🤬 Мінус адна грамадская арганізацыя
Улады ліквідуюць «Беларускую асацыяцыю ахвяраў палітычных рэпрэсіяў»
🔍 Як беларусы змянілі свой погляд на пытанні эканомікі за чатыры апошнія гады?
Аўтары даследавання абапіраліся на онлайн-апытанне, праведзенае ўвосень 2023 года, у якім прынялі ўдзел дарослыя гараджане абодвух палоў з усіх рэгіёнаў Беларусі.
З 2020-га года адбылося мноства падзеяў гістарычнага маштабу: COVID-19, пратэсты ды іх жорсткае задушэнне, вялікая хваля эміграцыі з Беларусі, пачатак поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны. Эксперты вырашылі прааналізаваць, як гэта ўсё ўплывала на эканамічныя погляды беларусаў.
Чытайце аналітыку на сайце:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🔴 «Аб’ектыў» + «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Брытанскі інвестар «Солар Лэнд» падаў пазоў супраць Лукашэнкі
🔸 Найбольш адметныя законы, за якія галасавалі ў Палаце прадстаўнікоў 7-га склікання.
🔸 Запуск «Саюз М-25», на борце якога – беларуска
🔸 184 гады таму нарадзіўся Францішак Багушэвіч
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/pWYyXIJ4r9M
📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.30 па менскім часе запрашаем да прагляду «Студыя Белсат» – абмяркоўваем актуальныя падзеі дня з нашымі гасцямі!
🐱 Сёлета спаўняецца 50 гадоў Hello Kitty
Мы сабралі для вас 7 самых нечаканых фактаў пра гэты культурны феномен
☝️«Еўрарадыё»: на Віцебшчыне падчас вайсковых збораў медыкаў памёр ваеннабавязаны
Папярэдне, у яго адарваўся тромб.
Звесткі пра смерць мужчыны пацвердзілі ў Віцебскім абласным ваенкамаце, а вось у Лепельскім ды Аршанскім раённых камісарыятах сказалі, што «не валодаюць такой інфармацыяй».
Праверка баявой гатоўнасці, у межах якой адбываюцца вайсковыя зборы ваеннаабавязаных, праводзіцца ў Беларусі з 11 сакавіка.
📷 Фота ілюстрацыйнае
📍Гомельскі абласны суд накіраваў аператара-фрылансера ў калонію на 2,5 года
Паводле інфармацыі @bajby, вырак Андрэю Толчыну сёння агучыў суддзя Дзмітрый Казлоў. Раней ён неаднаразова прызначаў пакаранні жыхарам Гомельшчыны ў палітычна матываваных справах.
Толчына прызналі вінаватым у «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» і «паклёпе на Лукашэнку». Адбываць свой тэрмін ён будзе ва ўмовах агульнага рэжыму.
Пракурор прасіў прызначыць відэааператару тры гады калоніі.
💁🏻♂️ Беларуска Марына Васілеўская пакуль што не паляціць у космас
На касмадроме «Байканур» з невядомых прычынаў адмянілі запуск ракеты «Саюз 2.1а» з караблём «Саюз МС-25» да Міжнароднай касмічнай станцыі.
Васілеўская павінна была адправіцца на МКС разам з экіпажам гэтага карабля.
📷 БелТА
🤔 Як зрабіць слупы бяспечнымі для буслоў?
Гэтыя птушкі любяць гнездавацца на слупах лініяў электраперадачы, аднак гэта можа прывесці нават да гібелі буслоў. У Беларусі для іх робяць адмысловыя бяспечныя платформы.
Вось, як гэта выглядае.
✊🏻 Падтрымайце наш канал, націснуўшы ➡️ на спасылку (для ўладальнікаў Telegram-прэміум)
💬 «Гэта складана – змагацца ў іншай краіне за свой інтарэс. Але кожны беларус, які змагаецца са зброяй у руках, ведае – без вольнай Украіны не будзе вольнай Беларусі»
У Вярхоўнай Радзе Украіны група дэпутатаў разгарнула сцяг Палка Каліноўскага. Адзін з нардэпаў – Ігар Гузь – выступіў з трыбуны з моцнай прамоваю ў падтрымку беларускіх добраахвотнікаў.
Паслухайце!
💱Курсы валютаў на 21 сакавіка
Сітуацыя на рынку валютаў сёння змянілася – долар і еўра патаннелі, расейскі рубель упершыню за апошнія тыдні умацаваўся
#курсывалютаў
🔹Уначы зноў быў абстраняны Кіеў – ёсць пацярпелыя
Расейцы выпусцілі больш за 30 ракетаў, украінскі бок сцвярджае што большую частку з іх збілі.
Чытайце болей на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💬 «Народныя амбасады» могуць быць амаль паўнавартаснымі дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі
«Белсат» пацікавіўся ў прадстаўніцы «Народных амбасадаў» Аляксандры Мамаевай, чым тыя маглі раззлаваць улады – і ці баяцца іхных пагрозаў.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
#рэпрэсіі
🚗Сталі вядомыя маркі машынаў, за якія ўласнікі мусяць плаціць высокі падатак. Шмат з іх ёсць у аўтапарку Лукашэнкі
Учора Савет міністраў зацвердзіў спіс аўтамабіляў павышанай камфортнасці. За такія машыны давядзецца плаціць транспартны падатак у дзесяцікротным памеры, калі з моманту іх выпуску прайшло не больш за тры гады.
У яго ўваходзяць Mercedes-Maybach Pullman Guard, Maybach 62, Mercedes S W221, Audi A8 II і Mercedes GL (ад 64 тысяч), якія ёсць у асабістым аўтапарку Аляксандра Лукашэнкі.
❓Як думаеце, ці будзе дыктатар таксама плаціць гэты падатак?
Цалкам пералік аўтамабіляў павышанай камфортнасці можна пабачыць на нашай старонцы:
✅Праз VPN ❎Без VPN
💥 «Белсат» па-беларуску стаў дасяжным у Google News
🙌 Калі для вас гэта бяспечна, далучайцеся падпісвайцеся, гэта дапаможа ў тым ліку і прасоўванню беларускай мовы ў Google
Чым больш падпісчыкаў і падпісчыц, тым больш бачны наш кантэнт
✅ Падпісацца тут
🚔 Саня паедзе ў Гаагу?
Міжнародны суд у Гаазе ўжо выпісаў ордэр на Пуціна за дэпартацыю ўкраінскіх дзяцей. У гэтым удзельнічаў і Лукашэнка, але ці выдадуць ордэр і на яго?
👀 У праграме «Двубой» з адвакатам Алесем Міхалевічам і юрыстам Міхаілам Кірылюком разбіраемся, ці магчыма прыцягнуць Лукашэнку да адказнасці такім чынам.
📍Глядзіце поўнае выданне праграмы на youtube-канале «Белсат NEWS».
🧳 Ці шмат вымушаных эмігрантаў вернецца на радзіму?
Масавыя рэпрэсіі ў Беларусі і вайна ва Украіне змусілі вялікую колькасць людзей пакінуць радзіму. У Беларусі гэты лік ідзе на сотні тысяч, ва Ўкраіне - на мільёны людзей. Ці вернуцца яны, каб адбудоўваюць свае краіны?
🔍 Разважаем пра гэта ў новым выданні праграмы «Бязвіз» на YouTube-канале «Белсат LIFE»
🚜 У Польшчы працягваюцца маштабныя пратэсты фермераў
Яны заблакавалі вуліцы і трасы буйною сельскагаспадарчаю тэхнікай.
Цяперашні пратэст мае зрабіцца самым буйным з усіх праведзеных да гэтага часу.
Паглядзіце ☝️
💬 «Ён пайшоў з занятку пісаць тлумачальную і болей не вярнуўся»
Стала вядома пра яшчэ адзін выпадак самагубства студэнта ў Менску. Гэтым разам суіцыд здзейсніў 18-гадовы навучэнец Акадэміі кіравання.
Падрабязнасці чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🤝 Нобэлеўскія лаўрэаты заклікалі еўрапейскіх лідараў дамагацца вызвалення беларускіх палітвязняў
27 уладальнікаў Нобэлеўскай прэміі, сярод якіх Святлана Алексіевіч ды Дзмітрый Муратаў, падпісалі адкрыты ліст.
Вось што яны прапануюць у якасці механізму ціску на Лукашэнку ⬆️
👮♀️ Які прысуд чакае Лукашэнку?
У новым выданні праграмы «Шчыра кажучы» адвакат і былы кандыдат у прэзідэнты Алесь Міхалевіч расказаў, у якой ролі ён гатовы выступіць у судзе над Лукашэнкам.
👀 Глядзіце поўнае выданне праграмы, у якім спадар Алесь распавёў падрабязнасці сваёй вымушанай супрацы з КДБ, на YouTube-канале «Белсат NEWS».
🔸 На рэкламных экранах Варшавы з'явіліся тэксты, якія нагадваюць пра рэпрэсіі ў Беларусі
📌 «Пакінуў каментар на Фэйсбуку? У Польшчы твой каментар – унёсак у дыскусію. У Беларусі ты можаш патрапіць за яго ў турму»
📌 «У Польшчы твае данаты – дапамога тым, хто мае ў іх патрэбу. У Беларусі – нагода для завядзення крымінальнай справы»
📌 «У Польшчы вывучэнне замежнай мовы – гэта тваё развіццё. У Беларусі зачынена 10 школаў і курсаў польскай мовы»
Такія факты пра лукашэнкаўскую Беларусь даносяць да жыхароў польскай сталіцы экраны, што стаяць у грамадскіх месцах. Таксама на іх узгадваецца пра палітвязня Анджэя Пачобута ды асуджанага на 5 гадоў зняволення за данаты Андрэя Савінскага.
Гэткім чынам улады Варшавы выказваюць салідарнасць з беларусамі.
📷 Заўважылі: @cbs_help
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️ Нобэлеўскія лаўрэаты падпісалі адкрыты ліст да лідараў Еўразвязу з заклікам дапамагчы ў вызваленні палітвязняў
✔️ Памёр бацька Міколы Статкевіча
✔️ Міністры сельскай гаспадаркі шэрагу краінаў ЕЗ просяць забараніць імпарт збожжа з Беларусі ды Расеі
✔️ Стала вядома, уладальнікі аўтамабіляў якіх марак будуць плаціць падвышаны падатак
✔️ Праз тыдзень у Беларусі пачне дзейнічаць забарона на захоўванне ды выкарыстанне беспілотнікаў
✔️ Расея зноў зладзіла ракетную атаку на Кіеў
✔️ Першы пацыент з мазгавым імплантам ад кампаніі Ілана Маска згуляў у шахматы сілаю думкі
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
☝️У Беларусі затрымалі брата Дзяніса Урбановіча
Паводле нашых крыніцаў, гэта адбылося два дні таму. Цяпер Максіма Урбановіча трымаюць у следчым ізалятары.
Раней сілавікі прыходзілі да бацькі Дзяніса Урбановіча і запісвалі відэа, у якім пажылы чалавек заклікаў сваго сына вяртацца з вайны дадому ў Беларусь.
Чытайце болей:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
«Калі расейцы дойдуць да Кіева, я кіну ўсё, армію... дэзерцірую і паеду абараняць»
Васіль Верамейчык з пазыўным Пацук амаль 7 гадоў аддаў беларускаму войску, звольніўся адтуль у званні лейтэнанта. Ён з’ехаў у Кіеў на пяты дзень гарачай фазы вайны і ваяваў плячо ў плячо з усімі амаль паўгода.
Васіль быў намеснікам камандзіраў Паўла (Волата) і Івана (Брэста).
▶️ Здымачная група праекту «Беларускі свет» сустрэлася з былым ваяром у Тбілісі. Глядзіце на YouTube-канале «Белсат Life»!
☝️Пашпарт «новай Беларусі», які паказалі ў эфіры АНТ – грубая падробка
Дызайн дакумента, паказанага на дзяржканале, маглі ўзяць з дэманстрацыйнага відэа, у якім і блізка не адлюстроўваліся ўсе ступені абароны пашпарту.
Спецыяліст, які працуе над сапраўднымі пашпартамі, расказаў, дзе пракалоліся прапагандысты:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
😉 Калі вы шукалі незвычайны від фізічнай нагрузкі, то вось ён
Апошнім часам становіцца папулярнай ёга з хатнімі гадаванцамі: катамі і сабакамі.
Але мы знайшлі круцейшы варыянт ☝️
🙌🏻 Падтрымайце наш канал, націснуўшы ➡️ на спасылку (для ўладальнікаў Telegram-прэміум)
😡 Шэрыя схемы ў святых сценах
Як Свята-Елісавецінскі манастыр з месца, якое павінна быць прыкладам пераўтварылася ў бізнес імперыю з шэрай бухгалтэрыяй і палітычны інструмент рэжыму.
🇨🇦Чаму ў палку Каліноўскага ваюе былы канадскі афіцэр?
«Узровень адданасці беларускіх добраахвотнікаў надзвычай высокі. Яны разумеюць, што гэта першая вайна», – мяркуе Дэйвід Сміт, былы канадскі пяхотны афіцэр, які стаўся добраахвотнікам палка Каліноўскага.
🔹Чаму канадзец далучыўся менавіта да палка Каліноўскага?
🔹Чым украінцы адрозніваюцца ад беларусаў?
🔹Як яму ўдалося пасябраваць з беларусамі на фронце і якая самая смешная ваенная гісторыя з ім там здарылася?
🎞 Інтэрв’ю цалкам з Дэйвідам Смітам (пазыўны Канадзец) для праграмы «ПраСвет» глядзіце на youtube-канале «Белсат NEWS»
Арына Сабаленка ўпершыню публічна адрэагавала на смерць Кальцова
Яна апублікавала ў сваім Instagram сторыз:
Читать полностью…
«Смерць Косці – неймаверная трагедыя. І хоць мы больш не былі разам, маё сэрца разбітае. Калі ласка, паважайце маё асабістае жыццё і асабістае жыццё ягонай сям’і ў гэты цяжкі час».