belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42764

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

🔐Відэа, якое разблакуе вашыя ўспаміны

Ці памятаеце вы нешта з гэтага?☝🏻

Читать полностью…

Белсат

👆Латушка падтрымаў ідэю Польшчы закрыць усе пераходы на мяжы з Беларуссю. Але толькі грузавыя

Кіраўнік НАУ Павел Латушка пракаментаваў заяву міністра замежных справаў Польшчы.

На ягоную думку, закрыццё памежных пераходаў можа паспрыяць таму, што Лукашэнка «спыніць суўдзел у агрэсіі Расеі супраць Украіны, спыніць масавыя рэпрэсіі ў дачыненні беларусаў, вызваліць палітвязняў, спыніць гібрыдную вайну з выкарыстаннем мігрантаў».

Аднак ён адзначыў, што важна захаваць для беларусаў магчымасць ездзіць у ЕЗ:

«Адначасова мы выступаем за тое, каб працягвалі дзеяць пасажырскія пункты пропуску для грамадзянаў Беларусі дзеля таго, каб захаваць магчымасць камунікацыі беларусаў з ЕЗ».

Читать полностью…

Белсат

Дабрыдзень тым, хто ўжо прачнуўся!

Не ведаеце, што пачытаць раніцою? Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:

🔹«Ты разбурыла ўсё маё жыццё»

Існуе папулярная думка, што дзеці прасцей за дарослых перажываюць пераезд. Не заўсёды гэта так. Запыталіся ў псіхолагаў – што зрабіць, каб для ўсёй сям’і эміграцыя прайшла прасцей.

🔹Арменія прамяняла Лукашэнку на Ціханоўскую

Стасункі ўладаў Арменіі і беларускіх дэмакратычных сілаў імкліва паляпшаюцца на тле рэзкага іх пагаршэння паміж Ерэванам і Менскам.

🔹«Героі не паміраюць»

У палку Каліноўскага развіталіся з загінулым байцом.

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

🔥 Ізраільскія археолагі знайшлі рэшткі старажытнага карабля

Яго выявілі на глыбіні 1800 ва ўсходняй частцы Міжземнага мора. Карабель патануў каля 3300 гадоў таму і гэта самы старажытны з усіх, знойдзеных у глыбокіх водах.

Эксперты мяркуюць, што судна магло затануць падчас шторму або з прычыны нападу піратаў.

⚓️ Па словах навукоўцаў, знаходка дэманструе здольнасць старажытных мараплаўцаў перасякаць Міжземнае мора без бачнасці берага.

Читать полностью…

Белсат

🔥 CROPP запускае калекцыю вопраткі, створанай у супрацы з беларускім мастаком Дзмітрыем Каштальянам

Дзмітрый – мультыдысцыплінарны мастак, дызайнер, ілюстратар і стрыт-арт мастак, вядомы сваімі працамі для Lavazza, Harper’s Magazine, AFAR Media, Entertainment Weekly.

Летняя калекцыя ўключае 12 прадметаў адзення, аздобленых малюнкамі і дызайнам з матывамі дзікай прыроды аўтарства беларускага мастака.

Читать полностью…

Белсат

🧙‍♀️ Чараўнікам і маглам уваход вольны

Паглядзіце, якія класныя кавярні ў стылі Гары Потера адчыняюцца па ўсім свеце 😊

Читать полностью…

Белсат

🤔 Стасункі паміж афіцыяльнымі Менскам і Ерэванам значна пагоршыліся

А на днях міністр замежных справаў Арменіі сустрэўся са Святланай Ціханоўскай...пасля чаго служкі дыктатара уручылі армянскаму дыпламату ноту.

Што адбываецца паміж краінамі?

Читать полностью…

Белсат

💥 «Белсат» па-беларуску - у Google News

🙌 Калі для вас гэта бяспечна, далучайцеся падпісвайцеся, гэта дапаможа ў тым ліку і прасоўванню беларускай мовы ў Google

Чым больш падпісчыкаў і падпісчыц, тым больш бачны наш кантэнт.

Дарэчы, праз Google News наш сайт адкрываецца ў Беларусі 👇🏻

✅ Падпісацца тут

Читать полностью…

Белсат

🤬 Расея атакавала ракетамі Украіну праз тэрыторыю Беларусі

Прынамсі так сцвярджаюць два ўкраінскія маніторынгавыя каналы, звязаныя са службамі супрацьпаветранай абароны Украіны.

☝️ Паводле аднаго з іх, «Лукашэнка па-ранейшаму дапускае манеўры расейскіх ракет уздоўж дзяржмяжы Беларусі і Украіны».

Читать полностью…

Белсат

🎓 Беларуская моладзь імкнецца вучыцца за мяжой

Рэжым жа спрабуе ўтрымаць іх сінімі пальцамі ў краіне...аднак ці атрымліваецца?

Читать полностью…

Белсат

🤩За чым можна назіраць бясконца?

За тым, як беларусы прытрымліваюць дзверы ў метро☝🏻

Читать полностью…

Белсат

🤯 Іспанская паліцыя арыштавала злачынную групоўку, якая прадавала жанчын у сексуальнае рабства

У яе склад уваходзілі грамадзянін Іспаніі і па два грамадзяніна з Расеі і Украіны. Пакуль вядома пра 14 ахвяраў групоўкі, паведамляе Еўрапол.

😡 Жанчын з Беларусі і Украіны заваблівалі ў асноўным праз сацыяльныя сеткі, прапаноўваючы працу хостес і памочніц па дому. Ахвяры траплялі да Іспаніі па турыстычных візах, потым ім казалі падацца на часовую абарону, каб атрымаць ВНЖ...А пасля гэтага жанчын прымушалі займацца прастытуцыяй у адным з іспанскіх клубаў.

Ахвяры жылі ў трох дамах, якімі валодаў кіраўнік гэтага клубу. Жанчыны былі ізаляваныя і пад пастаянным кантролем.

Читать полностью…

Белсат

👮‍♀️ У турмах каб сачыць за асуджанымі будуць выкарыстоўваць дроны

Да таго ж, персанал папраўчых устаноў атрымаў права выкарыстоўваць сродкі пераўтварэння і падаўлення сігналаў сотавай сеткі сувязі і беспілотнікаў. Адпаведную пастанову зацвердзіла МУС краіны.

☝️ Нагадаем, што з 28 сакавіка 2024 года ў Беларусі дзее забарона на захоўванне і выкарыстанне беспілотных лятальных апаратаў.

Усім уладальнікам беспілотнікаў неабходна было іх прадаць або перадаць бязвыплатна ў Белаэранавігацыю, Беларускі Чырвоны Крыж або ініцыятыву «Крылы».

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

🤦‍♀️ «Кар'ерны рост» па беларуску: берасцеец пайшоў рабаваць дом, а яго злавілі і запісалі ў чыгуначныя тэрарысты

У Беларусі жыхара Берасця і двух расейцаў абвінавацілі ў падрыхтоўцы тэрактаў на расейскай чыгунцы...але затрымалі іх за спробу рабавання дома бізнесоўца.

У сюжэце БТ сцвярджаецца, што берасцеец і расейцы вырашылі наладзіць серыю тэрактаў на расейскай чыгунцы. У ліпені яны накіраваліся ў Бранск, дзе знайшлі схованку, але ў ёй былі муляжы, паколькі яе да гэтага знайшлі спецслужбы.

🫤 Затрымалі іх чамусьці не падчас ускрыцця схованкі, а пазней, падчас спробы рабавання дома бізнесмена.

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

📌 «Культурныя коды маленькага беларуса і маленькага паляка адрозніваюцца»

Існуе міф, што дзеці хутчэй адаптуюцца ў новым асяроддзі, вучаць замежныя мовы.

Але ці так гэта? Псіхолагі кажуць, што ўсё вельмі індывідуальна і моцна залежыць ад самога дзіцяці.

 Запыталіся ў беларусаў пра іхны досвед пераезду з дзецьмі, а ў псіхолагаў – што зрабіць, каб для ўсёй сям’і эміграцыя прайшла прасцей 👇

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

📍ЗСУ паказалі наступствы ўдару па базе запуску дронаў у Краснадарскім краі

Ваенна-марскія сілы ЗСУ ў сваіх сацсетках апублікавалі спадарожнікавыя фота з наступствамі ўдару па гораду Ейску ў Краснадарскім краі, дзе знаходзіўся склад беспілотнікаў. Гэта была сумесная з СБУ аперацыя:

«Пацверджана знішчэнне склада «Шагэдаў» і спадарожнай інфраструктуры. Таксама былі знішчаныя кваліфікаваныя інструктары, якія рыхтавалі персанал для абслугоўвання пускаў «Shahed-136 / Герань-2» і тыя курсанты, якіх вучылі наносіць удары па тэрыторыі Украіны з дапамогаю іранскіх беспілотных сістэмаў»

Паводле гэтай інфармацыі, разбураныя навучальныя карпусы, пункты кіравання і сувязі разлікаў беспілотнікаў.

Читать полностью…

Белсат

🔺Польшча можа закрыць апошнія два памежныя пераходы з Беларуссю

Пра гэта заявіў міністр замежных справаў краіны Радослаў Сікорскі ў эфіры TVN24:

«У сувязі з дзеяннямі Беларусі мы разглядаем магчымасць закрыцця ўсіх памежных пераходаў. Зараз мы вывучаем, ці не нашкодзіць гэта эканоміцы».


Паводле кіраўніка польскага МЗС, намер закрыць пункты пропуску звязаны з сітуацыяй з мігрантамі на польска-беларускай мяжы.

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 22 чэрвеня

✔️ Мінімум 3 чалавекі загінулі ў выніку расейскага авіяўдару па Харкаве

✔️ «Ты разбурыла ўсё маё жыццё». Як дзеці перажываюць эміграцыю?

✔️ Пуцін вырашыў стварыць сваю асабістую альтэрнатыву Захаду і NATO

✔️ Павел Латушка звярнуўся ў Камісію фінансавага нагляду Польшчы з-за таго, што банк Santander блакуе рахункі. Яму прыслалі адказ.

✔️ У турмах каб сачыць за асуджанымі будуць выкарыстоўваць дроны

✔️ Іспанская паліцыя арыштавала злачынную групоўку, якая прадавала жанчын у сексуальнае рабства

✔️ Расея атакавала ракетамі Украіну праз тэрыторыю Беларусі

✔️ Стасункі паміж афіцыяльнымі Менскам і Ерэванам значна пагоршыліся

✔️ У Каліфорніі абралі пераможцу конкурсу «Самы страшненькі сабака ў свеце»

✔️ CROPP запускае калекцыю вопраткі, створанай у супрацы з беларускім мастаком Дзмітрыем Каштальянам

✔️ Польшча разглядае магчымасць закрыцця ўсіх пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю

#рэпрэсіі:

▪️ Велаактывістку Святлану Кароль перавялі ў гомельскую калонію

Читать полностью…

Белсат

🔥 НАУ шукае магчымасці, каб дапамагчы беларускім акторам трапіць на польскія кіна і тэатральныя падмосткі

У Музеі Вольнай Беларусі прайшла сустрэча беларускіх актораў з сябрамі польскай гільдыі рэжысёраў

☝️ Пры падтрымцы НАУ была дасягнутая дамоўленасць аб стварэнні сайту, дзе будуць размешчаныя дадзеныя беларускіх актораў, якія пражываюць у Польшчы, дзеля палягчэння пошуку і атрымання працы ў кіно.

Читать полностью…

Белсат

🥰 У Каліфорніі абралі пераможцу конкурсу «Самы страшненькі сабака ў свеце»

Конкурс «World's Ugliest Dog» праводзіцца ўжо амаль 50 гадоў. Ён прысвечаны недахопам, якія робяць нашых гадаванцаў асаблівымі і непаўторнымі.

☝️Хоць конкурс вясёлы і відовішчны, ён падкрэслівае важнасць прапаганды любові да ўсіх жывёлінаў і перавагі ўсынаўлення. Многія сабакі, якія ўдзельнічалі ў конкурсе, былі выратаваныя з прытулкаў.

Пераможцам у гэтым годзе стаў васьмігадовы пекінес Уайлд Тэнг. Паглядзіце на ўсіх удзельнікаў конкурсу! Якія ж яны цудоўныя 😍

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸У Беларусі дзеля сачэння за зняволенымі дазволілі выкарыстоўваць беспілотнікі

🔸Затрыманы ў Арменіі беларус атрымаў прытулак. Беларускія ўлады хацелі ягонае экстрадыцыі

🔸Ад 1 траўня ў Беларусі вада забрала больш за 60 жыццяў. Што рабіць, каб пазбегнуць трагедыі

🔸Ад сёння беларусы пачынаюць святкаваць Купалле

Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/7WJMWFXZQLI

Читать полностью…

Белсат

😢 Мінімум 3 чалавекі загінулі ў выніку расейскага авіяўдару па Харкаве

Расея нанесла ўдары кіраванымі авіябомбамі па Харкаве ў суботу 22 чэрвеня: 29 чалавек былі параненыя.

Паводле мэра Харкава Ігара Церахава, удараў было 4. У выніку была часткова зруйнаваная сцяна жылога дому і цалкам знішчаныя кватэры як мінімум на трох паверхах.

Читать полностью…

Белсат

😱 У Астане загарэўся 26-павярховы хмарачос

Эвакуяваныя 8 чалавек, у тым ліку адно дзіця.

Читать полностью…

Белсат

❤️ «Беларусы здзейснілі цуд!»

Словы з апошняй публічнай прамовы Васіля Быкава гучаць актуальна і сёння!

🕯 Пісьменнік пайшоў з жыцця 22 чэрвеня таго ж года ў Менску, куды ён прыехаў ненадоўга з Прагі, дзе тады жыў.

Гэтае відэа – фрагмент фільму «Васіль Быкаў. Апошнія дні», знятага для «Белсату» у 2008-м.

Читать полностью…

Белсат

💼 На Менскім трактарным заводзе працуе каля 150 замежнікаў

У асноўным з Расеі, Украіны, Грузіі, Азербайджану і Узбекістана. Але ёсць і грамадзяне з больш экзатычных краінаў – Нігерыі, Егіпта, Алжыра, Малі і нават Сьера-Леоне.

Пераважна замежнікі працуюць па працоўных прафесіях, але ёсць сярод іх і інжынеры, і кіраўнікі.

🤷‍♀️ Выглядае, што замежнікамі прадпрыемства спрабуе залатаць працоўныя дзіры.

Каб паправіць сітуацыю з працоўнымі кадрамі, на МТЗ запускалі акцыю: супрацоўнікам абяцалі па 500 рублёў, калі яны прывядуць на завод сяброў. Аднак, прыводзіць трэба было толькі прафесіяналаў са спецыяльнага спісу з пэўнай кваліфікацыяй.

Читать полностью…

Белсат

😇 Добрыя навіны апошніх дзён

Сярод таго трэшу, які адбываецца навокал, можна не заўважыць, што здараецца і нешта прыемнае. Каб вы не прапусцілі, мы зрабілі невялікую падборку:

❣️ У Івацэвічах са студні выратавалі сабаку

❣️ У гарадзенскі заапарк прывезлі новых жывёлінак, сярод якіх джэйраны і японскі жураўль

❣️ 80% беларусаў, якія эмігравалі ў блізкае замежжа, гатовыя вярнуцца дадому пры змене ўлады

❣️ Пакуем заплечнікі! Беларусы цяпер змогуць без візаў наведваць В’етнам

❣️ Святкуем разам па ўсім свеце! Дзе ў гэтым годзе беларусы будуць святкаваць Купалле

Читать полностью…

Белсат

«Героі не паміраюць»

Фотафакт: у палку Каліноўскага развіталіся з загінулым байцом.

«Кожны ваяр – гэта частка свабоднай Беларусі. Таму мы так глыбока перажываем страту кожнага. Падчас развітання жыхары ўкраінскага гораду станавіліся на калені ў знак пашаны герою. Для нас ён назаўжды ў шыхце. Героі не паміраюць»

Читать полностью…

Белсат

🤷‍♀️ «Дзеянні банку не з'яўляюцца патрабаваннем польскіх уладаў альбо еўрапейскімі санкцыямі»

Беларусам, у якіх банк Santander блакуе рахункі, параілі звяртацца ў таварыства абароны спажыўцоў.

☝️ Нагадаем, апошнім часам беларусы, якія жывуць у Польшчы, сутыкнуліся з праблемай: банк Santander патрабаваў наяўнасць у кліента ВНЖ у любой краіне Еўразвязу з тэрмінам дзеяння не менш як 12 месяцаў, іначай блакаваў мабільную прыладу і інтэрнэт-банкінг.

Кіраўнік НАУ Павел Латушка звярнуўся з гэтай праблемай у Камісію фінансавага нагляду Польшчы.

Яму прыйшоў афіцыйны адказ ад польскіх уладаў. Пачытайце, што там напісана 👇

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

📌 Пуцін вырашыў стварыць сваю асабістую альтэрнатыву Захаду і NATO

Пуцін і міністр замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў адзначаюць ініцыятыву Расеі стварыць «еўразійскую архітэктуру бяспекі», якая прадугледжвае стварэнне кааліцыі дружалюбных дзяржаў, якія б дзейнічалі як альтэрнатыва Захаду і падрывалі NATO.

Раней аналітыкі паведамлялі, што падчас сваіх візітаў у КНДР і В'етнам Пуцін разгарнуў маштабную інфармацыйную аперацыю супраць Захаду і саюзнікаў Украіны. Часткай гэтай кампаніі стала пагроза Пуціна змяніць ядравую дактрыну Расеі.

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

🐐Нічога незвычайнага, проста козы ў Менску

І яны вельмі аблюбавалі дрэва ля прыпынку. Як так атрымалася – у відэа.

Читать полностью…
Подписаться на канал