👁 Вялікі брат лезе ў ваш ложак: Лукашэнка патрабуе ад беларусаў паведамляць пра шлюб за мяжой
Учора дыктатар падпісаў папраўкі ў законы па рэгуляванні шлюбных і сямейных зносінаў, якімі прадугледжваецца магчымасць атрымання дзецьмі замест аліментаў часткі жылля аднаго з бацькоў, а таксама абавязак беларусаў, якія жывуць за мяжой, перадаваць у «адпаведныя органы» інфармацыю пра заключэнне шлюбу, нараджэнне дзяцей і інш.
Асноўныя палажэнні гэтага дакументу набудуць моц з 1 студзеня 2025 года.
☀️ Добры дзень усім, хто пачынае яго разам з Белсатам! Трымайце самыя цікавыя матэрыялы, якія вы маглі прапусціць:
🗞 Заезду з Польшчы ў Беларусь даводзіцца чакаць содні. Цяпер падарожнікі наракаюць на нарадзінцаў Каўказа
Людзі, не падбіраючы прыстойнай лексікі, абражаюць «улезуноў» і тых, хто пакідае для іх шчыліны ў чарзе.
🗞 Што сёлета Белстат не схаваў ад беларусаў і чаму атрымалася ўсё роўна дрэнна
Журналісты «Белсату» уважліва вывучылі статыстычны даведнік «Беларусь у лічбах» і знайшлі шмат цікавага.
🗞 Як Лукашэнка будуе культ асобы і падстройвае ўсю краіну пад сябе
«Белсат» разам з каардынатарам «Нашае візіі» Вадзімам Мажэйкам прааналізаваў, маем мы ўжо сфармаваны культ асобы Аляксандра Лукашэнкі ці для гэтага яшчэ нечага не хапае.
#штопачытаць
#рэпрэсіі Асноўнае за 8 ліпеня
🔻У Беларусі прысудзілі 14 гадоў зняволення грамадзяніну Польшчы, якога прызналі вінаватым у «шпіянажы» і «агентурнай дзейнасці». Вырак агучылі яшчэ ў чэрвені 2023 года, але вядома пра яго стала толькі цяпер
🔻Лукашэнкаўскі суд вынес «завочныя» прысуды Вераніцы Цапкала, Вользе Карач ды Анатолю Котаву
🔻Берасцейскі абласны суд асудзіў на тры гады калоніі 55-гадовую бібліятэркарку. Усё з-за таго, што яна рабіла грашовыя пераводы палітвязням
🔻Сілавікі разагналі намётавы лагер пад Пінскам і затрымалі 11 чалавек. Лукашэнкаўцы сцвярджаюць, што ў лагеры сабраліся «неапаганцы-нацысты»
🔻Мужчыну сталага веку затрымалі за тое, што пісаў у тэлеграм-каналах «заклікі да супраціву»
🔻За «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» затрымалі ўладальніка аднаго з рэстаранаў Ліды
🔻Магілёўскіх журналістаў будуць судзіць за «ўдзел ва ўзброеных фармаваннях» і «экстрэмізм»
🔻Генконсульства Беларусі ў Растове-на-Доне абслугоўвае акупаваныя тэрыторыі Украіны
Спыталі экспертаў, што можа быць далей ☝️
❤️ Пра што плануе казаць Святлана Ціханоўская на форуме NATO ў Вашынгтоне?
Ейны дарадца Дзяніс Кучынскі раскрыў «Белсату» падрабязнасці візіту.
Чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Расейцы ўчынілі моцны ракетны абстрэл Украіны
🔸 Святлана Ціханоўская будзе ўдзельнічаць у саміце НАТО
🔸 Некаторыя палітвязні адмовіліся 3 ліпеня выходзіць на волю, бо не пагадзіліся з умовамі вызвалення
🔸 31 год таму ў Беларусі прайшоў першы З’езд беларусаў свету
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/QM9Keo7U4JU
📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.25 па менскім часе запрашаем да прагляду «Белсат Zoom» – агляд галоўных навінаў дня, агляд надворʼя, спартовых навінаў!
🫣 Пазыўны «Беленькі»
Установа, што абслугоўвае візіты і афіцыйныя сустрэчы, клапоціцца і пра… шпіца Умку.
Да нас трапілі тэлефонныя перамовы паміж працаўнікамі Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі і арганізацыі «Дыпсэрвіс»👆
🔍 Журналісты «Белсату» вывучылі даведнік Белстату. Вось што там пабачылі
Даведнік «Беларусь у лічбах» выпускаецца штогод. Ён прэзентуе кароткую інфармацыю аб сацыяльна-эканамічным становішчы Беларусі. Цікава, што летась быў выдадзены дакумент, згодна з якім Белстат сам вырашае, якую інфармацыю выдаваць у публічную прастору, а якую не.
Чытайце наш разбор на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️Спецслужбы Лукашэнкі ўвосень 2020-га купілі ды аформілі два аўтамабілі на імя Рамана Пратасевіча ў Еўразвязе
✔️Лукашэнка ўскосна прызнаў, што мае праблемы са здароўем
✔️Зяленскі знаходзіцца з візітам у Варшаве
✔️Масіраваны ракетны абстрэл Украіны: сярод іншага пацярпеў будынак дзіцячай лякарні ў Кіеве
✔️Орбан працягвае ездзіць па свету з «мірнай місіяй»
✔️У Францыі падвялі вынікі датэрміновых парламенцкіх выбараў
✔️На Каменнай Горцы ў Менску зноў абваліўся ацяпляльнік са сцяны жылога дома
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🇫🇷 Якой будзе Францыя пасля парламенцкіх выбараў і ці захавае свой уплыў Макрон?
Замест прагназаванай перамогі ўльтраправых Францыя атрымала левую кааліцыю на першым месцы. Чытайце ў нашым аглядзе, што гэта азначае для краіны і для ўсяго Еўразвязу:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💱 Курсы валютаў на 8 ліпеня
Еўра вырас на 1,5 капейкі і дасягнуў прыгожай адзнакі роўна 3,5 BYN. Вартасць долара ды расейскага рубля змянілася нязначна.
#курсывалютаў
📍Спецслужбы Лукашэнкі набылі ды зарэгістравалі ў Еўразвязе два аўтамабілі на імя Рамана Пратасевіча
Гэта было зроблена праз падстаўных асобаў яшчэ ўвосень 2020 года. Навошта – да канца не зразумела. Магчыма, каб нейкім чынам падставіць Пратасевіча праз штрафы ці ДТЗ.
Чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
☝️У выніку «прылёту» па Крывым Розе загінулі 10 чалавек, яшчэ каля 30 атрымалі раненні
Там ракета патрапіла ў адміністрацыйны будынак прамысловага прадпрыемства.
▪️У Пакроўску Данецкай вобласці ракетны абстрэл забраў жыцці трох мужчынаў, якія працавалі на адным з прадпрыемстваў (на фота – наступствы ўдару).
▪️Лічба загінулых у Кіеве вырасла да 7 чалавек. Працягваецца разбор завалаў на месцы прылёту ў дзіцячую лякарню «Охматдит». На месца прыехаў мэр украінскай сталіцы Віталь Клічко.
❗️ Праваабаронцы: «Некаторыя палітвязні адмовіліся выходзіць на волю, бо не пагадзіліся на ўмовы вызвалення»
Частка палітзняволеных не захацела пісаць прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі. Замест гэтых людзей выйсці на волю прапанавалі іншым палітвязням.
Увогуле, вызвалялі палітзняволеных вельмі спешна: некаторым нават не дазволілі сабраць свае рэчы.
Агулам праваабаронцам вядома пра 18 палітзняволеных, якія вызваліліся 3 ліпеня: гэта 4 жанчыны і 14 мужчын.
❓ Як ствараюць культ асобы Лукашэнкі?
❓ Ён ужо сфармаваны, ці яшчэ не?
❓ Навошта гэта самому дыктатару і да чаго можа прывесці?
🗞 Адказы шукайце ў нашым адмысловым матэрыяле.
✅ Чытаць праз VPN ❎ Без VPN
☝️ Украінскія беспілотнікі атакавалі шэсць расейскіх рэгіёнаў
У Валгаградскай вобласці ў выніку падзення абломкаў беспілотнікаў загарэліся падстанцыя ў горадзе Фралова і нафтабаза ў горадзе Калач-на-Доне.
Паводле слоў губернатара Растоўскай вобласці Васіля Голубева, у выніку атакі ўзнік пажар на электрападстанцыі ў Радзівонава-Несветайскім раёне.
У Калач-на-Доне БПЛА патрапілі па цыстэрне з гаручым і хлебазаводзе. На месцы прылётаў пачаліся пажары. У сваю чаргу ўзгаранне на падстанцыі ўжо ліквідавалі.
Акрамя таго, як паведамляе Мінабароны, тры дроны былі збітыя над Белгародскай вобласцю, сем – над Курскай, пяць – над Астраханскай і яшчэ два – над Варонежскай.
Аэрапорты Астрахані і Валгаграда на час перасталі прымаць і адпраўляць самалёты.
Нагадаем, учора Расея зладзіла моцную ракетную атаку на ўкраінскія гарады. Агулам па краіне загінула каля 30 чалавек. Адзін з удараў прыйшоўся на дзіцячую лякарню.
💥 #галоўнае за 8 ліпеня
✔️Маштабны ракетны абстрэл Украіны: загінулыя ёсць у Кіеве (болей за 20), Крывым Розе (каля 10), Дняпры і Пакроўску. У Кіеве ракета патрапіла ў будынак дзіцячай лякарні, завалы там разбіраюць да гэтага часу
✔️Спецслужбы Лукашэнкі ў 2020-м набылі ды зарэгістравалі ў Еўразвязе два аўтамабілі на імя Рамана Пратасевіча
✔️Журналісты «Белсату» вывучылі даведнік Белстату. Вось што там пабачылі
✔️Пазыўны «Беленькі». Да нас трапілі тэлефонныя размовы паміж працаўнікамі Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі і арганізацыі «Дыпсэрвіс», дзе тыя абмяркоўваюць пакупкі для шпіца
✔️Якой будзе Францыя пасля парламенцкіх выбараў і ці захавае свой уплыў Макрон? Чытайце наш агляд
✔️Пра што плануе казаць Святлана Ціханоўская на форуме NATO ў Вашынгтоне?
💔 Аляксандр Фядута
Палітолаг, літаратуразнаўца. Быў затрыманы ў межах справы аб «спробе дзяржаўнага перавароту» ў Беларусі.
Аляксандр Фядута прызнаў сваю віну часткова і не пагадзіўся з агучанымі ў абвінавачванні матывамі.
5 верасня суддзя Уладзімір Арэшка прызнаў Аляксандра вінаватым і прысудзіў яму 10 гадоў зняволення ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
📩 Падтрымайце палітвязня: ПК № 15. 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша, 183
❌ Усіх на разварот
Польскія мытнікі перасталі прапускаць побытавую тэхніку ды іншыя тавары.
Што адбываецца на мяжы? 🤔
🔸На разборы завалаў у Кіеве заўважылі мужчыну з пратэзам на левай назе. Высветлілася, што гэта беларус
Яго завуць Арцём Кузьміч (пазыўны «Грот») і ў баявых дзеяннях ва Украіне ён бярэ ўдзел яшчэ з 2014 года ☝️
Нягледзячы на ампутаваную канцавіну, Арцём вядзе актыўнае жыццё − у 2021-м годзе ён нават перамог на ўсеўкраінскім турніры па джыў-джытсу.
📍Лукашэнкаўскі суд вынес «завочныя» прысуды Вераніцы Цапкала, Вользе Карач ды Анатолю Котаву
Усе атрымалі па 12 гадоў калоніі. На «віртуальнай» лаве падсудных у гэтай справе былі і іншыя людзі.
Чытайце падрабязней:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
☝️Рэсурс «Information Policy» стварыў рэйтынг са 150 беларускіх YouTube-каналаў. «Белсат NEWS» патрапіў у ТОП-10
На першых пазіцыях рэйтынгу апынулася шмат YouTube-каналаў лукашэнкаўскіх СМІ, вялізную колькасць праглядаў якім забяспечвае аўдыторыя з Расеі (яны і самі гэтага не хаваюць).
Наш канал, у сваю чаргу, стаў найлепшым сярод беларускамоўных. Нагадваем, што акрамя «Белсат NEWS» мы маем яшчэ шэраг каналаў. Падпісвайцеся!
Чытайце падрабязней:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
📷 Так выглядае разбор завалаў пабудовы каля дзіцячай лякарні «Охматдит» у Кіеве
Здымкі зрабіў наш карэспандэнт.
📍Афіцыйная інфармацыя ад украінскай Дзяржаўнай службы па надзвычайных сітуацыях на гэты момант: 21 загінулы і 65 параненых (гэта толькі ў Кіеве). Ратавальная аперацыя працягваецца.
💁🏻♂️ «Дыялогу з уладай» на Гомельшчыне болей не будзе – аднайменныя чаты перасталі функцыянаваць
Чаты для зваротнай сувязі жыхароў Гомельскай вобласці з мясцовымі ўладамі стварылі каля года таму ў мэсэнджэрах Telegram ды Viber. Людзі скардзіліся на надзённыя праблемы – публікавалі фота пабітых дарог, паведамлялі аб бруднай вадзе ў кранах і г.д.
Чытайце болей:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
☝️Падчас паўторнага абстрэлу Кіева аскепкі ракеты ўпалі на яшчэ адзін медцэнтр: 4 чалавекі загінулі
Акрамя таго, трое людзей атрымалі раненні. Будынак медыцынскага цэнтру, які пацярпеў, месціцца ў Дняпроўскім раёне ўкраінскай сталіцы. Цяпер на месцы працуюць ратаўнікі.
📍Сумарна ў выніку сённяшніх ракетных абстрэлаў у Кіеве загінулі 15 чалавек.Такую лічбу называе Офіс генпракурора Украіны.
📍Масіраваны ракетны абстрэл Украіны: у Кіеве вядома пра 10 ахвяраў, у Крывым Розе – пра 11
На тэрыторыі дзіцячай лякарні «Охматдит» працягваюць разбіраць завалы, там знайшлі ўжо два целы загінулых.
Пасля «прылёту» па Крывым Розе загінулі 11 чалавек, яшчэ 42 атрымалі раненні. Лічбы могуць вырасці. На заўтра ў горадзе абвешчаная жалоба.
З Дняпра прыходзяць звесткі пра адну ахвяру абстрэлу, яшчэ мінімум шасцёра пацярпелі.
🔹Стала вядома пра прысуд, які год таму быў вынесены лукашэнкаўскім судом грамадзяніну Польшчы – 14 гадоў зняволення
Томаш Бяроза быў прызнаны вінаватым у шпіянажы ды вядзенні агентурнай дзейнасці. Працэс разглядаўся ў закрытым рэжыме, а вырак быў агучаны яшчэ ў чэрвені 2023 года.
Чытайце падрабязнасці на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
☝️«Прылёты» ў Кіеве: пашкоджаны будынак бізнес-цэнтру і дзіцячая лякарня, ёсць загінулыя
Шмат аскепкаў упала ў раёне станцыі метро «Лук'янаўская».
Таксама абломкі ракеты ўпалі на дах жылога дому, часткова разбурыўшы яго.
Пашкоджанні атрымала і дзіцячая лякарня «Охматдит» (на першым здымку). На гэты момант вядома пра мінімум 9 параненых, 1 чалавек загінуў.
📍Акрамя Кіева, ракетамі былі атакаваныя Дняпро і Крывы Рог. Інфармацыі пра пацярпелых ці загінулых у гэтых гарадах пакуль няма.
UPD. Колькасць загінулых у Кіеве вырасла да 7 чалавек
❤️🩹 «З вуліцы з'ехалі, кінулі ўсіх... Яны ж жывыя. Як я, настаўніца, паеду?»
Жыхарка Тарэцку Валянціна пахавала ўсіх блізкіх, але зʼязджаць з роднага гораду ўсё адно не хоча, бо даглядае кінутых суседзямі жывёлаў.
У гэты ж час расейскія акупанты ўсё бліжэй падыходзяць да гораду, таму мясцовыя ўлады заклікаюць жыхароў выязджаць.
Паглядзіце, як перажывае вайну Тарэцк.
🥳 А ў нас сёння невялічкае свята – 8 ліпеня 2008 года тэлеканал «Белсат» пачаў вяшчанне са спадарожніка Sirius
З гэтай нагоды мы хочам нагадаць, як глядзець «Белсат».
Акрамя гэтага, заставацца з намі можна і ў сацыяльных сетках:
🟧 Тэлеграм: /channel/belsat
🟧Facebook: https://www.facebook.com/BELSAT.TV
🟧Twitter: https://twitter.com/Belsat_TV
🟧Аднакласнікі: https://ok.ru/belsat
🟧Іnstagram: https://www.instagram.com/belsat
🟧YouTube: https://www.youtube.com/c/ibelsat
🟧Threads: belsat" rel="nofollow">https://www.threads.net/@belsat
📌 Пампуйце BelsatSmart (заблакаваць яго ўвогуле немагчыма):
🟦 Android – тут (https://play.google.com/store/apps/details?id=eu.belsat)
🟦 IOS – тут (https://apps.apple.com/us/app/belsatnews/id1353736929)
🟦 Таксама Smart TV (https://play.google.com/store/apps/details?id=eu.belsatlive)