belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42764

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

🤯 Злятаць у эпіцэнтр урагану Мілтан?

Для гэтых пілотаў гэта звычайны працоўны дзень

Паглядзіце!

Читать полностью…

Белсат

Сябры, шукаем шматдзетную маці, якая магла б распавесці пра свой досвед выхавання дзяцей у Беларусі

Калі гэта пра вас, калі ласка, напішыце ў наш чат-бот @edytorBLST. Гэта ананімна!

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

🔻Лукашэнку могуць надаць званне «Героя Беларусі».

🔻Кожны чацвёрты беларус мае праблемы з псіхічным здароўем?

🔻Прарасейскі Свята-Елісавецінскі манастыр больш не будзе ўдзельнічаць у італьчнскіх кірмашах.

🔻Польшча анулявала пашпарт суддзі Томаша Шмідта, які сёлета збег у Беларусь.

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце

Читать полностью…

Белсат

Рэпер «Сярога» можа хутка пазбавіцца расейскага бізнесу

Пралукашэнкаўскі спевак з 2017 года мае маскоўскую фірму «Ліга Белых каўнерыкаў Мск Сіці». Сярод ейнай дзейнасці — вытворчасць харчовай прадукцыі, аўтарскія правы і гуказапіс.

Расейскія ўлады ўжо тройчы спрабавалі ліквідаваць фірму. Цяпер там назапасіліся вялікія пазыкі па пенсійных унёсках.

Нагадваем, Сяргей Пархоменка (Сярога) стаў папулярны ў нулявых дзякуючы трэкам «Чорны Бумер» і іншым. Ён доўгі час жыў ва Украіне і быў там суддзёй праекта «X-фактар». З пачатку пратэстаў Сяргей пачаў хваліць Лукашэнку, абараняць «рускі свет», а ў вайне вінаваціць «англасаксаў».

Читать полностью…

Белсат

Вытворца гарбаты «Lipton» і «Бяседа» пакідае Беларусь

Як сцвярджае Антон Матолька, кампанія Unilever, у якую ўваходзяць гэтыя брэнды, прадае свой бізнес у нашай краіне і Расеі. Пакупніком з'яўляецца расейская група «Арнест».

Unilever валодае больш чым 400 маркамі прадукцыі, сярод якіх вядомыя беларусам «Rexona», «Dove», «Axe», «Cif», «Domestos», «Lipton», «Brooke Bond», «Бяседа» і г.д.

Таксама, згодна з Матолькам, з пачатку поўнамаштабнай вайны Беларусь пакінулі ці абмежавалі сваю дзейнасць 160 замежных кампаній.

Читать полностью…

Белсат

❤️«Купалаўцы» запішуць аўдыяверсію кнігі Максіма Знака «Зэкамерон»

«Мы аб’ядналіся, каб даць магчымасць голасу Максіма прагучаць паўсюль, дзе можа быць уключаны аўдыязапіс».

Аўдыёзапіс будзе бясплатнай, але акторы збіраюць сродкі (4500 еўра), каб запісаць твор і дадаць музычнае аздабленне.

Падтрымаць праект можна ПА СПАСЫЛЦЫ

Читать полностью…

Белсат

У двор да жыхара Літвы прыляцеў шар з цыгарэтамі

А праз паўгадзіны — другі шар прызямліўся ўжо ў цэнтры Вільні. Вось так працуюць беларускія кантрабандысты.

Паветраныя шары (метэазонды) цяпер папулярны сродак дастаўкі цыгарэт з Беларусі. Толькі ў верасні літоўскія службы зарэгістравалі 250 паветраных шароў, якія перасяклі мяжу. Адзін з іх нават прызямліўся ў аэрапорце Літвы.

Читать полностью…

Белсат

Усё, збегламу польскаму суддзю Шмыту анулявалі пашпарт

Як піша выданне «Wyborcza», гэта зрабіў мазавецкі ваявода па прапанове пракуратуры Польшчы. Цяпер Шмыту патрэбен пашпарт іншай краіны, каб перасякаць мяжу.

Нагадваем, Томаш вясной прыехаў у Беларусь і папрасіў палітычнага прытулку. За гэты час ён даў шмат інтэрв'ю прапагандыстам, дзе абвінавачваў Польшчу.

Читать полностью…

Белсат

Лукашэнку хочуць прыцягнуць да адказнасці яшчэ па аднаму злачынству

Паводле спікера Міжнароднага крымінальнага суду, гаворка ідзе пра вываз украінскіх дзяцей. Ён нагадаў, што зімой 2024-га беларускія ўлады паказалі групу дзяцей з акупаванага Расеяй горада Антрацыт. Іх размясцілі ў магілёўскім санаторыі, а беларускія вайскоўцы праводзілі для іх трэнаванні.

Доказамі такіх злачынстваў актыўна займаецца НАУ. Паводле іх, каля 3500 дзяцей вывезлі з акупаваных рэгіёнаў Украіны ў Беларусь, дзе іх ідэалагічна перавыхоўвалі.

Нагадаем, 30 верасня ўрад Літвы перадаў у офіс пракурора МКС матэрыялы пра трансмежных злачынстваў рэжыма супраць беларусаў. Гэта азначае, што Лукашэнка можа атрымаць міжнародны ордэр на арышт.

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 9 кастрычніка

✔️ У Беларусі прыдумалі новую валюту

✔️ «Белшына» забяспечвае шынамі расейскую армію

✔️ Фонд дапамогі беларусам у Літве «Razam» больш не прымае гуманітарнай дапамогі ў выглядзе адзення і абутку

✔️ Беларускія памежнікі абвінавацілі польскі бок у гібелі мігранта з Ірана на мяжы

✔️ Біёлагі назіралі зліццё двух параненых марскіх жывёлінаў у адну

✔️ У Беларусі з’явіцца Інстытут штучнага інтэлекту

✔️ У Менску зачыняецца «Black Star Burger»

✔️ У Менскай вобласці заўважылі рэдкую птушку

✔️ Праз моцны дэфіцыт работнікаў у судовыя эксперты могуць узяць нават «экстрэмістаў»

✔️ Колькі беларусаў пакутуе ад дэпрэссіі?

Читать полностью…

Белсат

🤔 Еўрапейскі суд памыліўся?

З беларускага прадпрыемства, якое пастаўляе прадукцыю расейскаму ваенпраму, знялі санкцыі. Беларускі расследавальніцкі цэнтр паказаў, якім чынам гэта адбываецца і як Лукашэнка зарабляе на вайне.

Цяпер, хутчэй за ўсё, санкцыі зноў увядуць.

Падрабязнасці — у нашым відэа. Паглядзіце!

Читать полностью…

Белсат

🤦‍♀️ Нічога надзвычайнага...проста адзін дыктатар узнагародзіў другога ордэнам Андрэя Першазванага

Дарэчы, Расея раздавала гэтыя ордэны тым, хто не задаючы пытанняў дапамагаў ёй уключыць Беларусь ў сферу імперскага ўплыву. Напрыклад, яе атрымаў Мураўёў-Вешальнік, які крывава задушыў паўстанне Кастуся Каліноўскага.

🤔 Што думаеце пра такое сяброўства Лукашэнкі і Пуціна?

Читать полностью…

Белсат

🤔 Лукашэнка – «гарант незалежнасці» ці не ?

Гэтую дыскусію ўзняў Зянон Пазняк. Цяпер жа разабрацца ў пытанні спрабуюць госці «Двубою»: лідар руху салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык і палітолаг Дзмітрый Балкунец

Паслухайце іх дыскусію у новым выданні нашай праграмы «Двубой» 👇

Читать полностью…

Белсат

💭 «Я параўноўваю вас з тэлеканалам «Дождь», але на мой погляд, вашыя праграмы на больш высокім узроўні»

Такую думку выказаў Томаш Хлонь, кіраўнік Дэпартаменту стратэгічнай камунікацыі і супрацьдзеяння дэзынфармацыі МЗС Польшчы

Глядзіце інтэрв'ю нашай расейскамоўнай рэдакцыі «ВотТак» цалкам ПА СПАСЫЛЦЫ

Читать полностью…

Белсат

🤔 Сёння з'явіліся фатаграфіі незвычайнай машыны з Менску

Як высветлілася, размаляваўшы сваю машыну выбачальнымі надпісамі, хлопец такім чынам прасіў прабачэнне ў сваёй дзяўчыны Ані. Цікава, што ён такога ўчыніў, што проста паразмаўляць яму не дапамагло...а можа не дадумаўся?

🤪 Меркаванні нашай рэдакцыі разышліся: дурачок ці рамантык. А як вы лічыце?

Читать полностью…

Белсат

🤔 Зяленскі ці Ціханоўская? Хто сёлета атрымае Ноблеўскую прэмію міра?

Сярод кандыдатаў ёсць скандальныя асобы, якіх вы дакладна ведаеце. А яшчэ ёсць вельмі важны орган у Гаазе. Сабралі топ фаварытаў — ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)

Читать полностью…

Белсат

🧐 Беларусы сталі больш зарабляць, таму што працоўных зрабілася менш

Што адбываецца ў дзяржаве з якой бягуць?

Паглядзіце☝️

Читать полностью…

Белсат

У аднаго — параноіднае засмучэнне
У другога — нарцысізм і псіхапатыя


Здагадаліся пра каго гаворка? Толькі гэта не проста дыягназы. Беларускія псіхіятары пачалі біць трывогу ў ААН і заклікаць увесь свет да дзеянняў. Якіх — чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)

Читать полностью…

Белсат

💱 Долар падаражэў, а расейскі рубель і еўра — патаннелі...

Такія курсы валютаў у Беларусі на 10 кастрычніка.

#курсывалютаў

Читать полностью…

Белсат

😡 Дырэктара школы ў Рагачове судзяць за лайкі і каментары

Аляксандр Лейкін — вядомы краязнаўца і шматгадовы кіраўнік школы № 4. Яго звольнілі і цяпер вінавацяць у распаўсюдзе «экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Сёння пачалося паседжанне наконт Аляксандра ў судзе Рагачоўскага раёна. Яго судзіць нядаўна прызначаная Лукашэнкам Аксана Гусева.

Читать полностью…

Белсат

Расеец Ілля Яшын сапраўды меў сустрэчу з МЗС Польшчы, але ёсць нюанс

Ці былі там перамовы наконт беларускіх палітвязняў? Вось што нам адказалі ў польскім ведамстве — ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)

Читать полностью…

Белсат

◼️Памёр віцебскі актывіст Аляксей Тамілаў

Вядома, што ў 2023 годзе яго жорстка збілі сілавікі ў ІЧУ, пасля чаго ён так і не аднавіўся. За падпіскі на «экстрэмісцкія рэсурсы» яму зламалі рэбры і пераламалі калена. Мужчына тады трапіў у рэанімацыю з пнеўматораксам.

Аляксей быў вядомым актывістам у Віцебску, аматарам роднай мовы і культуры. Ён пайшоў з жыцця ва ўзросце 52 гадоў.

Читать полностью…

Белсат

ААА! Дэпутатка прапануе ўзнагародзіць Лукашэнку за «касмічны ўнёсак у збліжэнні з Расеяй»

І за гэта прысвоіць яму званне Героя Беларусі. Такі крок, паводле яе, «выправіць гістарычную несправядлівасць»:

«Ужо хто-хто, а ён заслужыў гэтую ўзнагароду. Ёсць, праўда, нюанс: прэзідэнт [яна так называе Лукашэнку] у нас хоць і самы народны, але і самы сціплы.

Але сёння УНС надзелены паўнамоцтвамі прымаць рашэнні аб наданні такіх узнагарод. Мне здаецца, гэта нагода выправіць гістарычную несправядлівасць», — заявіла дэпутатка Марына Лянчэўская.

Читать полностью…

Белсат

☕️ Вітаем, шаноўныя!

Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:

🔺«У гісторыі нічога не трывае вечна. І Лукашэнка мусіць гэта памятаць. Гаага чакае»

Як ставяцца да Лукашэнкі і ягонага рэжыму ў Еўрапарламенце? Спыталі кіраўніцу дэлегацыі па Беларусі ў еўрапейскім органе Малгажату Гасеўскую. Чытайце праз VPN.

🔺Нямецкі дэпутат Ёрг Дорнаў нарэшце адрэагаваў на абвінавачванні

Раней стала вядома, што немец Ёрг Дорнаў рэгулярна прыцягваў беларусаў, асуджаных па палітычных артыкулах, да працы на сваёй плантацыі цыбулі. На абвінавачванні ён ніяк не рэагаваў, але нарэшце ягоную пазіцыю агучыў юрыст. Прачытайце, што ён кажа (праз VPN).

🔺У Беларусі стварылі 22 атрады «добраахвотнікаў»

«Баявы патэнцыял спецпадраздзяленняў можа быць узмоцнены ў два-тры разы». Дзеля чаго рэжым узмацняе войска — чытайце праз VPN.

Читать полностью…

Белсат

#рэпрэсіі Асноўнае за 8 кастрычніка

🔻 У МУС Беларусі стварылі 22 атрады «добраахвотнікаў»

🔻 Ёрг Дорнаў не падазраваў, што ў яго працавалі палітычныя зняволеныя

🔻 Лукашэнкаўцы арыштавалі бацькоўскую хату Аляксея Дзікавіцкага

🔻 СК арыштаваў лецішча Ганны Залаткоўскай

🔻 У Берасці яшчэ 5 чалавек асудзілі за ўдзел у акцыі пратэсту 10 жніўня 2020-га

🔻 За ўдзел у акцыях пратэсту пачалі судзіць жыхара Фаніпаля

🔻 У Гомлі за «распаўсюд экстрэмізму» судзілі загадчыка канцылярыі Гомельскай епархіі РПЦ

🔻 Супраць эканаміста Паўла Данэйкі распачалі спецвытворчасць

🔻 Затрымалі адміністратарку дваровага чату, якая вярнулася з Польшчы ў Беларусь

🔻 Былога палітвязня асудзілі за «распаўсюд экстрэмізму»

🔻 Палітвязням у жодзінскай турме штодзень уключаюць «стэндапы» Лукашэнкі

🔻 У Беларусі +9 новых палітвязняў

🔻 У Менску затрымалі начальніка змены адной з арганізацый

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб’ектыў» — галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:


🔸Якіх працаўнікоў і за якія грошы шукаюць у Беларусі?

🔸МУС правёў вучэнні добраахвотных атрадаў з экс-спецназаўцаў, якія, падобна, вучыліся разганяць пратэсты

🔸Саміту міру па Украіне ў лістападзе не будзе

🔸Байдэн адмяніў свае візіты ў Нямеччыну і Афрыку праз ураган Мілтан

🔸Лукашэнка атрымаў ордэн ад Пуціна за вернасць

🔸Названыя лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі

Далучайцеся да эфіру ⤵️

Читать полностью…

Белсат

🔻 «Гэта ўсё паказуха і прапаганда»

Прадстаўнік «BELPOL» Уладзімір Жыгар пракаментаваў нам стварэнне атрадаў «добраахвотнікаў» ☝️

Читать полностью…

Белсат

😢 Колькі беларусаў пакутуе ад дэпрэссіі?

На гэтае пытанне адказаў дацэнт кафедры псіхіятрыі, наркалогіі, псіхатэрапіі і медыцынскай псіхалогіі з курсам павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі БДМУ, кандыдат медыцынскіх навук Сяргей Давідоўскі:

«Калі мы бярэм такія парушэнні, як трывога, дэпрэсія, засмучэнне адаптацыі, то, паводле сучасных даследаванняў, імі пакутуе каля 25% насельніцтва. Гэта значыць кожны чацвёрты жыхар краіны мае тыя ці іншыя праблемы, звязаныя з псіхічным здароўем. Ад дэпрэсіі пакутуюць 5% насельніцтва - толькі ўдумайцеся, і ў дапамозе маюць патрэбу больш за 450 тыс.чалавек»


Паводле яго слоў, уплыў псіхічных парушэнняў з'яўляецца адным з фактараў рызыкі развіцця розных саматычных парушэнняў-ад сардэчна-сасудзістых да анкалагічных.

☝️ Давідоўскі таксама падкрэсліў, што «ва ўсіх рэгіёнах Беларусі» можна атрымаць псіхатэрапеўтычную і псіхалагічную дапамогу, у тым ліку на бязвыплатнай аснове.

Читать полностью…

Белсат

🤔 Праз моцны дэфіцыт работнікаў у судовыя эксперты могуць узяць нават «экстрэмістаў»?

Бальшыня вакансіяў на запыт «судовы эксперт» – для асобаў з вышэйшай медычнай адукацыяй. Таксама кандыдат мусіць быць грамадзянінам Беларусі векам ад 21 да 27 гадоў і без хранічных хваробаў, можна без досведу, калі гэта не пасада кіраўніка.

«Белсат» патэлефанаваў у Дзяржаўны камітэт судовых экспертызаў пад выглядам кандыдата і запытаў, ці можна зрабіцца судовым экспертам, калі вы адпраўлялі блізкім спасылкі на «няправільныя» медыі.

👉 Што з гэтага атрымалася, чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

✔️Следчы камітэт наклаў арышт на хату кіраўніка "Белсату" Аляксея Дзікавіцкага

✔️Паўла Данейку будуць судзіць завочна

✔️Памежны камітэт РБ заявіў пра гібель двух мігрантаў на мяжы з Еўразвязам

✔️Жыхароў Флорыды эвакуююць праз ураган Мілтан

✔️Менск згубіць 20 % пакупнікоў кватэраў

✔️У «Тэлеграме» неўзабаве з'явяцца новыя функцыі

✔️22 атрады добраахвотнікаў і заявы Вальфовіча пра гібрыдную вайну супраць Беларусі

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…
Подписаться на канал