💔 Сяргей Нялепка
На камеру сказаў, што яго затрымалі за рэгістрацыю ў плане «Перамога», а таксама за ўдзел у «дэструктыўных чатах», у якіх мужчына «заклікаў да гвалту над праваахоўнікамі».
КДБ унёс мужчыну ў «спіс тэрарыстаў», таму яму нельга дасылаць грашовыя пераводы.
Вядома, што пракурор прасіў асудзіць Нялепку да 16 гадоў пазбаўлення волі, але суддзя Сянько абмежаваўся 9-цю гадамі калоніі.
📩 Падтрымайце палітвязня: ПК № 3. 211322, Віцебская вобласць, п. Віцьба
#рэпрэсіі Асноўнае за 13 чэрвеня
🔻На Віцебшчыне за паслявыбарчыя пратэсты і каментары ў падтрымку Украіны затрымалі мужчыну. У РАУС яго прывезлі ў адным хатнім халаце
🔻Яшчэ адно затрыманне за інтэрнэт-каментары з падтрымкаю Украіны – у Мар'інай Горцы
🔻Пачалі судзіць жыхара Гомля, якому інкрымінуюць адразу чатыры крымінальныя артыкулы («абраза Лукашэнкі», «паклёп на Лукашэнку», «абраза прадстаўніка ўлады», «распальванне варожасці»). Падобна, што і тут справа ў інтэрнэт-каментарах
🔻Праваабаронцы: у траўні па «палітычных» крымінальных справах асудзілі не меней за 145 чалавек
❓ Ці будзе ў Беларусі дэвальвацыя?
❓ Які лёс чакае долар і еўра ў нашай краіне?
❓ Наколькі абясцэніўся рубель за апошнія 20 гадоў?
Пра гэта ў сваёй праграме «Атмасфера» распавёў Аляксандр Кныровіч.
⏯ Цалкам новы выпуск «Атмасферы» глядзіце на нашым YouTube-канале «Белсат NEWS».
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Арменія адклікала свайго амбасадара з Беларусі для кансультацыяў
🔸 ЗША ўвялі санкцыі супраць Маскоўскай біржы, гандляванні па доларах і еўрах прыпынілі
🔸 Сербскі суд пастанавіў экстрадаваць беларускага журналіста і рэжысёра Андрэя Гнёта ў Беларусь
🔸 Як міжнародныя арганізацыі могуць уплываць на рэжым, каб абараніць правы працоўных?
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/zA8VdECCwsc
📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.25 па менскім часе запрашаем да прагляду «Белсат Zoom» – агляд галоўных навінаў дня, агляд надворʼя, спартовых навінаў!
☝️Напружанне паміж афіцыйнымі Менскам ды Ерэванам расце: дзяржавы ўзаемна адклікалі сваіх амбасадараў
Раней армянскі прэм'ер Нікол Пашыньян рэзка раскрытыкаваў Лукашэнку за ягоную падтрымку Азербайджану ў Карабахскім канфлікце. Ён таксама заявіў, што болей ніколі не наведае Беларусь, пакуль Лукашэнка сядзіць там на кіроўнай пасадзе.
Чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
😢 Цяпер сярод палітзняволеных – 40 шматдзетных бацькоў
Ці на ўсіх аднолькава рэагуюць сацыяльныя службы – разбіраліся ў відэа☝️
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️Кадравыя перастаноўкі ў коле чыноўнікаў Лукашэнкі: прапагандыст стаў міністрам інфармацыі
✔️У Польшчы пачала дзеяць буферная зона на мяжы з Беларуссю
✔️Міліцыя Гомельшчыны: з тэрыторыі РБ дэпартавалі 11 замежных грамадзянаў
✔️Беларусь апусцілася да Бангладэшу па ўзроўні правоў працоўных
✔️Бацькі будучых школьнікаў начуюць каля ўстановаў адукацыі: распачаўся прыём у першыя класы
✔️Атрута ад грызуноў сталася прычынаю смерці двух чалавек на Гарадзеншчыне
✔️Правёў вечар афрыканскай музыкі – парушыў заканадаўства. У сталіцы затрымалі арганізатараў канцэрту
✔️Прэм'ер-міністр Арменіі запатрабаваў выбачэнняў ад Лукашэнкі
✔️У Белавежскай пушчы знізілася папуляцыя зуброў
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
📖 190 гадоў таму нарадзіўся адзін з занавальнікаў сучаснай беларускай літаратуры
Менавіта яго прынята лічыць аўтарам паэмы «Тарас на Парнасе».
Хто гэта быў? Глядзіце ў нашым відэа ⬆️
☝️Найвышэйшы суд у Бялградзе пастанавіў дэпартаваць Андрэя Гнёта ў Беларусь
Наш суайчыннік збіраецца аспрэчваць пастанову, апеляцыю можна падаць цягам трох дзён.
«Яны не маюць права мяне экстрадаваць сёння, яшчэ павінны быць фармальныя працэдуры з боку суда другой інстанцыі, і трэцяя інстанцыя – подпіс міністра юстыцыі. Два рашэнні суда першай і другой інстанцыі павінны пакласціся на стол міністра юстыцыі, ён павінен прыняць фінальнае рашэнне: экстрадаваць мяне ці не. Але зараз сітуацыі вельмі-вельмі небяспечная, я ў адным кроку ад таго, каб аказацца на шляху да смерці», – пракаментаваў Андрэй Гнёт.
📍Шматгадовы кіраўнік прапагандысцкага каналу АНТ пайшоў на павышэнне
Лукашэнка зладзіў чарговы «ператрах» сваіх кадраў, у межах якога кіраўнік тэлеканалу АНТ Марат Маркаў заняў пасаду міністра інфармацыі, а кіраваць згаданым каналам адправіўся Ігар Луцкі, які да таго быў намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Лукашэнкі (а ў гарачы перыяд з чэрвеня 2020 па красавік 2021-га быў акурат міністрам інфармацыі).
🔍 Таксама змяніўся міністр працы і сацыяльнай абароны РБ. Пасаду заняла Наталля Паўлючэнка.
🔍 Расея працягвае ядравыя вучэнні, а лукашэнкаўская Беларусь ёй у гэтым дапамагае. «Пужалкі» для Захаду ці рэальная пагроза?
Дзе менавіта праходзяць вучэнні, няясна: пра канкрэтныя лакацыі ў Беларусі ўвогуле нічога не паведамляецца. Разам з тым Мінабароны РФ у сераду заявіла, што частка ядравых манеўраў адбываецца з удзелам злучэнняў Ленінградскай вайсковай акругі.
Акрамя таго, мусяць быць задзеяныя караблі Вайскова-марскога флоту РФ.
Дарэчы, учора ў Генштабе РБ заявілі, што «Узброеныя сілы Беларусі да ўжывання спецыяльнай ядравай зброі гатовыя».
Чытайце аналітыку па тэме ў нас на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
😕 У Беларусі за год стала менш зуброў
У 2023-м колькасць парнакапытных у Белавежскай пушчы было 730. За год іх стала на 40 зуброў менш.
Адміністрацыя нацпарку не стала каментаваць прычыны зніжэння папуляцыі. Зубр занесены ў Чырвоную кнігу, але гэта не перашкаджае былому кіраўніку МУС Шуневічу арганізоўваць паляванне на іх.
Паводле заканадаўства, паляванне на зуброў сапраўды дазволена, але толькі на «асобін рэзервовага генафонду».
#лічбадня
Першае агульнае пасяджэнне Каардынацыйнай рады і ўжо скандал
Учора адбылася онлайн-сустрэча новых удзельнікаў КР 3-ага склікання пасля выбараў. Пачала пасяджэнне Святлана Ціханоўская, але як толькі прамову пачаў другі спікер, удзельнікі сталі хутка пакідаць сустрэчу.
Хто быў гэтым спікерам і чаму прадстаўнікі выбарчых спісаў адмовіліся ўдзельнічаць з-за яго?
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 Як пазбегнуць дэпартацыі з Польшчы?
Праз VPN
Беларуса Дзмітрыя Смактуновіча 11 чэрвеня выдварылі з Польшчы. Ён спрабаваў падаць заяву на міжнародную абарону, але 12 чэрвеня быў вымушаны пайсці да беларускіх памежнікаў. Палітык Павел Латушка расказаў, што варта было рабіць беларусу.
🔺 Польскія спецслужбы накапалі новае пра ўцеклага суддзю Шмыта
Праз VPN
Алкаголь, мікракрэдыты, Стамбул – новыя таямніцы жыцця Томаша Шмыта, які запрасіў палітычнага прытулку ў Беларусі. Пачытайце, што стала вядома журналістам.
🔺 Разрыў паміж тымі, хто зʼехаў, і тымі, хто застаўся? Поўная лухта
Праз VPN
Разбяромся, ці варта верыць апошняму тэзісу пра вялікі разрыў беларусаў унутры краіны і за мяжой.
🤯 «У тых, хто прыдумляе аднабаковыя санкцыі, няма мазгоў»
Хто б вы думалі заявіў такое?
🤦 А гэта Пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ААН Валянцін Рыбакоў
Таксама, ён прапанаваў ААН прыраўняць «аднабаковыя» санкцыі да актаў агрэсіі.
І ўсё гэта падчас 78-й сесіі Генеральнай Асамблеі 13 чэрвеня
💬 «Калі ўсё будзе рухацца так далей, то наш індэкс будзе ўяўляць з сябе роўную лінію адзінак. Гэта азначае, што пацыент памёр»
Экспертка Беларускага Хельсінскага камітэту Кацярына Кузняцова расказала аб тым, як ствараўся нацыянальны індэкс правоў чалавека для Беларусі і што ён паказаў у перыяд з 2019 па 2023 гады.
Чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
😳 Вы здзівіцеся, але гэта цяпер папулярны трэнд
Людзі становяцца «катамі» і «сабакамі» ды перасоўваюцца па горадзе як хатнія гадаванцы.
Такая культура ўжо дайшла і да Беларусі. Паглядзіце!
▪️На Харкаўскім кірунку загінулі яшчэ два ваяры Палка Каліноўскага
Пра гэта паведамляецца ў тэлеграм-канале Палка.
У нядзелю 9 чэрвеня загінулыя байцы вырушылі на пазіцыі, дзе павінны былі забраць адзін з баявых разлікаў пасля выканання задачы. Аднак на сваім шляху натрапілі на міну і атрымалі траўмы, несумяшчальныя з жыццём.
Целы загінулых удалося эвакуяваць, цяпер рыхтуецца цырымонія пахавання.
💬 «Беларускія практыкі: ізаляцыя палітвязняў, пераслед іхных адвакатаў – прыходзяць у Расею»
Кіраўніца фонду «Русь сидящая» Вольга Раманова расказала ў эфіры нашай расейскамоўнай студыі «Вот Так» пра тое, як Крэмль вучыцца рэпрэсіям у рэжыму Лукашэнкі.
Чытайце тэкставую версію размовы (па-беларуску) тут:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💬 «Баніць, абвяшчаць экстрэмістамі, закрываць доступ да пэўных рэсурсаў – гэта з той галіны, якой ён мусіць займацца на сваёй пасадзе»
Папрасілі медыяэксперта Паўлюка Быкоўскага пракаментаваць прызначэнне новага міністра інфармацыі РБ. Ім, нагадаем, стаў былы кіраўнік АНТ Марат Маркаў.
Чытайце каментар на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💱 Маскоўская біржа трапіла пад амерыканскія санкцыі. Там у адказ прыпынілі гандляванні з доларам ды еўрам
Цэнтрабанк РФ пастанавіў вызначаць афіцыйны курс гэтых валютаў паводле небіржавых паказнікаў.
А як гэтая сітуацыя паўплывае на беларускі рубель, які амаль «намёртва» прывязаны да расейскага?
Тлумачыць эканамістка Настасся Лузгіна:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
📷 Малюнак згенераваны нейрасеткаю
☝️Стала вядома пра затрыманне заснавальніка берасцейскай сеткі кавярняў Paragraph Дзмітрыя Чоўгана
Хрысціянскі прапаведнік і актывіст Сергій Мельянец напісаў, што Чоўгана сілавікі забралі ў ІЧУ проста з мяжы 7 чэрвеня. Дзмітрый хацеў выехаць у Польшчу.
Некалькі гадзінаў пра затрыманага наогул не было ніякай інфармацыі. 10 чэрвеня яму прысудзілі адміністратыўны арышт – 15 содняў. Іншыя падрабязнасці невядомыя.
Сілавікі корпаліся ў акаўнтах мужчыны ў сацсетках. Яны змянілі аватаркі на чырвона-зялёны сцяг.
У Дзмітрыя Чоўгана ёсць жонка і маленькае дзіця.
💱Курсы валютаў на 13 чэрвеня
Еўра дадаў амаль 2 капейкі, таксама падраслі (але не так істотна) долар і расейскі рубель.
#курсывалютаў
▪️У Італіі забілі 40-гадовую беларуску. Былы муж задушыў яе, а пазней сам прыйшоў у паліцыю і сазнаўся
У Ганны Свірыдзенкі засталося двое дзяцей.
Чытайце болей на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🇦🇲 Пашыньян хоча пачуць ад Лукашэнкі выбачэнні за дапамогу Азербайджану ў вайне за Карабах
Выступаючы ў парламенце сваёй краіны, армянскі прэм'ер-міністр зрабіў шэраг гучных заяваў, датычных Беларусі і Лукашэнкі. У прыватнасці, ён сказаў, што больш ніколі не наведае Беларусь, пакуль там кіруе Лукашэнка, і не дазволіць ніводнаму афіцыйнаму прадстаўніку Арменіі паехаць у Беларусь з візітам.
Пашыньяна абурылі заявы самаабвешчанага кіраўніка Беларусі, зробленыя падчас нядаўняга візіту ў Азербайджан:
«Адзін з кіраўнікоў дзяржаваў АДКБ кажа, што ўдзельнічаў у падрыхтоўцы вайны, натхняў, верыў і жадаў перамогі Азербайджану. І пасля гэтага я пайду нешта з ім абмяркоўваць у фармаце АДКБ?»
❤️ Візіт Святланы Ціханоўскай у ЗША: з кім правяла сустрэчы абраная прэзідэнтка?
«Асобна Ціханоўская падкрэсліла важнасць выдавання візаў і дапамогі беларускай грамадзянскай супольнасці за мяжою: неабходна ізаляваць рэжым, а не людзей, бо беларусам і беларускам трэба заставацца мабільнымі», – адзначаецца ў паведамленні Офісу.
Чытайце падрабязнасці на сайце:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
☝️Таксама візіт у нашым эфіры пракаментаваў Франак Вячорка. Паслухайце, што ён сказаў ⬆️
Сёння на беларуска-полькай мяжы пачала дзейнічаць буферная зона
Такі рэжым польскія ўлады ўвялі ў адказ на агрэсіўныя паводзіны мігрантаў. Цяпер у гэтай зоне забаронена знаходзіцца без дазволу.
Буферная зона займае 200 метраў, але ў яе не ўлучылі населеныя пункты і турыстычныя маршруты. На працу памежных пунктаў такі рэжым не паўплывае.
Забарона на перабыванне там будзе дзейнічаць на працягу 90 дзён.
Беларусь апусцілася да Бангладэшу па ўзроўню правоў працоўных
Новы рэйтынг паказаў, што наша краіна трапіла ў топ 10 дзяржаваў з найгоршай сітуацыя з правамі працоўных. Сярод суседзяў па спісу: Бангладэш, Эквадор, Егіпет, Гватэмала, М’янма, Філіпіны ды іншыя.
Паводле рэйтынгу, у Беларусі знішчаны незалежныя прафсаюзы, а работнікі пазбаўлены свабоды ствараць іх. Таксама працягваюцца арышты і пераслед асобаў, нелаяльных рэжыму. Тых, каго вызвалілі – робяцца ізгоямі ў грамадстве праз кляймо «экстрэмістаў», гаворыцца ў даследаванні.
Сітуацыя з правамі рабочых у свеце пагаршаецца. Як сцвярджае рэйтынг, арышты і пераслед рабочых адбываюцца ў 74 краінах з 151.
💥 #галоўнае за 12 чэрвеня
✔️З Польшчы дэпартавалі беларуса Дзмітрыя Смактуновіча. Ён шмат гадзінаў заставаўся ў нейтральнай паласе, але пазней усё ж перайшоў на беларускі бок. Памежная служба Польшчы сцвярджае, што ў Беларусі яму нічога не пагражае
✔️Паразмаўлялі з жонкаю Смактуновіча Наталляй. Вось што яна расказала
✔️Урачыста развіталіся з польскім вайскоўцам Матэўшам Сітэкам, якога на мяжы з Беларуссю смяротна параніў мігрант
✔️Што зменіцца на польскай мяжы пасля ўвядзення буфернай зоны? Чытайце наш разбор
✔️Новыя факты пра жыццё скандальнага суддзі Томаша Шмыта, які збег з Польшчы ў Беларусь
✔️Прэм'ер-міністр Арменіі Пашыньян анансаваў выхад ягонай краіны з АДКБ
✔️Ракетны ўдар па Крывым Розе: сама меней 9 загінулых