📺 Навіны за 5 хвілін
✔️ Латвія вырашыла адмежавацца ад Беларусі «зубамі цмока»
✔️ У галоўным універсітэце Украіны адновяць вывучэнне беларускай мовы
✔️ Брытанія павінна рыхтавацца да вайны з Расеяй
✔️ Новыя правілы пабораў з вязняў «хіміі»
Гэта і шмат іншых цікавых навінаў – глядзіце ў кароткім выданні на Белсаце 💻
🧐 У Беларусі, кажуць, заробак вырас... Аж на 21 долар
І гэта толькі за ліпень! Але, паводле Белстату – не ва ўсіх так: у айцішнікаў заробкі наадварот упалі.
❓ А вы адчулі рост ці падзенне?
Больш пра заробкі ў той Беларусі, якую паказваюць у прапагандысцкім ТБ – чытайце ў нашым матэрыяле.
✅ Чытаць праз VPN
🔥 Як вайна ва Украіне абвастрыла нацыянальнае пытанне ў Расеі?
Чаму Бурація стала «донарам» для вайны ва Украіне? Як жывуць татары, бураты і якуты за фасадам «федэратыўнасці» Расеі? Што адбываецца з нацыянальнымі мовамі і культурамі? Якія ў гэтых народаў шанцы на вызваленне?
▶️ Каб зразумець маштаб і кошт барацьбы народаў за сваю свабоду і годнасць, глядзіце праграму «Intermarium» на YouTube-канале «Belsat Histоry»
🤭 Якая краіна, такі і дзённік: прадстаўлены новы дызайн галоўнага сшытка школьнікаў
На апошняй старонцы больш няма выяваў хлопчыка і дзяўчынкі. Цяпер там кантакты Цэнтра псіхалагічнай дапамогі і патрыятычнай платформы.
🤣 Спачатку пераходзіш на патрыяплатформу, а потым тэлефануеш па псіхалагічную дапамогу.
🔻 Грамадзяніна Расеі падазраюць у падрыхтоўцы маштабнай «дэстабілізацыйнай» аперацыі
За пяць дзён да адкрыцця Алімпійскіх гульняў, 21 ліпеня ў Парыжы затрымалі 40-гадовага грамадзяніна Расеі.
Падазраванаму выставілі абвінавачванне ў выведнай дзейнасці ў інтарэсах замежнай дзяржавы «з мэтай распальвання ваенных дзеянняў у Францыі», сцвярджае «Le Parisien».
У час ператрусу ў ягонай парыжскай кватэры знайшлі доказы падрыхтоўкі «аперацыі па дэстабілізацыі». Адна з крыніцаў «Le Parisien» кажа, што рыхтаваўся маштабны праект з сур’ёзнымі наступствамі. Яшчэ адна кажа, што следчыя знайшлі штосьці, што дала падставы меркаваць аб прарасейскай аперацыі ў час Алімпійскіх гульняў.
❌ Адбыванне пакарання на «хіміі» не бясплатнае.
МУС Беларусі зацвердзіла інструкцыю «Аб парадку разліку і кампенсацыі асуджанымі выдаткаў на камунальныя паслугі і прадукты харчавання, фактычна панесеныя папраўчымі ўстановамі адкрытага тыпу»
У плацяжы ўключаныя выдаткі на гарачую і халодную ваду, каналізацыю, камунальныя адходы, ацяпленне, электрычнасць, газ, харчаванне
Заплаціць трэба да 25-га дня наступнага месяца ў безнаяўнай форме на рахунак установы абмежавання волі. Калі не заплаціць, спаганяць маюць у прымусовым парадку.
☀️ Дабрыдзень, сябры!
Мы сабралі найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🗞 Былая палітзняволеная: Мая сям’я выдаткавала за два гады 10 тысяч долараў на адвакатаў і перадачы для мяне
«Гэта вельмі дарагое “задавальненне” – сядзець у беларускай турме»
🗞 Польскія ўлады патрабуюць вызвалення Анджэя Пачобута
Прыйшоў час, калі, ведучы перамовы наконт вызвалення палітвязня, Польшча паставіла свае ўмовы.
🗞 Кіраўніцтва «Белсату»: Артыкул на Onet.pl – паклёп
Разгорнуты адказ на абвінавачванні ў фінансавых парушэннях
#штопачытаць
💥 #галоўнае за 23 ліпеня
✔️ У Беларусі ў чорных буслоў здарыўся «бэбі-бум»
✔️ Вялікая Брытанія афіцыяльна ўхваліла штучна вырашчанае мяса
✔️ За апошнія 5 гадоў беларусы сталі бываць за мяжой у 2 разы радзей
✔️ Польскія ўлады патрабуюць вызвалення Анджэя Пачобута
✔️ 98-гадовая даследніца-фізік атрымала доктарскую ступень праз 75 гадоў пасля свайго адкрыцця
✔️ Кіраўніцтва «Белсату» дало разгорнуты адказ на абвінавачванні ў фінансавых парушэннях
✔️ Беларускія спецпадраздзяленні выкарыстоўваюць захопленую ва Украіне тэхніку
✔️ У Беларусі змяніліся правілы правядзення ЭКА
✔️ Чаго Беларусь хоча ад Паўночнай Карэі
✔️ У цэнтры Менску ўсталююць помнік качцы
✔️ Беларускую мову зноў пачнуць вывучаць у Кіеўскім нацыянальным універсітэце імя Тараса Шаўчэнкі
💔 Дзяніс Жалязко
Ураджэнец Петрыкава, скончыў Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыіі, працаваў у гандлёвым доме Рагачоўскага малочнакансервавага камбіната, які знаходзіцца ў Гомелі.
Апошні запіс на ягонай старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» быў зроблены яшчэ ў сакавіку 2022 года. Акалічнасці ўзбуджэння крымінальнай справы супраць Дзяніса высвятляюцца праваабаронцамі. Вядома, што мужчыну абвінавачваюць па 9 артыкулах Крымінальнага кодэкса РБ.
📩 Падтрымайце палітвязня: СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А
🔥 Беларускую мову зноў пачнуць вывучаць у Кіеўскім нацыянальным універсітэце імя Тараса Шаўчэнкі
Пра гэта на брыфінгу паведаміў рэктар ВНУ Уладзімір Бугроў:
«Беларуская мова не з'яўляецца толькі мовай самаабвешчанага Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі, гэта мова беларускага народу, воінаў беларускіх фармаванняў, якія ў складзе Узброеных Сіл Украіны змагаюцца за свабоду і незалежнасць і для Украіны, і для сваёй Радзімы»
🇺🇸Камала Гэрыс: віцэ-прэзідэнтка ЗША ідзе ў прэзідэнты?
Што зменіцца для Беларусі, калі яна будзе змагацца на прэзідэнцкіх выбарах у ЗША☝🏻
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Чаго чакаць ад візіту новага Міністра замежных справаў Рыжанкова ў КНДР
🔸Лукашэнка загадаў чыноўнікам знайсці шляхі супрацы з ЕЗ у гандлі
🔸 Офіс Ціханоўскай правёў перамовы з прадстаўнікамі краінаў, што ўвялі абмежаванне для аўто на беларускіх нумарах
🔸Працягваецца ліквідацыя урагану на Гомельшчыне
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/8-Cn4f04whY
📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.25 па менскім часе запрашаем да прагляду «Белсат Zoom» – агляд галоўных навінаў дня, агляд надворʼя, спартовых навінаў!
📌 «Мікола і Ваніш, намагаліся ператварыць полк імя Кастуся Каліноўскага ў сваю ПВК»
Полк Каліноўскага 19 ліпеня выступіў з заявай пра рэформы і змену камандзіра.
А ўжо 22 ліпеня ў сацсетках палку з’явілася паведамленне аб тым, што полк «страчвае элементы самакіравання».
«Белсат» спытаў, што адбываецца, у былога і дзейнага камандзіраў 👇
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
📌 Лішняя вага і перасадка органаў – перашкода для ЭКА
У Беларусі змяніліся правілы правядзення ЭКА, заўважыла выданне «Медиазона». Цяпер лячыць бясплоддзе гэтым метадам будзе нельга з дыягназам атлусценне другой ступені і больш, а таксама пры наяўнасці ў жанчыны трансплантаваных органаў і тканак.
☝️ Таксама перад лячэннем неабходна будзе прайсці кансультацыю псіхіятра і нарколага. Даведка аб кансультацыі будзе сапраўдная толькі год.
Адным з паказанняў да ўжывання ЭКА, паводле новага дакументу, з'яўляецца «бясплоддзе, якое не паддаецца лячэнню іншымі метадамі або верагоднасць пераадолення якога з дапамогай дапаможных рэпрадуктыўных тэхналогіяў вышэй, чым пры ўжыванні іншых метадаў лячэння, на працягу 1 года ў жанчын ва ўзросце да 35 гадоў або 6 месяцаў у жанчын ва ўзросце 35 гадоў і старэй».
🔶 Сайт «Белсата» пераходзіць на мінімальны рэжым працы
Паважаныя чытачы! Праз шматлікія тэхнічныя праблемы сайт «Белсата» пераходзіць на мінімальны рэжым працы.
Мы спадзяемся, што ў хуткім часе рэдакцыі ўдасца вырашыць усе пытанні і вярнуцца ў звыклы для нас фармат выхаду матэрыялаў. Просім прабачэння за нязручнасці.
З павагай, рэдакцыя сайту «Белсат»
🤔 Новы міністр замежных справаў Максім Рыжанкоў паехаў да Кім Чэн Ына
Што рэжым шукае ў Паўночнай Карэі (касметыку? 🤭) – глядзіце ў відэа і чытайце на старонцы 👇
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💱 Курсы валютаў на 24 ліпеня
Даляр і еўра працягваюць падаць, а расейскі рубель яшчэ больш умацаваўся.
#курсывалютаў
🤦 «Прэждзе чэм заціктокацца і чывота ў інтэрнэце піснуць – ідзі вазьмі тапор, пілу і памагі» – Лукашэнка
Да ліквідацыі наступстваў урагану мінулага тыдня, будуць прыцягнутыя (хто б вы думалі) грамадзяне
Аляксандр Лукашэнка 23 ліпеня падпісаў распараджэнне «Аб ліквідацыі наступстваў небяспечных метэаралагічных з’яваў»
🔺 Ад урагану загінулі 7 чалавек, многія засталіся без святла на працяглы час. Улады рэагавалі павольна, Лукашэнка спачатку раскрытыкаваў чыноўнікаў за дрэнную рэакцыю на наступствы ўрагану, а потым абвінаваціў пацярпелых.
🤔 Тыгр і кенгуру ў Магілёўскай вобласці — гэта праўда?
Верагодна, вы бачылі «беларускія» фэйкі, некаторыя з якіх нават маюць мільёны праглядаў. Адкуль узяліся гэтыя рэдкія зверы, глядзіце ў нашым відэа☝🏻
💭 «Ніхто не ведае: калі б мяне там прэсанулі, можа быць, я б запісаў дзесяць гэтых зваротаў з прабачэннямі»
Сёлета «J:МОРС» спаўняецца 25 гадоў, але лёс склаўся так, што сустракаць дзень нараджэння гурта музыкі будуць не на радзіме
Паразмаўлялі з Уладзімірам Пугачам пра будучы вялікі канцэрт, пра тое, як Варшава стала домам, і пра жыццё на чужыне:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🎤 Былы футбаліст і трэнер Людас Румбуціс запісаў песню на беларускай мове
Песня «Гарбата, кава і віно» напісаная на словы паэта Леаніда Пранчака. На гітары акампануе вядомы Сяргей Трухановіч – вядомы беларускі музыка, удзельнік гуртоў «Палац» і «Крама»
👉 Паслухаць тут
#штопаслухаць
#рэпрэсіі Асноўнае за 23 ліпеня
🔻 Беларуска вярнулася з Польшчы і была затрымана на мяжы
🔻 Былая палітзняволеная Алена (імя несапраўднае) правяла за кратамі больш за 750 дзён і нядаўна выйшла на свабоду
🔻 Сілавікі ўзяліся за бацькоў вядоўцаў TikTok
🔻 У Гомельскай жаночай папраўчай калоніі родныя не могуць дапамагчы з атаваркай зняволеным ужо некалькі тыдняў
🔻 Былая палітзняволеная расказала як сябе чуе Кацярына Андрэева
🔻 Сёння пачынаюць судзіць чарговую айцішніцу, якая вярнулася дадому з Польшчы
🔻 Пачынаюць завочна судзіць полацкага бізнесмена Уладзіміра Захарава
🔻Вайсковага аналітыка Ягора Лябедка змяшчалі на 10 сутак у ШІЗА
🔻 Стала вядома пра арышт гісторыка Ігара Мельнікава
🐣 У Беларусі ў чорных буслоў здарыўся «бэбі-бум»
Арнітолагі тлумачаць, што гэта звязана з тым, што «дзякуючы пагодным умовам палепшылася харчовая база птушак – з'явілася больш жаб, за якімі не трэба далёка лётаць, як за рыбай».
☝️ У засушлівыя гады чорным буслам не хапала земнаводных, што прымушала іх лётаць па здабычу далёка, нават за дзесяць кіламетраў ад гнязда.
У 2019-2020 гадах у харчаванні чорнага бусла быў вялікі крызіс. Паспяхова размнажаліся толькі 10% ад усіх пар, якія гняздуюцца ў пойме Прыпяці.
👉 Чорны бусел занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі. Паводле афіцыйных звестак, у нашай краіне пражывае ад 950 да 1300 пар.
🦆 У цэнтры Менску ўсталююць помнік качцы
«СберБанк» ужо абвясціў конкурс на лепшы праект.
🥚 Напрыканцы траўня качка знесла яйкі на клумбе ля будынку банку і пачала іх выседжваць.
Каб птушцы не перашкаджалі, тэрыторыю абнеслі стужкай, гняздо ўладкавалі і кожны дзень прыносілі корм.
🐣 Калі птушаняты вылупіліся, маці адправілася з імі да ракі Свіслач вучыць плаваць. Качку назвалі Капейка.
❗️ Інфармацыя, што з 1 жніўня 2024 года Польшча забараняе рух асоб на аўтамабілях, зарэгістраваных у Беларусі афіцыйна не пацвердзілася
Журналісты «Белсат» патэлефанавалі прэс-сакратарцы кіраўніка Нацыянальнай падатковай адміністрацыі. Прадстаўніца ведамства не пацвердзіла інфармацыю і перанакіравала да паведамлення, апублікаванага на іх афіцыяльным сайце.
☝️У ім гаворыцца, што згодна з новымі правіламі ўвозу ў Польшчу легкавых аўтамабіляў, якія дзейнічаюць з 1 ліпеня 2024 года, у краіну могуць заехаць транспартныя сродкі, якія належаць фізічным асобам, якія адпавядаюць пэўным умовам. Сярод такіх умоваў пазначана знаходжанне ў транспартным сродку фізічнай асобы – уладальніка і невыкарыстанне транспартнага сродку ў камерцыйных або іншых мэтах, якія парушаюць уведзеныя абмежаванні.
💩 15 гадоў кампанія «Nestlé» зарабляла на продажы вады...з фекаліямі
Такая вада прадавалася нават пад прэміяльнымі брендамі «San Pellegrino» і «Perrier». Падрабязнасці ў нашым сюжэце ⬆️
🤔 Далучэнне да «восі зла»: чаго Беларусь хоча ад Паўночнай Карэі
Міністр замежных справаў Беларусі паляцеў у КНДР. Гэта ўжо другі візіт беларускай дэлегацыі ў гэтую краіну.
🤷♀️ Пра мэты нічога не паведамляецца, а прапагандысты, на дзіва, таксама не спяшаюцца пахваліцца гэткімі міжнароднымі гастролямі беларускіх палітыкаў.
Сярод аналітыкаў ёсць меркаванне, што адной з прычынаў можа быць танная працоўная сіла з КНДР. Паколькі ў Беларусі зараз катастрафічны недахоп кадраў.
«Белсат» спытаў экспертаў, нашто ж Беларусі КНДР 👇
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
📌 Беларускае спецыяльнае падраздзяленне «Віцязь» выкарыстоўвае ўкраінскі браніраваны аўтамабіль «Козак-5»
Як адзначае сайт украінскіх вайскоўцаў «Мілітарний», машына не стаіць на ўзбраенні гэтага падраздзялення. Больш за тое, яе ўвогуле няма на ўзбраенні беларускіх войскаў.
☝️ Праз гэта ўкраінскія вайскоўцы робяць выснову, што трапіць у Беларусь аўтамабіль мог разам з расейскімі войскамі, якія адступалі з Кіеўшчыны або пазней, у 2023 годзе разам з часткамі ПВК Вагнэра, якія прыехалі ў Беларусь пасля няўдалага мяцяжу.
У публікацыі таксама гаворыцца, што беларуская тэрытарыяльная абарона ўжо выкарыстоўвала падчас вучэнняў захоплены «КрАЗ Cobra» украінскай вытворчасці.
За апошнія паўгода колькасць беларусаў, зарэгістраваных у польскай сістэме сацстрахавання, вырасла амаль на 5 тыс.чалавек
Пра гэта паведаміла ўпраўленне сацыяльнага страхавання (ZUS).
Усяго па стане на канец 2023 года ў ZUS было зарэгістравана 129 375 грамадзянаў Беларусі.
☝️ Беларусы застаюцца другой па колькасці групай замежнікаў, зарэгістраваных у ZUS. На першым месцы грамадзяне Украіны (771 тыс.), а на другім – Грузіі (27 тыс.).
#лічбадня