📍25 гадоў таму авіяцыя NATO распачала бамбардаванні Югаславіі
Тая аперацыя атрымала ў дакументах назву «Саюзная моц» і стала адказам на жорсткія дзеянні югаслаўскіх войскаў у Косаве, жыхары якога хацелі аддзяліць рэгіён ад Югаславіі.
Бамбардаванні працягваліся да чэрвеня 1999 года, у выніку югаслаўская вайсковая (і не толькі) інфраструктура была сур'ёзна разбураная. Тагачасны кіраўнік Югаславіі Слабадан Мілошавіч быў вымушаны пайсці на пагадненне, згодна з якім ён выводзіў войскі з Косава. З таго часу гэты рэгіён з'яўляецца дэ-факта незалежным ад уладаў у Белградзе, хоць значная частка дзяржаваў не вызнае самастойнасць Косава.
Паводле ацэнак сербскіх гісторыкаў, натаўскія бамбардаванні 1999 года прывялі да загібелі больш як 5 тысячаў мірных жыхароў. Амерыканскія спецслужбы ацэньваюць колькасць ахвяраў тых падзеяў прыкладна ў 1,5 тысячы.
🤩 Паглядзіце, як выглядала сённяшняе шэсце беларусаў Варшавы з вышыні
Сотні людзей прайшліся па цэнтры польскай сталіцы з бела-чырвона-белымі сцягамі ды пад гукі дуды.
💞 «Жыве новая сям'я!»
Падчас сённяшняй акцыі да Дня Волі ў Варшаве малады чалавек зрабіў прапанову рукі і сэрца сваёй каханай дзяўчыне 🥰
Наш карэспандэнт з аператарам былі побач і паспелі зафіксаваць эмоцыі закаханых у стрыме! 😎
🔹Сёння ў Варшаве адкрылі выставу карцін памерлага ў лукашэнкаўскай турме мастака Алеся Пушкіна
Пабачыць мастацкія творы Алеся, якога не стала ў ноч на 11 ліпеня мінулага года, можна ў беларускай культурніцкай прасторы «Робім Разам».
Чытайце на сайце:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🤍❤️🤍 А гэта – кадры з Беластоку, дзе на святкаванне Дня Волі прыйшлі дзясяткі нашых землякоў
Тут разгарнулі вялікі нацыянальны сцяг даўжынёю каля 30 метраў!
❤️ Так сёння святкуюць Дзень Волі беларусы Варшавы
Акцыя распачалася на пляцы Трох Крыжоў, а пазней працягнулася ў Кракаўскім прадмесці польскай сталіцы.
🇦🇲 Узброеныя людзі ўварваліся ў аддзел паліцыі ў Ерэване ды ўчынілі там страляніну
Таксама паведамляецца, што яны ўзарвалі гранату каля пастарунку альбо ўнутры яго.
Меркавана, гэта ўдзельнікі арганізацыі «Баявое братэрства», якія такім чынам спрабавалі вызваліць сваіх раней затрыманых паплечнікаў. Сёння раніцай паведамлялася, што армянская паліцыя затрымала ад 20 да 30 чальцоў «Баявога братэрства» за незаконнае захоўванне зброі.
«Баявое братэрства» крытычна настроена да дзейных уладаў Арменіі і выступае рэзка супраць кампрамісаў з Азербайджанам у пытаннях спрэчных тэрыторыяў.
🔴 СТРЫМ: Святкаванні Дня Волі ў Варшаве, Вільні і Беластоку
Сёння ў Варшаве і Вільні, а таксама ў іншых еўрапейскіх гарадах, адбудуцца ўрачыстыя шэсці, акцыі, канцэрты і іншыя шматлікія імпрэзы, прысвечаныя 106-ай гадавіне абвяшчэння БНР.
🎞 Далучайцеся да нашага жывога эфіру, каб разам з намі адзначыць Дзень Волі❤️
🕷Павук патэлефанаваў «ябацькам» (не толькі жаночага полу), каб павіншаваць з 8 сакавіка
У адказ пачуў праклён ад Бондаравай, нясмешны анекдот ад Белаконева і пропаведзь ад Гаўрыілы пра «святасць» Лукашэнкі з Пуціным, якія «ратуюць» Русь.
І толькі Саладуха без усялякай агрэсіі хваліўся сваім канцэртным турам і народнай любоўю!
👀 Глядзіце (і слухайце) новы выпуск «Шухер-шоў»!
📍Украіна ўначы атакавала Севастопаль. Імаверна, быў знішчаны расейскі камандны пункт
Таксама пацярпеў галоўны вузел спецсувязі Чарнаморскага флоту. Жыхарам гораду, якія здымалі выбухі на відэа, пагражаюць адказнасцю.
Чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🤍❤️🤍Сёння пачынаецца святкаванне Дня Волі. У нас будзе Святочны стрым
📺Далучайцеся сёння, 24 сакавіка, а 16:00 (паводле беларускага часу) да нашага стрыму да 106-годдзя абвешчання незалежнасці БНР.
Якія імпрэзы адбудуцца да Дня Волі ў розных краінах? Сабралі для вас вялікі спіс 👇
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
Беларус дагэтуль у цяжкім стане, ён падключаны да апарату ШВЛ
Вядома, што нашага земляка завуць Алім Кашавараў. Мужчына нарадзіўся ў Бабруйску ў 1981 годзе. Апошнія гады ён жыве ў Маскве. Таксама ў Аліма ёсць дачка, якая жыве на радзіме.
Паведамляецца, што яшчэ адзін беларус мог пацярпець падчас тэракту. Пра ягонае знікненне сваякі паведамілі на гарачую лінію амбасады.
Прэзідэнт Украіны пракаментаваў тэракт у Маскве
«Гэта ўжо было. І ўзарваныя дамы былі, і расстрэлы, і выбухі. І заўсёды яны абвінавачваюць іншых», – падкрэсліў Уладзімір Зяленскі.
Паводле яго, Пуцін нагнаў сотні тысяч сваіх тэрарыстаў на ўкраінскую зямлю, ваюе, і ўсё роўна, што адбываецца ўнутры іх жа краіны»
«Гэтая нікчэмнасць Пуцін, замест таго каб займацца сваімі грамадзянамі Расеі, звяртацца да іх, суткі маўчаў – думаў, як гэта прыцягнуць да Украіны», – абураецца ўкраінскі прэзідэнт.
💥 #галоўнае за 23 сакавіка
📌 Ужо заўтра стартуе маштабнае святкаванне Дня Волі. Вялізны спіс імпрэзаў па ўсім свеце;
📌 Польшча не выпускае ў Беларусь транзітныя аўтамабілі з аб’ёмам рухавіка большым за 1,9 літраў;
📌 Прапагандысты паказалі палітзняволеную Паліну Шарэнду-Панасюк;
📌 Тэракт у «Крокус Сіці Холе» расейскія медыі называюць самым буйным на тэрыторыі Расеі пасля захопу школы ў Беслане. Асноўнае на гэтую гадзіну;
📌 Сярод пацярпелых у выніку тэракта ў Маскве – беларус;
📌 У Беларусі ўзмацняюць меры бяспекі;
📌 Беларус Максім Вайткявічус, якога затрымалі ў Арменіі, папрасіў палітычнага прытулку;
📌 Заснавальнік клінікі «Новы зрок» быў затрыманы ў Польшчы па запыце беларускіх сілавікоў у Інтэрпол;
📌 Беларуска паляцела ў космас;
📌 759-ты дзень поўнамаштабнай вайны, распачатай Расеяй ва Украіне. Асноўнае на сёння;
🤬 Расея нанесла самы магутны ўдар па Украіне ракетамі і дронамі-камікадзэ.
Цэлілі ва ўкраінскую энергетычную інфраструктуру
Глядзіце сюжэт у нашым відэа☝️
💔 Украінскае сяло Вялікая Пісараўка, што за 8 кіламетраў ад мяжы з Расеяй
Калісьці тут віравала жыццё... а зараз засталіся толькі руіны і некалькі сотняў чалавек.
Аднак мясцовыя жыхары адмаўляюцца пакідаць свае дамы. Хоць большай часткі з іх ужо нават не існуе...
📍Чарговы абстрэл Белгарада – сур'ёзна пашкоджаныя некалькі будынкаў, у тым ліку студэнцкі інтэрнат
Кадры, знятыя ў адным з пакояў інтэрнату БДТУ (мясцовы тэхнічны ўніверсітэт) публікуюць гарадскія паблікі Белгарада.
Папярэдне, пацярпелі чацвёра людзей, загінулых няма. Акрамя будынкаў, пашкоджаныя або знішчаныя некалькі аўтамабіляў.
🔴 Нядзельнае вечаровае шоў «Тыдзень»
У сённяшнім выданні:
🔸Тэракт у «Крокус Сіці» – як усё адбывалася па хвілінах;
🔸 Смаленск – незалежны? Прадстаўлены праект Вярхоўнага Статуту;
🔸Чаму Марыя Васілеўская – не касманаўтка, а касмічная турыстка;
🔸Святкаванні напярэдадні Дня Волі;
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/watch?v=uoDbq2HBT_I
▪️Падчас тэракту ў «Крокус Сіці Холе» загінула грамадзянка Беларусі
Гэта жанчына 1978 года нараджэння. Пра ейную смерць паведамляюць расейскія інфармагенцтвы са спасылкаю на амбасаду РБ у Расеі.
Асоба жанчыны пакуль што невядомая.
😡 «Інтэрв'ю» у калоніі як спосаб дадатковых катаванняў?
Лукашэнкаўскія прапагандысты паказалі відэа з палітычнай зняволенай Палінай Шарэндай-Панасюк.
🫤 Жанчыну на камеру прымусілі хваліць Лукашэнку і зняпраўдзіць інфармацыю пра жорскія ўмовы ўтрымання ў калоніі.
❗️ Паліну Шарэнду-Панасюк, актывістку «Еўрапейскай Беларусі» і маці дваіх дзяцей, трымаюць за кратамі ўжо больш за тры гады. Улетку 2021-га ёй прысудзілі 2 гады калоніі за абразу Лукашэнкі і «дзеянні супраць нацыянальнай бяспекі РБ», а пазней, ужо за кратамі, двойчы павялічвалі тэрмін, асудзіўшы за нібыта непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі.
🚌🚌🚌 На выезд з Беларусі ў Польшчу зноў утварылася вялізная чарга − пасажыры аўтобусаў захрасаюць у ёй на содні
Сярод прычынаў − вясновыя канікулы ў школьнікаў, якія едуць за мяжу разам з бацькамі. Некаторыя наракаюць на шоп-туры (сёння ў Польшчы − гандлёвая нядзеля).
Чытайце падрабязней на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
☝️Двое ахоўнікаў, якія дапамагалі людзям падчас тэракту ў Маскве, былі беларусамі
Адзін з іх цяпер у цяжкім стане, іншага не могуць знайсці. Абодвум – каля 50 гадоў, яны маюць сем'і і дзяцей.
Чытайце болей на сайце:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💬 «Яна не накіроўвалася ўглыб нашай тэрыторыі»
Ва Узброеных сілах Польшчы патлумачылі, чаму не сталі збіваць ракету, якая сёння раніцай на кароткі час заляцела ў паветраную прастору краіны.
Ракета парушыла мяжу ў Люблінскім ваяводстве, ляцела на вышыні 400 метраў з хуткасцю 800 км/г. Увесь час за ёю сачылі сродкамі радыёлакацыі, запэўніў прадстаўнік польскага войска.
Чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
⚔️ Сёння – 230-я ўгодкі пачатку паўстання Касцюшкі
Паўстанне было прыдушанае ўвосень 1794 года, а Рэч Паспалітая падвергнулася трэцяму падзелу і канчаткова перастала існаваць. Аднак тая дзяржава «загінула з мячом у руках».
👀 Паглядзіце фрагмент нашай праграмы Intermarium, прысвечаны постаці Тадэвуша Касцюшкі
🤔 Хто мог быць замоўцам тэракту ў «Крокус Сіці Холе»?
Расейская (а следам за ёй і беларуская) прапаганда шукае сляды на Захадзе і ва Украіне, бо група мужчынаў з Сярэдняй Азіі, якія ледзьве размаўляюць па-расейску, наўрад ці магла арганізаваць настолькі маштабны тэракт самастойна.
Аднак матывацыя «калектыўнага Захаду» у гэтай сітуацыі абсалютная не зразумелая. Да таго ж амерыканская выведка сама публічна папярэджвала пра «непазбежную» пагрозу тэрактаў у РФ два тыдні таму.
Чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
Расейская ракета парушыла мяжу Польшчы
Адбылося гэта падчас ужо трэцяй за тыдзень маштабнай атакі на Украіну. У паветранай прасторы Польшчы ракета была 39 секунд.
Таксама паведамляецца, што ў Кіеве СПА збіла 10 ракетаў, а ў Львоўскую вобласць ноччу прыляцела каля 20 ракетаў і 7 беспілотнікаў.
«Варожыя «Шагэды» і ракеты атакавалі аб’ект крытычнай інфраструктуры. Узнік пажар. На месцы працуюць ратаўнікі. Інфармацыі пра пацярпелых не паступала», – заявіў кіраўнік Лівоўскай абласной вайсковай адміністрацыі.
У сеціве з'явілася жорсткае відэа атакі ў Маскве, знятае самімі тэрарыстамі
Відэа апублікаваў рэсурс, набліжаны да «Ісламскай дзяржавы». Праз жахлівыя кадры мы паказваем толькі скрыншот.
Тэрарысты знялі, як расстрэльваюць людзей, аднаму чалавеку перарэзалі горла, а падчас нападу забойцы крычаць: «Не шкадуй іх, бог вялікі»
☕️ Добрай раніцы, сябры!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺Што не так з версіямі прапаганды пра тэракт у Падмаскоўі?
Праз VPN
У Расеі заявілі пра затрыманне чатырох удзельнікаў нападу на канцэртную залу каля Масквы. Хутка пачалі зʼяўляцца відэа допытаў, пасля якія засталося яшчэ больш пытанняў. Разабраліся, што тыя «імаверныя нападнікі» і чым здзіўляе іх матывацыя.
🔺Газавы пісталет і электрашокер – чым можна легальна абараняцца ў Беларусі?
Праз VPN
Пачытайце, што варта ведаць беларусу, які хоча набыць сябе сродкі самаабароны. Аказваецца, шмат рэчаў зʼяўляюцца нелегальнымі.
🔺Украіна можа разарваць дыпламатычныя стасункі з Беларуссю?
Праз VPN
Палітолаг Яўген Магда на Канферэнцыі беларусаў і беларусак свету заявіў, што афіцыйны Кіеў хутка можа разарваць дыпламатычныя адносіны з рэжымам Лукашэнкі. Чаму гэта можа здарыцца толькі цяпер – чытайце ў артыкуле.
#штопачытаць
😁 «Ад прадзедаў спакон вякоў нам «дасталося качЭство»
Саюз пісьменнікаў Беларусі прапанаваў аўтарам напісаць вершы па метралогіі і стандартызацыі. Вядоўцы сатырычнага шоу @hajtaktv вырашылі не праходзіць міма
Але гэта ў мінулым выданні, новы выпуск «Хай Так TV» на YouTube-канале «Белсат LIFE» 🎞
#штопаглядзець
💬 Яўген Магда: Разрыў дыпадносінаў Кіеву з Менскам можа адбыцца праз адкрыццё беларускага консульства ў Растове
Палітолаг Яўген Магда ў сваім выступе на ІІІ Канферэнцыі беларусаў і беларусак свету ў Празе 23 сакавіка выказаў меркаванне, што Украіна ўжо ў траўні можа разарваць дыпламатычныя адносіны з рэжымам Лукашэнкі, перадае карэспандэнт «Белсату».
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
@rozumaha