🧐 Тлумачым, як беларускія чыноўнікі збіраюцца кампенсаваць дэфіцыт працоўных кадраў
Канешне, з дапамогай сілавікоў, але не толькі
Паглядзіце☝️
🔍 Пазбаўленне грамадзянства: ці стане гэтая практыка шырока ўжывацца рэжымам Лукашэнкі ў дачыненні ідэалагічных апанентаў? І ці моцна гэта перашкодзіць палітэмігрантам?
Учора пра выпадак пазбаўлення пашпарту Беларусі чалавека праз ягоны палітычны актывізм паведаміў Андрэй Стрыжак.
Асоба гэтага чалавека не раскрываецца. Вядома толькі, што грамадзянінам РБ ён стаў у 1991-м годзе, разам з утварэннем незалежнай Рэспублікі Беларусь.
Чытайце нашую аналітыку па тэме:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
❓Чаму і надалей мы не ведаем хто, калі і каго расстрэльваў у Курапатах?
Не адзін год у гэтым месцы працавала дзяржаўная камісія. Але зробленыя ёю высновы інтэрпрэтаваліся вельмі па-рознаму.
Чаму апошні рапарт засакрэцілі? Якія яшчэ таямніцы хавае Курапацкі лес?
👀 Глядзіце ў фільме Сцяпана Урбановіча «Курапаты – шлях сумлення» на нашым канале «Белсат DOC»
🐻 На дапамогу літоўскім памежнікам прыйшоў... мядзведзь
Тамтэйшая памежная служба паказала кадры з жывёлінай, якая ўначы «патрулявала» мяжу з Беларуссю на ўчастку працягласцю амаль тры кіламетры.
Ніводнаму кантрабандысту з цыгарэтамі праскачыць не ўдалося 💪
🔹МЗС Беларусі выказала спачуванні родным забітага польскага вайскоўца, аднак папрасіла «залішне не палітызаваць пытанне»
Прадстаўнік лукашэнкаўскага знешнепалітычнага ведамства таксама заклікаў польскі бок аднавіць «нармальныя памежныя кантакты».
Чытайце падрабязней на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🔹Лукашэнкаўцы адкрыюць сваё генконсульства ў Растове. Яно, сярод іншага, будзе працаваць з акупаванымі абласцямі Украіны
Украінскі палітолаг Яўген Магда выказваў меркаванне, што гэта можа прывесці разрыву дыпламатычных адносінаў Кіева ды Менску.
Чытайце болей:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🚕 Беларусаў пераследуе таксоўка, якая ўздымае настрой
Рэдактарка «Хартыі 97» Наталля Радзіна падзялілася сваёй гісторыяй у Facebook. І тут як пачалося...
Аказваецца, такія сустрэчы з таксістамі былі ў многіх беларусаў 😄
📍Памежны камітэт РБ адрэагаваў на смерць польскага вайскоўца на мяжы. Там кажуць, што «не атрымалі неабходнай інфармацыі пра здарэнне»
💬 «Але мы працягваем выступаць за спыненне трагедыяў на агульнай мяжы, якая павінна быць месцам цывілізаванай супрацы».
Чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🐕 Гэты чалавек можа ператварыць хатняга гадаванца ў каго заўгодна
Не верыце? Глядзіце самі ☝🏻
Лукашэнкаўскае міністэрства будзе піраціць трансляцыі матчаў Лігі Нацый
Цяпер на тэлебачанні Беларусі можна глядзець футбол нават без дазволу УЕФА. Раней рэжым прыняў закон, паводле якога можна забіраць права на інтэлектуальную ўласнасць у «недружалюбных краін».
У ліст телепередач ужо дадалі Лігу Нацый, таварыскія матчы з удзелам зборнай Беларусі і Еўра-2024. Адказна за гэта – Міністэрства інфармацыі.
❓А ці будзеце вы глядзець матчы і як? Пішыце ў каментарах (калі гэта бяспечна)
Расея ўчыніла чарговую атаку на інфраструктуру Украіны
Удары былі нанесены ноччу крылатымі ракетамі і дронамі-камікадзэ па Кіеўскай вобласці, Хмельніцкай і Днепрапятроўшчыне.
Паведамляецца пра 5 ракет Х-101/Х-555 і 53 дрона-камікадзэ «Shahed-131/136». Усе ракеты і 48 беспілотнікаў былі знішчаны СПА Украіны.
У выніку атакі пацярпелі дзве жанчыны. Былі пашкоджаны паўтары дзясяткі прыватных будынкаў і лінія электраперадач, таксама загарэліся 2 інфраструктурных аб’екта.
💥 #галоўнае за 6 чэрвеня
✔️Памёр польскі вайсковец, якога напрыканцы траўня параніў нажом мігрант на мяжы з Беларуссю
✔️Расея тэстуе польскую мяжу? Чаму мігранты сталі ўсё часцей атакаваць памежнікаў Польшчы
✔️Трамвай вытворчасці «Белкамунмашу» праз няспраўнасць тармазоў трапіў у сур'ёзнае ДТЗ у расейскім Кемераве
✔️Беларусы-эмігранты і беларусы ўнутры краіны ўсё болей аддаляюцца адны ад адных. Сацыялагічнае даследаванне
✔️Саміт міру ў Швейцарыі: што на ім будуць абмяркоўваць, хто прыедзе, а хто не прыедзе?
💔Галіна Лагацкая
Актыівістка, пенсіянерка, якую затрымалі 9 красавіка 2024 году, калі яна пайшла у Кастрычніцкі РУУС Мінска забіраць свой тэлефон, які ў яе вынялі два гады таму і не аддавалі.
Сутнаць абвінавачвання невядома. Вядома, што яе затрымалі паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу.
📩 Падтрымайце палітвязня: Следчая турма № 8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А
☝️Андрэй Стрыжак паведаміў, што аднаго з актывістаў дэмсілаў пазбавілі грамадзянства Беларусі
Гэта першы падобны выпадак пасля пратэстаў-2020, пра які стала вядома.
Раней грамадзянства Беларусі рэжым Лукашэнкі пазбаўляў журналіста Паўла Шарамета – гэта здарылася ў 2010-м годзе.
#рэпрэсіі
Чытайце болей:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Улады робяць стаўку на замежнікаў замест беларусаў, якія з'ехалі з краіны
🔸BYPOL разам з «Кіберпартызанамі» высветліў асобу другога беларуса, якога падазраюць у дыверсіях у Польшчы
🔸Беларуса Андрэя Гнёта перавялі з цэнтральнай турмы Бялграду пад хатні арышт
🔸Пуцін у адказ на дазвол Украіне наносіць удары па тэрыторыі РФ выставіў Захаду новыя «чырвоныя лініі»
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/2GgBXQpk-eA
📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.25 па менскім часе запрашаем да прагляду «Белсат Zoom» – агляд галоўных навінаў дня, агляд надворʼя, спартовых навінаў!
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Ці можа быць, што рэжым спалохаўся наступстваў забойства мігрантам польскага жаўнера?
🔸 Пра моцнае неразуменне сітуацыі ў Беларусі сведчаць сацыялагічныя даследаванні
🔸 Чацвёртая гадавіна з дня арышту Паўла Севярынца
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/tFTBUPttxbk
📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.25 па менскім часе запрашаем да прагляду «Белсат Zoom» – агляд галоўных навінаў дня, агляд надворʼя, спартовых навінаў!
🔹Павел Латушка сустрэўся з прадстаўніком гарадскога кіравання Любліна: той паабяцаў спрыяць з'яўленню ў горадзе «беларускай» вуліцы
На сустрэчы таксама абмяркоўвалася супраца з «Вольнымі Купалаўцамі». Аддзел культуры Любліна абяцаў разгледзець магчымасць выдзялення фінансавай падтрымкі для рэалізацыі сумеснага тэатральнага праекту.
Чытайце болей:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
❣️Дачка беларускай лёгкаатлеткі Марыны Арзамасавай мае рэдкую і цяжкую хваробу
Аднак яна не здаецца 💪
Глядзіце, які чэлендж прыдумалі бацькі дзяўчынкі, каб сабраць ёй грошы на рэабілітацыю ⬆️
📍Няпростую гісторыю 14-гадовай Сашы Арзамасавай чытайце тут:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
📍Сёння – роўна 4 гады з дня затрымання Паўла Севярынца
Лукашэнкаўскі суд прысудзіў яму 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Такім чынам, большую частку гэтага тэрміну Павел ужо адбыў.
«Я не лічу гэты суд справядлівым, таму заяўляю адвод суддзі і сакратару суда. У Беларусі не існуе незалежнага суда, усё вырашае тэлефоннае права», – заяўляў Севярынец падчас працэсу.
🖌 Цяпер Паўла Севярынца ўтрымліваюць у турме №1 у Горадні. Напісаць ліст яму можна на гэты адрас: 230023, Горадня, турма №1, вул. Кірава, 1
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️МЗС Польшчы патрабуе ад Беларусі выдаць мігранта, які забіў польскага вайскоўца
✔️Міністэрства інфармацыі дазволіла дзяржаўным каналам запускаць у эфір «пірацкія» трансляцыі міжнародных футбольных матчаў
✔️Выйшла расследаванне пра шэры бізнес Віктара Шэймана
✔️Макрон анансаваў перадачу Украіне вынішчальнікаў
✔️Візіт Зяленскага ў Францыю
✔️4-я гадавіна затрымання Паўла Севярынца
✔️Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністрам замежных справаў Люксембургу
✔️У Эстоніі абмяркуюць, ці варта абмяжоўваць беларусам права купляць там нерухомасць
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🇵🇱 Гарачыя спрэчкі сярод польскіх палітыкаў: абмяркоўваюць, ці варта караць вайскоўцаў, што разганялі мігрантаў на мяжы стралянінаю
Тры службоўцы былі затрыманыя, пазней вызваленыя, аднак падазрэнні ў перавышэнні паўнамоцтваў з іх не знялі. Прэм'ер Доналд Туск, які цалкам на баку жаўнераў, заявіў, што будзе дамагацца адхілення ад пасады намесніка генпракурора.
Чытайце, праз што адбываецца сыр-бор:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💰Нацбанк рапартуе пра скарачэнне золатавалютных рэзерваў
На 1 чэрвеня 2024 года агулам золатавалютныя рэзервы Беларусі склалі $ 8 млрд 411,4 млн. Месяц таму гэты паказнік складаў $ 8 млрд 441,5 млн.
Да таго золатавалютныя рэзервы ішлі ў рост цягам двух месяцаў.
Чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💁🏻♂️ Польшча і Літва сутыкнуліся з наплывам мігрантаў з краінаў Сярэдняй Азіі. Раней яны пераважна ехалі працаваць у РФ
Праўда, наш эксперт мяркуе, што колькасць грамадзян Узбекістану, Таджыкістану, Кыргызстану ды іншых краінаў гэтага рэгіёну ў Еўразвязе ўсё роўна вельмі неістотная. Расея застаецца для іх больш прывабным месца для пошуку працы.
Чытайце аналітыку на нашай старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
Прадстаўніка рэжыму Лукашэнкі ў Варшаве выклікалі ў польскае МЗС
Нагода – смерць вайскоўца ад рук мігранта з беларускага боку. Дыпламату перадалі ноту пратэста і заклікалі спыніць правакацыі на мяжы. Таксама МЗС патрабуе высветліць асобу і выдаць падазраванага ў забойстве.
Прэзідэнт Польшчы вырашыў склікаць 10 чэрвеня Раду нацыянальнай бяспекі ў сувязі з трагедыяй. Ён плануе сустрэцца з усімі палітычнымі групамі, каб абмеркаваць сітуацыю на мяжы.
Нагадваем, 28 траўня сталася вядома, што мігрант, які спрабаваў нелегальна прайсці з Беларусі ў Польшчу, напаў з нажом на польскага жаўнера. Раненне было сур’ёзным, вайскоўца даставілі ў шпіталь. 6 чэрвеня ён памёр.
Украінская авіяцыя атрымае знішчальнікі чацвёртага пакалення
Эманюэль Макрон заявіў, што гатовы перадаць самалёты Mirage 2000-5, а таксама падрыхтаваць і экіпіраваць 4,5 тысячы ўкраінскіх вайскоўцаў.
Ужо ўлетку пілоты з Украіны павінны прайсці навучанне на новых знішчальніках. Поўны курс – 5-6 месяцаў.
Mirage 2000 – не самыя новыя французскія знішчальнікі. Яны былі распрацаваны ў 1970-х гадах і сталі асноўнымі самалётамі ВПС Францыі ў канцы XX – пачатку XXI стагоддзя. Цяпер іх замяняюць на больш сучасныя знішчальнікі Rafale.
☕️ Добрай раніцы, сябры!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺Сацыёлагі: паміж беларусамі ў краіне і ў замежжы зʼявіўся разрыў
Праз VPN
У закатанай у асфальт Беларусі пачынае прабівацца трава, і цяпер у «новай рэальнасці» ствараецца новае грамадства. Якое – пачытайце пераказ даследвання.
🔺Чым важны саміт міру ў Швейцарыі, пра які так шмат кажуць?
Праз VPN
Будучы саміт павінен паказаць усяму свету новую форму міру. Удзел ужо пацвердзілі 107 дэлегацыяў, аднак ні Джо Байдэна, ні Сі Цзінь Піна на сустрэчы не будзе. Лукашэнку і Пуціна ўвогуле не запрасілі. Што нам тады чакаць ад саміту, чытайце па спасылцы.
🔺Атакі мігрантаў на польскую мяжу – справа Расеі?
Праз VPN
6 чэрвеня памёр польскі памежнік ад рук мігранта. Апошнім часам атакі сталі адбывацца часцей, нават ужываючы нажы і газ. Эксперты мяркуюць, што рэжым Лукашэнкі ў такіх нападах можа дзейнічаць супольна з Крамлём, які тэстуе мяжу. Навошта? Паспрабавалі разабрацца.
#рэпрэсіі Асноўнае за 6 чэрвеня
🔻Андрэй Стрыжак паведаміў, што аднаго з актывістаў дэмсілаў пазбавілі грамадзянства Беларусі
🔻ГУБАЗіК паказаў відэа са спеваком Сашам Нэма. Кажуць, ён прыйшоў да іх добраахвотна і пакаяўся за 2020 год. Пазней артыста адпусцілі
🔻Беларус, затрыманы ў Сербіі па запыце лукашыстаў, пераведзены з бялградскай турмы пад хатні арышт
🔻Пачалі судзіць праграміста, які быў затрыманы за данат і не захацеў плаціць «даніну» КДБшнікам. Яму пагражае да 12 гадоў
🔻Пенсіянерку асудзілі за абразу Лукашэнкі, а «здаў» яе сужыцель
🔻Удзельнічаў у Маршы свабоды, заклікаў да ўдзелу ў акцыях: мінчука асудзілі да 2,5 гадоў «хатняй хіміі»
🔻У Беларусі прызнаныя палітвязнямі яшчэ 9 чалавек
🔻Аршанца паўторна асудзілі за абразу Аляксандра Лукашэнкі
😢 Беларусы-эмігранты і беларусы ўнутры краіны ўсё болей аддаляюцца адны ад адных
Гэта канстатуюць сацыёлагі. Унутры Беларусі, нягледзячы на спробы закатаць у асфальт усё грамадскае жыццё, сталі прабівацца парасткі новага грамадства ў новай рэальнасці.
Беларусы ж замежжа не разумеюць карэктна тых тэндэнцыяў, якія ідуць у іх на радзіме, што нярэдка выліваецца ў непаразуменні з тымі, хто працягвае жыць унутры краіны.
Чытайце наш разбор сацыялагічнага даследавання:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🔹Дэпартацыя ўкраінскіх дзяцей стане адной з галоўных тэмаў на Саміце міру
Як Расея «легалізуе» вывезеных з Украіны дзяцей? І чаму з кожным днём вярнуць іх усё складаней?
Глядзіце ў нашым відэа!
🐄 Вы ніколі не здагадаецеся, колькі можа каштаваць карова
У Бразіліі кароў больш, чым людзей (каля 235 мільёнаў), але гэтая – асаблівая.
Паглядзіце, чым яна адметная ☝️