🇨🇳🇪🇺 Турнэ Сі Цзінь Піна па Еўропе – ці змогуць еўрапейцы дагрукацца да кітайскага кіраўніка?
Старшыня КНР з 5 траўня наведвае еўрапейскія краіны – Францыю, Сербію і Вугоршчыну. Гэта першы ягоны візіт на тэрыторыю ЕЗ з 2019 года. Краіны для візіту абраныя невыпадкова.
Чытайце наш геапалітычны разбор з каментарамі экспертаў на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🤬 Сілавікі – у прыярытэце, аграрыі і медыкі – не
Разбіраемся ў новай пастанове Савету Міністраў ☝️
🤦🏻♂️ Мігранты падпалілі польскі памежны слуп
Гэта здарылася сёння ў раёне Белавежы. Спачатку мігранты, што знаходзіліся з беларускага боку мяжы, спрабавалі пашкодзіць слуп палкамі, а калі гэта не атрымалася – падпалілі галлё і прасунулі яго праз дзіркі ў плоце. У выніку верхняя частка слупа загарэлася, аднак неўзабаве польскія службоўцы патушылі яе.
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Чэргі на мяжы Беларусі і краінаў ЕЗ ізноў падраслі
🔸 На беларуска-польскай мяжы затрымалі расейца, які ўцёк з фронту
🔸 Сілавікі затрымалі 23 працаўнікоў будаўнічых і аграпрадпрыемстваў
🔸 Дзень памяці і замірэння – чаму Еўропа ўшаноўвае менавіта 8 траўня
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/xpFkF621Sr4
📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.30 па менскім часе запрашаем да прагляду «Студыя Белсат» – абмяркоўваем актуальныя падзеі дня з нашымі гасцямі!
😨 Пенсіянерка з Падмаскоўя трымала ў рабстве шасцярых беларусаў і прымушала іх прасіць міласціну на вуліцы
Цяпер яна можа патрапіць за краты на 10 гадоў. Супраць жанчыны заведзеная крымінальная справа.
Чытайце дэталі гісторыі на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🔍 Пераклалі з чыноўнічай на чалавечую мову новую пастанову Саўміна, якая датычыць фінансавання навукова-даследчых працаў. І вось што высветлілі ☝️
Грошы «на інавацыі» пойдуць у тым ліку Міністэрству ўнутраных справаў і Дзяржаўнаму вайскова-прамысловаму камітэту. Можам толькі здагадвацца, што ж яны там будуць «распрацоўваць», затое дзякуючы дакументу дакладна ведаем, адкуль да іх прыйдуць грошы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
😶«Частка прыватных школаў, што засталіся ў Беларусі, наўпрост звязаная з рэжымам Лукашэнкі»
Яшчэ 2 гады таму ў Беларусі было 35 прыватных школаў. Цяпер іх засталося ўся 6. Што пра іх вядома?
Распавядаем у нашым сюжэце, паглядзіце!
😏 Святлана Ціханоўская прапанавала Лукашэнку альтэрнатыўны варыянт, дзе можна правесці старасць замест рэзідэнцыі ў Сочы
Пра гэтую рэзідэнцыю мы расказвалі нядаўна ў сумесным расследаванні з BELPOL, глядзіце яго тут.
Ціханоўская ж знайшла для самаабвешчанага кіраўніка РБ утульны пакой у Нідэрландах, пра што і паведаміла ў сваіх сацсетках. У падобных пакоях адбываюць пакаранне асуджаныя судом у Гаазе за злачынствы супраць чалавецтва і парушэнні правоў чалавека.
🥰 Вось гэта прыгажосць: за вокладку кнігі «Людзі лесу» дызайнерка атрымала прэмію Міхала Анемпадыстава
Цырымонія ўручэння прэміі Міхала Анемпадыстава прайшла ў Варшаве 7 траўня. «Белсат» таксама з’яўляецца партнёрам прэміі і таксама абірае свайго пераможцу.
Прэмію атрымала дызайнерка Яна Галушкіна. Яна працавала над усім візуальным запаўненнем кнігі ды над вёрсткай. Кніга атрымалася сапраўды незвычайная. У ёй сабраныя архіўныя здымкі прыроды.
🔍 Колькасць вакансіяў расце ў Беларусі амаль кожны месяц. Якіх спецыялістаў бракуе найбольш?
Лукашэнка ўжо нават прапануе ўладкоўваць на заводы пенсіянераў, а новае жыллё будаваць як у савецкія часы – вакол прадпрыемстваў, каб забяспечыць іх працоўнай сілай.
Чытайце наш агляд на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
❓Маем пытанні для тых, хто за мінулыя содні перасякаў мяжу Беларусі з Еўразвязам
🔹 Як вы перасякалі мяжу: на аўтобусе альбо на аўтамабілі?
🔹 Як доўга вы стаялі ў чарзе на мяжы? На якім памежным пераходзе (беларускім ці краіны ЕЗ) чакалі даўжэй?
🔹 Як можаце апісаць атмасферу на мяжы, як адчуваюць сябе людзі ў чарзе і памежнікі?
📍Пішыце ў @belsatbot (гэта ананімна) альбо ў каментарах (пры ўмове, што для вас гэта бяспечна)
🚂 У Гомельскай вобласці электрычкі не могуць ездзіць самастойна – іх цягаюць па маршрутах лакаматывы
Прычына ў няспраўнасці вырабленых у Расеі сілавых установак.
Эксперты кажуць, што выводзіць дызель-цягнікі з такой праблемай на маршруты небяспечна, аднак іх усё роўна запускаюць – толькі рухаюцца яны не самі, а з дапамогаю лакаматываў.
Чытайце на сайце:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
«Візіт Сі Цзінь Піна паказвае, што сяброўства з Еўропай усё яшчэ ў прыярытэце»
Сі Цзінь Пін прыехаў у Еўропу ўпершыню за 5 гадоў. Ён наведаў францыю і сустрэўся Эманюэлем Макронам. Таксама Кітай уваходзіць у лік краінаў, запрошаных на саміт міру ў Швейцарыі.
Што абмяркоўвалі лідары двух дзяржаваў і ці можа Кітай паўплываць на ход вайны ва Украіне? Глядзіце ў нашым сюжэце!
🐍 Жыхарка Менску на вуліцы Някрасава выгульвала...пітона
Як кажуць, у кожнага свой любімы гадаванец 😁
🐼 Работнікі кітайскага заапарку прэзентавалі«новы від пандаў»
Аднак аказалася, што гэта падман.
🤔 Каго ж выдавалі за чорна-белых мядзведзяў?
🥰 У заапарку Горадні адбылося перасяленне маладых гімалайскіх мядзведзяў
Паглядзіце!
💔 Аляксандра Міхайленка
Валантэрка Таварыства абароны жывёлаў «Выспа надзеі». Меркавана, затрыманая за ўдзел у акцыях пратэсту.
📩 Падтрымайце палітвязня: Следчая турма № 8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А
📺 У новым выпуску «Фельетонаў Лупача» – гісторыя фенаменальнага бізнес-поспеху Глыбоцкага камбікормавага заводу
Летась страты прадпрыемства склалі амаль $500 тысяч.
🔍 Чаму так адбываецца і як завод паступова даводзілі да ручкі «крэпкія хазяйственнікі», расказвае Зміцер Лупач.
❓Якія звесткі пра беларусаў у Польшчы можа ведаць суддзя Шмыт?
Суддзя Томаш Шмыт з'ехаў у Беларусь, хваліў Лукашэнку, павіншаваў Пуціна з пераабраннем, а яшчэ завёў тэлеграм-канал, дзе піша па-расейску і рэпосціць прапагандыстаў.
Якую пагрозу мог прынесці польскі суддзя, глядзіце ў нашым сюжэце ⬆️
✍🏻 Хэйт, зайздрасць і праца на БТ
Праз дэтэктар хлусні прайшла спявачка і тэлевядоўца Кацярына Ваданосава.
❓Ці лічыць сябе найпрыгажэйшай беларускай тэлевядоўцай? ❓Ці хвалюецца, калі сутыкаецеся з хэйтам у свой бок?
❓І ці сумнявалася Кацярына ў слушнасці свайго выбару, калі выходзіла на пратэсты?
👀 Глядзіце поўнае выданне праграмы «Шчыра кажучы» на YouTube-канале «Белсат NEWS»
🐶 «Нелегальны мігрант», якога ніхто не дэпартуе: з Беларусі ў Польшчу прыбегла аўчарка, цяпер пра яе клапоцяцца памежнікі з Баброўнікаў
Памежнікі знайшлі сабаку ў зоне сваёй адказнасці (каля Баброўнікаў) напрыканцы красавіка. На ашыйніку ў аўчаркі было напісанае імя кірыліцай – так службоўцы зразумелі, што сабака з Беларусі.
На беларускі бок даслалі ліст з просьбаю патлумачыць, ці вядома нешта пра гаспадара аўчаркі і ці паведамляў хтосьці пра знікненне сабакі. У адказе, які атрымалі палякі, было зазначана, што такой інфармацыі няма. Таму памежнікі з Баброўнікаў вырашылі пакінуць аўчарку ў сябе і клапаціцца пра яе.
😳 У прысудзе так і напісана: «Граў «Тры чарапахі»
У пратэставым 2020 годзе Цім Суладзэ граў беларускую музыку на вуліцах і ў дварах Менску, за што адбыў турэмнае зняволенне. У часе вайны і пасля выбуху на Кахоўскай ГЭС мужчына выправіўся ва Украіну ратаваць жывёлінаў.
▶️ Як далей склаўся лёс беларуса грузінскага паходжання, глядзіце ў праграме «Беларускі свет» на YouTube-канале «Белсат Life».
💉Скандал вакол вакцыны «AstraZeneca»: на вытворцу падалі дзясяткі позваў у суд
Гэта людзі, якія мяркуюць, што іхныя родныя памерлі менавіта праз прэпарат «AstraZeneca». Які, як высветлілася, правакуе трамбозы.
У Еўразвязе згаданую вакцыну выкарыстоўваць больш не будуць.
Чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️ Лукашэнка паляцеў у Маскву на парад
✔️ Паўла Латушку і ягоны перадвыбарчы спіс дадалі да «экстрэмістаў»
✔️ Зноў калапс на мяжы з Польшчаю: людзі стаяць больш за содні
✔️ Сілавікі затрымалі болей за 20 супрацоўнікаў сфераў будаўніцтва і аграпрамысловасці
✔️ У Польшчы затрымалі мужчыну, які дэзертыраваў з расейскага войска і збег праз Беларусь
✔️ Начныя атакі па ўкраінскай энергетыцы
✔️ У акупаваным Луганску адбыўся выбух на нафтабазе
✔️ Незвычайны хатні гадаванец з'явіўся ў менскім двары
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🇱🇹 Літоўскія мытнікі не дазволілі вывезці з краіны два аўтамабілі Tesla Cybertruck
Іх везлі ў Беларусь, а адтуль, меркавана, збіраліся даставіць у Расею. З 2014 года на экспарт легкавікоў у РФ з Еўразвязу дзейнічаюць санкцыйныя абмежаванні.
Агульная вартасць затрыманых аўтамабіляў – каля €200 тысяч. Кіроўцаў пасля допыту адпусцілі, а Tesla засталіся ў памяшканнях літоўскай мытні. Праводзіцца дасудовае расследаванне.
🔹Як «победобесие» змяніла стаўленне да 9 траўня
У новым выданні ток-шоу «План: Б» разбіраемся, як «дзень міру» пераўтварыўся ў «дзень вайны» і зрабіўся інструментам прапаганды.
▶️ Паглядзіце, чаму ў Расеі ды Беларусі не можа быць агульнай гісторыі вайны, як беларусы ўспрымаюць 9 траўня ды як будзе выглядаць святкаванне сёлета.
💁🏻♂️ На мяжы ў Берасці сабралася вялікая чарга аўтобусаў, а на ўезд у Літву ды Латвію – заторы з фураў
Колькасць аўтобусаў на «Варшаўскім мосце» пераваліла за 60.
Чытайце болей на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🇵🇱 Польская памежная служба заявіла пра затрыманне дэзертыра з Расеі
Мужчыну 41 год, у Польшчу ён патрапіў нелегальна, перайшоўшы мяжу з боку Беларусі.
Апрануты быў у цывільную вопратку і не меў пры сабе зброі, аднак, паводле звестак RMF FM, меў вайсковыя дакументы РФ (у тым ліку кантракт з расейскім міністэрствам абароны).
🎼Хто выйшаў у фінал Еўрабачання?
7 траўня ў шведскім горадзе Мальмё адбыўся першы паўфінал «Еўрабачання-2024».
Сярод іншых, яго паспяхова прайшоў і выйшаў у фінал украінскі дуэт Alyona Alyonа & Jerry Heil. У сваёй кампазіцыі «Teresa & Maria» спелі пра моц жанчын, веру ў перамогу, украінскі боль і нязломнасць.
Акрамя Украіны, у фінал конкурсу таксама прайшлі: Baby Lasagna з Харватыі, Bambie Thug з Ірландыі, Сільвястрас Бяльце з Літвы, Сілія Капсіс – удзельніца ад Кіпру, Raiven са Славеніі, Tali з Люксембургу, Teya Dora з Сербіі, Iolanda з Партугаліі, Windows95man з Фінляндыі.
👆Кандыдаты ў КР: спіс № 4 «Наша справа»
Мы працягваем знаёміць вас са спісамі, якія прэтэндуюць на месцы ў Каардынацыйнай радзе. Сёння распавядаем пра спіс № 4 «Наша справа» на чале з палітолагам і даследніцаю, былой выкладчыцай БДУ Розай Турарбекавай.
Ці падтрымлівае спіс сілавы сцэнар змены ўлады ў Беларусі, як ставіцца да інтэграцыі Беларусі ў Еўрапейскі Звяз і NATO і ці павінна Беларусь выйсці з інтэграцыйных аб’яднанняў з Расеяй? Чытайце ў нашым артыкуле:
✅Праз VPN ❎Без VPN