🐕 Гаспадароў буйных сабакаў прымусяць праходзіць спецыяльнае навучанне
На пачатку 2025 года ў Беларусі ўступіць у сілу закон «Аб адказным абыходжанні з жывёлінамі».
☝️ Закон уводзіць новы панятак – сабака, які патрабуе асаблівай адказнасці. Размова не ідзе пра канкрэтную пароду. Па словах чыноўнікаў, «гэта асабліва буйныя пароды, якія насамрэч вымагаюць ад чалавека нейкіх навыкаў, каб гэтага сабаку выхаваць». Гаспадары такіх жывёлінаў мусяць праходзіць навучанне на спецыяльных курсах.
Сам курс пакуль яшчэ на стадыі распрацоўвання. Таксама не вызначанае месца, дзе ён будзе праходзіць.
👉 Акрамя таго, у новым законе ўзмацняецца забарона на шум – гаспадарам трэба будзе сачыць, каб сабака не брахаў з 23:00 да 07:00.
📚 26 ліпеня Дзень эсперанта
Адзначаецца ў гонар выхаду ў 1887 годзе першай кнігі на эсперанта. Гэтая мова закліканая служыць універсальнай міжнароднай мовай, другой (пасля роднай) для кожнага адукаванага чалавека.
Як гэта звязана з Беларуссю, глядзіце ў відэа!
А яшчэ больш цікавага кантэнту – у нашым belsat_tv">TikTok ✔️
☝️ Асуджаных да «хіміі», прыцягнуць да ўборкі ўраджаю
Кіраўнік Гомельскай вобласці Іван Крупко звярнуўся да Міністра ўнутраных справаў Івана Кубракова з просьбай дапамагчы шэрагу сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, у тым ліку, жывёлагадоўчым комплексам.
У выніку па загадзе Кубракова асуджаных адправяць на ўборку ўраджаю ў Лельчыцкі, Рэчыцкі і Калінкавіцкі раёны.
Яны будуць працаваць паводле 8-гадзіннага графіку. Іх абяцаюць забяспечыць жытлом, харчаваннем і «годнай зарплатай».
💥 #галоўнае за 25 ліпеня
✔️ Служба «Хуткай гуманітарнай дапамогі» абвесціла для дзяцей палітвязняў збор у дзіцячы садок і школу
✔️ Лукашэнка і Пуцін сустрэліся на Валааме - ужо трэці раз
✔️ Мінпрам адсправаздачыўся пра аднаўленне паставак на 15 рынкаў
✔️ Беларусы сталі купляць менш гарэлкі – цяпер больш аддаюць перавагу каньяку
✔️ У Калужскай вобласці разбіўся расейскі баявы верталёт Мі-28
✔️ Беларусь збіраецца адпраўляць студэнтаў у Паўночную Карэю
Алёна Карпенка зрабіла відэа з выбарчага ўчастку і даслала сяброўцы
За гэта суд абвінаваціў яе паводле ч. 2 арт. 367 (паклёп на Лукашэнку) і асудзіў на 1,6 гадоў калоніі.
Дзяўчына працавала архітэктарам і мастачкай. Яна робіць розныя ўпрыгожанні ды посуд з керамікі, а таксама займаецца каліграфіяй і роспісам.
Падтрымайце Алёну: Турма №4, вул. Крупскай, 99А, 212011, г. Магілёў. Алена Анатольеўна Карпенка
Што адбываецца цяпер у Палку Каліноўска?
Часовы камандзір каліноўцаў Павел Шурмей 23 ліпеня заявіў, што ў палку «страцілі элементы кіравання» два чалавекі: Арцём Войніч (Ваніш) і Мікалай Дземідзенка (Мікола).
Мы спыталі ваяра Дземідзенку, як менавіта ён бачыць сітуацыю ў палку, якія канфлікты там адбываюцца і наколькі змянілася вайсковае фармаванне за апошні час:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Праваабаронцы назвалі імёны жанчынаў, якіх выпусцілі 3 ліпеня.
🔸Кіраўнік МЗС Польшчы: Беларусь ведае, выкананне якіх патрабаванняў залагодзіць стасункі паміж краінамі.
🔸Што адбываецца на рынку нерухомасці? Чаму расце продаж кватэраў
🔸Візіт Лукашэнкі ў Расею.
🔸Парыж напярэдадні найвялікшага спартовага свята – Алімпіяды.
https://www.youtube.com/watch?v=_anKQkw3b30
☺️ Паглядзіце, як папрыгажэў Юпітэр
Яго, «апранутага» у маляўнічыя аблокі, сфатаграфаваў касмічны апарат НАСА «Юнона» падчас свайго 61-га блізкага пралёта.
А навуковец-аматар Гэры Ісан апрацаваў здымак, выкарыстоўваючы метады лічбавай апрацоўкі для паляпшэння колеру і выразнасці ды апублікаваў у сеціве.
Дарэчы, пабачыць неапрацаваныя здымкі можаце і вы: яны даступныя для шырокай публікі і жадаючыя могуць стаць навукоўцамі-валанцёрамі.
☝️ Парушэнні пры размеркаванні сабраных сродкаў фондам «21 траўня» не пацвердзіліся
«Аказалася, што літоўская бухгалтарская фірма, якая прадстаўляе паслугі фонду «21 траўня», апублікавала справаздачу з тэхнічнай памылкай, праз якую частка балансу фонду была адлюстравана няправільна.«Запэўніваем вас, што грошы людзей, якія падтрымалі марафон, не пайшлі на агульныя выдаткі фонду. 99,9% сабраных сродкаў было перададзена арганізацыям і фондам і накіравана на дапамогу палітвязням. Банкаўская камісія склала 0,1%. Ніякія адміністрацыйныя выдаткі не былі пакрытыя сродкамі марафону»
🫠 У спёку выраз «як у танку» пачынае граць новымі фарбамі
Чаму? І як наогул украінскія танкісты перажываюць спёку – глядзіце ў нашым відэа.
😮 Не спяшайцеся выкідваць свой беларускі пашпарт (але гэта не дакладна). Кажуць, ён палепшыў свае пазіцыі ў рэйтынгу пашпартоў
Падняўся з 68 радка на 61-ы. Яшчэ годам раней мы былі на 71 месцы. Цікава, што Расея (якая, на секундачку, распачала вайну ва Украіне) нас нашмат абганяе – у яе 45 месца і 116 адкрытых кірункаў.
🏆 У лідарах рэйтынгу, мяркуючы з абноўленых звестках, цяпер Сінгапур. Уладальнікам сінгапурскага пашпарта даступныя без візы 195 краін.
🥈 На 2 месцы – Францыя, Германія, Італія, Іспанія, Японія (192 краіны).
🥉 Пашпарты Аўстрыі, Фінляндыі, Ірландыі, Люксембурга, Нідэрландаў, Паўднёвай Карэі і Швецыі на трэцім месцы – яны даюць бязвізавы доступ у 191 краіну.
Індэкс пашпартоў Henley Passport Index ранжыруе краіны па прынцыпе свабоды перамяшчэння іх грамадзян, гэта значыць магчымасці наведвання максімальнай колькасці іншых дзяржаў без уязной візы або іншых абмежаванняў. Індэкс ацэньвае 199 пашпартоў розных краін, 227 напрамкаў падарожжаў і складаецца на працягу 19 гадоў.
«Дзякуй зямлі беларускай за тое, што я еў яе хлеб, чорны, піў яе смачную ваду, дыхаў яе паветрам, паціскаў самыя верныя на свеце мужчынскія рукі ў дружбе, рукі нашых мужчын, і зрэдку шанцавала і мне цалаваць рукі самых мілых істот на свеце, нашых жанчын».
😡 У кватэру журналіста Змітра Панкаўца прыйшлі з вобшукам, а потым распачалі крыміналку
У выніку вобшуку нічога не забралі. Сам Зміцер, які ўжо некалькі гадоў не жыве ў Беларусі, мае не так шмат інфармацыі.
«Артыкул мне не вядомы, але з расповеду зразумела, што справа нібыта за сувязі з каліноўцамі. Ну, я сапраўды асвятляў гэтую тэму і шмат пісаў пра байцоў палка Каліноўскага ва Украіне. «Госці» таксама прасілі перадаць, што чакаюць мяне ў Беларусі і «грэюць кайданкі» для мяне»,
☝️ Офіс Святланы Ціханоўскай раіць, як зрабіць свой Signal бяспечным
Па-першае, трэба ўсталяваць PIN-код Signal. Ён неабходны для аднаўлення падчас змены прылады, або пры пераўсталёўцы.
Па-другое, варта ўсталяваць у наладах тайм-аўт блакаванне, каб Signal адкрываўся толькі пасля ўводу кода, адбітка пальца ці Face ID пасля кожнага згортвання прылады.
Па-трэцяе, адключыце перадпрагляд спасылак у паведамленнях у наладах чатаў, каб Signal не адпраўляў вэб-запыты, даступныя інтэрнэт-правайдарам.
Акрамя таго, час ад часу неабходна правяраць у наладах спіс прыладаў, да якіх падлучаны акаўнт і адключаць ад яго гаджэты, якімі не карыстаецеся.
Каб трымаць свой IP-адрас у таямніцы падчас галасавых званкоў – можна ўключыць перадачу галасавых званкоў праз уласныя серверы месэнджара замест прамога злучэння з суразмоўцам.
А мы раім пачытаць нашыя матэрыялы пра тое, як бяспечна чытаць Тэлеграм і як пачысціць свае акаўнты ў сацсетках.
🤬 Супраць маці анархіста Аляксандра Францкевіча завялі крымінальную справу
Таццяну Францкевіч затрымалі 19 ліпеня ў калоніі № 11 у Ваўкавыску, разам з ёй была затрымана ейная сястра Наталля Лабацэвіч. Жанчыны прыехалі ў калонію з перадачай для Аляксандра.
Аляксандр Францкевіч – актывіст анархісцкага руху. Быў затрыманы ў 2020 годзе і асуджаны на 16 гадоў і 9 месяцаў зняволення паводле шэрагу абвінавачанняў, у тым ліку за стварэнне экстрэмісцкага фармавання.
#рэпрэсіі
🫣 Увага, ад гэтага відэа у вас замрэ сэрца
У Берліне з'явіліся самыя высокія арэлі ў Еўропе. Паспрабавалі бы пакатацца?
🐈🐕 Каб вывезці сабаку ці ката ў ЕЗ, спатрэбіцца тэст на колькасць антыцелаў да віруса шаленства
ЕЗ перастаў лічыць Беларусь краінаю, дзе сітуацыя з шаленствам у жывёлінаў не выклікае асцярогі, і ў хуткім часе для паездак за мяжу спатрэбіцца адмысловы тэст акрэдытаванай лабараторыі.
Праблема ў тым, што такіх лабараторыяў у Беларусі няма. Якое ёсць выйсце?
Чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔸 Сікорскі пра закрыццё мяжы: Беларускі рэжым можа не пакінуць нам іншай магчымасці
У Польшчы можа не застацца іншага выйсця, акрамя поўнага закрыцця мяжы.
🔸 «Гэта не акт гуманізму, а акт прэсінгу»
Сузаснавальнік фонду «By_help» Аляксей Лявончык пра апошнія тэндэнцыі ў палітычных рэпрэсіях
🔸 Попыт на кватэры ў Беларусі рэкордны, але гэта дрэнная інвестыцыя
Куды інвеставаць беларусу ў Беларусі?
#штопачытаць
#рэпрэсіі Асноўнае за 25 ліпеня
🔻 Італьянская паліцыя затрымала беларуса, які быў абвешчаны ў вышук у Беларусі
🔻 Супраць маці анархіста Аляксандра Францкевіча завялі крымінальную справу
🔻 Супраць журналіста Змітра Панкаўца распачалі крымінальную справу
🔻 У Беларусі затрымалі адміністратарку польскага чату «Беларусы Каліша». Яна ненадоўга вярнулася дадому
🔻 На прадпрыемствах «БелОМА» і «Пеленг» масава прэсуюць працаўнікоў
Беларус, як збег ад рэжыму ў Польшчу, памёр на працоўным месцы
Мужчыну звалі Дзмітрый Гарэлка. Яму было ўсяго 42 гады.
Вядома, што ён удзельнічаў у пратэстах 2020 у Гомлі. Дзмітрый быў у першых шэрагах з нацыянальным сцягам.
Польская паліцыя цяпер шукае кантакты ўсіх, хто ведаў беларуса.
💊 Схавайце гаманцы падалей. У нашай краіне дазволілі прадаваць БАДы. І гэта вельмі кепска
Раней біялагічна актыўныя дадаткі забаронена прадаваць па-за аптэкамі. Самі па сабе БАДы рэдка калі шкодныя і часам нават карысныя, але небяспечна тое, што іх могуць пераблытаць з лекамі.
Мінздароўя ў сваім Telegram-канале патлумачыла, што такія захады ўладаў як дазвол на продаж, «гарманізуе» беларускія нормы з расейскімі.
✅ Чытаць праз VPN ❎ Без VPN
🏠 Беларусы сталі купляць болей нерухомасці. Адмыслоўцы лічаць, што гэта фатальная памылка
❓ Чым некаторыя беларускія гарады падобныя да амерыканскага Дэтройта?
❓ У якім выпадку выгадна набываць нерухомасць у нашай краіне?
❓ У што беларусу лепей укласці «вольныя» грошы?
Чытайце ў нашым матэрыяле:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
⏯ У Расеі пакрысе зводзяць рахункі з YouTube?
Дэпутат тамтэйшай Дзярждумы Аляксандр Хінштэйн заявіў, што да канца тыдня хуткасць загрузкі YouTube можа знізіцца да 40%, а ў канцы наступнага тыдня – да 70%.
Гэта датычыцца толькі дэсктопных версіяў і пакуль не закране мабільныя прылады.
🤔 Беларусі падрыхтавацца?
Ледзь не забыліся распавесці вам, што там з валютамі. Дык вось...
💱 Курсы валютаў на 24 ліпеня
Даляр і еўра бесперапынна падаюць (падсцяліць бы ім там недзе саломкі), а расейскі рубель зноў умацоўваецца.
Але мы та з вамі разумеем, што гэта ненадоўга. Так што не спяшайцеся з сумным тварам ісці ў абменнік. Усё яшчэ будзе. Захавайце пакуль далярчыкі з еўрыкамі.
#курсывалютаў
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️ Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з працоўным візітам у Расею
✔️ Кітайскія фірмы прадаюць у Беларусь дэталі для ракетаў і бомбаў, што выкарыстоўваюцца ў расейскай зброі
✔️ Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн патлумачыў, чаму пастанавіў выйсці з перадвыбарчай гонкі
✔️ Новыя акалічнасці выданне пра асуджанага да расстрэлу ў Беларусі грамадзяніна Нямеччыны Рыка Крыгера
✔️ Верталёт Мі-28 зазнаў катастрофу ў Калужкай вобласці Расеі
✔️ Беларускіх школьнікаў працягваюць вывозіць на прапагандысцкія мерапрыемствы ў Расею
✔️ Беларуса, якога на радзіме абвесцілі ў вышук, затрымалі ў Італіі
Гэта і шмат іншых цікавых навінаў – глядзіце ў кароткім выданні на Белсаце 💻
❓ Навошта ЕЗ забараняе беларусам грузаперавозкі?
❓ Ці дапамагае гэта спыніць абыход санкцыяў?
❓ Каму насамрэч шкодзяць такія дзеянні Еўразвязу?
«Белсат» запытаўся пра гэта ў прадпрымальніка і эканамісткі. Пачытайце, што яны адказалі
✅ Чытаць праз VPN ❎ Чытаць без VPN
🤦♂️ Ён зноў распякае чыноўнікаў
А тыя панура ківаюць галовамі, просяць прабачэння ды абяцаюць усё выправіць
Разам з псіхолагамі разбіраем, чаму Лукашэнка ўключае "добрага цара" ды чаму ў гэтых шоу столькі прыхільнікаў ☝️
❗️Сікорскі пра закрыццё мяжы: Беларускі рэжым можа не пакінуць нам іншай магчымасці
«Гэта наша суверэннае права. Большасць памежных пераходаў ужо зачынены, што відавочна звязана з нязручнасцямі як для простых беларусаў, так і для нашых грамадзян. Але рэжым можа нам не пакінуць іншай магчымасці», – сказаў міністр замежных справаў Польшчы Радослаў Сікорскі.
Сікорскі падкрэсліў, што знаходжанне ў зняволенні дзеяча польскай дыяспары, журналіста Анджэя Пачобута, а таксама навучанне агрэсіўных мігрантаў з’яўляюцца непрымальнымі для польскага боку.
💁🏼♀️ Куды прыводзіць прага да «моцнай рукі»
У Вільні каля Музею акупацыі і барацьбы за свабоду адкрылася выстава «30 гадоў дыктатуры ў постарах».
Беларускі дызайнер Артур Вакараў стварыў 30 плакатаў, каб нагадаць еўрапейцам і ўсяму свету, што абыякавасць і давер да прапаганды вядуць да катастрафічных наступстваў ⬆️
💭 «Я не Святлана Ціханоўская нумар два – я Анжаліка Мельнікава нумар адзін»
Новая спікерка Каардынацыйнай рады Анжаліка Мельнікава апавядае пра нясвіжскае дзяцінства, самы нікчэмны ўчынак у жыцці і тлумачыць, чаму яна не феміністка і гендарныя квоты ў КР яе абражаюць
Чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN