☝️ Заснавальнік клінікі «Новы зрок» быў затрыманы ў Польшчы па запыце беларускіх сілавікоў у Інтэрпол
Як расказаў сам Алег Каўрыгін у інтэрв'ю Deutsche Welle, 19 сакавіка ён ехаў з Польшчы ў Беларусь, каб трапіць на суд адносна канфіскацыі прыбытку даходу медцэнтру за 2022 год.
Ад польскіх паліцэйскіх Алег Каўрыгін даведаўся, што знаходзіцца ў чырвонай картцы Інтэрполу, у якой сказана, што яго шукаюць паводле артыкулу аб ухіленні ад выплату падаткаў у Беларусі (арт.243 КК РБ). Адбыўся суд:
На падставе рашэння суду я быў адпушчаны дамоў. Я вымушаны цяпер вырашаць пытанне аб зняцці з сябе санкцыі Інтэрполу
🤨 Прымаеце выклік?
У 1991 годзе газета «Знамя юности» расказвала пра Дзень Волі ў публікацыі пад назваю «Ребята, что за “свята”?». Пытаем у вас гэта праз шмат гадоў і задаём яшчэ дзевяць пытанняў, адказы на якія варта ведаць 25 сакавіка.
Тэст ад «Белсату» пра галоўныя факты Дня Волі 👇
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
А дзе святкаваць Дзень Волі, чытайце тут
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Тэракт у маскоўскім «Крокус сіці холл»: больш за 150 загінулых. Адгалоскі тэракту для Беларусі
🔸 Прапагандысты паказалі палітзняволеную Паліну Шарэнду-Панасюк
🔸 У Беларусі на 30 % упаў аб’ём будаўніцтва жылля
🔸 З’езд беларусаў Свету ў Празе
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/CzSjSUdagmU
💬 «Я бачыў, як яны стралялі ў натоўп і людзі падалі»
У эфіры праекту @vottaktv – сведка тэракту ў «Крокус Сіці Холе». У эфіры «Белсату» мужчына расказаў, як пачалася страляніна, што адбывалася ў канцэртнай зале і як людзі спрабавалі выратавацца.
📌 Паводле апошніх звестак расейскіх службаў, у выніку тэракту загінулі больш за 130 чалавек. Яшчэ 200 чалавек маглі знаходзіцца ў канцэртнай зале незадоўга да абвалу даху. Пра іхныя лёсы пакуль нічога не паведамляецца.
☝️ Увага! Відэа змяшчае жорсткія апісанні падзей
💬 «Пра тое, што Бабарыка збіраецца ў прэзідэнты, я ведаў нашмат раней, чым у 2020 годзе»
Экс-уласнік завода «Мотавела», беларускі ТОП-бізнэсмэн, кіраўнік трох беларускіх гутаў, аўстрыйскі інвестар і мультымільянер Аляксандр Мураўёў даў першае інтэрв'ю пасля 7,5 гадоў зняволення.
Інтэрв’ю запісанае ў Дубаі ў студзені 2024 года для Austria Presse Agentur. У падрыхтоўцы ўдзельнічалі тэлеканал «Белсат» і Беларускі расследавальніцкі цэнтр. Размову вядзе журналіст «Белсат» Ігар Кулей.
Глядзіце на YouTube-канале «Белсат NEWS» 🎞
Альбо чытайце
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
#штопаглядзець #штопачытаць
🎸 Бярозаўскія рокеры «:B:N:» зайграюць разам са славутымі польскімі панкамі «Pidżama Porno»
Канцэрт адбудзецца 23 сакавіка ў варшаўскім клубе «Palladium», усе квіткі за дзень да канцэрту ўжо былі распрададзеныя.
Гурт «:B:N:» расказаў «Белсату», што пабачылі анонс канцэрту «Піджамы» ў Лодзі, дзе яны цяпер жывуць, і напісалі вакалісту з прапановай зайграць разам. А той адказаў, што ў Лодзі ўжо дамовіліся з іншым гуртом, але адразу ж запрасіў выступіць разам у Варшаве, дзе аўдыторыя будзе нават большай. Прапанаваў нават аплаціць дарогу і забяспечыць ежу-пітво.
Бярозаўцы былі вельмі радыя такой прапанове: называюць «Піджаму» культавым гуртом, а малыя дзеці вакаліста «:B:N:» любяць танчыць пад «Czy ty, czy ja» са свежага альбому познаньцаў «PP». На канцэрце абяцаюць жывую прэзентацыю новай песні «Не падман», таксама для варшаўскага канцэрту «:B:N:» падрыхтавалі песню па-польску.
☝️ «Pidżama Porno» – адзін з самых вядомых польскіх панк-гуртоў. Гурт родам з Познані, на сцэне з 1987 года, запісаў 9 альбомаў, якія мелі поспех далёка шырэйшы за панк-сцэну. Не раз выступалі з беларускімі гуртамі, у тым ліку на «Басовішчы» (пераможцамі якога «:B:N:» былі ў 2002 годзе), аднойчы гралі ў менскім парку Чалюскінцаў разам з «Zet».
🗓 Дарэчы, «Белсат» сабраў вялікую афішу падзеяў на Дзень Волі – у бліжэйшыя дні будзе шмат беларускіх канцэртаў у Польшчы, Літве і іншых краінах
🎥 S.P. RECORDS
#штопаслухаць
Астранаўтка, касманаўт і «удзельніца касмічнага палёту»
Такая каманда толькі што ўзляцела ў космас з касмадрома Байканур.
Першая беларуска ў космасе зусім не прафісійная касманаўтка. Марына Васілеўская ў 2017–2022 гадах працавала бортправадніцай у «Белавіі», але у 2023-м прайшла адбор на палёт да МКС. Цяпер перад ёй паставілі задачу правесці некалькі эксперыментаў для беларускіх навукоўцаў.
На борце ракеты таксама супрацоўнік роскосмасу Алег Навіцкі і амерыканка Трэйсі Дайсан.
🙌 Сустрэча з Уладзімірам Арловым у Вільні ўсё ж адбылася
Цікавасць да мерапрыемства была звязана не толькі з творчасцю пісьменніка, але і са скандалам, які яму папярэднічаў.
Літоўскі блогер Жыльвінас Сьвітоюс назваў Уладзіміра Арлова «галоўным ідэолагам ліцвінізму», яго допіс у фэйсбуку атрымаў шмат увагі ў літоўскім грамадстве сярод каментароў трапляліся нават пагрозы ў адрас пісьменніка.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🤔 Беларускія сілавікі памагалі лавіць падазраваных у тэракце
Прынамсі так сцвярджае амбасадар Беларусі ў РФ Дзмітрый Круты:
Фактычна асноўнай задачай мінулай ночы было не даць сысці тэрарыстам сысці праз нашу агульную мяжу
💬 Святлана Ціханоўская пракаментавала тэракт у Маскве
Калі гэта і цяпер стане падставай для абвяшчэння вайны, то мы будзем не іншымі назіральнікамі. Цяпер маштабаванне вайны азначае прамую небяспеку для Беларусі, якую Расея зробіць паўнавартаснай удзельніцай сваіх планаў. Трагедыя будзе не па тэлевізары, мы будзем глядзець проста на яе
Прапагандысты паказалі палітзняволеную Паліну Шарэнду-Панасюк
На «Беларусь 1» з'явіўся сюжэт пра беларускую актывістку, якую тры гады збіваюць і катуюць у зняволенні. Здымкі адбываліся ў рэчыцкай калоніі.
Чарговы тэрмін Паліны сканчаецца 21 траўня 2024 года. Яна ўжо адбыла прызначанае ёй пакаранне за «абразу Лукашэнкі» і «гвалт у адносінах міліцыянера», але ёй працягваюць дадаваць тэрміны за «непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі».
☝️ За тры гады Паліне ўпершыню паказалі відэа ейных дзяцей і мужа. На палітзвяволенай таксама можна ўбачыць жоўтую бірку, якую даюць асуджаным паводле пратэставых артыкулах.
Пераказваць размову з прапагандысцкай не мае сэнсу, бо Паліна фактычна ў закладніках. Адзінае, на што варта звярнуць увагу – гэта частка дыялогу:
- Вы называеце сябе беларускай, патрыёткай?, – спыталася прапагандыстка.
- Так, – адказала Паліна.
- А ў чым заключаецца ваш патрыятызм?
– У тым, што мая краіна самая лепшая, – адказала Паліна.
⚠️ Гэта дапаможа пры нападзе на вуліцы ці дома
Распавядаем, чым беларусы могуць легальна карыстацца дзеля самаабароны ў Беларусі:
🔻 Газавы пісталет ці рэвальвер
Каб валодаць такой зброяй патрэбны дазвол ад інспектара па дазвольнай працы органу ўнутраных справаў. Трэба будзе прадставіць медычную даведку з паліклінікі аб стане здароўя, даведкі з наркалагічнага і псіханеўралагічнага дыспансераў аб адсутнасці ўліку.
Газавы пісталет цягам 10 дзён пасля пакупкі трэба зарэгістраваць у міліцыі. Да яго трэба неабхода набыць кабуру, бо ў кішэні яго, як і патроны, насіць забаронена.
🔻Электрашокер
Не патрабуе адмысловага дазволу і рэгістрацыі ў міліцыі, але ёсць абмежаванні – магутнасць да 3 Вт.
Электрашокеры бываюць двух відаў – кантактны і дыстанцыйны. Пры ўжыванні кантактнага ім трэба дакрануцца да скуры нападніка. Набыць іх можна можна толькі ў крамах, якія маюць спецыяльную ліцэнзію МУС.
🔻Газавы балончык
Самы танны сродак самаабароны, які не патрабуе адмысловай рэгістрацыі. Мець яго пры сабе дазваляецца толькі з 18 гадоў, а ўжываць дазваляецца толькі з мэтай самаабароны.
❗️Увага, у Беларусі забаронена ўжываць для самаабароны халодную зброю (касцеты, нажы, тэлескапічныя і гумовыя дубінкі). Забароненыя таксама пнеўматычныя і траўматычныя пісталеты. Увоз цывільнай зброі з іншых краінаў таксама забаронены.
СК Расеі: больш за 60 асобаў загінулі падчас тэракту
Таксама вядома пра 145 пацярпелых. Сярод іх – пяць дзяцей, адзін у цяжкім стане.
Нагадваем, увечары 22 сакавіка перад канцэртам у падмаскоўным цэнтры «Крокус Сіці Хол» адбылася страляніна і выбухі. Адказнасць за напад узяла на сябе тэрарыстычная групоўка ІДІЛ.
Чытайце болей на сайце:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💥 #галоўнае за 22 сакавіка
✔️ Наймаштабнейшы за шмат гадоў тэракт у Маскве: нападнікі з аўтаматамі ўварваліся ў «Крокус Сіці Хол» перад канцэртам і расстралялі наведнікаў. Таксама зладзілі некалькі выбухаў, у выніку чаго канцэртны комплекс згарэў
✔️ Уначы Расея масавана атакавала ўкраінскую энергетычную інфраструктуру, у тым ліку ДнепраГЭС у Запарожжы
✔️ Былы беларускі добраахвотнік, які ваяваў ва Украіне, загінуў у Вільні
✔️ Стала вядома пра яшчэ адну смерць супрацоўніка міліцыі. Гэтым разам у Магілёве
✔️ У Вільні з'явіўся помнік паўстанцам 1863-1864 гадоў. Сёння роўна 160 гадоў, як царскія ўлады пакаралі іх смерцю
✔️ 22 сакавіка – гадавіна трагедыі Хатыні. Размаўляем пра яе з гісторыкам
#рэпрэсіі:
▫️Журналісту Ігару Карнею прысудзілі тры гады калоніі і вялікі штраф за «ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні»
▫️Сярод вязняў калоніі №1 у Наваполацку распаўсюджваецца кароста (гэта такая хвароба скуры)
▫️Прапагандысты з БТ паказалі ў эфіры «пакаяльную размову» з Палінай Шарэндай-Панасюк
☝️Галоўнае пра тэракт у Маскве на гэты момант
📍ФСБ пацвярджае інфармацыю пра 40 загінулых і 100 параненых. Лічбы не канчатковыя
📍Адзін з нападнікаў, папярэдне, затрыманы. Таксама выявілі аўтамабіль, на якім тэрарысты прыехалі да будынку
📍Пажар у «Крокус Сіці Хол» працягваецца, патушыць яго не могуць. Унутры будынка пры гэтым працягваецца спецаперацыя
📍Некаторыя відавочцы паведамляюць, што на ўваходзе ў «Крокус Сіці Хол» не працавалі металадэтэктары і ні ў каго не правяралі сумкі. Разам з тым ахоўнік расказаў, што нападнікі пачалі страляць яшчэ з вуліцы, пасля зайшлі ў хол і распачалі беспарадачную страляніну там
📍Уладзімір Зяленскі адмаўляе датычнасць Украіны да тэракту
Падрабязней пра сітуацыю у Маскве – у нашым онлайне
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
☝️ Тым часам у Горадні сёння ўзнімаюць на крыж Хрыста
Крыжовы шлях – традыцыйнае богаслужэнне, якое праводзяць каталікі напярэдадні Вербнай нядзелі, каб ушанаваць пакуты Хрыста па дарозе на Галгофу.
Падобнае тэатралізаванае шэсце ў Горадні ладзілі ў 2009 годзе. Гэтым разам сярод іншага – 14 прыпынкаў для малітвы і тэатралізаваных мініяцюр. Эпізод распяцця Ісуса, калі яго прыбіваюць да крыжа, таксама абяцаюць паўтарыць.
🎥 @inagrishuk
🕯 Стыхійны мемарыял каля будынку «Крокус Сіці Хола»
Тэракт у «Крокус Сіці Холе» расейскія медыі называюць самым буйным на тэрыторыі Расеі пасля захопу школы ў Беслане. Асноўнае на гэтую гадзіну:
📌 Паводле апошніх афіцыйных звестак, у выніку тэракту ў Падмаскоўі загінулі 133 чалавекі, яшчэ 140 чалавек пацярпелі. Пажар у будынку патушаны. Трываюць разборы завалаў;
📌 Тэлеграм-каналы публікуюць відэа жорсткіх затрыманняў і «допытаў» падазраваных у здзяйсненні тэракту. Усе яны моцна збітыя. Аднаму з затрыманых адрэзалі вуха і прымушалі яго з'есці. Адзін з прапагандыстаў прапанаваў выставіць нож, якім адрэзалі вуха, на аўкцыён;
📌 Расейскае МУС абвяргае інфармацыю аб тым, што ўсе падазраваныя з'яўляюцца грамадзянамі РФ;
📌 Расейскія чыноўнікі, дэпутаты і прапагандысты пачалі заклікаць да вяртання смяротнага пакарання;
❤️ Ужо заўтра стартуе маштабнае святкаванне Дня Волі
«Белсат» ладзіць стрым святкавання ў Варшаве. Далучайцеся! Пачатак а 16-й паводле менскага часу.
Якія імпрэзы адбудуцца да Дня Волі ў розных краінах? Сабралі для вас вялікі спіс 👇
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🚗 Польшча не выпускае ў Беларусь транзітныя аўтамабілі з аб’ёмам рухавіка большым за 1,9 літраў
Уласнікі аўтамабіляў пералічаных марак павінныя прадставіць на мытні дакумент ад вытворцы, які пацвярджае права на экспарт машыны па-за межы Еўразвязу.
🤔 Тэрарыстычная арганізацыя «Ісламская дзяржава» выпусціла пашыраную заяву ў сувязі з тэрактам у Падмаскоўі
У публікацыі тэракт у «Крокусе» названы «самым жорсткім нападам за апошнія гады». У заяве гаворыцца, што баевікі «Ісламскай дзяржавы» 22 сакавіка «распачалі скаардынаваную атаку на вялікі натоўп хрысціянаў».
Крыніцы The New York Times і CBS News паведамілі, што, паводле звестак ЗША, за нападам стаяць тэрарысты ІД. Паводле інфармацыі амерыканскіх выданняў, у ЗША падазраюць у арганізацыі тэракту групоўку «Вілаят Харасан» – падраздзяленне тэрарыстычнай групоўкі ў Афганістане.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
📷 На фота - нібыта чацвёра нападнікаў на «Крокус Сіці Хол».
☝️ Звяртаем вашу ўвагу, што гэтая інфармацыя пакуль не можа быць пацверджанай.
🔻 Беларус Максім Вайткявічус, якога затрымалі ў Арменіі, папрасіў палітычнага прытулку
Пра гэта паведамляе @radiosvaboda.
24-гадовы Максім Вайткявічус абвешчаны ў Беларусі ў вышук па абвінавачанні ва ўхіленні ад службы ў войску. Ён казаў і пра свой удзел у пратэстах у 2020-м годзе, але армянскі суд праігнараваў гэты факт.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💁 Падобна на тое, першапачатковыя арыенціроўкі, якія распаўсюджвалі расейскія медыі, аказаліся фэйкавымі
Двое з абвешчаных у вышук з лістапада знаходзяцца на тэрыторыі Таджыкістану і самі прыйшлі заявіць аб памылцы.
Telegram-канал «112» паведамляе са спасылкай на ўласныя крыніцы, што насамрэч усе затрыманыя – грамадзяне Расейскай Федэрацыі.
❎ Без VPN ✅ Праз VPN
☺️ Топ-10 міфаў пра Кастуся Каліноўскага
Ён быў пакараны 160 гадоў таму, аднак і сёння ён – «вораг №1 маскоўскай прапаганды ў Беларусі», бо ягонае імя носіць полк беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне.
🤬 «Белсат» прэзентуе новы фільм
Пра жыццё і змаганне Кастуся Каліноўскага, пра тое, як захоўвалася гістарычная памяць пра ягоныя дзеі, новыя старонкі якіх дагэтуль адкрываюцца. Рэжысёр – Рафал Герэмэк, Польшча 2024 г.
⏰ 25 сакавіка, 22:25 (Менск), 20:25 (Варшава)
📍 У эфіры «Белсату» і трансляцыі на YouTube
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🪖 Для чаго жанчыне вайсковая падрыхтоўка?
Намесніца Валерыя Сахашчыка Ліза Кохман распавяла, што ёй даў год вайсковых заняткаў. Спойлер: не толькі навык страляць з аўтамата.
👀 Поўнае выданне праграмы «Трэба пагаварыць» глядзіце на YouTube-канале «Белсат LIFE»
☝️ У Расеі заявілі пра затрыманне падазраваных у тэракце ў «Крокус Сіці Хол»
Паводле апошніх звестак расейскіх службаў, загінулі 93 чалавекі. Адзначаецца, што колькасць загінулых будзе расці.
Прэзідэнту Пуціну заявілі пра затрыманне 11 чалавек, у тым ліку ўсіх 4 тэрарыстаў.
💁 UPD: Украінскі след такі знайшлі. ФСБ сцвярджае, што нібыта пасля тэракту падазраваныя збіраліся перайсці мяжу з Украінай і «имели соответствующие контакты на украинской стороне»
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
Тэракт у Расеі можа быць добра выкарыстаны спецслужбамі і Крамлём
Пра гэта распавёў вайсковы аналітык Ян Матвеяў у эфіры «Вот Так»:
«Зразумела, што гэтую жудасную трагедыю пуцінская ўлада можа выкарыстоўваць для ўвядзення нейкіх асаблівых захадаў. Для апраўдання нейкіх сваіх рашэнняў, якія б у іншым выпадку былі б вельмі непапулярнымі, у тым ліку і другой хвалі мабілізацыі»
Аналітык таксама лічыць, што тэрарысты дзейнічалі паводле падрыхтаванага плану. «Хутчэй за ўсё, ведалі план будынку, бо ўсё вельмі хутка адбылося». Ён таксама не адмаўляе, што за тэрактам, можа стаяць ФСБ.
❗️Грамадзянін Беларусі пацярпеў у тэракце ў Маскве
Вядома, што ён у цяжкім стане. Пра гэта паведаміў амбасадар Беларусі ў Расеі Дзмітрый Крутой.
Больш інфармацыі пра яго няма. Падрабязней чытайце тут:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
☕️ Добрай раніцы, сябры!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺Тэракт на канцэрце ў Маскве
Праз VPN
22 сакавіка адбылася страляніна ў канцэртнай зале «Крокус Сіці Хол». Гэта быў самы тэракт у Расеі з 2011 году. Сабралі ўсе падрабязнасці.
🔺Рэжыму патрэбна не гістарычная праўда пра Хатынь, а прапаганда
Праз VPN
Разам з гісторыкам разбяром праўду і міфы хатынскай трагедыі, і як сённяшнія ўлады карыстаюцца гэтым для палітычных маніпуляцыяў.
🔺Канферэнцыі Каліноўскага ў Вільні: пра што дамовіліся наконт Беларусі?
Праз VPN
Адзіная стратэгія і супраціў – распавядзем, якія тэмы абмяркоўваліся ў канферэнцыю, якую ладзяць Сейм Літвы і офіс Святланы Ціханоўскай.
#штопачытаць
📍Пасля тэракту ў Маскве лукашэнкаўскія сілавікі прымуць захады павышанай бяспекі і ў Беларусі
Заклікаў беларусаў не наведваць масавых мерапрыемстваў на тэрыторыі РФ ды РБ найбліжэйшымі днямі таксама Павел Латушка.
У Расеі ўжо сталі скасоўваць масавыя мерапрыемствы ў шэрагу буйных гарадоў.
Чытайце болей на сайце:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
❗️Спецыяльны эфір, прысвечаны тэракту ў Маскве, які ладзяць нашыя калегі з расейскамоўнай рэдакцыі «Вот Так»
Глядзіце па спасылцы:
https://www.youtube.com/watch?v=aiM_7fJpvZw