☝️«Беларускі Гаюн»: расейскія ракеты, якія сёння абстрэльвалі Украіну, не праляталі праз беларускую паветраную прастору
Раней некаторыя ўкраінскія паблікі заявілі, што раніцай ракеты заляцелі ў Чарнігаўскую вобласць з Гомельскай.
🔍 Болей інфармацыі па спасылцы
📍Каманда Байдэна перад сваім сыходам можа абрубіць доступ да SWIFT расейскаму «Газпрамбанку»
У Еўропе санкцыі супраць банка не ўводзіліся, за выключэннем абмежаванняў з боку Вялікай Брытаніі.
🔍 Болей падрабязнасцей на нашай старонцы
⚔️ Лукашэнка ўзяўся ратаваць сельскую гаспадарку Віцебшчыны
💁🏻♂️ Так, у вобласці будуць будаваць новыя мяса-малочныя комплексы. Хаця тых жывёлаў, што ёсць, няма чым толкам карміць.
Раней беларускую вёску ўжо спрабавалі ўратаваць праз сістэму аграгарадкоў, аднак эфекты сумнеўныя: многія з іх дагэтуль стаяць пустыя.
👀 Зміцер Лупач у новым выданні сваіх фельетонаў разважае, чаму Лукашэнка ставіцца да сельскай гаспадаркі як да ваенных дзеянняў ды калі бясконцыя «бітвы за ўраджай» скончацца перамогаю
🔺Расейцы зноў зладзілі масаваны абстрэл Украіны
У выніку серыя выбухаў была зафіксаваная ў Кіеве, таксама выбухі прагрымелі ў Адэсе, Крывым Розе, Паўлаградзе, Вінніцы, Мікалаеве, Роўна, у Хмяльніцкай, Львоўскай, Закарпацкай і Івана-Франнкоўскай абласцях.
У выніку ўдараў два чалавекі пацярпелі ў Кіеве, у Мікалаеве два чалавекі загінулі, шасцёра параненыя.
Падрабязнасці чытайце ў нашым артыкуле
📍Лідары «Вялікай сямёркі»: «Мы стаім плячом да пляча з Украінаю»
Лідары краінаў «Вялікай сямёркі» пацвердзілі сваё «непахіснае падтрыманне» Украіны ў сувязі з тысячным днём ад пачатку поўнамаштабнага расейскага ўварвання:
«Мы, лідары краінаў G7, пацвярджаем нашае непахіснае падтрыманне Украіны, якое будзем працягваць столькі, колькі спатрэбіцца. Мы салідарныя з Украінаю ў яе барацьбе за суверэнітэт, свабоду, незалежнасць, тэрытарыяльную цэласнасць і ўзнаўленне. Мы таксама прызнаём уздзеянне расейскай агрэсіі на ўразлівых людзей ва ўсім свеце».
💥 #галоўнае за 16 лістапада
✔️На «Дажынках» у Клімавічах Лукашэнка прыгразіў «бамжам» і «дармаедам»
✔️Аліна Коўшык, якую прызначылі кіраваць «Белсатам», склала мандат Каардынацыйнай рады
✔️У Варшаве распачаўся фестываль «Pradmova» – чытайце наш рэпартаж
✔️20 беларусаў вызвалілі з рабства ў Падмаскоўі
✔️ЦВК расказала, колькі «ахвяраванняў» атрымалі на свае кампаніі «кандыдаты ў кандыдату»
✔️ У Кітаі студэнт заваліў экзамен і пасля гэтага забіў нажом восем чалавек у кампусе
✔️Майк Тайсан вярнуўся на рынг ва ўзросце 58 гадоў
#рэпрэсіі:
▫️Каго беларусы лічаць вінаватым у падзеях 2020 года? Вялікае даследаванне праваабаронцаў
▫️Былы амбасадар Украіны ў РБ назваў лічбу ўкраінцаў, затрыманых у Беларусі па «экстрэмісцкіх» артыкулах
▫️Наступствы хапуна ў Наваградку: прынамсі 6 чалавек застаюцца ў няволі, хоць ужо адбылі адміністратыўны арышт
🤯 У Кітаі студэнт заваліў экзамен і пасля гэтага забіў нажом восем чалавек у кампусе
Пра здарэнне, якое адбылося ў горадзе Ісін (усходняя частка Кітаю), паведамляе CNN. Акрамя 8 забітых, паліцыя налічыла таксама 17 параненых у выніку гэтага нападу.
Матывам злачынства стала тое, што маладзён «не здаў экзамен, у выніку чаго не атрымаў выпускны сертыфікат» і «незадаволенасць аплатаю стажыравання».
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Лукашэнка на «Дажынках»: хваліцца дасягненнямі, пагражае «бамжам і дармаедам»
🔸ЦВК назваў суму, якую «ахвяравалі» выбаршчыкі на кампанію Лукашэнкі
🔸Сталі вядомыя імёны некаторых вызваленых палітвязняў
🔸«Відэафлэшмобы» па ўказцы зверху. Чаму з'яўляюцца відэа накшталт «Надо!» і «шапачак з фольгі»?
🔸Беларуска-ўкраінскі Форум Астрожскіх
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
☝️У найбліжэйшы аўторак Варшава прыме важную сустрэчу міністраў, дзе абмяркуюць вайну ва Украіне
Сустрэча будзе арганізаваная па матывах нядаўняй тэлефоннай размовы Оляфа Шольца з Пуціным.
📍Вось хто возьме ў ёй удзел
😮 Беларусаў трымалі ў рабстве ў Падмаскоўі, прымушаючы працаваць на звалцы
Высветлілася, што многія з іх самі згаджаліся на працу, прапанаваную ў Гомельскай і Магілёўскай абласцях, але ў выніку апынуліся на смеццезвалішчы, дзе жылі ў цяжкіх умовах.
Выбрацца з гэтай складанай сітуацыі ім дапамаглі валанцёры.
📍Болей падрабязнасцей чытайце ў матэрыяле на старонцы
😨 На «Дажынках» у Клімавічах Лукашэнка прыгразіў «бамжам» і «дармаедам»
Ён заклікаў усіх «варушыцца» і працаваць.
📍Больш разгорнутыя цытаты па спасылцы
💬 «Быкаў быў адным з наймацнейшых антываенных пісьменнікаў. Кожная старонка, кожны радок Быкава – ён пра "ніколі больш"»
У Варшаве распачаўся фестываль «Pradmova», дзе гавораць пра беларускую літаратуру, ладзяць майстар-класы ды імпрэзы, дэманструюць тэатральныя пастаноўкі.
«Белсат» пабываў на першай дыскусіі – «Доўгая дарога ад Быкава». Наперадзе яшчэ шмат усяго цікавага.
📍Чытайце болей пра фестываль і пра тое, чым на ім можна заняцца
❄️ Трошачкі зімовага настрою: паглядзіце на першы снег у Беларусі
Чакалі такое надвор'е?
💬 «Амерыканец нават перапытаў: "Калі гэты фотаздымак будзе ў маіх сацыяльных сетках, мяне што, не пусцяць у Беларусь?"»
Каардынатарка Народных амбасадаў Беларусі Аляксандра Мамаева вырашыла пераадолець вядомы пешы шлях святога Якуба ў Іспаніі. І зрабіць гэта не моўчкі, а актыўна камунікуючы з іншымі пілігрымамі ды расказваючы ім пра Беларусь.
📍Як адбывалася ейнае падарожжа, чытайце на нашай старонцы
🫠 Уладзіслаў Бохан раскрывае таямніцы таго, як правёў свой пранк з шапачкамі з фольгі
🫠 Лукашэнка атрымаў меч Усяслава Чарадзея
🫠 Кандыдатапад: «суворая перадвыбарчая барацьба» ў Беларусі не пашкадавала Чаманадаву
🫠 Чаму «Ролтан» вяртаецца?
🫠 Вольга Бондарава ў інфекцыйнай лякарні
Міхась Зуй і Дзмітрый Есяневіч не стамляюцца здзіўляцца плыні крынжовых навінаў з Беларусі і свету.
👀 Глядзіце, што яны абмяркоўваюць у чарговым выпуску сатырычнай праграмы «Хай Так TV» на канале «Белсат LIFE»
❌«Стварае пагрозу нацыянальнай бяспецы»
З такім абгрунтаваннем Ганне Карпікавай адмовілі ў відзе на жыхарства ў Літве, куды яна прыехала да сваёй партнёркі, грамадзянкі Літвы.
Падстава такога рашэння міграцыйнай службы шакавала дзяўчыну. Пра тое, чаму Ганне адмовілі ў легалізацыі і наколькі такія выпадкі частыя для беларусаў суседняй краіны, – у нашым відэа👆
Цалкам новае выданне «ПраCвет» глядзіце на YouTube-канале «Белсат NEWS» ▶️
📍Хочаце як у Ісландыі? Там больш за палову работнікаў ужо перайшлі на 4-дзённы працоўны тыдзень
Аднак гэтая схема, паводле нашага эксперту, пасуе далёка не ўсім сферам і не ўсім краінам. Таму перспектыва займець лішні выходны пры захаванні той жа зарплаты ёсць у вас толькі пры пэўных умовах.
🔍 Чытайце на нашай старонцы вялікі аналітычны матэрыял пра тое, як тэхналогіі змяняюць падыход да арганізацыі працы ў свеце
🤯Прадукт стагоддзя ад МТЗ: казка пра сякеру BELARUS
Як сталася так, што флагман беларускага машынабудаўніцтва выпусціў сякеру, і як яе рэклама ператварылася ў рэкламу Лукашэнкі, глядзіце ў новым выданні праграмы «Навіны з будучыні».
❓Хто дапаможа беларусам, якія жывуць ва Украіне?
Такое пытанне абмяркоўвалася на форуме Астрожскіх, які ўчора пачаўся ў Кіеве.
Распавядаем, што там адбывалася, паглядзіце!
Добрай нядзелі, сябры!
Гэта дастаўка ранішняй прэсы! Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔹Беларусы прагнуць правасуддзя над вінаватымі ў рэпрэсіях, а не помсты
Праваабаронцы распавялі, каго беларусы найперш вінавацяць у рэпрэсіях і ці вераць, што тыя панясуць адказнасць.
🔹«Дасюль мала хто ведае, што адбываецца ў Беларусі»
Беларуска прайшла 315 кіламетраў, каб распавесці свету пра палітвязняў.
🔹Кітай упершыню паставіў Расеі зброю
ЕЗ і ЗША рыхтуюць санкцыі.
#штопачытаць
📍У Амурскай вобласці затрымліваюць грашовую дапамогу былым старшыням мясцовай Думы
📍Карэйскі нож у спіну: як замежныя байцы замянілі айчынных у тыле
📍Лаўроў паскардзіўся, што ягоны самалёт не хочуць запраўляць
📍Расейцы сталі купляць больш...Ролс-Ройсаў
👀 Гэтыя і яшчэ шмат іншых тэмаў − у свежым выпуску шоу «Вечаровы шпіль». Ён ужо з'явіўся на нашым канале «Вот Так» і чакае вашых праглядаў!
🔹Кіраўнік самаабвешчанай Абхазіі выказаў гатовасць сысці ў адстаўку на фоне пратэстаў. Але высунуў адну ўмову
Сваю заяву Аслан Бжанія зрабіў падчас сустрэчы з прыхільнікамі ў роднай вёсцы Тамыш
📍Што ён сказаў – чытайце на нашым сайце
🤔 Каго беларусы лічаць вінаватым у падзеях 2020 года? Вялікае даследаванне праваабаронцаў
Падчас даследавання былі пастаўленыя тры асноўныя задачы: усталяваць пералік вінаватых у несправядлівасці, вызначыць, чым ёсць справядлівасць адносна асноўных суб’ектаў, а таксама вывучыць досвед, матывацыю і перашкоды для дасягнення справядлівасці, як тое бачаць людзі, якія прайшлі праз катаванні і жорсткае абыходжанне.
📍Вось якія вынікі былі атрыманыя даследчыкамі
☝️Былы амбасадар Украіны ў РБ назваў лічбу ўкраінцаў, затрыманых у Беларусі па «экстрэмісцкіх» артыкулах
Ігар Кізім сцвярджае, што звычайна прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі не паведамляюць украінскім уладам пра затрыманні грамадзянаў гэтай краіны.
📍Падрабязнасці глядзіце ў нас на старонцы
У Парыжы ўладальнік рэстарану ўзяў у закладнікі ўласных падначаленых
Паводле звестак BFMTV, ён утрымлівае мінімум чацвярых чалавек. Усе яны належаць да персаналу ўстановы. Гасцей рэстарану сярод закладнікаў няма.
На месцы працуе паліцыя. Высветліць матывы захопніка пакуль не атрымалася. Таксама невядома, ці ёсць у яго зброя.
🔹Аліна Коўшык, якую прызначылі кіраваць «Белсатам», склала мандат Каардынацыйнай рады
Лідарства ў фракцыі яна перадала Валеру Мацкевічу.
Да сыходу ў палітыку Аліна Коўшык таксама працавала на «Белсаце» (цягам 15 гадоў).
📍Чытайце на старонцы
☝️Пасля хапуну ў Наваградку прынамсі 6 чалавек застаюцца ў няволі
Нашыя крыніцы паведамляюць, што гэтыя людзі адбылі адміністратыўны арышт, аднак іх працягваюць трымаць за кратамі.
📍Вось што вядома яшчэ
🎞 Робаты і людзі: сябры ці ворагі?
Калі вам цікава паразважаць пра найбліжэйшую будучыню, падрыхтуйцеся да падарожжа ў свет, дзе тэхналогіі сутыкаюцца з чалавечнасцю. І дзе робат можа быць вашым найлепшым сябрам... або найгоршым кашмарам!
Захавайце сабе падборку фільмаў, каб не згубіць ☝️
🧐 Слова «яда» няма ў беларускай мове?
А вось і ёсць! Што яно азначае і як правільная яго ужываць, глядзіце ў нашым відэа ад праграмы «Мова Нанова»!
Паглядзець праграму цалкам можна ў плэй-лісце «Мова Нанова» на YouTube-канале «Белсат LIFE»
🤪 ЦВК: Лукашэнку на выбары ахвяравалі больш за 400 тысяч рублёў
Паводле ведамства, з іх ужо патрачаны 13 221 рубель.
Таксама ЦВК сцвярджае, што Алегу Гайдукевічу ахвяравалі 200 рублёў, Вользе Чамаданавай, якая знялася з выбараў – 2400 рублёў. А вось Ганне Канапацкай, як і астатнім двум удзельнікам кампаніі, якія цяпер збіраюць подпісы за вылучэнне ў кандыдаты, не ахвяравалі нічога.