📌 Дачка імігрантаў, змагарка за правы чалавека і кар’ерыстка
Байдэн добраахвотна выходзіць з гонкі за прэзідэнцкае крэсла. У якасці кандыдаткі на пасаду прэзідэнта ЗША ад дэмакратаў ён падтрымаў вылучэнне віцэ-прэзідэнткі Камалы Гэрыс.
Разбіраемся, хто яна такая 👇
✅Праз VPN ❎Без VPN
🔥 Чат-бот Белсату зноў працуе
Цяпер зноў можаце скіроўваць нам свае паведамленні сюды ➡️ @BelsatBot
Выбачаемся за нязручнасці. З павагай, каманда «Белсату» 🙌
🤡 Лукашэнка заявіў, што Беларусі трэба супрацоўнічаць і гандляваць з ЕЗ
«Гэта нашы суседзі – Еўрапейскі Звяз. З імі трэба знайсці шляхі супрацы. Калі ім трэба нешта купіць, а нам трэба прадаць у іх на рынку – гэта ўзаемавыгадны інтарэс»
📌 У Гомельскай вобласці далі электрычнасць паўсюль...праз тыдзень пасля ўрагану
Электраэнергію вярнулі да паўночы ва ўсе населеныя пункты, дзе былі перабоі з-за ўрагану 14 ліпеня. Аднак частка яе пакуль паступае ад дызель-генератараў.
«Не падлучанымі да сеткі на месцах застаюцца толькі асобныя домаўладання, гэта аператыўна вырашаецца. Магчымыя таксама адключэння там, дзе электразабеспячэнне адноўлена, – на гадзіну ці паўтара. Грамадзяне павінны з разуменнем да гэтага ставіцца»
🤔 Кіраўнік МЗС Беларусі адправіцца ў КНДР
Візіт будзе здзейснены паводле запрашэння МЗС Паўночнай Карэі. Пра мэты паездкі нічога не вядома.
☝️ Магчыма, візіт звязаны з гандлем зброяй ці абыходам санкцыяў.
У красавіку 2024 года ў КНДР ужо прылятаў намеснік міністра замежных справаў Беларусі Яўген Шастакоў. Мэты таго візіту таксама не раскрываліся, а беларускія дзяржаўныя СМІ яго ўвогуле замоўчвалі.
Замежныя СМІ тады пісалі, што гэта можа быць звязанае з паглыбленнем супрацы паміж КНДР, Беларуссю і Расеяй:
«Імаверна, што Паўночная Карэя імкнецца далучыцца да змовы трох краінаў на чале з Расеяй праз серыю сустрэчаў на высокім узроўні з Беларуссю, а таксама зарабіць замежную валюту, адпраўляючы рабочых у Беларусь»Читать полностью…
🤬 Рэжым адбірае кватэру. Што рабіць?
Прадаць або падарыць нерухомасць у Беларусі магчыма цяпер толькі пры асабістай прысутнасці або з дапамогай даверанасці, аформленай унутры краіны. Да таго ж рэжым пачаў канфіскоўваць і прадаваць уласнасць людзей, якія з’ехалі з прычыны рэпрэсіяў і накіроўваць грошы ў дзяржаўны бюджэт.
Ці засталіся ўсё ж варыянты выратавання ўласнасці, што апынулася ў «закладніках» рэжыму?
✅Праз VPN ❎Без VPN
Павел Латушка: смяротны вырак у Беларусі вынесены на заданне Крамля
19 ліпеня стала вядома пра смяротны прысуд для грамадзяніна Нямеччыны Рыка Крыгера. Рэжым Лукашэнкі абвінаваціў яго паводле некалькіх крымінальных артыкулаў, сярод якіх – акт тэрарызму.
Кіраўнік НАУ Павел Латушка мяркуе, што такі прысуд вынесены спецыяльна, каб абмяняць замежніка на афіцэра расейскіх спецслужбаў Вадзіма Красікава, які адбывае пажыццёвы тэрмін у Нямеччыне.
«Цяпер Лукашэнка разам з Пуціным пастанавілі не пакідаць Берліну выбару і ўзялі ў закладнікі грамадзяніна Нямеччыны і прыгразілі яму карай смерцю. Павысілі стаўкі», – сказаў Латушка.
Паводле палітыка, наступствамі такога шантажу Нямеччыны можа стаць сапраўдная жалезная заслона паміж Беларуссю і ЕЗ, прычым як для людзей, гэтак і для тавараў.
Старшыня Вярхоўнага суда не выключыў новыя памілаванні палітвязняў
Прадстаўнік рэжыму адзначыў у дзяржаўных медыях, што ў законе аб амністыі, які набыў моц напачатку ліпеня, «нічога не сказана» пра ўдзельнікаў пратэстаў 2020 года, аднак «гэтыя людзі могуць быць памілаваныя»
«14 было асобаў, мяркую, яшчэ рыхтуюцца некаторыя прапановы памілавання. Але прымае рашэнне кіраўнік дзяржавы строга індывідуальна».
Паводле чыноўніка, амністыя будзе ўжывацца цягам 6 месяцаў і датычыцца тых, хто «не здзейсніў цяжкіх злачынстваў».
💥 #галоўнае за 21 ліпеня
▫️Прэзідэнт ЗША Джо Байдан не будзе ўдзельнічаць у наступных выбарах.
▫️25 гадоў таму мастак Алесь Пушкін зрабіў свой самы вядомы перформанс пад адміністрацыяй Лукашэнкі.
▫️Загінулага беларускага добраахвотніка Дзмітрыя Рубашэўскага «Ганс» узнагародзілі ва Украіне.
▫️Экс-кандыдатка ў Еўрапарламент пахваліла рэжым Лукашэнкі.
▫️Прапагандысты пахваліліся апаганьваннем мемарыялаў у Курапатах.
▫️У Беларусі мяняюць Інструкцыю па ахове грамадскага парадку. Гэта можа быць падрыхтоўкай да 2025.
▫️Многім беларускім журналістам забаранілі асвятляць Алімпіяду.
▫️Святлана Ціханоўская выказалася пра наступствы шторму ў Беларусі.
▫️Вайну можна завяршыць дыпламатыяй за сталом перамоваў – лічыць прэзідэнт Украіны.
😐 Латвійская актывістка Вольга Чарняўская заявіла, што рэжым Лукашэнкі дзейнічае ў інтарэсах беларусаў
Яна звярнулася да беларусаў і апазіцыі на на YouTube-канале БелТА:
«Я не кажу, што вы не мусіце змагацца за свае нейкія правы і свабоды. Напрыклад, вы кажаце, што вам нельга гаварыць, вам нельга… Паглядзіце, з якой мэтай нешта забараняецца. Гэта робіцца, каб перадухіліць пераварот у краіне і незаконную змену ўлады», – сказала кандыдатка ад Латвіі ў Еўрапарламент 10-га склікання Вольга Чарняўская.
Дзяўчына таксама параўнала стан рэчаў у Беларусі з Латвіяй, Мексікай, Ірландыяй і Вялікай Брытаніяй. Паводле яе, урад Беларусі, на адрозненне ад іншых краінаў, спрабуе абараніць беларусаў.
Святлана Ціханоўская выказалася пра наступствы шторму ў Беларусі
«Рэжым не змог аператыўна зрэагаваць і забяспечыць усім неабходным тых, хто пацярпеў. Яму куды прасцей абвінаваціць ва ўсім беларусаў. Гэта ізноў паказвае, што рэжым здольны толькі на рэпрэсіі».
Беларуская лідарка таксама захапілася тым, як беларусы самі адолелі разбуральны ўраган:
«Не перастаю здзіўляцца, як вы годна і з гумарам перамагаеце ўсе праблемы і складанасці. Бачыла відэа, дзе вы танчыце пад дажджом, рассякаеце ваду на самакатах, і захапляюся кожным. Вы адолелі шторм лепш, чым гэта рабіла дзяржава».
На думку Ціханоўскай, праблема ўладаў палягае на працоўнай міграцыі і недахоп кваліфікаваных кадраў. Паводле яе, гэтыя праблемы рана ці позна пачынаюць адбівацца на ўсіх сферах жыцця краіны.
Нагадваем, 13–14 ліпеня на Беларусь абрынуўся вялікі шторм. Электраэнергіі дагэтуль няма ў 122 паселішчах, паведаміла сёння Мінэнерга.
📢 Не паспелі ўсачыць за навінамі на выходных?
У нас маецца дадатковы канал з максімальна сціслым апісаннем асноўных падзеяў ➡️ (НЕ)АПОШНІЯ НАВІНЫ.
Вынікі дня, падборкі найлепшых і найважнейшых матэрыялаў. Абяцаем не спаміць, далучайцеся да @vynikidnia
🤩 Такога рэйву вы яшчэ дакладна не бачылі
Ды што там... Такое і ўявіць нават складана! У Манголіі прайшоў рэйв на конях.
🐎 Толькі паглядзіце, як гэта было! Танчаць усе (нават каняшкі)!
Загінулага беларускага добраахвотніка Дзмітрыя Рубашэўскага «Ганс» узнагародзілі ва Украіне
Ордэн «Крыж Героя» атрымала ягоная дачка і жонка. Цырымонія прайшла ў Гарнізонным храме Львова.
Дзмітрый загінуў 12 красавіка 2022 года падчас баёў з расейцамі ў Луганскай вобласці. Сам беларус ваяваў за Украіну яшчэ з 2015 года. Ён ужо меў узнагароды «Народны герой Украіны», за абарону шахты «Бутаўка», ордэн «За мужнасць» і ордэн «Крыж Храбрых».
📌 «Гэты крок, думаю, у вачах Захаду выглядае слабавата»
Старшыня Вярхоўнага суда Валянцін Сукала не выключыў, што пасля вызвалення некаторых палітвязняў напачатку ліпеня на волю выйдуць іншыя асобы.
Палітычны аглядальнік агенцтва «Позірк» Аляксандр Класкоўскі мяркуе, што гэта не кажа пра гуманізм рэжыму. На яго думку, Менск проста «спрабуе весці нейкую палітычную гульню на заходнім вектары».
Пачытайце яго меркаванне 👇
✅Праз VPN ❎Без VPN
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️ Лукашэнкаўцы анансавалі «памілаванне» чарговых палітвязняў
✔️ Польшча гатовая да нармалізацыі стасункаў з рэжымам Лукашэнкі
✔️ Байдэн сыходзіць з выбарчай гонкі ЗША
✔️ Масаваная атака беспілотнікаў на Расею
✔️ Беларуская дэлегацыя зноў ляціць у Паўночную Карэю
✔️ Замежнік арганізаваў наркалабараторыю для вытворчасці мэфэдрону
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🤔 Скандал у Палку Каліноўскага
У афіцыйным паведамленні гаворыцца, што новыя ўмовы набору рэкрутаў не даюць магчымасці паўнавартаснага набору .
😮 Апроч таго, каліноўцы патрабуюць у пресс-службы аддаць доступ да сваіх сацыяльных сетак, паколькі яны «належаць усёй беларускай нацыі, то лічым іх перадачу грамадзянам іншай краіны немагчымай».
Таксама ў паведамленні адзначаецца, што каліноўцы супраць прызначэння часова выконваючага абавязкі камандзіра Паўла «Дзядзькі» Шурмея, бо «праз згоду на ўмовы вайсковай часткі, ён згубіў аўтарытэт сярод пераважнай большасці камандзіраў».
💱 Курсы валютаў на 22 ліпеня
Найбольш страціў еўра - амаль паўтары капейкі. Аднак і долар з рублём таксама не ўтрымалі пазіцый.
#курсывалютаў
Мікалай Казлоў на волі
Пры вызваленне старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі паведамляе Парламенцкі канал.
Мікалай быў асуджаны па двух артыкулах КК: «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх» і «разгалошванне дадзеных дазнання, папярэдняга следства ці закрытага судовага пасяджэння»
☝️ У пачатку ліпеня 2023 г. паплечнікі Мікалая распавялі, што палітзняволены патрапіў у шпіталь з бранхітам.
😵💫 У Беларусі прыдумалі замену YouTube – видео.бел
Там будуць представлены ўсе прапагандысцкія медыі, іх праграмы, трансляцыі і шоў. Гендырэктар БелТА абмяркоўвае новы праект заявіла, што прагляды ў дзяржаўных СМІ растуць, але «YouTube – гэта не наш інструментарый».
Новы «беларускі відэахосцінг» зʼявіцца ў канцы жніўня.
🇺🇸 Джо Байдана на выбарах можа замяніць віцэ-прэзідэнтка Камала Гэрыс
Яна ўжо выконвала паўнамоцтвы прэзідэнта ЗША ў 2021 годзе, калі Байдан быў пад наркозам. Дзеючы прэзідэнт ЗША прапанаваў вылучыць яе ў кандыдаты ад Дэмакратычнай партыі.
«Мне аказаны вялікі гонар – атрымаць падтрымку ад прэзідэнта. Я зраблю ўсё, што ў маіх сілах для таго, каб абʼяднаць нашу нацыю і каб перамагчы Дональда Трампа. У нас ёсць 107 дзён да дня выбараў. Мы будзем змагацца разам і пераможам-разам», – заявіла Камала.
Пакуль афіцыйна не пацверджана, хто будзе прадстаўляць дэмакратаў на выбарах, аднак Камалу ўжо падтрымалі ўсе 50 старшыняў партыі і сям'я Клінтанаў.
Тым часам, Дональд Трамп заявіў, што Гэрыс будзе лягчэй перамагчы, чым Байдана.
На працы памёр памочнік гендырэктара мазырскага НПЗ Валерый Бойша
Яму было 59 год.
Вядома, што нядаўна яго судзілі па адміністратыўным артыкулу за «распаўсюд экстрэмізму». Гэтая гісторыя, паводле праваабаронцаў, магла паўплываць на ягоны стан здароўя.
Разам з ім судзілі другога супрацоўніка НПЗ – рэдактарку завадской газеты Святлану Богуш.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺Ці стане сітуацыя на мяжы для беларусаў яшчэ горш?
Разабраліся, як цяпер выглядае мяжа Беларусі з Еўразвязам і пра якія новыя абмежаванні з боку літоўцаў абмяркоўваюць у чатах?
🔺Экс-кандыдатка ў Еўрапарламент пахваліла рэжым Лукашэнкі і звярнулася да беларусаў
У сваім звароце актывістка з Латвіі параўнала Беларусь з Вялікай Брытаніяй ды Латвіяй і зрабіла выснову, што ўрад Беларусі, на адрозненне ад іншых краінаў, спрабуе абараніць беларусаў...
🔺Андрэй Гнёт папрасіў дапамогі ў беларусаў за мяжой
Журналіст і рэжысёр Андрэй Гнёт застаецца пад хатнім арыштам у Бялградзе. Ён працягвае змагацца за адмену экстрадыцыі ў Беларусь, і для гэтага яму патрэбныя сродкі. Як дапамагчы – чытайце на старонцы.
😍Дыснэйлэнд у Парыжу так адзначыў нацыянальнае свята Францыі, што адразу трапіў у кнігу рэкордаў Гінэса
Проста паглядзіце, наколькі гэта цудоўна!
🇺🇸 Прэзідэнт ЗША Джо Байдан не будзе ўдзельнічаць у наступных выбарах
«Для мяне было найвялікшым гонарам у жыцці служыць вашым прэзідэнтам. І хоць я меў намер дамагацца перавыбрання, мяркую, што ў інтарэсах маёй партыі і краіны я павінен адмовіцца ад вылучэння і засяродзіцца выключна на выкананні сваіх абавязкаў прэзідэнта цягам астатняга тэрміну», – заявіў Байдан у звароце да амерыканцаў.
Галоўным супернікам Байдана зʼяўляецца Дональд Трамп. Хто будзе прадстаўляць дэмакратычную партыю на выбарах – пакуль невядома.
💥СТРЫМ. Нядзельнае вечаровае шоў «Тыдзень»
У сённяшнім выданні:
🔸 У краіны Балтыі перасталі пускаць машыны на беларускіх нумарах. Як гэта тлумачаць у Літве?
🔸 Непагадзь ударыла па Беларусі.
🔸 Рэкордная партыя наркотыкаў ішла праз нашую краіну – у Расею.
🔸 Прыглядаемся да завяршэння ўступнай кампаніі ў беларускія ВНУ.
🔸 Разбіраемся з канчатковым вылучэннем Трампа ў кандыдаты на прэзідэнта і шанцамі Байдана застацца ў гонцы.
https://www.youtube.com/live/eN5oPJ9fgwA?si=h32GJjAntwVOhBj8
🤬 Прапагандысты пахваліліся апаганьваннем мемарыялаў у Курапатах
На крыжы закатаваным палякам, лавачцы Клінтана і камяні з лікам святых з'явіліся брудныя допісы. Помнік Вацлаву Ластоўскаму з дрэва так і не адмылі пасля мінулага набегу вандалаў. Пра гэта стала вядома з ганарлівай публікацыі ў адным з пралукашэнкаўскіх паблікаў.
На жаль, у 21-м стагоддзі так выглядаюць іх «скрэпы» і павага да памяці.
🤪 У Расеі мужчына абезгаловіў кувалдай Сталіна і напаў на Леніна
У Падмаскоўі невядомы мужчына з залівістым смехам абезгаловіў і без таго шматпакутны помнік Сталіну. Манумент усталявалі ў 2023 годзе за прыватны кошт, але ўжо паспелі выправіць імя на «Сралін» і заліць фарбаю. Ці адрамантуюць помнік цяпер – невядома.
😲 Беларускі міліцыянт зламаў сістэму і сам звязаўся з блогерам Павуком
Навошта і што з гэтага атрымалася – глядзіце ў нашай праграме «Шухер-шоу».