😶 Трамп адмовіўся ад яшчэ аднаго раўнду дэбатаў з Камалай Гарыс
«Калі баксёр прайграе бой, першыя словы з яго вуснаў: «Я хачу рэваншу». Апытанні ясна паказваюць, што ў аўторак увечар я выйграў дэбаты ў Камалы Гарыс. Камала павінна засяродзіцца на тым, што ёй трэба было рабіць на працягу апошняга амаль чатырохгадовага перыяду»,
Добрай пятніцы, сябры!
Гэта дастаўка ранішняй прэсы! Прынеслі вам 3 найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць, пачытайце:
⭕️ Міжнародная абарона ў Польшчы: усё, што вы хацелі ведаць, але баяліся спытаць
Ці можна атрымаць абарону на ўсю сям'ю, ці можна працаваць, пакуль яе чакаеш і чым яна адрозніваецца ад гуманітарнага ВНЖ? Сабралі 8 самых важных фактаў.
⭕️ Расейскія пранкеры дапытвалі міністра замежных справаў Польшчы пра Беларусь і Украіну
Што яны запытвалі пра Беларусь і што расейскай прапагандзе давялося дадумаць за Сікорскім? МЗС Польшчы пракаментавала здарэнне «Белсату».
⭕️ «Давайце змагацца, дзяўчаты, мы не можам адпусціць гэта»
Памятаеце, як беларуску ў Варшаве збіў мінак украінец, а паліцыя яго адпусціла? Гісторыя атрымала працяг.
#штопачытаць
🏍 Гэтаму грузінскаму хлопцу было занадта нудна гойсаць матацыклам па зямлі
І ён вырашыў скарыць на гэтым транспартным сродку яшчэ адну стыхію!
Глядзіце, што атрымалася 👀
🍰 Як думаеце, ці смачныя чызкейкі гатавалі ў 18-м стагоддзі?
У беларусаў Вільні была магчымасць не толькі іх пакаштаваць, але і навучыцца гатаваць – там прайшоў майстар-клас па прыгатаванні дэсертаў, якія ела беларуская шляхта.
Прынеслі вам некалькі рэцэптаў шляхецкай смакаты, паглядзіце!
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Завялі крымінальную справу на аўтараў і гасцей нашага ток-шоу «План Б»
🔸 Сейм Латвіі ўхваліў забарону на перабыванне ў краіне аўтамабіляў на беларускіх нумарах
🔸Лукашэнкаўцы запусцілі свой «аналаг ютубу»
🔸 Вывучаем, як жывецца ў Беларусі прадстаўнікам іншых нацыянальнасцяў
🔸 Лясныя пажары на Палессі – калі ўдасца іх патушыць?
Далучайцеся да эфіру ⤵️
Дадуць грошы і ніколі не дэпартуюць — што такое міжнародная абарона ў Польшчы?
Гэтым тыпам легалізацыі карыстаюцца тысячы беларусаў, а адмоваў там толькі 3%. Як гэта атрымаць і далей карыстацца — разбіраем ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
🙈 Хочаце яшчэ больш патрыятызму? Вось вам флагшток у Воршы за Br 6 млн
Ці рэканструкцыя вайсковай часткі ў Гомлі за (увага!) $ 7 млн
Мала? Больш у нашым сюжэце☝️
💁🏻♂️ У Беларусі нельга будзе заключыць дамовы на страхаванне некаторых марак аўтамабіляў
Пераважна гэта аўты класу люкс. Чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ, як «Белгосстрах» тлумачыць такую пастанову
Новай ахвяраў пранкераў Вавана і Лексуса стаў міністр замежных справаў Польшчы
Кім прадставіліся «блогеры» і што Сікорскі нагаварыў ім пра Беларусь і Украіну — чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
Дарэчы, мы запыталіся меркаванне МЗС пра гэтую размову і ўжо атрымалі адказ!
Вось такая сітуацыя з курсамі валютаў у Беларусі (амаль нічога не змянілася)
Еўра з доларам таннеюць менш чым на капейку, а расейскі рублю даражэе на 0,2 капейкі.
#курсывалютаў
На аўтараў і гасцей белсатаўскага шоу «План:Б» заведзена крымінальная справа
Сілавікі ладзяць ператрусы ў сваякоў удзельнікаў і ціснуць на іх ужо некалькі месяцаў. Цяпер стала вядома, што Гомельскі СК завёў яшчэ і крымінальную справу за дзве праграмы «План:Б», якія выйшлі ў сакавіку гэтага года.
Нагадаем, ток-шоў выходзіла ў эфіры з 2022 года. Апошні сезон скончыўся ў траўні 2024-ага. Ці будзе працяг — пакуль невядома.
#рэпрэсіі
😍 Аказваецца, з цюкоў сена можна ствараць сапраўдныя творы мастацтва
І не, гаворка не пра недарэчныя кампазіцыі, якія будуюць у нашай краіне ля дарог. Паглядзіце, што вырабляе з цюкамі сена беларускі мастак!
🔥 Прынц Бельгіі перадаў беларускім ваярам машыну і дроны
На пікап Nissan для Палка Каліноўскага збірала грошы ўся дыяспара Бельгіі, а прывёз яго сам прынц краіны Мішэль дэ Лінье. Дапамагаў грашыма і ўкраінскі мецэнат Ігар Вітэнка.
Урачыстасць адбылася ў замку ў горадзе Збараж на Тэрнопальшчыне. Уся мясцовасць раней належала сям'і прынца дэ Лінье.
😭 Гэтым людзям эвакуявацца падчас вайны складаней за ўсё
Размова пра людзей сталага веку і асобаў з інваліднасцю. Паглядзіце, як яны вымушана развітваюцца са сваімі роднымі мясцінамі.
🦮 Цяпер украінцаў дакладна не перамагчы
Паглядзіце, хто дапамагае ім у разведцы і падносіць зброю!
🤷♀️«Белсат» цяпер не толькі «экстрэмісцкае фармаванне» ў Беларусі, але і «непажаданая арганізацыя» ў Расеі
Такое рашэнне прыняла Генеральная пракуратура РФ. У рашэнні сцвярджаецца, што наш тэлеканал займаецца «дыскрэдытацыяй унутранай і знешняй палітыкі Расеі і стварае негатыўны вобраз краіны», а таксама стварае «публікацыі з абвінавачваннямі кіраўніцтва Расеі ў неабгрунтаванай агрэсіі супраць Украіны, акупацыі яе тэрыторый, са сцвярджэннямі аб нелігітымнасці ўваходжання ў склад РФ Рэспублікі Крым, Данецкай і Луганскай Народных Рэспублік, Запарожскай і Херсонскай абласцей».
❓Што гэта азначае? «Непажаданым арганізацыям» нельга весці дзейнасці з тэрыторыі Расеі. За парушэнне забароны пагражае адміністратыўная і нават крымінальная адказнасць.
💥 #галоўнае за 12 верасня
▫️Дроны-«шагеды» прыляцелі ва ўкраінскі Канатоп — 14 пацярпелых.
▫️Прынц Бельгіі перадаў беларускім ваярам машыну і дроны.
▫️«Гродно Азот»: Неба над Горадняй стане чырвона-бурым.
▫️У Варшаве затрымалі ўкраінца, які раней напаў на беларуску.
▫️Беларускі айцішнік, які жыве у ЗША, прыехаў у Беларусь. Цяпер яму пагражае 7 гадоў.
▫️На аўтараў і гасцей шоу «План:Б» заведзена крымінальная справа.
▫️Ваван і Лексус патэлефанавалі Сікорскаму, але ўсё пайшло не па плане.
▫️Былога лідскага міліцыянта будуць завочна судзіць за «здраду дзяржаве».
▫️Прадстаўніка гомельскага праўладнага прафсаюза судзілі за «распаўсюд экстрэмізму».
🧑🏻🚀 Калі ў вас раптам ёсць некалькі лішніх сотняў мільёнаў долараў – вось варыянт як іх вытраціць
Можна стаць касмічным турыстам і паглядзець на Зямлю не толькі з ілюмінатару, але і з адкрытага космасу.
Як гэта зрабіў бізнесовец Джарэд Айзэкман. Глядзіце, чаму ягоны палёт стаў сапраўды ўнікальным ☝️
❓Агентку лукашэнкаўскіх спецслужбаў, якая шпіёніла ў Польшчы, асудзілі ды неўзабаве вызвалілі. Чаму так?
📍Раман Пратасевіч зноў сеў на борт самалёту. І паляцеў у Дубай. Навошта?
📍Расейскія дроны ўжо пару месяцаў кружляюць у беларускім небе. Чаму яны з'явіліся?
У праграме «ПраСвет» гэтыя тэмы абмяркоўваюць палітычны аглядальнік Сяргей Пеляса ды кіраўнік аналітычнага цэнтру iSANS Улад Кобец.
Цалкам выданне глядзіце на YouTube-канале «Белсат NEWS» ▶️
🙀 «Яны ядуць сабак, яны ядуць катоў...»
Доналд Трамп падчас дэбатаў з Камалаю Гэрыс распавёў пра страшныя рэчы, якія робяць мігранты з хатнімі жывёламі (праўда, ніякіх доказаў гэтага няма 💁🏻♂️)
І запусціў партал у пекла новы трэнд сярод карыстальнікаў TikTok. Глядзіце які!
🤨 Павел Усаў адказаў Паўлу Латушку, які адказаў Лукашэнку
Без прэзідэнцкіх амбіцыяў не абыйшлося
Паслухайце☝️
Працяг гісторыі беларуса, які скокнуў з вакна варшаўскай больніцы
Белсат спытаў лекараў і суседзяў па палаце пра апошнія гадзіны памерлага і ягоны стан здароўя. Адказы здзіўляюць настолькі, што пытанняў толькі паболела. Як яго апісвалі — чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
📺 Навіны за 5 хвілін
🔻Латвійскі Сейм забараніў знаходжанне на тэрыторыі краіны аўто з беларускімі нумарамі.
🔻Вялікая Брытанія дазволіла Украіне атакаваць цэлі ў Расеі ракетамі Storm Shadow.
🔻У Беларусі стартаваў запуск відэахостынгу «Відэабел».
🔻Смяротнае ДТЗ. У Менску аўтамабіль збіў самакатніка. Пацярпелы памёр на месцы.
🔻За «распаўсюд экстрэмізму» судзілі прадстаўніка праўладнага прафсаюзу.
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце.
Ці справядлівасць усё ж такі ёсць?
Тыдзень таму сацсеткі абурыліся гісторыяй беларускі, якую збілі ў Варшаве, а нападніка проста адпусцілі. Рэзананс дасягнуў і паліцыянтаў, якія былі здзіўлены бяздзейнасцю сваіх калег. Праз 7 дзён справа атрымала сур'ёзныя абароты.
Цяпер вам дакладна спадабаецца зыход — чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
❤️🩹Дабрыні пост: знакаміты музыка Бон Джові ўгаварыў жанчыну не скакаць з мосту
Што адбылося і як спявак змог дапамагчы жанчыне, глядзіце ў нашым відэа.
Беларускі айцішнік, які жыве у ЗША, прыехаў у Беларусь. Цяпер яму пагражае 7 гадоў
Артуру Мемеху — 33 гады, ён займае высокую пасаду ў EPAM і любіць падарожнічаць. Паводле «Нашай Нівы», у 2023-м ён захацеў пабачыць сваякоў у Беларусі. Па вяртанні хлопца арыштавалі сілавікі.
Суд на ім абудзецца 23 верасня. Артура абвінавачваюць у «экстрэмізме» і пагражаюць зняволеннем да 7 гадоў.
#рэпрэсіі
😳 Неба над Горадяй стане чырвона-бурым — усё з-за выкіду аксіду азоту
Гэтая з'ява — вынік працы «Гродна Азот», які запускае аддзяленні вытворчасці азотнай кіслаты і кампрэсіі. Паводле іх слоў, выкіды «дапушчальныя і бяспечныя».
Дарэчы, учора ў цэху аміяк-4 пачаліся пускавыя аперацыі. Гучыць страшна, але прадпрыемства запэўнівае, што пагрозы для жыхароў няма.
Тым часам жыхароў Рэчыцкага раёну папярэдзілі аб выбухах. Імі будзе займацца «Беларуснафта», праводзячы сейсмаразведачныя работы.
Дроны-«шагеды» прыляцелі ва ўкраінскі Канатоп — 14 пацярпелых
Расейцы пашкодзілі там некалькі адукацыйных устаноў, медыцынскія будынкі і трамвайны шлях у цэнтры. Горад застаўся без святла і вады.
Вядома, што пасля ўдару дзве асобы застаюцца ў цяжкім стане (адзін у коме).
Новы айфон, ужо 16-ты, ну і што там новага?
Мы паглядзелі прэзентацыю і падлічылі ўсе «інавацыі» (пальцаў хапіла адной рукі). Але галоўнае — мы падлічылі кошт.
Дык колькі беларусу трэба працаваць на новую цацку ад Apple? І, што цікава, што можна купіць замест яе? Спойлер: хопіць нават на аўто!
Давайце разбярэмся разам ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
😶 «Стварэнне за 2 мільёны долараў забойцы YouTube – гэта вельмі смешна»
Ужо сёння мусіць распачаць сваю працу праўладная відэаплатформа videobel.bу. Паводле чыноўнікаў яна павінна замяніць YouTube. Але ці атрымаецца ва ўладаў стварыць такі праект, ці панясуць туды людзі свой кантэнт і ці прыйдуць гледачы? Спыталі ў экспертаў.
Што яны адказалі, чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (з Беларусі - праз VPN)