткі ладзіў ваенныя злачынствы і рэпрэсіі супраць украінцаў падчас расейскай акупацыі.
Пінская драма: вынікі тэста ДНК здзівілі ўсіх
Жанчына з Пінска хацела спагнаць з былога мужа аліменты на траіх дзяцей, але той зрабіў сенсацыйную заяву — ён не бацька. Што паказаў тэст — чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
🤦♂️ Франак Вячорка трапіў у кдбэшны спіс «тэрарыстаў»
Раней галоўнага дарадцу Ціханоўскай асуджвалі на 20 гадоў калоніі завочна, у тым ліку за «здраду дзяржаве».
Цяпер КДБ вырашыла дадаць яго і ў пералік «асобаў, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці». Акрамя Вячоркі, у спіс яшчэ ўвайшлі: Яна Андрэюк, Аляксей Мазука, Аляксандр Бранавіцкі, Аляксандр Баркун і Антон Шарупа.
Добрай пятніцы, сябры!
Не ведаеце, што пачытаць раніцою? Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
⭕️ «Цяжка атрымаць грамадзянства, у Польшчы значна прасцей»
Што кажуць беларусы, якія з'ехалі з Літвы?
⭕️ «Як выклікаюць людзей у чарзе, ніхто не разумее»
Што кажуць людзі, якія падаваліся на міжнародную абарону ў Польшчы.
⭕️ «Культурны фронт ёсць і ва Украіне»
Пад пагрозаю закрыцця – беларуская прастора «CreateCultureSpace».
#штопачытаць
🐝 За содні гэтае відэа з Менску набрала больш за 2 млн праглядаў
«Самая сумная зорка інтэрнэту»
Паглядзіце☝️
🤔 Праз Беларусь у Расею: як лукашэнкаўскія «гаманцы» санкцыёнку вазілі
Беларускія кампаніі, якія належаць атачэнню Лукашэнкі, дапамагалі Расеі абыходзіць санкцыі — прывозілі ў краіну, якая распачала вайну, апоны, якія выкарыстоўваліся ў тым ліку і для ваенных мэтаў.
☝️ Хто яны і чаму хутчэй за ўсё больш нічога не атрымаецца — глядзіце ў нашым відэа.
😃 «Я не зайздрошчу Алегу Сяргеевічу»
Валеры Карбалевіч, палітычны аглядальнік радыё «Свабода», падзяліўся меркаваннем пра магчымае кандыдацтва ў прэзідэнты Алега Гайдукевіча ☝️
🫤 «Плаціш як у Швейцарыі, але жывеш у Літве»
Легалізавацца ў Літве для некаторых беларусаў цяпер зрабілася вельмі складана, а часам нават немагчыма. Гэта прывяло да другой хвалі міграцыі: беларусы, якія ўцяклі пасля рэпрэсій, пераязджаюць з Літвы ў іншыя краіны.
«Белсат» паразмаўляў з тымі, хто з'ехаў з Літвы ці ўжо плануе – пра плюсы і мінусы жыцця ў краіне і прычыны пераезду. Чытайце 👉 ПА СПАСЫЛЦЫ
🤡 «Відавочная бесперспектыўнасць»
Кіраўнік МЗС Беларусі Максім Рыжанкоў заявіў, што абвінавачванні на адрас беларускіх уладаў, якія ўтрымліваюцца ў звароце Літвы ў Міжнародны крымінальны суд абсурдныя і бесперспектыўныя.
І дадаў, што беларускія ўлады спакойна глядзяць «на гэтую валтузню» і не перастануць заклікаць суседзяў «да разважлівасці і адэкватнасці»
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️«Шагэд» мог упасці ў раёне Калінкавічаў, мясцовыя жыхары чулі выбухі
✔️Новыя падрабязнасці пра беларускі бізнес нямецкага дэпутата Ёрга Дорнаў
✔️У Менску перадухілі шэраг тэрактаў, рыхтаваных псіхічна хворым
✔️Расея бамбавала Харкаў
✔️Ізраільскія вайскоўцы здзейснілі авіяўдар па сталіцы Лівану, Бэйруце
✔️Беларускіх школьнікаў вучаць быць аператарамі беспілотнікаў для арміі
✔️У Магілёве зноў пасадзілі кіроўцу, які насмерць збіў дзіця, а праз паўгода выйшаў з калоніі на падставе амністыі
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻