📦 У Беларусі змяншаецца ліміт на пасылкі
Дагэтуль пасылкі коштам да 1000 еўраў не абкладаліся мытам. Ад 1 красавіка гэты ліміт істотна змяншаецца. Якім ён будзе і чаго не закрануць новыя правілы, тлумачыць Аляксандр Кныровіч ☝️
🎞 Поўнае выданне праграмы «Атма$фера» глядзіце на YouTube-канале «Белсат NEWS»
#штопаглядзець #грошы
☝️ Бадзяжных жывёлінаў не будуць адстрэльваць
Самаабвешчаны прэзідэнт падпісаў Закон «Аб адказным абыходжанні з жывёлінамі» 1 красавіка. Дакумент павінен абараніць жывёлінаў ад жорсткага абыходжання, а таксама ўстанаўлівае правілы для ўладальнікаў гадаванцаў.
😳 Напрыклад, цяпер забараняецца прыходзіць з гадаванцамі (калі гэта не сабакі-павадыры), у крамы, кавярні, установы адукацыі, арганізацыі фізкультуры і спорту, на харчовыя і сельскагаспадарчыя рынкі і г.д.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🤡 Хто самы смешны ябацька?
У новым выданні ток-шоу «План: Б» жартуюць з самых адыёзных прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі ды раздаюць ім віртуальныя ўзнагароды.
🏆 Глядзіце, хто стаў самым баявым лукашыстам, а хто падлізай года, які найбольшы абсурд і крынж за апошні год адбыўся ў сённяшняй Беларусі? Таксама ў выданні разам з нашымі экспертамі і штучным інтэлектам ствараем анекдоты пра дыктатараў.
▶️ https://youtu.be/mQSFBJZ4xUU
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Рэжым увёў контрсанкцыі ў дачыненні да тавараў з Літвы. Каму ад гэтага горш ;
🔸Надышоў час плаціць па расейскім крэдыце на БелАЭС. Колькі мы мусім аддаць і ці акупіцца праект;
🔸На экскурсію на Акрэсціна вазілі барысаўскіх школьнікаў;
🔸Беларускі электрамабіль;
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/watch?v=qrrZJfR-MLo
📺 Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.30 паводле менскага часу запрашаем да прагляду «Студыі Белсат» на youtube-канале Белсат NEWS – абмяркоўваем актуальныя падзеі дня з нашымі гасцямі!
😳 Сваякоў зняволеных шклоўскай калоніі № 17 просяць «добраахвотна» дапамагчы з рамонтам калоніі
Як паведмаляе @MAYDAYMog, У ПК-17 у сакавіку зноў пачаўся час рамонтаў, з-за чаго асуджаных пераводзяць з атраду ў атрад. Сваякоў адпаведна просяць сустрэцца з юрыстам калоніі “для добраахвотнай перадачы ў дар” будаўнічых інструментаў і матэрыялаў (напрыклад, для пакоя вольнага часу).
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
#рэпрэсіі
💁 Элегантна віхляючы начосам, беларуска звярнулася да беларусаў з космасу
Беларускія сацсеткі не змаглі ўстрымацца ад рэакцый. Выказалі думкі і пра тое, што гэта касплэй на Маргарыту Ляўчук. Сабралі невялікую падборку ☝️
Марына Васілеўская – першая грамадзянка Беларусі, якая пакінула планету Зямля. Раней «Роскосмос» паведаміў, што яна прыступіла да правядзення эксперыменту «Проксібіётык». Прасцей кажучы, як у космасе рабіць ёгурт ці кефір.
☝️ Падацца на шэнгенскія візы ў амбасадзе Балгарыі можна будзе з 15 красавіка
Раней датай прыёму дакуентаў была абвешана 1 красавіка.
Уся неабходная інфармацыя што да атрымання візаў будзе даступная на сайце «VFS Global» і ў кол-цэнтры з 8 красавіка, гаворыцца ў паведамленні балгарскай амбасады.
📺 Асноўнае на гэтую гадзіну
🔸 Жывуць не па сродках? Беларусы ўсё больш улазяць у пазыкі перад банкамі;
🔸 Масавае судзілішча ў Баранавічах;
🔸 Настаўнікаў і лекараў цяпер у ВНУ будуць рыхтаваць толькі на «бюджэце»;
🔸 Моцны ўдар па Эрдагану. Падвядзенне вынікаў выбараў у Турцыі скончылася стралянінай;
🔸 «Контртэрарыст він!». Сталі вядомыя імёны чэмпіёнаў свету па Counter Strike;
🔸 Дарослыя на пластыкавых трохколавых роварах: незвычайны заезд у Сан-Францыска;
🔸 Першыя крокі маленькага белага верблюдзяня ў аграсядзібе пад Маладзечна;
Глядзіце кароткае выданне навінаў на «Белсаце»
✏️ Не вер усяму, што пішуць!
Правер, ці разумееш, што ў Беларусі адбывалася напраўду. Што з гэтага сапраўды было, а што мы выдумалі?
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💁 Медыкі ў Жыткавічах чысцяць асфальт
Чарговы суботнік адбыўся ў Беларусі. Як пішуць мясцовыя СМІ:
Начальник хозяйственной службы Игорь Хотянович подчеркнул, что поддерживать свой населённый пункт в порядке — дело чести каждого его жителяЧитать полностью…
🤔 Скандал са смакам беларускага калію
У Літве цягам года адмысловая камісія праводзіла расследаванне, у якім фігуруе прэзідэнт Гітанас Наўседа. У апублікаваных высновах сцвярджаецца, што ў атачэнні літоўскага лідара выяўленыя асобы, якія могуць мець сувязі з беларускімі і расейскімі спецслужбамі, а таксама інтарэсы ў продажы калійных угнаенняў. Маўляў, яны маглі ўплываць на Наўседу пры ўвядзенні эканамічных захадаў супраць беларускай кампаніі.
Скандал вакол дзейнага прэзідэнта распальваецца акурат напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, якія адбудуцца ўжо 12 траўня. А Наўседа цэліць на другі тэрмін. Што гэта? Палітычная гульня, дыскрэдытацыя ці выключна факты?
Падрабязней 👇
#штопаглядзець
💁 КДБ прызнаў сайт Саюза палякаў «экстрэмісцкім фармаваннем»
Паводле ведамства, дачыненне да сайту маюць Анджэй Пісальнік і Інна Тодрык-Пісальнік, паведамляе @viasna96
У 2022-м сайт быў унесены ў «спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў». Наступ на Саюз палякаў Беларусі рэжым Лукашэнкі пачаў з сакавіка 2021 года.
#рэпрэсіі
📍Сусветная вайна, незапланаваная эскалацыя ці новы паход на Кіеў
Пры якіх умовах вайна можа прыйсці ў Беларусь? Разбіраем магчымыя сцэнары і распавядаем, што гэта будзе значыць для нашай краіны.
Пачытайце!
✅Праз VPN ❎Без VPN
🤯На мяжы з Украінай з пачатку года КДБ правёў мінімум тры «спецаперацыі»
Пра гэта гаворыцца ў анонсе чарговага фільму, які збіраюцца паказаць на АНТ.
Паводле прапагандыстаў «высветлілася, што агенты спецслужбаў Украіны, а ў іх ліку аказаліся і грамадзяне Беларусі, перамяшчалі праз паўднёвыя межы выбухоўку, рабілі тайнікі, каб пасля іншыя завербаваныя Кіевам узрывалі і забівалі».
У анонсе фільму паказваюць кадры з нібыта «аператыўных здымак», падчас якіх праводзяцца следчыя дзеянні, адбываецца допыт затрыманых, а таксама непасрэдна само затрыманне.
Так, падчас аднаго з іх, відавочна, прымянялася агнястрэльная зброя: на кадрах паказаны мужчына, які ляжыць на зямлі з прастрэленай нагой.
Добрага панядзелку, сябры!
Гэта дастаўка ранішняй прэсы! Прынеслі вам 3 найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔹У Вільні прайшоў Суседскі фэст
Праз VPN
Паглядзіце на пісанкі, якія там зрабілі
🔹Як адсвяткавалі Вялікдзень у Вільні?
Праз VPN
Літоўскія велікодныя традыцыі маюць у сабе шмат незвычайнага і самабытнага.
🔹Павешанне селядца, катанне яек на могілках, сапраўднае ўкрыжаванне
Праз VPN
Распавядаем пра самыя незвычайныя велікодныя традыцыі розных краінаў.
#штопачытаць
😁 Крыкі захаплення і густы дым каля Брандэнбургскай брамы
Так у Берліне роўна апоўначы 1 красавіка адзначылі частковую легалізацыю канабісу ў Нямеччыне
☝️ Цяпер немцам дазволена мець пры сабе да 25 гр. і захоўваць удома да 50-ці.
💔 Аляксандр Яўціхаў
Трэнер па каратэ.
На «пакаянным» відэа, якое запісалі з ім сілавікі, Аляксандр расказвае, што яго абвінавацілі ў тым, што ён нібыта зняў на відэа вайсковую тэхніку і выклаў яго ў «экстрэмісцкі» тэлеграм-канал, а таксама, што ў 2020 годзе развешваў стужкі на слупах і знаках, расклейваў улёткі ўздоўж дарог.
За гэта ўсё яго судзілі паводле трох артыкулаў крымінальнага кодэксу. Вынік суда пакуль невядомы.
📩 Падтрымайце палітвязня: СІЗА-7. 224030, г. Берасце, вул. Савецкіх памежнікаў, 37
#рэпрэсіі
😮 Вас знянацку аблілі вадою? Спакойна, так трэба
У Польшчы гэта традыцыя называецца «Śmigus dyngus» альбо «Lany poniedziałek». Іначай кажучы, палівальны або мокры панядзелак – звычай аблівання пасля Вялікадня.
☝️ Згодна з традыцыяй, у гэты дзень можна абсалютна беспакарана абліць вадой сваякоў альбо сяброў.
Лічыцца, што абліванне вадой ачышчае ад усіх грахоў і хвароб, дапамагае захаваць здароўе, чысціню ды бадзёрасць на ўсё астатняе жыццё. Аднак цяпер гэта хутчэй забава. І, варта адзначыць, досыць вясёлая 🤭
🥰 Падтрымайце наш канал, націснуўшы ➡️ на спасылку (для ўладальнікаў Telegram-прэміум)
🕶 Стыль беларускіх палітыкаў. Не, не начос і пінжакі на тры памеры больш
Павел Латушка мае вялікую калекцыю запінак, Валерый Кавалеўскі - калекцыю гальштукаў ды гадзіннікаў. Падмурак гардэробу Святланы Ціханоўскай – гарнітуры з нагавіцамі.
Якія аксесуары абіраюць прадстаўнікі дэмакратычных сілаў - у нашым відэа ☝️
🧑🎓Цэнтралізаванае тэставанне пройдзе ў Беларусі з 27 траўня да 6 чэрвеня
Міністэрства адукацыі паведаміла, у якія дні якія прадметы трэба будзе здаваць, а таксама вызначыла, калі трэба прыходзіць на тэставанне, калі абітурыент не змог здаць яго ў асноўны дзень.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🙌 Наш Лас-Вэгас і найвядомейшы кантрабандыст з Беларусі
Сяргей Пясецкі - асуджаны на смерць пісьменнік, які праславіў Ракаў і Менск.
У першую сусветную вайну ён апынуўся ў горадзе Уладзімір, дзе з-за нейкага дробнага канфлікту з рэвальверам напаў на школьнага інспектара і апынуўся за кратамі. Але здолеў збегчы і апынуўся ў Маскве, дзе пазнаёміўся са светам бандытаў і авантурнікаў, а таксама ўзненавідзеў бальшавікоў, пабачыўшы на ўласныя вочы наступствы так званай «Кастрычніцкай рэвалюцыі».
Глядзіце новае выданне гістарычнай праграмы «Вусы Скарыны» з Цімохам Акудовічам і коцікамі на YouTube-канале «Белсат HISTORY» 🎞
#штопаглядзець
😧 Лявон Вольскі вырашыў вярнуцца ў Беларусь
Прынамсі на адзін дзень і толькі геалакацыяй. Вядомыя беларусы, здаецца, запусцілі ў сеціве новы флэшмоб з нагоды 1 красавіка.
А будзе час, калі гэтыя фота стануць нашай штодзённасцю, а не красавіцкім жартам 😌
💁 Усе сабраныя дроны былі перададзеныя Міністэрству абароны
У рамках ініцыятывы «Крылы», запушчанай арганізацыяй «Патрыёты Беларусі», грамадзяне перадалі ўладам каля 210 дронаў. Аб гэтым у эфіры тэлеканала СТВ расказала прадстаўніца арганізацыі Ірына Сінькевіч.
Нагадаем, што забарона на захоўванне і выкарыстанне беспілотных лятальных апаратаў пачала дзейнічаць з 28 сакавіка 2024 года.
Раней прадстаўнік «BELPOL» Уладзімір Жыгар выказваў думку, што дроны ў ні ў якім разе не варта аддаваць у рукі «бандытаў у пагонах». Бо ў выніку іх будуць выкарыстоўваць для таго, каб загнаць народ Беларусі ў «канцэнтрацыйныя лагеры».
#лічбадня
💱Курсы валютаў на 1 красавіка
Долар і еўра сёння патаннелі, расейскі рубель нязначна падрос
#курсывалютаў
🔻 У Менску судзяць Ніну Багінскую
Паколькі Ніна Багінская на суды прынцыпова не ходзіць, то пакуль невядома ці не даставілі яе туды прымусова супрацоўнікі міліццыі.
З крыніцаў «Белсату» вядома, што 20 сакавіка Багінская была ў кватэры сына, калі туда прыйшлі сілавікі з ператрусам. Яны забралі ўсе носьбіты інфармацыі, а таксама тры сцягі і плакат з Пагоняй, якія належылі Ніне Багінскай.
Чаму ў Расеі блакуюць музыку AP$ENT – тлумачыць «Раскамнагляд»
У каментары Forbes «Раскамнагляд» паведаміў, што доступ да профілю быў заблакаваны «з-за публікацыі матэрыялаў, накіраваных на дэстабілізацыю грамадска-палітычнага становішча ў Расейскай Федэрацыі».
☝️ Нагадаем, што 27 сакавіка «Раскамнагляд» запатрабаў ад расейскіх музычных сэрвісаў заблакаваць доступ да старонкі беларускага музыкі AP$ENT — аўтара папулярнага трэка «Можна я з табой».
У Баранавічах адразу 17 чалавек судзяць паводле «народнага» артыкула
Працэс праходзіць у судзе Баранавіцкага раёну і горада Баранавічы. Справу будуць весці Анастасія Паўлечка і Іна Паўлоўская, паведамляе «Вясна».
Па справе праходзяць адразу 17 чалавек. Гэта Аляксандр Лявончык, Яўген Цыбулька, Юрый Хаванскі, Міхаіл Петраш, Філіп Сцёпін, Вячаслаў Баравік, Крысціна Дыдышка-Чаркашына, Іван Дыдышка, Хута Дзмітрый, Апановіч Эдуард, Арцюх Алег, Лескавец Аляксей, Абрамовіч Дзмітрый, Сяргееў Алег, Тадро Вольга, Шкуцько Вячаслаў, Стахейка Алена.
У прапагандысцкіх каналах прадэманстравалі відэа, як частку затрыманых вядуць на працэс. Подпіс пад відэа кажа, што «ўсяго па справе праходзіць некалькі дзясяткаў» чалавек.
Так званы «хапун» у Баранавічах праходзіў у некалькі этапаў. Так, напрыклад, вядома пра затрыманні адразу васьмі чалавек напрыканцы 2023 года, у лютым стала вядома пра затрыманне яшчэ мінімум чатырох чалавек.
#рэпрэсіі
👆Ва ўсіх вобласцях Беларусі ўведзеныя абмежаванні на наведванне лясоў
У большасці раёнаў абмежаванні пачалі дзейнічаць з апошніх дзён сакавіка.
У большасці раёнаў уведзены ІІІ клас пажарнай небяспекі. Гэта значыць, што на тэрыторыю ляснога фонду забаронены ўезд транспартных сродкаў, на ёй нельга разводзіць вогнішчы, выкарыстоўваць адкрыты агонь, праводзіць работы, не звязаныя з вядзеннем лясной гаспадаркі, а таксама нельга праводзіць масавыя мерапрыемствы.
🤔Ці ўмее штучны інтэлект жартаваць?
Нейрасеткі ўжо прынамсі год размаўляюць па-беларуску і нават могуць дапамагчы перакласці на беларускую мову цэлую відэагульню. А ці здолеюць яны на 1 красавіка, Дзень дурня, прыдумаць анекдот пра Лукашэнку? Мы паразмаўлялі са штучным інтэлектам розных кампаніяў.
Пачытайце, што атрымалася:
✅Праз VPN ❎Без VPN
🟠 «Гэта спроба падняць шум, не ведаю, з якой мэтай»
Так пракаментавала інфармацыю пра магчымую дэпартацыю журналіста Алега Баршчэўскага дырэктар Дэпартаменту міграцыі Эвеліна Гудзінскайце.
👉 Па яе словах, Алег Баршчэўскі пасля адмовы яму ў бежанстве падаў новую заяву аб выдачы дазволу на жыхарства па ўз’яднанні сям'і (яго дзеці жывуць у Літве). Запыт прыняты да разгляду.
Падрабязней⤵️
✅ Праз VPN ❎ Без VPN