Цапкала адправіў заяву ў Генпракуратуру Беларусі каб завесці на кіраўніка ведамства крымінальную справу
Прычына – прададзеная з аўкцыёну кватэра Цапкалаў.
Паводле палітыка, Андрэй Швед «дзейнічаў у складзе арганізаванай групы, выступаў у якасці саўдзельніка ў авалоданні і перапродажы кватэры па заніжаным кошце».
Валер Цапкала лічыць, што генпракурор парушыў артыкулы Крымінальнага кодэксу, Грамадзянскага кодэксу, Кодэксу аб шлюбе і сям’і, а таксама Жыллёвага кодэксаў і шэраг іншых законаў. Цяпер Швед павінен панесці пакаранне ў выглядзе штрафу і пазбаўлення волі на тэрмін ад пяці да дванаццаці гадоў.
«Мы не Холопы» – цяпер «экстрэмізм»
Рыжым Лукашэнкі забараніў усе сацсеткі адмысловай ініцыятывы. Гэта ўжо двухсотае «экстрэмісцкае фармаванне».
Нагадваем, «эстрэмізмам» у Беларусі цяпер лічацца амаль усе недзяржаўныя медыі, ініцыятывы і блогі, якія не прапагандыруюць рэжым. За ўдзел ці кіраванне такімі фармаваннямі лукашэнкаўскія суды асуджваюць на тэрміны да 7 гадоў зняволення.
◽️«Калі памыцца ў Чысты чацвер вадой са срэбнай манеткай ці лыжкай – будзеш мець моцнае здароўе і прыгажосць»
У праваслаўных вернікаў сёння – чысты чацвер. Гэты дзень багаты на традыцыі. У якія прыкметы верылі нашыя продкі?
Распавядаем у нашым матэрыяле, пачытайце!
✅Праз VPN ❎Без VPN
📍ЗША абвінавацілі Расею ў выкарыстанні хімічнай зброі супраць Украіны
Злучаныя Штаты абвінавацілі РФ ў парушэнні міжнароднай забароны на хімічную зброю шляхам выкарыстання задушлівага агента хлорпікрыну супраць украінскіх войскаў.
«Выкарыстанне такіх хімікатаў не з’яўляецца адзінкавым выпадкам і, верагодна, абумоўленае імкненнем расейскіх сіл выцесніць украінскія войскі з умацаваных пазіцый і дабіцца тактычных поспехаў на полі бою», – гаворыцца ў заяве Дзярждэпартаменту.
У заяве гаворыцца, што ў сувязі з гэтым будуць накладзены санкцыі на тры расейскія дзяржаўныя арганізацыі, звязаныя з маскоўскімі праграмамі па стварэнні хімічнай і біялагічнай зброі
Хлорпікрын уяўляе сабой вадкасць, пары якой раздражняюць скуру і слізістыя, а ў высокіх канцэнтрацыях выклікаюць некантралюемыя канвульсіі цягліц дыяфрагмы. Раней гэта рэчыва выкарыстоўвалі нямецкія войскі падчас Першай сусветнай вайны.
😡Учора вечарам расейцы атакавалі Адэсу балістычнымі ракетамі
Пра гэта паведаміў кіраўнік Адэскай АВА Алег Кіпер.
У выніку ўдару пацярпелі як мінімум 14 чалавек. Таксама пачаўся пажар. Праз абстрэл пашкоджаныя склады пошты, а ў будынках побач выбітыя вокны.
💥 #галоўнае за 1 траўня
✔️ Дзяржаўная прапаганда заявіла пра затрыманне групы «падлеткаў-тэрарыстаў». Што гэта было?
✔️ Якія змены чыноўнікі падрыхтавалі для беларусаў у траўні?
✔️ Лукашэнка загадаў капацца далонямі ў зямлі міністру сельскай гаспадаркі
✔️ Міністэрства культуры і «Беларусьфільм» ніяк не могуць зняць фільм пра «гераізм» сілавікоў у 2020-м годзе. Бо няма добрых сцэнарыяў
✔️ 20 гадоў таму ў гэты дзень да Еўразвязу далучыліся Польшча, Літва, Латвія і яшчэ 7 краінаў
✔️ Што ёсць пра «Белсат» у «злітай» базе даносаў КДБ? Сабралі калекцыю «стукачоў», якія заклікалі «прыняць меры» ў дачыненні нашага каналу
✔️ Рэпартаж з рэпетыцыі «Зэкамерона» ад купалаўцаў
✔️ Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з Наталляй Пінчук – жонкаю Алеся Бяляцкага
✔️ Украінскія дроны атакавалі НПЗ у Разанскай вобласці
👩❤️👨 У Кітаі адгулялі вяселле жаніх і нявеста, чые шляхі разыйшліся на дзясяткі гадоў пасля кароткага раману ў студэнцкія часы
Гэтая гісторыя выклікала ў краіне сапраўдны фурор.
86-гадовы Чжоў Гуйлін і 81-гадовая Янь Шугуй закахаліся адзін у аднаго падчас навучання ў Пекінскім універсітэце больш за 60 гадоў таму. Тады іхны раман не перарос у нешта сур'ёзнае і жыццёвыя шляхі маладзёнаў разыйшліся на дзесяцігоддзі.
Пасля таго, як сужэнцы спадара Чжоў і спадарыні Янь памерлі, яны вырашылі вярнуць былыя стасункі і правесці разам апошнія гады жыцця. Урачыстая цырымонія вяселля выклікала захапленне ў кітайскім інтэрнэце – пара атрымала тысячы блаславенняў і добрых пажаданняў.
🙄 Сілавікі цяпер могуць пакараць нават за скаргу на нейкія камунальныя праблемы
Нядаўна так здарылася з блогерам з Віцебску, да якога прыйшлі пасля таго, як ён зняў на відэа разбітую дарогу.
Навошта гэта лукашэнкаўцам? Пытанне рытарычнае 💁🏻♂️
🥰 Жыхарка Маладзечна папрасіла мясцовых камунальнікаў усталяваць каля яе хаты каркас для гнязда буслоў
Тыя не адмовілі! Глядзіце што атрымалася ⬆️
🤦🏻♂️ «А дзе міністр? Ішчы зерно!»
У інтэрнэце завірусіліся кадры з паездкі Лукашэнкі ў Касцюковіцкі раён Магілёўшчыны.
Падчас прагулкі па полі разам з чыноўнікамі самаабвешчаны кіраўнік Беларусі загадаў міністру сельскай гаспадаркі Сяргею Барташу «шукаць зерне».
💁🏻♂️ Той, нібы сабачка, імгненна кінуўся калупацца далонямі ў зямлі.
📹 Відэа: АТН
🤔 Ці захавае Святлана Ціханоўская ролю абранай прэзідэнткі пасля 2025 года? Ці варта праводзіць новыя выбары з яе ўдзелам?
На гэтую тэму ў чарговым выданні праграмы «Двубой» спрачаюцца Юрый Губарэвіч і Павел Усаў.
🔹На думку Усава, легітымнасць не надаецца пэўнай асобе пажыццёва, да таго ж давер да Ціханоўскай і апазіцыі агулам паніжаецца.
🔹Губарэвіч жа сцвярджае, што ў той сітуацыі, у якой знаходзяцца цяпер дэмсілы Беларусі, мае значэнне не столькі асоба, якая стаіць на чале руху за перамены, колькі сама ідэя пераменаў у Беларусі.
🔍 Глядзіце новы выпуск «Двубою» на канале «Белсат NEWS»
👆Пра тонкасці працы кiроўцы-дальнабойнiка ў Польшчы
Мiхась пачаў працаваць дальнабойнiкам за год да вымушаных ўцёкаў з Беларусi.
У Варшаве яму прыйшлося яшчэ падвучыцца, каб атрымаць неабходныя дакументы, але праца знайшлася хутка.
▶️ Глядзiце гісторыю Міхася ў праграме «Беларускi свет» на YouTube-канале «Белсат Life».
💁🏻♂️ Лукашэнкаўцы вырашылі асудзіць віцяблянку, што жыве ў Польшчы, за «пікетаванне» ў Facebook
Тая нават падключылася онлайн на судовае паседжанне, каб данесці да суддзі простую думку: знаходзячыся ў іншай краіне, згодна з заканадаўствам гэтай краіны яна нічога не парушае. Суддзю, праўда, гэта не пераканала.
👀 У чарговым выпуску «Фельетонаў Лупача» – гісторыя з разраду «і смех, і грэх», якая здзівіла нават бывалых праваабаронцаў
😨 На сталічнай вуліцы Альшэўскага ўначы ўзнік патоп у адным з жылых дамоў
На 4-м паверсе дома №74 прарвала трубу, пасля чаго вада падтапіла каля дзесяці кватэраў, якія месцяцца ніжэй.
Відавочцы падзяліліся з @onlinerby сведчаннямі аб тым, што камунальнікі доўга не маглі патрапіць у падвал, каб перакрыць плынь вады – дзверы давялося рэзаць балгаркай. Пакуль трываў гэты працэс, жыхары пацярпелых кватэраў вычэрпвалі ваду каструлямі ды каўшамі, выліваючы яе ў ванны.
📹 Відэа: @onlinerby
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️ Замест абароны правоў рабочых – рэпрэсіі супраць прафсаюзаў. Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў з нагоды 1 траўня
✔️ Беларусы ўсё больш залазяць у пазыкі перад банкамі
✔️ Смяротная аварыя каля Полацку
✔️ Ператрус у Лукі. Што праўда, пакуль у украінскага
✔️ Абстрэлы Харкаўшчыны і Адэсы
✔️ Уначы палаў чарговы расейскі НПЗ
✔️ Парламент Грузіі працягвае разглядаць закон аб «замежных агентах». У цэнтры Тбілісі – пратэсты
✔️ «Іліяда» Гамэра – цяпер і па-беларуску
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
МЗС Украіны: пасля 16 чэрвеня могуць пачацца перамовы з Расеяй
Дзмітрый Кулеба заявіў, што пасля мірнага саміту ў Швейцарыі (15-16 чэрвеня) плануе сфармаваць «кааліцыю краін», якія б падтрымалі прапанаваныя ўмовы Уладзіміра Зяленскага: заканчэнне вайны праз вывядзенне расейскіх войск і вяртанне да межаў 1991 года.
«Ёсць толькі два спосабы давесці Расею да сітуацыі, калі яна будзе дзейнічаць добрасумленна. Першы – гэта поспех на полі бою, а другі – наяўнасць кааліцыі краін, тых, хто падзяляе адны і тыя ж прынцыпы і аднолькавыя падыходы. Вось чаму на саміце не мяркуецца ўдзел Расеі. Яна зможа прыняць удзел у перамовах»
На беларуску ў Польшчы напалі, думаючы, што яна з Украіны
22-гадовая дзяўчына размаўляла па-расейску з сяброўкай калі да іх падышлі мужчына з жанчынаю. Яны з мацюкамі запатрабавалі, каб беларуска вярнуліся ва Украіну.
Жанчына плюнула ў твар беларусцы, яна адказала выспяткам, пасля полька схапіла дзяўчыну за валасы, а мужчына нанёс некалькі ўдараў.
Паводле пацярпелай, пара была ў нецвярозым стане. Спачатку ніхто з відавочцаў не ўмешваўся – толькі дасталі тэлефоны і пачалі здымаць, але потым адзін з мінакоў прыгразіў паліцыяй. Тады агрэсары збеглі.
Беларуска напісала заяву ў паліцыі і атрымала даведку ад лекара, які дыягнаставаў траўму галавы. Сама дзяўчына жыве ў Польшчы амаль 6 гадоў.
🫨 Штучны інтэлект актыўна «звальняе» людзей па ўсім свеце
Якія спецыяльнасці ў зоне рызыкі і што рабіць, каб атрымаць перамогу над ШІ ў бітве за працоўнае месца?
Глядзіце ў відэа ⬆️
😍 У італьянскім горадзе Брэсанонэ зладзілі заварожваючае светлавое шоу
Аднак яно было заклікана звярнуць увагу на сур'ёзную глабальную тэму ⬆️
Дабрыдзень, сябры!
Мы вам прынеслі ранішняе чытво: сабралі найбольш цікавыя матэрыялы, якія вы маглі прапусціць:
🔻Як беларусу замяніць пасведчанне кіроўцы за мяжою?
Праз VPN
Распавядаем, як гэтая працэдура выглядае ў розных краінах, дзе жывуць беларусы.
🔻«Зэкамерон» – турэмны кватэрнік ад купалаўцаў
Праз VPN
«Белсат» зазірнуў на рэпетыцыю спектаклю, паразмаўляў з акторамі і рэжысёрам і расказвае, чаму варта «не праспаць» магчымасць трапіць на наступныя паказы.
🔻«Нясуць інфармацыю разладу», «фабрыка фальшывых чутак»
Праз VPN
Што пра «Белсат» пісалі ў КДБ?
#штопачытаць
🙄 Паглядзіце, як у Беларусі адзначылі 1 траўня
Прапагандысты выціснулі з сябе максімальны крэатыў!
Мы вам спачуваем, але глядзець гэта ў адзіноце больш не можам... дзелімся 🫠
💔 Мікалай Брэдзелеў
Прэс-сакратар кампаніі А1.
Вядома, што сілавікі яго моцна збівалі. Яго былы сукамернік казаў, што ў ЦІП «ён прыехаў з цалкам фіялетавымі нагамі».
Карнікі запісалі з ім «пакаяннае відэа», на якім хлопец казаў, што нібыта перадаваў трэцім асобам інфармацыю, звязаную з яго прафесійнай дзейнасцю, але потым у кампаніі заявілі, што Мікалай не меў доступу да звестак кліентаў.
Мужчыну асудзілі за нібыта «Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання» і прысудзілі 4 гады зняволення.
📩 Падтрымайце палітвязня: ПК № 22. 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20
#рэпрэсіі
📍Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з Наталляй Пінчук – жонкаю Алеся Бяляцкага
Яны абмяркоўвалі лёсы сваіх палітзняволеных мужоў, а таксама шляхі да вызвалення палітвязняў і тое, як у гэтым можа дапамагчы міжнародная супольнасць.
Чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Першага траўня. Як адзначаюць Свята працы ў свеце;
🔸У Тбілісі працягваюцца пратэсты супраць закону аб «замежных агентах»;
🔸20 гадоў таму адразу дзесяць краінаў далучыліся да Еўразвязу;
🔸Прапагандысты знялі свой першы ігравы фільм на замову Лукашэнкі. Аднак не пра «гераізм» сілавікоў;
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/watch?v=Ag_mUWXSJ3A
📺 Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.30 паводле менскага часу запрашаем да прагляду «Студыі Белсат» на youtube-канале Белсат NEWS – абмяркоўваем актуальныя падзеі дня з нашымі гасцямі!
🔍 Якія змены чыноўнікі падрыхтавалі для беларусаў у траўні?
Абновяць базу «дармаедаў», скасуюць бясплатны праезд у цягніках для чыгуначнікаў.
А ў Менску будуць адключэнні гарачай вады 🚰
💬 «Гэты "аператар" з заводу ў Баранавічах за такую дзейнасць мусіць валіць лес»
🔍 Незалежныя медыі ўжо каторы дзень працягваюць аналізаваць «злітую» базу даносаў КДБ. А што там ёсць пра «Белсат»?
Сабралі калекцыю «стукачоў», якія патрабавалі «прыняць меры» у дачыненні нашага каналу:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🎧 Увага! Розыгрыш квіткоў на канцэрт!
9 траўня ў варшаўскім клубе Voodoo Club адбудзецца канцэрт беларускага гурта Chornabrova ў падтрымку альбома Coma. Гэта першы англамоўны рэліз гурта, які да таго ж створаны ва ўнікальным жанры (які чымсьці нагадвае альтэрнатыўны хіп-хоп, але не толькі).
📍Сёння Chornabrova будзе госцем нашай студыі, але перад гэтым яна хацела б разыграць два квіткі на канцэрт 9 траўня. Каб паўдзельнічаць у розыгрышы – адпішыцеся ў каментарах (❗️выключна ў тым выпадку, калі вы не ў Беларусі і гэта для вас бяспечна), а пазней мы разыграем квіткі з дапамогаю генератару выпадковых лічбаў 😉
📍Расейскі абстрэл Адэсы ў панядзелак забраў жыцці пяці людзей
Атака адбывалася з выкарыстаннем балістычных ракетаў «Іскандэр-М».
Тым часам эксперты прааналізавалі абломкі ракеты, што ўдарыла па Харкаве ў студзені, і высветлілі, што яна была вырабленая ў КНДР.
Саюзнікі Украіны тым часам перадаюць ёй зброю досыць павольна, хоць апошнім часам гэты працэс актывізаваўся ⬆️
☝️«Вольныя Купалаўцы» ўжо праз тыдзень прэзентуюць пастаноўку «Зэкамерон»
Так, яна была створаная паводле аднайменнай кнігі Максіма Знака.
«Белсат» зазірнуў на рэпетыцыю спектакля, на прэм'ерных паказах якога чакаецца аншлаг:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🐱Мужчына зладзіў у сваім доме сапраўдны каціны рай
А разам з гэтым знайшоў новы спосаб зарабляць грошы.
Якім чынам? Глядзіце ў нашым відэа!