🕯 Пайшоў з жыцця вядомы лінгвіст, доктар філалагічных навук, прафесар Генадзь Цыхун
Мовазнаўцы не стала 18 кастрычніка.
Генадзь Апанасавіч выкладаў у Беларускім дзяржаўным універсітэце дыялекталогію, арэальную лінгвістыку, балканістыку, а таксама балгарскую і македонскую мовы.
Уваходзіў у склад камісіяў па ўдасканаленні беларускага правапісу ў пачатку 1990-х гадоў, быў старшынёй тэрміналагічнай камісіі пры Мінадукацыі РБ.
☝️ Генадзя Цыхуна называюць адным са стваральнікаў сучаснай беларускай славістыкі.
📌 Грэцыя: хутка, але рызыкоўна, а Іспанія: дорага і доўга. Як атрымаць шэнген самастойна
Набліжаюцца Новы год і калядныя вакацыі, таму, калі вы не губляеце надзеі выпіць глінтвейну на калядным кірмашы ў Еўропе, то пра візу трэба думаць ужо цяпер
«Белсат» разам з візавым агентам і галоўнаю рэдактаркаю Visaflow Настаю Лысакоўскаю склалі зразумелы гайд для самастойнага атрымання шэнгену ў Беларусі: толькі рэальнае становішча і карысныя парады.
👉 Чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ
💥 #галоўнае за 18 кастрычніка
▫️Трэці Статут ВКЛ 1588 перададуць у Беларусь.
▫️У Польшчы прызямліўся паветраны шар з 1 200 пачкамі беларускіх цыгарэтаў.
▫️Гэтай ноччу восем «шахедаў» прыляцелі ў Беларусь.
▫️Беларусы з міжнароднай абаронай змогуць зрабіць візы для сваякоў.
▫️Прадстаўнік ЗША таемна прыязджае ў Беларусь і абмяркоўвае палітвязняў.
▫️Атрымаць Карту Паляка беларусам стане складаней.
▫️Беларус папрасіў прытулак у Славаччыне, але яго затрымала паліцыя.
▫️Беларусы зноў даказалі сваю салідарнасць.
Саўмін увёў рэгуляванне цэнаў на яблыкі, агуркі, цыбулю, моркву і буракі.
🙏 Добрыя кніжныя навіны на нач: легендарная «Дзюна» Фрэнка Гэрбэрта будзе надрукаваная на беларускай мове!
Пра гэта расказала выдавецтва «Янушкевіч»:
«Чаму "Дзюна" такая важная? Апублікаваная ў 1965 годзе "Дзюна" – гэта не проста эпічныя прыгоды на бязлюднай планеце, гэта празорлівае даследаванне палітыкі, рэлігіі, экалогіі і чалавечых амбіцый. У "Дзюне" закранаюцца складаныя тэмы ўлады, выжывання і аховы навакольнага асяроддзя, якія сёння актуальныя як ніколі».
❓Чаму раптам Лукашэнка загаварыў пра сацыяльную палітыку?
Ці то ў эканоміцы зноў усё кепска, ці то перадвыбарчая кампанія пачынаецца з гульняў з ягоным стабільным электаратам – пенсіянерамі.
А можа, Лукашэнка ўсведамляе, што абапірацца на адзіны сілавы блок – замала?
Цалкам выданне праграмы «ПраСвет» глядзіце на YouTube-канале «Белсат NEWS» ▶️
❓Чаму былому суддзю Шмыту анулявалі пашпарт?
Нядаўна стала вядома, што пашпарт былога суддзі ануляваны. У якіх выпадках, паводле польскага заканадаўства, гэта магчыма і што гэта значыць для Шмыта?
Спыталі ў польскай пракуратуры. Што нам там адказалі, чытайце ў нашай старонцы (праз VPN)
🔻 «Ён палітвязень. Але, як толькі ў Беларусь вернецца закон...»
Праваабаронца Леанід Судаленка быў асуджаны праз сведчанні правакатара Яўгена Катлярова.
Паслухайце, што ён кажа ☝️
💪 Беларусы зноў даказалі сваю салідарнасць
Музыка Аляксандр Памідораў захварэў і папрасіў грошовай дапамогі бо не можа выступаць і выконваць фізічную працу. Неабходную суму ён сабраў за рэкордныя тры гадзіны.
«180 хвілінаў. Столькі спатрэбілася, каб сабраць больш за € 3500 для Аляксандра Памідорава, які перажывае не найлепшы час у эміграцыі і “зарабіў” сабе хваробы на будоўлях. Моц нашай салідарнасці чарговы раз зачароўвае мяне», — пракаментаваў Андрэй Стрыжак.
Аляксандр быў вымушаны з’ехаць з Беларусі ў снежні 2021 года. За мяжой ён выступае на канцэртах і працуе на будоўлі. Цяпер стала вядома, што ён захварэў на двухбаковы сярэдні атыт.
Ён папрасіў € 3000, але ўжо сабраў € 4,2 тысячы.
Атрымаць Карту Паляка беларусам стане складаней
Магчыма, гэта закране і вас. Змены таксама датычацца і атрымання грамадзянства. Што здарылася, чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
Рэжым артыштаваў нерухомасць журналісткі Таццяны Каравянковай
Пад арышт трапіла 1/3 частка дома, дзе дзяўчына жыла са сваякамі. Такое рашэнне прынялі праз пастанову следчага ўпраўлення. Прычыну яны не паведамляюць, а на звароты Таццяны не адказваюць.
Журналістка ў 2021 годзе вымушана з’ехала з Беларусі, цяпер жыве і працуе за мяжой.
#рэпрэсіі
❗️Прадстаўнік ЗША таемна прыязджае ў Беларусь і абмяркоўвае палітвязняў
Пра гэта стала вядома «Белсат» ад нашых крыніцаў. Хто гэта — разабраліся ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
🧐 Чыноўнікі зацікавіліся вяртаннем культурных каштоўнасцяў
У спісе Генеральнай пракуратуры ажно 700 страчаных артэфактаў
Паглядзіце!
Беларусы з міжнароднай абаронай змогуць зрабіць візы для сваякоў
Толькі для гэтага патрабуюцца натарыяльныя запрашэнні. МЗС Польшчы у адказ на запыт «блока Пракопьева-Ягорава» падцвердзіў легітымнасць гэтага спосабу:
«Запрашэнні, завераныя натарыяльна, з`яўляюцца легітымным дакументам для атрымання візаў»
Паводле міністэрства, цяпер важна загадзя ўзгадняць працэс падачы дакументаў. Таксама ідзе праца, каб натарыяльныя запрашэнні можна было падаваць непасрэдна праз кансулаты, а не візавыя цэнтры.
«Гэта важна для абароны персанальных звестак, якія змяшчаюцца ў такіх запрашэннях, і прадухілення іх перадачы трэцім асобам», — заявілі ў блоку Пракоп’ева-Ягорава.
😊 Трэці Статут ВКЛ 1588 перададуць у Беларусь
Гістарычны дакумент набыла беларуская дыяспара і збіраецца вярнуць на радзіму. Гэта асобнік на польскай мове, выдадзены ў Віленскай друкарні ў 1693-м.
«Хутка ён будзе выстаўляцца на адмысловых мерапрыемствах па-за Беларуссю, але праз некаторы час яго перададуць у першую меркаваную сталіцу ВКЛ — Навагрудак, у мясцовы гісторыка-краязнаўчы музей, у якасці грамадскага падарунка», — заявіла ініцыятыва MALDZIS.
«У інтэрнэт пратачыліся фатаграфіі абвінавачанага. Было публічнае лінчаванне...»
Адвакат падазраванага ў забойстве Лізы прадставіў новыя ўмовы перад судом, і, здаецца, польскі пракурор можа на іх пагадзіцца. Чаго чакаць ад паседжання, распавядзем ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN).
❗️ Расея і Украіна зноў абмяняліся ваеннапалоннымі
Як паведамляюць украінскія СМІ ўначы 19 кастрычніка 95 украінскіх вайскоўцаў вярнуліся на радзіму. Сярод іх былі тыя, хто асуджаны расейскімі судамі на пажыццёвыя тэрміны.
Абмен адбыўся на мяжы Гомельскай і Чарнігаўскай абласцей
Добрага дня тым, хто ўжо прачнуўся!
Не ведаеце, што пачытаць за ранішняй кавай? Прапануем вам 3 найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔸Бульба таннейшая за კარტოფილი, ziemniaki, bulvė і картоплю?
Што з цэнамі на рынках
🔸«Збірай рэчы, ты сюды больш не вернешся»
Беларуса, які прасіў прытулак у Славаччыне, з лагеру для ўцекачоў забрала паліцыя.
🔸Атрыманне грамадзянства Польшчы ўладальнікамі карты паляка і ўцекачамі ўскладніцца
Што зменіцца? Распавядаем у нашым артыкуле!
#штопачытаць
#рэпрэсіі Асноўнае за 18 кастрычніка
▪️Наша старонка з дакументальнымі стужкамі прызнана «экстрэмісцкай».
▪️Беларускага правакатара асудзілі свае ж паводле двух палітычных артыкулаў.
▪️Рэжым артыштаваў нерухомасць журналісткі Таццяны Каравянковай.
▪️Сямейную пару затрымалі за ўдзел у пратэстах і падпіскі на «экстрэмістаў».
▪️Затрымалі студэнта мінскага каледжа бізнэсу і права.
▪️У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 21 чалавека — цяпер у ім 4544 прозвішчы.
▪️76-гадовую пенсіянерку асудзілі за «абразу Лукашэнкі».
😢 «Мае блізкія не ведаюць пра маё рашэнне пайсці ваяваць»
Беларускі ваяр Гаюн вымушаны выдумляць гісторыі пра тое, як ён жыве мірным жыццём у Польшчы. Насамрэч ён абараняе Украіну ў тактычнай групе імя Мікіты Крыўцова. Добраахвотнік распавёў журналістам нашай праграмы «Ваяры» як выглядае праца аператара БПЛА, пра што мараць ваяры, а таксама кранальную гісторыю пра котку, якая дапамагала Гаюну на пазіцыях.
Паглядзіце!
Цалкам праграму глядзіце ў плэйлісце «Ваяры» на youtube-канале «Белсат LIFE»
💪Вось, як выглядае праца пяхоты з Палка Каліноўскага
Добраахвотнікі распавялі, што прынялі актыўны ўдзел у вызваленні ўкраінскай тэрыторыі каля Ліпцаў пад Харкавам, і паказалі, як яны працуюць.
Паглядзіце!
🔴 «Аб’ектыў» — галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔹Лукашэнкаўскі «марафон адзінства» ў Гомлі. Як улады працягваюць рыхтавацца да «выбараў».
🔹Ці сапраўды прадстаўнік Дзярждэпартаменту Кевін Дойл наведаў Менск і разам з часовым павераным ЗША ў нашай краіне Пітэрам Кофманам яны сустракаліся з прадстаўнікамі МЗС Беларусі?
🔹Украіна: Кіеў зняпраўджвае інфармацыю ад Bild наконт аднаўлення ядравага арсеналу.
🔹Інтэрнэт-гандаль у Беларусі: Белпошта стварае свой уласны маркетплэйс. Якія перспектывы?
https://www.youtube.com/watch?v=ASxHhWTH3n4
🤔 Выходзіць, што цэны ў Беларусі сапраўды ніжэйшыя?
Мы прайшліся па рынках Польшчы, Літвы, Украіны і Грузіі і параўналі з прапановамі на Камароўскім у Менску. Вынік здзівіў, калі не глядзець на заробкі.
Паглядзіце самі ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
«Збірай рэчы, ты сюды больш не вернешся»
Беларус папрасіў прытулак у Славаччыне, але яго затрымала паліцыя. Раней ён знаходзіўся ў лагеры для ўцекачоў і скардзіўся на кепскія ўмовы.
«Белсат» патэлефанаваў беларусу, пакуль ён ехаў у паліцэйскім аўто і даведаўся падрабязнасці. Што з ім будзе далей — чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
🤔 Сілавікі рыхтуюцца замяніць Лукашэнку?
Падрыхтаваліся ўсе, апроч беларусацэнтрычных, а вярхушка сілавікоў ужо робіць крокі да перадзелу ўлады. Пра гэта ў праграме «Двубой» разважае Сяргей Бульба, паслухайце ☝🏻
Выданне цалкам глядзіце на YouTube-канале «Белсат NEWS» 🎬
📺 Навіны за 5 хвілінаў
🔻Ноччу ў Беларусь зноў заляцелі расейскія «Шагэды».
🔻Беларусы набылі трэці СтатУт Вялікага Княства Літоўскага.
🔻У Берасцейскім ліцэі выявілі вострую кішачную інфекцыю — 14 дзяцей шпіталізавалі.
🔻Вядомага правакатара асудзілі свае ж па палітычных артыкулах.
Глядзіце ў кароткім выданні навінаў на Белсаце.
Дык у чым быў сэнс інтэрв'ю з Пратасевічам?
Мы паглядзелі той скандальны выпуск і ў нас з'явілася шмат пытанняў, якія мы задалі медыяэксперту.
Атрымалаўся вельмі цікавы аналіз пра тое, як цяпер танчэй працуе прапаганда, спрабуючы ўсіх нас адбурыць. Пачытайце і вы ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
😉А яшчэ мы распавядзем усялякія штукі, як не весціся на лухту.
Долар пачаў таннець і згубіў гадавы максімум, а расейскі рубель падаражэў
Такія навіны курсаў валютаў у Беларусі на 18 кастрычніка.
#курсывалютаў
💁♂️ Беларускага правакатара асудзілі свае ж паводле двух палітычных артыкулаў
Яму прызначылі 1,5 года калоніі.
Як так атрымалася? З 2020 года Яўген Катляроў распаўсюджваў фэйкі ў незалежных СМІ, а таксама даносіў на некалькіх гамяльчан, што прывяло да іх пераследу. Адной з яго ахвяр стаў палітзняволены Леанід Судаленка.
У 2023 годзе Катляроў раптам пачаў крытыкаваць мясцовыя ўлады ў Беларусі. За гэта яго абвясцілі ў вышук і змясцілі ў ІЧУ. Пасля некалькіх відэа з крытыкай Гомельскага выканкаму яго затрымалі і асудзілі на 1,5 года зняволення.
Наша старонка з дакументальнымі стужкамі прызнана «экстрэмісцкай»
Суд у Маладечна забараніў Instragram акаўнт «belsat_doc», дзе можна глядзець кіно пра асабістыя гісторыі беларусаў, рэпартажы і дакументалкі пра падзеі ў нашай краіне.
Калі вы жывеце ў Беларусі — калі ласка адпішыцеся дзеля вашай бяспекі. Але мы ўсё роўна раім працягваць глядзець і цікавіцца гісторыяй разам з намі (толькі без падпісак, лайкаў ці каментараў).
Што яшчэ прызналі «экстрэмісцкім» і ад чаго варта адпісацца беларусам унутры краіны — чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
#рэпрэсіі #штопаглядзець
😡 Гэтай ноччу восем «шахедаў» прыляцелі ў Беларусь
Усе яны атакавалі Украіну.
Паводле ЗСУ, Расея выпусціла каля 135 баявых беспілотнікаў, з якіх былі збітыя 80. Частка астатніх якраз прыляцела ў нашу краіну.
Каля 23:13 «шахед» зайшоў у раёне Любеча і паляцеў на поўдзень ад Брагіна. У адказ беларуская авіяцыя нават падняла знішчальнік.
Затым яшчэ адзін расейскі дрон рухаўся ў бок Любеча. Каля 00:29 два беспілотнікі зайшлі ў Беларусь з Чарнігаўскай вобласці, а ў 00:44 яшчэ два дроны — праз Камарын.