🦝 Проста хтосьці вельмі любіць паесці
Мужчыны з Мічыгана выратавалі янота...які падавіўся ежай.
Небараку назвалі «Ракетам» у гонар персанажа з «Вартавых Галактыкі».
🤔 А што будзе калі...
Польшча ўсё ж зачыніць пераходы на мяжы з Беларуссю? Гэта цалкам верагодна з-за сітуацыі з мігрантамі на беларуска-польскай мяжы, лічаць эксперты.
Каб пазбегнуць гэтага польскія ўлады спрабуюць нават далучыць да вырашэння канфлікту Кітай. Яны спадзяюцца, што Пекін зможа паўплываць на Менск. Таму што, па словах экспертаў, Кітай зацікаўлены ў тым, «каб мяжа паміж Беларуссю і Польшчай была для тавараў не бетоннаю сценкаю».
❓Аднак ці сапраўды Кітай гатовы на нейкія крокі ў гэтым кірунку? І што будзе, калі памежныя пераходы ўсё ж зачыняцца?
✅Праз VPN ❎Без VPN
🇱🇹 У апошні час стасункі беларусаў з дзяржаўнымі органамі Літвы сталі досыць напружанымі. Ці варта нашым суайчыннікам адтуль з'язджаць?
Зрабілі разбор на гэтую тэму, прыпраўлены гісторыямі беларусаў, якія жывуць у Літве:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
😡 Палітзняволенай Паліне Шарэнда-Панасюк прызначылі ўжо чацвёртую псіхіятрычную экспертызу
Папярэднія экспертызы паказалі, што псіхічнае здароўе жанчыны ў норме.
☝️ Пры гэтым адна з экспертызаў праводзілася наўпрост у следчым ізалятары.
Палітзняволеная мусіла выйсці на волю 21 траўня, але за два дні да гэтага яе этапавалі ў СІЗА ў рамках новай крымінальнай справы за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі»
У Бельгію прыбыў старшыня мытнага камітэту Беларусі Уладзімір Арлоўскі
Паводле BELPOL, чыноўнік будзе лабіраваць адкрыццё пунктаў пропуску. Ён будзе прымаць удзел у сесіі Савету Сусветнай мытнай арганізацыі з 27-29 чэрвеня.
Цяпер на мяжы з Еўразвязам дзеяць два літоўскіх (з шасці), адзін пункт пропуску на мяжы з Латвіяй, на польскай – па адным для грузавога і для пасажырскага транспарту.
У сувязі з з міграцыйным крызісам польскія ўлады пачалі разважаць, ці варта цалкам закрыць мяжу з Беларуссю. Кіраўнік МЗС Беларусі заявіў, што гэта прывядзе да эскалацыі.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺Памёр былы беларускі амбасадар у Нямеччыне
Распавядзем, хто ён такі, як падтрымаў беларусаў у 2020-м і што з ім рабіў КДБ.
🔺Чаго сёння чакаць беларусам у Літве?
Пад’ёму салідарнасці ўжо няма, але падтрымка не спыняецца – разбяром, праз што праходзяць беларусы Літвы і з якімі праблемамі пачалі сутыкацца.
🔺Чаму Валер Кавалеўскі сыходзіць з АПК?
Спыталі палітыка пра раптоўны сыход у адстаўку і што будзе цяпер з праектам пашпарту «Новай Беларусі»?
#рэпрэсіі Асноўнае за 26 чэрвеня
🔻Праз два тыдні зноў пачнуць судзіць Эдуарда Бабарыку. Паводле новай крымінальнай справы
🔻Зямельны ўчастак Віктара Бабарыкі на вадасховішчы Вяча выставілі на аўкцыён
🔻На Віцебшчыне суд зліквідаваў федэрацыю хакею з мячом, якая існавала больш за 20 гадоў
🔻24-гадовай настаўніцы сталічнай гімназіі прысудзілі 5,5 года калоніі за пратэсты-2020 і данаты
☝️Памёр былы амбасадар Беларусі ў Нямеччыне Дзяніс Сідарэнка. Адна з версіяў смерці – самагубства
Сёння Сідарэнку пахавалі. Смерць, меркавана, наступіла тры дні таму.
Чытайце болей:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🏛Беларусь чакае двайная люстрацыя?
У свой час нашая краіна не прайшла працэс дэкамунізацыі. Як гэта можа быць звязана з рэпрэсіямі ў сённяшняй Беларусі? Ці магчыма падвесці пад мінуўшчынай тлустую рысу і перагарнуць старонку? Што рабіць, каб злачынцы не сышлі ад адказнасці?
Былыя краіны сацлагеру пасля падзення камунізму разумелі: каб пабудаваць новую прававую дзяржаву, неабходна правесці люстрацыю. Паглядзіце, як гэты працэс праходзіў у розных краінах і якія памылкі былі дапушчаныя.
👀 Поўнае выданне праграмы «Intermarium» глядзіце на YouTube-канале «Белсат HISTORY»
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Чаму Валер Кавалеўскі пакінуў пасаду ў АПК
🔸Як знішчылі інстытут адвакатуры ў Беларусі
🔸На продаж выставілі ўчастак, які належыць Бабарыку
🔸Дзень падтрымання ахвяраў катаванняў: прыгадаем пра згвалтаваных і збітых людзей падчас пратэстаў
🔸У Брусэлі тэрміновае абмеркаванне новых эканамічных захадаў супраць рэжыму Лукашэнкі
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/rAM3libFyYU
📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.25 па менскім часе запрашаем да прагляду «Белсат Zoom» – агляд галоўных навінаў дня, агляд надворʼя, спартовых навінаў!
❓«Белсат» спытаў у МЗС Польшчы, ці можа закрыццё мяжы паўплываць на выдачу візаў беларусам
Там адказалі, што зменаў у гэтай сферы не плануюць. Пры гэтым усё яшчэ незразумела, якія з пунктаў пропуску на польска-беларускай мяжы могуць быць зачыненыя і ці будуць яны зачыненыя наогул.
Чытайце падрабязней на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🔸Стаў вядомы зменшчык Валерыя Кавалеўскага ў якасці прадстаўніка ў замежных справах Аб’яднанага пераходнага кабінету
Пасаду зойме Уладзімір Астапенка.
У 2020 годзе ён падаў заяву аб вызваленні з пасады Надзвычайнага і Паўнамоцнага пасла Рэспублікі Беларусь у Аргентыне, заявіўшы пра шматлікія парушэнні асноўных правоў і свабодаў грамадзян Беларусі.
Чытайце болей на сайце:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💬 «Працадаўцы плацяць заробак, вышэйшы за эканамічна абгрунтаваны. І робяць гэта, ахвяруючы часткаю свайго фінансавага дабрабыту»
Беларуская эканоміка паказвала рост цягам усіх пяці месяцаў, якія мінулі з пачатку года. Растуць і рэальныя прыбыткі насельніцтва.
Адкуль бяруцца такія поспехі і ці надоўга гэта? Спыталі ў эканаміста Дзмітрыя Крука:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
📍Вярхоўны прадстаўнік ЕЗ у замежных справах прыняў у Брусэлі Святлану Ціханоўскую
Адным з галоўных пытанняў абмеркавання стаў працяг выдачы шэнгенскіх візаў і дапамога з легалізацыяй беларусаў і беларусак у выгнанні.
Чытайце падрабязней:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
У Беларусі забаранілі абурацца на сцяг Расеі і «Z»
Калі абурыўся – прыйдзецца выбачацца перад ГУБАЗіКам.
Так здарылася ў Берасці. Сілавікі апублікавалі відэа, на якім жанчына з расейскім сцягам з літарай «Z» спрачаецца з мясцовымі жыхарамі. Аднаго з іх затрымаў ГУБАЗіК.
Жанчыну завуць Наталля – яна прарасейская фрык-актывістка з «патрыётаў Беларусі». Падчас ейнага шпацыру з сімволікай Расеі малады хлопец сказаў ёй, што ў Беларусі так не ходзяць. Пазней яго затрымала міліцыя і прымусіла выбачацца.
Вядома, што правакатарцы Наталлі 45 гадоў. Яна рэгулярна выкладвае ў сацсеткі фота і відэа з праўладных акцыяў, дзе таксама ўсхваляе Пуціна.
😡 «Операм і кантралёрам калоніяў будзе лягчэй караць людзей»
12 ліпеня пачнуць дзейнічаць змены ў Крымінальны і Крымінальна-працэсуальны кодэксы Беларусі
😢 Сярод галоўных зменаў – павелічэнне тэрміну знаходжання ў ШІЗА да 15 дзён. Раней было 10.
Праваабаронцы лічаць, што «гэтак Дэпартамент выканання пакаранняў аблягчае працу сваім супрацоўнікам» і перажываюць, што «вязням, асабліва палітычным, сядзець будзе горш».
✅Праз VPN ❎Без VPN
🔻«Кадравы ператрус»: Кіраўніком Адміністрацыі Лукашэнкі стаў Дзмітрый Круты
Лукашэнка правёў кадравы дзень – адбылося шмат прызначэнняў.
У прыватнасці, ён зняў з пасады кіраўніка МЗС Сяргея Алейніка і паставіў на яе Максіма Рыжанкова.
Першай намесніцай кіраўніка Адміністрацыі стала Наталля Пяткевіч.
Міністрам прамысловасці – Аляксандр Яфімаў (да гэтага намеснік у міністэрстве).
Міністрам сельскай гаспадаркі стаў Анатоль Ліневіч (да гэтага моманту – першы намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкаму).
Іншыя прызначэнні ў матэрыяле на старонцы👇
✅Праз VPN ❎Без VPN
🫤 ЕЗ аслабіў санкцыі супраць Беларусі праз ціск з боку Нямеччыны і Францыі
Выданне tagesspiegel.de паведамляе, што «не ўдалося дасягнуць пагаднення аб поўнай забароне на экспарт з ЕЗ транспартных сродкаў», бо супраць гэтага выступілі Берлін і Парыж.
☝️ Нагадаем ЕЗ планаваў увесці забарону на ўвоз люксавых аўтамабіляў у Беларусь. Аднак па выніку забарона закране толькі тэхніку, якая «можа быць выкарыстана ў вайсковых мэтах».
✅Праз VPN ❎Без VPN
🇬🇪 Грузіны масава выйшлі на вуліцы гарадоў
Толькі сёння гэта не пратэст, а перамога ў футбольным матчы супраць Партугаліі. Лік 2:0 над камандай Крышціяну Роналду святкавалі ўсю ноч.
Цяпер Грузія выйшла ў 1/8 Еўра-2024. Паглядзіце, што там адбывалася!
Расейскі цягнік сышоў з рэек. Ёсць загінулыя
Дзевяць вагонаў цягніка Варкута – Наварасійск паваліліся ўчора ў Расеі. Вядома пра двух загінулых і 10 чалавек у цяжкім стане (адным з іх было дзіця).
Аварыя адбылася ўчора вечарам у расейскай Рэспубліцы Комі. Усяго ў вагонах ехала каля 150 чалавек.
💥 #галоўнае за 26 чэрвеня
✔️Валер Кавалеўскі абвесціў пра свой сыход з Аб'яднанага пераходнага кабінету. Яго заменіць Уладзімір Астапенка
✔️Памёр былы амбасадар Беларусі ў Нямеччыне Дзяніс Сідарэнка. Адна з версіяў смерці – самагубства
✔️Святлана Ціханоўская сустрэлася з Жузэпам Бурэлем
✔️Марк Рутэ зацверджаны ў якасці новага генсека NATO
✔️Джульян Асанж на волі − ён вярнуўся на радзіму ў Аўстралію
✔️У Беларусі, насуперак негатыўным прагнозам, расце эканоміка ды павялічваюцца заробкі. Спыталі ў эканаміста пра прычыны гэтага «цуду»
✔️Ці камфортна цяпер жыць беларусам у Літве і ці варта думаць пра пераезд? Чытайце вялікі разбор на нашай старонцы
✔️У аўторак на беларуска-латвійскай мяжы выявілі труп мігранта з Індыі
✔️Дэлегацыя Арменіі не прыедзе на «Славянскі базар»
💔Павел Юхневіч
Быў затрыманы 19 сакавіка 2021 года супрацоўнікамі ДАІ на трасе каля Менску. У машыне знайшлі «пратэстныя ўлёткі, газеты» і г.д.
Асуджаны да чатырох гадоў калоніі агульнага рэжыму.
📩 Падтрымайце палітвязня: ПК № 15. 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша, 183
🤔 Чаму насамрэч Валер Кавалеўскі пакінуў пасаду ў АПК?
На гэтае ды іншыя пытанні па тэме адказаў Франак Вячорка, галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай.
💁🏻♂️ На фоне абвастрэння адносінаў паміж Менскам і Ерэванам дэлегацыя Арменіі адмовілася ехаць на «Славянскі базар»
Сёлета прадстаўніцамі Арменіі на конкурсе мусілі быць спявачка Сюзана Мэлканьян і 9-гадовая Яна Стэпаньян.
Чытайце падрабязней:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
✈️ Жанчына-пілот паспяхова здзейсніла рызыкоўную пасадку
Глядзіце, што адбылося з ейным самалётам падчас палёта☝🏻
📍У аўторак на мяжы Беларусі з Латвіяй выявілі цела мігранта
Сярод рэчаў памерлага знайшлі пашпарт і пасведчанне кіроўцы на імя 44-гадовага грамадзяніна Індыі. Труп знаходзіўся ў спальным мяшку.
Чытайце падрабязней на сайце:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🪹Вось яшчэ адзін доказ таго, што бусел — сімвал Беларусі
Паглядзіце, як па-гаспадарску гэтыя птушкі выбіраюць месцы для буслянак☝🏻
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️Адстаўка ў кабінеце Ціханоўскай - сыходзіць валер Кавалеўскі
✔️Украіна выдала Расеі беларуса-вагнэраўца
✔️Участак Віктара Бабарыкі выставілі на аукцыён
✔️У Кобрынскім раёне патануў 9-гадовы хлопчык
✔️Як будзе выглядаць 4-я «ветка» сталічнага метро
✔️Стала вядомае імя новага генсека NATO
✔️Джульяна Асанжа канчаткова адпусцілі
✔️У Расеі пачалі судзіць амерыканскага журналіста Гершкавіча
✔️Штурм парламента і дзясяткі забітых на пратэстах у Кеніі
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
💬 «Думаю, знойдуцца людзі, якія працягнуць працу над "пашпартам Новай Беларусі"»
Валер Кавалеўскі пракаментаваў нам свой сыход з Аб'яднанага пераходнага кабінету і расказаў, што будзе далей з праектам «пашпарту Новай Беларусі»:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💱 Курсы валютаў на 26 чэрвеня
Долар і еўра сёння нязначна дадалі ў кошце. Расейскі рубель — патаннеў.
#курсывалютаў