📍Цяпер Беларусь – сябра ШАС
На пачатку паседжання рады кіраўнікоў дзяржаваў Шанхайскай арганізацыі супрацы ў Астане 4 ліпеня былі падпісаныя дакументы аб далучэнні да арганізацыі Беларусі.
Прэзідэнт Казахстану Касым-Жамарт Такаеў, які адкрываў паседжанне, прывітаў Аляксандра Лукашэнку і зазначыў, што Беларусь «за кароткі перыяд часу выканала ўсе неабходныя працэдуры на шляху да паўнапраўнага сяброўства ў Шанхайскай арганізацыі супрацы».
📍ЗША абвясцілі пра новы пакет ваеннай дапамогі Украіне
Новы пакет на агульную суму ў 150 мільёнаў долараў уключае ў сябе:
🔹ракеты для комплексаў супрацьпаветранай абароны;
🔹боепрыпасы для сістэмаў HIMARS;
🔹ракетныя сістэмы;
🔹артылерыйскія снарады і іншыя крытычныя сродкі.
Усе гэтыя ўзбраенні будуць узятыя з запасаў амерыканскай арміі, таму іх дастаўка ва Украіну павінна адбыцца ў бліжэйшы час.
💥 #галоўнае за 3 ліпеня
✔️ Выйшаў на волю палітзняволены Рыгор Кастусёў і яшчэ трое палітвязняў
✔️ Дзяўчынка, якую шукалі ў Камянецкім раёне, загінула
✔️ Лукашэнка падпісаў закон аб амністыі. Каго ён не закране?
✔️ Ірыну Шчасную эвакуявалі з Беларусі
✔️ Радослаў Сікорскі зноў выказаўся аб магчымым закрыцці мяжы з Беларуссю
✔️ У Варшаве памерла 18-гадовая беларуска Лізавета Брылеўская
✔️ Беларусь стане паўнапраўным членам Шанхайскай арганізацыі супрацы
✔️ Крынж параду 3 ліпеня
#рэпрэсіі:
▪️ У Беларусі 8 новых палітвязняў
☕️ Капучына? А можа лепей «каўбасіна»?
Такога вы дакладна не бачылі! Калі адважыцеся пакаштаваць, напішыце нам пра ўражанні 🙂
🤓 Цяпер цягнікі Бостанскага «глядзяць» на сваіх пасажыраў
Група энтузіястаў, звярнулася да транспартнага ўпраўлення Масачусэцкага заліву (МВТА) з незвычайнай просьбай – усталяваць «вочы» на цягнікі. Яны нават даставілі ўпакоўку пластыкавых «вачэй google».
😁 Ідэя MBTA спадабалася. Аднак замест пластыкавых «вачэй», якія маглі адарвацца і траўмаваць пасажыраў, агенцтва выкарыстала налепкі, якія надаюць цягнікам вясёлы выраз твару.
Цяпер пасажыры метро з нецярплівасцю чакаюць сваіх вачастых цягнікоў і сустракаюць іх з усмешкай.
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Вызваленне палітвязняў. Пад якую амністыю не патраплялі палітычна асуджаныя?
🔸 Дзень незалежнасці: парад тэхнікі, але не толькі сваёй
🔸 У Турцыі пацярпелі беларускія турысты
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/IKli2bPVulM
📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.25 па менскім часе запрашаем да прагляду «Белсат Zoom» – агляд галоўных навінаў дня, агляд надворʼя, спартовых навінаў!
⛈ Наступствы непагадзі ў Беларусі
Залевы з навальніцамі, ураган, паваленыя дрэвы і рэкі замест вуліц
Паглядзіце!
🔥 Выйшаў на волю палітзняволены Рыгор Кастусёў
Пра гэта паведаміў паведаміў Радыё Свабода ягоны зяць Дзмітрый Антончык. У Рыгора Андрэевіча вялікія праблемы са здароўем: ён перанёс за кратамі ковід і інфаркт. У СІЗА знайшлі анкалагічную хваробу.
Праваабаронцы паведамілі пра чатырох палітзняволеных, якія сёння выйшлі на волю па амністыі.
Сярод іх – дзве жанчыны і двое мужчынаў. Імёны трох вязняў пакуль не паведамляюцца ў мэтах бяспекі.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
📌 «Стратэгія павінна быць у падтрымцы беларускага грамадства»
Кіраўнік НАУ Павел Латушка абмеркаваў у Міністэрстве замежных справаў Польшчы пытанні супрацьдзеяння расейскай дэзынфармацыі, адказнасці Лукашэнкі за злачынствы супраць беларусаў, а таксама падтрымкі беларускага тэлеканалу «Белсат».
☝️Латушка падтрымаў ідэю закрыцця памежных гандлёвых пераходаў, але толькі дзеля таго, каб зрабіць максімальны націск на рэжым, спыніць нелегальную міграцыю на межах і вызваліць палітычных зняволеных.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️Раніцай на волю пачалі выходзіць палітвязні з цяжкімі захворваннямі
✔️ЭнтаніБлінкен заклікаў вызваліць палітвязняў
✔️Беларускія беспілотнікі паказалі на парадзе
✔️Польшча плануе ўвесці пільны кантроль грузаў, якія прыбываюць з Беларусі
✔️Лукашэнка заяўляе, што не збіраецца спыняць мігрантаў на беларуска-польскай мяжы
✔️Зніклая 4-гадовая Мая Любімцава загінула
✔️Рэакцыя Зяленскага на прапанову Орбана аб перамір'і з Расеяй
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🙈 Расея і Кітай разглядаюць магчымасць дастаўкі на Месяц ядравай энергаўстаноўкі
Пра гэта паведаміў кіраўнік «Роскосмоса» Юрый Барысаў. Паводле яго, гэта трэба зрабіць у аўтаматычным рэжыме – робататэхнічнымі сродкамі.
«Сёння сур'ёзна разглядаем праект дзесьці на мяжы 2033-2035 гадоў дастаўку і мантаж на месяцавай паверхні разам з нашымі кітайскімі калегамі энергетычнай устаноўкі»
💔 У Варшаве памерла 18-гадовая беларуска Лізавета Брылеўская. Яна змагалася з анкалагічным захворваннем
Лізавета праходзіла лячэнне ў Варшаўскім дзіцячым цэнтры здароўя. У маі 2024 года для яе быў арганізаваны збор у 138,6 тысячаў еўра, неабходных на лячэнне ў нямецкай клініцы Шарытэ. Пасля збору сродкаў дзяўчыну павінны былі транспартаваць з Варшавы ў Берлін. Але стан Лізы пагоршыўся, і транспарціроўка стала немагчымай.
Пра смерць дзяўчыны паведаміў Honda.life са спасылкай на дабрачынную арганізацыю Kindervital.
Цела дзяўчыны ўжо перавезена ў Беларусь. Пахаваюць яе на новых могілках у Радуні 4 ліпеня ў 16:00.
🚕 Правайдарам даюць 4 гадзіны на блакаванне сайту
Савет Міністраў Беларусі ўхваліў пастанову пра абмежаванне доступу да інтэрнэт-сэрвісаў.
👉 Цяпер правайдары маюць заблакаваць сайт перавозніка цягам 4 гадзінаў ад далучэння ў адпаведны рэестр.На разгляд заявы пра разблакаванне чыноўнікам даюць 15 каляндарных дзён.
Указ супраць перавознікаў Лукашэнка анансаваў яшчэ мінулай восенню. Паводле ўказу плануецца стварыць рэестр перавознікаў, якім можна працаваць, абавязаць іх усталёўваць сістэму відэаназірання ў кожным транспартавым сродку, захоўваць цягам года інфармацыю пра паездкі пасажыраў.
☝️ Пад забарону фактычна можа трапіць любы перавознік.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🔥 Дзяржаўны сакратар ЗША павіншаваў беларусаў з афіцыйным Днём незалежнасці
У сваім віншаванні ён заклікаў да вызвалення палітвязняў:
«Ад імя Злучаных Штатаў Амерыкі я дасылаю свае сардэчныя віншаванні народу Беларусі з афіцыйным Днём Незалежнасці...
Мы шануем адвагу 1500 беларускіх палітвязняў, якія застаюцца ў палоне толькі за спробы скарыстацца свабодамі, што мусіць даць незалежнасць. Мы заклікаем да іх безумоўнага вызвалення, і ў гэты дзень мы думкамі асабліва з іхнымі блізкімі...»
☝️ Упершыню прызыў ва Украіне можа ўключаць зняволеных у турмах і калоніях
Згодна з новым законам,яны змогуць атрымаць умоўна-датэрміновае вызваленне ☝️
👆Міністр унутраных справаў Польшчы – пра закрыццё мяжы з Беларуссю: «Тут магчымае кожнае рашэнне»
Паводле Тамаша Семоняка, у справе намеру Польшчы закрыць усе памежныя пераходы з Беларуссю, «усё знаходзіцца на стале».
«Хочам убачыць, дзе інтарэсы Польшчы, а дзе можна ўдарыць па інтарэсах тых, хто шкодзіць Польшчы. Тут магчымае кожнае рашэнне. Не буду рабіць заяваў. Працуем з міністрам замежных справаў, міністрам інфраструктуры, міністрам фінансаў пад кіраўніцтвам прэм’ера над рэакцыяй на дзеянні Беларусі, каб яна была паспяховай і эфектыўнай і каб яна не біла па польскіх інтарэсах».
Дабрыдзень, сябры!
Гэта дастаўка ранішняй прэсы! Прынеслі вам найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔺Што стаіць за заявай Лукашэнкі наконт вызвалення палітвязняў?
Лукашэнка заявіў, што неўзабаве могуць выйсці на волю некаторыя цяжкахворыя праціўнікі рэжыму. На наступны дзень у сеціве пачала распаўсюджвацца інфармацыя пра вызваленне шэрагу палітвязняў. Пра што сведчаць усе гэтыя падзеі?
🔺«Еўра-2024». Цяпер будзе вельмі горача
На чэмпіянаце Еўропы ў Нямеччыне скончылася стадыя 1/8 фіналу, яшчэ восем камандаў пакідаюць турнір.
🔺«Шахеды», (бяз)ядравая зброя і наезд Бондаравай на Лукашэнку
Крынж параду 3 ліпеня.
#штопачытаць
💔 Глеб Гладкоўскі
Вядомы арганізатар аэраздымак квадракоптарамі. Мае дваіх дзяцей, у тым ліку маленькую дачку.
Быў затрыманы ў Берасці паводле крымінальнай справы, распачатай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
Суддзя Святлана Чарапанава асудзіла Глеба да 5 гадоў зняволення ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
📩 Падтрымайце палітвязня: ПК № 1. 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8
⚽️ У Стамбуле машыніст электрычкі зрабіў «футбольны» прыпынак
У цэнтральных раёнах гораду былі ўсталяваны вялікія экраны, на якіх можна было паглядзець гульню.
🙈 Крынж параду 3 ліпеня
Беларусь 3 ліпеня адзначае афіцыйны Дзень незалежнасці.
У гэты дзень у розных гарадах Беларусі ладзяць парады.
😁 Сабралі для вас лепшыя «ашчушчэнія праздніка».
🤔 У Беларусі вызваляюць палітвязняў. Пра што гэта сведчыць? Лукашэнка змяніў палітычны курс?
На наступны дзень пасля заявы Лукашэнкі пра вызваленне некаторых палітвязняў, з'явілася інфармацыя пра чатырох вызваленых закладнікаў рэжыму. Сярод іх – былы старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў.
А менш чым за тыдзень да гэтага афіцыйны Менск абмяняў пяцёх палітзняволеных грамадзянаў Украіны.
Пра што сведчаць усе гэтыя падзеі?
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🐝 Пчаліны воск дапаможа захаваць ежу ў зонах баявых дзеянняў ва Украіне
У апошнія месяцы Расея актыўна б'е па энергетыцы Украіны, што прывяло да масавых адключэнняў святла. Улетку гэта пагаршае праблему захавання ежы.
☝️ Брытанскія вучоныя дапамагаюць украінскім пчалярам распрацаваць новую васковую ўпакоўку для скорапсавальных прадукту.
«Як вядома, ежа вельмі хутка псуецца пры няправільным захоўванні. Шматразовая ўпакоўка з пчалінага воску можа абараніць яе, у прыватнасці, ад насякомых»
🤔 «ШАС для Беларусі не проста міжнародная арганізацыя. Гэта стратэгічная перспектыва»
У чацвер, 4 ліпеня Беларусь стане паўнапраўным членам Шанхайскай арганізацыі супрацы.
На думку Лукашэнкі патэнцыял гэтых стасункаў велізарны.
«ШАС для Беларусі не проста міжнародная арганізацыя. Гэта стратэгічная перспектыва. Перш за ўсё ў гандлёва-эканамічным і інвестыцыйным узаемадзеянні, развіцці транспартна-лагістычнай, інфармацыйна-камунікацыйнай і іншай інфраструктуры»
🤔 «Беларускае войска будзе бяздзейнічаць, калі прыйдуць нацыянальныя вайсковыя часткі»
Якое самае слабое месца ў беларускай арміі: тэхніка ці якасць вайскоўцаў?
Адказвае былы дэсантнік і адзін з стваральнікаў Паспалітага рушэння Сяржук Кедышка.
😳 Праз турбулентнасць пасажыра закінула ў багажную паліцу
Падчас палёту ва Уругвай самалёт патрапіў у вобласць наймацнейшай турбулентнасці.
Людзі літаральна ламалі галовамі ўнутраную ашалёўку салона....а аднаго пасажыра прыйшлося даставаць з багажнай паліцы.
🤷♀️ «Гэта шоу для Лукашэнкі»
3 ліпеня прайшоў парад да Дня Незалежнасці РБ.
Рэпетыцыі праходзілі пад праліўнымі дажджамі, а Арменія адмовілася прыняць у ім удзел.
🫤 «Свята» гэтае даўно выклікае пытанні. Дык навошта з году ў год на яго трацяць грошы беларускіх падаткаплацельшчыкаў?
Сваім меркаваннем на гэты конт падзяліўся адзін са стваральнікаў Паспалітага рушэння Сяржук Кедышка.
😢 Польшча можа закрыць усе грузавыя пункты пропуску на мяжы з Беларуссю
Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі зноў выказаўся аб магчымым закрыцці мяжы з Беларуссю. Гаворка праўда ідзе аб спыненні пропуску грузаў, «аб пераходах для людзей не гаворым, не будзем ускладняць жыццё звычайным палякам і беларусам»
«Ад Беларусі залежыць, хоча мець лепшыя добрасуседскія адносіны з Польшчай або горшыя. У нас ёсць асноўныя пастулаты: павінен выйсці Анджэй Пачобут і павінна скончыцца акцыя сілавога высылання мігрантаў [...] не выключаю любых варыянтаў»Читать полностью…
🔥 Ірына Шчасная на волі
Пра гэта паведамляе тэлеграм канал «Мая краіна Беларусь»
Нашая Іра на волі! ✊
29 чэрвеня 2024 года, мы з радасцю і палёгкай віншуем Ірыну Шчасную з яе днём нараджэння і вызваленнем з лукашэнкаўскай катавальні (турмы), дзе яна правяла амаль 4 гады! Дзякуй усім СМІ, якія вытрымалі цішыню і далі Іры пакінуць Беларусь.
Іра, ты сімвал мужнасці і стойкасці. Мы ганарымся табою і тваім нязломным духам. Твой шлях да свабоды нагадвае нам, што разам мы зможам пераадолець любыя цяжкасці. Беларусь будзе вольнай!
Сардэчна запрашаем дадому, Іра! Мы з табою
📌 Чацвёра беларусаў пацярпелі ў аварыі ў Турэччыне
Ранкам 3 ліпеня аўтобус, які вёз турыстаў, урэзаўся ў слуп на ўездзе на мост у Манаўгаце, што ў правінцыі Анталья.
У лякарні даставілі 16 расейцаў і 4 беларусаў. Медыі адзначаюць, што некаторыя пацярпелыя адмаўляліся ісці ў лякарні, нягледзячы на траўмы.
Кіроўцу змаглі дастаць з кабіны і таксама даставіць у лякарню, але яго жыццё не ўдалося ўратаваць.
🤐 7 хвілін калектыўнага маўчання
Гэта маштабная акцыя Марыны Абрамовіч на музычным фестывалі «Гластанбэры» ў Англіі.