🎼 Адназначна пазітыўнай музыкі на вечар ад Leibonik - «Жакі»
Што гэта за з'ява такая «Жакі», мы расказвалі тут, а песню варта паслухаць для дзеля добрага настрою, незалежна ад веравызнання і ступені веры.
Не зробіш вячэру - падчэпіш халеру,
Не пусціш да юбкі - размяркуюць у Крупкі,
А прытуліш пяшчотна - размяркуюць ў Гродна.
🎧 Слухаць тут. А калі маеце імпэт, паслухайце альбом цалкам
#штопаслухаць
💰 Куды ўсё гэта ідзе?
Зварот крыптавалют у Беларусі ўваходзіць у нейкую іншую, больш жорсткую, фазу рэгулявання, піша тэлеграм-канал «Юрысты і Бухгалтэрыя».
Якія змены анансаваныя, чытайце ў артыкуле 👇
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
#грошы
🔠🔠🔠🅰️🔠Новае выданне сатырычнага шоу «Хай так TV»
Актуальныя навіны праз прызму здаровага чалавека, скетчы ад каманды праекту @hajtaktv і яскравая тройка вядоўцаў – Міхась Зуй, Кацярына Ваданосава і Дзяніс Дудзінскі.
Новае выданне глядзіце на YouTube-канале «Белсат LIFE» 🎞
#штопаглядзець
💥 Нядзельнае вечаровае шоў «Тыдзень»
У сённяшнім выданні:
🔸Gа слядах канферэнцыі беларусаў свету ў Празе. Ці сыходзіць прыярытэт з пытання палітзняволеных і што дэмсілы маглі бы рабіць;
🔸Дэмаграфічная катастрофа ў РБ;
🔸Гадзіннік Франака Вячоркі, любімы швэдар Валера Кавалеўскага і сукенкі Святланы Ціханоўскай - модныя аксэсуары беларускіх дэмпалітыкаў;
🔸Віншаванні з Вялікднем з Ватыкану ;
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/watch?v=uad6Qdmn9us
😔 У Ірпіні адкрылі помнік з аскепкаў знойдзеных снарадаў – «Воля»
Ініцыятар праекта – Міхаіл Агерук. Ідэя стварэння помніка нарадзілася з аднаго аскепка варожага снарада, які Міхаіл знайшоў каля ложка сына пасля дэакупацыі горада.
📌 Ірпінь у Кіеўскай вобласці адным з першых пацярпеў ад расейскіх акупантаў, якія ў ноч на 24 лютага 2022 года з поўнамаштабнаю вайной уварваліся ва Украіну.
28 сакавіка Ірпінь вызвалілі ад нападнікаў. 73% гораду пацярпелі, не засталося аніводнай цэлай школы ды дзіцячага садка.
Пасля вызвалення ад расейцаў Ірпінь прызналі горадам-героем. Амаль 50% жыхароў вярнуліся дадому, большасць з іх – у нікуды.
📷 @Kravchuk_Andriy_Irpin
📷 Як адзначаюць сёння Вялікдзень у Вільні
Літва – пераважна каталіцкая краіна. Паводле перапісу 2021 года, каталікі тут складаюць 74,19% насельніцтва. Літоўскія велікодныя традыцыі з аднаго боку моцна падобныя да таго, як святкуюць каталікі ў іншых краінах свету, а з іншага – маюць у сабе шмат незвычайнага і самабытнага.
Фота: @belsat
🙌 Свежай музыкі на сёння прынёс Андрусь Такінданг
Музыка падзяліўся новым анімаваным відэа на песню «Прагну неба» на словы Святой Тэрэзы з Лізьё.
🎧 Глядзець і слухаць тут
#штопаслухаць
🔻 Яшчэ адно затрыманне за каментары пра тэракт у «Crocus City Hall»
Праваабарончы цэнтр «Вясна» зазначае, што гэта як мінімум 12 беларус, якога затрымалі за «няправільныя» каментары пра тэракт у Расеі.
☝️ Мужчыну стала веку затрымлівалі байцы, узброеныя аўтаматамі. На відэа, якое запісалі сілавікі, жыхар Капыля кажа, што «на эмоцыях напісаў негатыўны каментар у сувязі з тэрактам у Маскве і выказаў у гэтым каментары сваё меркаванне, хто мог учыніць гэты тэракт. І нават выказаў меркаванне, што гэта маглі зрабіць расейскія спецслужбы».
#рэпрэсіі
😮 Цэлая Велікодная фотазона
Усталявалі яе ў адным з гандлёвых цэнтраў сталіцы.
Ужо наведвалі? Нарабілі фота? Як вам?
😱 Ці праўда, што беларусам будуць карысныя пару гадоў расейскай акупацыі?
Паслухайце, што адказаў у эфіры ток-шоу «План: Б» палітолаг і гісторык Аляксандр Фрыдман і чаму з ім не пагаджаецца доктарка навук Паліна Прысмакова ☝🏻
Цалкам выданне, прысвечанае тэме незалежнасці, глядзіце на YouTube-канале «Белсат NEWS» 🎞
☝️ Рарытэтныя паштоўкі на свята
Паштоўкі на Вялікдзень XX ст, друкаваныя ў эміграцыі.
📷 @historyja
У Лондане здзейснены замах на вядоўцу незалежнага іранскага тэлеканалу
На Пурыю Зерааці напалі двое невядомых, калі ён выходзіў са свайго дому. Журналіст атрымаў шматлікія нажавыя раненні і быў шпіталізаваны. Яго стан ацэньваецца як стабільны.
Прадстаўнікі паліцыі Лондану паведамілі, што расследаванне гэтай справы вядуць спецыялісты па барацьбе з тэрарызмам. Пакуль ніхто не арыштаваны.
Незалежны тэлеканал «Iran International» базуецца ў Лондане. У 2022 годзе ён падрабязна асвятляў антыўрадавыя пратэсты ў Іране. Рэжым у Тэгеране абвесціў медыя тэрарыстычнай арганізацыяй.
👆«Жадаю ўсім нам у гэты светлы дзень Вялікадня напоўніцца надзеяй, не падаць духам, захоўваць у сабе святло і дабрыню»
Святлана Ціханоўская запісала віншаванне для беларусаў, якія сёння адзначаюць Вялікдзень.
Паслухайце!
💥 #галоўнае за 30 сакавіка
✔️ Расейская дэпутатка прапанавала расстраляць абвінавачаных у маскоўскім тэракце мігрантаў у Беларусі. Бо ў нашай краіне дазволенае смяротнае пакаранне
✔️ Турэцкая авіякампанія Southwind Airlines болей не будзе лётаць з Менску ў Стамбул
✔️ У Менску задыміўся вагон метро
✔️ Якія змены чакаюць беларусаў з 1 красавіка?
✔️ Трэцяя частка вялікага інтэрв'ю з апальным беларускім бізнесоўцам Аляксандрам Мураўёвым
✔️ Прарасейская актывістка Мірсалімава расказала, у якіх менавіта яе пастах знайшлі «прапаганду нацызму»
✔️ У Нідэрландах невядомы захапіў закладнікаў. Пазней усіх вызвалілі, а мужчыну затрымалі
#рэпрэсіі:
▫️Затрымалі за каментары пра тэракт у «Крокусе» яшчэ аднаго беларуса
▫️Рыгор Кастусёў даслаў на волю новыя весткі пра сваё здароўе. Яно не паляпшаецца
🔹Прапагандысты падвярнулі ногі, ідучы па «ўкраінскім следзе» тэракту
🔹ФСБ раскрыла вінаватых у забойстве імператара Паўла
🔹Лукашэнка стаіць за атакамі на расейскія НПЗ?
Чарговая субота – і чарговае выданне сатырычнага шоў «Вечаровы шпіль»!
👀 Глядзіце проста цяпер
💥 #галоўнае за 31 сакавіка
🔻 Сёння згодна з грыгарыянскім календаром у свеце адзначаюць Вялікдзень;
🔻 Еўропа перавяла гадзіннікі;
🔻 Мэр Парыжу заявіла, што спартоўцам з Беларусі і РФ на Алімпіядзе не будуць радыя;
🔻 Румынія пачне выдаваць шэнгенскія візы беларусам з 31 сакавіка, Балгарыя – з 1 красавіка;
🔻 Пуцін падпісаў указ аб вясновым прызыве для 150 тысяч чалавек;
🔻 Ноччу расейцы ўчынілі атаку на ўкраінскія гарады з выкарыстаннем ракетаў і дронаў-камікадзэ. 767-я содні поўнамаштабнай вайны;
#рэпрэсіі
🔻 Яшчэ адно затрыманне ў Беларусі за каментары пра тэракт у «Crocus City Hall». Паводле праваабаронцаў, затрыманыя не меней як 12 чалавек;
🔻 Палітзняволеныя Міхаіл Калішук і Сяргей Карпеня выйшлі на волю;
💬 Папа Рымскі заклікаў Расею і Украіну абмяняць усіх палонных
На думку пантыфіка, Расеі і Украіне неабходны абмен паводле формулы «ўсіх на ўсіх», піша «Vatican News».
Папа Францішак таксама заклікаў спыніць агонь у сектары Газа, забяспечыць доступ туды гуманітарнай дапамогі і як найхутчэй вызваліць ізраільскіх закладнікаў, выкрадзеных 7 кастрычніка палестынскім тэрарыстычным рухам «Хамас».
🪖 Самы маштабны за 8 гадоў: Пуцін падпісаў указ аб вясновым прызыве для 150 тысяч чалавек
Згодна з указам, e армію адправяцца маладыя людзі ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў. Выключэнні складуць тыя, каму споўнілася 27 гадоў да канца 2023 года, а таксама грамадзяне ва ўзросце 28 і 29 гадоў, якія ўжо знаходзяцца ў запасе.
📷 Ілюстрацыйнае / Dmitry Feoktistov / TASS / Forum
⏰ «Цяжка ўявіць, каб дзе-небудзь яшчэ былі дзве гадзіны розніцы на дзяржаўнай мяжы»
У Еўропе перайшлі на летні час, а ў Беларусі гэтага не робяць з 2011 году. Ад сёння у Вільні і Менску час будзе супадаць, а вось з Варшавай розніца скароціцца да адной гадзіны.
Чаму ў нашай краіне прынялі рашэнне не пераводзіць гадзіннік, і ці добра гэта для здароўя? Разбіраемся ў нашым відэа ☝️
❓А як вы лічыце, ці варта вярнуцца да пераходу на летні час?
🔸У Балівіі дзюну ператварылі ў велікоднае палатно
У гэтым удзельнічала больш за 300 скульптараў.
Паглядзіце, што выйшла!
🔻 Румынія пачне выдаваць шэнгенскія візы беларусам з 31 сакавіка, Балгарыя – з 1 красавіка
Румынія і Балгарыя, якія ўваходзяць у Еўразвяз, далучыліся да бязвізавай прасторы Шэнгенскай зоны, аднак толькі часткова. У ноч на нядзелю, 31 сакавіка, адменены памежны кантроль у аэрапортах, а таксама ў марскіх партах, аднак кантроль на сухапутных межах гэтых краін пакуль будзе захаваны.
Калаж: @belsat
🤷🏻♀️ Чаму менавіта яйка стала сімвалам Вялікадня?
Пра гэта расказаў у новым выданні праграмы «Мова нанова» ксёндз Зміцер Прыступа.
Больш за тое, кожны прадукт у святочным кошыку апынаецца невыпадкова.
Раскажа наш госць і пра сутнасць свята, якую могуць засланяць вонкавыя атрыбуты. Ну а напрыканцы вядоўца Віктар Шукеловіч згуляе з ксяндзом Змітром у біткі.
Хто перамог у святочнай бойцы, глядзіце ў новым выданні «Мова нанова» на YouTube-канале «Белсат LIFE» 🎞
#штопаглядзець
📸 Тыдзень у фотаздымках
Святкаванне беларусамі Дня Волі ў Грузіі, пясчаная бура ў Кітаі, сутыкненне кантэйнеравоза з мостам у амерыканскім Балтымары, перадача па паветры гуманітарнай дапамогі для сектару Газа і самасуд у Мексіцы
Асноўныя падзеі гэтага тыдня ў падборцы ад нашых фотарэдактараў ☝️
Палітзняволеныя Міхаіл Калішук і Сяргей Карпеня выйшлі на волю
27-гадовы Міхаіл быў асуджаны на 4 гады калоніі за ўдзел у паслявыбарчых пратэстах у Берасці.
Сяргея 29 гадоў. Яго асудзілі да 2 гадоў «хіміі» за «абразу Лукашэнкі».
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
#рэпрэсіі
😉 Пойдзеце «ў жакі» на Вялікдзень?
Адкуль з'явілася традыцыя дый што гэта за «жак» такі, глядзіце ў відэа з колтшняга выдання праграмы «Мова Нанова».
Пра велікодныя гульні глядзіце тут 🎞
📍Ноччу расейцы ўчынілі атаку на ўкраінскія гарады з выкарыстаннем ракетаў і дронаў-камікадзэ
Цэллю нападу зноў была энергетычная інфраструктура Украіны.
У Львоўскай вобласці ў выніку атакі быў зруйнаваны адміністратыўны будынак. Загінуў як мінімум 1 чалавек.
У Адэскай вобласці падзенне абломкаў збітага дрона-камікадзэ выклікалі пажар на адным з энергетычных аб’ектаў. Пажар ужо патушаны, людзі не пацярпелі.
Як сцвярджаюць Паветраныя сілы ЗСУ, усяго расейцы запусцілі 14 крылатых ракет, адну ракету «Іскандэр-М», адну кіраваную авіяцыйную ракету і 11 дронаў-камікадзэ «Shahed». 9 крылатых ракетаў і 9 ударных беспілотнікаў сілы супрацьпаветранай абароны ЗСУ знішчылі.
🔸Яйкі чорнага колеру, «Дзіцячы Вялікдзень», пальмы з самшыту і павешанне селядца
Як адзначаюць вялікдзень у розных краінах? Паразмаўлялі пра гэта з беларусамі, якія цяпер жывуць у Літве, Польшчы ды Грузіі, а таксама распавядаем пра самую жудасную велікодную традыцыю.
Чытайце ў нашым артыкуле:
✅Праз VPN ❎Без VPN
Добрай раніцы, сябры!
Сёння згодна з грыгарыянскім календаром адзначаюць Вялікдзень. Шчыра віншуем вас! Зычым міру і святла! Спецыяльна да гэтага свята мы падрыхтавалі для вас паштоўкі. Дасылайце сваім сябрам, калі для вас гэта бяспечна.
А мы вам прынеслі найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔹«Дармаедскія» навінкі і абмежаванні на ўвоз
Праз VPN
Што зменіцца для беларусаў у красавіку?
🔹Сямейныя драмы беларусаў
Праз VPN
Расследавальнікі прааналізавалі даступныя дакументы сілавікоў і знайшлі там дзясяткі трагічных выпадкаў. Распавядаем пра іх.
🔹Аляксандр Мураўёў: пра спорт, першы мільён і сустрэчы з Лукашэнкам
Праз VPN
У вялікім інтэрв’ю вядомы бізнесовец Аляксандр Мураўёў распавёў, чаму не прадстаўляў Беларусь на Алімпіядах і шыў майткі спартоўцам, з-за чаго прыехаў у Маскву як аўстрыец і ці быў «новым рускім».
#штопачытаць
☝️ «Беларусь застаецца апошняй еўрапейскай краінай, дзе прымяняецца смяротная кара. Яна павінна быць адменена»
Святлана Ціханоўская пракаментавала інфармацыю аб магчымасці пакараць смерцю абвінавачаных у тэракце ў расейскім «Крокусе» ў Беларусі.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🫂 У новым выданні праграмы «Беларус беларусу» – гісторыя Алега Кірліка
Нягледзячы на цяжкае дзяцінства, Алег вырас сумленным чалавекам. У 2020-м годзе ён падтрымаў пратэст і быў вымушаны пераехаць у Польшчу, дзе працаваў у дастаўцы ежы.
У адзін з дзён, развозячы замовы, Алег патрапіў у аварыю на скутары – сустаў ягонай правай рукі дэфармаваўся, што прывяло да невымоўных боляў.
🔍 У выпуску мы расказваем гісторыю няпростага жыцця Алега і тлумачым, як пры жаданні можна яму дапамагчы