Дабрыдзень, сябры!
Мы сабралі найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🗞 На Валадарку хацелі перавезці гістарычны музей. Але перадумалі
Якія планы ва ўладаў на Пішчалаўскі замак?
🗞 «Усё дрэнна» – паразмаўлялі з выдаўцом і рэдактарам «Літрадыё» Паўлам Анціпавым
Распыталі, ці можа выдавецтва за мяжой існаваць за кошт продажу беларускіх кніг.
🗞 Тэлеканал «Дождь» паведаміў пра «цяжкую хваробу» Лукашэнкі
Лукашэнку зрабілася блага ў Астане, дзе праходзіў саміт ШАС, паведаміў расейскі тэлеканал «Дождь» са спасылкаю на неназваную крыніцу. Выданне сцвярджае, што палітык «насамрэч вельмі цяжка хварэе і вельмі цяжка пераносіць сваю хваробу», але прычыну нядужасці не называе.
#штопачытаць
💔Ягор Лебядок
Вайсковы аналітык, быў затрыманы 13 ліпеня 2022 года. Спачатку па адміністрацыйнай справе, але пасля бы яму было прад'яўлена абвінавачанне па крымінальнай справе.
23 снежня 2022 г. у Менскім абласным судзе Ягору прысудзілі пяць гадоў пазбаўлення волі ўзмоцненага рэжыму.
📩 Падтрымайце палітвязня: ПК № 22. 225295, Берасцейская вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20
🤩 Паглядзіце, якія здымкі дасылаюць на найбуйнейшы конкурс касмічнай фатаграфіі
Каралеўская абсерваторыя Грынвіча апублікавала шорт-ліст Astronomy Photographer of the Year Awards 🔭
💁🏻♂️ Гістарычны музей мог пераехаць у будынак... былога СІЗА на Валадарскага. Аднак усё ж не пераедзе
Старшыня камітэту архітэктуры і горадабудаўніцтва Менгарвыканкаму Віктар Гуцько заявіў, што такі варыянт разглядаўся, але ў выніку ад яго ўсё ж адмовіліся.
Чытайце болей:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Кітайскія вайскоўцы на вучэннях у Беларусі, а Рыжанкоў пачынае візіт у Кітай. Распавядаем чаго чакаць ад беларуска-кітайскіх стасункаў
🔸Напярэдадні нацыянальнага свята ў Вільні апаганілі помнік Міндоўгу
🔸Разбіраем наступствы візіту Орбана ў Расею
🔸Што такое падкасты і чаму яны ўсё больш папулярныя? Распавядзем пра некаторыя беларускія падкасты
🔸У Будславе праходзіць традыцыйны «Будслаўскі фэст»
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/CeIOBmrHydE
🤔 Што будзе, калі ў спёку пакінуць басейн з вадой на вуліцы?
Адказ глядзіце ў нашым відэа!
🐱Можаце сабе ўявіць коціка-скейтбардзіста?
А такі ёсць. Ён ездзіць як сапраўдны спартовец і мае сотні тысяч падпісантаў у сацсетках.
Як вам? 🥰
💪300 кіламетраў пехатою за 10 дзён
Менавіта столькі прайшоў беларус з Партугаліі ў Іспанію. За дзень ён праходзіў у сярэднім 25 км, а такая вандроўка каштавала яму каля 1700 еўраў.
Паглядзіце, які неверагодна прыгожы шлях ён прайшоў!
🔹У Вільні хтосьці напісаў «Вільня наша» на помніку Міндоўгу. Гэта адбылося напярэдадні ўдзелу Святланы Ціханоўскай у цырымоніі да дня каранацыі князя
Правакацыя, зрэшты, ніяк не перашкодзіла ўдзелу Ціханоўскай у мерапрыемстве. На цырымоніі выступілі Гітанас Наўседа і прэзідэнт Эстоніі Алар Карыс, які, між іншым, згадаў Беларусь у сваёй прамове.
Чытайце болей на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🗿Археолагі падчас раскопак на Менцы знайшлі ўнікальную драўляную фігуру
Спецыялісты адкапалі яе сярод драўляных клецяў, якія былі закладзеныя ў вал гарадзішча на рацэ. Фігура ўяўляе сабою выяву нейкай птушкі альбо іншай жывёлы з дзюбаю (дакладна гэта вызначыць яшчэ не ўдалося).
Фігура з дзюбаю была спецыяльнай часткаю канструкцыі валу, якая нібы гак падпірала знешнюю сцяну клецяў.
На думку супрацоўнікаў Інстытуту гісторыі НАН РБ, у нашым рэгіёне падобныя 1000-гадовыя зааморфныя фігуры, якія захаваліся настолькі добра – вялікая рэдкасць.
💬 «У беларусаў выключная сітуацыя: нашая дзяржава не падтрымлівае нашую культуру. За мяжою ніхто не будзе падтрымліваць іншаземную літаратуру альбо гэта будуць невялікія грошы»
Вялікая размова з Паўлам Анціпавым – пісьменнікам, рэдактарам і выдаўцом, які намагаецца папулярызаваць беларускую літаратуру ў эміграцыі.
З якімі цяжкасцямі даводзіцца сутыкацца ў гэтай шляхетнай дзейнасці і ці прыносіць яна нейкі істотны прыбытак – чытайце ў інтэрв'ю:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
⚽️ EURO 2024: зборныя Нямеччыны і Партугаліі выбываюць з турніру
Гаспадары ў 1/4 фіналу гулялі з Іспаніяй, якая даціснула іх у дадатковы час. Партугальцы другі раз запар выпрабоўвалі лёс у серыі пенальці – гэтым разам удача ім не ўсміхнулася. Крыштыяну Раналду на сваім апошнім чэмпіянаце Еўропы так і не здолеў забіць ніводнага мяча.
Чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
📺Кінатэатр проста ў двары
Менавіта такі зладзілі жыхары аднаго з двароў Горадні.
Як вам ідэя?
Дабрыдзень, сябры!
Мы вам ранішняе чытво прынеслі – сабралі найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔸Чым скончыліся выбары ў Вялікай Брытаніі і як іх вынікі паўплываюць на нас
Прадстаўнікі дэмакратычных сіл Беларусі лічаць новага брытанскага прэм’ера саюзнікам, а на думку брытанскіх экспертаў, лейбарысты працягнуць курс на безумоўную падтрымку Украіны
🔸Піяр, грошы і гарантыі супраць Расеі?
Навошта Лукашэнка зацягнуў Беларусь у ШАС
🔸«Рыжанкоў забыўся, дзе знаходзіцца»
Чаго дасягнуў новы кіраўнік МЗС за першы тыдзень?
#штопачытаць
💥 #галоўнае за 6 ліпеня
✔️У Вільні хтосьці напісаў «Вільня наша» на помніку Міндоўгу. Гэта адбылося напярэдадні ўдзелу Святланы Ціханоўскай у цырымоніі да дня каранацыі князя
✔️«Не трэба адчуваць эйфарыю». Андрэй Стрыжак каментуе ў нашым эфіры выхад на волю некаторых палітвязняў
✔️У Вроцлаве з'явілася кнігарня «NookBook», якую адкрыла беларуская акторка
✔️Нацыянальны банк РБ запусціў у абарачэнне манеты, якія выглядаюць як купюры. Як гэта?
✔️Археолагі падчас раскопак на рацэ Менка знайшлі 1000-гадовую драўляную фігуру
✔️У Іране адбыліся прэзідэнцкія выбары. Аднак істотных зменаў у краіне пасля іх ніхто не чакае
✔️Расейскія медыі пішуць пра смерць брата Міхаіла Падаляка, які пражываў у РФ
#рэпрэсіі:
▫️Каардынацыйная рада: рэальная колькасць палітвязняў перавышае 5000 чалавек
✝️ Амаль 2 тысячы вернікаў са ўсёй Беларусі сабраліся на Будслаўскім фэсце
Некалькі дзён вернікі ішлі з Менску, Віцебску, Ліды, Смаргоні ды іншых месцаў.
А самая доўгая пілігрымка – з Баранавічаў – прайшла амаль 300 кіламетраў. Як гэта было, глядзіце ў нашым сюжэце ⬆️
🧑🍳Самы дзіўны кухар, якога вы бачылі
Блогер спрабуе гатаваць разам са сваім бычком.
Ці атрымліваецца ў іх нешта? Адказ у нашым відэа ⬆️
📍Расейскія медыі пішуць пра смерць брата Міхаіла Падаляка, які пражываў у РФ
Уладзімір Падаляк быў старэйшым братам дарадцы прэзідэнта Украіны. Ён служыў у расейскім ГРУ, а ў апошнія гады быў ваенным пенсіянерам. Калі верыць здымку з магілы гэтага чалавека, ён памёр яшчэ 19 траўня.
Чытайце падрабязней:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💥 «Белсат» па-беларуску – у Google News
🙌 Калі для вас гэта бяспечна, далучайцеся. Гэта дапаможа ў тым ліку і прасоўванню беларускай мовы ў Google.
Чым больш падпісчыкаў і падпісчыц, тым больш бачны наш кантэнт.
✅ Падпісацца тут
📚 У Вроцлаве з'явілася кнігарня «NookBook», якую адкрыла беларуская акторка
Аляксандра Вайцяховіч грала ролю палітзняволенай журналісткі «Белсату» Кацярыны Андрэевай у фільме рэжысёркі Мары Тамковіч.
Назва «NookBook» невыпадковая: у акторкі ёсць кінашкола «Nook» (у перакладзе гэта «ўтульны куток»), таму Аляксандра вырашыла развіваць брэнд далей.
Чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🎸Да фэсту «Тутака» застаўся ўсяго тыдзень: глядзіце, што там будзе сёлета
Традыцыйныя тры дні беларускіх культурніцкіх актыўнасцей, сярод якіх канцэрты – важны, але далёка не адзіны элемент.
💪 «Белсат» – інфармацыйны партнёр імпрэзы і будзе ладзіць стрым. Глядзіце расклад мерапрыемстваў на нашай старонцы (і прыязджайце 12-га, 13-га і 14-га ліпеня на паляну Барык каля Гарадка на Падляшшы):
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
😇 Байдэн заявіў, што не будзе ўдзельнічаць у выбарах, толькі калі «Бог Усёмагутны спусціцца і скажа гэта» яму
Раней дзеючы амерыканскі прэзідэнт адмовіўся ад незалежнай медычнай экспертызы з тэставаннем на кагнітыўныя здольнасці, бо не пабачыў у гэтым неабходнасці. Таксама ён скептычна паставіўся да вынікаў апытанак, што сведчаць аб перавазе Трампа над ім.
Чытайце падрабязней на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
😮 Нацыянальны банк РБ запусціў у абарачэнне манеты, якія выглядаюць як купюры. Як гэта?
Яны маюць намінал 30 рублёў. Гэтая лічба абраная невыпадкова – выпуск прамавугольных памятных манетаў прымеркаваны да 30-годдзя беларускага рубля.
Дзіўныя манеты маюць памер 15 на 7 сантыметраў. Ёсць версіі з золата (10 тысяч штук) ды срэбра (20 тысяч штук). На аверсе – выява зубра (таго самага, які быў сярод жывёлак на так званых «зайчыках»), на рэверсе – выява будынку Нацбанку РБ у цэнтры Менску.
📍Цікава, што гэтымі манетамі ў выглядзе купюраў цалкам легальна можна расплаціцца ў любой краме ці іншай установе на тэрыторыі Беларусі. Касір ці прадавец будзе абавязаны прыняць у вас гэты незвычайны на выгляд плацёжны сродак.
🔹«Мы ў такой сітуацыі, што трэба і да чорта лысага ісці!»
«Белсат» пабываў у гасцях у журналісткі, праваабаронцы і стваральніцы ініцыятывы «Палітвязынка» Яўгеніі Доўгай. Жэня расказала нам, чаму нельга апускаць рукі і што цяпер адбываецца ў жаночых калоніях Беларусі.
Чытайце на сайце:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💬 «Не трэба адчуваць эйфарыю, думаць што ўсё скончылася і што ўлада пераходзіць на нейкія новыя рэйкі»
Кіраўнік фонду BYSOL Андрэй Стрыжак у нашым эфіры паразважаў пра тое, што магло стаць матывацыяй для Лукашэнкі адпусціць некалькі палітвязняў (варыянты ёсць розныя) ды чаму дэмакратычна настроеным беларусам не варта ўспрымаць гэты жэст як прадвесце «адлігі».
Паслухайце ☝️
🇮🇷 У Іране адбыліся прэзідэнцкія выбары. Аднак істотных зменаў у краіне пасля іх ніхто не чакае
Рэфарміст Масуд Пэзэшкіян перамог прыхільніка жорсткай лініі Саіда Джалілі: у другім туры ён атрымаў амаль 16,4 млн галасоў супраць 13,5 млн галасоў у суперніка. Яўка ледзь не дасягнула 50%.
Чытайце падрабязней:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🔹«Не хаваць сябе ў беларускім пухіры»
У Варшаве адкрылася выстава мастачкі Надзеі Саяпінай «Pokuć».
«Гэты праект – разважанні пра розныя значэнні і сэнсы кута. Пра тое, што мы, з аднаго боку, шукаем свайго кута як мігранты, сумуем па ім, а з другога боку – знаходзімся ў ім, як загнаныя ў нейкую безнадзейнасць, і не можам яго пакінуць», – казала на адкрыцці праекту Надзея.
Як прайшло адкрыццё, чытайце ў нашым рэпартажы:
✅Праз VPN ❎Без VPN
📍Тэлеканал «Дождь» паведаміў пра «цяжкую хваробу» Лукашэнкі
Паводле крыніцы тэлеканалу, Лукашэнку зрабілася блага ў Астане, дзе праходзіў саміт ШАС. Іншая крыніца сцвярджае, што «Лукашэнка насамрэч вельмі цяжка хварэе і вельмі цяжка пераносіць сваю хваробу», аднак «на што ён хворы, невядома».
Апошні раз інфармацыя пра хваробу Лукашэнкі з’яўлялася ў публічнай прасторы летась. 9 траўня на парадзе ў Маскве ён не змог самастойна прайсці да ўскладання вянкоў невялікую адлегласць.
💥 #галоўнае за 5 ліпеня
✔️ На волю выйшлі як мінімум 18 палітвязняў
✔️ Паліну Шарэнду-Панасюк этапавалі ў лякарню ў «Навінках» на псіхіятрычную экспертызу
✔️ Беларусы стварылі петыцыю, каб «Гары Потэра» можна было выдаваць па-беларуску
✔️ Орбан назваў сустрэчу з Пуціным «болей асаблівай» чым іншыя
✔️ У Мачулішчах загінуў 19-гадовы салдат
✔️ Беларусь і В'етнам змогуць узаемна перадаваць асуджаных для далейшага адбыцця пакарання
✔️ Ікра, смартфоны, будаўнічыя матэрыялы. Якія тавары забаранілі правазіць праз мяжу?
✔️ На базе «Белсату» будзе створаны новы телеканал
✔️ Міністр замежных справаў Беларусі Максім Рыжанкоў раскрытыкаваў прэс-рэліз ААН пра сустрэчу Лукашэнкі з генеральным сакратаром ААН Антонью Гутэрышам
✔️ Чыноўнікі наўмысна ствараюць школьнікам бюракратычныя перашкоды, каб яны не паехалі вучыцца за мяжу
✔️ Літва забараняе карыстацца прычэпамі і паўпрычэпамі, зарэгістраванымі ў Беларусі на сваёй тэрыторыі
#рэпрэсіі:
▪️ Пракуратура Гарадзенскай вобласці распачала спецвядзенне супраць жанчын, якія ўцяклі з «хіміі»
▪️ У Беларусі 17 новых палітвязняў
▪️ Прызналі «экстрэмісцкімі» сацсеткі праекту «ВОЕННИК БАЙ»
▪️ Затрыманы індывідуальны прадпрымальнік з Жодзіна
▪️ Гарадзенскі ГУБАЗіК выпадкова апублікаваў дакумент са спісам кантактаў мабільнага нумара, які належыць выбітнаму лекару