💥 #галоўнае за 16 лістапада
✔️На «Дажынках» у Клімавічах Лукашэнка прыгразіў «бамжам» і «дармаедам»
✔️Аліна Коўшык, якую прызначылі кіраваць «Белсатам», склала мандат Каардынацыйнай рады
✔️У Варшаве распачаўся фестываль «Pradmova» – чытайце наш рэпартаж
✔️20 беларусаў вызвалілі з рабства ў Падмаскоўі
✔️ЦВК расказала, колькі «ахвяраванняў» атрымалі на свае кампаніі «кандыдаты ў кандыдату»
✔️ У Кітаі студэнт заваліў экзамен і пасля гэтага забіў нажом восем чалавек у кампусе
✔️Майк Тайсан вярнуўся на рынг ва ўзросце 58 гадоў
#рэпрэсіі:
▫️Каго беларусы лічаць вінаватым у падзеях 2020 года? Вялікае даследаванне праваабаронцаў
▫️Былы амбасадар Украіны ў РБ назваў лічбу ўкраінцаў, затрыманых у Беларусі па «экстрэмісцкіх» артыкулах
▫️Наступствы хапуна ў Наваградку: прынамсі 6 чалавек застаюцца ў няволі, хоць ужо адбылі адміністратыўны арышт
🤯 У Кітаі студэнт заваліў экзамен і пасля гэтага забіў нажом восем чалавек у кампусе
Пра здарэнне, якое адбылося ў горадзе Ісін (усходняя частка Кітаю), паведамляе CNN. Акрамя 8 забітых, паліцыя налічыла таксама 17 параненых у выніку гэтага нападу.
Матывам злачынства стала тое, што маладзён «не здаў экзамен, у выніку чаго не атрымаў выпускны сертыфікат» і «незадаволенасць аплатаю стажыравання».
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Лукашэнка на «Дажынках»: хваліцца дасягненнямі, пагражае «бамжам і дармаедам»
🔸ЦВК назваў суму, якую «ахвяравалі» выбаршчыкі на кампанію Лукашэнкі
🔸Сталі вядомыя імёны некаторых вызваленых палітвязняў
🔸«Відэафлэшмобы» па ўказцы зверху. Чаму з'яўляюцца відэа накшталт «Надо!» і «шапачак з фольгі»?
🔸Беларуска-ўкраінскі Форум Астрожскіх
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
☝️У найбліжэйшы аўторак Варшава прыме важную сустрэчу міністраў, дзе абмяркуюць вайну ва Украіне
Сустрэча будзе арганізаваная па матывах нядаўняй тэлефоннай размовы Оляфа Шольца з Пуціным.
📍Вось хто возьме ў ёй удзел
😮 Беларусаў трымалі ў рабстве ў Падмаскоўі, прымушаючы працаваць на звалцы
Высветлілася, што многія з іх самі згаджаліся на працу, прапанаваную ў Гомельскай і Магілёўскай абласцях, але ў выніку апынуліся на смеццезвалішчы, дзе жылі ў цяжкіх умовах.
Выбрацца з гэтай складанай сітуацыі ім дапамаглі валанцёры.
📍Болей падрабязнасцей чытайце ў матэрыяле на старонцы
😨 На «Дажынках» у Клімавічах Лукашэнка прыгразіў «бамжам» і «дармаедам»
Ён заклікаў усіх «варушыцца» і працаваць.
📍Больш разгорнутыя цытаты па спасылцы
💬 «Быкаў быў адным з наймацнейшых антываенных пісьменнікаў. Кожная старонка, кожны радок Быкава – ён пра "ніколі больш"»
У Варшаве распачаўся фестываль «Pradmova», дзе гавораць пра беларускую літаратуру, ладзяць майстар-класы ды імпрэзы, дэманструюць тэатральныя пастаноўкі.
«Белсат» пабываў на першай дыскусіі – «Доўгая дарога ад Быкава». Наперадзе яшчэ шмат усяго цікавага.
📍Чытайце болей пра фестываль і пра тое, чым на ім можна заняцца
❄️ Трошачкі зімовага настрою: паглядзіце на першы снег у Беларусі
Чакалі такое надвор'е?
💬 «Амерыканец нават перапытаў: "Калі гэты фотаздымак будзе ў маіх сацыяльных сетках, мяне што, не пусцяць у Беларусь?"»
Каардынатарка Народных амбасадаў Беларусі Аляксандра Мамаева вырашыла пераадолець вядомы пешы шлях святога Якуба ў Іспаніі. І зрабіць гэта не моўчкі, а актыўна камунікуючы з іншымі пілігрымамі ды расказваючы ім пра Беларусь.
📍Як адбывалася ейнае падарожжа, чытайце на нашай старонцы
🫠 Уладзіслаў Бохан раскрывае таямніцы таго, як правёў свой пранк з шапачкамі з фольгі
🫠 Лукашэнка атрымаў меч Усяслава Чарадзея
🫠 Кандыдатапад: «суворая перадвыбарчая барацьба» ў Беларусі не пашкадавала Чаманадаву
🫠 Чаму «Ролтан» вяртаецца?
🫠 Вольга Бондарава ў інфекцыйнай лякарні
Міхась Зуй і Дзмітрый Есяневіч не стамляюцца здзіўляцца плыні крынжовых навінаў з Беларусі і свету.
👀 Глядзіце, што яны абмяркоўваюць у чарговым выпуску сатырычнай праграмы «Хай Так TV» на канале «Белсат LIFE»
🔹Трамп высунуў 27-гадовую Кэралайн Лівіт на пасаду прэс-сакратаркі Белага дому
«Я абсалютна ўпэўнены, што яна выдатна выявіць сябе на трыбуне і дапаможа данесці да амерыканскага народа нашае пасланне «Зробім Амерыку зноў вялікай»,
😨 Кітай, імаверна, упершыню паставіў Расеі зброю для вайны ва Украіне
Еўразвяз і ЗША разглядаюць магчымасць увесці санкцыі супраць гэтай краіны, паведамляе «Frankfurter Allgemeine Zeitung» са спасылкай на свае крыніцы ў асяроддзі еўрапейскіх дыпламатаў. Доказы, якія сведчаць пра пастаўку Кітаем у Расею смяротнай зброі, адна з крыніцаў выдання назвала «пераканаўчымі».
Акрамя таго, паводле звестак «Reuters», Кітай паставіў у Расею сем ваенных БПЛА, у тым ліку дзве мадэлі «Гарпія-3», здольныя перавозіць выбухоўку вагой да 50 кілаграмаў і пераадольваць адлегласць да 2000 кіламетраў.
Падрабязнасці чытайце на нашай старонцы.
💥 #галоўнае за 15 лістапада
✔️«Белсат» ачоліла былая прадстаўніца Аб'яднанага пераходнага кабінету Аліна Коўшык
✔️Стала вядома пра смерць ажно двух супрацоўнікаў міліцыі. Аднаму было 44 гады, іншаму – 39
✔️Чаго чакаць беларусам ад Трампа і ягоных прызначэнцаў?
✔️Аналізуем атрыманы ад «BELPOL» дакумент пра кепскае эканамічнае становішча Берасцейшчыны
✔️Хакеры ўзламалі базу Нацбанку РБ і абяцаюць зліць адтуль звесткі
✔️Шольц патэлефанаваў Пуціну
✔️Назвалі пераможцаў прэміі імя Францішка Аляхновіча
✔️Побач з парламентам самаабвешчанай Абхазіі адбыліся сутычкі прастэстоўцаў з сілавікамі
💬 «У Беларусі замацоўваецца такі таталітарны майндсэт, калі нельга смяяцца ні з чаго, што робіць дзяржава. Паколькі «БелАЗ» дзяржаўны, то ўсяму, што ён вырабляе, трэба пакланяцца»
Сузаснавальніка ініцыятывы BY_help і фонду «BYSOL» Аляксей Лявончык пракаментаваў нам апошнюю хвалю затрыманняў, якая пракацілася па Беларусі. У тым ліку абсурдныя «наезды» сілавікоў на грамадзян за жарты пра белазаўскі абутак.
📍Чытайце па спасылцы
Анджэй Дуда павіншаваў праваслаўных з вялікім святам
Не зразумелі з якім? Вы маглі яго і не ведаць. Распавядзем у відэа ☝️
📍У Амурскай вобласці затрымліваюць грашовую дапамогу былым старшыням мясцовай Думы
📍Карэйскі нож у спіну: як замежныя байцы замянілі айчынных у тыле
📍Лаўроў паскардзіўся, што ягоны самалёт не хочуць запраўляць
📍Расейцы сталі купляць больш...Ролс-Ройсаў
👀 Гэтыя і яшчэ шмат іншых тэмаў − у свежым выпуску шоу «Вечаровы шпіль». Ён ужо з'явіўся на нашым канале «Вот Так» і чакае вашых праглядаў!
🔹Кіраўнік самаабвешчанай Абхазіі выказаў гатовасць сысці ў адстаўку на фоне пратэстаў. Але высунуў адну ўмову
Сваю заяву Аслан Бжанія зрабіў падчас сустрэчы з прыхільнікамі ў роднай вёсцы Тамыш
📍Што ён сказаў – чытайце на нашым сайце
🤔 Каго беларусы лічаць вінаватым у падзеях 2020 года? Вялікае даследаванне праваабаронцаў
Падчас даследавання былі пастаўленыя тры асноўныя задачы: усталяваць пералік вінаватых у несправядлівасці, вызначыць, чым ёсць справядлівасць адносна асноўных суб’ектаў, а таксама вывучыць досвед, матывацыю і перашкоды для дасягнення справядлівасці, як тое бачаць людзі, якія прайшлі праз катаванні і жорсткае абыходжанне.
📍Вось якія вынікі былі атрыманыя даследчыкамі
☝️Былы амбасадар Украіны ў РБ назваў лічбу ўкраінцаў, затрыманых у Беларусі па «экстрэмісцкіх» артыкулах
Ігар Кізім сцвярджае, што звычайна прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі не паведамляюць украінскім уладам пра затрыманні грамадзянаў гэтай краіны.
📍Падрабязнасці глядзіце ў нас на старонцы
У Парыжы ўладальнік рэстарану ўзяў у закладнікі ўласных падначаленых
Паводле звестак BFMTV, ён утрымлівае мінімум чацвярых чалавек. Усе яны належаць да персаналу ўстановы. Гасцей рэстарану сярод закладнікаў няма.
На месцы працуе паліцыя. Высветліць матывы захопніка пакуль не атрымалася. Таксама невядома, ці ёсць у яго зброя.
🔹Аліна Коўшык, якую прызначылі кіраваць «Белсатам», склала мандат Каардынацыйнай рады
Лідарства ў фракцыі яна перадала Валеру Мацкевічу.
Да сыходу ў палітыку Аліна Коўшык таксама працавала на «Белсаце» (цягам 15 гадоў).
📍Чытайце на старонцы
☝️Пасля хапуну ў Наваградку прынамсі 6 чалавек застаюцца ў няволі
Нашыя крыніцы паведамляюць, што гэтыя людзі адбылі адміністратыўны арышт, аднак іх працягваюць трымаць за кратамі.
📍Вось што вядома яшчэ
🎞 Робаты і людзі: сябры ці ворагі?
Калі вам цікава паразважаць пра найбліжэйшую будучыню, падрыхтуйцеся да падарожжа ў свет, дзе тэхналогіі сутыкаюцца з чалавечнасцю. І дзе робат можа быць вашым найлепшым сябрам... або найгоршым кашмарам!
Захавайце сабе падборку фільмаў, каб не згубіць ☝️
🧐 Слова «яда» няма ў беларускай мове?
А вось і ёсць! Што яно азначае і як правільная яго ужываць, глядзіце ў нашым відэа ад праграмы «Мова Нанова»!
Паглядзець праграму цалкам можна ў плэй-лісце «Мова Нанова» на YouTube-канале «Белсат LIFE»
🤪 ЦВК: Лукашэнку на выбары ахвяравалі больш за 400 тысяч рублёў
Паводле ведамства, з іх ужо патрачаны 13 221 рубель.
Таксама ЦВК сцвярджае, што Алегу Гайдукевічу ахвяравалі 200 рублёў, Вользе Чамаданавай, якая знялася з выбараў – 2400 рублёў. А вось Ганне Канапацкай, як і астатнім двум удзельнікам кампаніі, якія цяпер збіраюць подпісы за вылучэнне ў кандыдаты, не ахвяравалі нічога.
👆Майк Тайсан вярнуўся на рынг і прайграў баксёру-блогеру Джэйку Полу
Легендарны 58-гадовы баксёр Майк Тайсан завяршыў сваю кар'еру ў 2005 годзе, але дзеля бою з 27-гадовым Джэйкам Полам зноў выйшаў на рынг.
Бой працягваўся ўсе 8 раўндаў, а пераможцу вызначалі суддзі, якія аддалі перамогу Джэйку Полу.
Першапачаткова бой паміж імі павінен быў адбыцца ў ліпені, але быў перанесены праз праблемы са здароўем у Тайсана.
Фота: usatoday.com
Вітаем тых, хто ўжо прачнуўся!
Не ведаеце, што пачытаць за ранішняй каваю? Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
📍«Але ў Беларусі замацоўваецца такі таталітарны майндсэт, калі нельга смяяцца ні з чаго, што робіць дзяржава»
Апошнія затрыманні, што разгарнуліся ў Беларусі, закранаюць усё больш і больш людзей. З просьбаю пракаментаваць гэтую сітуацыю «Белсат» звярнуўся да сузаснавальніка ініцыятывы BY_help і фонду «BYSOL» Аляксея Лявончыка.
📍Прадпрыемствы ў пазыках і няма каму працаваць
Чыноўнікі ў Берасцейскай вобласці занепакоеныя пазыкамі прадпрыемстваў, эфектам санкцыяў і недахопам кадраў.
📍Чаго чакаць беларусам ад прызначэнцаў Трампа?
«Белсат» спытаў амерыканіста Антона Пянькоўскага, ці зменяць новыя чыноўнікі стратэгію адносна Беларусі.
#штопачытаць
#рэпрэсіі Асноўнае за 15 лістапада
🔻КДБ правёў маштабныя рэйды па ўсёй Беларусі. Андрэй Стрыжак сцвярджае, што могуць быць затрыманыя сотні чалавек, а асаблівы акцэнт сілавікі робяць на Полацку і Наваполацку
🔻Сілавікі зладзілі затрыманні за жарты пра абутак, які выпускае БелАЗ
🔻Сайт «письмо.бел», праз які можна напісаць ліст палітвязню, стаў «экстрэмісцкім»
🔻За зрэзаны чырвона-зялёны сцяг затрымалі 16-гадовага падлетка з Ваўкавыску
🔻У Пецярбургу затрыманы беларус, якому ў РБ закідаюць «рэабілітацыі нацызму» і «распальванне варожасці»
🤪 Вось як можа выглядаць абмеркаванне законапраекту ў парламенце Новай Зеландыі
Гэта вам не лукашэнкаўская «палатка», дзе заўсёды ціха і ўсе з усімі згодныя 💁🏻♂️
📚Дзяніс Івашын, Віка Біран і ананімны аўтар. Назвалі лаўрэатаў сёлетняй прэміі Аляхновіча
Гэта яшчэ не ўсе, каму журы раздала ўзнагароды. Прэмія імя Францішка Аляхновіча ўручаецца за найлешпыя творы, напісаныя ў зняволенні.
📍Чытайце падрабязней у нас на сайце