⚽️ За 12-гадовага футбаліста з Беларусі змагаліся «Барселона» і мадрыдскі «Рэал». Хлопец выбраў Мадрыд
Аляксей Маёраў выступае ў юнацкім складзе каманды «Серданьёла». На ягоны талент звярнулі ўвагу прадстаўнікі топавых іспанскіх клубаў, «Барселона» нават арганізавала хлопцу прагляд свайго матчу ў VIP-ложы, каб «заманіць» да сябе.
Аднак Аляксей зрабіў выбар на карысць мадрыдскага «Рэалу», які ўжо збірае неабходныя дакументы для афармлення хлопца ў сваю акадэмію. Паведамляецца, што «каралеўскі клуб» заплаціў за Маёрава 120 тысяч еўра.
😨 У Telegram выявілі «баг», які можа дазволіць чытаць вашыя перапіскі чужым людзям
Гаворка ідзе пра Web-версію мэсэнджэра. Справа ў тым, што пры пераходзе з афіцыйных кліентаў Telegram на тэлефонах і камп’ютарах па любой спасылцы на старонку Web.telegram.org адбываецца аўтаматычны лагін у браўзеры.
Чытайце падрабязней на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🔹Вуліцу Беларускую ў Адэсе перайменавалі ў гонар Кастуся Каліноўскага
Адпаведную пастанову апублікавала Адэская гарадская рада.
Вуліца месціцца ў Кіеўскім раёне (паўднёвая частка гораду).
🤯 На расейскіх вучняў надзелі бронекамізэлькі з надпісам «Груз 200 – мы вместе»
Такое адбылося ў музеі вайсковай славы гораду Кастамукша падчас сустрэчы вайскоўцаў з вучнямі. Акупанты, якія вярнуліся з Украіны, цяпер часта прыходзяць у школы і распавядаюць пра вайну.
Гэтым разам вайскоўцы яшчэ і прынеслі камплект амуніцыі. На здымкам бачны дзесяцікласнікі, на якіх налеплены шаўроны «Груз 200 – мы вместе».
«Груз 200» на вайсковым жаргоне азначае перавоз памерлых жаўнераў.
Беларусы зладзілі літаратурнае турнэ па Еўропе
Пісьменнік Альгерд Бахарэвіч прэзентуе раман «Капітан Лятучая Рыба» з ілюстрацыямі Лявона Вольскага і паразмаўляе пра свае ранейшыя кнігі, напрыклад, «Сабакі Еўропы».
Паэтка Юлія Цімафеева прэзентуе «Менскі дзённік» – аповед пра падзеі ў Беларусі і ранейшы паэтычны зборнік «Воўчыя ягады».
Разам з імі ў турнэ будуць удзельнічаць перакладчык Сяргей Шупа і выдавец Андрэй Янушкевіч.
Падрабязней пра імпрэзы можна прачытаць тут:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
☕️ Добрай раніцы, сябры!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺Беларусы за мяжой выйшлі на «Чарнобыльскі шлях»
Праз VPN
Звычайна 26 красавіка адзначаецца дзень памяці Чарнобыльскай катастрофы. Выйсці ў Беларусі на адмысловы шлях немагчыма, аднак людзі працягваюць успамінаць пра пацярпелых праз катастрофу. Паглядзіце, як беларусы за мяжой адзначылі гадавіну аварыі на ЧАЭС.
🔺У Лукашэнкі можа і не быць ядравай зброі
Праз VPN
Ужо год Лукашэнка пагражае свету ядраваю зброяй. Але ці сапраўды ён валодае такой небяспечнай зброяй? Паводле эксперта, нічога ў самаабвешчанага няма.
🔺Атакаваны сайт КДБ Беларусі
Праз VPN
Кіберпартызаны прызналі сваю датычнасць да ўзлому сайту КДБ. Даведаліся падрабязнасці пра такую моцную аперацыю.
#штопачытаць
✅ Выбары ў Каардынацыйную раду: спісы для галасавання зацверджаныя
Галасаваць можна будзе і з Беларусі, і з-за мяжы. Паглядзіце за каго ☝️
🤯 З Валадаркі зробяць гатэльна-забаўляльны комплекс?
Прынамсі так вынікае з аднаго з праектаў рэканструкцыі ☝️☝️☝️
📍Ніне Багінскай прысудзілі чарговы вялікі штраф
Гэтым разам пенсіянерку пакаралі за БЧБ-сцяжок, які стаяў на тумбачцы ў пакоі Багінскай, калі месяц таму да яе прыйшлі з ператрусам сілавікі.
Чытайце болей на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Чарнобыль: гісторыя і наступствы
🔸 Новая ваенная дактрына. Беларусь зможа дасылаць сваіх жаўнераў на дапамогу «сяброўскім» краінам
🔸 Змены ў закон для прадпрымальнікаў
🔸 Пасадзіце рэальнае дрэва онлайн! Былы палітвязень Аляксей Караткоў стварыў праект PineOx
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/61uWjMW29tM
📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.30 па менскім часе запрашаем да прагляду «Студыя Белсат» – абмяркоўваем актуальныя падзеі дня з нашымі гасцямі!
🎥 Глядзіце фільм «Радыяцыйнае дзяцінства» на «Белсат DOC»
Ён апавядае пра хворых дзяцей, якія нарадзіліся ў Беларусі ды Украіне перад самай аварыяй на ЧАЭС 26 красавіка 1986 года, альбо адразу пасля яе.
Аўтар (Яраслаў Каменскі) вандруе з камераю па хатах, школах, лякарнях і паказвае, як катастрофа адбілася на дзецях. Стужка асвятляе і тое, як хворым дзецям дапамагае міжнародная супольнасць.
🇱🇹 Часовы павераны ў справах РБ у Літве атрымаў ноту пратэсту
Такім чынам літоўскія ўлады адрэагавалі на заяву кіраўніка КДБ Церцеля пра тое, што Літва нібыта рыхтавала атаку дронамі па аб'ектах у Менску.
Чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🤜 У Палку Каліноўскага канфлікт. Чаму добраахвотнікі патрабуюць рэформаў?
Большасць ваяроў і камандзіры Палка Каліноўскага з аднаго боку ды частка камандзіраў падраздзяленняў і штабу – з другога.
❓У чым сутнасць спрэчкі, якія праблемы хочуць развязаць ваяры, чаго яны дабіваюцца і хто вызначае іхны лёс цяпер?
Цалкам інтэрв’ю з Аляксандрам Клачком, былым ваяром палка Кастуся Каліноўскага з пазыўным Кусь глядзіце у праграме «ПраСвет» на YouTube-канале «Белсат NEWS»🎞
☝️Зборнікі твораў Дуніна-Марцінкевіча выключылі са спісу «экстрэмісцкіх матэрыялаў»
Іх прызнаў такімі ў лістападзе мінулага года суд Жыткавіцкага раёну. Цяпер жа тую пастанову адмяніў Гомельскі абласны суд.
На дадзены момант гэта адзіны выпадак, калі лукашэнкаўцы прыбралі нешта з «экстрэмісцкага спісу».
Чытайце на сайце:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🏔 У Беларусі ёсць горы! Горы шкодных адкідаў ад прадпрыемстваў 😕
Госці ток-шоў «План: Б» распавялі, як раслі побач з хімзавадскімі гарамі ды якія наступствы для іхнага здароўя мела беларуская экалогія. А таксама паслухайце, як «Горадня-Азот» знішчае здароўе дзяцей 👆
👀 Поўнае выданне пра экалагічнае становішча ў Беларусі глядзіце на YouTube-канале «Белсат NEWS»
🤦 Ліцэй БДУ ўсё шчыльней супрацоўнічае з КДБ
Такая супраца ліцэю – працяг цэлай праграмы👆
💬 «Калі ўсведамляеш, што ў цябе бюджэт 1 млн злотых і дадатковыя грошы шукаць нельга, працаваць можна толькі з вялікім самакантролем»
У чэрвені на прэстыжным кінафестывалі «Tribeca» адбудзецца сусветная прэм’ера фільму «Пад шэрым небам» рэжысёркі Мары Тамковіч. Гэта гісторыя беларускай палітзняволенай Кацярыны Андрэевай ды ейнага мужа Ігара Ільяша.
У інтэрв'ю «Белсату» Мара расказала, як адбываўся працэс стварэння гэтай стужкі:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
Хто ідзе на выбары ў Каардынацыйную раду?
Разабралі ўсе спісы і паказваем кандыдатаў. Шмат каго вы дакладна ведаеце:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🚀 ЗША таемна даставілі Украіне ракеты ATACMS
Яны могуць паражаць цэлі на адлегласці 300 кіламетраў
Паглядзіце!
Менскі міліцыянт амаль 22 гады афармляў фэйкавыя справы і закрываў іх
Усё пачалося ў 2000 годзе, калі сілавік прыняў прысягу і пачаў працу ў пункце аховы правапарадку. Са службай мужчына не спраўляўся, бо працаваў там адзін. Таму вырашыў «без выкліку асобаў» складаць і падпісваць ад грамадзян тлумачэнні і пратаколы. А потым выносіць пастановы аб спыненні справы.
Пасля пераводу ў іншы раён, міліцыянт працягнуў сваю «творчасць». Усё скончылася, калі фэйкавы пратакол быў складзены на вайскоўца, які нібыта распіваў алкаголь у грамадскім месцы. Аказалася, што ў пазначаны ў пратаколе час ён быў на дзяжурстве ў вайсковай частцы, а не там, дзе «распіваў», пры тым почырк у падпісаных дакументах не ягоны.
Міліцыянт прызнаў віну. Яго асудзілі на тры гады калоніі і штраф у 12 тысяч рублёў. Працаваць у МУС яму забаронена на працягу 5 год.
Суд таксама арыштаваў у яго халадзільнік-лядоўню, тэлевізар, пральную машыну і грашовыя сродкі на рахунку.
💥 #галоўнае за 26 красавіка
✔️ Сёння – 38-я гадавіна Чарнобыльскай катастрофы. Святлана Ціханоўская ўсклала кветкі да помніка ў Вільні, а ў Варшаве адбыўся «Чарнобыльскі шлях»
✔️ І так бывае: зборнікі твораў Дуніна-Марцінкевіча выключылі са спісу «экстрэмісцкіх матэрыялаў»
✔️ Ці сапраўды з тэрыторыі Літвы рыхтавалі атаку беспілотнікам на аб'екты ў Беларусі? Ёсць дакумент з подпісам Валерыя Сахашчыка
✔️ Польскі вайсковец раптоўна памёр на мяжы з Беларуссю
✔️ Некаторыя віды медычнага абсталявання выведзеныя з-пад амерыканскіх санкцыяў: цяпер іх зноў можна завозіць у Беларусь і Расею
✔️ Пастаянныя ўзгадванні Лукашэнкі пра ядравую зброю – гэта блеф ці не? Разбіраемся з экспертам
✔️ У Кіеве правялі эвакуацыю двух лякарняў пасля словаў Церцеля на УНС
#рэпрэсіі:
▫️Ніне Багінскай прысудзілі штраф у памеры 600 базавых велічыняў
▫️Лукашэнкаўцы прызналі «Песеньку вясёлага беларуса» спевака Ap$ent «экстрэмісцкім матэрыялам»
▫️За пратэсты-2020 затрымалі берасцейца. Сілавікі сцвярджаюць, што ён кідаў камяні ў міліцыю
💔 Валерый Барзенка
Асуджаны да сямі гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыма
14 сакавіка 2023 г. КДБ дадаў палітзняволенага ў "спіс асобаў, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці".
Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці
📩 Падтрымайце палітвязня: ПК № 3. 211322, Віцебская вобласць, п. Віцьба
📷 Фотафакт: «Чарнобыльскі шлях» у Варшаве
Беларусы выйшлі на традыцыйную акцыю, каб ушанаваць памяць ахвяраў Чарнобыльскай катастрофы і патрабаваць вывядзення расейскай ядравай зброі з тэрыторыі Беларусі.
☝️У Кіеве правялі эвакуацыю двух лякарняў пасля словаў Церцеля на УНС
Напярэдадні кіраўнік КДБ заявіў, што нейкія «тэрарысты» (імаверна, гаворка пра беларусаў, што ваююць на баку Украіны) выбралі для сваёй дыслакацыі кіеўскія лякарні на вуліцы Багатырскай. «Всех их постигнет заслуженная кара», – падсумаваў Церцель.
Улады ўкраінскай сталіцы вырашылі правесці эвакуацыю персаналу ды пацыентаў гэтых установаў, апасаючыся магчымага ракетнага ўдару.
📹 Відэа: @suspilnenews
🤔 З тэрыторыі Літвы і праўда маглі атакаваць энергетычную інфраструктуру ў Беларусі?
У нашай рэдакцыі апынуўся ліст на бланку Дэпартаменту бяспекі ў складзе АПК, пад якім стаіць подпіс Валерыя Сахашчыка (сам ліст не публікуем на просьбу самога Валерыя).
У тэксце ўтрымліваецца інфармацыя аб тым, што беларусы Літвы рыхтуюць ударны беспілотнік для таго, каб атакаваць абʼекты энергетычнай інфраструктуры ў Беларусі.
Паспрабавалі разабрацца ў сітуацыі:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
😯 У Менску амаль у 2 разы большы, чым у рэгіёнах...
Размова, вядома, пра сярэдні заробак. Дзяржаўная статыстыка зноў справаздачыцца пра яго рост. У сакавіку ў сярэднім па рэспубліцы атрымалася 2160,8 рублі.
☝️Але звярніце ўвагу, які разрыў утварыўся паміж сталіцай і рэгіёнамі. У такіх дэталях і хаваецца ўся сутнасць «сацыяльнай дзяржавы».
❓Ці падштурхне штучны інтэлект будаўніцтва новых АЭС?
❓Ці рэальна пабудаваць АЭС, якая будзе цалкам абароненая ад тэрарыстаў і ад ваенных дзеянняў?
Чытайце вялікае інтэрв'ю з хімікам і адмыслоўцам у галіне радыяцыйнай бяспекі Сяргеем Бесарабам:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🔺«Падчас першага баявога выхаду я думаў: «Чаму ўсе ў мяне страляюць?»
Беларускі ваяр «Ліса» абараняў Украіну з 2022 года. Паспеў паслужыць у палку Каліноўскага і ў Другім інтэрнацыянальным легіёне абароны Украіны.
Ён распавёў нашай праграме «Ваяры» пра тое, як выглядае праца ў дыверсійна-выведнай групе, што самае небяспечнае на прымежжы і чаму замежныя ваяры для расейцаў – жаданая цэль. Паглядзіце!
👀 Цалкам праграму глядзіце ў плэй-лісце «Ваяры» на YouTube-канале «БЕЛСАТ life»
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️ 38-я гадавіна аварыі на ЧАЭС. Цяпер «Чарнобыльскі шлях» толькі за мяжою
✔️ «Лукашэнка ператварыў Беларусь на гуманітарны Чарнобыль» – Ціханоўская
✔️ «Кіберпартызаны» выклалі ў свой бот базу былых і дзейных супрацоўнікаў КДБ
✔️ У Падмаскоўі выратавалі з працоўнага рабства беларуса
✔️ І рыба, і мяса. Дзяржкантроль выявіў шматлікія парушэнні ў магілёўскай краме расейскай сеткі
✔️ На мяжы з Беларуссю загінуў польскі жаўнер
✔️ Расейцы спрабуюць прарваць фронт на захад ад Аўдзееўкі
✔️ Распачалі працу сталічныя фантаны і паркі атракцыёнаў
✔️ У Бельгіі правялі спаборніцтвы ў тым, хто лепей «крычыць чайкаю»
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
❤️ Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел ва ўскладанні кветак да помніку «Маці Чарнобылю» ў Вільні
Таксама ў цырымоніі ўдзельнічалі прадстаўнікі амбасадаў і дыпмісіяў іншых краінаў.