belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42764

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

✔️ «Мабілізавацца і пачаць сеяць па-вайсковаму». Лукашэнка з'ездзіў у Касцюковічы

✔️ У Беларусі вырасла колькасць карупцыянераў. Генпракуратура лічыць гэта дасягненнем

✔️ Святлана Ціханоўская ініцыявала стварэнне Міжнароднага гуманітарнага фонду дапамогі рэпрэсаваным

✔️ Сілавікі затрымалі 6 падлеткаў, частку з іх абвінавачваюць у тэрарызме і «здрадзе дзяржаве»

✔️ Колькасць ахвяраў ракетнага ўдару па Адэсе вырасла да пяці

✔️ Сілавікі затрымалі беларуса, які публікаваў відэа з разбітымі дарогамі ў сацсетках

✔️ У Бабруйску здарыўся пажар праз нявыключаную лядоўню

✔️ Ваўка, які бегаў па дварах Віцебску, застрэлілі

✔️ Амаль па ўсёй Беларусі абмежавалі наведванне лясоў напярэдадні травеньскіх святаў

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

☝️Адміністрацыя бабруйскай калоніі ініцыявала новую крымінальную справу супраць Эдуарда Бабарыкі

Яму інкрымінуюць стандартны артыкул для палітвязняў, якім лукашысты хочуць «дакінуць» тэрмін зняволення – «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы».

Чытайце болей на сайце:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

💱Курсы валютаў на 30 красавіка

На сённяшніх таргах долар і еўра зноў дадалі ў кошце, расейскі рубель патаннеў.

#курсывалютаў

Читать полностью…

Белсат

😞 Больш за мільён сем'яў распалася ў Беларусі за час кіравання Лукашэнкі

У ток-шоу «План: Б» пагаворым пра тое, чаму ж разводзяцца беларусы і з чыёй ініцыятывы гэта адбываецца часцей, а таксама што яны дзеляць пры разводзе і чым адрозніваецца сітуацыя ў эмігранцкіх семʼях.

📍Госці студыі – псіхолаг Лілія Ахрэмчык, журналістка Кацярына Ваданосава ды шматдзетны бацька Ілля Дабратвор. Чым Ілля разʼюшыў прысутных і выклікаў на сябе жаночы гнеў, глядзіце ў новым выданні 🎬

Читать полностью…

Белсат

🔹Што рабіць уладам Еўразвязу з украінскімі мужчынамі без пашпартоў?

Украінскія грамадзяне прызыўнога ўзросту, што жывуць у Еўропе, патрапілі ў аналагічную з беларусамі сітуацыю – для замены дакументаў (у тым ліку пашпартоў) улады заклікаюць іх ехаць дадому. У замежных консульствах жа такія паслугі аказваць болей не будуць.

Як Еўразвяз будзе вырашаць праблему дзясяткаў тысяч людзей, якія застануцца на яго тэрыторыі без дзейсных дакументаў?

Разбіраемся з экспертамі:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

🤬 Выглядае, што Лукашэнка будуе сабе новую бяспечную рэзідэнцыю... за межамі Беларусі.

☝️ Прынамсі на гэта ўказваюць планаў забудовы, якія здабыў наш тэлеканал сумесна з «BELPOL».

Аднак гэта не проста чарговы дом для дыктатара. Элітная зямля, на якой ідзе будоўля, належала беларусам, бо была купленая за іх падаткі...❗️

Глядзіце сумеснае вялікае расследаванне «BELSAT» і «BELPOL».

Читать полностью…

Белсат

😕Улады распавялі пра арышт «тэрарыстычнай групы» падлеткаў на чале з 16-гадовай украінкай

Праўладны тэлеканал выпусціў прапагандысцкі фільм, дзе распавядаецца пра арыштаваных падлеткаў і маладых людзей, якіх вінавацяць у «тэрарызме» і супрацы з украінскімі спецслужбамі. У ім распавядаецца пра групу пад назвай «Чорныя салаўі», якой нібы кіравала 16-гадовая ўкраінка Марыя Місюк.

Паводле аўтараў фільму, у 14-гадовым узросце Марыя стварыла ў Беларусі «тэрарыстычную ячэйку», куды ўцягнула пяцярых беларусаў. У фільме сцвярджаецца, што спачатку «Чорныя салаўі» распаўсюджвалі ўлёткі і малявалі графіці, а потым вырашылі арганізаваць выбух у РУУС або пракуратуры ў Баранавічах.

Пры якіх абставінах арыштавалі падлеткаў, не тлумачыцца. Марыі Місюк выстаўлена абвінавачванне ў «Акце тэрарызму».

Читать полностью…

Белсат

📍Кіраўнік NATO: пастаўкі зброі ва Украіну павялічацца

Кіраўнік NATO Енс Столтэнберг заявіў, што чальцы альянсу не выканалі абяцанні аб вайсковай дапамозе Украіне ў апошнія месяцы, але сказаў, што плынь зброі і боепрыпасаў цяпер павялічыцца. Гэта адбылося падчас незапланаванага візіту Столтэнберга ў Кіеў 29:

«Украіне яшчэ не позна атрымаць перамогу. Але менавіта таму так важна, каб саюзнікі па NATO цяпер сапраўды зрабілі тое, што мы абяцалі, і каб мы ператварылі гэтыя абавязкі ў рэальныя пастаўкі зброі і боепрыпасаў, і я ўпэўнены, што цяпер гэта адбудзецца».

Читать полностью…

Белсат

🎙 Душэўнага трэку на развітанне цяжкаму дню

Як ты?
Я спадзяюся, было варта
Амаль што не даходзяць факты
Трывай
Міма
Імкнуцца самалеты,
У вырай
Не далятаем
Так што бывай, бывай


Гурт J:МОРС – «Бывай» і харошае відэа ў дадатак

Паслухаць і паглядзець тут 🎞

#штопаслухаць

Читать полностью…

Белсат

#рэпрэсіі Асноўнае за 29 красавіка

📌 Затрыманы блогер, што скардзіўся на якасць дарог на Віцебшчыне;

📌 Сілавікі затрымалі студэнтаў БНТУ за планы «падарваць Беларусь»;

📌 Аблава ў Баранавічах і Лідзе;

📌 Хто данёс на 75-гадовую Наталлю Таран;

📌 У бацькоў журналіста Аляксандра Корнышава правялі ператрус;

📌 Па «карагоднай справе» асудзілі яшчэ дваіх чалавек;

📌 На Валадарцы не засталося вязняў. Цяпер СІЗА ў новым месцы;

📌 Адміністрацыя «Воўчых нораў» выхваляецца паборамі са зняволеных;

📌 Рэжым Лукашэнкі прызнаў «DW Беларусь» – «экстрэмісцкім фармаваннем». Таксама у спісе цяпер «UDF – Навіны Беларусі»;

📌 Падтрымайма збор дзецям палітвязняў на летнія вакацыі;

📌 На волю вышлі палітзняволеныя Леў Цяліпка і Раман Гваздзёлка;

Читать полностью…

Белсат

😠 Адміністрацыя «Воўчых нораў» выхваляецца паборамі са зняволеных

Асуджаныя зрабілі рамонт сваімі рукамі ў жылой секцыі атрадаў №4 і №7, піша @MAYDAYMog.

☝️ Грошы на будматэрыялы і сучасныя асвятляльныя прыборы былі сабраныя нібыта «на добраахвотных пачатках»

Цяпер у калоніі ў Івацэвічах адбываюць тэрміны не менш за 63 палітзняволеныя. Напрыклад, старшыня партыі БНФ Рыгор Кастусёў, які хварэе на анкалогію і падвяргаецца катаванням у калоніі.

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

🙌 Гарадзенцы збіраюць подпісы за вяртанне шыльды ў гонар Касцюшкі

Памятная дошка ў гонар Тадэвуша Касцюшкі была ўстаноўлена ў 1994 годзе – да 200-годдзя паўстання 1794 года.

Тадэвуш Касцюшка – нацыянальны герой, правадыра паўстання 1794 года, знакаміты ўраджэнец Беларусі, якога шануюць у нашай краіне, а таксама ў іншых краінах свету – Польшчы, ЗША, Францыі. Аднак шыльда не спадабалася прапагандысцы Бондаравай.

☝️ Цяпер неабыякавыя беларусы распачалі збор подпісаў, каб вярнуць дошку на месца. Збор подпісаў працягнецца да 8 траўня, пасля яе накіруюць гарадзенскім уладам. На момант публікацыі петыцыю падпісалі 56 чалавек.

📌 Падпісаць тут

Читать полностью…

Белсат

😳 Хто данёс на 75-гадовую Наталлю Таран

Праваабарончая ініцыятыва @MAYDAYMog знайшла ў базе зваротаў у КДБ, здабытай «Кіберпартызанамі», паведамленне ад 4 снежня 2021 года наконт палітзняволенай пенсіянеркі Наталлі Таран. Імаверна, пасля гэтага даносу ёй і зацікавіліся спецслужбы.

☝️ Падставай для даносу паслужылі нібыта каментары Наталлі Таран пад публікацыямі расейскага журналіста Аркадзя Бабчанкі

Праз VPN Без VPN

#рэпрэсіі

Читать полностью…

Белсат

🙌 Падорым вакацыі дзецям палітзняволеных

Праект «Хуткая гуманітарная дапамога» адкрыў ужо традыцыйны збор дзецям палітвязняў на летнія вакацыі. Ахвяраваць грошы можна на сайце фонду «BYSOL» (калі для вас гэта бяспечна)

Як падтрымаць збор альбо падаць заяўку на атрыманне дапамогі, чытайце па спасылцы 👇

Праз VPNБез VPN

#рэпрэсіі

Читать полностью…

Белсат

😳 Жудаснае тарнада ў Кітаі

Гоарад Цюань-Чжоў цяпер нагадвае фільмы пра апакаліпсіс. Вядома, што ёсць ахвяры.

Читать полностью…

Белсат

💁🏻‍♂️ Лукашэнка зноў схлусіў беларусам

У сваім нядаўнім выступе ён расказваў пра «бедную» Латвію, у якой усё кепска з фінансамі. А што, калі Латвію параўнаць з Беларуссю? Зрабілі гэта, і вось што выйшла 🔍

👀 Поўнае выданне праграмы «Атма$фера» глядзіце на YouTube-канале «Белсат NEWS»

Читать полностью…

Белсат

👆Апошнім часам дзікія звяры ўсё часцей выходзяць да людзей

У Берасцейскай вобласці бачылі ласёў, якія бегалі па рапсавым полі.

Паглядзіце, якія прыгожыя!

Читать полностью…

Белсат

💥 «Белсат» па-беларуску – у Google News

🙌 Калі для вас гэта бяспечна, далучайцеся. Гэта дапаможа ў тым ліку і прасоўванню беларускай мовы ў Google.

Чым больш падпісчыкаў і падпісчыц, тым больш бачны наш кантэнт

✅ Падпісацца тут

Читать полностью…

Белсат

❤️ Святлана Ціханоўская ініцыявала стварэнне Міжнароднага гуманітарнага фонду ў падтрымку беларускіх палітвязняў

Пра гэта стала вядома падчас ейнага візіту ў Нарвегію, які распачаўся ўчора.

Прэм'ер-міністр Нарвегіі Ёнас Гар Сторэ падчас сустрэчы з Ціханоўскай заявіў, што ягоная краіна ўносіць 10 млн крон (каля $850 тысяч) у якасці першага ўнёску ў новы фонд. Распараджацца грашыма будуць беларускія арганізацыі, якія дапамагаюць палітвязням.

📍У межах візіту ў Нарвегію абраная прэзідэнтка Беларусі таксама выступіла ў парламенце краіны, сустрэлася з ягоным спікерам, а яшчэ правяла спатканні з прадстаўнікамі недзяржаўных арганізацыяў і беларускай дыяспары. Наперадзе ў яе – сустрэчы з міністрам замежных справаў і міністрам культуры Нарвегіі, мэрам Осла ды іншымі чыноўнікамі.

Читать полностью…

Белсат

😨 Ашуканцы ад імя «Белтэлекаму» прапануюць даверлівым людзям усталяваць на тэлефон «вірусны» мабільны дадатак

Пазней ён дазваляе махлярам атрымаць доступ да прыватных звестак, якія захоўваюцца на мабільнай прыладзе.

Чытайце падрабязней пра гэтую схему тут:

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

🎥 Закон аб «генацыдзе беларускага народа» прымалі, каб апраўдаць рэпрэсіі

У новым выданні праграмы «Intermarium» Вераніка Лапуцька, даследчыца Галакосту ў Беларусі, патлумачыла, якую мэту маглі пераследаваць лукашэнкаўцы, прымаючы дзіўны закон.

Поўнае выданне праграмы глядзіце на YouTube-канале «Белсат HISTORY» 🎞

#штопаглядзець

Читать полностью…

Белсат

😳 Міліцэйская пагоня ў пары метраў ад дзяцей

Паглядзіце, як небяспечна даганяла байкера міліцыя ў Ваўкавыску ☝️

Читать полностью…

Белсат

Добрага аўторку, дарагія чытачы!

Гэта дастаўка ранішняй прэсы! Прынеслі вам 33 найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:

🔹Хто і за што ў 2019–2020 гадах пісаў даносы ў КДБ на Бабарыку, Цапкалу і Ціханоўскага

Праз VPN

«Белсат» вывучыў базу даносаў, якія пісаліся ў КДБ і якія ў выніку ўзлому «Кіберпартызанамі» трапілі ў публічны доступ.

🔹«Мы ў сябе нідзе гэтага аб'екту не афішуем»

Праз VPN

Дзе Лукашэнка ўе сабе бяспечнае гняздо за межамі Беларусі?

🔹Выбары ў КР, скасаванне льготаў і змены ў сямейны капітал

Праз VPN

«Белсат» сабраў галоўныя змены, якія чакаюць беларусаў у траўні.

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 29 красавіка

🔻 Інтэр'ер сочынскай рэзідэнцыі самаабвешчанага прэзідэнта;

🔻 Будзьце пільныя! Офіс Ціханоўскай папярэдзіў аб фішынгавых рассылках;

🔻 З 1 траўня вырастуць адсоткавыя крэдытныя стаўкі. Многім гэта не спадабаецца;

🔻 Гарадзенцы збіраюць подпісы за вяртанне шыльды ў гонар Касцюшкі;

🔻 Кіраўнік памежнага камітэту выказаў надзею, што суседнія краіны не закрыюць апошнія пераходы з Беларуссю;

🔻 Мінабароны Беларусі хоча зрабіць з паляўнічых – снайпераў;

🔻 Расея нанесла ракетны ўдар па Адэсе. Ёсць забітыя і параненыя. Асноўнае за 796-ы дзень поўнамаштабнай вайны;

Читать полностью…

Белсат

😢 «Я такое бачыў толькі ў фільмах пра гестапа»

Аляксандр Дубакоў - украінскі афіцэр, які 9 месяцаў правёў у расейскім палоне. Мужчына распавёў нашым калегам з «Вот так» пра ўмовы, у якіх знаходзіліся палонныя і пра страшныя катаванні праз якія прыйшлося прайсці.

☝️ Мужчыну вызвалілі па абмену летась у студзені. Аднак 9 чалавек яшчэ знаходзяцца ў палоне

Читать полностью…

Белсат

💔 Юрый Ганцэвіч

Журналіст «Intex-press» з Баранавічаў.

Затрыманы за тое, што ён нібыта фатаграфаваў расейскую вайсковую тэхніку і адпраўляў здымкі ў СМІ, прызнаныя беларускімі ўладамі «экстрэмісцкімі».

Юрыя абвінавацілі ў «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» і асудзілі на 2.5 гады пазбаўлення волі.

📩 Падтрымайце палітвязня: ПК № 3. 211322, Віцебская вобласць, п. Віцьба

#рэпрэсіі

Читать полностью…

Белсат

🦾 Кіберпанк дакаціўся і да Беларусі

Дарэчы, гэта ўжо не першая такая машына, якую заўважылі ў нашай краіне. Як яна вам?

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸Расейская рэзідэнцыя Лукашэнкі ў Краснай паляне. Сумеснае расследаванне «BELPOL» і «BELSAT»;

🔸 Рэжым прызнаў праблему з імпартам, у тым ліку на рынак прыязнай Расеі. І нават знайшоў вінаватых.;

🔸СІЗА на вуліцы Валадарскага ў Менску цалкам зачыненае;

🔸Новая схема фішынгу дзейнічае ў Менску. Цяпер махляры тэлефануюць беларусам пад выглядам супрацоўнікаў Белтэлекаму;

Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/watch?v=628qZ3tn8Wg

📺 Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.30 паводле менскага часу запрашаем да прагляду «Студыі Белсат» на youtube-канале Белсат NEWS – абмяркоўваем актуальныя падзеі дня з нашымі гасцямі!

Читать полностью…

Белсат

🔻 Затрыманы блогер, што скардзіўся на якасць дарог на Віцебшчыне

Відэа з ім апублікаваў канал, блізкі да сілавікоў. Яны паведамляюць, што вырашылі праверыць мужчыну на прадмет «экстрэмісцкай дзейнасці» і наведаліся да яго дамоў.

Імаверна, сілавікі спрабавалі абвінаваціць яго ў супрацы з «экстрэмісцкімі рэсурсамі», аднак пастанавілі, што да публікацыі відэа ў СМІ сам мужчына дачынення не меў, матэрыялы не перадаваў, таму, як пішуць сілавікі, мужчына «отделался «лёгким испугом».

☝️ Тым не меней, пакаяннае відэа, сілавікі выклалі. Пры гэтым заблюрыўшы твар мужчыны. Затрыманы на відэа кажа, што здымаў відэа пра стан дарог і не рэкамендуе гэтага рабіць іншым. А калі «розныя экстрэмісцкія каналы» публікуюць гэтыя матэрыялы, то адразу звяртацца ў органы

#рэпрэсіі

Читать полностью…

Белсат

😮 Аказваецца, заняткі праз ZOOM – незаконныя

З такімі заявамі выступіў Нацыянальны цэнтр абароны персанальных даных, заўважае @reformby. Кажуць, што заняткі праз платформу ZOOM супярэчаць беларускаму заканадаўству, а канкрэтна указу «О мерах по совершенствованию использования национального сегмента сети Интернет».

Цэнтр рэкамендуе «применять для обучения информационные сети, системы и ресурсы национального сегмента интернета, размещенные на территории Беларуси и зарегистрированные в установленном порядке».

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…
Подписаться на канал