💥 #галоўнае за 17 лістапада
✔️The NYT: Байдэн даў Украіне дазвол на абстрэлы тэрыторыі РФ амерыканскай далёкабойнай зброяй. Неўзабаве стала вядома пра аналагічны дазвол ад Брытаніі ды Францыі
✔️Уначы Расея маштабна атакавала з паветра Украіну: такога абстрэлу не было са жніўня
✔️«Беларускі Гаюн» заяўляе, што паветраная прастора Беларусі ў часе гэтай атакі не выкарыстоўвалася. Святлана Ціханоўская назвала абстрэл «актам тэрарызму»
✔️Вялікая размова з Алінай Коўшык, якая стала новай кіраўніцай нашага каналу
✔️Заяўкі на брытанскія візы ў Менску будзе апрацоўваць новая кампанія
✔️З'явілася яшчэ адна кніга, прысвечаная беларускай рэвалюцыі 2020-га: «Салідарнасць ашаломленых». Рэпартаж з прэзентацыі
✔️Былы амбасадар Украіны ў РБ параіў беларусам, якія маюць праблемы з легалізацыяй ва Украіне, самастойна іх вырашаць
✔️У Рэспубліцы Чад вызвалілі з СІЗА беларуса і трох расейцаў
❗️Байдэн даў Украіне дазвол на абстрэлы тэрыторыі РФ амерыканскай далёкабойнай зброяй
Пра гэта паведамляе The New York Times.
Дазвол датычыцца сістэмаў ATACMS, з дапамогаю якіх украінцам можна будзе абараняць свае пазіцыі ў Курскай вобласці.
Паведамляецца, што Байдэн прыняў такое рашэнне пасля таго, як Расея паклікала на дапамогу ў Курскай вобласці жаўнераў арміі Паўночнай Карэі.
💬 «Выступ Святланы Ціханоўскай [перад калектывам «Белсату»] быў падзякаю, а не ўмяшаннем у рэдакцыйную палітыку»
На гэтым тыдні вельмі рэзка і нечакана (у тым ліку для нас, супрацоўнікаў) «Белсат» займеў новую кіраўніцу і рыхтуецца займець новы статус – менш маштабны, чым раней.
📍У студыі праграмы «Тыдзень» вядоўца Сяргей Падсасонны задаў новай кіраўніцы нашага каналу Аліне Коўшык шэраг пытанняў, сярод якіх было нямала нязручных.
Прапануем паглядзець, якім атрымаўся гэты дыялог ☝️
❗️Беларусь накіруе на пагашэнне замежных пазыкаў 10 мільярдаў рублёў
❗️Расейцы сталі купляць істотна менш МАЗаў
❗️Госць з загніваюшчага Еўразвязу атаварыў прадуктовы талон у беларускай краме і выклікаў хвалю абмеркаванняў у TikTok
❗️Вытворчасць абутку ў Беларусь з 2010-га года ўпала ў 2,5 раза
Уся дзіч са свету беларускай эканомікі, як заўсёды, у праграме «АтмаSфера» з Аляксандрам Кныровічам!
🆕 Новы выпуск ужо на канале «Белсат NEWS»!
📍Святлана Ціханоўская адрэагавала ў сацсетках на чарговы маштабны абстрэл Украіны
Яна назвала гэта «яўным актам тэрарызму, накіраваным на цывільнае насельніцтва і аб'екты інфраструктуры».
🔍 Чытайце болей у нас на старонцы
🕷Павук «забіў стрэлку» мужу лукашэнкаўскай суддзі – і той на яе прыехаў!
Праўда, не на той адрас, дзе Павук сапраўды жыве, таму ўсё скончылася мірна.
👀 Чарговая порцыя тролінгу сілавікоў ад «народнага пранкера» – у свежым выданні «Шухер Шоу» на канале «Белсат LIFE». Глядзіце да канца – там яшчэ і музычны бонус будзе! Павук зноў спявае дуэтам з прыгожай дзяўчынай (але гэтым разам ужо не з Маргарытай Ляўчук)
📍З новага года апрацоўваць заяўкі на брытанскія візы ў Менску будзе іншая кампанія
Ужо з 4 снежня кліенты больш не змогуць карыстацца сваімі анлайн-акаўнтамі на платформе цяперашняга візавага цэнтру «TLScontact». А паслуга экспрэс-дастаўкі кур'ерам праз «TLScontact» недаступная ўжо цяпер.
🔍 Чытайце падрабязней, што зменіцца
💬 «Прапанова ўзначаліць "Белсат" мне прыйшла пасля таго, як я дакладна ведала, што Аляксей Дзікавіцкі не застанецца на пасадзе»
Аліна Коўшык, якую прызначылі галоўнай рэдактаркай нашага каналу, расказала ў размове з Сяргеем Падсасонным, як адбываўся працэс змены кіраўніцтва і калі ёй паступіла прапанова стаць на чале «Белсату».
👀 Цалкам размову глядзіце і слухайце сёння а 20-й гадзіне (па беларускім часе) ў праграме «Тыдзень»
☝️«Беларускі Гаюн»: расейскія ракеты, якія сёння абстрэльвалі Украіну, не праляталі праз беларускую паветраную прастору
Раней некаторыя ўкраінскія паблікі заявілі, што раніцай ракеты заляцелі ў Чарнігаўскую вобласць з Гомельскай.
🔍 Болей інфармацыі па спасылцы
📍Каманда Байдэна перад сваім сыходам можа абрубіць доступ да SWIFT расейскаму «Газпрамбанку»
У Еўропе санкцыі супраць банка не ўводзіліся, за выключэннем абмежаванняў з боку Вялікай Брытаніі.
🔍 Болей падрабязнасцей на нашай старонцы
⚔️ Лукашэнка ўзяўся ратаваць сельскую гаспадарку Віцебшчыны
💁🏻♂️ Так, у вобласці будуць будаваць новыя мяса-малочныя комплексы. Хаця тых жывёлаў, што ёсць, няма чым толкам карміць.
Раней беларускую вёску ўжо спрабавалі ўратаваць праз сістэму аграгарадкоў, аднак эфекты сумнеўныя: многія з іх дагэтуль стаяць пустыя.
👀 Зміцер Лупач у новым выданні сваіх фельетонаў разважае, чаму Лукашэнка ставіцца да сельскай гаспадаркі як да ваенных дзеянняў ды калі бясконцыя «бітвы за ўраджай» скончацца перамогаю
🔺Расейцы зноў зладзілі масаваны абстрэл Украіны
У выніку серыя выбухаў была зафіксаваная ў Кіеве, таксама выбухі прагрымелі ў Адэсе, Крывым Розе, Паўлаградзе, Вінніцы, Мікалаеве, Роўна, у Хмяльніцкай, Львоўскай, Закарпацкай і Івана-Франнкоўскай абласцях.
У выніку ўдараў два чалавекі пацярпелі ў Кіеве, у Мікалаеве два чалавекі загінулі, шасцёра параненыя.
Падрабязнасці чытайце ў нашым артыкуле
📍Лідары «Вялікай сямёркі»: «Мы стаім плячом да пляча з Украінаю»
Лідары краінаў «Вялікай сямёркі» пацвердзілі сваё «непахіснае падтрыманне» Украіны ў сувязі з тысячным днём ад пачатку поўнамаштабнага расейскага ўварвання:
«Мы, лідары краінаў G7, пацвярджаем нашае непахіснае падтрыманне Украіны, якое будзем працягваць столькі, колькі спатрэбіцца. Мы салідарныя з Украінаю ў яе барацьбе за суверэнітэт, свабоду, незалежнасць, тэрытарыяльную цэласнасць і ўзнаўленне. Мы таксама прызнаём уздзеянне расейскай агрэсіі на ўразлівых людзей ва ўсім свеце».
💥 #галоўнае за 16 лістапада
✔️На «Дажынках» у Клімавічах Лукашэнка прыгразіў «бамжам» і «дармаедам»
✔️Аліна Коўшык, якую прызначылі кіраваць «Белсатам», склала мандат Каардынацыйнай рады
✔️У Варшаве распачаўся фестываль «Pradmova» – чытайце наш рэпартаж
✔️20 беларусаў вызвалілі з рабства ў Падмаскоўі
✔️ЦВК расказала, колькі «ахвяраванняў» атрымалі на свае кампаніі «кандыдаты ў кандыдату»
✔️ У Кітаі студэнт заваліў экзамен і пасля гэтага забіў нажом восем чалавек у кампусе
✔️Майк Тайсан вярнуўся на рынг ва ўзросце 58 гадоў
#рэпрэсіі:
▫️Каго беларусы лічаць вінаватым у падзеях 2020 года? Вялікае даследаванне праваабаронцаў
▫️Былы амбасадар Украіны ў РБ назваў лічбу ўкраінцаў, затрыманых у Беларусі па «экстрэмісцкіх» артыкулах
▫️Наступствы хапуна ў Наваградку: прынамсі 6 чалавек застаюцца ў няволі, хоць ужо адбылі адміністратыўны арышт
🤯 У Кітаі студэнт заваліў экзамен і пасля гэтага забіў нажом восем чалавек у кампусе
Пра здарэнне, якое адбылося ў горадзе Ісін (усходняя частка Кітаю), паведамляе CNN. Акрамя 8 забітых, паліцыя налічыла таксама 17 параненых у выніку гэтага нападу.
Матывам злачынства стала тое, што маладзён «не здаў экзамен, у выніку чаго не атрымаў выпускны сертыфікат» і «незадаволенасць аплатаю стажыравання».
📍Былы амбасадар Украіны ў РБ патлумачыў праблемы з легалізацыяй нашых суайчыннікаў ва Украіне тым, што «цяжка адрозніць "дрэнных" і "добрых" беларусаў»
Ігар Кізім таксама паразважаў пра тое, ці мае Беларусь браць удзел у мірных перамовах і кім яна мусіць быць рэпрэзентаваная: уладамі ў Менску ці дэмакратычнымі сіламі.
👀 Чытайце падрабязней у нас на старонцы
📢 Не паспелі ўсачыць за навінамі на выходных?
У нас маецца дадатковы канал з максімальна сціслым апісаннем асноўных падзей ➡️ (НЕ)АПОШНІЯ НАВІНЫ.
Вынікі дня, падборкі найлепшых і найважнейшых матэрыялаў. Абяцаем не спаміць, далучайцеся да @vynikidnia
#галоўнае
💥СТРЫМ. Нядзельнае вечаровае шоу «Тыдзень»
У сённяшнім выданні:
🔸Рэдкія вызваленні і частыя затрыманні. Пра штучную «адлігу» ў Беларусі размаўляем з Аляксеем Лявончыкам
🔸Аналіз чарговых дакументаў ад BELPOL, якія сведчаць пра цяжкую сітуацыю ў айчыннай жывёлагадоўлі
🔸Размова з новапрызначанай кіраўніцай «Белсату» Алінай Коўшык. Што чакае канал далей і ці будзе гэты «Белсат» – «Белсатам»?
🔸Для кагосьці – знішчаны акупантамі горад, а для кагосьці – проста месца працы. Як грамадзяне Беларусі дапамагаюць адбудоўваць акупаваны Расеяй Марыупаль
🔸Як лукашэнкаўскія спецслужбы спрабуюць пасварыць беларусаў з літоўцамі праз правакацыі ў Вільні. І ці атрымліваецца?
🔸Экскурсія па «беларускай» Варшаве з Юрасём Куўшынавым
Далучайцеся да нашага эфіру! 🔽
😔 Удава беларускага добраахвотніка Ганса: «Дачка пытае "Калі тата ўпадзе з неба, каб мы з ім бавіліся?"»
Беларускі ваяр Зміцер Рубашэўскі з пазыўным Ганс, які загінуў у 2022 годзе, быў героем на фронце і атрымаў шмат узнагародаў. А якім ён быў для сваіх блізкіх? Пра гэта журналістам нашай прагамы «Ваяры» распавяла ягоная ўдава.
Паглядзіце!
🎥 Цалкам выданне глядзіце ў плэй-лісце «Ваяры» на YouTube-канале «Белсат LIFE»
🔹У Рэспубліцы Чад вызвалілі з СІЗА беларуса і трох расейцаў
Адметна, што мінімум двое з затрыманых раней ужо затрымліваліся ў іншай афрыканскай краіне.
📍Вось што вядома пра гэтую «мутную» гісторыю
📚 З'явілася яшчэ адна кніга, прысвечаная беларускай рэвалюцыі 2020-га: «Салідарнасць ашаломленых»
Беларуская салідарнасць была немагчымая. Але яна здарылася! Якім цудам? Пра гэта якраз і вядзецца ў кнізе.
«Нягледзячы на акадэмічны фармат, кніга пісалася для больш шырокай аўдыторыі, у першую чаргу – для тых, каму яна ўласна і прысвечаная», – гаворыцца ў прадмове.
🔍 Чытайце наш рэпартаж з прэзентацыі кнігі на фестывалі «Pradmova» па спасылцы
💥 «Белсат» па-беларуску – у Google News
🙌 Падпісвайцеся на нас (калі гэта бяспечна) і будзем разам прасоўваць беларускую мову ў Google.
Наша старонка ў Google News
👆«Гэта рабскае стаўленне чалавека да сябе»
Улады ўсё часцей запускаюць прапагандысцкія флэш-мобы. Але чаму звычайныя людзі пагаджаюцца на ўдзел у іх?
Спрабуем разабрацца з экспертамі. Паглядзіце!
❌«Стварае пагрозу нацыянальнай бяспецы»
З такім абгрунтаваннем Ганне Карпікавай адмовілі ў відзе на жыхарства ў Літве, куды яна прыехала да сваёй партнёркі, грамадзянкі Літвы.
Падстава такога рашэння міграцыйнай службы шакавала дзяўчыну. Пра тое, чаму Ганне адмовілі ў легалізацыі і наколькі такія выпадкі частыя для беларусаў суседняй краіны, – у нашым відэа👆
Цалкам новае выданне «ПраCвет» глядзіце на YouTube-канале «Белсат NEWS» ▶️
📍Хочаце як у Ісландыі? Там больш за палову работнікаў ужо перайшлі на 4-дзённы працоўны тыдзень
Аднак гэтая схема, паводле нашага эксперту, пасуе далёка не ўсім сферам і не ўсім краінам. Таму перспектыва займець лішні выходны пры захаванні той жа зарплаты ёсць у вас толькі пры пэўных умовах.
🔍 Чытайце на нашай старонцы вялікі аналітычны матэрыял пра тое, як тэхналогіі змяняюць падыход да арганізацыі працы ў свеце
🤯Прадукт стагоддзя ад МТЗ: казка пра сякеру BELARUS
Як сталася так, што флагман беларускага машынабудаўніцтва выпусціў сякеру, і як яе рэклама ператварылася ў рэкламу Лукашэнкі, глядзіце ў новым выданні праграмы «Навіны з будучыні».
❓Хто дапаможа беларусам, якія жывуць ва Украіне?
Такое пытанне абмяркоўвалася на форуме Астрожскіх, які ўчора пачаўся ў Кіеве.
Распавядаем, што там адбывалася, паглядзіце!
Добрай нядзелі, сябры!
Гэта дастаўка ранішняй прэсы! Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔹Беларусы прагнуць правасуддзя над вінаватымі ў рэпрэсіях, а не помсты
Праваабаронцы распавялі, каго беларусы найперш вінавацяць у рэпрэсіях і ці вераць, што тыя панясуць адказнасць.
🔹«Дасюль мала хто ведае, што адбываецца ў Беларусі»
Беларуска прайшла 315 кіламетраў, каб распавесці свету пра палітвязняў.
🔹Кітай упершыню паставіў Расеі зброю
ЕЗ і ЗША рыхтуюць санкцыі.
#штопачытаць
📍У Амурскай вобласці затрымліваюць грашовую дапамогу былым старшыням мясцовай Думы
📍Карэйскі нож у спіну: як замежныя байцы замянілі айчынных у тыле
📍Лаўроў паскардзіўся, што ягоны самалёт не хочуць запраўляць
📍Расейцы сталі купляць больш...Ролс-Ройсаў
👀 Гэтыя і яшчэ шмат іншых тэмаў − у свежым выпуску шоу «Вечаровы шпіль». Ён ужо з'явіўся на нашым канале «Вот Так» і чакае вашых праглядаў!
🔹Кіраўнік самаабвешчанай Абхазіі выказаў гатовасць сысці ў адстаўку на фоне пратэстаў. Але высунуў адну ўмову
Сваю заяву Аслан Бжанія зрабіў падчас сустрэчы з прыхільнікамі ў роднай вёсцы Тамыш
📍Што ён сказаў – чытайце на нашым сайце