belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42764

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸 ЗСУ падарвалі трэці, апошні мост праз раку Сейм

🔸 У Менску судзяць 12 фігурантаў у справе аб дыверсіі супраць расейскага самалёта ў Мачулішчах

🔸 BELPOL: «Белаз» – кармушка для клана Лукашэнкі

🔸 Васкрасенскі заявіў, што палітвязні напісалі 900 прашэнняў аб памілаванні.

Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/602VVL7n-nU

📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.25 па менскім часе запрашаем да прагляду «Белсат Zoom» – агляд галоўных навінаў дня, агляд надворʼя, спартовых навінаў!

Читать полностью…

Белсат

🤯 У пяць гадоў – за рулём «Lamborghini»

Зайн Сафуаглу – самае хуткае дзіця ў свеце, паглядзіце!

Читать полностью…

Белсат

📷 Расейскія ваеннапалонныя ў аб'ектыве фатографа David Guttenfelder

Здымкі ён зрабіў для The New York Times.

Пераважна гэта салдаты тэрміновай службы. Цяпер яны чакаюць абмену.

Читать полностью…

Белсат

📍У Берасці выезду ў Польшчу чакаюць 80 пасажырскіх аўтобусаў

Тым часам на выезд у Літву чаргі з аўтобусаў наогул няма. Чарга з легкавікоў ёсць, але ў 10 разоў меншая, чым на КПП «Берасце-Тэрэспаль».

🔍 Працягваем маніторыць сітуацыю на мяжы, чарговы апдэйт глядзіце ПА СПАСЫЛЦЫ

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

🔻Распачаўся суд у справе атакі на расейскі самалёт у Мачулішчах

🔻У Віцебску эвакуявалі дзіцячы садок праз выбух газаправоду

🔻Мары пра новую АЭС ад лукашэнкаўцаў

🔻Васкрасенскі справаздачыцца пра павелічэнне колькасці прашэнняў аб памілаванні

🔻Сілавікі затрымалі яшчэ аднаго святара

🔻Трагічная смерць беларускай акторкі ў Маскве

🔻ЗСУ перабілі важную лагістычную артэрыю расейцаў на Куршчыне. На Данбасе тым часам расейская армія ідзе наперад, Украіна эвакуюе новыя гарады

🔻Выбух на расейскім нафтагазавым заводзе

🔻Ілан Маск кажа, што не дарыў Кадыраву Cybertruck

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

🧐 Лукашэнка заявіў, што перакінуў на мяжу з Украінай траціну войска. А Украіна кажа, што нічога такога не заўважыла. Як так?

І ўвогуле, колькі ў рэальных лічбах складае трэцяя частка ад цяперашняй арміі РБ? Насамрэч, столькі, што ў выпадку яе перакідвання на паўднёвую мяжу незаўважаным бы гэта не засталося.

🔍 Чытайце нашую аналітку па тэме ПА ГЭТАЙ СПАСЫЛЦЫ

Читать полностью…

Белсат

💱 Курсы валютаў на 19 жніўня

Долар сёння падаражэў на паўкапейкі, а еўра прыкладна на столькі ж патаннеў. Расейскі рубель не гандляваўся.

#курсывалютаў

Читать полностью…

Белсат

🔹Кітайскі прэм'ер на гэтым тыдні плануе сустрэцца з Пуціным. Амаль паралельна прэм'ер Індыі прыедзе ў Кіеў

Нягледзячы на заходнія санкцыі супраць Расеі за вайну ва Украіне, як Індыя, гэтак і Кітай працягвалі гандляваць з ёю. Індыя ўстрымалася ад наўпроставага абвінавачвання Расеі, адначасова заклікаючы суседзяў вырашыць канфлікт шляхам дыялогу і дыпламатыі. Кітай жа часам увогуле вінавацяць у спрыянні расейскай агрэсіі.

🔍 Чытайце падрабязнасці ПА СПАСЫЛЦЫ

Читать полностью…

Белсат

💬 «Напад Польшчы на ​​Беларусь або Расею – гэта нонсэнс з пункту гледжання логікі. Калі людзі задаволены сваім жыццём, то менш за ўсё на свеце яны хочуць на кагосьці нападаць»

Так пракаментаваў «Белсату» палітык і вайсковец Валер Сахашчык новы ўсплёск заяваў Лукашэнкі пра пагрозу «ўварвання з заходняй мяжы».

🤔 Навошта самаабвешчаны ў чарговы раз нагнятае атмасферу «ваеннага псіхозу»?

🔍 Аналізуем апошнія заявы ды супастаўляем іх з ранейшымі выпадамі РБ і РФ у бок Захаду

Читать полностью…

Белсат

💬 «Мы вельмі ўдзячныя за ўклад «Белсату» ў інфармацыйную вайну супраць лукашысцкай і расейскай прапаганды»

Ваяры Палка Каліноўскага Павел Шурмей і Ян Мельнікаў звярнуліся да польскіх уладаў з просьбаю захаваць «Белсат» у актуальным выглядзе.

💪 Дзякуем за падтрымку!

Читать полностью…

Белсат

Стала вядома пра затрыманне святара Паўла Ярашэвіча

Сёння над ім імаверна адбудзецца суд. Ксёндз з 16 жніўня знаходзіцца ў ізалятары – паведамляе @christianvision.

Павел з'яўляецца Пружанскім дэканам і пробашчам мясцовай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі (Пінская дыяцэзія).

Читать полностью…

Белсат

Расейцы могуць трапіць у атачэнне пасля апошняй аперацыі ЗСУ

3 дні таму ў Курскай вобласці ЗСУ знішчылі пралёт мосту праз раку Сейм у Глушкаве. Неўзабаве быў пашкоджаны і другі мост праз гэтую раку, у вёсцы Званнае.

Уночы 19 жніўня расейскі ваенкар «Romanov Лайт» паведаміў пра знішчэнне ўкраінскімі жаўнерамі трэцяга мосту праз раку Сейм. Які менавіта мост – ён не ўдакладніў.

«Калі пацвердзіцца знішчэнне трэцяй пераправы, то падраздзяленні УС РФ, якія знаходзяцца на поўдзень, апынуцца ў „катле“, а арыентыровачная плошча атачэння складзе амаль 700 кв. км», – адзначае дарадца кіарўніка МУС Украіны Антон Герашчанка.

Нагадваем, з 6 жніўня Украіна вядзе баявая дзеянні на тэрыторыі Курскай вобласці. Як піша The Economist, ЗСУ разглядалі некалькі сцэнароў нападу на рэгіёны РФ. Якія – чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ

Читать полностью…

Белсат

☕️ Вітаем, шаноўныя!

Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:

🔺Лукашэнка распавёў, як Коля ў 2020 паляцеў з ім на верталёце, каб «абараняць бацьку»

19 жніўня самазваны прэзідэнт даў інтэрв'ю прапагандыстам з «Россия 1». Чаму ўкраінцы былі б рады выкарыстанню ядзернай зброі, як Коля паляцеў абараняць свайго бацьку ад «змагароў», і ці будзе кіраўніком Беларусі іншы чалавек? Сабралі найбольш цікавыя заявы.

🔺Што азначае нядаўняе памілаванне 30 палітвязняў?

Рэжым апошнім часам пачаў амністыраваць палітвязняў, але хвалі рэпрэсій не сканчваюцца і нават павялічваюцца. Відавочна, што Лукашэнка робіць гэта з сваіх інтарэсаў, тым больш, што ў наступным годзе «выбары». Спыталі ў палітычнага аглядальніка, што гэтае памілаванне можа азначаць.

🔺Расея зноў загаварыла пра «брудную бомбу»

Памятаеце, як восенню 2022 года, калі ЗСУ паспяхова наступалі ў Херсонскай вобласці, Расея пачала казаць пра нейкую «брудную бомбу»? Зусім нядаўна рыторыка паўтарылася. Ці сапраўды Расія можа яе выкарыстаць? Спыталі ўкраінскага палітолага.

Читать полностью…

Белсат

✈️ Пад санкцыямі – сын і самалёт

Сын дыктатара і самалёт дыктатара папоўнілі санкцыйныя спісы.

Як ішло змаганне за санкцыі супраць лятака і колькі часу той яшчэ правядзе ў небе? За што ў спісы трапіў Мікалай Лукашэнка?

👀 Глядзіце сюжэт цалкам ПА СПАСЫЛЦЫ

Читать полностью…

Белсат

💥СТРЫМ. Нядзельнае вечаровае шоў «Тыдзень»

У сённяшнім выданні:

🔸 Што адбываецца пад Курскам і як там выкарыстоўваюць жаўнераў тэрміновай службы

🔸 Сын дыктатара і самалёт дыктатара папоўнілі санкцыйныя спісы

🔸 BELPOL выпусціў фільм-расследаванне аб тым, як сям'я Лукашэнкі «доіць» БелАЗ

🔸 Прэзідэнцкія выбары ўжо 23-га лютага? Каго можам пабачыць у бюлетэнях і што плануюць рабіць дэмакратычныя сілы

Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/sepGaIbT3tI

Читать полностью…

Белсат

🔍 Чаму ў Беларусі абвальваюцца аб'ёмы будаўніцтва жытла з падтрыманнем дзяржавы?

«Такое жытло будуецца ў тым ліку за кошт ільготных крэдытаў, а іх аб'ём у гэтым паўгоддзі склаў толькі 29 % ад узроўню мінулага года. Гэта вельмі нізкі паказнік. Ільготнае крэдытаванне скарацілася на 70%», – канстатуе нашая суразмоўца, эканамістка Настасся Лузгіна.

👀 Болей статыстыкі ды інфаграфікі па тэме глядзіце ВОСЬ ТУТ

Читать полностью…

Белсат

💬 «Просім захаваць „Белсат“ у цяперашнім выглядзе, як гучны напамін пра тое, што праўду не схаваеш!»

Наш тэлеканал у гэты няпросты час падтрымала ABBA – Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой.

Прэзідэнт асацыяцыі Яўген Буры скіраваў ліст да прэм’ер-міністра Польшча Дональда Туска. Ён нагадаў, што ў цяперашнія часы, калі вельмі лёгка распаўсюджваецца дэзінфармацыя, надзвычай важна падтрымліваць журналістыку і медыі, вартыя даверу. Менавіта такія медыі спрыяюць пабудове добра інфармаванага грамадства і здаровай дэмакратыі.

💪 Дзякуем за падтрымку

Читать полностью…

Белсат

☝️Праваабаронцы: палітвязням, якія знаходзяцца на «хатняй хіміі», сталі ўзмацняць пакаранне і пераводзіць у калоніі

Пачынаючы з чэрвеня суды разгледзелі (або будуць разглядаць у найбліжэйшы час) ужо мінімум 15 справаў пра замену рэжыму пакарання для тых, хто раней атрымаў «хатнюю хімію» па палітычных матывах. Прычым судзяць нават тых (само сабою, завочна), хто пасля першага прысуду здолеў выехаць з Беларусі.

Згодна з заканадаўствам, замена пакарання на больш жорсткае можа адбыцца пасля трох спагнанняў. Праваабаронцы сцвярджаюць, што на палітвязняў на «хатняй хімііі» пастаянна ціснуць: прыязджаюць з праверкамі ўначы, абмяжоўваюць у вольным часе, кідаюць на «содні» за нібыта парушэнні рэжыму.

#рэпрэсіі

Читать полностью…

Белсат

😮 У Курскую вобласць уварваўся... танк пад бел-чырвона-белым сцягам!

Гэтыя эксклюзіўныя кадры нам перадаў беларускі вайсковец з пазыўным «Жэрар», камандзір аддзялення эвакуацыі бранятэхнікі 225-га асобнага штурмавога батальёну ЗСУ.

☝️Раней мы расказвалі пра тое, як беларускае танкавае падраздзяленне, якое ўваходзіць у згаданы АШБ, здабыла для Украіны ўнікальны трафей – сучасны расейскі танк Т-90М «Прарыў-3». Гэтая мадыфікацыя – адна з найноўшых расейскіх распрацовак.

👀 А размову з «Жэрарам» пра прарыў на Куршчыну чытайце ПА ГЭТАЙ СПАСЫЛЦЫ

Читать полностью…

Белсат

💬 «Там столькі "фірмаў-пракладак", што калі б такое рабіў прыватнік, гэта называлася б "неабаснаваныя пасярэднікі". А калі гэта робіць сям'я Лукашэнкі – то ўсё окей»

Учора ініцыятыва BELPOL выпусціла першую частку расследавання, прысвечанага карупцыі на БелАЗе, якую дзеля ўласнай выгады пакрывае клан Лукашэнкі.

Прадстаўнік BELPOL Уладзімір Жыгар анансаваў у нашай студыі выхад новых частак расследавання, якія пральюць яшчэ болей святла на схемы вакол БелАЗу.

👀 Размову цалкам глядзіце ў свежым выданні «Тыдня»

Читать полностью…

Белсат

💁🏻‍♂️«Адліга» па-лукашэнкаўску: на 30 памілаваных – 170 асуджаных

У мінулым месяцы праваабаронцы «Вясны» зафіксавалі істотнае павелічэнне колькасці беларусаў, супраць якіх самаабвешчаныя ўлады ўжывалі палітычны судовы пераслед.

🔍 Чытайце падрабязней ПА СПАСЫЛЦЫ

Читать полностью…

Белсат

Аграфюрэр папужаў ядравай кнопкай

Паслухаць яго – суцэльны патрыятызм. Толькі плата за гэта ў адных – турмой і катаваннямі, а ў другіх – у доларавым эквіваленце.

☝️Сяргей Падсасонны аналізуе ў сваёй калонцы свежае інтэрв'ю Лукашэнкі прапагандысту з каналу «Россия 1».

Читать полностью…

Белсат

📍ЗСУ знішчаюць масты ў Курскай вобласці, войскі РФ працягваюць паслядоўны наступ на Данбасе. Падсумоўваем чарговы тыдзень вайны

Расейскае камандаванне сцягвае на Куршчыну рэзервы з поўначы Харкаўскай вобласці, спрабуючы выбіць са сваёй тэрыторыі ЗСУ. У той жа час на сітуацыю ў Данбасе гэтыя падзеі ніяк не ўплываюць: там расейцы, як і раней, досыць хутка ідуць наперад.

🔍 Чытайце разбор сітуацыі на фронце ВОСЬ ТУТ

Читать полностью…

Белсат

💰Як сілавікі выкрылі «рэкордны хабар у гісторыі краіны». Што вядома пра арышты чыноўнікаў чыгункі, метрапалітэну і Гаррэмаўтадару

Новая чарада рэйдаў пачалася 20 траўня – з намесніка начальніка БЧ Пятра Дулуба, якога «спалілі» на атрыманні хабару. Аднак увага сілавікоў аказалася прыкаваная не толькі да чыгункі.

🔍 Чытайце матэрыял ПА СПАСЫЛЦЫ

Читать полностью…

Белсат

◾️ 4 гады таму сілавікі забілі Генадзя Шутава

Адбылося гэта падчас мірных пратэстаў у Берасці. 11 жніўня ўвечары лукашэнкаўскія вайскоўцы пачалі зачыстку — сілавікі бегалі па дварах, хапалі і збівалі людзей, кідалі іх у зялёныя гарадскія аўтобусы. Менавіта тады і прагучалі два стрэлы: адна куля трапіла ў галаву Шутава.

Як гэта было — чытайце аповед нашага берасцейскага журналіста ПА СПАСЫЛЦЫ.

Таксама глядзіце наш рэпартаж пра Генадзя.

Читать полностью…

Белсат

«Вы сур'ёзна?» — Маск зноў заявіў, што не дарыў сваю машыну

Гэтым разам кіраўнік Чачэніі Кадыраў пахваліўся новым кібертракам, які нібыта падарыў Ілон Маск. Мільярдэру зноў давялося апраўдвацца ў сацсетках:

«Вы настолькі афэлкі, што думаеце, быццам я падарыў Cybertruck расейскаму генералу? Гэта неверагодна!» — напісаў Маск.

Але нельга не ўзгадаць яшчэ адзін «падарунак»: у 2019 годзе на сустрэчы са школьнікамі Лукашэнка распавёў, што ў яго ёсць аўтамабіль Tesla, які нібыта падарыў Ілон Маск.

«У мяне ёсць электрычная машына Tesla, я часам яе тэстую. Маск падарыў», — сказаў Лукашэнка.

Карыстальнікі «Твітэра» спыталі пра гэта ў Маска наўпрост. Ён быў здзіўлены.

Читать полностью…

Белсат

Прапагандысты прапанавалі замест «европейских обносок» — нацыянальны легпрам

На тэлеканале СТВ абмеркавалі нядаўнія еўрапейскія санкцыі, якія закранулі адзенне секанд-хэнд. У сюжэце вельмі пахвалілі беларускую вопратку:

«Без абновак не застанемся: свая кашуля бліжэй да цела, а беларускі легпрам працуе на поўную катушку. Нашы тавары надзвычай якасныя і выраблены сапраўды з добрага сыравіны».

А вось як, на думку тэлеканала, выглядае партрэт кліента секанд-хэнду:

«З аднаго боку — пенсіянеры, мамы з дзецьмі, дачнікі, а з другога — моладзь, якая, як у квэсце, палюе на брэнды. Прычым гэта становіцца асобным баўленнем часу ў падлеткаў. А хтосьці зазірае, як у музей, паглядзець, а раптам нешта спадабаецца, аматары шопінгу і адэпты разумнага спажывання».

Раней на гэтую ж тэму выйшаў сюжэт на «Беларусь 1». Там распавялі, што не бачаць праблемы ў санкцыях супраць еўрапейскага адзення секанд-хэнд і заявілі, што ёсць сусветны рынак, а не толькі еўрапейскі.

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 18 жніўня

✔️Параўналі цэны ў беларускіх крамах тры гады таму і цяпер. Вынікі несуцяшальныя

✔️Лукашэнка даў інтэрв'ю каналу «Россия 1». Сабралі галоўнае, што ён сказаў

✔️BELPOL выпусціў расследаванне аб тым, як клан Лукашэнкі крадзе грошы БелАЗу

✔️ЗСУ атакавалі беспілотнікамі склад нафтапрадуктаў у Растоўскай вобласці

✔️Сёння – дзень народзінаў Сяргея Ціханоўскага

✔️Ці зможа Пуцін абараніць Лукашэнку ў выпадку вайсковага ўварвання ў Беларусь? Чытайце нашую аналітыку

✔️На трасе М1 патрапіў у аварыю аўтобус, які ехаў па маршруце «Масква-Берасце». 9 чалавек пацярпелі

✔️Памёр адзін з сэкс-сімвалаў сусветнага кіно Алэн Дэлон

Читать полностью…

Белсат

🤦🏻‍♂️ Італьянская паліцыя хоча аштрафаваць на €16,5 тысячаў маладога ўкраінца, які надрапаў сваё імя на Калізеі

Хуліганскія дзеянні хлопца заўважыла жанчына, якая выклікала праваахоўнікаў. Маладзён надрапаў сваё імя («Dima») на сцяне паміж уваходам і першым кальцом Калізею.

Мэр Рыму Рабэрта Гуальт'еры пракаментаваў здарэнне так:

«У горадзе, які з'яўляецца сусветнай спадчынай, горадзе поўным скарбаў, дакладна няма месца хуліганам ды ідыётам».


Падобныя інцыдэнты здараюцца з італьянскімі помнікамі архітэктуры нярэдка. Акрамя Калізею, некаторыя турысты адважваюцца пакінуць напамін пра сябе на сцяне Пізанскай вежы.

Читать полностью…

Белсат

🤯 У Нямеччыне загарэлася кола агляду з людзьмі ў кабінах

Паглядзіце, што было далей ☝️

Читать полностью…
Подписаться на канал