💥 #галоўнае за 5 траўня
✔️ Праваслаўныя вернікі сёння адзначаюць Вялікдзень
✔️ Вялікдзень у праваслаўнай і каталіцкай традыцыях амаль заўсёды адзначаецца ў розныя дні. Чаму так?
✔️ Уявілі, як мог бы скласціся лёс Ісуса Хрыста ў Беларусі. Фотафантазія
✔️ Прааналізавалі злітую «базу даносаў» КДБ. Насамрэч там ёсць не толькі «класічныя» даносы, а шмат чаго яшчэ
✔️ Улады Менску адмовіліся рэгістраваць «Несмяротны полк» у якасці грамадскай арганізацыі. Актывісты-камуністы пайшлі ў суд
✔️ У Бразіліі – магутная паводка, ёсць ахвяры
✔️ 205 гадоў таму нарадзіўся выбітны беларуска-польскі кампазітар Станіслаў Манюшка
#рэпрэсіі:
▫️Мінюст узяўся за ліквідацыю аб'яднанняў стаматолагаў і таварыства інвалідаў
▫️Асуджанаму на 19 гадоў калоніі анархісту Дзмітрыю Разановічу дадалі да тэрміну яшчэ 9 месяцаў
🤬 Людзі дыктатара абдзіраюць «Беларусь» на курорце ў Краснай Паляне. Працяг расследавання пра махлярства рэжыму з зямельнымі ўчасткамі
Парк «Фруктовы сад» і гатэль «Беларусь» у элітным пасёлку ў Расеі належыць беларусам. Аднак рэжым прадаў гэтую зямлю за капейкі, каб збудаваць апартаменты, якія будзе прадаваць па звышкоштах.
Грошы, зразумела, пойдуць не на патрэбы падаткаплацельшчыкаў, а ў кішэню дыктатара і прыбліжаных.
Глядзіце працяг гісторыі зямельнага махлярства рэжыму ў Краснай Паляне ☝️
📍Эканамічны прагноз для Беларусі ад BEROC: намінальны заробак падрасце, але рост эканомікі запаволіцца да нуля
Яшчэ эканамісты чакаюць, што Нацбанк пачне паволі закрываць лавачку з таннымі крэдытамі. Сёлета сярэдняя стаўка новых рынкавых пазыкаў складзе 10,7%, а налета будзе 12,8%.
Чытайце болей на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🔴 Нядзельнае вечаровае шоў «Тыдзень»
У сённяшнім выданні:
🔸Працяг расследавання пра махлярства рэжыму з зямельнымі ўчасткамі. Зараз гаворка пойдзе пра надзел каля гатэлю «Беларусь», на якім дыктатар заробіць з паўмільярда долараў;
🔸База даносаў КДБ – мы вярнуліся ў 30-я альбо наадварот гэта сведчыць пра здаровы стан грамадства?
🔸Украіна рыхтуецца да перамоваў з РФ ці яе прымушаюць?
🔸Адмысловы фонд па рэабілітацыі былых палітвязняў. Якія патрэбы існуюць у палітвязняў, што выходзяць на свабоду?;
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/watch?v=MLqR6MFRivk
📍Лукашэнка вырашыў раптоўна праверыць войскі супрацьпаветранай абароны
Гэта сапраўды была раптоўная і сур'ёзная праверка ці чарговая «паказуха»?
І ці зможа нешта зрабіць супрацьпаветраная абарона РБ у выпадку абстрэлу амерыканскімі ракетамі ATACMS? Паслухайце, што кажуць нашыя эксперты ⬆️
💁🏻♂️ Мінюст узяўся за ліквідацыю аб'яднанняў стаматолагаў і таварыства інвалідаў
Ліквідаваць хочуць Беларускае артадантычнае грамадскае абʼяднанне і Беларускае грамадскае абʼяднанне стаматолагаў. Абодва існуюць больш за 20 гадоў.
Таксама знішчыць пастанавілі Беларускае таварыства інвалідаў «Рэабілітацыя», якое існуе з 2010 года.
Чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🔸Уявілі, як мог бы скласціся лёс Ісуса Хрыста ў Беларусі
Палітычныя рэпрэсіі – тое, што практыкуюць дыктатары ды іхныя рэжымы на працягу тысячагоддзяў. Сёння, у праваслаўных Вялікдзень, варта ўзгадаць, што і Ісус Хрыстос быў асуджаны да смяротнага пакарання паводле палітычнага абвінавачвання. За тое, што ладзіў «несанкцыянаваныя масавыя акцыі», «распальваў іншую сацыяльную варожасць» у дачыненні да цэлых групаў насельніцтва кніжнікаў і фарысеяў, агулам «падрываў законы і традыцыйныя каштоўнасці».
Паспрабавалі ўявіць, як маглі б выглядаць апошнія дні зямнога жыцця Хрыста на вуліцах беларускай сталіцы.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🔹Вялікдзень у праваслаўнай і каталіцкай традыцыях амаль заўсёды адзначаецца ў розныя дні. Чаму так?
Сёлета розніца ў святкаванні Вялікадня паміж каталікамі (а таксама пратэстантамі) і праваслаўнымі склала ажно 5 тыдняў. Кожны год гэтая розніца змяняецца.
Якія гістарычныя карані ў гэтай сітуацыі і ці змогуць калісьці каталікі з праваслаўнымі прыйсці да адзінага дня святкавання аднаго з найважнейшых хрысціянскіх святаў?
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🕸 Павук (разам са сваім альтэр-эга Яўгенам Бубенцовым з таемнага Камітэта грамадзянскага кантролю) зноў тэлефануе ябацькам, каб задаць некалькі нязручных пытанняў
Як звычайна, змястоўныя размовы атрымаліся мала з кім, але настойлівасць блогера ўсё ж дала свае вынікі.
👀 Глядзіце і слухайце новае выданне «Шухер шоу» на канале «Белсат LIFE»
🥮🥚З нагоды Вялікадня ў нашай праграмы «Мова Нанова» – спецыяльнае святочнае выданне!
У ім суразмоўцам Віктара Шукеловіча стаў святар і выкладчык Андрэй Кузьма.
❓Як жыве беларуская мова ў польскай праваслаўнай царкве?
❓Як на Вялікдзень захаваць святочный настрой, калі навокал столькі несправядлівасці?
❓Чаму некаторыя царкоўныя людзі падбухторваюць да вайны?
👀 Глядзіце свежы выпуск «Мовы Нанова» на канале «Белсат LIFE»
🐵 Сам сабе доктар
Чалавекападобная малпа самастойна апрацавала небяспечную рану. Глядзіце, чаму гэты выпадак прыцягнуў увагу навукоўцаў👆🏻
Святлана Ціханоўская павіншавала беларусаў з Вялікаднем
5 траўня праваслаўныя беларусы адзначаюць Вялікдзень. Лідарка дэмакратычных сілаў павіншавала ўсіх, хто адзначае гэтае свята, і нагадала пра тое, што Ісус Хрыстос таксама цярпеў за праўду, як і многія беларусы, якія знаходзяцца за кратамі або не могуць вярнуцца на радзіму з-за палітычнага пераследу.
І сёння, калі мы часам з сумневам пытаемся, дзе ж Бог, мы павінны верыць, што Ён побач з намі. Ён дае нам сілу і веру годна прайсці наш шлях, і няхай гэтая вера ўмацуе кожнага з нас.Читать полностью…
💥 #галоўнае за 4 траўня
▫️Расейскае войска працягвае тэрарызаваць Харкаў.
▫️Былы кіраўнік МУС Юрый Караеў паразважаў на тэму шкоды дэмакратыі для беларусаў.
▫️Украіна выступіла супраць беларускіх весляроў на Алімпіадзе.
▫️У Беларусі з'явілася новая схема ашуканцаў.
▫️Зяленскі і Парашэнка з'явіліся ў расейскім вышуку.
▫️Сілавікі затрымалі беларуса, які ў 2020-м уключаў песню «Перамен».
▫️Прэзідэнт Літвы не будзе накладаць вета на закон аб санкцыях супраць беларусаў і расейцаў.
🇱🇹 Гітанас Наўседа не будзе накладаць вета на закон аб санкцыях супраць беларусаў і расейцаў
Ён аргументаваў гэта тым, што ў выпадку вэта «маецца шанец, што санкцыі ўвогуле перастануць дзейнічаць».
«Менш за ўсё ў цяперашняй сітуацыі я хацеў бы, каб мы аслабілі нашыя санкцыі адносна гэтых дзвюх недружалюбных краінаў», – сказаў ён.
Нагадаем, 25 красавіка Сейм Літвы працягнуў на год санкцыі супраць грамадзянаў Расеі і Беларусі. Аднак прапанову ўвесці новыя абмежаванні для беларусаў літоўскія парламентарыі не падтрымалі.
Праз гэтую турму за 200 гадоў прайшла незлічоная колькасць выбітных беларусаў
Чым вядомая «Валадарка» і чаму з яе трэба зрабіць музей&
❗️ Кітай мае намер працаваць з Францыяй для «вырашэння ўкраінскага крызісу»
Пра гэта заявіў лідар Кітая Сі Цзінь Пін.
Мы маем намер працаваць з Францыяй і ўсёй міжнароднай супольнасцю, каб знайсці правільныя шляхі вырашэння крызісу
📌 Старшыня КНР Сі Цзінь Пін прыбыў у Францыю
Гэта яго першы візіт у Еўропу за апошнія 5 гадоў.
☝️ Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон не скрывае, што хоча паспрабаваць перацягнуць Кітай на свой бок адносна стасункаў з Расеяй.
Ці атрымаецца ў яго здзейсніць свае амбітныя планы з улікам таго, што паміж Еўропай і Кітаем зараз ідуць гандлёвыя спрэчкі 👇
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🇧🇷 У Бразіліі – магутная паводка, ёсць ахвяры
Прычынаю сталі працяглыя залевы ў адным са штатаў. На гэты момант колькасць ахвяраў ужо перавысіла 50 чалавек, шмат людзей зніклі без вестак.
🐻❄️ У Берасці на Вялікдзень свая атмасфера
Да царквы, каб пасвяціць яйкі, прыйшоў «мядзведзь». Глядзіце, чым гэта скончылася 👀
Чаму распадаюцца сем'і беларусаў?
Сваёй здагадкаю ў ток-шоу «План: Б» падзяліўся шматдзетны бацька Ілля Дабратвор (і выклікаў абурэнне гасцей студыі). Што ж насамрэч адбываецца з жанчынаю пасля разводу, тлумачыць псіхолаг.
🎬 Поўнае выданне пра становішча з разводамі ў беларускіх семʼях глядзіце на YouTube-канале «Белсат NEWS»
😬 Кляшчы атакуюць! Вось як абараніцца ад іх
Сабралі найбольш эфектыўныя парады ў адным відэа ⬆️
📷 «Прылёт» па Адэсе, пратэсты ў Грузіі, бенгальскі тыгр і вавёрачкі
Найлепшыя фатаздымкі тыдня ў нашай традыцыйнай падборцы.
🎼 Дзякуючы яму ў оперы прагучала беларуская мова
Сёння дзень народзінаў Станіслава Манюшкі. Знакаміты кампазітар нарадзіўся роўна 205 гадоў таму ў вёсцы Убель на Меншчыне.
Станіслаў Манюшка напісаў музыку да аперэты «Сялянка», аўтарам якой быў Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. У ёй упершыню ў гісторыі опернага мастацтва са сцэны прагучала беларуская мова.
Шмат твораў Станіслаў Манюшка стварыў на аснове беларускага фальклору, пастаянна звяртаўся да вершаў сваіх суайчыннікаў.
Вось чаму яшчэ наш зямляк варты гонару ☝️
💁🏻♂️ Улады Менску адмовіліся рэгістраваць «Несмяротны полк» у якасці грамадскай арганізацыі. Актывісты-камуністы пайшлі ў суд
Менскі гарадскі суд будзе разглядаць іхнюю скаргу 21 траўня.
Чытайце болей на сайце:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🔍 Прааналізавалі злітую «базу даносаў» КДБ. Насамрэч там ёсць не толькі «класічныя» даносы, а шмат чаго яшчэ
Многія паведамленні пісалі людзі з відавочнымі псіхічнымі адхіленнямі, некаторыя тэксты – гэта прапановы супрацы, а некаторыя – просьбы знайсці звесткі пра рэпрэсаваных сваякоў.
Чытайце наш аналіз «базы даносаў» на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
📉Насельніцтва Беларусі працягвае імкліва змяншацца
Паводле афіцыйнай статысткі, на пачатак 2024 года ў Беларусі пражывала 9 155 978 чалавек. Так, беларусаў у краіне ўжо даўно не 10 мільёнаў, але адкуль у нас гэтая лічба?
Пачынаючы з 1953 года колькасць насельніцтва Беларусі паступова павялічвалася. Цікава, што акурат у тым годзе памёр Сталін🤔
Свайго піку лічба насельніцтва дасягнула ў 1994 — тады нас было 10 243 506 чалавек. Але з прыходам да ўлады Лукашэнкі, колькасць насельніцтва Беларусі пачала заўважна зніжацца. Нават калі ўзяць афіцыйныя лічбы, розніца каласальная.
Добрай раніцы, сябры!
Сёння свята — Вялікдзень. Шчыра віншуем вас! Зычым міру і святла! Спецыяльна да гэтага свята мы падрыхтавалі для вас паштоўкі. Дасылайце сваім сябрам, калі для вас гэта бяспечна.
🔺Фарбуем яйкі народнай традыцыйнай тэхнікай
Праз VPN
Хочаце, каб яйкі на Вялікдзень былі расфарбаваныя паводле беларускіх традыцый? Тады вам абавязкова варта пачытаць гэты артыкул!
🔺Галоўныя падзеі ў малюнках
Праз VPN
Май без міру, узлом базы КДБ і дзіўныя планы захопу Кобрынскага раёну.
#штопачытаць
🤬 У МУС вынаходзяць новыя спосабы выцягнуць інфармацыю з гаджэтаў беларусаў
Глядзіце ў відэа і беражыце гаджэты ад сілавікоў ☝️
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Раптоўнае правяранне супрацьпаветранай абароны
🔸 Беларускія спартоўцы маюць 20 ліцэнзіяў для ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях у Парыжы
🔸 У Беларусі чакаецца пік кляшчоў
🔸 Вялікая субота. Як вернікі рыхтуюцца да Вялікадня
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/NAWnkT9ndN4
😉 Вы дакладна не ведалі пра такія тэхнікі
Хочаце, каб яйкі на Вялікдзень былі расфарбаваныя паводле беларускіх традыцыях? Тады вам абавязкова варта пачытаць гэты артыкул!
Сабралі самыя прыгожыя і нават простыя традыцыйныя тэхнікі:
✅Праз VPN ❎Без VPN