Украіна плануе вырабіць 1, 5 мільёна дронов да канца года і стварыць школы для аператараў БПЛА
Пра гэта распавёў прэм'ер-міністр Украіны Дзяніс Шмыгаль:
«Сёння ўрад дае старт эксперыментальнаму праекту па сертыфікацыі школ аператараў БПЛА. Усталёўваем выразныя патрабаванні для гэтых школ і ўніфікуем навучальны працэс. Навучаным аператарам дронаў будзе прасцей атрымаць адпаведную вайскова-ўліковую спецыяльнасць»
🕊Сёння Міжнародны дзень нягвалту
Адзначаецца ён штогод 2 кастрычніка у дзень народзінаў Махатмы Гандзі - кіраўніка руху за незалежнасць Індыі і заснавальніка філасофіі і стратэгіі ненасілля.
❤️ Прынцып ненасілля адмаўляе выкарыстанне фізічнага гвалту для дасягнення сацыяльных ці палітычных зменаў.
📌 «Першапрычына верагоднага (на самай справе — вельмі малаверагоднага) з'яўлення ачага халеры – вайна»
Навуковец-хімік Сяргей Бесараб падзяліўся скрыншотам з паведамленнем пра пагрозу эпідэміі халеры ў Расеі. Там ва ўсім абвінавачваюць Украіну, маўляў, гэта «біялагічная дыверсія».
👉 Хто і навошта гэта робіць чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ
🐙 Васьміног на ёгуртавай накрыўцы і марскі каток, зняты iPhone
Журы аўстралійскага конкурсу падводнай фатаграфіі прэзентавала здымкі пераможцаў ☝️
Добрай серады, сябры!
Мы вам ранішняе чытво прынеслі. Пачытайце найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔻«Чакаюць з'яўленне халернай палачкі ў вадзе, смерцяў будзе больш, чым ад кавіду»
Расейскія фэйкі пра эпідэмію халеры дайшлі да беларускіх лекараў. Што адбываецца?
🔻«Працэс практычна незваротны»
Хто можа прыспешыць выдачу ордару на арышт Лукашэнкі?
🔻Новыя правілы ўвозу тавараў у Беларусь і перабывання ў зоне чакання ў Берасці
У пункце пропуску «Варшаўскі мост» змянілі парадак рэгістрацыі ў чарзе, а мытнікі папярэдзілі пра скарачэнне пераліку тавараў, што можна везці ў Беларусь без пошліны. Распавядаем пра змены, якія адбываюцца на мяжы.
#штопачытаць
#рэпрэсіі Асноўнае за 1 кастрычніка
🔻 115 палітвязняў выйшлі на волю. Аднак 142 чалавекі атрымалі такі статус
🔻 Школьнікаў на экскурсіях у Мазырскім РАУС змясцілі ў «стакан»
🔻 Былы зняволены распавёў, у якіх умовах утрымліваецца Алесь Бяляцкі
🔻 За заклікі пісаць беларускім «рэйкавым партызанам» расейскую журналістку завочна асудзілі за «тэрарызм».
🔻 У Берасці судзяць пяць чалавек за ўдзел у паслявыбарчых пратэстах
🔻 У Віцебску за «распаўсюд экстрэмізму» судзяць 63-гадовую пенсіянерку
🔻 Суд над палітзняволенай Палінай Шарэндай-Панасюк прызначылі на 14 кастрычніка
🔻Жыхара Наваполацка затрымалі за паведамленне аб жаданні ўступіць у шэрагі ЗСУ
🔻У Менску распачаўся суд над 60-гадовай псіхалагіняй, якую вінавацяць у падтрымцы палітвязняў
🔻У Берасці мужчыну асудзілі паводле пяці крымінальных артыкулаў на тры гады калоніі
🥺 Кранальная гісторыя: бацька ўкраінскага вайскоўца месяц шукаў сына, і ўсё ж знайшоў. Жывым!
Спачатку ён вырушыў на пошукі сам, а потым мужчыну сталі дапамагаць валанцёры.
Глядзіце, як гэта было!
☝️Іран распачаў ракетную атаку на Ізраіль
Папярэдне, запушчаныя сотні ракет.
Таксама пару гадзінаў таму ў Тэль-Авіве адбыўся тэракт: невядомыя расстралялі на трамвайным прыпынку васьмярых людзей. Частка з іх, як паведамляецца, загінула або знаходзіцца ў цяжкім стане. Тэрарыстаў ліквідавалі.
🤩 Карціна, знойдзеная старызнікам у падвале свайго дому, аказалася арыгіналам Пікаса
Луіджы Ла Роса выпадкова наткнуўся на карціну ў 1962 годзе ў бацькоўскім доме на Капры. Ён забраў яе з сабой у Пампеі, дзе твор вісеў у таннай раме на сцяне гасцінай на працягу наступных некалькіх дзесяцігоддзяў. Жонка Ла Роса называла яго «жахлівым» і сям'я нават хацела пазбавіцца ад карціны.
Нарэшце было вырашана звярнуцца да экспертаў, якія пацвердзілі, што твор сапраўдны і належыць маэстра.
На партрэце, меркавана, намаляваная Доры Маар - палюбоўніца і муза Пабла Пікаса.
🫤 Апошняе абнаўленне для Windows 11 паламала кампутары
Партал PC World паведамляе: карыстальнікі скардзяцца, што пасля ўсталёўкі абнаўлення кампутары завісаюць у пастаянным цыкле загрузкі, перастаюць працаваць мышкі і клавіятуры.
☝️ Партал раіць карыстальнікам увогуле не ўсталёўваць гэтае абнаўленне, бо ў ім няма неабходнасці. Калі яно ўжо ўсталяванае, то лепш выдаліць, пасля чаго Windows зможа правільна перазагрузіцца.
На дадзены момант карпарацыя Microsoft вывучае паведамленні аб непаладках.
🗻 Паміж Італіяй і Швейцарыяй у прамым сэнсе растаяла мяжа. Цяпер яе перакройваюць
Швейцарыя і Італія вымушаныя перанесці ўчастак мяжы ў Альпах, з-за раставання ледавікоў і змены формы горных хрыбтоў, па якіх гэты ўчастак пралягае. Частка тэрыторыі, якую закранулі змены, праходзіць па схілах і ля падножжа аднаго з самых высокіх пікаў Еўропы – Матэрхорна.
Швейцарыя на мінулым тыдні афіцыйна ўхваліла пагадненне аб зменах, якое было падрыхтаванае яшчэ ў траўні 2023-га. Італія – пакуль не.
🤝 Швейцарыя заяўляе, што перагляд межаў адказвае эканамічнымі інтарэсам абедзвюх краінаў, паколькі дапаможа ім дамаўляцца аб тым, хто з іх нясе адказнасць за ўтрыманне той ці іншай канкрэтнай прыроднай тэрыторыі.
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️Кіраўнік МАГАТЭ Рафаэль Гросі прыляцеў у Беларусь, каб наведаць Астравецкую АЭС
✔️Міжнародны суд у Гаазе пацвердзіў атрыманне звароту аб прыцягненні Лукашэнкі да адказнасці
✔️У Менску аднавілі рэгістрацыю для індывідуальных прадпрымальнікаў
✔️Менская міліцыя ўзялася за квадробераў
✔️Не менш за 67 беларускіх пенсіянераў зазналі крымінальны пераслед
✔️Расейскія вайскоўцы здзейснілі атаку на ўкраінскі Херсон
✔️Армія Ізраілю распачала наземную аперацыю на поўдні Лівану
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🤔 Беларусь становіцца Меккаю для турыстаў?
Прынамсі, так сцвярджаюць чыноўнікі. А як насамрэч?
Разбіраемся ў нашым відэа, паглядзіце!
😢 «Магу сказаць, што Алесь дакладна схуднеў»
Дэсантнік Руслан Акостка больш за год правёў у калоніі ў Горках, дзе ўтрымліваюць Алеся Бяляцкага. Мужчына распавёў Нашай Ніве, у якіх умовах утрымліваюць нобелеўскага лаўрэата.
Паводле Акосткі, Бяляцкі працуе на дрэваапрацоўцы.
«На яго таксама складаюцца акты за парушэнні — за пыл за тумбачкай, за ручнік на нары ці за адзенне на спальным месцы. У гэтым плане ўсё банальна і аднатыпна. Алеся часта кідаюць у штрафны ізалятар, трапляў ён у ПКТ. Доўгі час Бяляцкаму не давалі звязацца з роднымі — памятаю, што ліст ён нарэшце атрымаў перад самым маім вызваленнем. Тэлефанаваць блізкім яму таксама не дазвалялі»
💱 Курсы валютаў на 1 кастрычніка
Долар і рубель падраслі. Еўра без зменаў
#курсывалютаў
🪖 «Хто б на нас ні напаў – мы нападзем на яго»
Сусветныя медыі назвалі ўчорашнюю атаку Ірану на Ізраіль «паваротным момантам у канфлікце». Ізраіль абяцае немінучы адказ на іранскія абстрэлы – ажно да атакі па атамных аб’ектах. Іран, у сваю чаргу, пагражае яшчэ большымі ракетнымі абстрэламі.
👉 Ці стала гэтая атака «каталізатарам поўнамаштабнай вайны» чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ
Мы будзем у прамым эфіры глядзець суд над гэтай пачварай
Намеснік кіраўніцы Аб'яднанага пераходнага кабінету Павел Латушка даў вялікае інтэрв'ю пра справу супраць Аляксандра Лукашэнкі.
👉 Глядзіце ПА СПАСЫЛЦЫ
😢 «Чалавек без грошай гніе жыўцом у дзяржаўных інтэрнатах»
У Беларусі закрыліся практычна ўсе прыватныя дамы догляду старых - не змаглі атрымаць ліцэнзію пасля правяранняў.
👉 Да чаго гэта прывяло – чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ
☝️Саня паедзе ў Гаагу? Цяпер слова за пракурорам
У Гаазе адбылася прэсавая канферэнцыя па матывах перадачы Літвою дакументаў аб злачынствах Лукашэнкі ў Міжнародны крымінальны суд.
Наш карэспандэнт Ігар Кулей прысутнічаў на гэтым мерапрыемстве. Глядзіце яго сюжэт з месца падзеяў!
💥 #галоўнае за 1 кастрычніка
✔️ Цагаль пачаў наземную аперацыю на поўдні Лівана
✔️ Іран запусціў сотні ракет па Ізраілі
✔️ Працяг расследавання «BELPOL» пра «БелАЗ»
✔️ У Менску пасля трохгадовага перапынку зноў пачалі рэгістраваць ІП
✔️ Беларускі святар назваў квадробераў «Божым промыслам»
✔️ Для рэпрэсаваных беларусаў склалі спіс бяспечных і небяспечных для паездак краінаў
✔️ Італія і Швейцарыя перакройваюць мяжу з-за растаяўшых ледавікоў
✔️ Як ідзе працэс разгледжання справы аб злачынствах рэжыму ў Гаазе
✔️ Апошняе абнаўленне для Windows 11 паламала кампутары
✔️ З'явілася новая парода котак
😨 Непагадзь пакінула ў спакоі Еўропу, затое цяпер нарабіла ліха ў Паўночнай Амерыцы
У адным са штатаў на ўсходнім узбярэжжы ад наступстваў урагану загінулі больш за сотню чалавек. Яшчэ ў 5 разоў болей зніклі без вестак.
Глядзіце, што там адбываецца 🔍
🫨 У Мюнхене працягваецца «Актобэрфэст». І там не толькі п'юць піва!
Вось напрыклад чым можна заняцца, калі вы ўжо выжлукцілі пару куфляў і хочаце троху размяць арганізм.
Гэтаму атракцыёну больш за 100 гадоў, але ён, падобна, яшчэ нікому не надакучыў!
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Прэс-канферэнцыя ў Гаазе, прысвечаная звароту Літвы з просьбаю прыцягнуць Лукашэнку да адказнасці
🔸Лукашэнка і амбасадары. Уручэнне даверчых граматаў, асобны рэверанс у бок Кітаю і адзіная еўрапейская – Сербія
🔸Паліну Шарэнду-Панасюк 14 кастрычніка чакае новы суд
🔸Гендырэктар МАГАТЭ інспектуе Астравецкую АЭС
🔸Марк Рутэ – новы генсек НАТО
Далучайцеся да эфіру ⤵️
🐈⬛ Цяпер у свеце афіцыйна стала на адну каціную пароду болей
Спецыялістычныя міжнародныя арганізацыі прызналі існаванне «трансільванскай пароды». Яна не была выведзеная штучна, а з'явілася натуральным чынам у румынскай частцы Карпатаў.
Поўсць трансільванскіх котак складаецца з белых ды чорных валаскоў, якія змяшаныя між сабою. Лапкі ў іх святлейшыя, чым, напрыклад, у сіямскай пароды.
Але што найбольш цікава (і файна) – прадстаўнікі гэтай пароды спакойныя, хоць і паходзяць з дзікай прыроды. Звычайна коткі і каты ў дзікай прыродзе досыць агрэсіўныя.
Трансільванская котка ўжо набрала пэўную папулярнасць у Еўропе, існуюць суполкі заводчыкаў такой пароды.
📌 «Працэс практычна незваротны»
Галоўны юрыдычны кансультант ураду Літвы ў справе прыцягнення рэжыму Лукашэнкі да адказнасці Аарыф Абрагам адзначыў у каментары «Белсату», што пасля таго, як дзяржава-ўдзельніца Рымскага статуту перадала дакументы ў Міжнародны крымінальны суд, «гэты працэс, у некаторым сэнсе, незваротны».
Пры гэтым удзел іншых краінаў мог бы спрасціць і паскорыць працэс.
Падрабязнасці чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ
🙈 Помста фанатаў - страва, якую падаюць халоднай
Паглядзіце, як амерыканец адпомсціў знакамітай спявачцы за тое, што яе палітычныя погляды не супадаюць з ягонымі ☝️
🤦♀️ Генпракуратура Беларусі патрабуе ад Wildberries спыніць продаж фізічным асобам беспілотнікаў, авіямадэляў і запчастак да іх
У прыватнасці, намеснік генеральнага пракурора просіць ліквідаваць прычыны і ўмовы, «якія спрыялі рэалізацыі фізічным асобам на дадзенай гандлёвай пляцоўцы беспілотных лятальных апаратаў, авіямадэляў і запасных частак да іх».
На думку чыноўніка, распаўсюджванне такой тэхнікі «павышае рызыкі яе выкарыстання ў супрацьпраўных мэтах, у тым ліку для парушэння грамадскага парадку, экстрэмісцкай дзейнасці і здзяйснення актаў тэрарызму».
🌍 Дэмсілы падрыхтавалі для рэпрэсаваных беларусаў спіс бяспечных і небяспечных для паездак краінаў
Як паведамляюць стваральнікі спісу, перш за ўсё ён прызначаны для тых беларусаў і беларусак замежжа, якія падчас выбараў 2020 году, а таксама пасля іх прымалі ўдзел у акцыях пратэсту ў Беларусі ці па-за яе межамі, вялі ці працягваюць весці актыўную дзейнасць, накіраваную на дэмакратычныя перамены ў Беларусі.
👉 Паглядзець спіс краінаў можна ПА СПАСЫЛЦЫ
😢 «Няма ўжо сілаў, лепш бы мяне забіла»
У гэты харкаўскі шматпавярховік «прылятае» ўжо другі раз з пачатку вайны.
Глядзіце, як мясцовыя жыхары перажылі чарговую атаку. А вось многія кватэры яе, на жаль, перажыць не здолелі.
🤯 ФОТАФАКТ: школьнікаў на экскурсіях у Мазырскім РАУС змясцілі ў «стакан»
Сілавікі называюць такую экскурсію «незабыўнай», піша Флагшток.