▪️Не стала беларускага праваабаронцы Леаніда Свеціка
Сёння ён раптоўна памёр у Варшаве. Свеціку было 59 гадоў.
Чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🥇Нічога не можа быць перашкодай на шляху да перамогі
Падымаючы штангу, спартоўка вывіхнула палец. Паглядзіце, што яна зрабіла пасля☝🏻
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸У Еўразвязе пастанавілі ўзмацніць абмежаванні для Беларусі за суўдзел у вайне
🔸Што зменіцца ў крымінальна-працэсуальным кодэксе
🔸У ЗША прайшлі першыя дэбаты кандыдатаў на пасаду прэзідэнта ЗША
🔸 Як абараніць сябе ад перагрэву і атрымліваць асалоду ад летняга сезона
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/Vu358k6-u0Y
📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.25 па менскім часе запрашаем да прагляду «Белсат Zoom» – агляд галоўных навінаў дня, агляд надворʼя, спартовых навінаў!
💬 З'явілася за савецкім часам, але не перажыла лукашэнкаўскі
Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны адзначае сваё 35-годдзе. Цяпер аб'яднанне працягвае існаваць за межамі Беларусі.
Расказваем пра істотны ўплыў ТБМ у нашым відэа☝🏻
🔍 Індэкс забароны катаванняў: Беларусь – найгоршая сярод постсавецкіх дзяржаваў
Лідарам у выкананні забароны катаванняў у 2023 годзе стала Арменія, набраўшы 131,53 балы. На другім месцы – Казахстан, на трэцім – Малдова.
Беларусь ужо традыцыйна заняла апошняе месца, набраўшы ў 2023 годзе -93,83 балы.
Чытайце падрабязней:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️Памежны камітэт распавёў пра схроны выбухоўкі і расейскіх добраахвотнікаў на беларуска-украінскай мяжы
✔️На мяжу з Украінаю накіравалі «Паланэзы»
✔️Адбыліся дэбаты Байдэна і Трампа
✔️Да Алімпіяды дапусцілі яшчэ адну «партыю» беларускіх спартоўцаў
✔️У Гомлі судзілі цэлую сям'ю за «здраду дзяржаве»
✔️Ідэолагі збіраюцца «аднавіць генацыд»
✔️У структурах Еўразвязу – новыя кіраўнікі
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
📍Гомельскі суд прызнаў вінаватымі ў «здрадзе дзяржаве» мужа, жонку ды іхняга сына
Акрамя сям’і Прохаравых, у справе былі яшчэ фігуранты. З неафіцыйнай крыніцы вядома, што крымінальная справа датычыць фатаграфавання розных аб’ектаў на тэрыторыі Беларусі.
Чытайце падрабязней:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💱 Курсы валютаў на 28 чэрвеня
Па выніках сённяшніх таргоў долар нязначна падаражэў, еўра і расейскі рубель — страцілі ў кошце.
#курсывалютаў
🇺🇸 Байдэн і Трамп сышліся адзін з адным на дэбатах – было горача
Джо Байдэн назваў былога прэзідэнта няўдачнікам. Трамп заявіў, што Байдэн – горшы прэзідэнт у гісторыі, а ягоная палітыка вядзе справу да трэцяй сусветнай вайны.
І гэта яшчэ не ўсё:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🤬 ДА катаванняў і ПАСЛЯ
На два этапы падзяляюць жыццё беларусы, якія хацелі падзення рэжыму, але зазналі пераслед і здзекі.
Добрай пятніцы, дарагія чытачы!
Гэтай дастаўка ранішняй прэсы! Прынеслі вам 3 найбольш цікавыя матэрыялы, якія вы маглі прапусціць:
🔹«Былога пад’ёму салідарнасці няма, але падтрымка не спыняецца»
Чаго чакаць беларусам у Літве?
🔹Асцярожна, межы закрываюцца
А што, калі Польшча ўсё ж зачыніць пераходы на мяжы з Беларуссю?
🔹КНДР накіруе вайскоўцаў ва Украіну?
Наколькі гэта рэальна і як паўплывае на вайну.
#штопачытаць
📌 Amnesty International заклікае Сербію спыніць працэс экстрадыцыі Андрэя Гнёта
Мары Страдэрс, дырэктарка Amnesty International па Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі, падкрэсліла, што «згодна з міжнародным правам, якое забараняе катаванні і бесчалавечнае абыходжанне, Сербія павінна забяспечыць абарону Андрэя Гнёта».
☝️ Нагадаем, 13 чэрвеня стала вядома, што сербскі суд пастанавіў экстрадаваць беларускага журналіста і рэжысёра Андрэя Гнёта ў Беларусь. Андрэй кажа, што гэта для яго будзе смерцю.
✅Праз VPN ❎Без VPN
🤯 Паўночная Карэя можа накіраваць ва Украіну інжынерныя войскі?
Кім Чэн Ын не раз заяўляў пра поўную падтрымку Расеі ў канфлікце з Украінай. Да таго ж Паўночная Карэя з’яўляецца адным з галоўных пастаўшчыкоў зброі і боепрыпасаў для расейскай арміі.
🤷♀️ Эксперты кажуць, што адпраўка войскаў КНДР ва Украіну не выглядае фантастычнай ідэяй, а матывацыяй могуць быць грошы.
Belsat.eu разбіраўся, што пра гэта вядома, і якія наступствы будзе мець 👇
✅Праз VPN ❎Без VPN
💃 Беларусы зноў зладзяць вялікі «Hučna Fest» на беразе Віслы
Яго ладзіць ужо чацвёрты год запар «Free Belarus Center». Фестываль яднае актуальнае беларускае мастацтва і дае магчымасць беларускім актывістам паказаць сябе.
«Белсат» арганізуе стрым з мерапрыемства.
Падрабязнасці тут👇
✅Праз VPN ❎Без VPN
🇬🇪 У Грузіі забараняюць «прапаганду ЛГБТ»
Кіруючая партыя «Грузінская мара» прыняла ў першым чытанні закон «аб забароне прапаганды ЛГБТ».
Гэта ўжо другі «расейскі закон», прыняты партыяй. Паводле іх словаў, ён накіраваны нібыта на «абарону сямейных каштоўнасцяў», а на справе – які абмяжоўвае ў правах квір-людзей.
🤯 Напрыклад дактарам будзе забаронена праводзіць аперацыі па змене полу. А за парушэнне будзе штраф з трохгадовай забаронай на прафесійную дзейнасць або нават пазбаўленне волі на тэрмін да чатырох гадоў.
✅Праз VPN ❎Без VPN
🇺🇸 Што было на дэбатах Трампа і Байдэна ды як на іх адрэагавала амерыканская прэса?
Зрабілі для вас падрабязны разбор бадай што галоўнай падзеі мінулых содняў у сусветнай палітыцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🇦🇿 У Азербайджане пройдуць пазачарговыя парламенцкія выбары – Аліеў распусціў дэпутатаў
Тэрмін паўнамоцтваў шостага склікання Мілі меджліса заканчваўся ў 2025 годзе. Аднак 20 чэрвеня дэпутаты кіруючай партыі «Новы Азербайджан» звярнуліся да Ільхама Аліева з просьбай аб правядзенні датэрміновых выбараў, спаслаўшыся на тое, што ў краіне будуць праводзіцца важныя міжнародныя мерапрыемствы.
Чытайце падрабязней:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
✝️ Арцыбіскуп Антэ Ёзыч пакідае Беларусь і накіроўваецца на Каўказ
21 траўня 2020 года Папа Рымскі Францішак прызначыў яго Апостальскім нунцыем у Беларусі. Цяпер Ёзыч працягне служэнне ў Грузіі ды Арменіі.
Чытайце болей:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💁🏻♂️ Пяцёра барцоў з пашпартамі РБ адмовіліся ехаць на Алімпіяду ў нейтральным статусе, хоць мелі такую магчымасць
Адзіным барцом, які прыняў запрашэнне, стане Абубакар Хаслаханаў, нарадзінец Дагестану.
Чытайце на сайце:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
☝️У чацвер распачалася ўступная кампанія ў беларускія ВНУ. Вось якія яна мае асаблівасці сёлета
Калі вы думаеце, што Беларусь трапіла ў міжнародную ізаляцыю і перажывае прававы дэфолт, БДУ з вамі не пагодзіцца. Найбольш разрасліся планы прыёму на юрыдычны факультэт (плюс 130 бюджэтных месцаў, але мінус 25 платных) і факультэт міжнародных стасункаў (плюс 50 бюджэтных і 42 платныя месцы).
Чытайце болей на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🛟 Рызыкнулі жыццём, каб прадухіліць трагедыю
Паглядзіце, як неабыякавасць дапамагла ўратаваць чалавека☝🏻
🔹Як цяпер жыве і чым займаецца легенда беларускага плавання? Вялікае інтэрв'ю з Аляксандрай Герасіменяй
Рэжым Лукашэнкі завочна асудзіў «залатую рыбку» да 12 гадоў калоніі. Шлях у Беларусь для яе цяпер закрыты, аднак Герасіменя ўпэўненая, што гэта не назаўсёды:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
😱 Шпіталі перапоўненыя. У Беларусі адзначаецца моцны рост фіксаваных выпадкаў на коклюш
Улады кажуць, што ўсё пад кантролем. Аднак аб’яднанне лекараў «Белыя халаты» адзначае, што «гэтая інфармацыя – нагода моцна ўстрывожыцца».
☝️ Коклюш (або кохлік) – небяспечнае інфекцыйнае захворванне дыхальных шляхоў. Вельмі небяспечны для дзяцей да 2 гадоў.
✅Праз VPN ❎Без VPN
◼️ У Вільні адбылася акцыя «Турэмны эксперымент» да Тыдня супраць катаванняў
Удзельнікі, у асноўным замежнікі, апынуліся ў невялікай камеры, каб наблізіцца да разумення сітуацыі з палітвязнямі ў Беларусі і паспрабаваць уявіць сябе на іх месцы.
Як гэта было, глядзіце ў фотарэпартажы «Белсату»👇
✅Праз VPN ❎Без VPN
💥 #галоўнае за 27 чэрвеня
✔️ Чыноўнік рэжыму Лукашэнкі прыехаў у Брусэль
✔️ ЕЗ аслабіў санкцыі супраць Беларусі праз ціск з боку Нямеччыны і Францыі
✔️ Лукашэнка правёў кадравы дзень – адбылося шмат прызначэнняў
✔️ Польшча ўсё ж зачыніць пераходы на мяжы з Беларуссю?
✔️ У Грузіі забараняюць «прапаганду ЛГБТ»
✔️ КНДР накіруе вайскоўцаў ва Украіну?
#рэпрэсіі:
▪️ Палітзняволенай Паліне Шарэнда-Панасюк прызначылі ўжо чацвёртую псіхіятрычную экспертызу
▪️ «Вязням, асабліва палітычным, сядзець будзе горш». Чаго чакаць ад новых зменаў у КК Беларусі
▪️ Пасля размовы з правакатарам у чат-рулетцы затрымалі беларуса
▪️ У Рэчыцы арыштавалі супрацоўніка метызнага завода
▪️ Жыхара Маладзечна асудзілі ў Магілёве за абразу прадстаўніка ўлады і Аляксандра Лукашэнкі
▪️ У Гродне за ўдзел у пратэстах затрымалі сямейную пару
▪️ Палітзняволенага журналіста Ігара Карнея этапавалі ў шклоўскую калонію
💔 Сяргей Кірэенка
Пакінуў каментар з нагоды гібелі супрацоўніка КДБ і айцішніка Андрэя Зельцара. На Сяргея распачалі крымінальную справу.
Суддзя Руслан Царук прызначыў палітвязню 3.5 гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
📩 Падтрымайце палітвязня: ПК № 2. 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1
📌 Уладзімір Зяленскі заявіў, што пасля Украіны ў Еўразвяз уступіць і Беларусь
Пра гэта ўкраінскі прэзідэнт адзначыў падчас падпісвання пагаднення аб бяспецы паміж Украінай і Еўрапейскім звязам.
☝️ Паводле яго, кожная еўрапейская нацыя, якая падзяляе супольныя каштоўнасці, павінна стаць часткай еўрапейскай сям'і.
«Я ўпэўнены, што будуць рашэнні адносна Беларусі, таму што гэта таксама еўрапейская нацыя, якая ў будучыні павінна быць у аб’яднанай Еўропе»Читать полностью…
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Кадравыя перастаноўкі ў вертыкалі ўлады
🔸 Памёр былы амбасадар Беларусі ў Нямеччыне Дзяніс Сідарэнка. Што магло стацца прычынай?
🔸 Паліне Шарэндзе-Панасюк ладзяць чарговую псіхіятрычную экспертызу
🔸 35 гадоў ад заснавання Таварыства беларускай мовы
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/_7j-tAp7hPY
📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.25 па менскім часе запрашаем да прагляду «Белсат Zoom» – агляд галоўных навінаў дня, агляд надворʼя, спартовых навінаў!
«Выжыць любым коштам»
Гэта не толькі назва тэлеперадачы, а рэальны выклік, з якім сутыкнуўся каліфарнійскі турыст. Мужчына заблукаў і толькі праз 10 дзён яго ўрэшце выратавалі.
Вось як ён выжываў☝🏻