🔹Сітуацыя для Украіны ўжо лепей, чым вясною, аднак пазіцыйны тупік пераадолець па-ранейшаму немагчыма. Аналізуем апошнія навіны з фронту расейска-ўкраінскай вайны
На фоне абвастрэння сітуацыі на пакроўскім і тарэцкім кірунках ва Украіне быў адпраўлены ў адстаўку камандуючы Абʼяднаных сіл ЗСУ генерал-лейтэнант Юрый Содаль.
Вось што здарылася яшчэ:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
☝️Шматгадовая эпапея вакол справы Джульяна Асанжа скончаная. Ён вылецеў на радзіму ў Аўстралію
Заснавальніка «WikiLeaks» 24 чэрвеня вызвалілі з брытанскай турмы «Белмарш» пасля таго як ён пагадзіўся на пагадненне з ЗША, у рамках якога прызнае сябе вінаватым і выйдзе на волю.
Чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💁🏻♂️ На мяжы Беларусі з краінамі Еўразвязу ўсё як і раней: хочаш выехаць – стой 24 гадзіны ў чарзе
У Літву атрымліваецца заехаць трохі хутчэй, чым у Польшчу, аднак агульная карціна ўсё такая ж жахлівая.
Чытайце падрабязней:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🇰🇪 Жыхары Кеніі абурыліся падвышэннем падаткаў і пайшлі ў атаку на ўрадавыя будынкі. Сярод пратэстоўцаў ёсць забітыя
Кенійская армія была разгорнута для падтрымкі паліцыі ў барацьбе з «надзвычайнай сітуацыяй у галіне бяспекі», якая прывяла да «разбурэння і парушэння крытычнай інфраструктуры».
Чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🇺🇦 Украіна вярнула сабе 90 жаўнераў з расейскага палону
Учора ўвечары адбыўся абмен палоннымі з боку Расеі і Украіны. Схема абмену была 90 на 90 чалавек. Пасярэднікам выступілі Аб'яднаныя Арабскія Эміраты.
Паводле Уладзіміра Зяленскага, з палону вызвалілі ваяроў Нацгвардыі, ВМС, арміі, тэрытарыяльнай бароны і памежнай службы.
«Тыя, хто абараняў Марыупаль. Тыя, хто абараняў ЧАЭС. Тыя, хто быў на Херсонскім, Данецкім, Харкаўскім, Запарожскім і Луганскіх кірунках», – распавёў Зяленскі.
Таксама стала вядома, што расейскаму боку, сярод 90 палонных, быў перададзены беларус Андрэй Герыловіч. З ліпеня па лістапад 2022 года ён ваяваў пад Бахмутам у складзе ПВК Вагнэра.
💥 #галоўнае за 25 чэрвеня
✔️Апублікаванае новае расследаванне пра сілавікоў Лукашэнкі: вось хто катаваў людзей у паслявыбарчыя дні ў Маскоўскім РУУС сталіцы
✔️Міжнародны крымінальны суд выдаў ордэр на арышт Шайгу ды Герасімава
✔️Губернатар Ленінградскай вобласці спадзяецца, што параненыя на вайне расейскія вайскоўцы будуць аднаўляцца на курортах Беларусі
✔️Пра што гаварылі ў Пекіне Анджэй Дуда і Сі Цзінь Пін (і да чаго тут Беларусь)? Чытайце агляд
✔️Міністэрства інфармацыі выпадкова апублікавала дакумент, які не павінен быў патрапіць у інтэрнэт. Вось што за ён
✔️Кіраўнік шведскага МЗС сустрэўся ў Варшаве з прадстаўніком НАУ ды паабяцаў далейшае падтрыманне беларускай грамадзянскай супольнасці
💔 Сяргей Грыбовіч
Жыхар Докшыцаў, затрыманы на пачатку сакавіка 2022 года.
У «пакаяльным відэа» мужчына кажа, што запоўніў анкету ў Telegram, каб паехаць ваяваць ва Украіну супраць расейскіх войскаў.
📩 Падтрымайце палітвязня: ПК № 3. 211322, Віцебская вобласць, п. Віцьба
😨 Вось такога на Купалле ніхто не чакаў
Падчас скокаў праз вогнішча ў небе з'явіўся яскравы сполах...
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Кітай паміж Захадам і дыктатарамі Беларусі і Расеі
🔸 Новыя санкцыі супраць прадпрыемстваў ваеннага кірунку і БРСМ
🔸 Чарговы этап раптоўных правяранняў Збройных сілаў
🔸 Дзярждэп ЗША ўключыў Беларусь у спіс краінаў, урады якіх спансіруюць гандаль людзьмі
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/oTHCjZBR7cw
📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.25 па менскім часе запрашаем да прагляду «Белсат Zoom» – агляд галоўных навінаў дня, агляд надворʼя, спартовых навінаў!
📍Агляд сітуацыі на фронце: у Харкаўскай вобласці сітуацыя патавая, у Данецкай расейцы павольна прасоўваюцца
На поўначы Харкаўскай вобласці працягваюцца баі каля сяла Глыбокае і на тэрыторыі Ваўчанску. Тым часам на пакроўскім кірунку на Данеччыне расейцы маюць поспехі.
Чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🔸Спектакль «Зэкамерон» сабраў аншлагі ў Варшаве. Ірэна Кацяловіч дзеліцца ўражаннямі
Рэжысёрам стаў польскі аўтар Войцех Урбаньскі, сыгралі купалаўцы Алег Гарбуз і Сяргей Чуб, а таксама музыка Уладзімір Пугач.
Тым часам пра аўтара кнігі «Зэкамерон» Максіма Знака нічога не чуваць ужо больш за 500 дзён. 1,5 года невядома, ці ён увогуле жывы. Магчыма, ён піша чарговую кнігу, магчыма, яму не даюць гэтага зрабіць, магчыма, успамінаючы сюжэты з «Архіпелага Гулаг», ён завучвае сваю кнігу на памяць.
📷 Фота: Купалаўцы
Чытайце калонку на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🇵🇱🇨🇳 Пра што гаварылі ў Пекіне Анджэй Дуда і Сі Цзінь Пін (і да чаго тут Беларусь)?
Падчас перамоваў Дуда надаў кітайскаму боку інфармацыю пра сітуацыю на мяжы Польшчы і Беларусі, праз якую праходзіць ключавы з пункту гледжання гандлю Кітая чыгуначны маршрут у Еўропу. Гэта рабілася са спадзяваннем, што наймагутнейшая азіяцкая краіна неяк націсне на Пуціна ды Лукашэнку з мэтаю спыніць штучна створаны імі «міграцыйны крызіс».
Але эксперты маюць сумневы, што Кітай будзе ўмешвацца ў сітуацыю.
Чытайце агляд:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️Новая схема махлярства ў Беларусі ⬆️
✔️Больш за 400 беларускіх сілавікоў на пенсіі займаюць кіраўнічыя пасады на прадпрыемствах
✔️На беларускія курорты могуць прыехаць для рэабілітацыі расейскія вайскоўцы, што былі на вайне ва Украіне
✔️Беларусь трапіла ў спіс краінаў-спонсараў гандлю людзьмі
✔️Алейнік: Беларусь гатовая абмяркоўваць з Польшчаю бяспеку на мяжы
✔️Польскі суддзя, што збег у Беларусь, атрымаў новую пасаду
✔️Арына Сабаленка трапіла ў няласку лукашэнкаўскіх прапагандыстаў. У чым прычына?
✔️Прэм’ер-міністр Вугоршчыны Віктар Орбан трапіў у аварыю
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🌒 На Зямлі цяпер ёсць узоры грунту з адваротнага боку Месяцу
Іх даставіў у Кітай спецыяльны зонд, чыя касмічная місія трывала амаль два месяцы.
Вось як зонд вяртаўся на Зямлю ⬆️
💱 Курсы валютаў на 25 чэрвеня
Еўра страціў тры капейкі, долар патаннеў больш як на дзве. Вырас толькі расейскі рубель, праўда зусім нязначна.
#курсывалютаў
☝️Валер Кавалеўскі абвесціў пра свой сыход з Аб'яднанага пераходнага кабінету
На сваёй старонцы ў Facebook ён патлумачыў прычыны такога рашэння:
«Сёння я прымаю рашэнне аб складанні з сябе абавязкаў намесніка кіраўніцы і прадстаўніка па замежных справах у Аб’яднаным пераходным кабінеце. На гэтым напрамку з’явіліся разыходжанні ў стратэгічным бачанні шляхоў дасягнення мэтаў дэмакратычнага руху, у арганізацыі і тактыцы вядзення працы, а таксама ў падыходах да ўнутранай палітыкі».
☝️Марк Рутэ – новы генеральны сакратар NATO
Гэтую пасаду ён будзе займаць наступныя 5 гадоў. Былы кіраўнік Альянсу Енс Стольтэнберг сыходзіць у адстаўку.
Раней Марк Рутэ 13 гадоў быў прэм'ер-міністрам Нідэрландаў.
Нічога незвычайнага, проста ўвільгатняльнік паветра ў выглядзе Чарнобыльскай АЭС…
Як вам?
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺Дуда расказаў Сі Цзінь Піну пра мігрантаў на мяжы з Беларуссю
Падчас візіту ў Пекін прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда закрануў пытанне сітуацыі на польска-беларускай мяжы. Ці націсне Кітай на Лукашэнку пасля гэтага? Спыталі экспертаў
🔺Сілавікі на пенсіі займаюць пасады кіраўнікоў у розных арганізацыях
Кіраўнік грамадскай арганізацыі ветэранаў распавёў, колькі былых міліцыянтаў і вайскоўцаў цяпер займаюць высокія пасады ў грамадзянскіх арганізацыя.
🔺Як беларусам легалізавацца ў Польшчы?
Разбяром усе шляхі ад «міжнароднай абароны» да працоўнага дазволу: у чым іх розніца, куды падавацца і якія ўмовы атрымання.
#рэпрэсіі Асноўнае за 25 чэрвеня
🔻Малады берасцеец спаткаў на вуліцы горада людзей з Z-сімволікаю і выказаў сваё абурэнне (не зусім у цэнзурнай форме). Яго затрымалі ды прымусілі выбачацца перад жыхарамі РФ і расейскімі салдатамі
🔻Доктара Цімура Лозку з берасцейскай клінікі «Ладэ» будуць судзіць за «фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці». Яму можа пагражаць да 20 гадоў зняволення
🔻За каментары ў адкрытым чаце затрымалі студэнта. Ён негатыўна выказваўся пра чырвона-зялёны сцяг і Лукашэнку ды пісаў, што хацеў бы паехаць ваяваць ва Украіну супраць расейцаў
🔻У калоніях Беларусі з сярэдзіны ліпеня перастануць прымаць сродкі гігіены ў прадуктовых перадачах. Цяпер іх можна будзе перадаць толькі двойчы на год у рэчавых перадачах. Гэта створыць праблемы для жанчын-вязняў, якім неабходна рэгулярна мець доступ да пракладак
📖 25 чэрвеня 1905 нарадзіўся Пятрусь Броўка – паэт, празаік, перакладчык, грамадскі дзеяч.
Пасля палітычнага пераследу за вокліч «Жыве Беларусь» частка беларусаў абрала ў якасці альтэрнатывы словы «пахне чабор» з вядомага верша Броўкі.
З гэтай нагоды сённяшняя падборка 👇
Лявон Вольскі – Пахне Чабор
ВІА Верасы – Пахне чабор
Litvintroll – Пахне Чабор
К.Ваданосава і Д.Дудзінскі – Пахне чабор
СПРАТ – Пахне чабор
Пішыце ў каментарах (калі вам гэта бяспечна), якая версія спадабалася найбольш
#штопаслухаць
🕯 Вось такая чарга была падчас пахавання Васіля Быкава
21 год таму ў Менску сотні беларусаў выйшлі развітацца з вялікім пісьменнікам.
🫠 Міністэрства інфармацыі выпадкова апублікавала дакумент, які не павінен быў патрапіць у інтэрнэт. Вось што за ён
Дакумент, які выпадкова выцек у сетку, Мінінфарм называе «аналізам асвятлення дзейнасці дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі Беларусі недзяржаўнымі СМІ». Ён датаваны 24 чэрвеня.
Чытайце падрабязней:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🇸🇪 Кіраўнік шведскага МЗС сустрэўся ў Варшаве з прадстаўніком НАУ ды паабяцаў далейшае падтрыманне беларускай грамадзянскай супольнасці
Асаблівую ўвагу Табіяс Більстрэм надаў падтрымцы беларускай культуры і мовы, а таксама магчымасцям атрымання адукацыі беларускай моладдзю ў еўрапейскіх краінах.
Чытайце болей на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🔹Расея засяроджвае новыя сілы для далейшага наступу на Харкаўшчыне
Чым збіраюцца адказаць украінцы? Глядзіце ў нашым відэа ⬆️
☝️Апублікаванае новае расследаванне пра сілавікоў Лукашэнкі: вось хто катаваў людзей у паслявыбарчыя дні ў Маскоўскім РУУС сталіцы
Эксперты вывучылі 48 індывідуальных інтэрв’ю затрыманых, прааналізавалі фотаздымкі траўмаў ды медычныя дакументы і на падставе гэтага склалі храналогію падзей.
Яны ўключалі ў сябе масавыя і сістэмныя акты катаванняў, здзекаў і жорсткага абыходжання ў дачыненні да затрыманых.
Чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💁🏻♂️ Колькасць звальненняў у беларускай IT-сферы істотна вырасла
За сакавік і красавік бягучага года былі звольненыя больш за 2300 чалавек, у той час як у студзені-лютым – каля 1600 супрацоўнікаў.
Чытайце падрабязней на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
☝️Міжнародны крымінальны суд выдаў ордэр на арышт Шайгу ды Герасімава
Былы міністр абароны РФ Сяргей Шайгу ды кіраўнік Генштабу РФ Валерый Герасімаў абвінавачваюцца ў нанясенні ўдараў па цывільных аб'ектах ды па мірным насельніцтве ва Украіне.
🔹Губернатар Ленінградскай вобласці спадзяецца, што параненыя на вайне расейскія вайскоўцы будуць аднаўляцца на курортах Беларусі
Паводле Аляксандра Драздзенкі, цяпер Беларусь ужо наведваюць сем’і, чые сужэнцы і бацькі ўдзельнічаюць у баявых дзеяннях ва Украіне.
📷 Фота ілюстрацыйнае
Чытайце болей:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN