⛪️ Папа Рымскі зноў прапусціў Хрэсны ход
Аб тым, што Папа застаўся ў Ватыкане, стала вядома ў апошнія хвіліны да пачатку службы.
Ватыкан патлумачыў гэта неабходнасцю «захаваць здароўе» пантыфіка перад суботнім велікодным чуваннем, якое павінна пачацца ўвечары 30 сакавіка ў саборы Святога Пятра.
У 2023 годзе Францішак таксама прапусціў Хрэсны ход пасля перанесенага віруснага бранхіту.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Дэпутатка расейскай Дзярждумы прапанавала судзіць тэрарыстаў «Крокусу» у Беларусі, каб мець магчымасць прызначыць ім смяротнае пакаранне. Ці гэта магчыма?
🔸Вялікая субота ў каталікоў, уніятаў і пратэстантаў. Як вернікі рыхтуюцца сустрэць Пасху;
🔸Еўропа пераходзіць на летні час. Як уплывае перавод гадзінніка на здароўе? Чаму Беларусь адмовілася ад такой практыкі?
🔸У Аргентыне зрабілі вялізныя фігуры Ісуса з пяску;
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/watch?v=YmyJqSdjOek
🤔 Расея падкупляе палітыкаў ЕЗ? Еўрапарламент патрабуе расследаванне
Чэшскія ўлады заявілі, што раскрылі схему подкупу Расеяй палітыкаў ЕЗ з дапамогай сайту Voice of Europe.
☝️ На сайце рэгулярна публікаваліся заклікі еўрапейскіх палітыкаў спыніць дапамогу Украіне. Некаторым аўтарам гэтых заклікаў, як сцвярджаецца, за гэта плацілі грошы. Паводле звестак чэшскага выдання Deník N, гаворка ідзе пра палітыкаў з ФРГ, Бельгіі, Францыі, Вугоршчыны, Нідэрландаў і Польшчы.
Прэм'ер-міністр Бельгіі Аляксандр дэ Кроа наўпрост заявіў, што Расея звярталася да дэпутатаў Еўрапарламенту і плаціла ім за прасоўванне расейскай прапаганды. Аднак гэтыя абвінавачванні пакуль не падмацаваныя сведчаннямі перадачы грошай. Але падчас ператрусаў у Польшчы ў аднаго з саўладальнікаў сайта Voice of Europe было канфіскавана 48 500 еўраў і 36 000 долараў ЗША. Гэтыя грошы не былі задэклараваныя.
Кіраўніца фракцыі «Абнаўляючы Еўропу» (Renew Europe), Валеры Айе ў лісце да кіраўніка ЕП Рабэрты Метсолы запатрабавала правесці «неадкладнае і празрыстае» ўнутранае расследаванне з гэтай нагоды.
😨 +1 страх: у Менску з-пад падлогі вагона метро сталі прабівацца іскры і дым
Гэта было выклікана няспраўнасцю тармазных калодак.
💬 «Ці будзе гэты сцэнар рэалізаваны? Не факт. Ці магчыма, што ён будзе рэалізаваны? Так, бо ён ужо напісаны»
Павел Латушка расказаў у нашым эфіры пра тое, што яму вядома наконт гіпатэтычных планаў Лукашэнкі ды Пуціна здзейсніць танкавы напад на Літву.
Латушка гаворыць, што план ужо існуе, пытанне толькі ў тым, будзе ён рэалізаваны альбо так і застанецца на паперы.
👀 Глядзіце цалкам каментар Паўла Латушкі тут
💬 «Ніводная вайна з праваслаўнага пункту гледжання не можа называцца "свяшчэннай вайною"»
Пратаіерэй Георгій Рой расказаў у нашым эфіры, чаму «Рускі народны сабор», які прайшоў 27 сакавіка з патрыярхам Кірылам на чале, − мерапрыемства ў першую чаргу ідэалагічнае, а не хрысціянскае.
💁🏻♂️ На гэтым «саборы», нагадаем, расейскае ўварванне ва Украіну было акрэсленае «свяшчэннай вайною».
💬 «Я разумеў, што ён [Лукашэнка] у чымсьці не разбіраецца. І яму важна, якія ён набірае рэйтынгі ад сустрэчы са мной, а я сам яму глыбока па барабану»
📍Трэцяя частка вялікага інтэрв'ю з беларускім бізнесоўцам Аляксандрам Мураўёвым, які правёў у калоніі амаль 8 гадоў.
У гэтым кавалку інтэрв'ю Мураўёў расказвае пра тое, як зарабіў першы мільён ды вырастаў як бізнесовец, а таксама прыгадвае асабістыя сустрэчы з Лукашэнкам і тое, якое ўражанне той пакінуў на яго.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🔍 Першую частку інтэрв'ю чытайце тут, а другу частку − вось тут.
🥗 Лукашэнка паабяцаў накарміць беларускую касманаўтку фірмовым салатам, а прапагандыстка атрымала медаль, куплены на OZON 🏅
А яшчэ − новыя варыянты строга ідэалагічна выверанай тапанімікі беларускіх вуліц ад вядоўцаў, якія «натхніліся» наданнем Ліцэю БДУ імя Фелікса Дзяржынскага.
👀 Глядзіце свежы выпуск «Хай Так TV» з Кацярынай Ваданосавай, Міхасём Зуем ды Дзянісам Дудзінскім
📍Падаражэюць цыгарэты, новыя краіны Шэнгену пачнуць выдаваць візы, скароцяцца нормы бязмытнага ўвозу тавараў. Вось якія змены чакаюць беларусаў у красавіку
Таксама зменяцца некаторыя законы, пастановы і правілы ды адкрыюцца новыя авіярэйсы, праўда, толькі ва ўсходнім напрамку.
Чытайце падрабязнасці ў нас на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
😡 Расейская дэпутатка прапануе расстраляць у Беларусі абвінавачаных у тэракце
Паводле Марыі Буцінай, тэрарысты разлічваюць на тое, што ў Расеі ўведзены мараторый на смяротнае пакаранне.
«Вы [беларусы] маеце роўна такое ж права на суд над гэтымі людзьмі, як і Расейская Федэрацыя. Я думаю, што ўжо ідзе з гэтай нагоды абмеркаванне», — заявіла дэпутатка на БТ.
Нагадваем, 22 сакавіка ў падмаскоўную канцэртную залю «Crocus City Hall» уварвалася ўзброеная група мужчын. Яны пачалі расстрэльваць людзей і падпалілі будынак. Паводле апошніх дадзеных, загінулі 144 чалавекі, у тым ліку трое грамадзянаў Беларусі.
◾️ Памерла беларуская актывістка Лета Юстыновіч
Яна ўдзельнічала амаль ва ўсіх вулічных апазіцыйных акцыях у Менску.
«у 1989-м, калі пачалося Адраджэнне, я кінулася ў яго з галавой. Гэтыя дваццаць гадоў ім і жыву», – казала жанчына яшчэ ў 2009 годзе.
Спадарыня Лета пайшла з жыцця ва ўзросце 85 год.
💥 #галоўнае за 29 сакавіка
✔️ Памёр паранены падчас тэракту ў Маскве беларус Алім Кашавараў. Гэта ўжо другая ахвяра той страляніны з беларускім грамадзянствам
✔️ Павел Латушка следам за Валерыем Сахашчыкам заявіў, што РБ і РФ сапраўды могуць напасці на Літву
✔️ Павераны ў справах Беларусі быў выкліканы ў МЗС Літвы пасля плявузгання Лукашэнкі пра захоп «Сувалкаўскага калідору»
✔️ Расея зноў зладзіла маштабны начны абстрэл Украіны
✔️ Біткойны зноў у модзе. Ці стане Беларусь «крыптавалютным раем»?
✔️ Брытанскія рэжысёры прэзентавалі фільм пра Святлану Ціханоўскую
✔️ Расейскія нафтазаводы рэгулярна становяцца аб'ектамі атак беспілотнікаў. Ці будзе Беларусь закрываць дэфіцыт паліва для суседняй краіны?
✔️ Спазненне на 2 гадзіны – шанцаванне, спазненне на 4-5 гадзінаў – норма, а многія стаяць ад 10 гадзінаў і болей. Як беларусы едуць дадому з Польшчы
#рэпрэсіі:
▫️Стала вядома, што Віталя Чопіка, які хадзіў назіраць за «палітычнымі» судамі ў Берасці, дастаўлялі ў шпіталь пасля затрымання
▫️Жыхара Баранавічаў спачатку затрымалі за рэпост 2017 года, а цяпер шыюць крыміналку за «заклікі да санкцыяў»
▫️У Беларусі будуць завочна судзіць гарадзенскага актывіста і былога намесніка старшыні «Маладога фронту»
▫️ Беларускага спевака Ap$ent (аўтар хіта «Можна я з табой») заблакавалі ў Расеі на патрабаванне «Раскамнагляду»
😳 У Магілёў з вясной прыйшлі коні
Вось так сёння выглядалі вуліцы гораду. Можна таксама заўважыць, што ў аднаго з іх былі звязаны ногі. Паглядзіце!
🤬 ГУБАЗіК цяпер фактычна пераўтварыўся ў палітычную паліцыю
Але першапачаткова паўстаў дзеля іншых мэтаў ☝️
🔭 Ідзе піяр на космасе, а памяць пра беларускага астранаўта вынішчаецца
Наваградак — радзіма Барыса Кіта, знакамітага навукоўца і астранаўта. На прапанову надаць адной з вуліц ягонае імя мясцовы выканкам адмовіў.
І гэта не адзіны выпадак ☝️
👀 Глядзіце поўнае выданне праграмы «Бязвіз» на youtube-канале «Белсат LIFE»
🛩 Турэцкая авіякампанія Southwind Airlines болей не будзе лётаць з Менску ў Стамбул, бо ёй забаранілі карыстацца паветранай прастораю ЕЗ
Сённяшні рэйс спачатку быў скасаваны – праз гэта дзясяткі беларускіх турыстаў захраслі ў Стамбуле ў чаканні вяртання дадому. У выніку самалёт усё ж вылецеў, але накіраваўся ў Турэччыну праз расейскае паветра.
Чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🌍 Сёння вы можаце далучыцца да экалагічнай акцыі «Гадзіна Зямлі»
Зрабіць гэта вельмі проста – дастаткова а 20:30 (па беларускім часе) адключыць святло ў сваім жытле на адну гадзіну.
Беларусь прыме ўдзел у падобнай акцыі ўжо ў 16-ты раз.
Чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🪨 «Час збіраць камяні». Навошта Каранік кінуў бюджэтнікаў на прыборку палёў Ашмяншчыны?
Прыбіраць камяні тут будуць амаль месяц 💁🏻♂️
Чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
📍Затрымалі за каментары пра тэракт у «Крокусе» яшчэ аднаго беларуса
Хлопец меў неасцярожнасць выказаць меркаванне, што да тэракту датычныя расейскія спецслужбы.
#рэпрэсіі
Чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
😨 Сямейныя драмы беларусаў: расследавальнікі прааналізавалі даступныя дакументы сілавікоў і знайшлі там дзясяткі трагічных выпадкаў
На Піншчыне муж зарэзаў жонку, а пасля павесіўся. У Лепельскім раёне мужчына хацеў закласці выбухоўку пад дно жончынага аўтамабіля.
Былі і яшчэ страшнейныя сітуацыі:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🔹Прарасейская актывістка Мірсалімава расказала, у якіх менавіта яе пастах знайшлі «прапаганду нацызму»
Яна напісала пра гэта сама ў сваім Facebook:
➖«за перепост Владлена Татарского, где русский воин-освободитель стоит ногами на флаге ВСУ со свастикой (пост, указывающий на единство украинских бандеровцев и нацизма)»
➖«за исторические фото, где люди с бчб и портретом Гитлера встречают фашистских оккупантов (пост, указывающий на связь бчб и нацизма)»
➖«за перепост, где финские легионеры (накануне вступления Финляндии в НАТО) идут под флагом со свастикой, (пост, указывающий на общность НАТОвцев и нацизма)»
«Т.е. это были антифашистские и антинацистские посты», − падсумоўвае Эльвіра Мірсалімава.
Таксама прарасейскую актывістку судзілі паводле артыкулу «парушэнне парадку арганізацыі масавых мерапрыемстваў». Жанчына сцвярджае, што так яе пакаралі «за публикацию постов с иллюстрациями к моим антибчб-шным статьям».
🇳🇱 У Нідэрландах невядомы захапіў закладнікаў у кавярні і сцвярджае, што ў ягонай торбе бомбы
Інцыдэнт здарыўся ў мястэчку Эдэ. Як паведамляюць мясцовыя медыі, мужчына ўжо некалькі гадзінаў трымае ў закладніках як мінімум пяцярых наведнікаў кавярні.
Мясцовыя сілавікі правялі эвакуацыю каля 150 навакольных будынкаў, каб выратаваць людзей на той выпадак, калі злачынец вырашыць нешта падарваць.
😢 Рыгор Кастусёў даслаў на волю новыя весткі пра сваё здароўе. Яно не паляпшаецца
Зяць палітвязня Зміцер Антончык зазначыў у сваім Facebook: «Піша, што са здароўем усё вельмі дрэнна».
Кастусёву прысудзілі 10 гадоў пазбаўлення волі. У яго дыягнаставанае анкалагічнае захворванне, а неабходнай дапамогі ў калоніі палітвязню не надаюць.
👩🎨 Азірніцеся, можа вас малююць?
Мастачка з Менску праводзіць час у транспарце вельмі творча. Яна малюе скетчы людзей, якія аказаліся побач.
Магчыма, на гэтыя малюнкі трапілі і вы ☝️
💪 «Інклюзіўны барыста» з'явіцца ў Варшаве
Першая такая кавярня за мяжой запрацуе ўжо 7 красавіка.
Праект «Інклюзіўны барыста» — гэта сетка кавярняў, дзе працуюць людзі з інваліднасцю. У Беларусі яны былі ў Лідзе, Менску, Берасце і Магілёве. Пасля 2020 года ўладальнік бізнесу Аляксандр Аўдзевіч быў вымушаны за мяжу, каб пазбегнуць рэпрэсіяў.
У Варшаве кавярня размесціцца па адрасе: Stefana Okrzei, 8.
Акрамя таго, там будзе створаная прастора крэатыўнага ўзаемадзеяння людзей з дадатковымі патрэбамі і людзей без інваліднасці.
☕️ Добрай раніцы, сябры!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺Колькі часу трэба закладваць на падарожжа з Беларусі ў Польшчу?
Праз VPN
Пасля закрыцця большасці памежных пераходаў, чаканні на мяжы працягваюцца нават соднямі. Белсат наведаў вакзал «Варшава Заходняя» і даведаўся ў беларусаў, колькі гадзінаў цяпер займае дарога.
🔺Ці здольная Беларусь стаць «крыптавалютным раем»?
Праз VPN
Беларусы ўсё часцей цікавяцца крыптавалютаю і майнінгам. Нават Лукашэнка аднойчы казаў, што дзеля гэтай справы можна выкарыстоўваць лішкі электраэнергіі з БелАЭС. Давайце разбяромся, што такое біткойн, як яго здабываюць, ды як выглядае крыптарынак у Беларусі?
🔺Расейскі амбасадар уцёк з Польшчы пасля навіны пра ракету
Праз VPN
Зусім нядаўна расейская ракета, якая ляцела ва Украіну, раптоўна аказалася ў польскай паветранай прасторы. Адразу ў МЗС Польшчы быў выкліканы амбасадар РФ, яле ён вырашыў хутка збегчы з краіны. Спыталі ў палітолага, што гэта можа значыць.
💔 Наталля Лашч
Юрыстка, былая супрацоўніца пракуратуры Фрунзенскага раёну Менску, некаторы час працавала HR-спецыялісткай у IT-кампаніі. Яе затрымалі ў жніўні 2022 года ў межах крымінальнай справы аб зліве інфармацыі ў «Чорную кнігу Беларусі»
Суддзя Анатоль Дабрадзей прысудзіў Наталлі 6 гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
14 чэрвеня 2023 г. КДБ унёс палітвязынку ў «спіс тэрарыстаў»
📩 Падтрымайце палітвязня: ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3
🇵🇱 Польскі прэзідэнт падпісаў закон аб прыпыненні дзеяння Дамовы аб звычайных узброеных сілах у Еўропе
Дамова абмяжоўвае колькасць пяці асноўных катэгорыяў звычайных узбраенняў і тэхнікі войскаў краінаў-удзельнікаў пагаднення.
Чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🔥 Украінскія дроны – ляцяць, расейскія заводы – палаюць
Вытворчасць расейскага бензіну скарацілася на 14%, дызельнага паліва на 7%.
Папаўняюць жа дэфіцыт коштам нафтапрадуктаў з Беларусі
Разбіраемся ў сітуацыі ☝️
🔴 «Аб’ектыў» + «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Танкавы ўдар Беларусі па Літве – рэалістычны сцэнар?
🔸 100 ракетаў і дронаў: расейцы абстралялі ўкраінскую энергетычную інфраструктуру
🔸 Дзень памяці Ніла Гілевіча
🔸 Вялікая пятніца ў хрысціянаў
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/b-lrX0Df7eQ
📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.30 па менскім часе запрашаем да прагляду «Студыя Белсат» – абмяркоўваем актуальныя падзеі дня з нашымі гасцямі!