belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42764

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

🫠 Латвія мае ў планах збудаваць АЭС. Магчыма, пабудуюць на мяжы з Беларуссю

Аднак канчатковае рашэнне яшчэ не прынятае. Усяго разглядаецца шэсць імаверных лакацыяў.

Чытайце на старонцы:

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

⛺️Толькі 5 з 300 аграсядзібаў працягнуць існаваць на Браславах

«І гэта вялікі плюс, што ў нас засталіся лепшыя з лепшых сядзібаў, якія працуюць па вузкай спецыялізацыі», − пракаментавала сітуацыю супрацоўніца Віцебскага аблвыканкаму.

Летась усе аграсядзібы ў Беларусі мусілі прайсці перарэгістрацыю. Глядзіце, колькі з іх здолелі яе прайсці:

Праз VPN Без VPN

#лічбадня

Читать полностью…

Белсат

🚀 Японская ракета самазнішчылася праз лічаныя секунды пасля запуску

Гэта адбылося сёння раніцай. Ракета Kairos-1, распрацаваная кампаніяй Space One, ажыццяўляла палёт усяго каля 5 секунд. Затым адбыўся выбух і ейныя палаючыя кавалкі паляцелі ўніз.

Распрацоўшчыкі Kairos-1 патлумачылі, што функцыя самазнішчэння закладзеная ў ракету на выпадак адхілення ад заданай траекторыі, хуткасці альбо пры памылцы ў сістэме кіравання. Што стала прычынаю гэтага канкрэтнага інцыдэнту – не раскрываецца.

📹 Reuters

Читать полностью…

Белсат

🔍 Санкцыйная хроніка: як, калі і за што ўводзілі абмежаванні ў дачыненні Беларусі

У той ці іншай ступені Беларусь знаходзіцца пад заходнімі санкцыямі ўжо цягам 27 гадоў. Са зразумелых прычынаў наймацнейшы санкцыйны ціск распачаўся з канца 2020 года, а далей усё станавілася яшчэ горш.

Разглядаем храналогію санкцыяў супраць лукашэнкаўскай Беларусі ў нашым матэрыяле:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

🇱🇻 Мігранты па-ранейшаму спрабуюць прарывацца ў Латвію

Кабінет міністраў гэтай краіны працягнуў рэжым узмоцненай аховы. Рашэнне звязана з ростам колькасці спробаў незаконнага мінання мяжы з беларускага боку. 11 сакавіка было зафіксавана 14 такіх выпадкаў.

Увосень мінулага года памежнікі ў сярэднім за содні прадухілялі да 100 спробаў пранікнення ў Латвію. Але ў зімовыя месяцы іх колькасць значна скарацілася, і на працягу некалькіх тыдняў не фіксавалася ніводнай спробы. З надыходам больш цёплага надвор'я спробы мігрантаў нелегальна трапіць на тэрыторыю Латвіі аднавіліся.

📍Паведамленні аб павелічэнні плыні мігрантаў з тэрыторыі Беларусі паступаюць таксама з Літвы і Польшчы.

Читать полностью…

Белсат

😻 Асцярожна, ад гэтага відэа зашкальвае міміметр

Беларускі выканаўца AP$ENT напісаў песню пра вымушаны ад'езд з Беларусі.

Але нечакана для самога музыкі ў TikTok ягоны спеў завірусіўся з іншай нагоды. Карыстальнікі сацсетак ужо нараклі яго «гімнам коцікаў».

Читать полностью…

Белсат

📍Сёння раніцай у сталіцы бачылі БТР

Яго знялі на відэа на скрыжаванні вуліцы Машынабудаўнікоў і Партызанскага праспекту.

Як піша @Hajun_BY, гэты бронетранспарцёр – Volat-V2, распрацаваны Менскім заводам колавых цягачоў (ён акурат месціцца на Партызанскім праспекце). Цяпер Volat-V2 праходзіць выпрабаванні і да канца года яго плануюць увесці ў строй частак арміі РБ. Перамяшчэнне БТР па Менску, імаверна, звязана з праверкаю баявой гатоўнасці Узброеных сілаў, якая праводзіцца цяпер у Беларусі.

Читать полностью…

Белсат

💥Сёння бамбілі Варонеж

СБУ правяла паспяховую атаку дронамі. Пад удары трапілі тры буйныя расейскія НПЗ у розных абласцях, таксама былі атакаваныя вайсковы аэрадром у Варонежы і авіябаза ў Бутурлінаўцы.

Читать полностью…

Белсат

🏸 Беларускі IT-менеджар стварыў у Літве міжнародную каманду спартоўцаў

Анатоль Яршоў выехаў пасля пратэстаў 2020 года. У Вільні Анатоль стварыў невялікую суполку бадмінтаністаў, якая вельмі хутка разраслася і паяднала беларусаў, літоўцаў, латышоў, украінцаў і расейцаў.

▶️ Глядзіце гісторыю нашага суайчынніка ў праграме «Беларускі свет» на YouTube-канале «Белсат Life».

Читать полностью…

Белсат

☝️Сілавікі затрымалі супрацоўніка Верхнядзвінскага райвыканкаму

Яны сцвярджаюць, што прычынаю стаў удзел мужчыны ў навучальнай праграме «Кадравы рэзерв».

Аб'яднаны пераходны кабінет стварыў гэтую праграму напрыканцы 2022 года з мэтаю падрыхтоўкі чыноўнікаў, што будуць праводзіць рэформы ў органах дзяржаўнага кіравання ў Беларусі пасля пераменаў.

Чытайце на старонцы:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

📍Беларусь прыпыняе шэраг пагадненняў аб пазбяганні падвойнага падаткаабкладання

Прыпыняецца дзеянне пагадненняў аб пазбяганні падвойнага падаткаабкладання з наступнымі краінамі: ЗША, Францыя, Данія, Польшча, Швецыя, Бельгія, Літва, Латвія, Нідэрланды, Чэхія, Балгарыя, Эстонія, Румынія, Рэспубліка Кіпр, Швейцарыя, Славакія, Аўстрыя, Вугоршчына, Харватыя, Паўночная Македонія, Італія, Нямеччына, Фінляндыя, Ірландыя, Славенія, Іспанія, Вялікая Брытанія.

Прыпыненне дзеяння пагадненняў часовае – да 31 снежня 2026 года ўключна.

Адпаведная пастанова з'явілася на нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Читать полностью…

Белсат

«Меры, якія прымаюцца ў Беларусі, не дастатковыя, каб абараніць жанчыну ад гвалту»

❓Ці могуць беларускі, якія сталі ахвярамі хатняга гвалту, атрымаць міжнародную абарону, і што для гэтага патрэбна? Разбіраемся ў пытанні ў нашым артыкуле.

Пачытайце!

✅Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

👆У Разані БПЛА атакавалі нафтазавод

Пра гэта паведаміў губернатар Разанскай вобласці Павел Малкаў. У выніку на прадпрыемстве пачаўся пажар. Паводле папярэдніх дадзеных, ёсць пацярпелыя.

ТГ-канал «112» паведамляе, завод атакавалі 3 беспілотнікі, якія пацэлілі ва ўстаноўку для першаснай перапрацоўкі нафтапрадуктаў.

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 12 сакавіка

🔻 Агнешку Рамашэўскую-Гузы звольнілі з пасады дырэктаркі «Белсату». Канал узначаліў Аляксей Дзікавіцкі;

🔻 У беларускім СІЗА памёр грамадзянін Літвы;

🔻 Сербскі суд адмяніў рашэнне аб экстрадыцыі Андрэя Гнёта;

🔻 Генпракуратура прапануе караць бацькоў, чые дзеці парушылі закон, пацярпелі або загінулі;

🔻 У Расеі разбіўся яшчэ адзін самалёт. Расейскія добраахвотнікі заявілі пра захоп паселішча ў Курскай вобласці. Украінскія беспілотнікі атакавалі сем гарадоў Расеі. Што адбываецца на 748-ы дзень вайны;

🔻 З міжнароднай версіі «Оскара» прыбралі ўзнагароджанне ўкраінскай стужкі;

🔻 Еўрапарламент прыняў дырэктыву аб крыміналізацыі абыходу санкцыяў;

Читать полностью…

Белсат

💔 Міхаіл Нямцоў

Чарговая ахвяра прысудаў за каментары.

Мужчыну абвінавацілі ў тым, што ён адправіў у Telegram каментар, у якім змяшчалася негатыўная ацэнка асоб, якія служаць у арміі і ўнутраных войсках Расейскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь. Каментар быў датычны падзеяў у Казахстане, калі там адбыліся хваляванні і гібель мірных пратэстоўцаў. Акрамя таго, размясціў у Інтэрнэце паведамленне, у якім прыніжаў гонар і годнасць Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Міхаілу прысудзілі 3 гады калоніі. А 2 лютага 2023 г. КДБ уключыў палітвязня ў «спіс асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці».

📩 Падтрымайце палітвязня: ПК № 17. 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8

Читать полностью…

Белсат

💔 Віктар Вяршына

Ахвяра прысудаў за данаты.

Быў затрыманы 27 верасня 2022 года і абвінавачаны па арт. 361-2 КК за «фінансаванне экстрэмісцкага фармавання».

Суд праходзіў у закрытым рэжыме.

❗️ Праваабаронцы нават не ведаюць, які вырак прысудзілі мужчыне.

Вядома толькі, што прыкладна з красавіка 2023 г. Віктар адбывае тэрмін у наваполацкай калоніі № 1.

📩 Падтрымайце палітвязня: ПК № 1. 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸Рэжым увёў контрсанкцыі супраць «несяброўскіх» краінаў. Каму зашкодзяць такія ўвядзенні?;

🔸 У ЕЗ пачалі канфіскоўваць аўты на расейскіх нумарах;

🔸Рэжым патрабуе прызнаць памерлага Уладзіміра Катрука вінаватым у генацыдзе беларускага народу;

🔸ЕГУ афіцыйна пачынае набор на праграму «Эканоміка і бізнес» разам з BEROC;

Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/watch?v=78HTMVhXZak

📺 Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.30 паводле менскага часу запрашаем да прагляду «Студыі Белсат» на youtube-канале Белсат NEWS – абмяркоўваем актуальныя падзеі дня з нашымі гасцямі!

Читать полностью…

Белсат

👆«Тое, што крамлёўскі рэжым не кантралюе сітуацыю, гэта вынік вайны супраць Украіны»

Расейскія добраахвотнікі зладзілі рэйд у Белгародскай і Курскай вобласцях. У ТГ-каналах з'яўляюцца відэа стралковага бою і паражэння федэральнай бранятэхнікі. Але расейскія ўлады адмаўляюць сам факт прарыву мяжы.

Што адбываецца, глядзіце ў нашым відэа!

Читать полностью…

Белсат

☝️Лукашэнка памілаваў 15 зняволеных

Сярод іх 9 жанчынаў, а большая частка здзейснілі злачынствы, калі былі няпоўнагадовымі. Некаторым пакаранне замянілі на мякчэйшае, іншым скарацілі тэрмін зняволення.

Ці ёсць сярод памілаваных палітвязні – не ўдакладняецца. Раней прадстаўнікі сілавых структураў Лукашэнкі неаднаразова падкрэслівалі, што памілаванні не будуць распаўсюджвацца на так званых «экстрэмістаў» (так у сістэме называюць усіх, хто патрапіў за краты праз сваю нелаяльнасць да самаабвешчанага кіраўніка краіны).

Читать полностью…

Белсат

🔹 У Ашхабадзе паставяць помнік класіку беларускай літаратуры Янку Купалу

Пра гэта расказаў амбасадар Туркменістану ў Беларусі Назаркулы Шакулыеў, наведваючы Віцебскі медычны ўніверсітэт.

Паводле Шакулыева, манумент Купалы будзе знаходзіцца на алеі каля вялізнага 60-метровага помніка туркменскаму паэту Махтумкулі Фрагі, які плануюць адкрыць гэтай восенню. Таксама на гэтай алеі будуць манументы яшчэ дзясяткаў розных паэтаў і пісьменнікаў іншых нацыянальнасцей.

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

✔️ Урад РБ увёў контрсанкцыі для кампаніяў з «несяброўскіх» краін

✔️ Амбасадарка Літвы пракаментавала смерць літоўца ў беларускім СІЗА

✔️ Супрацоўнік Верхнядзвінскага райвыканкаму затрыманы, бо нібыта далучыўся да «Кадравага рэзерву» новай Беларусі

✔️ Расея абстраляла Крывы Рог і Сумы

✔️ Украінцы атакавалі дронамі нафтабазы і рэжымныя аб'екты ў РФ

✔️ У кітайскім рэстаране адбыўся выбух

✔️ Доналд Трамп набраў неабходную колькасць дэлегатаў для ўдзелу ў выбарах ад Рэспубліканскай партыі

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

💱Курсы валютаў на 13 сакавіка

Долар і еўра адносна беларускага рубля працягваюць расці, расейскі рубель – таннець.

#курсывалютаў

Читать полностью…

Белсат

🤔 У Цэлі пад Асіповічамі будуюць 9-павярховік для «вагнэраўцаў» ды іхных сем'яў?

Пра гэта паведамляе BYPOL.

У той жа час намётавы лагер для чальцоў ПВК у той жа вёсцы працягваюць разбіраць.

Чытайце на старонцы:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

📍Прытулак для беларускіх палітвязняў ды іхных сем'яў з'явіўся ў Вроцлаве

Яго стварыла і фінансуе ініцыятыва «BY_Help». Цяпер стваральнікі шэлтару запрашаюць да супрацы валанцёраў і бізнес.

Чытайце болей на сайце:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

🔥 Еўрапарламент прыняў дырэктыву аб крыміналізацыі абыходу санкцыяў

Яна прадугледжвае, што пакаранне за парушэнне і абыход санкцыяў можа карацца пазбаўленнем волі тэрмінам да пяці гадоў ва ўсіх краінах ЕЗ.

Таксама суддзі павінны мець магчымасць накладаць вялікія штрафы на кампаніі.

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

😶 Усё, што было ў ПВТ – застаецца ў ПВТ?

Адміністрацыя Парку высокіх тэхналогіяў прапанавала рэзідэнтам падпісаць дзіўную дамову, у якой прапісаны шэраг забаронаў.

Што за яны і як гэта паўплывае на працу ПВТ – глядзіце ў нашым відэа ад праграмы «Атмасфера»

Читать полностью…

Белсат

💪Опера «Дзікае паляванне караля Стаха» намінаваная на найвышэйшую прэмію брытанскага тэатру

Спектакль беларускага Свабоднага тэатру намінаваны на прэмію Olivier Awards 2024 у намінацыі «Выбітныя дасягненні ў оперным мастацтве».

Olivier Awards – найвышэйшая ўзнагарода ў брытанскім тэатры. Яе ўручаюць штогод за спектаклі Вест-Энда і іншых вядучых некамерцыйных тэатраў Лондану. Цырымонія ўзнагароджання пройдзе ў Каралеўскім Альберт-Холе 14 красавіка.

Читать полностью…

Белсат

Добры дзень, шаноўныя!

Гэта дастаўка ранішняй прэсы! Сабралі 3 найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:

🔹Што збудуе «Новая Беларусь» на падаткі эмігрантаў?

Праз VPN

Платформа «Новая Беларусь» у другі раз запусціла праект лічбавага самакіравання.

🔹Музыка-«тэрарыст»: Чалавецтву трэба перарасці вайну, як перараслі канібалізм

Праз VPN

Паразмаўлялі з фронтмэнам «Gods Tower» Уладзіславам Наважылавым пра жыццё, звычайную працу і патрэбнасць.

🔹«J:Морс», «Naviband», «VOLSKI»

Праз VPN

Абвешчаныя ўсе ўдзельнікі онлайн-канцэрту на Дзень Волі.

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

#рэпрэсіі Асноўнае за 12 сакавіка

🔸 Паведамляецца пра затрыманні на гістфаку БДУ;

🔸 За рэпосты ў сацсетках затрыманы жыхар Магілёва;

🔸 Жыхар Крычава затрыманы за распаўсюд «экстрэмізму» ў «Аднакласніках»;

🔸 Па вяртанні з-за мяжы затрыманая адміністратарка тг-каналу «Несцерка»;

🔸 Затрыманы адміністратар кампаніі па продажы адзення;

🔸 Канстанціну Шастову пагражае да 15 гадоў калоніі за данаты;

🔸 Паводле сямі крымінальных артыкулаў абвінавачваюць Вольгу Вялічку, якая раней узначальвала гарадзенскі дзіцячы хоспіс;

🔸 Сямʼю ў Горадні асудзілі за пратэставы плакат 2020 году;

🔸 Жыхара Гомля Алега Дзегцярэнку асудзілі за «ўдзел ў экстрэмісцкім фармаванні» і «фінансаванні тэрарыстычнай дзейнасці»;

🔸 Папаўненне «спісу экстрэмісцкіх матэрыялаў»;

🔸 У беларускіх калоніях цягам двух тыдняў не працуюць інтэрнэт-крамы для перадачаў вязням;

🔸 Яшчэ 10 асобаў прызнаныя палітычнымі зняволенымі;

🔸 Тры гады як затрымалі Дзяніса Івашына;

Читать полностью…

Белсат

☝️ У Менску запрацаваў сацыяльны партал

Праз які можна дасылаць у адпаведныя арганізацыі запыты, што датычаць аказання сацыяльных паслуг.

🤔 Але незалежныя эксперты сумняваюцца ў яго эфектыўнасці, як і ў шчырасці намераў уладаў

Читать полностью…
Подписаться на канал