belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42764

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

❤️‍🩹«Мой сын пачаў смяяцца. Для мяне гэта ўжо вялікі вынік»

Гісторыя, якая разбівае сэрцы: бацька 2 гады спрабуе паставіць на ногі свайго сына, украінскага вайскоўца, які атрымаў моцнае раненне на фронце. Ваяр не мог нават размаўляць, але дапамога прыйшла, адкуль не чакалі.

Кранальную гісторыю Сяргея і ягонага сына Віталя глядзіце ў нашым відэа.

Читать полностью…

Белсат

Абвінавачаныя ў захопе самалёту «RyanAir» яшчэ не ў вышуку Інтэрполу

Але гэта не надоўга. Чаму — чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)

Читать полностью…

Белсат

😡 Заўтра ў Латвіі вырашуць, ці будуць канфіскоўваць машыны з беларускімі нумарамі

Папраўку да закону канчаткова прыняла камісія Сейму. Заўтра — галоўнае паседжанне, якое вырашыць лёс беларускіх аўто.

Нагадваем, латвійскія ўлады хочуць увесці такія абмежаванні: беларускія аўтамабілі змогуць уязджаць у Латвію толькі для аднаразовага перасячэння краіны транзітам. І нават для гэтага трэба будзе звярнуцца ў Дырэкцыю бяспекі дарожнага руху Латвіі.

Сярод выключэнняў: асобы з абмежаванымі магчымасцямі (спецыяльна абсталяваныя аўтамабілі) або тыя, хто ўязджае для наведвання сваякоў, якія пражываюць у Латвіі. Для гэтага неабходна атрымаць дазвол у Службы фінансавай выведкі.

Без абмежаванняў застаюцца дыпламатычныя аўтамабілі і аўто, якія уязджаюць з гуманітарнымі мэтамі.

Читать полностью…

Белсат

🎉 Святлана Ціханоўская адзначае 42-і дзень нараджэння!

Мы шмат пісалі пра ейную палітычную дзейнасць, але сёння зменім фармат. Памятаеце, як у дзяцінстве запаўнялі анкеты пра сябе? Вось мы і вырашылі адправіць такую ж Ціханоўскай.

Ад любімага персанажу Шрэка да аўто Hummer: пачытайце, якія адказы мы атрымалі — ПА СПАСЫЛЦЫ.

Читать полностью…

Белсат

Дабрыдзень, сябры!

Мы вам ранішняе чытво прынеслі - пачытайце найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:

🔸«Клуб вясёлых і кемлівых скончыўся даўно»

Дзмітрый Танковіч пра тое, як Маслякоў здрадзіў украінцам.

🔸«Пачатак новай цікавай эры»

Apple прэзентавала новы iPhone з функцыямі штучнага інтэлекту.

🔸«Прытулак не далі майму шасцігадоваму сыну»

Марына Зялёная – пра адмову ў міжнароднай абароне ў Грузіі.

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 10 верасня

▫️Больш за 140 беспілотнікаў уначы атакавалі Расею.

▫️Ідэолаг Мінабароны заявіў, што Захад шпіёніць у Беларусі праз пакемонаў.

▫️Лукашэнкаўскую актывістку хочуць асудзіць на 15 гадоў.

▫️Уладзімір Зяленскі плануе спыніць вайну ўжо гэтай восенню.

▫️Шайгу распавёў, чаму Расея не можа пайсці на перамовы з Украінай.

▫️Павел Латушка адказаў Лукашэнку на прапанову паўдзельнічаць у выбарах 2025 года.

Читать полностью…

Белсат

💔 З моманту вызвалення ўкраінскага Ізюму мінула два гады. Як жыве горад цяпер?

Паглядзіце, як мясцовыя жыхары спрабуюць вярнуць сабе тое жыццё, якое было ў іх да ўварвання акупантаў у горад.

Читать полностью…

Белсат

🇧🇾 🇰🇵 Менск + Пхеньян = бульба!

Што можа стаяць за фармуліроўкай "значны прагрэс" у супрацоўніцтве паміж Беларуссю і Паўночнай Карэяй?

Кандыдат гістарычных навук Яўген Красулін падзяліўся з намі нечаканым меркаваннем ☝️

Читать полностью…

Белсат

🤔 Хочаце разабрацца ў нейкім пытанні? Смела чытайце аналітыку Белсата. Чаму нас? Проста нашыя журналісты у гэтым лепшыя, акурат сёння атрымалі ўзнагароду «Лепшая аналітычная публікацыя»

І яшчэ адну ўзнагароду за вельму крутое відэа (першая месца з усіх незалежных СМІ). Якое — раскажам ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)

Читать полностью…

Белсат

Кавээншчык Дзмітрый Танковіч выказаўся пра лёс «імперыі Маслякова»

«Пасля ягонай смерці пэўная тэлевізійная эпоха ў Расеі скончылася, але сам КВН «скончыўся ўжо даўно»

Пасля акупацыі Крыму і канфлікту ў Дамбасе, Маслякоў стаў даверанай асобаю Пуціна. Паводле Дзітрыя, гэта і паставіла кропку на гульне.

«Мне б хацелася зразумець: калі Расея бамбавала Харкаў, ці ўспамінаў Масялкоў каманду Харкаўскага авіяцыйнага інстытуту? Калі Расея знішчала цывільныя будынкі ў Запарожжы ці Крывым Розе, ці ўспамінаў каманду “Запорожье — Кривой Рог — Транзит”?»

Былы гулец КВН лічыць, што Маслякоў здрадзіў украінскім гумарыстам:

«Калі мы толькі пачыналі гуляць, памятаю, гэта сапраўды была аб’яднальная рэч, бо там сустракаліся людзі з розных гарадоў, з розных краінаў. Прабачце, можа, прагучыць жорстка, але гэта праўда: Маслякоў здрадзіў вельмі вялікай частцы кавээншчыкаў ва Украіне. Гэта праўда».

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

🔻Беларускую моладзь агітуюць галасаваць за Лукашэнку.

🔻Пад Масквой збілі 14 дронаў, ёсць загінулыя.

🔻Праўладную чыноўніцу Іну Галубкову судзяць. Ёй пагражае да 15 гадоў калоніі.

🔻У Віцебску пачаліся вайсковыя зборы.

🔻Сілавікі праводзяць аперацыю на адной з магілёўскіх вуліц.

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце.

Читать полностью…

Белсат

🫠 Долар падаражэў на капейку, расейскі рубель патаннеў на две — такая сёння сітуацыя з курсамі валютаў у Беларусі.

#курсывалютаў

Читать полностью…

Белсат

🤦‍♀️Два мільёны долараў за 3000 наведнікаў і відэа з Азаронкам

Менавіта столькі ўлады збіраюцца выдаткаванаць на стварэнне відэахостынгу «videobel.bу», гаворыцца ў раследаванні Кіберпартызанаў. Чыноўнікі ўжо называюць новы сервіс беларускім YouTube.

Навошта ён патрэбны ўладам і ці азначае гэта, што сапраўдны YouTube заблакуюць? Разбіраемся ў нашым сюжэце.

Читать полностью…

Белсат

Уладзімір Зяленскі плануе спыніць вайну ўжо гэтай восенню

«Я пабудаваў план, зыходзячы з таго, што ён можа стаць рэальнасцю дзякуючы нашым партнёрам, а не дзякуючы волі або адсутнасці волі Расейскай Федэрацыі», — каментуе Прэзідэнт Украіны

Які гэта дакладна план — не паведамляецца, але вось што вядома пра яго:

🔸Паводле плану, вайна можа скончыцца гэтай восенню, калі саюзнікі Украіны акажуць дастатковы ціск на Крэмль

🔸Адзін з ключавых элементаў – аперацыя ў Курскай вобласці, дзе Кіеў цяпер кантралюе каля 1300 квадратных кіламетраў.

🔸План утрымлівае эканамічныя прапановы і вызначае ролю Кіева ў міжнароднай архітэктуры бяспекі.

🔸У дакуменце прапісаны захады, якія павінна прыняць Расея для спынення агрэсіі.

🔸У дадатак да плану, Украіна рыхтуе другі саміт міру на канец года, на які можа быць запрошана Расея (дзеля міжнароднага ціску).

🔸Зяленскі перадасць план заходнім партнёрам ужо ў верасні.

Читать полностью…

Белсат

Яна хваліла кожны выступ Лукашэнкі, а цяпер яе судзяць

Інна Галубкова кіравала праўладным саюзам жанчын у Талачынскім раёне. Жанчына ўдзельнічала ў ВНС, ладзіла «дыялогавыя пляцоўкі», дзе неаднаразова адзначала мудрасць Лукашэнкі. Але гэта яе не выратавала.

У пачатку года яе затрымалі за хабар — 3000 рублёў. Цяпер жанчыну абвінавачваюць паводле двух артыкулаў: «атрыманне хабару ў буйным памеры» і «перавышэнне паўнамоцтваў». Інне могуць прызначыць да 15 гадоў калоніі.

Читать полностью…

Белсат

Палітзняволенную Паліну Шарэнду-Панасюк перавялі ў СІЗА і пасадзілі ў карцар

Раней яна была ў ІЧУ Рэчыцы, дзе супраць яе праводзіліся следчыя дзеянні.

Вядома, што калі блізкія патэлефанавалі ў гомельскае СІЗА, каб даведацца наконт стану здароўя Паліны, ім адказалі, што яна змешчана ў карцар на 10 дзён.

#рэпрэсіі

Читать полностью…

Белсат

💔 Гісторыю кахання Кацярыны Андрэевай і Ігара Ільяша пакажуць на кінафестывалі

«Пад шэрым небам» — так называецца фільм пра сям'ю журналістаў, лёсы якіх падзяліў рэжым Лукашэнкі. Стужку прадставяць у галоўным конкурсе фестывалю ў Гдыні.

Паводле рэжысёркі, гэта будзе гісторыя пары, у якой можна пазнаць многіх беларусаў.

«Антырэжымная журналістка Лена [імя змененае] вядзе трансляцыю жорсткага разгону мірнай дэманстрацыі. Паліцэйскі беспілотнік высочвае яе, але Лена працягвае рэпартаж, і яе арыштоўваюць. Яе муж Ілья робіць усё магчымае, каб выратаваць жонку, але ўлады поўныя рашучасці зламаць іх абодвух», — так прадстаўляецца фільм Мары Тамковіч на сайце кінафоруму.

Паказ «Пад шэрым небам» на фестывалі ў Гдыні адбудзецца 26 верасня.

Читать полностью…

Белсат

Трамп і Гарыс паспрачаліся наконт вайны ва Украіне на дэбатах у ЗША

«Я вельмі добра ведаю Зяленскага і Пуціна. У мяне добрыя адносіны з імі, і яны мяне паважаюць. Я пагавару з адным і з другім прэзідэнтам, правяду перамовы паміж імі. Вайны ніколі б не было, калі б я быў прэзідэнтам», — заявіў былы прэзідэнт Дональд Трамп.

Камала Гарыс адказала, што ў выпадку перамогі Трампа ён проста аддасць Расеі ўкраінскія тэрыторыі.

«Калі б Трамп быў прэзідэнтам, Пуцін ужо сядзеў бы ў Кіеве. Пуцін — дыктатар, які з’есць вас [Трампа] на абед».

У сваю чаргу Трамп назваў Гарыс «горшым віцэ-прэзідэнтам», якая не здолела прадухіліць вайну.

Дэбаты скончыліся з вынікам: 63% за Камалу Гарыс і 37% за Дональда Трампа.

Читать полностью…

Белсат

😐 «Ляцець менавіта ў Эміраты – рашэнне не Пратасевіча»

Што такога трэба было зрабіць Раману Пратасевічу, каб рэжым спачатку памілаваў, а потым адмяніў нават велічэзны штраф, што дазволіла Пратасевічу зляцець нават за мяжу?

Разбіраемся разам з экспертам у нашым артыкуле, пачытайце (з Беларусі - праз VPN)!

Читать полностью…

Белсат

#рэпрэсіі Асноўнае за 10 верасня

◾️Сёння пачынаюць судзіць гісторыка Ігара Мельнікава.

◾️Хапун у Бярозе: сілавікі затрымалі як мінімум 10 чалавек.

◾️Вярхоўны суд разгледзеў апеляцыю на завочны прысуд Франаку Вячорку.

◾️Фігуранта справы «Буслы ляцяць» будуць судзіць па новаму крымінальнаму артыкулу.

◾️Жыхарку Менску будуць судзіць за пратэсты і дапамогу палітвязням.

◾️Затрыманы намеснік дырэктара юрыдычнай кампаніі за ўдзел у пратэстах.

Читать полностью…

Белсат

🧐 Прапаганда, апраўданне вайны і выступы на акупаваных тэрыторыях

І гэта ўсё пра... КВЗ.

Расказваем, як памірала славутае шоу.

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸 Дэпутаты палаты прадстаўнікоў Беларусі паедуць назіраць за выбарамі ў ЗША

🔸 Самая маштабная атака дронаў Масквы і Падмаскоўя

🔸 Беларуская праваслаўная царква нагадвае вернікам аб прававой адказнасці за падпіскі на некаторыя інтэрнэт-рэсурсы

🔸 У Менскім гарадскім судзе разглядаюць крымінальную справу супраць гісторыка Ігара Мельнікава

🔸 Ці могуць беларусы пацярпець ад рук гэтак званых ветэранаў прыватнай вайсковай кампаніі

🔸 Лясныя і тарфяныя пажары на поўдні Беларусі. Якую небяспеку яны нясуць людзям?

Далучайцеся да эфіру ⤵️

Читать полностью…

Белсат

Лукашэнка зноў збіраецца здабываць тоны нафты ў Беларусі

Толькі дзе — не ведае, паабяцаў шукаць. А мы пакуль спыталі экспертаў, колькі часу пройдзе з моманту знаходжання радовішчаў да першых тон. Спойлер: хтосьці можа не дажыць.

Читать полностью…

Белсат

❤️ Павел Латушка адказаў Лукашэнку на прапанову паўдзельнічаць у выбарах 2025 года

«Я гатовы, калі ты спыніш крымінальныя справы супраць усіх беларусаў, якія змагаліся за дэмакратыю і свабоду ў нашай краіне цягам гэтых чатырох гадоў, калі ты адмяніш усе палітычна матываваныя прысуды, вынесеныя ў дачыненні да беларусаў, калі ты забяспечыш міжнароднае назіранне».

Паводле Латушкі, Лукашэнка не адважыцца на такія саступкі:

«Ты [Лукашэнка] нічога не зробіш, бо добра разумееш, што не маеш падтрымкі ў беларускім грамадстве. Я перамагу цябе, Лукашэнка, нават знаходзячыся за мяжой, калі ты зарэгіструеш мяне кандыдатам і забяспечыш незалежнае назіранне за падлікам галасоў. Пераможа не я — Павел Латушка, пераможа беларускі народ.

Беларусы ніколі цябе не выберыць, бо цябе ненавідзяць. Ты — баязлівец, хлус і забойца. Адзінае, у чым ты не схлусіў, хоць сам, вядома, лічыш інакш — у беларусаў будзе новы прэзідэнт»
, — падсумаваў Павел Латушка.

Читать полностью…

Белсат

👆Агарод - не прыкмета старасці. Нават зоркі любяць земляробства!

Калі хвалюйцеся, вырошчваючы кветкі, супакойцеся ды паглядзіце, што вырабляе на сваёй ферме Дэвід Бэкхэм

Читать полностью…

Белсат

Агентку КДБ Дар’ю Астапенка асудзілі на 2 гады і 8 месяцаў

Раней польскія спецслужбы затрымалі беларуску за шпіянаж. Арыштаваная дзяўчына пайшла на супрацоўніцтва са следствам.

Паводле @mkbelarus, з агульнага 2 гады і 8 месяцаў у Астапенкі вылічылі 7-8 месяцаў СІЗА. Зараз яна спрабуе скараціць тэрмін пакарання да паўгода ці года.

Нагадваем, З восені 2023 года Астапенка жыла ў Польшчы і спрабавала наладжваць кантакты з беларускімі актывістамі. Выдала беларуска сябе падчас нецвярозай размовы. Яе таямніцу хутка перадалі польскім спецслужбам.

Читать полностью…

Белсат

Шайгу распавёў, чаму Расея не можа пайсці на перамовы з Украінай

«Пакуль мы не выкінем іх [ЗСУ] з нашай тэрыторыі, мы, натуральна, ні пра якія перамовы з імі гаварыць не будзем», — сказаў Шайгу ў інтэрв'ю расейскім прапагандыстам.

Паводле экс-кіраўніка мінабароны, у ЗСУ нібыта было «жаданне захапіць Курскую атамную станцыю», каб «ажыццявіць ядзерны тэрор», але ў іх не атрымалася.

Таксама чыноўнік сцвярджае, што была прапанова Украіна да Расеі спыніць удары па інфраструктуры, атамнай энергетыцы і суднаходстве. Пуцін, быццам, пагадзіўся, але пасля ўкраінскі бок страціў цікавасць да перамоваў і пачаў аперацыю ў Курскай вобласці.

Прэс-сакратар Дзмітрый Пяскоў адрэагаваў на гэтае выказванне Шайгу і адзначыў, што «ніякіх дакладных дамоўленасцей не было».

Читать полностью…

Белсат

Задайце пытанні героям нашага наступнага выдання!

А мы праверым іхныя адказы на дэтэктары хлусні.

Паліграф у праграме «Шчыра кажучы» будуць праходзіць спікер Каардынацыйнай рады, палітолаг Андрэй Ягораў і кіраўніца ініцыятывы «Честные люди» Алена Жываглод.

Чакаем вашых пытанняў на электронны адрас: scyrakazucy@proton.me

Читать полностью…

Белсат

🤡 Вось так цяпер агітуюць галасаваць за Лукашэнку

«Вам может нравиться Александр Григорьевич, вам может не нравиться. С точки зрения политики и особенностей экономики это совершенно вторично»

Паслухайце, як прапагандысты прымушаюць моладзь выбіраць самаабвешчанага на акцыі «Беларусь адзiная» 9 верасня ў менскім Палацы спорту. Таксама школьнікаў і студэнтаў заклікалі весці працу ў сваіх сацсетках.

Читать полностью…

Белсат

🥲 Ідэолаг Мінабароны заявіў, што Захад шпіёніць у Беларусі праз пакемонаў

Калі дакладней, праз гульню Pokemon GO. Паводле вайскоўца, дадатак нібыта дапамагаў збіраць звесткі пра авіябазу ў Мачулішчах.

«Гадоў дзесяць таму Pokemon GO была вельмі папулярная. Уключаеш камеру, дапоўненая рэальнасць, і шукаеш нейкіх пакемонаў. Дзе было больш за ўсё пакемонаў у той час?

На тэрыторыі 50-й авіяцыйнай базы, дзе ўзлётна-пасадачная паласа, дзе шмат ваеннай тэхнікі. Ці гэта не разведвальная інфармацыя?»


Колькі менавіта было пакемонаў на авіябазе, ідэолаг не пракаментаваў.

Читать полностью…
Подписаться на канал