😳 Неба над Горадяй стане чырвона-бурым — усё з-за выкіду аксіду азоту
Гэтая з'ява — вынік працы «Гродна Азот», які запускае аддзяленні вытворчасці азотнай кіслаты і кампрэсіі. Паводле іх слоў, выкіды «дапушчальныя і бяспечныя».
Дарэчы, учора ў цэху аміяк-4 пачаліся пускавыя аперацыі. Гучыць страшна, але прадпрыемства запэўнівае, што пагрозы для жыхароў няма.
Тым часам жыхароў Рэчыцкага раёну папярэдзілі аб выбухах. Імі будзе займацца «Беларуснафта», праводзячы сейсмаразведачныя работы.
Дроны-«шагеды» прыляцелі ва ўкраінскі Канатоп — 14 пацярпелых
Расейцы пашкодзілі там некалькі адукацыйных устаноў, медыцынскія будынкі і трамвайны шлях у цэнтры. Горад застаўся без святла і вады.
Вядома, што пасля ўдару дзве асобы застаюцца ў цяжкім стане (адзін у коме).
Новы айфон, ужо 16-ты, ну і што там новага?
Мы паглядзелі прэзентацыю і падлічылі ўсе «інавацыі» (пальцаў хапіла адной рукі). Але галоўнае — мы падлічылі кошт.
Дык колькі беларусу трэба працаваць на новую цацку ад Apple? І, што цікава, што можна купіць замест яе? Спойлер: хопіць нават на аўто!
Давайце разбярэмся разам ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
😶 «Стварэнне за 2 мільёны долараў забойцы YouTube – гэта вельмі смешна»
Ужо сёння мусіць распачаць сваю працу праўладная відэаплатформа videobel.bу. Паводле чыноўнікаў яна павінна замяніць YouTube. Але ці атрымаецца ва ўладаў стварыць такі праект, ці панясуць туды людзі свой кантэнт і ці прыйдуць гледачы? Спыталі ў экспертаў.
Што яны адказалі, чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (з Беларусі - праз VPN)
#рэпрэсіі Асноўнае за 11 верасня
▪️Палітзняволенную Паліну Шарэнду-Панасюк перавялі ў СІЗА і пасадзілі ў карцар.
▪️Жыхара Барысава затрымалі за татуіроўкі.
▪️Сілавікі затрымалі анархіста з Горадні. Таксама затрыманы беларус, які вярнуўся з Польшчы.
▪️Беларусу пагражае 5 гадоў калоніі за каментары і ўдзел у акцыях.
▪️Палітзняволеную Таццяну Канеўскую перавялі з турмы ў гомельскую калонію.
▪️Адразу сем чалавек судзяць за «ўдзел у масавых беспарадках».
▪️Палітвязня трэці раз будуць судзіць за «непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі»
▪️Праваабаронцам вядомы прозвішчы 14 палітвязняў, якія выйшлі на волю.
🤯 Могілкі нацысцкіх караблёў
Пасля засухі на Дунаі паказаліся рэшткі, якім 80 гадоў.
Паглядзіце!
🤔 Лукашэнкаўскіх чыноўнікаў запрасілі на выбары ў ЗША?
Як такое ўвогуле магчыма і навошта яны там патрэбныя — глядзіце ў нашым відэа.
🔴 «Аб’ектыў» — галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Інфляцыя ў жніўні перавысіла 6 адсоткаў, пацягнуўшы за сабой кошты на гародніну і садавіну. У чым прычына і як гэта адаб’ецца на дабрабыце людзей?
🔸 На рэканструкцыю гаража для тэхнікі сілавікоў выдаткуюць грошаў, як на пабудову некалькіх сацаб’ектаў. А ў Оршы, нягледзячы на дэфіцыт бюджэту, амаль 6 млн выдаткоўваюць на флагшток
🔸 Дэбаты Гэрыс і Трампа — хто апынуўся больш пераканаўчым і мае падтрыманне выбарнікаў? Як перамога таго ці іншага кандыдата адгукнецца на нашым рэгіёне, і беларусах у прыватнасці
🔸 Расейскія ваенкары рапартуюць пра контрнаступ на Куршчыне. А тым часам у Кіеў з’язджаюцца хаўруснікі Украіны — ці не стане гэта змушэннем да перамоваў?
Далучайцеся да эфіру ⤵️
67-гадовы беларус скончыў жыццё самагубствам у больніцы Варшавы
Мужчына выскачыў з 6-га паверху, сказаўшы на развітанне суседзям па палаце: «Да пабачэння». Ён загінуў на месцы.
Медыкі не паспелі аказаць дапамогу. Цяпер справу расследуе паліцыя.
💪 Полк Каліноўскага распавёў пра шэраг паспяховых аперацый
Беларускія добраахвотнікі захапілі варожыя пазіцыі і нават узялі ў палон двух жаўнераў. Падчас бою 10 расейцаў загінулі, з боку каліноўцаў толькі некалькі параненых ваяроў.
Дзе менавіта адбыліся баі — не паведамляецца.
🤡 АМАПаўцы паказалі, як будуць «абараняць» межы Беларусі
Кіраўнік МУС сёння зладзіў сапраўдны спектакль: атрады спецназу, тэхніка, баявыя сабакі і рознакаляровыя віды сілавікоў. Усё гэта адбывалася ў Століне, каля мяжы з Украінай.
Па сцэнарыі, узброеныя фармаванні спрабуюць атакаваць Беларусь, а АМАП на катэрах, квадрацыклах і з дронамі, будзе даваць адпор.
Такія вучэнні, паводле міністра Кубракова — адпрацоўка навыкаў на падставе наступу ЗСУ ў Курскай вобласці. Вось як гэта было.
Як вынікі выбараў у ЗША зменяць расклады ў Беларусі? Тлумачым:
Як зменіцца стаўленне да нашай краіны і рэжыму ў выпадку перамогі Гарыс ды што чакае нас, калі пераможа Трамп, расказвае Валер Кавалеўскі. У чым адрозненні і чаму ім там не ўсё адно на тое, што ў нас адбываецца, чытаце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
😐 Для міліцыянтаў з Гомля пабудуюць гараж па кошту цэлай школы
22,5 млн рублёў (7 млн долараў) накіруюць на мадэрнізацыю вайсковай часткі МУС 5525, якая рыхтуе будучых сілавікоў.
Як піша выданне @flagshtok, грошы пойдуць на будаўніцтва гаражу, да якога дададуць майстэрні, склады, запраўку і адміністрацыйны будынак. Агульная ўмяшчальнасць паводле праекта складзе 82 аўтамабілі.
❤️🩹«Мой сын пачаў смяяцца. Для мяне гэта ўжо вялікі вынік»
Гісторыя, якая разбівае сэрцы: бацька 2 гады спрабуе паставіць на ногі свайго сына, украінскага вайскоўца, які атрымаў моцнае раненне на фронце. Ваяр не мог нават размаўляць, але дапамога прыйшла, адкуль не чакалі.
Кранальную гісторыю Сяргея і ягонага сына Віталя глядзіце ў нашым відэа.
Абвінавачаныя ў захопе самалёту «RyanAir» яшчэ не ў вышуку Інтэрполу
Але гэта не надоўга. Чаму — чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
🔥 Прынц Бельгіі перадаў беларускім ваярам машыну і дроны
На пікап Nissan для Палка Каліноўскага збірала грошы ўся дыяспара Бельгіі, а прывёз яго сам прынц краіны Мішэль дэ Лінье. Дапамагаў грашыма і ўкраінскі мецэнат Ігар Вітэнка.
Урачыстасць адбылася ў замку ў горадзе Збараж на Тэрнопальшчыне. Уся мясцовасць раней належала сям'і прынца дэ Лінье.
😭 Гэтым людзям эвакуявацца падчас вайны складаней за ўсё
Размова пра людзей сталага веку і асобаў з інваліднасцю. Паглядзіце, як яны вымушана развітваюцца са сваімі роднымі мясцінамі.
🦮 Цяпер украінцаў дакладна не перамагчы
Паглядзіце, хто дапамагае ім у разведцы і падносіць зброю!
Дабрыдзень, сябры!
Гэта дастаўка ранішняй прэсы! Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
▶️ Хто такая Святлана Ціханоўская?
Папрасілі яе запоўніць анкету, як у дзяцінстве. Вось, якія адказы мы атрымалі.
▶️ Калі на выбарах у Штатах пераможа Трамп, што будзе з Беларуссю? А калі Гэрыс?
Лукашэнкаўская прапаганда сімпатызуе Трампу. Што будзе, калі ён пераможа ці калі прайграе? «Белсат» спытаў дыпламата Валера Кавалеўскага.
▶️ Польшча вызваліла беларускую шпіёнку?
Дар’і А. прызначылі 1 год 8 месяцаў зняволення і адначасова яе вызвалілі з-пад варты.
#штопачытаць
💥 #галоўнае за 11 верасня
▫️Святлана Ціханоўская адзначае 42-і дзень нараджэння.
▫️Гісторыю кахання Кацярыны Андрэевай і Ігара Ільяша пакажуць на кінафестывалі.
▫️Для міліцыянтаў з Гомля пабудуюць гараж па кошту цэлай школы.
▫️АМАПаўцы паказалі, як будуць «абараняць» межы Беларусі.
▫️Арыштаваная ў Польшчы агентка КДБ — на свабодзе.
▫️67-гадовы беларус скончыў жыццё самагубствам у больніцы Варшавы.
🧐 Як Расея кінула жыхароў Куршчыны
Пакуль ЗСУ захоплівае ўсё болей расейскіх тэрыторыяў, жыхары Курскай вобласці вымушаныя пакінуць свае дамы і дапамагаць самі сабе. Бо, як паказвае практыка, чыноўнікам да іх няма справы.
Паглядзіце, што кажуць вымушаныя перасяленцы і валанцёры пра «дапамогу» дзяржавы ў крытычны момант.
☝️ Андрэя Гнёта пакуль не вышлюць з Сербіі
Апеляцыйны суд у Сербіі скасаваў пастанову аб экстрадыцыі рэжысёра Андрэя Гнёта ў Беларусь.
«Я лічу, што пастанова заснаваная на законе, яна справядлівая. Апеляцыйны суд пастанавіў так, як мы чакалі»,
«Калі суд зноў пастановіць, што ўмовы былі выкананыя, мы зноў будзем абскарджваць гэтае рашэнне»
🤬 «Зараз камусьці морду наб'ю, ці заб'ю, мяне зноў памілуюць – і я зноў пайду ваяваць»
З акопаў былыя расейскія найміты едуць і ў беларускія гарады…
Разбіраем сітуацыю ў відэа☝️
Палітвязні ў абмен на еўрапейскіх паслоў — ці гэта план новы Лукашэнкі?
У новым выданні «Двубой» гарачыя спрэчкі: палітолаг Дзмітрый Ягораў, які выступае за прызнанне рэжыму, і юрыст Міхаіл Кірылюк, які выступае за безумоўны ціск. Хто пераможа ў аргументах і адстойванні пазіцыі?
Паглядзіце і вырашыце самі ПА СПАСЫЛЦЫ
Арыштаваная ў Польшчы агентка КДБ цяпер на свабодзе?
Дар'ю Астапенка прызналі вінаватай ў шпіянажы і нават прызначылі амаль 2 гады турмы, але польскі суд вызваліў яе з-пад варты. Як так — чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
☺️ Якая добра музыка пачала гучаць у Беларусі
Нашыя чытачы даслалі відэа з розных гародоў, дзе ў радыёэфірах сапраўдная атмасфера 2020-ага. Паглядзіце!
А вы чулі такое апошнім часам? Падзяліцеся з намі праз наш канал для сувязі: @edytorBLST (калі гэта для вас бяспечна)
📹: чытачы Белсату
📺 Навіны за 5 хвілін
🔻Флагшток за 5 мільёнаў рублёў хлчуць усталяваць у беларускім горадзе.
🔻У Століне — маштабныя вучэнні сілавікоў.
🔻Латвія прыняла канчатковае рашэнне аб канфіскацыі аўтамабіляў з беларускімі нумарамі.
🔻Украінскі футбаліст збег ад мабілізацыі ў Беларусь.
🔻Камала Гэрыс перамагла Дональда Трампа ў дэбатах.
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце.
Еўра з доларам падаражэлі, а вось рубель патаннеў — навіны курсаў валютаў у Беларусі на сёння
#курсывалютаў
Палітзняволенную Паліну Шарэнду-Панасюк перавялі ў СІЗА і пасадзілі ў карцар
Раней яна была ў ІЧУ Рэчыцы, дзе супраць яе праводзіліся следчыя дзеянні.
Вядома, што калі блізкія патэлефанавалі ў гомельскае СІЗА, каб даведацца наконт стану здароўя Паліны, ім адказалі, што яна змешчана ў карцар на 10 дзён.
#рэпрэсіі
💔 Гісторыю кахання Кацярыны Андрэевай і Ігара Ільяша пакажуць на кінафестывалі
«Пад шэрым небам» — так называецца фільм пра сям'ю журналістаў, лёсы якіх падзяліў рэжым Лукашэнкі. Стужку прадставяць у галоўным конкурсе фестывалю ў Гдыні.
Паводле рэжысёркі, гэта будзе гісторыя пары, у якой можна пазнаць многіх беларусаў.
«Антырэжымная журналістка Лена [імя змененае] вядзе трансляцыю жорсткага разгону мірнай дэманстрацыі. Паліцэйскі беспілотнік высочвае яе, але Лена працягвае рэпартаж, і яе арыштоўваюць. Яе муж Ілья робіць усё магчымае, каб выратаваць жонку, але ўлады поўныя рашучасці зламаць іх абодвух», — так прадстаўляецца фільм Мары Тамковіч на сайце кінафоруму.
Паказ «Пад шэрым небам» на фестывалі ў Гдыні адбудзецца 26 верасня.