🙃 24 каманды, драйв, сонца і Святлана Ціханоўская ў ролі футбольнай фанаткі. Што гэта?
Гэтак праходзіў трэці розыгрыш Кубку Івуліна — футбольны турнір, мэтаю якога з’яўляецца падтрымка палітвязняў у Беларусі.
Як гэта было і хто перамог — чытайце ў нашым рэпартажы (праз VPN)
🔴 «Аб’ектыў» — галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
📌 Норавірус у берасцейскім ліцэі
📌 Лукашэнка пацвердзіў, што вядзе перамовы з Захадам і адмовіў пачатак перадвыбарчай кампаніі
📌 Беларускія вайскоўцы зноў адправіліся на навучанне ў Расею
📌 Украіна і Расея правялі абмен палоннымі
📌 МАРТ рыхтуе новую сістэму рэгулявання коштаў
📌 Затрыманыя акторы Рэспубліканскага тэатру беларускай драматургіі
📌 Трэці кубак Івуліна распачаўся ў Варшаве. Прыехала і Святлана Ціханоўская
Далучайцеся да эфіру ⤵️
😇 Добрыя навіны тыдня
Сярод таго трэшу, які адбываецца навокал, можна не заўважыць, што здараецца і нешта прыемнае. Каб вы не прапусцілі, мы зрабілі невялікую падборку:
🔅Беларусы запусцілі ў Telegram праграму для лекавай фізкультуры
🔅Легендарная «Дзюна» Фрэнка Гэрбэрта будзе надрукаваная на беларускай мове
🔅Беларускія комікі адкрылі ў Варшаве стэндап-клуб
🔅У Варшаве правялі рэканструкцыю муралу, прысвечанага беларускім палітвязням
🔅Беларусам не будуць прыпыняць права на прытулак у Польшчы
🔅Беларусы зноў даказалі сваю салідарнасць. Збор для музыкі Аляксандра Памідорава, які захварэў і папрасіў дапамогі, сабралі ў рэкордны тэрмін
🔅Святлану Ціханоўскую ўзнагародзілі прэміяй за ўнёсак у пабудову мірнай і ўстойлівай Еўропы
🔅Купалаўцы прадставілі новы моцны спектакль — «Экстрэмісты»
🔅Віталь Гуркоў чарговы і, імаверна, апошні раз стаўся чэмпіёнам свету
🔅Беларуску намінавалі на міжнародную прэмію па дзіцячай літаратуры
🔅Расея і Украіна абмяняліся ваеннапалоннымі. 95 абаронцаў Украіны вярнуліся дадому
🔥 Украіна атрымае самалёты «Mirage 2000» ужо ў пачатку 2025 года
Пра гэта заявіў міністр замежных справаў Францыі Жан-Наэль Баро падчас візіту ў Кіеў. Міністр зазначыў, што Францыя будзе рыхтаваць пілотаў гэтых самалётаў.
✈️ «Mirage 2000» – французскі шматмэтавы знішчальнік чацвёртага пакалення, распрацаваны ў 1970-х гадах. Здольны несці ракеты SCALP («Storm Shadow») і кіраваныя авіябомбы.
Упершыню пра планы перадаць Украіне знішчальнікі «Mirage 2000» у Парыжы заявілі ў чэрвені 2024 году.
☝️ «Без ваганняў будуць выкарыстоўваць пагрозы, шантаж і іншыя незаконныя метады, каб паспрабаваць прымусіць каго-небудзь да супрацоўніцтва»
Латвійская служба Дзяржаўнай Бяспекі напярэдадні школьных восеньскіх канікул размясціла на сваім сайце заклік не наведваць Расію і Беларусь. Літоўскі бок папярэджвае сваіх грамадзянаў, што пад час гэтых выездаў іх могуць вербаваць сілавікі гэтых краінаў:
«VDD папярэджвае, што выведвальныя службы і службы бяспекі Расеі і Беларусі на тэрыторыі сваіх краін без ваганняў будуць выкарыстоўваць пагрозы, шантаж і іншыя незаконныя метады, каб паспрабаваць прымусіць каго-небудзь да супрацоўніцтва.»
🎸 «Iowa», Ціма Беларускіх, «Лепрыконсы» … што сталася з беларускімі музыкамі, якіх мы калісці слухалі?
Рэпрэсіі ў Беларусі і вайна ва Украіне моцна змянілі беларускі музычны ландшафт.
👉 «Белсат» паглядзеў, каго беларусы слухалі ў 2019 годзе, каго слухаюць цяпер і што сталася з музыкамі.
🕯 Пайшоў з жыцця вядомы псіхолаг Філіп Зімбарда
Зімбарда найбольш вядомы як аўтар «Стэнфардскага эксперыменту». У 1971 годзе навуковец падзяліў групу студэндаў на «ахоўнікаў» і «зняволеных» і змясціў іх ва ўмоўную турму — так ён хацеў вывучыць псіхалагічныя рэакцыі на абмежаванне волі. Эксперымент павінен быў працягнуцца два тыдні, але яго перапынілі на сёмы дзень. «Ахоўнікі» пачалі праяўляць садысцкія схільнасці, а «зняволеныя» атрымалі моцныя маральныя траўмы.
👉 У будучыні эксперымент неаднаразова крытыкавалі за неэтычнасць, аднак Зімбарда называў яго «павучальнай гісторыяй пра тое, што можа адбыцца, калі мы недаацэньваем ступень уплыву сацыяльных роляў і вонкавага ціску на нашыя дзеянні». У 2007 годзе Зімбарда выдаў кнігу пра эксперымент - «Эфект Люцыфера. Чаму добрыя людзі ператвараюцца ў злодзеяў».
Пра смерць псіхолага паведаміў Стэнфардскі ўніверсітэт, у якім Зімбарда працаваў больш за 50 гадоў. Яму быў 91 год.
🤡 «Яны шукаюць, вывучаюць нашыя памылкі і нашыя поспехі»
На «Дажынках» у Валожыне Лукашэнка заявіў, што меў перамовы з з прадстаўнікамі заходніх дзяржаваў:
«Былі вельмі складаныя, цяжкія, але цікавыя перамовы з прадстаўнікамі заходніх дзяржаваў. І я, размаўляючы з імі, зразумеў, наколькі ўважліва яны назіраюць за намі. Наколькі прыдзірліва яны шукаюць, вывучаюць нашыя памылкі і нашыя поспехі»
❤️ Павел Латушка: наш маральны і чалавечы абавязак дапамагаць гэтым дзецям
Праект «Беларус Беларусу» дапамог беларускаму шэлтару ў Варшаве арганізаваць свята для дзетак беларускіх палітвязняў. Да імпрэзы далучыліся былыя палітвязні і кіраўнік НАУ Павел Латушка.
👉 Якія яшчэ беларускія ініцыятывы маюць патрэбу ў дапамозе і як ім дапамагчы, глядзіце ў праграме «Беларус беларусу»
На відэа - экскурсія ў беларускай прасторы CreateCulture Space
🇺🇦 Уладзімір Зяленскі: або Украіна будзе мець ядравую зброю, або мы мусім далучыцца да нейкага альянсу
Зяленскі прадставіў у Вярхоўнай Радзе свой «план перамогі», у якім асобнымі пунктамі прапісаныя пытанні ўступу Украіны ў NATO і няядравая канцэпцыя стрымлівання Расеі.
Аднак амаль адначасова ў СМІ з’явілася інфармацыя, што з’яўленне ядравай зброі ва Украіне магло б стаць альтэрнатывай абодвум пунктам
👉 Ці ёсць верагоднасць таго, што Украіна атрымае ядравую зброю і што гэта ёй дасць? Чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ
🤘 У Гомлі тэлевышку падсвяцілі…бчб-падсветкай
«Гэтая інавацыя прымеркавана да правядзення марафону адзінства», пішуць «Гомельскія вядамосці».
Таксама на вышцы з’яўляецца бягучы радок: «Марафон адзінства час абраў нас».
❗️ Расея і Украіна зноў абмяняліся ваеннапалоннымі
Як паведамляюць украінскія СМІ ўначы 19 кастрычніка 95 украінскіх вайскоўцаў вярнуліся на радзіму. Сярод іх былі тыя, хто асуджаны расейскімі судамі на пажыццёвыя тэрміны.
Абмен адбыўся на мяжы Гомельскай і Чарнігаўскай абласцей
Добрага дня тым, хто ўжо прачнуўся!
Не ведаеце, што пачытаць за ранішняй кавай? Прапануем вам 3 найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔸Бульба таннейшая за კარტოფილი, ziemniaki, bulvė і картоплю?
Што з цэнамі на рынках
🔸«Збірай рэчы, ты сюды больш не вернешся»
Беларуса, які прасіў прытулак у Славаччыне, з лагеру для ўцекачоў забрала паліцыя.
🔸Атрыманне грамадзянства Польшчы ўладальнікамі карты паляка і ўцекачамі ўскладніцца
Што зменіцца? Распавядаем у нашым артыкуле!
#штопачытаць
#рэпрэсіі Асноўнае за 18 кастрычніка
▪️Наша старонка з дакументальнымі стужкамі прызнана «экстрэмісцкай».
▪️Беларускага правакатара асудзілі свае ж паводле двух палітычных артыкулаў.
▪️Рэжым артыштаваў нерухомасць журналісткі Таццяны Каравянковай.
▪️Сямейную пару затрымалі за ўдзел у пратэстах і падпіскі на «экстрэмістаў».
▪️Затрымалі студэнта мінскага каледжа бізнэсу і права.
▪️У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 21 чалавека — цяпер у ім 4544 прозвішчы.
▪️76-гадовую пенсіянерку асудзілі за «абразу Лукашэнкі».
😢 «Мае блізкія не ведаюць пра маё рашэнне пайсці ваяваць»
Беларускі ваяр Гаюн вымушаны выдумляць гісторыі пра тое, як ён жыве мірным жыццём у Польшчы. Насамрэч ён абараняе Украіну ў тактычнай групе імя Мікіты Крыўцова. Добраахвотнік распавёў журналістам нашай праграмы «Ваяры» як выглядае праца аператара БПЛА, пра што мараць ваяры, а таксама кранальную гісторыю пра котку, якая дапамагала Гаюну на пазіцыях.
Паглядзіце!
Цалкам праграму глядзіце ў плэйлісце «Ваяры» на youtube-канале «Белсат LIFE»
💁🏼♀️ Трымайце нечаканы тэст на сапраўднага беларуса
Над ім ламаюць галаву нават палякі, а наш вядоўца справіўся за некалькі секундаў 👏
Паспрабуйце, ці атрымаецца ў вас? ☝🏻
Больш цікавінак пра наш культурны код глядзіце ў поўным выданні праграмы «Мова нанова» на YouTube-канале «Белсат LIFE»
🙈 Лукашэнкаўскія маралісты абмеркавалі квадробераў
У Менску адбылося пашыранае пасяджэнне Грамадскага Савету па маральнасці – сумеснага органа, заснаванага Беларускай Праваслаўнай Царквой і Саюзам пісьменнікаў Беларусі.
🤔 Сярод прапанаваных да разгляду тэмаў былі напрыклад - «Сучасныя маладзёжныя субкультуры: трывогі і сэнсы» і «Маральна-этычны аспект прысутнасці і дзейнасці ў інтэрнэт-прасторы».
Асобна чальцы Савету абмеркавалі квадробінг.
👉 Да якіх высноваў прыйшоў Савет па маральнасці чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ
🫤 Беларускіх вайскоўцаў накіравалі ў РФ «пераймаць перадавыя методыкі» з улікам досведу вайны
Пра гэта распавёў начальнік галоўнага ўпраўлення баявой падрыхтоўкі Узброеных сілаў генерал-маёр Уладзімір Белы.
Генерал зазначыў, што толькі нядаўна завершылася падрыхтоўка аднаго з танкавых батальёнаў:
«Мы ўбачылі як укараняецца досвед спецыяльнай ваеннай аперацыі [вайны супраць Украіны - заўв. belsat.eu] на практыцы падрыхтоўкі войскаў»
📚 Бібліятэка «Флібуста» працягне працу
Месяц таму яе стваральнік абвясціў, што закрывае праект праз пухліну ў мозгу. Аднак цяпер пад постам з'явілася абнаўленне, у якім гаворыцца, што бібліятэка працягвае сваю працу, заўважыў «Телеканал Дождь»
«Сэрверы аплачаныя, сайт падтрымліваецца, працуем у стабільным рэжыме»Читать полностью…
📌 Групоўка «Хізбула» учыніла масаваны абстрэл паселішчаў на поўначы Ізраілю. Адной з мішэняў стала прыватная рэзідэнцыя кіраўніка ўраду
Раніцай 19 кастрычніка адзін з беспілотнікаў, начыненых выбухоўкай, атакаваў прыватную рэзідэнцыю прэм’ер-міністра Бэньяміна Нэтаньягу ў Кэсарыі. Кіраўніка ўраду і ягонай жонкі ў доме на той момант не было.
👉 Праз некалькі гадзінаў Нэтаньягу апублікаваў у сацсетках кароткае відэа, у якім заявіў, што яго «нішто не спыніць», і што Ізраіль «выйграе гэтую вайну»
😡 Сілавікі затрымалі актораў Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі
Праваабаронцам дакладна вядомыя прозвішчы трох затрыманых. Інфармацыя пра іншых людзей пакуль правяраецца.
Падрабязнасці і прычыны затрыманняў яшчэ высвятляюцца.
#рэпрэсіі
❤️ Святлана Ціханоўская наведала ў Варшаве адноўлены мурал, прысвечаны беларускім палітвязням
Аўтарамі новага твора сталі мастакі Дарыюш Пачкоўскі і Магдалена Худзінская.
Праект рэалізаваны дзякуючы сумесным намаганням Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні Аб'яднанага Пераходнага Кабінета і Amnesty International Polska.
⚽️ Таксама беларуская лідарка наведала футбольны турнір Кубак Івуліна, у якім традыцыйна бярэ ўдзел і каманда нашага каналу.
📌 Ці паспрыяе забойства лідара тэрарыстычнай групоўкі «Хамас» завяршэнню вайны ў сектары Газа?
Забойства Ях’я Сінуўара- гэта найбуйнейшы поспех Ізраілю з пачатку вайны. Адна з мэтаў ваеннай кампаніі такім чынам дасягнута, галоўныя арганізатары тэракту 7 кастрычніка зліквідаваныя.
Аднак, што далей? Цяпер бакі канфлікту аказаліся перад лёсавызначальнаю развілкай. Ці падарыцла гібель Сінўара шанец на агульную дээскалацыю? 👉 Чытайце ў нашым матэрыяле
🤔 У Менск прыляцеў рэйс з Сірыі. Упершыню за чатыры месяцы
Самалёт Airbus A320-232 (YK-BAC) прыватнай сірыйскай авіякампаніі «Cham Wings Airlines» прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце «Менск» 18 кастрычніка і прыпаркаваўся на тэрыторыі Цэнтра дзелавой авіяцыі FBO Minsk .
☝️ Самалёты менавіта «Cham Wings» займаліся перавозкай мігрантаў з арабскіх краінаў у 2021 годзе.
🔥 Каб не працаваць у «Жабцы» ды «Бедронцы»: беларускія комікі адкрылі ў Варшаве стэндап-клуб
Варшава робіцца сталіцай беларускага стэндапу. 7 верасня тут з'явіўся першы ў Польшчы беларускі стэндап-клуб «Stand up lokal».
👉 Як прыйшла такая ідэя, хто дапамагаў і ці ёсць нейкія табу на жарты ў беларускіх комікаў…Пра гэта «Белсат» паразмаўляў з адным з заснавальнікаў клуба Янам Ліпаем.
🕯 Пайшоў з жыцця вядомы лінгвіст, доктар філалагічных навук, прафесар Генадзь Цыхун
Мовазнаўцы не стала 18 кастрычніка.
Генадзь Апанасавіч выкладаў у Беларускім дзяржаўным універсітэце дыялекталогію, арэальную лінгвістыку, балканістыку, а таксама балгарскую і македонскую мовы.
Уваходзіў у склад камісіяў па ўдасканаленні беларускага правапісу ў пачатку 1990-х гадоў, быў старшынёй тэрміналагічнай камісіі пры Мінадукацыі РБ.
☝️ Генадзя Цыхуна называюць адным са стваральнікаў сучаснай беларускай славістыкі.
📌 Грэцыя: хутка, але рызыкоўна, а Іспанія: дорага і доўга. Як атрымаць шэнген самастойна
Набліжаюцца Новы год і калядныя вакацыі, таму, калі вы не губляеце надзеі выпіць глінтвейну на калядным кірмашы ў Еўропе, то пра візу трэба думаць ужо цяпер
«Белсат» разам з візавым агентам і галоўнаю рэдактаркаю Visaflow Настаю Лысакоўскаю склалі зразумелы гайд для самастойнага атрымання шэнгену ў Беларусі: толькі рэальнае становішча і карысныя парады.
👉 Чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ
💥 #галоўнае за 18 кастрычніка
▫️Трэці Статут ВКЛ 1588 перададуць у Беларусь.
▫️У Польшчы прызямліўся паветраны шар з 1 200 пачкамі беларускіх цыгарэтаў.
▫️Гэтай ноччу восем «шахедаў» прыляцелі ў Беларусь.
▫️Беларусы з міжнароднай абаронай змогуць зрабіць візы для сваякоў.
▫️Прадстаўнік ЗША таемна прыязджае ў Беларусь і абмяркоўвае палітвязняў.
▫️Атрымаць Карту Паляка беларусам стане складаней.
▫️Беларус папрасіў прытулак у Славаччыне, але яго затрымала паліцыя.
▫️Беларусы зноў даказалі сваю салідарнасць.
Саўмін увёў рэгуляванне цэнаў на яблыкі, агуркі, цыбулю, моркву і буракі.
🙏 Добрыя кніжныя навіны на нач: легендарная «Дзюна» Фрэнка Гэрбэрта будзе надрукаваная на беларускай мове!
Пра гэта расказала выдавецтва «Янушкевіч»:
«Чаму "Дзюна" такая важная? Апублікаваная ў 1965 годзе "Дзюна" – гэта не проста эпічныя прыгоды на бязлюднай планеце, гэта празорлівае даследаванне палітыкі, рэлігіі, экалогіі і чалавечых амбіцый. У "Дзюне" закранаюцца складаныя тэмы ўлады, выжывання і аховы навакольнага асяроддзя, якія сёння актуальныя як ніколі».
❓Чаму раптам Лукашэнка загаварыў пра сацыяльную палітыку?
Ці то ў эканоміцы зноў усё кепска, ці то перадвыбарчая кампанія пачынаецца з гульняў з ягоным стабільным электаратам – пенсіянерамі.
А можа, Лукашэнка ўсведамляе, што абапірацца на адзіны сілавы блок – замала?
Цалкам выданне праграмы «ПраСвет» глядзіце на YouTube-канале «Белсат NEWS» ▶️