belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42764

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

🇱🇹 Павераны ў справах Беларусі быў выкліканы ў МЗС Літвы пасля плявузгання Лукашэнкі пра захоп «Сувалкаўскага калідору»

Яраславу Хмылю перадалі ноту, у якой заяўлены «рашучы пратэст» супраць выказванняў Лукашэнкі, якія ён зрабіў падчас інспекцыі вайскоўцаў у Ашмянскім раёне 26 сакавіка.

МЗС Літвы расцэньвае такія заявы як «эскалацыю агрэсіўнай знешняй палітыкі» самаабвешчаных уладаў Беларусі.

Читать полностью…

Белсат

📍Жыхара Баранавічаў спачатку затрымалі за рэпост 2017 года, а цяпер шыюць крыміналку за «заклікі да санкцыяў»

47-гадоваму прадпрымальніку Сяргею Бунату можа пагражаць да 12 гадоў калоніі.

#рэпрэсіі

Чытайце падрабязней:

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

🔹У Браславе затрымалі двух мужчынаў. Сцвярджаюць, што яны рыхтавалі напад на памежніка

Затрыманне праводзілі вайскоўцы Полацкага памежнага атраду сумесна з АМАПам. У тэлеграм-канале Дзяржпамежкамітэта гаворыцца, што яны «выношваюць намеры прымянення гвалту ў дачыненні службовай асобы органаў памежнай службы». Прычына – гэты супрацоўнік прымаў удзел у расследаванні крымінальнай справы супраць мужчынаў.

Сцвярджаецца, што раней яны неаднаразова «пападаліся» на ажыццяўленні супрацьпраўнай дзейнасці на мяжы. На момант затрымання абодва знаходзіліся пад падпіскаю пра невыезд. Цяпер за «пагрозу гвалту ў дачыненні службовай асобы» мужчынам пагражае па 7 гадоў няволі.

Читать полностью…

Белсат

🖊 Сябры, нагадваем, што мы маем сайт для праверкі беларускага правапісу «Добрапіс»

На жаль, цяпер ён «стаміўся» і «лёг адпачыць». Мы ўжо працуем над тым, каб ён аднавіў свае сілы, а пакуль вы можаце карыстацца праверкаю правапісу па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Белсат

🤔 Лукашэнка намякае на тое, што трэба пільней кантраляваць Нацбанк і манетарную палітыку. Што гэта значыць?

Экспертка Настасся Лузгіна нагадвае, што Камітэт дзяржкантролю і так раней рэгулярна правяраў Нацбанк. Аднак дыктаваць яму нейкую палітыку рашэнняў ён не можа, максімум – рэкамендаваць Лукашэнку нешта змяніць у выпадку парушэнняў.

Чытайце размову з эксперткай на старонцы:

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

💸Свет зноў цікавіцца біткойнам ды майнінгам крыптавалютаў. Ці пойдуць інвестары ствараць майнінгавыя фермы ў нашай краіне?

На сёння ў Беларусі функцыянуюць дзве буйныя майнінгавыя фермы: на пляцоўцы Бярозаўскай ДРЭС і на Мінскім заводзе шасцерняў. Чыноўнікі ад энергетыкі перыядычна заяўляюць, што дзяржава зацікаўлена ў прыцягненні інвестараў, найперш з Кітаю і Расеі, якія займаюцца майнінгам.

Чытайце на старонцы:

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

💬 «Нават праўладныя гараджане пачалі задаваць уладам пытанні. Але рэзка іхныя погляды, вядома, не зменяцца»

Поўнамаштабная вайна РФ супраць Украіны – гэта не толькі абстрэлы ўкраінскіх гарадоў. Як вядома, прылятае ў адказ і па расейскіх (асабліва па Белгарадзе).

Чытайце на нашым сайце вялікі матэрыял аб тым, як цяпер жывуць расейскія рэгіёны каля мяжы з Украінай. Расказваюць жыхары Белгараду, Курску, Варонежскай ды Бранскай абласцей:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

🎤«Асочнікі» адрадзілі традыцыйныя мужчынскія спевы беларусаў

Гурт узнік пры Музеі малой бацькаўшчыны ў Бельску Падляскім чатыры гады таму. Цяпер песні «Асочнікаў» можна паслухаць на іх першым дыску.

▶️ Хто такія асочнікі і як паўстаў калектыў, глядзіце ў праграме «Беларускі свет» на YouTube-канале «Белсат Life».

Читать полностью…

Белсат

🎞 Брытанскія рэжысёры прэзентавалі фільм пра Святлану Ціханоўскую

Стужка мае назву «Выпадковая прэзідэнтка» і здымалася на працягу трох гадоў. Паводле аўтараў, асаблівая ўвага была адданая псіхалагічным цяжкасцям герояў, якія супрацстаяць рэжыму Лукашэнкі.

«Ніколі раней яна не ўяўляла, што апынецца ў такім становішчы. Я думаю, што гэта робіць яе вельмі прывабнай», – каментуюць рэжысёры.

Фільм спачатку пакажуць на кінафэстывалях і тэлеканалах краінаў ЕЗ.

Читать полностью…

Белсат

Павел Латушка мяркуе, што танкавы напад на Літву можа адбыцца

Паводле яго, за танкавай дывізіяй на тэрыторыю Літвы могуць зайсці комплексы «Іскандэр», якія будуць забяспечаць абарону сухапутных войскаў.

«Нашы крыніцы кажуць, што некалькі месяцаў таму прайшлі вучэнні, якое праводзіла кіраўніцтва сакратарыята Савета бяспекі Беларусі і РФ менавіта для прапрацоўкі гэтага сцэнарыя»

Кіраўнік НАУ бачыць рэалістым такі танкавы ўдар беларускага войска па Літве з мэтай «прасекчы акно да Калінінграда».

Раней пра магчымы наступ Расеі і Беларусі на Літву таксама казаў Валерый Сахашчык.

Читать полностью…

Белсат

🤡 Скандальны амбасадар РФ раптоўна з’ехаў з Польшчы пасля навіны пра ракету

Дыпламат Сяргей Андрэеў адмовіўся прыйсці на выклік МЗС Польшчы і проста пакінуў краіну. Афіцыйная Варшава нават не збіралася яго высылаць.

Адбылося гэта пасля таго, як расейская ракета трапіла ў прастору Польшчы. Перад выездам ён паспеў заявіць, што польскі бок не мае доказаў таго, што ракета была расейскай.

«Любы амбасадар, канешне, вольны пакідаць краіну, куды яго прызначылі. Але ў сітуацыі, калі яго запрашаюць у МЗС не на фуршэт ці канферэнцыю, а менавіта выклікалі праз скандал, ён абавязаны з’явіцца», — лічыць палітолаг Пётр Касціньскі

Паводле эксперта, выглядае так, што амбасадар спрабуе пагоршыць і без таго вельмі кепскія адносіны Расеі з Польшчай.

«Польшча для Крамлю — гэта праціўнік. Гэта краіна, якая ў ліку краінаў Еўропы і свету, якія ёсць самымі галоўнымі праціўнікамі Расеі. Можа ён хацеў паказаць, што Расея такая вялікая, што ў яе такія магчымасці, што для яе Польшча не абазначае нічога», — разважае Касціньскі.

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 28 сакавіка

✔️ Насельніцтва Беларусі за год знізілася на цэлы Ваўкавыск;

✔️ Улады забыліся, што абяцалі пачаць рамонт Чырвонага касцёлу ў Менску;

✔️ Ад сёння набыла моц забарона на валоданне і абарот беспілотнікаў. Што рабіць, калі ў мяне застаўся дрон?

✔️ Святлана Ціханоўская заклікала ўлады краінаў Рады Еўропы падтрымаць еўрапейскую перспектыву для Беларусі;

✔️ У Польшчы выявілі сетку прарасейскіх шпіёнаў;

✔️ У Вільні 11 гадзінаў тушылі пажар на аўтамабільным сметніку;

✔️ Туск адзначыў, што нішто не спыніць падтрымання Польшчаю Украіны;

✔️ Вайна ва Украіне. Падсумоўваем асноўныя падзеі на вечар 28 сакавіка;

Читать полностью…

Белсат

🚗 «Гарантуйце, што аўта ў выніку не трапіць на расейскія дарогі»

У Расею з Еўразвязу могуць трапіць толькі аўты з рухавіком да двух літраў, але з Беларуссю гэтыя абмежаванні не сінхранізаваныя. Разабраліся ў сітуацыі☝️

Як ЕЗ узяўся за пастаўкі аўто праз Беларусь у РФ і што ад таго беларусам, чытайце ў нашым матэрыяле

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

💔 Андрэй Любецкі

Лекар, 18 гадоў адпрацаваў у дзіцячай лякарні №4 у Менску сківічным хірургам.

Згодна з версіяй следства, хірург «неаднаразова публічна выказваўся аб прынятым рашэнні парушыць дадзеную ім медычную клятву... і ўсяляк перашкаджаць аказанню медычнай дапамогі супрацоўнікам міліцыі і чальцам іх сем’яў, заклікаў сваіх калегаў да падобных супрацьпраўных дзеянняў».

Таксама спадара Андрэя абвінавачваюць ва ўдзеле ў як мінімум васьмі пратэсных акцыях у Менску і напісанні допісаў у сацсетках, якія кваліфікавалі як абразы і распальванне варожасці.

📩 Падтрымайце палітвязня: ПК № 2. 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1

#рэпрэсіі

Читать полностью…

Белсат

💬 «Я не буду гаварыць пра палітыку»

Аляксей Дзікавіцкі
ўзяў інтэрв’ю ў лідара Гэві-мэтал-гурта «U.D.O.», нямецкага рок-музыкі Уда Дыркшнайдэра, пра альбомы і голас, стаўленне да палітыкі і канцэрты ў Расеі.

Чытайце размову цалкам👇

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

🎞 «Беларусы ў бітве за Кіеў» – прэм'ера на «Белсат DOC»!

Дакументальны фільм пра гераічны ўдзел беларускіх добраахвотнікаў у абароне ўкраінскай сталіцы ў самы драматычны момант баёў – на пачатку другога тыдня расейскага ўварвання.

Лёгка ўзброеная група беларусаў разам з украінцамі воляй лёсу апынулася на шляху магутнай расейскай калоны з 70 танкаў і бранятэхнікі, што ішла на Кіеў. Усё адбывалася на ключавым скрыжаванні паміж Бучай і Ворзэлем. Абаронцы занялі пазіцыі ў поўным атачэнні на базе адпачынку пад рамантычнай назвай «Villa San Marino» і пратрымаліся там 15 гадзінаў.

🔔 Падпішыся на дакументальныя фільмы «Белсат DOC»:
belsat_doc" rel="nofollow">https://www.youtube.com/@belsat_doc

Читать полностью…

Белсат

🥸 «Я кіраўнік ваш, Лукашэнка, што пазбавіў вас ад плётак і лапцяў, ды не будзе ў вас іншых кіраўнікоў акрамя мяне...»

Зміцер Лупач у новым выданні сваіх «Фельетонаў» разважае, як маглі б выглядаць некаторыя Божыя запаветы, калі б іерархі БПЦ стараліся дагадзіць Лукашэнку яшчэ больш упарта.

💁🏻‍♂️ Ну а што, нядаўна ж вунь ягоны варыянт Канстытуцыі параўналі з Бібліяй...

Читать полностью…

Белсат

🚌 Спазненне на дзве гадзіны – шанцаванне, спазненне на 4-5 гадзінаў – норма, а многія стаяць ад 10 гадзінаў і болей. Як беларусы едуць дадому з Польшчы

Паразмаўлялі з кіроўцамі і пасажырамі беларускіх аўтобусаў на «Варшаве Заходняй», каб высветліць, што цяпер адбываецца з чэргамі.

Чытайце рэпартаж:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

✔️ Памёр яшчэ адзін беларус, які быў паранены падчас страляніны ў «Крокусе»

✔️ На мяжы з Літвою выявілі вялікую партыю небяспечнага наркотыку

✔️ Беларусы, расейцы і ўкраінцы атрымаюць у Telegram дадатковыя магчымасці

✔️ Брытанскія рэжысёры прэзентавалі фільм пра Святлану Ціханоўскую

✔️ Вынікі начной паветранай атакі па Украіне

✔️ Неспакойна таксама і ў Белгарадзе

✔️ Успышка ліхаманкі Дэнге накрыла амерыканскі кантынент

✔️ Баранавіцкія супрацоўнікі МНС выехалі на «пухнаты» выклік

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

📍Расейскія нафтазаводы рэгулярна становяцца аб'ектамі атак беспілотнікаў. Ці будзе Беларусь закрываць дэфіцыт паліва для суседняй краіны?

Рэжым Лукашэнкі да такога раскладу не вельмі гатовы і не надта яму рады, бо аддае перавагу пастаўкам нафтапрадуктаў на міжнародныя рынкі, а не «старэйшаму брату».

Чытайце на старонцы:

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

💱Курсы валютаў на 29 сакавіка

Долар зноў пацягвае расці, расейскі рубель – таннець.

#курсывалютаў

Читать полностью…

Белсат

🥰 У кітайскай паліцыі працуе надзвычай мілы сабака коргі

Яго з’яўленне можа знізіць колькасць злачынстваў. Так, Фу Зай выклікае замілаванне ва ўсіх навокал, але гэта не адзіны яго моцны бок.

Глядзіце чым ён карысны ☝️

Читать полностью…

Белсат

☝️Віталя Чопіка, які хадзіў назіраць за «палітычнымі» судамі ў Берасці, дастаўлялі ў шпіталь пасля затрымання

Паводле праваабаронцаў з @viasna_brest, на целе 40-гадовага мужчыны былі сляды моцнага збіцця, а колер ягонага твару быў жоўтым (гэта магло быць выклікана ўдарамі па печані).

Віталя Чопіка затрымлівалі за тое, што нібыта «не падпарадкоўваўся» міліцыянтам. Супрацоўнік ГУБАЗіКа сцвярджаў падчас суду, што Віталь 20 хвілін не адчыняў дзверы сілавікам. Сам мужчына сказаў, што гэта было каля адной хвіліны. ГУБАЗіКаўцы прыйшлі да Чопіка, каб зладзіць ператрус у межах справы пра «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».

#рэпрэсіі

Читать полностью…

Белсат

❗️Пацярпелы пасля тэракту ў Маскве беларус — памёр

Стала вядома пра смерць грамадзяніна Беларусі Аліма Іосіфавіча Кашаварава 1981 года нараджэння. Пра гэта паведаміла амбасада Беларусі.

Вядома, што мужчына ратаваў людзей падчас тэрарыстычнага акту.

Читать полностью…

Белсат

Гэтай ноччу Расея атакоўвала Украіну амаль 9 гадзінаў

Паведамляецца, што увечары расейцы выкарыстоўвалі дроны, а ноччу пачалі абстрэльваць ракетамі. Усяго было 99 сродкаў нападу, сярод якіх заўважылі «Шахеды» і «іскандэры». Праз маштабную атаку Польша нават падняла свае самалёты для «бяспекі паветранай прасторы».

Пад абстрэл трапілі Днепрапятроўская і Львоўская вобласці, а таксама Івана-Франкоўск. Частку ракет знішчыла СПА Украіны.

У выніку былі пашкоджаныя энэргетычныя комплексы. У некаторых раёнах увялі аварыйнае адключэнне.

Читать полностью…

Белсат

☕️ Добрай раніцы, сябры!

Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:

🔺Ці адбудуцца перамовы Расеі з Украінай у 2024-м?

Праз VPN

Зусім нядаўна ЗША заявілі, што плануюць дамагчыся перамоваў да канца бягучага году. За два года ні адзіная споба не прынесла вынікаў. Ці рэальна цяпер дамовіцца пра спыненні вайны? Пачытайце наш разбор.

🔺Лукашэнка хоча закрыць патрэбы расейскай арміі ў паліве?

Праз VPN

Пасля частых нападаў на НПЗ украінскімі дронамі, Расея вырашыла павялічыць імпарт паліва з Беларусі. Што ад гэтага атрымае Лукашэнка і ці выгадны такі вялікі экспарт для беларускай эканомікі?


🔺Беларусам цяпер цалкам нельга мець дронаў

Праз VPN

25 верасня так званыя ўлады Беларусі падпісалі ўказ, дзе грамадзянам забараняецца захоўваць беспілотнікі. Учора дакумент афіцыйна набыў моц. А што рабіць тым, у каго дагэтуль засталія асабістыя дроны? Адказвае прадстаўнік «BELPOL».

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

#рэпрэсіі Асноўнае за 28 сакавіка

🔻 У Дзень Волі супрацоўнікі міліцыі прыйшлі да Ніны Багінскай;

🔻 Затрыманы жыхар Меншчыны. Сцвярджаецца, што мужчына хацеў далучыцца да ўкраінскай арміі і спрабаваў нелегальна перайсці мяжу;

🔻 У Рагачоўскім раёне быў затрыманы Іван Скуратовіч;

🔻 Сілавікі пахваліліся затрыманнямі асобаў, якія наведвалі судовыя пасяджэнні;

🔻 КДБ затрымаў гісторыка царквы Іллю Вішнеўскага;

🔻 Сябры Андрэя Гнёта, якому пагражае дэпартацыя ў Беларусь, звяртаюцца па дапамогу;

🔻 У Гомлі асудзілі вядомую велаактывістку Святлану Кароль;

🔻 Прызналі «экстрэмісцкім» артыкул у нямецкай газеце пра смерць Алеся Пушкіна. А таксама ў спіс трапілі шэраг суполак і старонак, у тым ліку – «Filiżanka», Belarus Women’s Foundation», «Вольныя паштоўкі» і г.д;

🔻 «Асацыяцыя беларусаў у Амерыцы» прызнаная «экстрэмісцкім фармаваннем»;

🔻 У Беларусі яшчэ сем чалавек прызнаныя палітычнымі зняволенымі;

Читать полностью…

Белсат

☝️ Доктар Станіслаў Салавей будзе бараніць правы беларускіх медыкаў у замежжы

Ён прызначаны намеснікам Вольгі Гарбуновай –прадстаўніцы ў сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага пераходнага кабінету. Галоўнай ягонай задачай будзе рыхтаванне рэформы сістэмы аховы здароўя.

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

😳 «Бюро»: адзіную ў Беларусі прыватную ахоўную кампанію ўзначаліў целаахоўнік Лукашэнкі

Новы кіраўнік «ГардСэрвісу» Юрый Альшэўскі каля 20 гадоў працуе ў службе бяспекі Аляксандра Лукашэнкі.

А жонка Альшэўскага Святлана Сакалоўская надоечы стала дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў.

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

🤨 У нас пытаннечкі да пашпарту Новай Беларусі

З імі мы прыйшлі на размову да прадстаўніка Аб’яднанага пераходнага кабінету ў замежных справах, намесніка Святланы Ціханоўскай Валеру Кавалеўскаму

❓ Пашпарт Новай Беларусі будзе бясплатным – ці трэба будзе заплаціць, каб атрымаць яго? А хто будзе выдаваць? Дык калі яго ўрэшце чакаць?

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…
Подписаться на канал