belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42764

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

🎥 Новае кіно на «Белсат DOC»

Генадзь Карпенка – адна з самых трагічных постацяў беларускага дэмакратычнага руху.

Віцэ-старшыня беларускага парламенту, пасля рэферэндуму 1996-га ён фактычна стаў лідарам апанентаў улады. І яшчэ адна іпастась Генадзя Карпенкі – чальца Нацыянальнай Акадэміі навук, аўтара больш як пяцідзесяці вынаходніцтваў, мэра гораду Маладзечна.

☝️ У 1999 г. Генадзь Карпенка памёр пры нявысветленых абставінах у веку 49 гадоў. Пасля ягонай трагічнай смерці адбыўся цэлы шэраг знікненняў лідараў дэмакратычнай апазіцыі.

«Дзень «Ч» або гісторыя Генадзя Карпенкі рэж. Міхал Лойка, Беларусь, 2009 г.. Глядзіце на YouTube-канале «Белсат DOC» 🎞

#штопаглядзець

Читать полностью…

Белсат

💬 Лёва «Би-2»: «Гэта таталітарны рэжым»

Нарадзінец Беларусі, саліст гурту «Би-2» Ягорам Бортнікам (сцэнічнае імя Лёва) даў інтэрв’ю @radiosvaboda, у якім распавёў невядомыя факты са свайго жыцця.

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб’ектыў» + «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸 Дзень Канстытуцыі. Што засталося ад таго дакументу, які прынялі роўна 30 гадоў таму?

🔸 Наколькі верагодна, што расейская ядравая зброя ўжо знаходзіцца ў Беларусі?

🔸 Лукашэнка помсціць Літве за закрыццё двух памежных пунктаў

🔸 Пачынаецца чэмпіянат Беларусі па футболе

Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/hrMnj7T4-Gw

📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.30 па менскім часе запрашаем да прагляду «Студыя Белсат» – абмяркоўваем актуальныя падзеі дня з нашымі гасцямі!

Читать полностью…

Белсат

🔻 Трое студэнтаў у Менску скончылі жыццё самагубствам

Суразмоўца выдання @zerkalo_io Антон (імя зменена) кажа, што ў канцы студзеня адзін са студэнтаў БДУІР скончыў жыццё самагубствам у інтэрнаце №1. Знаёмыя загінулага кажуць, што ён моцна перажываў з-за пераздачаў і высялення з інтэрната.

А на пачатку сакавіка іншы студэнт саскочыў з 12-га паверха гэтага інтэрната. Аб прычынах гэтай трагедыі нічога невядома.

Читать полностью…

Белсат

😡 Мінус адная аўтэнтычная гістарычная забудова 19-га стагоддзя.

У Горадні знеслі будынак казармы, які першапачаткова абяцалі захаваць і перабудаваць у элітнае жытло.

Але нешта пайшло не так ⤴️

Читать полностью…

Белсат

☝️ Кактэйлі Молатава, падпалы, зялёнка

Першы дзень галасавання на выбарах прэзідэнта РФ суправаджаецца надзвычайнымі інцыдэнтамі на выбарчых участках у розных гарадах.

Падрабязней 👇

Праз VPNБез VPN

🎥 Расейскія тг-каналы

Читать полностью…

Белсат

🔻 Памёр яшчэ адзін міліцыянт

Як паведамляе @MAYDAYMog, вядзецца пра памочніка намесніка начальніка Менскага абласнога УУС па арганізацыйна-штатнай працы падпалкоўніка Аляксея Беразавіка (верагодна, на фота злева). Яму быў 51 год.

У аддзеле ідэалагічнай працы і кадраў Менскага УУС ён адпрацаваў практычна ўсё сваё жыццё.

Апошнія 10 гадоў Беразавік адказваў у Менскай вобласці за вядзенне арганізацыйна-штатнай працы ў РАУС і ўнутраных войсках, займаўся іх структурным будаўніцтвам.

Читать полностью…

Белсат

🇺🇦 14 чалавек загінулі ў выніку ракетнага абстрэлу Адэсы

Вядома таксама пра 46 параненых. Сярод іх не менш за пяцёра – ратавальнікі. Лічбы не канчатковыя.

Як паведамляюць украінскія службы, падчас работ па выратаванні абстрэлы працягваюцца. Адзін ратавальнік загінуў

Пашкоджаныя 10 прыватных дамоў, СТА, газаправод нізкага ціску і два пажарна-выратавальныя аўтамабілі. У цяперашні час вядзецца ліквідацыя пажару на газаправодзе і ў прыватным доме.

📷 @dsns_telegram

Читать полностью…

Белсат

Што сёння па грошах?

Калі сціпла, то апусцілася ўсё. Расказваем пра акутальныя курсы валютаў станам на 15 сакавіка

#курсывалютаў #грошы

Читать полностью…

Белсат

❗️Увага! Фэйк!

У несапраўдным канале BYPOL з'явілася паведамленне аб тым, што Святлана Ціханоўская і Аляксандр Азараў нібыта заяўляюць аб запуску «Плана Перамога 2.0».

У допісе гаворыцца, што найбліжэйшым часам «паводле заходніх выведак, рэжым Пуціна ўпадзе і ў Беларусі з'явіцца шанец».

BYPOL звяртае ўвагу, што паведамленне зʼявілася на фэйкавым тэлеграм-канале, які быў створаны 13 сакавіка.

❌ Гэты канал фэйкавы - @bypol_officialy

Афіцыйныя старонкі арганізацыі 👇

Telegram: @bypolofficial
Youtube: @bypolofficial
Facebook: bypolofficial
Instagram: bypolofficial
Twitter: bypolofficial
Tiktok: bypolofficial

Читать полностью…

Белсат

🔺«За гады знаходжання ва ўладзе рэжым дэвальваваў асноўны закон так жа моцна, як рубель»

У Дзень Канстытуцыі Святлана Ціханоўская заклікала ўсіх далучыцца да абмеркавання праекту Канстытуцыі, падрыхтаванага дэмакратычнымі сіламі, а таксама шэрагу іншых дакументаў:

«Сапраўдныя перамены прыўносяць у жыццё людзі, а не купка палітыкаў у рэзідэнцыі. За гады знаходжання ва ўладзе рэжым дэвальваваў асноўны закон так жа моцна, як рубель. Таму сёння размовы пра перамогу дэмакратыі ў краіне такія ж фальшывыя, як нядаўнія бязвыбары або расказы прапаганды пра квітнеючую «сацыяльную» дзяржаву»


Ціханоўская нагадала, што сёння ў Вільні праходзіць канферэнцыя, на якой беларускія і міжнародныя эксперты абмяркуюць цэлы пакет законаў для новай Беларусі. Гэтыя прапановы рыхтаваліся з міжнароднымі партнёрамі, дзеля таго каб яны адпавядалі еўрапейскім стандартам і пераймалі самыя сучасныя дэмакратычныя практыкі.

Читать полностью…

Белсат

📍Беларускай Канстытуцыі – 30 гадоў

15 сакавіка 1994 года тагачасны Вярхоўны Савет зацвердзіў Канстытуцыю Беларусі.

За найноўшую гісторыю Беларусі было шэсць Канстытуцый: у 1918-м часовая, 1919, 1927, 1937, 1978 г і 1994 гадах. Апошняя абмяркоўвалася на працягу некалькіх гадоў пасля распаду Савецкага Саюзу і ў выніку была прынятая.

Пасля прыходу да ўлады Лукашэнкі Вярхоўны Савет быў распушчаны, а ў Канстытуцыю 4 разы ўносіліся праўкі ў выніку рэферэндумаў: у 1995 годзе прэзідэнт атрымаў права на датэрміновы роспуск парламенту, у 1996 года прывёў да таго, што прэзідэнт і выканаўчая ўлада здабылі значна больш паўнамоцтваў, у 2004 надаў прэзідэнту права балатавацца на неабмежаваную колькасць тэрмінаў. А ў 2022 годзе былі прынятыя змены, датычныя выбараў дэпутатаў у «адзіны дзень галасавання», а таксама былі перапісаныя дзясяткі артыкулаў.

Усе рэферэндумы праводзіліся з парушэннем правоў і свабодаў грамадзянаў Беларусі.

Читать полностью…

Белсат

🤯Поўная адсутнасць апазіцыйных кандыдатаў, фальсіфікацыі і электронныя галасаванні

Сёння ў Расеі пачынаюцца выбары Пуціна. Працягвацца яны будуць 3 дні – да нядзелі. Што цяпер адбываецца ў краіне, і чаго чакаць ад пятага тэрміну расейскага дыктатара, чытайце ў нашым матэрыяле

✅Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

Добрай пятніцы, дарагія сябры!

Сёння – Міжнародны дзень барацьбы з паліцэйскай жорсткасцю.

А мы сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:

🔸Галоўная рэдактарка радыё «Ўнэт»: шмат беларускіх праектаў залежыць ад рашэнняў МЗС Польшчы

Праз VPN

Было прынята рашэнне, што беларуская рэдакцыя радыё «Ўнэт» часова прыпыняе вяшчанне сваіх праграм, пра гэта «Белсату» распавяла Галоўная рэдактарка радыё «Ўнэт».

🔸Вучэнні супраць вучэнняў

Праз VPN

Што адбываецца і ці ёсць небяспека?

🔸У Варшаве развіталіся з Лізай, згвалтаванай і забітай беларускай

Праз VPN

У Варшаве на Паўночных могілках развіталіся з беларускай Лізаветай, на якую быў здзейснены напад у цэнтры польскай сталіцы.

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

🤡 На зло маме вушы адмарожу. Беларусь уводзіць санкцыі супраць Літвы

Урад Беларусі ўводзіць забарону на ўвоз шэрагу тавараў з Літвы. Гэта адказ беларускіх чыноўнікаў на тое, што Літва закрыла два пункты пропуску на мяжы з Беларуссю.

Гэтыя абмежаванні не датычныя тавараў, якія ўвозяцца для асабістага карыстання. Толькі для таго, што ўвозіцца для продажу.

Вось некаторыя з тавараў, якія нельга будзе ўвозіць у краіну:

▪️вада
▪️піва
▪️віно
▪️адзенне і іншыя вырабы, якія былі ва ўжыванні
▪️часткі і прылады транспартных сродкаў, якія былі ва ўжыванні

Што яшчэ нельга будзе ўвозіць у Беларусь чытайце тут⤵️

Праз VPN  ❎ Без VPN

Читать полностью…

Белсат

🔻 Меркавана праз фэйкавую спасылку затрымалі начальніка аддзелу заводу «Крыніца»

На відэа, апублікаваным сілавікамі, мужчына кажа на відэа, што націснуў спасылку «План «Перамога 2.0», пасля чаго да яго прыехалі сілавікі.

☝️ Выданне @reformby, якое заўважыла навіну аб затрыманні, выказвае меркаванне, што вядзецца пра спасылку ў паведамленні фэйкавага каналу BYPOL.

#рэпрэсіі

Читать полностью…

Белсат

❤️ 24 гады таму ў Менску адбыўся другі Марш Свабоды

Колькасць удзельнікаў - каля 40-50 тысячаў чалавек.

📌 Першы «Марш свабоды» адбыўся ў кастрычніку 1999 году, напярэдадні падпісання Ельцыным і Лукашэнкам дамовы аб так званай Саюзнай дзяржаве. Брутальныя сутыкненні з міліцыяй і АМАПам, слезацечны газ, каменне і тратуарная плітка. Падрабязней пра яго - у нашым дакументальным фільме.

☝️ «Маршу Свабоды-2» папярэднічала беспрэцэдэнтная міжнародная падтрымка. З заявамі аб недапушчальнасці выкарыстання сілы супраць мірных дэманстрантаў выступілі нават Дзярждэпартамент ЗША і Белы дом.

Акцыя сапраўды прайшла мірна. Аднак ужо праз дзесяць дзён на Дзень Волі ў Менску былі затрыманыя больш чым 500 чалавек. Людзей папросту выхоплівалі на вуліцах, пачуўшы беларускую мову.

Але тады, 15 сакавіка, многім здавалася, што апазіцыі ўдалося выйсці на якасна новы ўзровень. Хтосьці спасылаўся на раз’яднанасць беларускага грамадства і слабасць апазіцыі.

💬 Палітолаг Віталь Сіліцкі ў інтэрв'ю «Радыё Свабода» адзначыць, што найбольш верагодны шлях пераходу да дэмакратыі ў Беларусі – гэта шлях мірны:

Фармуецца даволі моцнае ядро, якое здольнае хацець гэтых зменаў і штосьці рабіць, каб іх дасягнуць


З ім пагадзіліся не ўсе. Праз 20 гадоў здарыцца жнівень 2020-га года.

Читать полностью…

Белсат

😮 Беларуская мова на Браншчыне?

Пасёлак гарадскога тыпу Пагар знаходзіцца ў складзе Расеі больш за 350 гадоў, але беларуская мова там дагэтуль жыве. Паслухайце!

А таксама завітвайце па цікавосткі і актуальныя навіны belsat_tv">на наш TikTok 🔠

Читать полностью…

Белсат

🔻 Чатыры сотні дзён у рэжыме інкамунікада

Мікола Статкевіч
быў затрыманы 31 траўня 2020 года ў Менску. Яго асудзілі на 14 гадоў пазбаўлення волі за нібыта арганізацыю беспарадкаў

Звестак пра палітвязня няма ўжо больш за год. Апошні ліст ад мужа Марына Адамовіч атрымала 9 лютага мінулага года. Лекі і перадачу прымаць адмовіліся.

Тройчы палітвязень Мікола Статкевіч за гады праўлення Лукашэнкі адбыў за кратамі каля 11 гадоў агулам. У студзені гэтага года затрыманая была і жонка палітвязня Марына Адамовіч.

#рэпрэсіі

Читать полностью…

Белсат

☝️ Балгарыя і Румынія пачнуць выдаваць кароткатэрміновыя шэнгенскія візы

Абедзве краіны пачнуць выдаваць шэнгенскія кароткатэрміновыя візы тыпу С, якія будуць дазваляць уезд і перабыванне ў шэнгенскай зоне да 90 дзён на працягу 180-дзённага перыяду.

Выдаваць візы, як мяркуецца, пачнуць з 1 красавіка.

Читать полностью…

Белсат

📈 Экспарт калійных угнаенняў амаль аднавіўся (з дапамогай Расеі)

Але, нягледзячы на гэта, зарабіць на ім удаецца менш

Размаўляем з экспертамі і паказваем лічбы ў відэа ☝️

Читать полностью…

Белсат

📺 Асноўнае на гэтую гадзіну

✔️ Расейская ядравая зброя захоўваецца ў Асіповічах;

✔️ Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў у Дзень Канстытуцыі;

✔️ ГУБАЗіК затрымаў настаўніка які нібыта выступаў супраць вайскова-патрыятычных урокаў;

✔️ Цяпер без назвы: кіроўца знёс вітальную стэлу на ўездзе ў Столін;

✔️ У Расеі распачаліся «выбары Пуціна», але жыхарам Белгародскай вобласці не да таго;

✔️ У Познані прэзентуюць перавыданне рэдкай анталогіі беларускіх дзіцячых спеваў;

Глядзіце ў кароткім выданні навінаў на «Белсаце» 🎞

Читать полностью…

Белсат

😳 Ліцэй БДУ імя Фелікса Дзяржынскага

З прапановай такой новай назвы для навучальнай установы выступіла дырэктарка ліцэя БДУ на сустрэчы з кіраўніцтвам універсітэта.

Паводле афіцыйнага тг-каналу ліцэя, дырэктарка ўстановы Таццяна Мамчыц прынесла калектыўную просьбу ад імя калектыву ліцэю.

☝️ Аднак, паводле інфармацыі крыніц «Белсату», калектыў Ліцэю БДУ першапачаткова выступіў супраць надання ўстанове імя Дзяржынскага.

📌 Тым часам гімназія № 6 у Горадні ўжо носіць імя Фелікса Дзяржынскага. Перад галоўным уваходам – бюст чалавека, які ствараў палітыку дзяржаўнага тэрору і сістэму савецкіх канцэнтрацыйных лагераў.

Читать полностью…

Белсат

🔻 Настаўніку не спадабалася, што 9-класнік прыйшоў у школу ў вайсковай форме

Настаўніка затрымалі.

На камеру сілавікам мужчына кажа пра тое, што з’яўляецца настаўнікам з 20-гадовым стажам. @mediazona_by высветліла, што гэта Аляксандр Шыдлоўскі з Менска.

Мужчына «прызнаецца» ў тым, што нядаўна да яго на заняткі прыйшоў вучань у вайсковай форме, і гэта яму не спадабалася, таму ён прымушаў 9-класніка зняць яе.

☝️ Настаўніка таксама кажа пра тое, што з’яўляецца праціўнікам так званага ваенна-патрыятычнага выхавання моладзі ў краіне і «ў цэлым курсу нашай краіны», падтрымлівае Украіну ў змаганні з расейскімі агрэсарамі.

Читать полностью…

Белсат

😳 У Менску не могуць знайсці амаль 34,6 тысячаў работнікаў

З ліку спецыялістаў больш за ўсё патрэбныя медычныя работнікі, спецыялісты ў сферы адукацыі і культуры, інжынерныя работнікі, фінансавыя работнікі, кіраўнікі арганізацый і іх структурных падраздзяленняў, спецыялісты ў розных сферах.

☝️ Станам на 14 сакавіка ў Беларусі шукаюць 138,6 тысяч работнікаў. З агульнай колькасці вакансіяў амаль 63 тысячы былі размешчаны ў апошні месяц.

#лічбадня

Читать полностью…

Белсат

😊 Трохі чалавечай дабрыні

У ЗША супрацоўнікі парку дзікай прыроды гадуюць лісяня.

Каб малое змагло адаптавацца да самастойнага жыцця на волі, людзі пад час кармлення надзяваюць нават маску лісы 🦊

Читать полностью…

Белсат

😨 Пад Асіповічамі можа захоўвацца ядравая зброя, пастаўленая з Расеі ў Беларусь

Да такой высновы прыйшлі Супрацоўнікі Федэрацыі амерыканскіх навукоўцаў на падставе аналізу спадарожнікавых здымкаў.

На здымках бачна, што частка дэпо каля Асіповічаў была мадэрнізаваная і абсталявана перыметрам бяспекі з чатырох агароджаў і крытым ахоўным пунктам доступу. Мадэрнізацыя пачалася падчас візіту высокапастаўленага афіцэра Мінабароны РФ.

Паводле канструкцыі новага перыметра можна судзіць аб неабходнасці раскопак у пошуках таго, што патэнцыйна можа быць кабелямі і датчыкамі. Дрэвы ўнутры новага ўнутранага перыметра таксама былі расчышчаныя прыкладна на 20 метраў ад агароджы. Калі гэтыя здагадкі з’яўляюцца праўдзівымі, то праведзеная мадэрнізацыя можа больш нагадваць узровень фізічнай абароны, які расейскія ўлады запатрабуюць для захоўвання ядравай зброі.

Читать полностью…

Белсат

👹🦢 Пра пачвараў і людзей

Гэтаму лебедзю невядомыя адстрэлілі лапы.

Валанцёры Bird Help звярнуліся да людзей, каб вырабіць для птушкі новыя лапы на 3D прынтары.

😊І нарэшце лебедзь праходзіць першыя выпрабаванні.

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 14 сакавіка

✔️ У Варшаве прайшло развітанне са згвалтаванай ды забітай беларускай Лізай. Нашыя здымкі і відэа з цырымоніі

✔️ Беларускамоўная рэдакцыя радыё Wnet часова спыніла працу праз адсутнасць фінансавання

✔️ Непадалёк ад мяжы з Украінай з'явілася новая памежная застава

✔️ Белгарад і навакольныя сёлы цэлы дзень падвяргаліся абстрэлам

✔️ У спявачкі Маргарыты Ляўчук узніклі праблемы з атрыманнем дазволу на жыхарства ва Украіне

✔️ На мяжы Беларусі і Еўразвязу зноў растуць чэргі з фураў

#рэпрэсіі:

▫️Каталіцкі вернік і выкладчык Уладзіслаў Беладзед атрымаў тры гады калоніі

▫️Следчы камітэт РБ распачаў «спецыяльную вытворчасць» у дачыненні да праваабаронцаў і журналістаў Уладзіміра Хільмановіча ды Ігара Казмерчака, грарадзенскага актывіста Сяргея Верамеенкі, палітуцякачкі Ілоны Рудзені а таксама пенсіянеркі Людмілы Барэйкі. Нікога з іх у Беларусі няма

▫️Праваабаронцы падлічылі, колькі прыкладна грошай садралі сілавікі з тых беларусаў, якія раней рабілі «экстрэмісцкія» данаты. Сума вымяраецца сотнямі тысяч долараў

Читать полностью…

Белсат

😨 Інданезійскія пілоты на паўгадзіны перасталі выходзіць на сувязь з дыспетчарамі проста падчас рэйсу. Высветлілася, што яны спалі

Гэтая дзіўная гісторыя здарылася яшчэ 25 студзеня. Шлях рэйсу мясцовай авіякампаніі Batik Air пралягаў з выспы Сулавесі ў сталіцу краіны – Джакарту.

Прыкладна праз паўгадзіны пасля ўзлёту камандзір самалёту Airbus A320 папрасіў другога пілота ўзяць кіраванне на сябе, бо, маўляў, яму трэба адпачыць. Другі пілот пагадзіўся, аднак неўзабаве заснуў і ён. Дыспетчары не маглі звязацца з бортам 28 хвілін, пакуль камандзір раптам не прачнуўся і не ўцяміў, што ягоны калега таксама спіць.

Дзякуючы таму, што самалётам кіраваў аўтапілот, нічога катастрафічнага не здарылася – ён толькі нязначна адхіліўся ад курсу. Пазней паветранае судна здзейсніла паспяховую пасадку.

Нягледзячы на адсутнасць нейкіх сур'ёзных наступстваў, Міністэрства транспарту Інданезіі праводзіць расследаванне інцыдэнту, на час якога абодвух пілотаў адхілілі ад працы.

Читать полностью…
Подписаться на канал