😉 «Пачакай, а можна я з табой?»: літоўскія памежнікі паказалі, як ласяня і мядзведзь збеглі з Беларусі
«Эміграцыя» адбылася на тэрыторыі запаведніка Чэпкялай у Варанскім раёне.
Назад у Беларусь жывёлы пакуль не вярнуліся.
🤔 Віктар Орбан наведае Украіну з незапланаваным візітам
Паводле медыяў, палітык пастанавіў наведаць Украіну пасля саступак у пытанні правоў вугорскай меншасці ў Закарпацці. Чакаецца, што візіт распачнецца ўжо сёння.
Гэта будзе першы візіт палітыка ва Украіну пасля пачатку вайны. Плануецца, што вугорскі прэм'ер-міністр сустрэнецца з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім.
«The Guardian» называе прэм’ера Вугоршчыны «адным з найбольш прарасейскіх лідараў Еўропы» і адзначае, што ён наведае Украіну на наступны дзень пасля пачатку старшынства краіны ў ЕЗ.
💥 #галоўнае за 1 ліпеня
✔️BYPOL раскрыў асобу аднаго з інструктараў, якія рыхтуюць мігрантаў да сілавога прарывання на польскую тэрыторыю з Беларусі
✔️З канца 2023 года ў Польшчы стала прыкладна на 10% болей беларусаў, якія атрымалі легалізацыю
✔️Прэс-сакратар Пуціна заявіў пра занепакоенасць Крамля павелічэннем актыўнасці ЗСУ на ўкраінска-беларускай мяжы
✔️Чаму зноў расце напружанне на беларуска-ўкраінскай мяжы? Чытайце нашую аналітыку
✔️У Менску за службовую нядбайнасць судзяць супрацоўніка міліцыі ды следчага
✔️Нырнуць у гульню з галавою: каля Беластока правялі найвялікшы ў Еўропе турнір па балотным футболе. Чытайце наш рэпартаж (і глядзіце фатаздымкі)
✔️У Францыі ультраправыя перамагаюць у першым туры парламенцкіх выбараў
💔 Арцём Касакоўскі
Оптык на заводзе «Оптык» у Лідзе. Фігурант крымінальнай «справы чата».
19 ліпеня 2021 года яго асудзілі да 5 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Агулам 23-гадовы палітвязень асуджаны да 6,5 года зняволення.
📩 Падтрымайце палітвязня: ПК № 1. 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8
🔸Польскае міністэрства культуры думае над тым, каб стварыць адмысловую пляцоўку для беларускіх актораў і рэжысёраў
«Цяпер ідуць перамовы аб стварэнні прасторы, якая дасць магчымасць развіваць сваю дзейнасць творцам, якія займаюцца тэатральнай творчасцю і прадстаўляюць нацыянальныя меншасці», – гаворыцца ў лісце, які атрымаў ад згаданага міністэрства Павел Латушка.
Чытайце на сайце:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
☝️Арыштаваны ў Сербіі па запыце лукашэнкаўцаў рэжысёр Андрэй Гнёт прызнаны палітзняволеным
Такі статус надалі яму прадстаўнікі ініцыятывы «Dissidentby», якая дапамагае палітвязням.
Гнёт знаходзіцца ў няволі ў Бялградзе з кастрычніка мінулага года. Сербскія ўлады арыштавалі яго па запыце Інтэрполу.
Чытайце болей:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Мінабароны Беларусі нагнятае сітуацыю на мяжы з Украінай
🔸 Беларускіх дзяцей будуць дадаткова вакцынаваць ад коклюшу
🔸 Плэй-оф чэмпіянату Еўропы па футболе: паціху вызначаюцца чвэрцьфіналісты. Чаго чакаць?
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/NPjzI4zi34Y
📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.25 па менскім часе запрашаем да прагляду «Белсат Zoom» – агляд галоўных навінаў дня, агляд надворʼя, спартовых навінаў!
💬 «Сэрца разрываецца ад таго, што я не змагу згуляць». Найпрэстыжнейшы тэнісны турнір «Ўімблдан» пройдзе без удзелу Арыны Сабаленкі
Прычына ў тым, што Сабаленка мае праблемы са здароўем. Не паедзе яна гуляць і на Алімпіяду ў Парыжы, да якой засталося трохі болей за тры тыдні.
Чытайце на сайце:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💁🏻♂️ Жыхарам Белгародскай вобласці, якія жывуць пад абстрэламі, мясцовыя ўлады прапанавалі тушыць пажары самастойна
Для гэтага ім раздалі вогнетушыцелі. Праўда, далёка не ўсе ўспрынялі такі жэст уладаў пазітыўна ☝️
🔍 Рэха дэбатаў Трампа і Байдэна: дзеючага прэзідэнта крытыкавалі нават ягоныя прыхільнікі
Многія з іх вымушаныя былі прызнаць, што фізічны стан Джо наўрад ці дазволіць яму пратрымацца на пасадзе цягам яшчэ аднаго прэзідэнцкага тэрміну.
З іншага боку, былі і тыя, хто падтрымаў 81-гадовага палітыка і па-ранейшаму раіць яму ісці на выбары.
Глядзіце наш сюжэт па тэме ⬆️
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️Свята-Елісавецінскі манастыр зноў збірае грошы для расейскіх вайскоўцаў ⬆️
✔️Блокпасты каля мяжы з Украінаю: вайскоўцы будуць правяраць дакументы ды аўтамабілі
✔️Начальнік Генштабу РБ заявіў пра гатовасць выкарыстаць ядравую зброю (калі з'явіцца «пагроза суверэнітэту»)
✔️У Горадні завочна судзяць былую кіраўніцу мясцовага дзіцячага госпісу. Таксама стала вядомая дата завочнага суду над былымі супрацоўніцамі TUT.by
✔️Мікалай Лукашэнка, які вучыцца ў Кітаі, хавае ад іншых, хто ягоны бацька
✔️У Беларусі выяўляюць усё больш фальшывых грошай
✔️Францыя: падведзеныя вынікі першага туру парламенцкіх выбараў
✔️Статус старшыні Рады ЕЗ перайшоў да Вугоршчыны
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
💁🏻♂️ Сфера гандлю ў Беларусі адчувае сябе ўсё горш. Прадпрымальнікі просяць рэформаў
Малы і сярэдні бізнес прапануе паменшыць пералік тавараў, якія падлягаюць дзяржаўнаму рэгуляванню цэнаў, абмежаваць адкрыццё вялікіх гандлёвых аб’ектаў і спрыяць адкрыццю малых і сярэдніх.
Чытайце падрабязней на нашым сайце:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💱 Курсы валютаў на 1 ліпеня
Долар дадаў больш як дзве капейкі, еўра таксама ўмацаваўся, але паказаў сціплейшы рост.
Расейскі рубель страціў амаль капейку.
#курсывалютаў
🚀 У Кітаі падчас выпрабавальнага запуску ракеты нешта пайшло не так
Да касмічных прастораў яна так і не даляцела 💁🏻♂️ На шчасце, ніхто не пацярпеў.
Вось як выглядаў няўдалы запуск ⬆️
📍Кошт квадратнага метру – найбольшы з 2015 года, цэны на жытло выраслі нават у Шабанах. Што адбываецца на рынку сталічнай нерухомасці
Нерухомасць даражэе праз выбухны рост попыту. Эканамістка даследчага цэнтру BEROC Настасся Лузгіна растлумачыла «Белсату», што кватэры хапаюць у сувязі з ростам прыбыткаў і таннымі крэдытамі.
Чытайце наш агляд на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
👆 Міністэрства энергетыкі: 788 населеных пунктаў Беларусі засталіся без святла праз непагадзь 1 ліпеня
Парывы ветру дасягалі хуткасці 24 м/с, заўважае МНС.
Пашкоджаныя дахі 23 жылых дамоў у Віцебскай і Менскай абласцях, а таксама два вытворчыя і адзін сельскагаспадарчы будынак. Зафіксаваныя 73 выпадкі падзення дрэў: адно з іх упала на аўтамабіль у Капыльскім раёне.
Добрага дня, сябры! Зычым вам файнага дня і прапануем пачытаць найцікавейшыя матэрыялы, якія вы маглі прапусціць.
🗞 Навошта рэжым Лукашэнкі нагнятае сітуацыю на мяжы з Украінай?
У памежных раёнах створаны блокпасты, ладзяцца праверкі дакументаў і аўтамабіляў. Што азначаюць усе гэтыя падзеі?
🗞 «BYPOL»: Мігрантаў для пераходу мяжы інструктуе ахоўнік «ГардСэрвісу», створанага Шэйманам
Адным з інструктараў, якія навучаюць мігрантаў незаконна праходзіць беларуска-польскую мяжу, ёсць 60-гадовы падпалкоўнік Анатоль Аўсянік. Што пра яго вядома?
🗞 Попыт, што не зніжаецца, і рэкордныя за 9 гадоў цэны. Бум на рынку нерухомасці не сціхае
Рынак нерухомасці зазнаў росквіт дзякуючы танным крэдытам і росту заробкаў. Кошт квадратнага метра жытла ў Менску перавысіў у траўні $ 1500 – упершыню з 2015 года. Нават у непапулярных Шабанах аднапакаёўкі падаражэлі за год на $ 8000. У чым справа?
#штопачытаць
🎵«Hučna Fest» у Варшаве. Поўны запіс стрыму для тых, хто прапусціў
У суботу ў польскай сталіцы на беразе Віслы было спякотна ва ўсіх сэнсах – тут у чацвёрты раз прайшоў фестываль беларускай музыкі, мастацтва і літаратуры «Hučna Fest».
Калі вы эмігрант, але не патрапілі на гэтае мерапрыемства (або калі жывеце ў Беларусі і хацелі б адчуць ягоную атмасферу) – налівайце сабе гарбаткі (ці чаго мацнейшага) і ўключайце запіс нашага жывога эфіру.
#штопаслухаць
#рэпрэсіі Асноўнае за 1 ліпеня
🔻У Менскім абласным судзе скончыўся завочны працэс па справе «аналітыкаў Святланы Ціханоўскай»: сумарна ўсе атрымалі больш за 200 гадоў калоніі
🔻Арыштаваны ў Сербіі па запыце лукашэнкаўцаў рэжысёр Андрэй Гнёт прызнаны палітзняволеным
🔻Затрымалі выкладчыка па класе гітары з Магілёва. Яму закідаюць напісанне абразаў у інтэрнэце пра «прадстаўнікоў улады»
🔻Аналагічныя прэтэнзіі ў сілавікоў узніклі да жыхара Берасця
🔻На Віцебшчыне быў затрыманы мужчына, які рабіў «экстрэмісцкія» рэпосты з недзяржаўных СМІ у «Аднакласніках»
🔻«Палітычных» затрыманых, якія адбываюць адміністратыўны арышт у Лідзе, возяць перабіраць цыбулю да нямецкага фермера. А яшчэ – збіраць камяні на палях ды перабіраць смецце
🧐 Шыла на мыла ці паслядоўны план?
Зноў і зноў картуецца калода бюракратычнай сістэмы.
Раскладаем па палічках ☝️
🤔 Чаму зноў расце напружанне на беларуска-ўкраінскай мяжы?
Неўзабаве пасля таго, як распачалася поўнамаштабная расейска-ўкраінская вайна і расейскія войскі ішлі на Кіеў праз беларускае Палессе, сітуацыя на мяжы Беларусі ды Украіны паступова супакоілася.
Аднак цяпер узнік новы віток напружання. Пакуль, праўда, яно не перарасло ў нешта сур'ёзнае.
Чытайце аналітыку на нашай старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
📍У Менскім абласным судзе скончыўся завочны працэс па справе «аналітыкаў Святланы Ціханоўскай»
У якасці фігурантаў праходзілі адразу 20 абвінавачаных. Сярод іх – Павел Усаў, Юрый Дракахруст, Рыгор Астапеня, Ганна Красуліна ды іншыя.
Працэс трываў роўна месяц, а справу разглядаў Уладзімір Арэшка. Большасці падсудных ставілі ў віну «удзел у экстрэмісцкім фармаванні», «змову з мэтай захопу дзяржаўнай улады», «спрыянне ў публічных закліках да захопу дзяржаўнай улады» і «спрыянне ў наўмысным распальванні сацыяльнай варожасці».
Сумарна ўсе фігуранты атрымалі больш як 200 гадоў пазбаўлення волі (завочна).
☝️У Менску судзяць супрацоўніка міліцыі ды следчага. Не, гэта не навіна з будучыні
Справа ў тым, што, на думку следства, службовая нядбайнасць ды бяздзейнасць гэтых асобаў прывяла да забойства 3-гадовага дзіцяці ў Слуцку.
Сямёна Таратуту катавалі ды ў выніку забілі ўласныя бацькі. Іх ужо асудзілі, прычым бацька Сямёна Аляксандр атрымаў смяротнае пакаранне.
Сілавікі ж, якім закідаюць безадказнае стаўленне да службовых абавязкаў, сваю віну адмаўляюць:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
☝️Прэс-сакратар Пуціна заявіў пра занепакоенасць Крамля павелічэннем актыўнасці ЗСУ на ўкраінска-беларускай мяжы
Раней намеснік міністра абароны РБ паведаміў пра фіксацыю «нічым не абгрунтаванай і незразумелай актыўнасці» ЗСУ ля мяжы. Ён сцвярджае, што могуць быць «пранікненні на тэрыторыю нашай краіны дыверсійна-разведвальных груп».
А вось што сказаў Дзмітрый Пяскоў:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
⚽️ Англія са скрыпам пераадолела Славаччыну, Грузія саступіла іспанцам (хоць нечакана забіла першай). Падсумоўваем другі дзень плэй-оф на EURO 2024
Сёння за пуцёўкі ў 1/4 пазмагаюцца Францыя з Бельгіяй ды Партугалія са Славеніяй. А пакуль прапануем прыгадаць, што адбывалася на топ-турніры ўчора:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
📍Больш за 20 КПП і 140 назіральных пунктаў на парадзе ў Менску: самаабвешчаныя ўлады рыхтуюцца адзначыць свой «Дзень незалежнасці»
Увечары падчас канцэрту ля Палацу спорту будуць арганізаваныя яшчэ амаль 70 пунктаў пропуску.
Чытайце болей:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🔹З канца 2023 года ў Польшчы стала прыкладна на 10% болей беларусаў, якія атрымалі легалізацыю
Цяпер іхная колькасць перавышае 131 тысячу. У жніўні 2020 года, для параўнання, лічба беларусаў з польскім дазволам на жыхарства не дацягвала нават да 30 тысяч.
Болей статыстыкі на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
☝️BYPOL раскрыў асобу аднаго з інструктараў, якія рыхтуюць мігрантаў да сілавога прарывання на польскую тэрыторыю з Беларусі
Яму 60 гадоў і ён працуе ў кампаніі, якую стварыў адзін з найбліжэйшых паплечнікаў Лукашэнкі – Віктар Шэйман.
Чытайце падрабязней на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
⚽️ Нырнуць у гульню з галавою: каля Беластока правялі найвялікшы ў Еўропе турнір па балотным футболе
Паўдзельнічаць у экстрымальных спаборніцтвах адважыліся каля 300 гульцоў. Былі ў тым ліку беларусы.
Чытайце наш рэпартаж на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🤭 Кітайскі чыноўнік выказаўся пра вучобу Мікалая Лукашэнкі ў Пекіне. Праўда, больш падобна, што ён проста ліслівіў бацьку Колі
Мікалай Лукашэнка вучыцца ў Пекінскім універсітэце на спецыяльнасці «біятэхналогіі». Сакратар партыйнага камітэту кітайскай ВНУ Хаў Пін заявіў тэлеканалу «Беларусь 1», што хлопец нікому не кажа, хто ягоны бацька.
Паводле прапагандысцкага тэлеканалу, Мікалай Лукашэнка вучыцца ў Пекіне па праграме абмену для «таленавітых студэнтаў-біятэхнолагаў». Зазначым, што раней, у 2022 годзе, паведамлялася, што Коля – студэнт біялагічнага факультэту БДУ.