💥 Яшчэ адна настолка па-беларуску
Выдавецтва Gutenberg Publisher прэзентавала новую гульню для кампаніі «One, two, SING!». Па-англійску і па-беларуску. Абяцаюць захапляльнае спеўнае спаборніцтва! Правілы простыя: перагарні картку і заспявай песню з гэтым словам, каб забраць яе сабе. Хто збярэ болей картак, той пераможа!
🤭 Стваральнікі сцвярджаюць, што добра спяваць не абавязкова. Уся справа ў настроі!
Заказаць можна на сайце выдавецтва. Геаграфія дастаўкі шырокая. Маецца опцыя святочнай упакоўкі 🎁
☝️ Авантурнік быццам з кніг Дзюма, вядомы як ініцыятар Кейданскай уніі, якою адарваў ВКЛ ад Польшчы
Багуслаў Радзівіл быў у сваяцтве з прадстаўнікамі каралеўскіх дамоў Еўропы, паспеў паўдзельнічаць у некалькіх войнах і трапіць на службу да французскага караля ў часы кардынала Мазарыні – таго самага, з кніг Аляксандра Дзюма пра мушкецёраў. Дарэчы, прыгоды Багуслава Радзівіла (1620–1660) шмат у чым падобныя да лёсу легендарнага д’Артаньяна.
Менавіта гэтай постаці прысвечанае новае выданне праграмы «Вусы Скарыны» з Цімохам Акудовічам. Глядзіце на YouTube-канале «Белсат HISTORY» 🎞
#штопаглядзець
📺 Асноўнае на гэтую гадзіну
✔️ У Дуброўне сілавікі выкрылі «экстрэмісцкі рэпост» за тры дні да таго, як ён быў зроблены;
✔️ ОНТ паказала тызер фільму пра нібы вярбоўку студэнтаў БНТУ супрацоўнікамі СБУ;
✔️ З паляўнічых – у снайперы. Міністэрства абароны праводзіць перападрыхтоўку на выпадак вайны;
✔️ Новая схема махляроў: прадстаўляюцца працаўнікамі Белтэлекаму, прапануюць усталяваць аплікацыю на тэлефон;
✔️ Купалаўцы паставілі спектакль паводле апавяданняў палітзняволенага Максіма Знака;
✔️ Град памерам з какосавы арэх у Кітаі;
Глядзіце кароткае выданне навінаў на «Белсаце» 🎞
🔻 Сілавікі зладзілі аблаву ў Баранавічах
У відэароліку, апублікаваным на канале сілавікоў, фігуруе пяць чалавек, якія былі затрыманыя, бо нібыта ў 2020 годзе ўдзельнічалі ў пратэстах. Ім спрабуюць інкрымінаваць арт. 342 КК РБ («Арганізацыя і ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак»).
☝️ Напярэдадні сілавікі паведамілі аб затрыманнях у Лідзе. Паведамлялася, што аблава ў Лідзе праводзілася 26 красавіка. Мяркуючы па назве роліка пра Баранавічы, там затрыманні таксама прайшлі ў гэты дзень.
#рэпрэсіі
🌋 Японія змагаецца з масавым турызмам
Бліжэйшым часам плануецца ўсталяванне 2,5-метровага чорнага бар'еру, які закрые від на гару Фудзі. Экран будзе ўсталяваны ў месцы, папулярным для фатаграфій.
🤷🏻♀️ Чаму так?
Усё праз натоўпы турыстаў, якія не прытрымліваюцца правілаў знаходжання ў месцы, у тым ліку пакідаюць смецце, ігнаруюць правіла дарожнага руху. Дарожныя знакі, заклікі, неаднаразовыя папярэджанні ахоўнікаў не мелі плёну. Таксама цяпер турысты, якія выкарыстоўваюць самы папулярны маршрут для ўзыходжання на гару Фудзі, будуць плаціць па $13 за кожнага, а колькасць абмежавана, каб палегчыць заторы.
У краіну едзе рэкордная колькасць замежных турыстаў, дзе штомесячныя наведнікі ў сакавіку ўпершыню ў гісторыі перавысілі тры мільёны.
☝️ У якасці змагання з празмерным турызмам, напрыклад, у Кіёта забаранілі наведваць невялікія прыватныя завулкі. Мясцовыя жыхары скардзіліся на турыстаў, якія пераследуюць бездакорна апранутых гейшаў гораду.
Іншыя галоўныя напрамкі па ўсім свеце таксама змагаюцца з колькасцю наведнікаў, Венецыя, напрыклад, пачала спаганяць плату з аднадзённых турыстаў за ўезд у горад.
☝️ Замежная рэзідэнцыя Лукашэнкі. Расследаванне
Пасля расследавання пра будаўнічы бізнес «лукашэнкаўскіх вагнераўцаў», кампаніі «ГардСэрвіс», арганізацыя «BELPOL» атрымала ад беларусаў, знаёмых з такімі махінацыямі, звесткі пра угоду з участкам у расейскім Сочы.
Неверагодна шчодры продаж беларускай зямлі, яшчэ адна рэзідэнцыя і паўмільярда ў кішэню Лукашэнкі 👇
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🔻 Будзьце пільныя! Офіс Ціханоўскай папярэдзіў аб фішынгавых рассылках
Рассылаюць лісты з падробленых адрасоў, падобных да афіцыйных кантактаў Офісу Святланы Ціханоўскай.
☝️ Фішынг – адзін з відаў інтэрнет-махлярства. Зламыснікі выкарыстоўваюць адрасы, падобныя на рэальныя, каб атрымаць розныя дадзеныя ў няўважлівых карыстальнікаў. Пяройдучы па фішынгавай спасылцы, карыстальнік, як правіла, бачыць старонку, максімальна падобную на старонку рэальна існай арганізацыі, дзе яму прапануецца ўвесці асабістыя дадзеныя
Рэжым Лукашэнкі прызнаў «DW Беларусь» — «экстрэмісцкім фармаваннем»
Вядомае нямецкае выданне абвінавачваюць у «падрыхтоўцы замахаў на суверэнітэт, дыскрэдытацыі і абразе службовых асоб».
Cайт Deutsche Welle заблакавалі ў Беларусі яшчэ ў кастрычніку 2021 года. У сакавіку 2022-га экстрэмісцкай прызнана ўся сетка DW.
Тым часам, у Беларусі «экстрэмісцкімі» прызнаны каля 300 інтэрнэт-рэсурсаў.
🤡 Мінабароны Беларусі хоча зрабіць з паляўнічых – снайпераў
Яшчэ раней пра такую мару распавядаў былы міністр Шуневіч. Цяпер жа ён кажа пра вялікую колькасць жадаючых вывучыцца праз такую праграму.
Паводле яе, снайперам можа стаць нават рыбалоў. Пасля новай спецыяльнасці беларусы будуць далучаны да «народнага апалчэння».
Дарэчы, у беларускай суполцы паляўнічых і рыбаловаў – каля 60 тысяч асобаў.
Сілавікі затрымалі студэнтаў БНТУ за планы «падарваць Беларусь»
Пра гэта заявілі ў анонсе «расследавання» прапагандысты з АНТ. Паводле іх, арыштаваных студэнтаў завербавала СБУ, а дзейнічалі яны нібыта пад кіраўніцтвам... «Чырвонай жабы» і «Чорных салаўёў».
На відэа можна пабачыць допыты чатырох студэнтаў.
💥 #галоўнае за 28 красавіка
📌 Сёння ў праваслаўных вернікаў – Вербная нядзеля;
📌 Кіберпартызаны атрымалі доступ да 40 тысячаў даносаў у КДБ;
📌 Тры ракеты праляцелі праз паветраную прастору Беларусі падчас расейскіх абстрэлаў Украіны;
📌 4 км складае чарга на ўезд у Беларусь з боку Літвы;
📌 Міністр абароны Лукашэнкі сустрэўся з іранскімі калегамі і пахваліў іх абстрэлы Ізраілю;
📌 57-гадовы грамадзянін Расеі арыштаваны ў Нямеччыне па падазрэнні ў забойстве дваіх украінцаў;
📌 Ізраіль змяняе правілы прыёму турыстаў;
📌 Вынікі 795-х содняў поўнамаштабнай вайны, распачатай Расеяй ва Украіне;
#рэпрэсіі
✔️ Пасля даносу правакатара з чат-рулеткі затрымалі беларуса;
✔️ Абласная назіральная камісія наведала пенітэнцыярныя ўстановы Наваполацка і паведаміла, што не знайшла парушэнняў;
📷 Тыдзень у фотаздымках
Пратэст экаактывістаў з нагоды Дня Зямлі ў Сеуле, польска-літоўскія вучэнні каля Сувальскага калідору, 50-ая гадавіна ваеннага перавароту ў Партугаліі – сабралі фотаздымкі за тыдзень ☝️
☝️ 57-гадовы грамадзянін Расеі арыштаваны ў Нямеччыне па падазрэнні ў забойстве дваіх украінцаў
Матывы мужчыны пакуль не вядомыя, аднак у медыях пішуць, што ён – прыхільнік вайны і насіў на вопратцы нашыўкі з Z-сімволікай.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
☝️ У Менску гарэў Мотавела
Паводле МНС, пажар патушаны, падрабзнасці ратаўнікі абяцаюць пазней
🔻 UPD: МНС паведамляе, што гарэла будаўнічае смецце. Ніхто не пацярпеў.
🎥 @motolkohelp, МНС
🍖 «Шашлычны» сезон распачаты
Як смачна паесці, пры гэтым не нашкодзіць свайму здароўю - у нашым відэа ☝️
🙌🏻 Падтрымайце наш канал, націснуўшы ➡️ на спасылку (для ўладальнікаў Telegram-прэміум)
☝️СК: Жанчына забіла 11-дзённае дзіця
Трагедыя здарылася ў Салігорску. У Следчым камітэце настойваюць, што маладая мама мела ўстойлівы намер пазбавіцца ад малога любым спосабам і ўсведамляла фактычны характар сваіх дзеянняў.
Аднак маці дзіця, 19-гадовая дзяўчына, сцвярджае, што пакутуе ад пасляродавай дэпрэсіі ⤵️
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🤔 Сярод прадэмакратычных сілаў маецца крыніца, якая злівае інфармацыю КДБ?
Як так сталася, што адна і тая ж інфармацыя пра нібыта ўдар дронам на нейкі беларускі стратэгічны аб'ект апынулася ў руках міністраў кабінету Святлан Ціханоўскай і ў лукашэнкаўскага КДБ?
☝️ Аўтар і вядоўца міжнароднай праграмы «Прасвет» Сяргей Пеляса лічыць, што сітуацыя выглядае на шматузроўневую кампраметацыю асабіста Валера Сахашчыка і ягонага дэпартаменту.
Падрабязней у нашым відэа. Размову цалкам глядзіце ПА СПАСЫЛЦЫ 🎞
🤨 Кіраўнік памежнага камітэту выказаў надзею, што суседнія краіны не закрыюць апошнія пераходы з Беларуссю
Канстанцін Моластаў на тэлеканале СТВ заявіў аб гэтым, адказваючы на пытанне аб верагоднасці «жалезнай заслоны».
☝️ Ён падкрэсліў, што «мы – адкрытая краіна», а памежнікі заўсёды гатовыя забяспечыць працу пунктаў пропуску:
Пункты пропуску прызначаныя ў першую чаргу для зносін паміж людзьмі, для эканамічных узаемасувязяў, культурных і гэтак далей. Таму я спадзяюся, што з боку суседніх дзяржаваў гэтага («жалезнай заслоны») не адбудзецца
💱Курсы валютаў на 29 красавіка
Сёння долар і еўра аднавілі рост, расейскі рубель — патаннеў
#курсывалютаў
😳 Інтэр'ер сочынскай рэзідэнцыі самаабвешчанага прэзідэнта
Афіцыйна ў Аляксандра Лукашэнкі – адна рэзідэнцыя, гэтак званы Палац незалежнасці. Неафіцыйна вядома пра 18, а імаверную 19-ую рэзідэнцыю будуюць на «адціснутым» у беларускага народу ўчастку ў Краснай Паляне каля Сочы.
Сцены з маналітнага жалезабетону, пазалочаныя ручкі на дзвярах, басейны, кухні, рэстараны, асабісты кабінет і ўзброеная да зубоў ахова… Чым не месца для жыцця на пенсіі для палітыка, якому ў Беларусі даўно не радыя?
Сумеснае расследаванне «Белсат» і BELPOL. Падрабязней 👇
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🔻 На Валадарцы не засталося вязняў. Не, іх не выпусцілі
Як паведамляе @dissidentby, вязні былі пераведзеныя ў СІЗА ў Калядзічах. Прымаць перадачы там абяцаюць з аўторка па суботу па адрасе Навадворскі с/с, 143/4, раён в. Пашковічы, Менскі раён, Менская вобласць.
📌 З 1953 года СІЗА № 1 – адзіная ўстанова ў Беларусі, дзе прыводзілі ў выкананне смяротныя прысуды.
📌 Размовы пра будаўніцтва новага будынку СІЗА пад Менскам і перадачу Пішчалаўскага замку ў распараджэнне Менгарвыканкаму вяліся яшчэ з канца 1990-х гадоў.
#рэпрэсіі
😵💫 Стварэнне культу асобы Лукашэнкі выходзіць на новы ўзровень
Помнікаў яму яшчэ не ставілі, затое партрэтаў намалявалі шмат
16-гадовы Адам Кадыраў атрымаў пасаду ў кіраўніцтве ўніверсітэту імя Пуціна
Цяпер ён будзе адказны за навучэнне спецназу. Падлетак ужо паўгода з'яўляецца ахоўнікам свайго бацькі.
У сацсетках здзіўляюцца «прафесійным узростам» і ўзнагародамі Адама Кадырава. Паглядзіце, колькі ў яго медалёў!
📢 Не паспелі ўсачыць за навінамі на выходных?
У нас маецца дадатковы канал з максімальна сціслым апісаннем асноных падзей ➡️ (НЕ)АПОШНІЯ НАВІНЫ.
Вынікі дня, падборкі найлепшых і найважнейшых матэрыялаў. Абяцаем не спаміць, далучайцеся да @vynikidnia
#галоўнае
☕️ Добрай раніцы, сябры!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺Яшчэ адна рэзідэнцыя Лукашэнкі, толькі ў Расеі
Праз VPN
Ініцыятыва «BELPOL» апублікавала цікавае расследаванне пра махінацыі рэжыму, у якіх удзельнічае Расея і Эміраты. Схема звязаная з зямлёй у Сочы, праз якую Лукашэнка хоча зарабіць $526 млн і нават пабудаваць сабе новую рэзідэнцыю. Расказваем, пра што даведаліся былыя сілавікі.
🔺Прэзідэнт Польшчы зноў заявіў, што хоча размеціць у краіне ядравую зброю
Праз VPN
Ужо другі раз за тыдзень тэма ядравай зброі агучваецца польскім прэзідэнтам. Ці рыхтавацца нам да яшчэ адной ядравай краіны ў рэгіёне? Абмяркуем таксама гатоўнасць NATO на такі крок.
🔺З Беларусь у Польшчу за 6 гадзін – ці гэта рэальна?
Праз VPN
Прааналізавалі ўсе варыянты, як можа трапіць у Польшчу з нашай краіны і здзівіліся, што ёсць такія хуткія шляхі. Праўда, яны будуць дорага каштаваць. Падрабязней у артыкуле.
#штопачытаць
⚡️ ЭКСКЛЮЗІЎ! Белсат + Belpol – знайшлі першую замежную рэзідэнцыю Лукашэнкі
Як лукашэнкаўцы прадалі самі сабе ўчастак і плануюць зарабіць $526 млн
Дзе ён знаходзіцца, колькі каштуе і якія ў ім «дызайнерскія» рашэнні.
Другую частку расследаванне глядзіце на YouTube-канале «Belsat NEWS» 🎞
😳 Баіцеся лётаць самалётам?
Пасажыры гэтага Boeing 747 дакладна былі ўражаныя палётам. Самалёт проста не здолей адразу прызямліцца 😬
💥СТРЫМ. Нядзельнае вечаровае шоў «Тыдзень»
У сённяшнім выданні:
🔸 Што адбывалася на Усебеларускім Сходзе і навошта ён Лукашэнку
🔸 Расследаванне Белсат + Belpol – знайшлі першую замежную рэзідэнцыю Лукашэнкі
🔸 Ці сапраўды беларускія добраахвотнікі разважаюць пра ўдар па Беларусі?
🔸 Чуткі пра магчымасць забарону выезду прызыўнікам з Беларусі
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/wTGLyAeQAww
🤔 МАЗы гараць з-за санкцыяў
Намеснік кіраўніка Менскага аўтазаводу Сяргей Жыліч пацвердзіў версію аб’яднання «BELPOL» пра тое, што аўтобусы прадпрыемства гараць з увагі на заходнія санкцыі.
Верагодна, санкцыі паўплывалі на якасці менскіх аўтобусаў, калі МАЗ страціў доступ да заходніх кампанентаў.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
☝️ Тры ракеты праляцелі праз паветраную прастору Беларусі
Маніторынгавыя каналы «Український Єнот» і monitor сцвярджаюць, што падчас расейскіх абстрэлаў Украіны ў ноч на 27 красавіка тры ракеты праляцелі над Беларуссю.
Ці беларуская СПА не заўважыла гэтыя цэлі, ці наўмысна іх не чапала, невядома 🤷🏻♀️
✅ Праз VPN ❎ Без VPN