💬 «Работнік транспартнай міліцыі сказаў кіроўцу: маўляў, робіце дабро для пасажыраў, а яны самыя вас здаюць»
Выезду ў краіны Еўразвязу з Беларусі проста цяпер чакаюць сотні легкавікоў ды дзясяткі аўтобусаў. Гісторыі, якія прыходзяць з чэргаў на мяжы, не перастаюць здзіўляць.
Сабралі чарговую порцыю у матэрыяле
💬 «Калі ў АПК з'яўлялася пасада, на якой быў Валерый Сахашчык, яна стваралася не пад Валерыя Сцяпанавіча, а пад пэўны функцыянал. Цяпер гэты функцыянал прывялі ў адпаведнасць з рэчаіснасцю»
Палітычны прадстаўнік Палка Каліноўскага Дзмітрый Шчыгельскі пракаментаваў змены ў Аб'яднаным Пераходным кабінеце, дзе Валерыя Сахашчыка замяніў Вадзім Кабанчук.
📍Пра гэтую кадравую змену было заяўлена ўчора на канферэнцыі «Новая Беларусь» у Вільні, дзе прысутнічае наш карэспандэнт.
Чытайце тут ягоны першы матэрыял з другога дня канферэнцыі ☝️
😨 У расейскім пасёлку Шабекіна дрон заляцеў проста ў адчыненае вакно шматпавярховіка
Пасля гэтага ён выбухнуў. @bazabazon паведамляе, што ў выніку загінула 75-гадовая пенсіянерка.
Шабекіна месціцца ў Белгарадскай вобласці на мяжы з Украінай і рэгулярна падвяргаецца атакам беспілотнікаў ды артылерыі.
💔Вось як цяпер выглядаюць старажытныя храмы Данеччыны, якія нядаўна былі зруйнаваныя расейскай артылерыяй
Фотаздымкі зруйнаваных святыняў паказалі ўкраінскія фатографы Канстанцін і Улада Ліберавы.
Царква Раства Прасвятой Багародзіцы ў вёсцы Новаэканамічнае перажыла ў свой час нацыстаў. Храму было 110 гадоў. Па словах мясцовага святара, у Новаэканамічным няма баёў, няма баявой тэхнікі і салдат. Храм стаіць проста пасярод дарогі.
Цалкам знішчаны і Свята-Георгіеўскі храм у вёсцы Аляксандро-Шултыне, які быў заснаваны 29 ліпеня 1822 года.
Расея знішчыла прыкладна 530 украінскіх храмаў і цэркваў па ўсёй Украіне.
🔥 Калі б джэдаі вырашылі ажаніцца, то іх шлюб пэўна выглядаў бы так
Паглядзіце, якое незвычайнае вяселле зладзілі сабе маладажоны
👆Што будуць рабіць новыя прадстаўнікі Аб'яднанага пераходнага кабінету, што з праектам «Пашпарт новай Беларусі» і вызваленнем палітвязняў
Што адбылося ў першы дзень канферэнцыі «Новая Беларусь»? Пераказваем галоўнае з дыскусіяў і адказаў на пытанні.
Чытайце па спасылцы
💥 #галоўнае за 3 жніўня
✔️У Вільні распачалася трэцяя канферэнцыя беларускіх дэмсілаў «Новая Беларусь». Падсумавалі галоўнае за першы дзень
✔️У Аб’яднаным Пераходным Кабінеце – тры новыя прадстаўнікі. Вось хто яны
✔️BYPOL: спецслужбы Расеі і Беларусі рыхтуюць правакацыю супраць Паўла Латушкі і Франака Вячоркі
✔️Рэжым Лукашэнкі хацеў, каб Польшча выдала яму Паўла Латушку ў абмен на вызваленне Анджэя Пачобута
✔️Беларускі вясляр з прозвішчам Залаты ўзяў на Алімпіядзе ў Парыжы срэбны медаль
✔️Сілавікі заявілі, што ў Кобрыне затрымалі 15 чалавек за пратэсты-2020
✔️Выехаць з Беларусі ў Еўразвяз на аўтамабілі – па-ранейшаму «квэст» для людзей з моцнымі нервамі
✔️Найчасцей едуць у Грузію ды Расею. Як выглядае гэтым летам геаграфія адпачынку беларусаў
💬 «Запісвалі песню мы так: з’ехалі ў хату на Падляшшы, каб адрэзаць сябе ад усялякіх гаджэтаў ды спакусаў і чэрпаць натхненне з прыроды»
🎼 Дуэт SW@DA х NICZOS, які выконвае песні на падляскай (беларуска-польскай) гаворцы, прэзентаваў новы сінгл – «Магніт».
Гэты «Магніт» прыцягнуў нашую ўвагу і слых, а ці прыцягне вашую? Паслухайце 🎧
📌 «Фармат кабінету дае магчымасць выхаду на міжнародных партнёраў»
Вадзім Кабанчук звярнуўся да каліноўцаў з тлумачэннем, чаму пагадзіўся на пасаду.
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Канферэнцыя «Новая Беларусь» у Вільні;
🔸Андрэй Ягораў: прызнанне легітымнасці рэжыму Лукашэнкі магчымае;
🔸Хроніка рэпрэсіяў: пакаянныя відэа за жарты і крытыку ўладаў;
🔸Кавуновы сезон – як правільна з'есці;
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/watch?v=qKda4rWXYPU
❗️У Аб’яднаным Пераходным Кабінеце – тры новыя прадстаўнікі
Прадстаўніком па нацыянальнай абароне Ціханоўская прапанавала прызначыць Вадзіма Кабанчука, былога намесніка кіраўніка палка Каліноўскага.
Прадстаўніком па міжнароднай супрацы – дыпламата Уладзіміра Астапенку, кіраўніка місіі ў Бруселі.
Прадстаўніцай па справах моладзі – сябра Каардынацыйнай рады Маргарыту Ворыхаву.
Таксама Ціханоўская ўхваліла прапанову Паўла Латушкі прызначыць ягоным намеснікам Арцёма Брухана.
Ціханоўская таксама прасіла Каардынацыйную раду рэкамендаваць прадстаўнікоў на іншыя пасады – «міністра ўнутраных справаў» і «міністра фінансаў».
🔹Нафтаперапрацоўчы завод у Мазыры дагэтуль не выйшаў на ранейшыя аб'ёмы вытворчасці, якія абваліліся ўтрая пасля непагадзі
Тады прадпрыемству давялося спыняць працу праз наступствы ўрагану, які пакінуў увесь райцэнтр без электрычнасці.
Цяпер паніжаны ўзровень загрузкі на НПЗ плануецца на ўвесь жнівень.
Чытайце падрабязней
☝️Сілавікі заявілі, што ў Кобрыне затрымалі 15 чалавек за пратэсты-2020
ГУБАЗіК паказаў «пакаяльныя відэа» з двума затрыманымі – гэта мужчына і жанчына. Мужчыну сілавікі прымусілі сказаць, што ён паказваў міліцыянтам азадак, а жанчына нібыта «аблівала півам ды паказвала непрыстойныя жэсты».
На відэа жанчына кажа, што мае траіх дзяцей, пры гэтым дадае, што «кідала іх» і «не даглядала».
💁🏻♂️ Выехаць з Беларусі ў Еўразвяз на аўтамабілі – па-ранейшаму «квэст» для людзей з моцнымі нервамі
Напрыклад, стаяць у зоне чакання пры выездзе з РБ у Літву даводзіцца больш за 30 гадзінаў. Сам кантроль пры гэтым займае каля 1,5 гадзіны.
З аўтобусамі сітуацыя трохі лепшая, але прыемнага таксама мала.
🔍 Чытайце матэрыял тут
📍Рэжым Лукашэнкі хацеў, каб Польшча выдала яму Паўла Латушку ў абмен на вызваленне Анджэя Пачобута
Былы міністр унутраных справаў і адміністрацыі Польшчы Марыўш Каміньскі ў інтэрв’ю «Telewizja Republika» расказаў пра перамовы, якія таемна вяліся з прадстаўнікамі самаабвешчанага кіраўніка Беларусі.
Вось якія патрабаванні выстаўлялі лукашэнкаўцы ▶️
💬 «Існуе настальгія па юнацтве, маладосці. Але я ні ў якім разе не настальгую па савецкім рэжыме»
«Белсат» паразмаўляў з пісьменнікам і рэжысёрам Уладзімірам Казловым. Для гэтага была нагода: у Варшаве ён прэзентаваў кнігу, якая так і называецца – «Варшава».
Гэты раман апавядае пра жыццё студэнтаў у Менску ў першыя гады пасля распаду СССР.
🔍 Чытайце размову з Уладзімірам Казловым па спасылцы
🐵 Пад Менскам прайшлі спаборніцтвы па «аджыліці»
Гэта такая актыўнасць для сабачак, калі яны на хуткасці пераадольваюць паласу перашкод. Да ўдзелу дапусцілі ўсе пароды.
Фатограф буйнога беларускага партала паспеў зрабіць шмат смешных фатаздымкаў 📷
👨🏻🎓Які конкурс ды якія прахадныя балы сёлета ў беларускіх ВНУ? Вывучылі лічбы
На фінішы ўступнай кампаніі нашыя журналісты паглядзелі, якая сітуацыя склалася ў галоўных ВНУ краіны – як менскіх, так і рэгіянальных: колькі чалавек паступілі, з якім прахаднымі баламі, і што за спецыяльнасці сёлета найбольш запатрабаваныя.
Чытайце матэрыял па спасылцы ▶️
💌 Гомельскі гісторык выявіў у кракаўскім архіве капэрту, які мяняе погляд на гісторыю беларускай пошты
Падчас працы ў архіве ў Кракаве, беларускі гісторык Яўген Малікаў знайшоў прыватны ліст, які датаваны 14 кастрычніка 1778 года, паведамляе «Мова Гомель». Напісаў яго шляхціц з Горадні Шукевіч. Увагу гісторыка прыцягнуў круглы штэмпель з выявай кароны, паштовага рога і надпісам «Grodno».
Імаверна, гэта адзін з найбольш старых паштовых штэмпеляў для Беларусі.
📍Шырокае распаўсюджанне звыклыя для нас паштовыя штэмпелі на тэрыторыі Беларусі атрымалі пасля з'яўлення паштовых марак, то бок пасля 1857 года. Да гэтага выкарыстоўваліся іншыя знакі, у тым ліку спецыяльныя пячаткі, якія наносіліся на капэрты.
🤷♀️ Замест мадэрнізацыі прамысловасці грошы беларусаў ідуць на стратныя прадпрыемствы
Напрыклад, «Беларусбанк» выдасць крэдыт для кампаніі БНБК, а ў выпадку нявыплаты грошай іх кампенсуюць з бюджэту. Таксама бюджэт будзе кампенсаваць адсоткі ў крэдытах расейскім банкам.
Навошта гэта робіцца і ці дапамогуць такія захады беларускай эканоміцы, глядзіце ў нашым відэа ☝️
Дабрыдзень, сябры!
Не ведаеце, што пачытаць раніцою? Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔺Што рабіць з нацыянальнай ідэнтычнасцю: «навязваць» ці «не саромецца»?
Дыскусія на канферэнцыі «Новая Беларусь».
🔺Перанос часу выезду і аблавы на «ўлезуноў»
Што тварыцца на мяжы Беларусі з Еўразвязам?
🔺«На мора вельмі хочацца»
Грузія, Геленджык, Анапа – дзе беларусы адпачываюць гэтым летам?
#штопачытаць
💪🐶 Сабака Флокі гуляе ў футволей як сапраўдны спартовец
Паглядзіце, як ён гэта робіць!
Футволей – від пляжнага валейболу, у якім нельга кранацца мяча рукамі.
🔹Нацыянальная ідэнтычнасць: дзе яна хаваецца ды як перадаць яе нашчадкам
Чацвёртае вялікае абмеркаванне дня на канферэнцыі «Новая Беларусь» было прысвечанае тэме беларускай ідэнтычнасці ды яе праяваў.
☝️Наш карэспандэнт сабраў найцікавейшыя думкі ўдзельнікаў дыскусіі. Чытайце тут
🧑🎨 Карціны можна ствараць з чаго заўгодна і як заўгодна
Гэта даказаў мастак Джэймз Кук, які «малюе» з дапамогай друкарскай машынкі.
Як вам?
👽 Навукоўцы хочуць зладзіць на Месяцы сховішча, каб захаваць інфармацыю аб зямных відах жывых істотаў
Даследчыкі адзначаюць, што захаванне біяразнастайнасці на планеце ўяўляе сабой сур'ёзную праблему. Існуе сховішча насення раслін з усіх куткоў Зямлі, аднак аналагічнай базы для ўзораў жывёлін няма. А многія віды хутка ўвогуле знікнуць з аблічча Зямлі.
🐠 У сувязі з гэтым даследчыкі прапанавалі стварыць рэпазітар на Месяцы. Гэта дапаможа захаваць дадзеныя аб найбольш уразлівых відах жывёлін.
Месяцовыя ўмовы ідэальна падыходзяць для гэтай мэты. На Месяцы ёсць кратары, якія не асвятляюцца сонечным святлом, і тэмпература ў іх апускаецца ніжэй за мінус 160 градусаў, што стварае спрыяльныя ўмовы для доўгатэрміновага захоўвання ўзораў.
☝️Палітолаг Андрэй Ягораў прапанаваў прызнаць легітымнаць Лукашэнкі. Былая віцэ-спікерка Каардынацыйнай рады Алена Жываглод раскрытыкавала гэтую ідэю
Падчас канферэнцыі «Новая Беларусь» у Вільні мы паразмаўлялі і з Андрэем (які патлумачыў сваю неардынарную пазіцыю), і з Аленай. Паслухайце, што яны кажуць ☝️
📍А пра што размаўлялі на канферэнцыі падчас дыскусіі па тэме эканомікі, чытайце ў нашым матэрыяле з месца падзеяў
❓Чаму беларусы не трапілі ў расейска-амерыканскі абмен вязнямі?
Нядаўна паміж Расеяй і ЗША адбыўся абмен палітвязнямі. Пры гэтым з беларускай турмы вызвалілі толькі аднаго чалавека – грамадзяніна Нямеччыны Рыко Крыгера.
Чаму так адбылося і хто ў гэтым вінаваты, распавядаем у нашым сюжэце, паглядзіце!
💬 «Старшынства Польшчы, а потым Літвы ў Еўразвязе – гэта наш шанец. Гэтыя краіны найлепш за ўсіх разумеюць, што такое дыктатура ў Беларусі»
Анатоль Лябедзька мяркуе, што мандат Святланы Ціханоўскай дазваляе ёй падаць заяўку на далучэнне Беларусі да ЕЗ. Пра гэта ён выказаўся ў кулуарах канферэнцыі «Новая Беларусь», якая цяпер адбываецца ў Вільні.
🔍 Чытайце, што яшчэ адбываецца ў першы дзень гэтага форуму, у нашым матэрыяле
🏖 Найчасцей едуць у Грузію ды Расею. Як выглядае гэтым летам геаграфія адпачынку беларусаў
У Еўропу цяжка выбрацца праз візавыя складанасці, а ў больш далёкія і экзатычныя краіны – вельмі дорага. Тым не менш, такія кірункі як Турцыя ды Егіпет па-ранейшаму карыстаюцца папулярнасцю.
Чытайце болей у матэрыяле
💬 «Тут мы дэкларуем сваю еднасць, і гэта таксама раздражняе рэжым. А пра ўдары па рэжыму публічна не кажуць, яны абмяркоўваюцца ў закрытых месцах»
У Вільні распачалася трэцяя канферэнцыя дэмсілаў «Новая Беларусь».
Сёння – першы дзень. Чытайце наш рэпартаж пра тое, што там адбываецца.
📹 На відэа – каментар спікеркі Каардынацыйнай рады Анжалікі Мельнікавай