👆 Учора дыктатар паабяцаў вызваліць частку палітвязняў. Але каго ён выпусціць насамрэч?
Амністыя, якую анансавалі яшчэ 11 студзеня, набыла канчатковую форму: 3 ліпеня быў афіцыйна апублікаваны закон «Аб амністыі», які Аляксандр Лукашэнка падпісаў днём раней. Закон не тычыцца большай часткі палітычных зняволеных.
Пачытайце, каго закране амністыя.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
😊 Энергетыкі дапамаглі буслянятам вярнуцца дадому
Пазаўчорашняя бура, якая наляцела ўвечары на Холмічы (Берасцейскі раён), разбурыла гняздо з птушанятамі.
Энергетыкі паднялі яго і паставілі на спецыяльнай платформе, а супрацоўнікі МНС злавілі буслянят ды вярнулі іх у гняздо.
💥 #галоўнае за 2 ліпеня
✔️Лукашэнка заявіў, што праз некалькі дзён на волю выйдуць некаторыя палітвязні. Ён удакладніў, што гэта будуць людзі з анкалагічнымі захворваннямі
✔️Валер Кавалеўскі назваў прычынаю сыходу з Аб'яднанага пераходнага кабінету супярэчнасці са Святланай Ціханоўскай
✔️Што стане з легітымнасцю Святланы Ціханоўскай у 2025 годзе? Чытайце нашую аналітыку
✔️Віктар Орбан наведаў Кіеў упершыню з 2012 года. Ён прапанаваў Зяленскаму спыніць агонь па цяперашняй лініі фронту
✔️У панядзелак на КПП «Тэрэспаль-Берасце» бегаў цалкам аголены мужчына. Вось падрабязнасці
✔️Казахстанскі апазіцыянер, у якога стралялі ў Кіеве два тыдні таму, памёр у шпіталі
✔️У Партызанскім раёне Менску правялі «плац-парад дзіцячых садкоў»
✔️У Полацку на сцяне 9-павярховіка стварылі мурал з выяваю Усяслава Чарадзея
#рэпрэсіі:
▫️Фаната салігорскага «Шахцёра» затрымалі за тату з надпісам «ACAB». Сілавікі чамусьці прыехалі на бусіку з расейскімі нумарамі
▫️За перадачы і грашовыя пераводы палітвязням пачалі судзіць жыхарку Берасця. Ёй інкрымінуюць «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»
▫️Палітзняволены анархіст Ігар Аліневіч патрапіў у шпіталь для вязняў у Калядзічах. Прычына невядомая
🔺Забойства трохгадовага дзіцяці ў Слуцку: новы суд у справе
На лаве падсудных – два міліцыянты, якіх вінавацяць у бяздзейнасці і нядбайнасці.
📍На сайце ўраду з'явіўся спіс відаў дзейнасці, дазволенай індывідуальным прадпрымальнікам. У пералік не патрапілі некаторыя папулярныя паслугі
Напрыклад, там адсутнічаюць маркетынгавыя і юрыдычныя паслугі, гуртовы гандаль. ІПшнікам, якім не пашанцавала, давядзецца або рэгістраваць юрыдычную асобу, або закрывацца. Часу на тое, каб прыняць рашэнне, яшчэ шмат – да канца 2025 года.
Чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
☝️Лукашэнка анансаваў выхад на волю некаторых палітвязняў «праз некалькі дзён»
«На волю выйдуць вельмі цяжкахворыя, як пішуць, нашы, якія не паспелі збегчы і знаходзяцца ў месцах на такіх аддаленых, якія ламалі і разбуралі краіну ў 2020 годзе. Але гэта, сапраўды, цяжкахворыя. У асноўным, з ракавымі захворваннямі», – заявіў самаабвешчаны кіраўнік Беларусі, выступаючы сёння перад сваімі прыхільнікамі.
Чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
☝️Палітзняволены анархіст Ігар Аліневіч знаходзіцца ў шпіталі для вязняў у Калядзічах
У сувязі з чым ён туды патрапіў – пакуль невядома. Пакаранне Аліневіч адбывае ў жодзінскай турме.
Чытайце болей:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🇱🇹 «Зубы дракона», прастора для дронаў, нямецкая брыгада: як плануюць абараняць Вільню на выпадак агрэсіі з боку рэжыму Лукашэнкі
План палітыкі па абароне літоўскай сталіцы сёння прэзентаваў мэр Вільні Валдас Бенкунскас.
Чытайце на сайце:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
👆«Гэта была інтрыга Расейскай імперыі. Прыклад тагачаснай гібрыднай вайны»
Расейская імперыя ўпершыню анексавала Крым у 1783 годзе. Ужо тады Расея пры захопе чужых тэрыторыяў прымяняла механізмы гібрыднай вайны, якім еўрапейская дыпламатыя не мае што супрацьпаставіць і сёння.
Як з акупацыяй Крыма звязаныя падзелы Рэчы Паспалітай і захоп беларускіх земляў? Чаму гісторыя паўтарылася ў ХХІ стагоддзі?
▶️ Глядзіце ў праграме «Intermarium» на YouTube-канале «Белсат HISTORY»
⚽️ EURO 2024: Францыя і Партугалія ледзь-ледзь прапаўзлі ў чвэрцьфінал
Асабліва прымусілі нервавацца сваіх заўзязатараў партугальцы, якія выбілі сціплую Славенію толькі ў серыі пенальці. Пры гэтым у дадатковы час Партугалія атрымала права на пенальці з гульні – легендарны Крыштыяну Раналду не рэалізаваў яго. Слёзы ветэрана зборнай Партугаліі пасля гэтай няўдачы бачыў увесь свет.
Сёння стадыя 1/8 фіналу на EURO скончыцца матчамі Румынія-Нідэрланды і Аўстрыя-Турцыя.
Чытайце чарговы агляд з чэмпіянату Еўропы на сайце:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
📍Казахстанскі апазіцыянер, у якога стралялі ў Кіеве два тыдні таму, памёр у шпіталі
Замах на Айдаса Садыкава быў здзейснены 18 чэрвеня ў Шаўчэнкаўскім раёне Кіева: невядомы стрэліў у актывіста, калі той знаходзіўся ў аўтамабілі. Садыкаў атрымаў цяжкія раненні і трапіў у рэанімацыю.
Пра смерць Садыкава напісала ягоная жонка.
Чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🤔 Які статус будзе мець Святлана Ціханоўская пасля жніўня 2025 года?
Пытанне «легітымнасці Святланы Ціханоўскай» ужо сёння даволі актыўна абмяркоўваецца ў медыйнай прасторы – як сярод яе апанентаў, так і сярод прыхільнікаў. Можна меркаваць, што ў хуткім часе «праблему 2025 году» будзе педаляваць і прапаганда.
Чытайце нашую аналітыку на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💱 Курсы валютаў на 2 ліпеня
Еўра досыць істотна падаражэў, дадаўшы амаль 4 капейкі. Долар умацаваўся на 2 капейкі.
А вось расейскі рубель страціў 1,5 капейкі.
#курсывалютаў
📍Украінскія ўлады здолелі вырваць з лукашэнкаўскіх турмаў сваіх грамадзянаў. Ці можна чакаць ад іх спрыяння ў вызваленні беларускіх палітзняволеных?
На мінулым тыдні ва Украіну вярнуліся пяцёра яе грамадзянаў, якія знаходзіліся ў зняволенні ў Беларусі. Сярод іх быў і Мікалай Швец, якога абвінавачвалі ў датычнасці да дыверсіі ў Мачулішчах.
Чаму Лукашэнка пагадзіўся адпусціць Швеца ды іншых украінцаў і ці ёсць хоць малая верагоднасць, што Кіеў паспрабуе дапамагчы вызваліць палітвязняў-беларусаў?
Чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
😨 Па «Варшаўскім мосце» бегаў цалкам аголены мужчына
Відавочцы сцвярджаюць, што ён вылез з кустоў, пералез праз агароджу ды пабег уздоўж чаргі аўтамабіляў з польскага на беларускі бок. Польскія памежнікі аклікнулі яго, аднак мужчына не адрэагаваў.
Пазней незвычайнага парушальніка мяжы затрымалі на беларускім баку. Яго збіраюцца прыцягнуць да адказнасці за незаконны пераход мяжы ды парушэнне заканадаўства аб прававым статусе замежных грамадзянаў. Цяпер мужчына знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання.
📍Экспертыза паказала, што гэты чалавек знаходзіўся пад уздзеяннем наркотыкаў. Жаданне цалкам распрануцца часта ўзнікае пасля ўжывання так званай «солі» (група сінтэтычных наркотыкаў), бо ў стане змененай псіхікі такія людзі думаюць, што адзенне на іхным целе рухаецца ды ўяўляе для іх пагрозу.
❗️ Дзяўчынка, якую шукалі ў Камянецкім раёне, загінула
Сёння ноччу 4-гадовую Маю Любімцаву знайшлі ў штучным вадаёме на тэрыторыі аднога з аграпрадпрыемстваў.
Нагадаем, дзяўчынка пражывала ў аграгарадку Пелішча Камянецкага раёна і 1 ліпеня сышла з двара ўласнага дому. Пошукі дзяўчынкі былі пачаты практычна адразу. Яны працягваліся больш за суткі.
Добрага дня, сябры! Зычым вам файнага дня і прапануем пачытаць найцікавейшыя матэрыялы, якія вы маглі прапусціць.
🗞 Лукашэнка паабяцаў вызваліць цяжкахворых. Хто з палітвязняў уваходзіць у гэтую катэгорыю?
Агулам ПЦ «Вясна» вядома не менш чым пра 254 палітвязняў, якія знаходзяцца за кратамі ў асаблівай рызыцы. Як мінімум 91 чалавек пакутуе на цяжкія захворванні. Прынамсі 16 палітвязняў маюць інваліднасць.
🗞 «Глядзець на яго было балюча». Былая палітзняволеная расказала пра сустрэчу з Ціханоўскім на этапе
Былая палітзняволеная Алеся Буневіч спаткала Сяргея Ціханоўскага на этапе, і, як прызнаецца, не пазнала б яго, «каб не голас і размова пра грошы за канапай».
🗞 «Вось да чаго мяжа давяла. Усе здзічэлі». У чарзе з Польшчы ў Беларусь даводзіцца стаяць амаль содні
Падчас абмеркаванняў чэргаў на мяжы ў Telegram-чатах акцэнт ссунуўся на ўезд у Беларусь з Польшчы, хоць звычайна часцей пісалі пра чэргі з боку Берасця.
#штопачытаць
💔 Дзмітрый Каханоўскі
Супрацоўнік «Белтэлекаму» з Магілёва, быў затрыманы на працоўным месцы 28 кастрычніка 2021 года. Мае дзіця.
Згодна з абвінавачваннем, ён нібыта здабываў з базы асабістыя дадзеныя сілавікоў, дзяржслужачых, суддзяў. Следства сцвярджае, што ўсяго было 46 падобных эпізодаў.
Суддзя Яўген Буруноў прызнаў палітвязня вінаватым і прызначыў яму 6,5 гадоў зняволення ва ўмовах агульнага рэжыму.
📩 Падтрымайце палітвязня: ПК № 1. 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8
🤯 Рэжым Лукашэнкі рыхтуецца да вайны супраць Украіны?
Спыталі экспертаў, што адбываецца на мяжы ☝️
🔍 Актыўней за ўсіх па «бязвізе» ў Беларусь ездзяць літоўцы
З пачатку году грамадзяне Літвы заязджалі ў нашую краіну амаль 50 тысяч разоў. У любым выпадку лічба вельмі сціплая, аднак на фоне іншых замежнікаў з Еўразвязу выглядае рэкорднай.
Грамадзяне Польшчы ездзілі за згаданы перыяд радзей за іншых – усяго 23,4 тысячы наведванняў.
Болей статыстыкі:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 «Захаду не церпіцца ўцягнуць нас у вайну» – гарачая сітуацыя на мяжы з Украінай
🔸 Ад палітвязня Рыгора Кастусёва два месяцы як няма ніякай інфармацыі
🔸 У Камянецкім раёне шукаюць зніклую чатырохгадовую дзяўчынку
🔸 Непагадзь накрыла Беларусь. На некалькі гадзінаў спазняліся цягнікі, за содні электрычнасць адключалі ў 788 населеных пунктах
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/gnbhCpNG2PA
📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.25 па менскім часе запрашаем да прагляду «Белсат Zoom» – агляд галоўных навінаў дня, агляд надворʼя, спартовых навінаў!
🧙 Яны называюць сябе баявымі ведзьмамі ды трэнуюцца абараняць неба
На Кіеўшчыне фармуюць жаночыя мабільныя агнявыя групы ☝️
🔸Былая палітзняволеная, якая неяк сустрэла на этапе Сяргея Ціханоўскага, расказала, як ён выглядаў
«Глядзець было балюча, але ўнутраная моц адчувалася. Ён не складае рук».
Чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
😐 Нахабнасць «пасярэднікаў», якія «дапамагаюць» з візамі, расце: ужо бяруць пад 2 тысячы рублёў
Як сцвярджаюць нашыя чытачы, функцыя відэаверыфікацыі на сайце «VFS Global» завісае, калі выбіраеш вольны часовы слот. Калі паспрабаваць зноў, то месцаў на запіс ужо няма.
Такім чынам некаму і нейкім чынам усё ж удаецца прайсці гэтую верыфікацыю. У махлярстве падазраюць візавы цэнтр, які, імаверна, нелегальна дае магчымасць запісацца з дапамогаю пасярэднікаў.
Чытайце падрабязней:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
📷 Фотафакт: у Партызанскім раёне Менску правялі «плац-парад дзіцячых садкоў»
Дзіўнаватае мерапрыемства пад назваю «Нашчадкі перамогі» прайшло пры ўдзеле чыноўніц з раённай адміністрацыі.
На здымках відаць, што дзеці маршыравалі строем у форме, стылізаванай пад вайсковую і міліцэйскую. Некаторыя былі з плюшавымі цацкамі.
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️Наступствы непагадзі ў Беларусі: вырваныя з коранем дрэвы, залітыя вуліцы, паваленыя слупы ЛЭП ⬆️
✔️Напярэдадні 3 ліпеня міліцыя ў Беларусі перайшла на ўзмоцнены рэжым
✔️МЗС РБ прыгразіла Еўразвязу «асіметрычнымі мерамі» ў адказ на новыя санкцыі
✔️Валер Кавалеўскі патлумачыў свой сыход з АПК супярэчнасцямі са Святланай Ціханоўскай
✔️МУС Расеі абвясціла ў вышук Валерыя Сахашчыка і Вадзіма Пракоп’ева
✔️Віктар Орбан прыехаў у Кіеў
✔️У Беларусі зноў на 1 капейку падаражэла паліва
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🙃 У Беларусі з'явілася жаночая марская пяхота? Не, так выглядае падрыхтоўка да параду 3 ліпеня
У Менску жанчынам давялося маршыраваць пад праліўным дажджом.
Як гэта пракаментаваць – прыдумайце самі. У нас проста скончыліся словы 💁🏻♂️
🤩 Мурал з выяваю князя Усяслава Чарадзея ўпрыгожыў сцяну полацкага 9-павярховіка
Побач з князем на мурале – сокал, воўк ды чорны кот. Кожная з гэтых жывёлаў мае сваё сімвалічнае значэнне: сокал сімвалізуе ў народнай традыцыі ўладу, перамогу і сонца, кот звязаны са светам містыкі, а воўк асацыюецца са свабодаю.
Эскіз мурала быў створаны студэнткай-выпускніцаю Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Аляксандрай Прымаю. А непасрэдна на сцяну яго нанеслі мастакі з Пінску Яўген Сасюра і Сяргей Рысакоў. На гэта яны вытрацілі ўсяго 5 дзён.
💬«Святлана Ціханоўская мусіць мець побач тых асобаў, якія цалкам падзяляюць ейныя падыходы»
Валер Кавалеўскі назваў прычынаю свайго сыходу з Аб'яднанага пераходнага кабінету супярэчнасці, якія ўзніклі падчас працы са Святланай Ціханоўскай.
Пры гэтым ён зазначыў, што да адстаўкі не маюць ніякага дачынення праблемы з праектам пашпарту «Новай Беларусі».
Чытайце падрабязней:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
☝️Польшча падоўжыла на паўгода спрошчаны парадак атрымання праязнога дакумента для беларусаў
Гэты дакумент неабходны нашым суайчыннікам, у якіх скончыўся тэрмін дзеяння беларускага пашпарту, а паехаць абмяняць яго на новы яны не могуць з палітычных прычынаў.
Чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN