Добрага аўторку, даражэнькія!
Не ведаеце, што пачытаць раніцою? Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔹Вялікаму брату дазволілі калі-нікалі сачыць за табой
Праз VPN
У ЕЗ ухвалілі закон аб штучным інтэлекце.
🔹«Яны сказалі мне, што я магу лічыць, што мяне ўжо няма ў жывых і што мае дзеці нават не знойдуць маёй магілы»
Праз VPN
Аляксандр Мураўёў даў першае інтэрв'ю. Ён абвінавачвае беларускі рэжым у катаваннях і будзе звяртацца ў суд, каб вярнуць сваю маёмасць
🔹«Рыхтуйцеся, пакуль яшчэ ёсць час»
Праз VPN
Што перамога Пуціна значыць для Расеі, суседзяў і Еўропы.
#штопачытаць
🔷 Літва, Эстонія і Нямеччына не прызналі прэзідэнцкія выбары ў Расеі
«Вынік быў загадзя зразумелы. Гэта былі недэмакратычныя выбары», – сказала намесніца прадстаўніка кабінету міністраў Нямеччыны Крысціане Хофман.
А МЗС Грузіі асудзіў адкрыццё выбарчых участкаў у Абхазіі і Паўднёвай Асеціі.
Як свет адрэагаваў на «разгромную» перамогу Пуціна на выбарах
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🇵🇱 У Польшчы пачалі правяраць ІТ-кампаніі, супрацоўнікі якіх прыехалі ў краіну па візах PBH
Мэта правярання – высветліць, ці былі візы PBH выкарыстаныя па прызначэнні.
Польскія ўлады не выключаюць, што частка супрацоўнікаў пасля працаўладкавання ў польскіх кампаніях пераходзіла на аддаленую працу ці вярталася ў Беларусь. Або зусім не прыязджала ў Польшчу, але знаходзілася ў штаце польскіх кампаніяў.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🔹Пуцін прадказальна і «разгромна» перамог на выбарах у РФ. Чаго далей чакаць Еўропе ды самой Расеі?
На думку палітолагаў, з якімі мы пагутарылі, далейшае знаходжанне Пуціна на пасадзе кіраўніка расейскай дзяржавы стварае ўсё больш сур'ёзныя рызыкі для свету.
Чытайце аналітыку на нашай старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💬 «Я бачыў тэчку на нас у ФСБ»
Глядзіце поўную версію інтэрв'ю Лёвы «Бі-2» нашаму каналу!
У размове з Віталем Бабіным спявак узгадваў Бабруйск, распавядаў пра сустрэчу з Ціханоўскай на канцэрце, нядаўнія прыгоды ў Тайландзе (дзе музыкаў «Бі-2» трымалі ў мясцовай турме), пра планы запісаць беларускамоўныя песні ды пра шмат што яшчэ.
https://www.youtube.com/watch?v=UIkTZltCyFc
☝️Непадалёк ад мяжы з Літвою выставілі блокпост
Ён знаходзіцца на трасе М7, за 10 кіламетраў ад памежнага пераходу «Каменны Лог – Мядзінінкай». На блокпосце дзяжураць вайскоўцы 19-й механіхаванай брыгады, якія прыбылі ў гэтую лакацыю ў межах «комплекснай праверкі Узброеных сілаў РБ».
З тэхнікі на блокпосце знаходзяцца танк Т-72Б і БМП-2. Пра дагляд цывільных аўтамабіляў у гэтым месцы не паведамляецца.
💸 Аляксандр Кныровіч зноў занурыўся ў плынь эканамічных цудаў, якія ствараюць «крэпкія хазяйственнікі»
У свежым выданні праграмы «Атмасфера»:
🔍 Калі ў Беларусі нарэшце знойдуць багатыя радовішчы нафты? Лукашэнка стаміўся чакаць
🔍 Як Беларусь шчодра раздае падарункі Кубе ды іншым сяброўскім дзяржавам
🔍 Стагнацыя заводу ATLANT: страцілі ўжо нават расейскі рынак
🔍 Крызіс аграсядзібаў на Браслаўшчыне
🔍 У Беларусь ідзе турэцкая сетка фаст-фуду. Куды яшчэ? Беларусы і так спажываюць па 3 тысячы калорыяў на дзень!
🔍 Міністр інфармацыі пахваліўся «выдаюшчыміся» лічбамі айчыннага кнігадрукавання
🔍 Народзец зноў нечым незадаволены, ну колькі можна?
📍Следчы камітэт распачаў «спецвытворчасць» у дачыненні Павука, Маргарыты Ляўчук і яшчэ шэрагу людзей
Усім ім прапануюць добраахвотна з'явіцца па адрасе Берасце, вул. Пушкінская, 63 (там месціцца абласное ўпраўленне СК).
«Спецвытворчасць» распачатая ў дачыненні Веранікі Цапкалы, Вольгі Карач, Андрэя Павука і ягонай жонкі Вольгі, Маргарыты Ляўчук, Уладзіслава Наважылава (вакаліст Gods Tower), Анатоля Котава (былы супрацоўнік Адміністрацыі Лукашэнкі) ды яшчэ шэрагу асобаў.
👁 У інтэрнэт закінулі фэйкавую заяву Букінгемскага палаца пра смерць караля Брытаніі
Гэта адбылося каля гадзіны таму. Некаторыя СМІ адразу ж апублікавалі гэтую інфармацыю, аднак яна апынулася непраўдзівай – у афіцыйных сацсетках Букінгемскага палацу і ў топавых брытанскіх медыях ніякіх звестак пра смерць не было.
Цяпер Букінгемскі палац афіцыйна зняпраўдзіў чуткі пра смерць Чарлза III, адзначыўшы, што ён працягвае займацца «працоўнымі і прыватнымі справамі».
Не так даўно ў Чарлза III дыягнаставалі анкалагічнае захворванне.
💁🏻♂️ Ля берагоў Папуа-Новай Гвінеі шукалі аскепкі метэарыту, які нібыта ўпаў у 2014-м годзе. Аказалася, што тады зафіксавалі не гук падзення метэарыту, а гук рухавіка аўтамабіля
Каб высветліць гэта, спатрэбілася больш за 10 гадоў. Акіянаграфічная экспедыцыя, якая шукала парэшткі метэарыту на дне, арыентавалася на запісы сейсмічных хваляў, якія змянялі напрамак, дакладна супадаючы з дарогаю, што месцілася каля сейсмометра. Іншая група навукоўцаў прыйшла да высновы, што запісаныя сейсмометрам хвалі былі выкліканыя цяжкавіком, што праехаў па дарозе.
Новыя звесткі сведчаць аб тым, што насамрэч метэарыт упаў прыкладна на 100 міляў далей ад месца пошуку. А тое, што акіянографы дасталі са дна за 10 гадоў – не парэшткі метэарыту, а нешта іншае.
💱Курсы валютаў на 18 сакавіка
Долар і еўра зноў пайшлі ўверх, расейскі рубель працягвае падаць
#курсывалютаў
📍Вярхоўны суд РБ агучыў прысуд па справе карніка Хатыні Катрука
Яго прызналі вінаватым у генацыдзе беларускага народу (артыкул 127 КК РБ). Артыкул прадугледжвае пакаранне ад 12 да 25 гадоў пазбаўлення волі, альбо пажыццёвае зняволенне, альбо смяротнае пакаранне. Катруку «пашанцавала» – у сувязі з ягонай смерцю пакаранне яму наогул не прызначалі.
Уладзімір Катрук памёр амаль 10 гадоў таму.
🔍 Навошта лукашэнкаўцам паказальныя суды над памерлымі? Спрабавалі разабрацца тут.
🤡 Кіраўнік БПЦ знайшоў сувязь Бібліі і лукашэнкаўскай Канстытуцыі
Мітрапаліт Веньямін лічыць, што ў Новым Запавеце і ў сённяшняй Канстытуцыі прапісаны падобныя каштоўнасці.
«Важна, каб чалавек арыентаваўся на традыцыйныя хрысціянскія каштоўнасці, якія выкладзены ў Новым Запавеце. Мы бачым і ўдзячныя Прэзідэнту і тым, хто дапрацоўваў тэкст Канстытуцыі, што там замацаваны духоўна-маральныя каштоўнасці беларускага народу. Нам важна выконваць асноўны закон нашай краіны і іншыя законы».
Акрамя таго, Веньямін адзначыў ролю ў патрыятычным выхаванні дзяцей не толькі сям'і, а яшчэ і з боку мінабароны і сілавікоў.
Пуцін збіраецца застацца ў Крамлі яшчэ на 6 гадоў
Паводле вынікаў «выбараў», ён набраў рэкордныя 87,33% галасоў. Самую вялікую падтрымку Пуцін атрымаў ад Чачэніі – 98,99%.
У так званых ЛНР і ДНР за яго «прагаласавала» 94,12% і 95,23%. Амаль тыя ж лічбы і на новых акупаваных тэрыторыях.
«Кандыдату супраць вайны» Уладзіславу Даванкову дасталося нібыта 3,81% галасоў. Апазіцыйных кандыдатаў Надзеждына і Дунцову ўвогуле не дапусцілі да ўдзелу, а галоўнага суперніка Аляксея Навальнага месяц таму забілі ў турме.
💥 #галоўнае за 17 сакавіка
✔️ Двойчы за дзень быў абстраляны Белгарад: два чалавекі загінулі
✔️ На выбарчым участку ў Пермі пенсіянерка падарвала петарду. Ёй адарвала руку
✔️ На тэрыторыі вайсковай часткі ў Прыднястроўі дрон-камікадзэ знішчыў верталёт
✔️ Генконсульства РФ у Берасці «замінавалі» невядомыя
✔️ Блогер Ян Рудзік далучыўся да Палка Каліноўскага
✔️ У Гомлі мужчына завалок у пад'езд каня
#рэпрэсіі:
▫️Былога палітвязня затрымалі ў Маладзечанскім РАУС, калі ён прыйшоў туды адзначацца
▫️Сілавікі разграмілі кватэру анархіста Рамана Халілава, які даўно не жыве ў Беларусі
▫️Да беларуса, якога вінавацяць у падрывах чыгункі ў РФ, не пускаюць адвакатаў
💥 #галоўнае за 18 сакавіка
✔️ Афіцыйныя вынікі выбараў у РФ: Пуцін набраў больш за 87% галасоў і застанецца кіраваць яшчэ як мінімум на 6 гадоў. Разбіраем, што гэта значыць для Расеі ды свету
✔️ Мінабароны выклікае на зборы ваеннаабавязаных. А непадалёк ад мяжы з Літвою з'явіўся блокпост
✔️ Вярхоўны суд РБ асудзіў карніка Хатыні, які памёр амаль 10 гадоў таму. Пакаранне нябожчыку вырашылі не прызначаць
✔️ У Польшчы пачалі правяраць ІТ-кампаніі, супрацоўнікі якіх прыехалі ў краіну па візах PBH
✔️ Беларускі прадпрымальнік даў інтэрв'ю аўстрыйскім журналістам і расказаў пра катаванні ў засценках лукашэнкаўскага КДБ
✔️ У інтэрнэце «пахавалі» караля Чарлза III. Але ён не паміраў
✔️ Поўная версія нашага інтэрв'ю з Лёвам «Бі-2»
#рэпрэсіі:
▫️Сілавікі затрымалі папулярнага стрымера, які нават і блізка не быў «змагаром»
▫️Следчы камітэт распачаў «спецвытворчасць» у дачыненні Павука, Маргарыты Ляўчук і яшчэ шэрагу людзей. Павук патэлефанаваў у Следчы камітэт і задаў некалькі пытанняў
▫️У Горадні затрымалі мужчыну, бо ў яго на спіне была татуіроўка на ўкраінскай мове
🤯 Каталіцкая арганізацыя «Опус дэі» дзесяцігоддзямі прымушала дзяўчынак да рабскай працы
Пра гэта гаворыцца ў расследаванні газеты Financial Times. Дзяўчынкам не дазвалялася мець банкаўскія рахункі і нават глядзець тэлевізар.
Журналістка выдання Антонія Кандзі звязалася з 16 жанчынамі, якія працавалі ў «Опус дэі» у якасці хатняй прыслугі, а таксама паразмаўляла з чатырма дзясяткамі былых і цяперашніх членаў «Опус дэі» – большасць з іх пацвердзілі, што ў арганізацыі эксплуатавалася праца дзяўчынак.
😡 Паводле Financial Times, становішча памочніц у арганізацыі было «рабскім». Яны пазбаўляліся свабоды перамяшчэння, у большасці не было банкаўскіх рахункаў, ім не дазвалялася заводзіць сям'ю і нават глядзець тэлевізар.
☝️ Каталіцкая арганізацыя «Опус дэі» была заснавана ў Мадрыдзе ў 1928 годзе. Яна налічвае амаль 100 тысяч сябраў па ўсім свеце, у іх ліку высокапасадовыя палітыкі і бізнесмены. Вядомасць арганізацыя атрымала пасля выхаду ў свет рамана Дэна Браўна «Код Да Вінчы». Дарэчы, пісьменнік апісаў абʼяднанне як рэлігійную секту.
💔 Наталля Захаранка
Грамадзянка Украіны. Прадпрымальніца і валанцёрка. Пасля пачатку вайны перавозіла ў ЕЗ і Беларусь украінскіх уцекачоў, перадавала дакументы і лекі.
На пачатку ліпеня 2023 году Наталля знікла па дарозе ў Мазыр, дзе жыве яе сястра. Трывогу забіла дачка жанчыны: нумары і кантакты маці пасля перасячэння польска-беларускай мяжы сталі недасяжныя, а афіцыйныя органы маўчалі.
Высветлілася, што жанчыну затрымалі і абвінавачвалі ў шпіянажы на карысць Украіны паводле арт. 358 КК.
Наталлі прысудзілі 9 гадоў пазбаўлення волі. Да таго ж канфіскавалі яе мікрааўтобус і далі штраф у памеры 100 базавых велічыняў (4 тысячы беларускіх рублёў).
📩 Падтрымайце палітвязня: СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸ААН: рэпрэсіі ў Беларусі «могуць з’яўляцца злачынствамі супраць чалавечнасці»;
🔸 У Беларусі вынеслі першы вырак нябожчыку за генацыд беларускага народу;
🔸 Выбары ў Расеі – рэкордная яўка і рэкордныя «за» Пуціна. Беларуская і міжнародныя рэакцыі;
🔸Рамонт дарог па-беларуску;
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/watch?v=78SD8_1taBo
📺 Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.30 паводле менскага часу запрашаем да прагляду «Студыі Белсат» на YouTube-канале Белсат NEWS – абмяркоўваем актуальныя падзеі дня з нашымі гасцямі!
💬 « – А чего вы к нам прибыть не хотите?
– Так посадят же
– Да прям посадят!
– Посадят по-любому, мне Карпенков лично угрожал
– А кто такой Карпенков?»
Павук, даведаўшыся пра «спецвытворчасць» у дачыненні да сябе, патэлефанаваў ва ўпраўленне СК па Берасцейскай вобласці, каб даведацца імя следчага ды папрасіць арганізаваць працэс праз скайп.
Але ў IT-дзяржаве дамагчыся гэтага аказалася не так проста – бюракратыя апынулася мацнейшай 💁🏻♂️
🔹Беларускі прадпрымальнік даў інтэрв'ю аўстрыйскім журналістам і расказаў пра катаванні ў засценках лукашэнкаўскага КДБ
«Яны сказалі, што я магу лічыць, што мяне ўжо няма ў жывых і што мае дзеці нават не знойдуць маёй магілы», – распавёў Аляксандр Мураўёў.
Яшчэ да выніковага прысуду ў 2017 годзе Лукашэнка публічна заявіў, што пагражаў Мураўёву турмою, калі той не пойдзе на ягоныя ўмовы.
Чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
😈 Менскія школьнікі зладзілі «дыверсію» з супам
Паводле пракуратуры, два 14-гадовыя падлеткі скідвалі фасовачныя пакеты з 17-га паверха. Спачатку там была вада, а потым хлопцы вырашылі скідваць суп і нават фекаліі.
Адзін з пакетаў трапіў у лабавое шкло аўтамабіля і пашкодзіў яго. Агульная шкода склала амаль 4 700 рублёў. На школьнікаў завялі крымінальную справу за хуліганства.
Падлеткі віну прызналі. Цяпер іх чакае суд.
😡 Сілавікі арыштавалі папулярнага стрымера з Беларусі
Затрыманы – Віталь Казуноў. Ён рэдактар і аўтар гульнявых стрымаў на партале «iXBT games». Беларус збіраў на сваіх эфірах сотні тысяч гледачоў з усяго СНД.
ГУБАЗіК прымусіў блогера зняцца ў «пакаяльным відэа». Там ён быў вымушаны сказаць, што нібыта апублікаваў БЧБ-сімволіку ў 2020-м. Сілавікі таксама знайшлі скрыншот з дзяўчынай у нацысцкай форме (верагодна, з відэагульні). Цяпер за гэта яго хочуць абвінаваціць яшчэ і ў дэманстрацыі свастыкі.
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️ Мінабароны працягвае забіраць рэзервістаў на «праверку баявой гатоўнасці»
✔️ Даклад ААН: дзеянні рэжыму Лукашэнкі – злачынствы супраць чалавецтва
✔️ У Літве трэнуюцца на выпадак аварыі на БелАЭС
✔️ Вярхоўны суд РБ асудзіў мёртвага карніка Хатыні
✔️ П'яны мужчына напаў з нажом на наведнікаў бару ў Карэлічах
✔️ У Жлобіне ДАІшнікі спаймалі 16-гадовага падлетка, які кіраваў аўтамабілем нападпітку
✔️ Пуцін намаляваў сабе «элегантную перамогу» ў стылі Лукашэнкі
✔️ Анансуем вялікае інтэрв'ю з Лёвам «Бі-2»
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
☝️Францішак Багушэвіч − чалавек, які спрычыніўся да фармавання беларускай палітычнай нацыі і данёс да еўрапейцаў назву «Беларусь»
А зборнік ягоных вершаў «Дудка беларуская», надрукаваны лацінкай у Кракаве, вазіў кантрабандаю ў Вільню будучы кіраўнік Польшчы Юзэф Пілсудскі.
👀 Як склалася жыццё віленскага адваката, якога заўсёды цягнула да простага люду і ягоных праблемаў, глядзіце ў новым выпуску нашай праграмы «Вусы Скарыны»
💬 «Планавалася, што ўзоры будуць гатовыя да канца сакавіка. Маем адставанне прыкладна два тыдні. Затрымкі яшчэ будуць – мы робім гэта ўпершыню»
Прадстаўнік Аб'яднанага пераходнага кабінета ў замежных справах Валер Кавалеўскі расказаў у нашай студыі, калі чакаць выдачы «пашпартоў новай Беларусі», чаму ў гэтай справе ёсць затрымкі і якія арганізацыйный моманты вырашаюцца проста зараз.
Паслухайце, што ён кажа ⬆️
Цалкам размову глядзіце на YouTube-канале «Белсат NEWS»🎞
😡 Мінабароны пачынае правяраць сваю баегатоўнасць масавым прызывам
Гэтак каля 3000 хлопцаў былі вымушаны прыйсці ў ваенкаматы дзеля адпраўкі ў войска.
«У найкарацейшыя тэрміны прымем неабходную колькасць людзей. Падраздзяленні будуць укамплектаваныя і гатовыя выканаць задачы паводле прызначэння», – заявіў намеснік камандзіра 19-й брыгады.
Начальнік Генштабу Віктар Гулевіч заявіў, што правяранне боегатовасці нібыта ёсць адказам на вучэнні NATO.
У Еўропе прынялі першы ў свеце закон пра штучны інтэлект
Выкарыстоўваюць яго плануюць дзеля абароны правоў чалавека і дэмакратыі. Паводле закону, нейрасеткі працягнуць сачыць за людзьмі, але цяпер з сур'ёзнымі ўмовамі. Якімі?
Разабраліся тут 👇
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
☕️ Добрай раніцы, сябры!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺Колькі ў Беларусі расейскіх вайскоўцаў і вагнэраўцаў?
Праз VPN
Праект «Беларускі Гаюн» падлічыў, колькі ў нашай краіне застаецца пуцінскіх жаўнераў. Пачытайце, дзе яны знаходзяцца і чым займаюцца.
🔺Як прайшоў апошні дзень галасавання ў Расеі?
Праз VPN
Акцыя «Поўдзень супраць Пуціна», велізарныя яўкі і сотні здымкаў сапсаваных бюлетэняў: сабралі галоўныя вынікі «выбараў» прэзідэнта Расеі.
🔺Сібірскі батальён заявіў, што захапіў пасёлак у Белгародскай вобласці
Праз VPN
Антыпуцінскія вайсковыя фармаванні ўжо некалькі дзён ладзяць рэйды на тэрыторыі Расеі. Распавядаем, хто там ваюе і якія ставяць планы.
❗️Экслюзіў! Кавалак інтэрв'ю з Лёвам з «Бі-2»
«Я з'яўляюся вашым гледачом».
Цалкам інтэрвʼю з Ягорам «Лёва» Ботнікавым глядзіце ў хуткім часе на YouTube-канале «Белсат NEWS»🎞