Лідарам «Хізбулы» стаў стрыечны брат Хасана Насралы
Яго завуць Сафі ад-Дзін, і яго называюць «ценявым кіраўніком» групоўкі. Раней ён займаўся фінансавымі пытаннямі баявікоў.
Сафі ад-Дзін з 2017 года знаходзіцца ў спісе вышукваемых тэрарыстаў ЗША.
У Аўстрыі перамагла Партыя Свабоды, якая выступае за зняцце санкцый з Расеі
Гэта першая перамога ультраправых у краіне з часоў Другой сусветнай вайны. Яны атрымалі 29,2% галасоў.
«Мы адкрылі дзверы ў новую эру. Цяпер мы сапраўды разам напішам новую главу ў гісторыі Аўстрыі» — сказаў лідар партыі Герберт Кікль.
Партыя Свабоды заклікае да спынення санкцый супраць Расеі, крытычна ставіцца да заходняй ваеннай дапамогі Украіне, заклікае да стварэння больш «аднароднай» нацыі шляхам жорсткага кантролю межаў і прыпынення правоў на прытулак.
Добрага панядзелку, сябры!
Не ведаеце, што пачытаць раніцою? Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔸«У наступным годзе іх тут не будзе»
Як Свята-Елісавецінскі манастыр гандлюе ў Польшчы.
🔸 Сныціна: «Гэтая гісторыя пра мяне, але гэта гісторыя мільёнаў беларусаў»
«Вольны тэатр» прадставіў сваю пастаноўку «KS6: Small Forward», у якой баскетбалістка Кацярына Сныціна грае саму сябе. Паміж спектаклямі Кацярына знайшла час, каб адказаць на пытанні «Белсату».
🔸«Лукашэнка – класічны прыклад каланізаванага»
Мікола Рабчук – пра каланіяльную палітыку Расеі.
#штопачытаць
💁🏻♂️ Свята-Елісавецінскі манастыр (той самы, які дапамагае расейскім вайскоўцам) зноў зарабляе грошы ў Еўразвязе
Нашая здымачная група злавіла прадстаўніцу манастыру ў польскай Уладаве. Тут, на стыку межаў Польшчы, Беларусі ды Украіны, адбываўся рэлігійны кірмаш.
На намёце, які гандляваў прадукцыяй манастыру, не было ніякіх пазнакаў. Аднак наш карэспандэнт усё роўна яго знайшоў.
Дарэчы, для арганізатараў кірмашу стала сюрпрызам інфармацыя пра тое, што Свята-Елісавецінскі манастыр фінансуе ўзброеную агрэсію войскаў РФ супраць Украіны.
Як яны адрэагавалі, глядзіце ў нашым сюжэце ☝️
🤔 Як цяпер зрабіць тэст для жывёліны на колькасць антыцелаў да вірусу шаленства?
Без вынікаў такога аналізу вашага сабачку, коціка (ці іншага гадаванца) не пусцяць з Беларусі ў Еўразвяз.
Праблема ў тым, што ЕЗ не хоча акрэдытоўваць беларускую лабараторыю, дзе можна зрабіць такі тэст. «Белсат» звярнуўся ў Еўракамісію па гэтай тэме, і ВОСЬ ШТО там адказалі
🚗 Ці ёсць сярод вас аматары размаўляць па тэлефоне за рулём?
Лепш адмоўцеся ад гэтай звычкі (або прынамсі карыстайцеся прыладаю hands-free).
Бо можна патрапіць вось у такую непрыемную сітуацыю!
🥲Беларускія цыгарэты прыляцелі на паветраным шары ў Літву
Як і належыць лятальнаму апарату, шар прызямліўся ў аэрапорце Вільны. Ён змог перавезці 20 кг цыгарэт маркі «Менск». Такое ў аэрапорце адбылося ўпершыню.
Дарэчы, кантрабанда цыгарэт — адно з самых крэатыўных злачынстваў. Іх спрабавалі правесці ў хлебе, крыгах, піве, цыстэрнах са смалой, у аўтамабільных шынах і шмат дзе яшчэ.
😉 Давайце так: з нас тг-канал з усімі навінамі адным пастом, з вас — падпіска (з улікам бяспекі)
Кожны дзень мы збіраем самыя важныя падзеі Беларусі і свету ў адным месцы і робім кароткі дайджэст. Самае тое для тых, хто хоча пачытаць усе навіны за адну хвіліну.
Такое мы робім у нашым тг-канале: (НЕ)АПОШНІЯ НАВІНЫ
❤️ Зноў лаўрэатка буйной прэміі — Святлану Алексіевіч узнагародзілі на міжнародным літаратурным фестывалі
Гэтым разам беларуска адзначылася ў Нідэрландах на імпрэзе ILFU. Святлана атрымала пярсцёнак імя Бэль ван Зёйлен (яго даюць літаратарам, чыя творчасць мае вялікае грамадскае значэнне).
Падчас узнагароды пісьменніца нагадала пра новую кнігу:
«Я магу расказаць вам, як я пішу новую кнігу. Я шукаю новыя словы для ўсяго ў гэтым новым свеце, у якім мы цяпер жывем», — падзялілася Алексіевіч.
😳 Вось, што засталося ад бункера Хасана Насралы
У сацсетках з'явілася відэа наступстваў ізраільскага нападу на кіраўнікоў «Хізбулы». Такі кратар — вынік авіабомбы MPR-500 вагой у 230 кг.
Лукашэнка памілаваў свайго былога целаахоўніка
Андрэя Уцюрына асудзілі на 12 гадоў за хабар на 192 тысячы долараў. Раней ён кіраваў службай бяспекі Лукашэнкі і быў намеснікам дзяржсакратара Рады бяспекі.
Сілавік паспеў адсядзець 5 з паловай гадоў.
Па памілаванне стала вядома ад блогера Пятрухіна. «Наша Ніва» падцвердзіла гэта праз свае крыніцы.
Вядома, што Андрэя затрымалі ў 2019-м у момант атрымання хабару ад расейскага бізнэсоўца. Сілавік павін быў лабіяваць інтарэсы кампаніі, якая пастаўляе камунікацыйныя абсталяванні ў МУС. Сядзеў ён у калоніі ў Віцьбе. Цякава, што яго бацька некалі ўзначальваў в/ч 3214 (альма-матэр АМАПу).
Вызвалены палітвязень Дзмітрый Лукша сустракаўся з Пачобутам за кратамі
У інтэрв'ю выданню «ТОК» Дзмітрый распавёў, як сядзеў на Валадарцы, і аднойчы ў ягоную камеру завялі новых вязняў:
«Адчыняюцца дзверы, заходзяць тры чалавекі. Я пайшоў даведвацца, у каго якія артыкулы. І Анджэй нешта сказаў: 130-я і яшчэ нешта. Я такі: «А, па палітычных». Я кажу: «Кідай рэчы. Потым падыдзеш, патлумачу, як і што».
Ён глядзіць на мяне і пытаецца: «А ты не Лукша выпадкова?» Я кажу: «Так. А ты хто?» І Анджэй кажа: «Ну, яшчэ даведаешся! Я Пачобут». Мы з Анджэем перасякаліся, калі я яшчэ працаваў на БТ», — распавёў Лукша.
Паводле Дзмітрыя, паміж імі мог быць канфлікт, але ўсё абышлося.
«Мы ўсе шыхтуемся, і Анджэй становіцца побач са мной. Я стаю і думаю: «Ну навошта ты правакуеш? Ну навошта ты сюды стаў? Ну заводзіць жа мяне!» А ён проста стаіць і кажа: «Ну як, Дзіма, нязвыкла?»
Раней журналісты перасякаліся ў 2009 годзе на працы. Дзмітрый браў інтэрв'ю ў Анжалікі Борыс, а Пачобут хадзіў побач. Пазней Анджэй звярнуўся да Анжалікі: «Эй, ты каму інтэрв'ю даеш? Гэта ж той бэтэшнік», — згадвае Лукша.
❗️Фільм пра журналістку Белсату атрымаў узнагароду за найлепшы дэбют
Стужка «Пад шэрым небам», якая распавядае гісторыю Ігара Ільяша і Кацярыны Андрэевай падчас падзеяў 2020-ага, стала фаварытам кінаагляду. Фільм атрымаў на фестывалі ў Гдыні намінацыі «Найлепшы дэбют».
«Я чакаю той прэм’еры стужкі, на якую магла бы прыйсці Кацярына Андрэева», — сказала рэжысёрка Мара Тамковіч.
«Пад шэрым небам» здымаўся пры дапамозе і кансультацыях мужа палітзняволенай журналісткі Ігара Ільяша. Таксама невялікую ролю сыграла Дар’я Чульцова — яна з’яўляецца ў кадры, фатаграфуючы гераіняў-журналістак у час суда.
Расея атакавала Запарожжа 10 авіябомбамі
Адна з іх трапіла ў шматпавярховы дом і моцна яго разбурыла. Ёсць пацярпелыя, пад заваламі могуць знаходзіцца людзі — заявіў кіраўнік вобласці.
Паветраныя сілы Украіны таксама збілі 15 дронаў-«Шахедаў» у Сумскай, Вінніцкай, Мікалаеўскай і Адэскай абласцях. Запуск дронаў адбываўся ў тым ліку з Крыму.
💥 #галоўнае за 28 верасня
▫️Армія абароны Ізраілю абвясціла пра ліквідацыю лідара «Хізбулы» Хасана Насралы.
▫️Расейцы выпусцілі два дроны «Шахед» па больніцы ў Сумах.
▫️Польскі суддзя Томаш Шміт напісаў пра пагрозы жыццю, а потым выдаліў допісы.
▫️У Расеі выбухнула аўтазапраўка — загінулі 12 чалавек.
▫️У Турэччыне прызначылі самы вялікі прысуд у свеце — 865 гадоў турмы.
▫️У сталічным ГЦ на Нямізе адбыўся пажар.
▫️Беларускі зняліся ў модным часопісе «Vogue».
▫️У Беларусі зноў будуць абмежаванні на палёты ў паўднёвых рэгіёнах.
▫️Хітрая спроба Рыжанкова «наладзіць стасункі» з Літвой правалілася.
Валер Цапкала прапануе прагаласаваць на «выбарах» 2025 за любую альтернатыву
«Калі з’явіцца які-небудзь чалавек, які апынецца не баязліўцам, які-небудзь беспрацоўны, “бомж”, і так далей, то такога ў першую чаргу трэба будзе падтрымліваць», — мяркуе палітык.
Акрамя таго, Цапкала заявіў, што Лукашэнка знаходзіцца на гарманальных прэпаратах, мае тромбаўтварэнне і ў любым момант можа трапіць у больніцу.
👆Ад акцыі памяці ахвярам Чарнобыльскай катастрофы да акту грамадзянскага супраціву
Роўна 35 гадоў таму прайшоў першы «Чарнобыльскі шлях». Удзельнікі акцыі патрабавалі большай увагі да праблемы забруджаных тэрыторыяў і лёсаў пацярпелых ад аварыі.
Узгадваем, як «Чарнобыльскі шлях» праходзіў у розныя гады. Паглядзіце!
💥 #галоўнае за 29 верасня
▫️Расея атакавала Запарожжа 10 авіябомбамі.
▫️Дроны прыляцелі і ў Расею — пашкоджаны шматпавярховік.
▫️Фільм пра журналістку «Белсату» атрымаў узнагароду за найлепшы дэбют.
▫️Белсатаўскі серыял «Працэсы» яшчэ раз стаў перможцам.
▫️Лукашэнка памілаваў свайго былога целаахоўніка.
▫️Святлану Алексіевіч узнагародзілі на міжнародным літаратурным фестывалі.
▫️Беларускія цыгарэты прыляцелі на паветраным шары ў Літву.
▫️Кіраўнік МЗС Польшчы узняў пытанне беларускіх палітвязняў у Дзярждэпе ЗША.
💬 «Мне ещё никто не предложил взять в руки оружие. Я только от вас слышу, что кругом "народное ополчение" и мы к чему-то готовимся»
🕷Павук зноў спрабуе будаваць масты з ідэалагічнымі апанентамі. У сённяшнім выданні «Шухер шоу» – размовы з генерал-маёрам і са звычайным прыхільнікам Лукашэнкі.
👀 Глядзіце (і слухайце) на YouTube-канале «Белсат LIFE»
💥СТРЫМ. Нядзельнае вечаровае шоу «Тыдзень»
У сённяшнім выданні:
🔸Манашак са Свята-Елісавеціскага манастыра зноў злавілі на паездках у Еўропу
🔸Што за рэформа ААН, супраць якой галасавалі 7 краінаў (у тым ліку Беларусь)? Разбіраемся
🔸Размова з Франакам Вячоркам пра тыдзень на Генасамблеі ААН
🔸Інтэрв'ю з Кацярынай Сныцінай у Нью-Ёрку напярэдадні прэм'еры спектаклю KS6 Small Forward
Далучайцеся да эфіру ⤵️
Кіраўнік МЗС Польшчы падняў пытанне беларускіх палітвязняў у Дзярждэпе ЗША
«Меў сустрэчу ў Дзярждэпартаменце з прадстаўніком у справах закладнікаў і палітычных вязняў. Гэта вельмі важна ў кантэксце зняволеных беларускіх апазіцыянераў, у тым ліку Анджэя Пачобута», — распавёў Радослаў Сікорскі.
Дэталяў перамоваў дыпламат не абнародаваў.
Нагадваем, Анджэй Пачобут прызнаны палітвязнем і знаходзіцца ў самай жорсткай калоніі Беларусі. Рэжым асудзіў яго на 8 гадоў.
🧁 23 кг салодкага на год з'ядае ў сярэднім кожны жыхар Беларусі
Такія звесткі прыводзіць «Белдзяржхарчпрам». А Акадэмія навук сцвярджае, што гэтая лічба яшчэ вышэй – каля 40 кг на год 😨
Глядзіце, чаму важна трымаць спажыванне цукру ў разумных межах ☝️
💁🏻♂️ Класны флэшмоб, закліканы абуджаць у людзях спагаду і жаданне дапамагчы, пайшоў не паводле плану
Глядзіце, у чым была задумка і як флэшмоб прымудрыліся сапсаваць
Вайна ва Украіне — акт расейскага каланіялізму?
На першы погляд, гэта слова можа здавацца архаічным, адсылаючы да імперый 200-гадовай даўніны. Але на самой справе каланіялізм існуе і сёння, хоць і ў іншай форме. Расея прайшла праз трансфармацыі, але яе імперскія амбіцыі не зніклі — яны працягваюць адаптавацца.
Дастаткова ўспомніць, што Дзяржынскі быў палякам, Сталін — грузінам, але абодва яны верна служылі інтарэсам імперыі, якая працягвае існаваць і цяпер. А дзе ў гэтай сістэме месца Лукашэнкі?
Мы паразмаўлялі з доктарам палітычных навук Міколам Рабчуком пра расейскі каланіялізм, чаму для яго так важны Кіеў, якое месца займае Лукашэнка ў вачах Масквы і ў чым адрозненне расейцаў ад беларусаў? Чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
Кітай: ужо стварае баявых кібер-сабакаў
Лукашэнка: у беларускай арміі з'явліся дроны!
❓Як разняцца тэхналогіі Беларусі і развітых краінаў? Абмяркуем апошнія навінкі як у ваеннай сферы, так і для звычайнага жыцця ў праграме «Навіны з будучыні»: youtu.be/7fvt6StpQ5k
«Лепей жыць без грошай, чым адчуваць брыдкасць ад супрацы з КДБ»
Лекар, які быў завербаваны спецслужбамі Лукашэнкі, распавёў пра свой досвед
🔥 Белсатаўскі серыял «Працэсы» таксама стаў перможцам
Адбылося гэта ўжо ў Чэхіі на фестывалі «Serial Killer».
«Працэсы» – першы арыгінальны серыял «Белсату». Ён складаецца з чатырох эпізодаў, кожны з якіх распавядае пра той ці іншы бок рэпрэсіўнага апарату Беларусі.
Стваральнікі міні-серыялу – Андрэй Кашперскі і Міхаіл Зуй.
#штопаглядзець
Дроны прыляцелі і ў Расею — пашкоджаны шматпавярховік
Мінабароны РФ сцвярджае пра напад 125 беспілотнікаў. Адзін з іх трапіў у жылы дом у Варонежы і выклікаў пажар. Пацярпелых няма, агонь хутка патушылі.
Тэлеграм-каналы таксама паведамляюць пра «прылёты» па аэрадрому «Балтымор» у Ейску і ў пасёлку Котлубань Валгаградскай вобласці, дзе размешчаны буйны склад боепрыпасаў. Разбурэнняў няма.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺МЗС Літвы выкрыла хлусню Рыжанкова
Нядаўна міністр Рыжанкоў заявіў, што Беларусь нібыта накіроўвала Вільнюсу прапановы пра нармалізацыю стасункаў. МЗС Літвы здзівілася і жорстка адказала беларускаму чыноўніку.
🔺Томаш Шмыт, які паведаміў пра пагрозу жыццю, выдаліў свае допісы
З беглым польскім суддзёй адбываецца нешта незразумелае. Шмыт вечарам пачаў пісаць у сваіх сацыяльных сетках дзіўныя допісы, якія выглядаюць як пагроза смерці. Некаторыя лічаць, што ён быў п'яны, а іншыя згадваюць гісторыю Эміля Чэчка.
🔺«Белавія» прадае свой апошні «Bombardier»
Што прапануе беларуская авіякампанія за тры мільёны рублёў і чаму вам не варта купляць гэты самалёт — чытайце на сайце.
☝️ Чытачы Белсату: у адной з менскіх кавярняў бачылі Ксенію Сабчак з Раманам Пратасевічам
Паводле інфармацыі ад чытача з імі былі яшчэ дзве асобы. Яны сядзелі, смяяліся і нешта абмяркоўвалі.
У той жа час у інстаграме Сабчак з’явіўся пост пра тое, як яна збіралася і ляцела кудысьці, каб сустрэцца з «доўгачаканым госцем».
Магчыма расейская журналістка запісвала інтэрв’ю з «простым беларускім зваршчыкам».