📌 Украіна і Расея абмянялі па 103 ваеннапалонных
Украіна вярнула Расеі захопленых у палон у Курскай вобласці, а Расея – частку абаронцаў «Азоўсталі» і іншых.
Расейскія вайскоўцы былі вернутыя праз Беларусь, паведамляе Мінабароны Расеі. Адзначаецца, што Аб'яднаныя Арабскія Эміраты аказалі «пасрэдніцкія намаганні гуманітарнага характару».
Праз якія тэрыторыі былі дастаўленыя дадому ўкраінскія вайскоўцы не паведамляецца.
❤️ «Я шчаслівая, што мы дажылі з ёй да любові»
Дзеці…самая бязбронная частка нашага насельніцтва. Бацькі стараюцца даць ім усё самае найлепшае і абараніць ад зла гэтага свету. Але на жаль не ўсе «квяты жыцця» маюць такое шчасце, як бяспечная і кахаючая сям’я…
Фільм «Дажыць да любові» рэж. Юры Хашчавацкі, Беларусь, 2002 г.
😢 Гэта гісторыя сцэнарысткі Ірыны і маленькай дзяўчынкі, якую яна падабрала і выхоўвала. А таксама пра складаныя лёсы дзяцей у Беларусі дзевяностых.
Фільм, пасля якога вам напэўна захочацца вельмі моцна абняць сваіх дзяцей…
🎥 Глядзіце стужку «Дажыць да любові» на нашым тэлеканале «БЕЛСАТ DOC»
🥳 Менск адзначае дзень горада
Нашай сталіцы спаўняецца 957 гадоў.
Падрыхтавалі для вас з гэтай нагоды цікавыя факты з гісторыі нашага гораду.
😱 «Ездзілі-ездзілі, а потым іх не выпусцілі»
Ездзіць у Беларусь становіцца ўсё небяспечней. Сілавікі знайшлі чарговы спосаб рэпрэсаваць беларусаў.
😢 Акрамя таго, што вас могуць затрымаць на мяжы па вяртанні з ЕЗ, могуць яшчэ і спакойна пусціць у Беларусь, а потым зрабіць невыязным і рэпрэсаваць. Вядома мінімум пра 10 невыязных штомесяц.
«Белсат» паразмаўляў з чалавекам, які апынуўся ў такой сітуацыі.
👉 Чытаць падрабязней ПА СПАСЫЛЦЫ
🤯 Па ўсёй Італіі з’явіліся сотні плакатаў з лозунгам «Расея нам не вораг»
Плакаты былі усталяваныя летам і аплачаныя асацыяцыямі, якія выступалі супраць каранціну Covid-19 у Італіі, піша CNN.
Пасольства Украіны ў Рыме ўжо выказала сваю незадаволенасць:
«Мы глыбока занепакоеныя нахабствам расейскай прапаганды ў Вечным горадзе…мы просім улады перагледзець пытанне аб выдачы дазволаў на размяшчэнне такіх плакатаў, якія маюць выразную мэту аднавіць імідж дзяржавы-агрэсара»
💥 #галоўнае за 13 верасня
✔️ «Белсат» прызнаны «непажаданай арганізацыяй» у Расеі
✔️ Трамп адмовіўся ад яшчэ аднаго раўнду дэбатаў з Камалай Гарыс
✔️ Віктар Хрэнін прапанаваў стварыць новую АБСЕ, з удзелам Азіі
✔️ Выпускнікоў ваенных кафедраў масава заклікаюць на тэрміновую службу
✔️ У неба Беларусі зайшоў расейскі беспілотнік тыпу «Арлан»
✔️ Ва Украіну з палону вярнуліся яшчэ 49 чалавек
✔️ Шнобэлеўская прэмія-2024. Хто і за што атрымаў
✔️ Стартаваў новы сезон нашага ток-шоу «Двубой»
✔️ Беларусы патрапілі ў топ-3 па колькасці выдадзеных іншаземцам «першасных дазволаў на знаходжанне» ў ЕЗ
✔️ У Вільні пройдзе канферэнцыя салідарнасці з Уладзімірам Мацкевічам
🌊 У амерыканскім штаце Луізіяна – міні-апакаліпсіс
Мясцовыя прыбярэжныя раёны церпяць ад урагану «Франсін», які ламае дрэвы і залівае вадою цэлыя кварталы.
Глядзіце, як выглядае чарговы разгул стыхіі ў Злучаных Штатах ☝️
📌 У Вільні пройдзе канферэнцыя «Зняволеная рацыянальнасць і філасофія ў турме». Яе мэта – выказаць салідарнасць з Уладзімірам Мацкевічам
Мерапрыемства арганізаваў Інстытут філасофіі Віленскага ўніверсітэта і філасофскі факультэт Варшаўскага ўніверсітэта.
Адна з галоўных мэтаў канфэрэнцыі – падрыхтоўка і падпісанне міжнароднай пэтыцыі сусветных філосафаў з патрабаваньнем неадкладнага вызвалення Ўладзіміра Мацкевіча і дазволу яму пакінуць Беларусь.
👉 Падрабязней чытаць ПА СПАСЫЛЦЫ
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸На канферэнцыі ў Вільні абмеркавалі, як прыцягнуць Лукашэнку да адказнасці за злачынствы ягонага рэжыму
🔸З 1 кастрычніка вырастуць пенсіі. Наколькі адчувальным будзе рост?
🔸Масква высылае брытанскіх дыпламатаў
🔸Беларускія творцы збіраюць сродкі на на пастаноўку прытчы-казкі па матывах твору Уладзіміра Арлова
Далучайцеся да эфіру ⤵️
📌 «Дыскрэдытацыяй расейскай улады займаюцца самыя расейскія ўлады, а не «Белсат»
Улады Расеі заявілі, што наш тэлеканал дыскрэдытуе ўнутраную і замежную палітыкі РФ, а таксама стварае Расеі негатыўны вобраз. За што «Белсат» у спіс «непажаданых арганізацыяў».
Кіраўніцтва нашага тэлеканалу пракаментавала гэтую падзею.
👉 Чытаць падрабязней ПА СПАСЫЛЦЫ
🙈 Сысуны, здольныя дыхаць анусам, і галубы – кіроўцы ракеты… Хто і за што атрымаў Шнобэлеўскую прэмію ў гэтым годзе
Часопіс «Annals of Improbable Research» абвясціў лаўрэатаў Шнобэлеўскай прэміі (іначай Ігнобэлеўская прэмія, Ig Nobel Prize), якую ўручаюць за самыя смешныя, марныя і спрэчныя навуковыя дасягненні.
Вось некаторыя пераможцы 👇
▪️Фізіялогія
Прэмію атрымала група японскіх навукоўцаў «за адкрыццё таго, што шмат якія сысуны здольныя дыхаць анусам». Эксперыменты паказалі, што мышы, пацукі і свінні могуць абсарбаваць кісларод праз прамую кішку, гэтак падтрымліваючы нармальнае дыханне.
▪️Анатомія
Французскія дактары атрымалі ўзнагароду за даследаванне таго, ці закручваюцца валасы на галовах у большасці людзей у Паўночным паўшар'і ў той жа бок, што і ў большасці людзей у Паўднёвым паўшар'і. Паводле вынікаў, у бальшыні валасы на галаве закручваюцца паводле гадзіннікавай стрэлкі, аднак у людзей у Паўднёвым паўшар'і часцей назіраецца «супрацьлеглы кірунак».
▪️Хімія
Лаўрэатамі сталіся Тэс Гээрэманс, Антуан Дэбле, Даньел Бон і Сандэр Ваўтэрсэн «за выкарыстанне храматаграфіі для падзелу п'яных і цвярозых чарвякоў». (Храматаграфія – фізічна-хімічны метад падзелу і аналізу сумесяў, заснаваны на размеркаванні іх кампанентаў паміж дзвюма фазамі – нерухомай і рухомай, што працякае праз нерухомую. – Заўвага рэд.)
▪️Прэмія міру
Лаўрэатам стаўся нябожчык, амерыканскі псіхолаг Бэрус Скінэр «за эксперыменты ў вывучэнні магчымасці размяшчэння жывых галубоў у ракеце для навядзення іх на цэлі». Падчас Другой сусветнай вайны Скінэр кіраваў праектам «Голуб», скіраваным на стварэнне кіраваных узбраенняў з біялагічнаю сістэмаю навядзення, у ролі якой выступалі паштовыя галубы. Сістэма ўяўляла сабою серыю лінзаў на носе ракеты, якія праецыруюць малюнак цэлі на экран перад голубам. Натрэнаваныя галубы павінны былі дзяўбці ў сілуэт меркаванай цэлі, гэтак скіроўваючы ракету. Праект закрылі ў 1944 годзе, затым аднавілі, але зноў закрылі ў 1953-м.
Зяленскі пахваліў беларускіх вайскоўцаў на адкрыцці Ялцінскай еўрапейскай стратэгіі:
Пакуль што, толькі Беларусь адзначылася збіццём расейскіскіх шагэдаўЧитать полностью…
У неба Беларусі зайшоў расейскі беспілотнік тыпу «Арлан»
13 верасня расейскі дрон зайшоў у Гомельскую вобласць з Чарнігаўскай вобласці Украіны. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал маніторынгавай групы «Беларускі Гаюн».
Аўтары публікацыі паведамляюць, што дрон рухаецца праз Лоеў паўночна-ўсходнім курсам.
☝️Нагадаем, што з канца лета дроны заўважна зачасцілі ў Беларусь. Пра такія выпадкі «Беларускі Гаюн» паведамляў 21, 26, 29 і 31 жніўня, 3, 4, 5, 6 і 7 верасня.
🪖 З'явілася пацвярджэнне таму, што выпускнікоў ваенных кафедраў масава заклікаюць на тэрміновую службу
Выданне «Флагшток» паведаміла, што ў Мазырскі пагранічны атрад прыбыла 13 маладых афіцэраў. Гэта выпускнікі не толькі профільных Інстытута пагранічнай службы і Ваеннай акадэміі, але і «цывільных» БДУТ і БНТУ.
У пагранатрадзе падкрэслілі, што лейтэнантаў чакае служба на мяжы з Украінай.
☝️ Пра тое, што выпускнікоў беларускіх ВНУ з ваеннымі кафедрамі могуць масава заклікаць на тэрміновую службу, у пачатку верасня паведамілі беларускія незалежныя СМІ.
🤦♀️ «Белсат» прызнаны «непажаданай арганізацыяй» у Расеі
Што гэта значыць і чым пагражае (ці не) нашым чытачам, тлумачым у нашым відэа ☝️
🤔 Каго меў на ўвазе Папа Рымскі, заклікаючы каталікоў галасаваць за «меншае зло» на будучых выбарах у ЗША?
Каталікам, якія жывуць у гэтай краіне і складаюць прыкладна 20% насельніцтва краіны, Папа Францішак параіў галасаваць за «меншае зло»:
«Абодва яны супраць жыцця, як таго, хто выкідвае мігрантаў, так і таго, хто забівае дзяцей (…) Хто меншае зло, гэтая лэдзі ці гэты спадар? Кожны на сумленні думае і робіць свой выбар»
🔥 Штучны інтэлект ажывіў Каліноўскага
Анлайн-платформа для беларускаарыентаванай адукацыі «Васьміног» рыхтуе серыю адукацыйных відэа «Пра гэта вам не раскажуць у школе» для падлеткаў і ўвогуле ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй і культурай нашай краіны.
Першая праграма будзе прысвечаная Кастусю Каліноўскаму.
😊 Аўтары запэўніваюць, што яны «са скуры выпіналіся, каб знайсці для вас сапраўды нечаканыя і яскравыя факты пра нашую любімую Беларусь.»
🤡 Віктар Хрэнін пра супрацу з Кітаем: будзем нарошчваць аб'ёмы супрацы ў галіне абароны і сумеснай баявой падрыхтоўкі
Міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін пабываў на Пекінскім форуме бяспекі.
Пасля чаго распавёў Цэнтральнаму тэлебачанню Кітая, што Беларусь і Кітай абмеркавалі новыя сферы ўзаемадзеяння па ваеннай супрацы:
«Супраца ў галіне абароны, міратворчай дзейнасці, навучання, сумеснай баявой падрыхтоўкі — яно ў нас ужо ёсць, але мы не спыняемся на дасягнутым. Мы абмеркавалі шэраг мерапрыемстваў, у якіх будзем нарошчваць аб'ёмы супрацы, абмеркавалі новыя сферы ўзаемадзеяння.»
🥴 Памочнік Кадырава ўручыў Кубракову нагрудны знак МУС Чачэніі «за адзнаку ў барацьбе з тэрарызмам»
Гэта адбылося ў Менску пасля адкрытага турніру па практычнай (тактычнай) стральбе сярод АМАПаўцаў з 16 краінаў.
Сярод замежных камандаў лепшым стаў «Ахмат-Грозны» (Чачэнія). А ў якасці ўзнагароды, Кубракоў уручыў чачэнскім сілавікам ключы ад новага матацыкла.
Сярод беларускіх - перамог АМАП Гарадзенскага аблвыканкама.
😡 Паводле Кубракова, беларускія сілавікі, якія збівалі бязбронных людзей падчас мірных маршаў 2020 году, трэніруюцца «не для таго, каб на кагосьці нападаць, і не для таго, каб абараняцца, а для таго, каб ніхто нават не асмеліўся паспрабаваць напасці».
☕️ Добрай суботняй раніцы, сябры!
Традыцыйна прынеслі вам 3 найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць, пачытайце:
⭕️ Генпракуратура РФ прызнала «Белсат» непажаданай арганізацыяй у Расеі
Паводле Генеральнай пракуратуры РФ, «Белсат» «дыскрэдытуе» расейскую палітыку.
⭕️ Трамп адмовіўся ад правядзення чарговых дэбатаў з Гэрыс
Палітык заявіў, што выйграў папярэднія дэбаты. Наступных не будзе.
⭕️ У Крычаўскім раёне «ухіліст» праз год здаўся сам
20-гадовы хлопец, які год ухіляўся ад вайсковага прызыву, сам сдаўся міліцыі, бо «усвядоміў бессэнсоўнасць жыцця па-за законам»
#штопачытаць
#рэпрэсіі Асноўнае за 13 верасня
🔻 Адразу 11 берасцейцаў судзяць па «пратэстных» артыкулах
🔻 Чатыры гады берасцейскаму пратэстнаму карагоду, за які рэжым пераследуе дагэтуль
🔻 Суд за «абразу Лукашэнкі» распачынаецца ў Мазыры
🔻 За ўдзел у пратэстах затрымалі двух жыхароў Берасця
🔻 Папаўненне «Спісу экстрэмістаў». Дадалі яшчэ 40 чалавек
🔻 Супраць палітвязня Міколы Дзядка ў турме завялі новую крымінальную справу
🔻Гісторыку Ігару Мельнікаву прысудзілі 4 гады калоніі за інтэрв’ю «Еўрарадыё»
🔻 Мужчына сарваў з будынка ў Капылі дзяржсцяг – супраць яго распачалі крымінальную справу
👩🏻🦲🐶 Каго прасцей навучыць прыбірацца ўдома: дзяцей ці сабак?
Гераіня відэа вырашыла праверыць на практыцы.
Паглядзіце, што ў яе атрымалася☝️
📌 Беларусы патрапілі ў ТОП-3 па колькасці выдадзеных іншаземцам «першасных дазволаў на знаходжанне» ў ЕЗ
І занялі другі радок па колькасці станоўчых рашэнняў. Паводле Еўрастату, да «першасных дазволаў на пражыванне» адносяцца не толькі ВНЖ, але і візы, якія даюць права бесперапынна знаходзіцца ў ЕЗ даўжэй за тры месяцы.
Найчасцей беларусы атрымлівалі дазвол на жыхарства менавіта ў Польшчы: 256 тысяч з усіх 281,3 тысячы па ЕЗ.
👉 Хто займае першы і трэці радок, чытайце ў нашым артыкуле ПА СПАСЫЛЦЫ
💬 «Захад мае суб'ектнасць да кантактаў з рэжымам Лукашэнкі. Дэмсілы на сёння гэтай суб'ектнасці не маюць»
Стартаваў новы сезон нашага ток-шоу «Двубой», у першым выпуску якога апанентамі сталі чальцы Каардынацыйнай рады Міхаіл Кірылюк («Каманда Латушкі і "Рух за Свабоду"») і Андрэй Ягораў (лідар франкцыі «Беларусы»). Так, той самы Ягораў, які ў мінулым месяцы нарабіў шуму ў шэрагах дэмакратычных сілаў сваёй прапановаю пайсці на перамовы з Лукашэнкам.
📍Чаму Лукашэнка ўзяўся вызваляць палітвязняў?
📍Ці выглядае рэальным вяртанне ў Менск еўрапейскіх амбасадараў?
📍Як дэмсілы будуць мяняць сваю стратэгію да «выбараў»-2025?
👀 Глядзіце выданне цалкам на YouTube-канале «Белсат NEWS»
🙈 «Забойца YouTube» ад прапаганды
Лайк ці дызлайк паставіць нельга, запампаваць сваё відэа таксама 💁🏻♂️
А што яшчэ не так? Паглядзіце!
💬 «Я ўжо дома, мама, я ўжо ва Украіне»
РФ ды Украіна правялі чарговы абмен палоннымі. Дадому вярнуліся 49 абаронцаў Украіны, сярод якіх былі жанчыны.
Паглядзіце, якімі эмоцыямі былі напоўненыя першыя хвіліны пасля іхнага вяртання на радзіму 🫂
🔻 Расейская пракуратура памылілася
У чым – тлумачыць Сяргей Пеляса, в.а. намесніка дырэктара «Белсат» ☝️
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️Як прыцягнуць да адказнасці Лукашэнку? Адказы шукаюць на Міжнароднай канферэнцыі ў Вільні
✔️«Белсат» прызнаны «непажаданай арганізацыяй» у Расеі
✔️Расея пазбавіла акрэдытацыі і высылае шэсць брытанскіх дыпламатаў
✔️Доналд Трамп адмовіўся ад дэбатаў з Камалаю Гэрыс
✔️На Канадскім кінафестывалі прыпынілі паказ фільму «Расейцы на вайне»
✔️У Масачусэцкім тэхналагічным універсітэце ўручылі Шнобэлеўскую прэмію
✔️Зборная Эстоніі па пляжным футболе не пажадала гуляць чвэрцьфіналу Еўралігі з Беларуссю
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
💱 Курсы валютаў на 13 верасня
Еўра крыху падрос. А вось долар і рубель працягваюць падаць.
#курсывалютаў
🟠 Чатыры гады берасцейскаму пратэстнаму карагоду
13 верасня сотні берасцейцаў на скрыжаванні бульвараў Касманаўтаў і Шаўчэнкі падчас акцыі пратэсту спантанна зладзілі карагод: калі зайграла музыка, людзі інстынктыўна ўзяліся за рукі і пачалі танчыць.
У выніку ўдзельнікі акцыі зазналі пераслед, які працягваецца дагэтуль.
👉 Колькі людзей было асуджана за пратэстны танец і чым яшчэ быў адметны берасцейскі карагод чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ