❌ Гэта кадры не з Украіны, а татарстанскай Алабугі
Адказнасць за атаку ўзяло на сябе Галоўнае ўпраўленне разведкі Украіны
Пры чым тут беларускае паліва, спыталі экспертаў ☝️
💬 «Паўмільёна нам не патрэбна»
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі 3 красавіка на прэс-канферэнцыі з прэзідэнтам Фінляндыі заявіў, што Расея рыхтуе з 1 чэрвеня дадатковую мабілізацыю 300 тысяч вайскоўцаў, перадае «Interfax-Україна».
На пытанне, колькі мабілізуе сама Украіна, Уладзімір Зяленскі адказаў, што не можа назваць колькасці, але «паўмільёна нам не патрэбна».
😳 Фонд Талая перадаў кнігі ў школы, што на акупаваных Расеяй украінскіх тэрыторыях
Пра гэта паведамляе Центр Національного Спротиву.
Паводле цэнтру, «Фонд Аляксея Талая» перадаў кнігі ў Херсонскую вобласць. Большасць з іх носяць выключна прапагандысцкі характар. Фонд таксама паабяцаў дапамагчы акупантам у арганізацыі «ўрокаў патрыятызму».
📌 Цэнтр нацыянальнага супраціву створаны сіламі спецыяльных аперацый Украіны з мэтаю падрыхтоўкі, каардынацыі і пашырэння рухаў супраціву акупацыі Украіны.
🔴 «Аб’ектыў» + «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Лукашэнка возьмецца за тых, хто з'ехаў, але лекавацца вяртаецца на радзіму
🔸 Што будзе з беларускімі ІП
🔸 Спецтрыбуналу для Расеі – быць
🔸 Наступствы непагадзі ў Беларусі
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/L4DBQzTf6UA
📺Адразу пасля «Абʼектыву» а 20.30 па менскім часе запрашаем да прагляду «Студыя Белсат» – абмяркоўваем актуальныя падзеі дня з нашымі гасцямі!
🎞 Brama - каталог беларускіх відэа на YouTube
Беларускі журналіст, колішні рэдактар парталу «Ultra-Music» Вячаслаў Радзівонаў запусціў каталог беларускіх відэа на Youtube – партал Brama.online:
Ідэя з’явілся даўно падчас размовы ў адным з чацікаў. Нехта сказаў, што на YouTube мала беларускага кантэнту. Я вырашыў аспрэчыць
🔸 У Віцебску гарэў інтэрнат заводу «Эвістар», трох дзяцей даставілі ў лякарні
Пажар ужо ліквідавалі, дакладную прычыну высвятляюць.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
😳 Паказальнае судзілішча ў Горадні
У мясцовым каледжы паказальна ўзялі пад варту дзяўчат, якіх вінавацяць у падпале чырвона-зяленага сцягу, заўважыла @viasna96
Паводле сілавікоў, у ноч на 1 красавіка дзяўчыны падпалілі сцяг на адным з адміністрацыйных будынкаў. Іх дзеянні трапілі на камеры відэаназірання. Дзеўчынам 22 і 23 гады.
Адна з іх – навучэнка каледжа, у якім і правялі паказальны працэс узяцця пад варту.
💬 Польскі міністр адказаў на заявы Лукашэнкі
Нагадваем, надоечы самаабвешчаны прэзідэнт Беларусі наведаў Гарадзеншчыну, дзе заявіў, што «рыхтуецца да вайны»:
Никому не верьте, что мы хотим воевать. Мы готовимся к войне, я об этом говорю откровенно. «Хочешь мира – готовься к войне» – не я это придумал. Это очень правильно сказано
Няхай паспрабуе. Паглядзім, хто выйграеЧитать полностью…
☝️ Расеец атрымаў штраф за бела-чырвона-белы сцяг на аватарцы ў «Вконтакте»
Як паведамляе @sotaproject, расейскага актывіста Дзмітрыя Махава аштрафавалі на 2 тысячы расейскіх рублёў (каля 70 BYN) паводле артыкулу аб «дэманстрацыі экстрэмісцкай сімволікі».
Вось як гучала абвінавачанне суда:
11 августа публично в открытом доступе разместил информационный материал в виде изображения бело-красно-белого флага, являющегося символикой вооружённого формирования «Полк имени Кастуся Калиновского», являющегося ответвлением на территории республики Беларусь украинского военного формирования «Легион Свобода России», внесённого в список террористических организаций
☝️ 600 беспілотнікаў, 400 ракет і 3000 авіябомбаў
Столькі зброі Расеія скінула на Украіну толькі ў сакавіку гэтага года, расказаў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі, перадае Reuters.
За апошнія два тыдні Расея актывізавала авіяўдары па ўкраінскай энергаструктуры.
Апошнія месяцы Расея павялічыла выкарыстанне кіраваных авіябомбаў у прыфрантавых раёнах. Цяпер расейскае войска аддае перавагу магутнасці выбуху, а не дакладнасці.
🔻 Поўнамаштабная вайна ва Украіне трывае 770-ты дзень.
#лічбадня
💁 Адвезлі на польска-беларускую мяжу і загадалі пакінуць краіну
На польска-немецкай мяжы затрыманы беларус. Ён перавозіў дваіх мігрантаў з Егіпту, якія не мелі пры сабе дакументаў для законнага знаходжання ў Еўразвязе.
Кіроўца быў затрыманы за спрыянне незаконнай міграцыі. Аўтамабіль канфіскавалі, кіроўцу выправілі ў Беларусь.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
😳 Магчыма, на людзях выпрабоўваюць «несмяротную акустычную зброю»
І абвінавачваюць у гэтым Крэмль.
Дзяржаўных службоўцаў ЗША ў Расеі і за яе межамі атакуюць невядомай зброяй. У 2016 годзе работнікі амбасадаў ЗША і Канады заявілі аб прыступах млоснасці, панікі і дэзарыентацыі. Сімптомы суправаджаліся дзіўнымі гукам
Спачатку дактары спісвалі гэта на псіхасаматыку ці наступствы дэпрэсіі, аднак цяпер усё выглядае іначай. Падрабязней у нашым відэа ☝️
🤝Бакі памірыліся: Каардынацыйная рада дамовілася з АПК
Раней з боку Пераходнага кабінету прагучала крытыка адносна арганізацыі выбараў у КР. Аказалася, рашэнне пра выбары прынялі, не дачакаўшыся Ціханоўскай.
Ужо вечарам 2 красавіка адбыліся перамовы АПК, КР і Офісу Святланы Ціханоўскай.
«Былі дасягнутыя пэўныя дамоўленасці, рэалізацыя якіх павінна пазітыўна паўплываць на сітуацыю вакол выбараў у КР», – напісала прэс-служба АПК.
«З боку Каардынацыйнай рады было адназначна агучана, што ўсе ўмовы правядзення выбараў, прадстаўленыя намі, застаюцца нязменнымі і будуць рэалізаваныя адпаведна ўсталяваным тэрмінам, а менавіта 25-28 траўня», — патлумачыў Андрэй Ягораў.
Як выбары будуць праходзіць і чаму іх называюць першым унікальным выпадкам, чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
Асобныя баявыя задачы і пераўтварэнне ў партызанскія атрады
У красавіку Мінабароны запланавала маштабныя вучэнні сілаў тэрабароны. Генштаб нават абяцае зладзіць праверку гэтых войскаў ва ўсіх рэгіёнах краіны. Чаму да іх такая зацікаўленасць?
Распавядзем, што такое тэрабарона, чым яна адрозніваецца ад апалчэння і каго туды набіраюць — чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
☕️ Добрай раніцы, сябры!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺«Беларусі выпадзе найгоршая роля, якую можна ўявіць – роля плацдарму ваенных дзеянняў» (Праз VPN)
Ці можа пачацца новая вайна, якая закране тэрыторыю нашай краіны? Праўнік Міхаіл Кірылюк распавёў, якія сёння ёсць магчымыя сцэнары і чаму для беларусаў яны могуць гучаць вельмі страшна.
🔺Выбары ў Каардынацыйную раду: чаму дэмсілы пачалі спрачацца? (Праз VPN)
Выбары адбудуцца 25 траўня. Іх называць унікальным выпадкам, калі прадстаўнічы орган краіны, які дзее ў выгнанні, выбіраюць праз онлайн-механізмы. Распавядзем, як іх хочуць правесці і што ўжо крытыкуюць.
🔺Як з 1 красавіка будзе фармавацца крэдытная гісторыя беларусаў? (Праз VPN)
Хочуць абараніць беларусаў ад махляроў, але ўзяць крэдыт цяпер стане складаней. Што зменіцца ў Беларусі са зменамі ў законе «Аб крэдытных гісторыях».
#штопачытаць
💔 Анастасія Пакаташкіна
SEO-менеджэрка, была затрыманая паводле крымінальнай справы аб «фінансаванні тэрарыстычнай дзейнасці».
На 9 лютага 2024 г. быў прызначаны разгляд апеляцыйнай скаргі Анастасіі ў Вярхоўным судзе. Старшыня судовай калегіі Мікалай Грынцэвіч. Прысуд набыў моц.
23 лютага таго ж года Анастасію дадалі ў «спіс экстрэмістаў» МУС.
📩 Падтрымайце палітзняволеную: ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3
#рэпрэсіі
🎭 Дзве гістарычныя традыцыі Бельгіі змогуць стаць нематэрыяльнай культурнай спадчынай ЮНЕСКА
Паглядзіце якія!
😠 Калабарацыя чэкістаў з прапагандыстамі
Прапагандысты паказалі чарговы фільм пра тое, як КДБ змагаецца з украінскімі дыверсантамі.
На відэа сілавікі жорстка збіваюць затрыманых, якія не аказваюць супраціўлення. Паводле прапагандыстаў, такія метады абумоўлены «бягучым баявым становішчам» і «строга ў адпаведнасці з законам».
🤷🏻♀️ Пэўна, яны нічога не чулі пра 16-ты артыкул КК Беларусі «Прэзумпцыя невінаватасці».
І гэта не першы выпадак «выкрыцця дыверсантаў». Падрабязней - у відэа ☝️
Альбо чытайце
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
😳 Беларусы, якія пераехалі ў Вільню пасля 2020 года сталі атрымліваць ананімныя паведамленні з пагрозамі забойствам
Адзін з суразмоўцаў выдання @zerkalo_io расказаў, што ён і ягоны сябар атрымалі ананімныя пагрозы. У Telegram набраў незнаёмы кантакт, падпісаны як «Blood Nazi» (анг. «крывавы нацыст»).
☝️ Мужчына не адказаў на выклік, тады «Blood Nazi» выслаў яму два паведамленні. Спачатку спытаў, «ці бачыў ён сёння сваё дзіця», і затым напісаў: «Гэта апошняе папярэджанне! Літва — для літоўцаў. Вывучы літоўскую або сыходзь». Да паведамлення было далучанае фота дзіцяці ў труне, да якога быў прыфаташоплены твар сына мужчыны.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🤔 Ёсць меркаванне, што ў Беларусь завезлі муляжы ядравай зброі
Палітык Вячаслаў Сіўчык згадвае, што пра пагрозу вайны рэжымаў Лукашэнкі і Пуціна з іншымі краінамі дэмакратычныя сілы папярэджваюць ужо некалькі дзясяткаў гадоў.
Аналітык Паўлюк Быкоўскі заклікае не блытаць вышэйшы тон у рыторыцы на тэму вайны з сапраўднай падрыхтоўкай да яе.
Журналіст Тарас Беразавец лічыць падобныя заявы «спробамі ўвесці ў зман».
Глядзіце ў новым выданні праграмы «Двубой» з Віталём Цыганковым на YouTube-канале «Белсат News» 🎞
🔻 Кватэра, у якой жыў Васіль Быкаў, прадаецца
Вядзецца пра кватэру ў Горадні. Тут пісьменнік жыў пасля канчатковай дэмабілізацыі ў 1955 годзе. Мясцовыя сцвярджаюць, што былыя жыхары пасадзілі ў двары сад, сярод якога ёсць дрэвы, якія саджаў Быкаў, піша Hrodna.life.
У перыяд жыцця ў гэтай кватэры Васіля Быкава «тэрарызавалі» за нібыта «падрыўную» дзейнасць супраць савецкай улады: тэлефанавалі па начах і білі вокны.
Жывучы ў гэтай кватэры, Васіль Быкаў напісаў цэлы шэраг сваіх легендарных твораў: «Альпійская балада», «Мёртвым не баліць», «Дарога дадому», «Салдацкі лёс», «Праклятая вышыня», «Круглянскі мост» и г.д.
📚 Некаторыя з іх надоечы ўпершыню ў поўнай, нецэнзураванай версіі выпусціў праект audiobooks.by
💱Курсы валютаў на 3 красавіка
Сітуацыя для беларускага рубля сёння выглядае не найлепшым чынам. Адносна яго выраслі і долар, і еўра, ды нават расейскі рубель.
#курсывалютаў
📺 Кароткае выданне навінаў на «Белсаце»
🔸 Паваленыя дрэвы, дахі і сцены дамоў. 250 населеных пунктаў без электрычнасці – вынікі непагадзі;
🔸 Лукашэнкаўскі МУС прызнаў гуманітарную ініцыятыву падтрымкі вязняў «экстрэмісцкім фармаваннем»;
🔸 У Горадні прадаюць кватэру, што належала Васілю Быкаву;
🔸 Землятрус на Тайвані – сама мала 9 асобаў загінулі;
🔸 Не дажыўшы месяц да 115-годдзя памёр найстарэйшы мужчына планеты;
🔸 Паміж ліквідацыяй наступстваў непагадзі гомельскія МНС-нікі ратавалі...белага паўліна;
🔸 Баскетбалістка Кацярына Сныціна можа завяршыць еўрапейскую кар'еру перамогаю ў Еўракубку;
https://youtu.be/TsuXEJ0BVZg?si
☝️ Беларускага трэнера польскага клубу збілі фанаты
Пра інцыдэнт паведамляе сайт meczyki.pl. Падчас трэніроўкі на базе клуба «Заглембе» Сасновец з'явіліся радыкальна настроеныя фанаты каманды. Пасля размовы з імі галоўны трэнер каманды Аляксандр Хацкевіч быў збіты.
🔻 UPD: Агент Аляксандра Хацкевіча заявіў, што аніякага збіцця не было – толькі пагрозы. Сам трэнер сказаў, што ведае, як паводзіцца ў такіх сітуацыях, але клуб не паклапаціўся аб належным узроўні бяспекі.
Як паведамляюць СМІ, Аляксандр Хацкевіч мае бліжэйшым часам пакінуць пасаду галоўнага трэнера. Каманда абураная некаторымі ягонымі заявамі ды і поспехаў у гульні пакуль дасягнуць не ўдалося.
📷 Press Focus
🔻 Колькасць беларусаў у Літве павялічылася амаль на траціну
Найбольшая колькасць замежнікаў з відам на жыхарства ў Літве – украінцы, але іх колькасць змяншаецца. Радзей сталі прыязджаць у Літву і беларусы. Колькасць грамадзянаў Расеі ў Літве застаецца стабільнай.
📷 Ілюстрацыйнае
🙌 Служба «Адно акно» адкрывае новую паслугу
Бясплатныя і ананімныя юрыдычныя кансультацыі будуць ладзіць некалькі разоў на месяц, першая сесія запланаваная на 5 красавіка, паведамілі «Белсату» прадстаўнікі ініцыятывы.
☝️ Актывісты запэўніваюць, што гэта ананімна і бяспечна, размовы не запісваюцца, тэлефанаванні здзяйсняюцца праз адмысловую платформу з выкарыстаннем сучасных пратаколаў шыфравання.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
#рэпрэсіі
😡 Бацьку двух дзяцей асудзілі на 6 гадоў за данаты
Паводле «суда», 57-гадовы жыхар Маладзечна пералічваў грошы палку Каліноўскага і BYSOL. За гэта яго абвінавацілі ў фінансаванні экстрэмісцкага фармавання і ўдзелу ў ваенных дзеяннях за мяжой.
Аляксандр у Маладзечне займаўся грузаперавозкамі. Ён гадуе дваіх дзяцей: маленькую дачку, якая заканчвае шосты клас, і сына, які цяпер павінен быць у старэйшых класах.
#рэпрэсіі
🤦♂️Рэжым Лукашэнкі плануе вучыць дзяцей 7-10 гадоў «маральнасці»
Такі факультатыў з'явіцца ў беларускіх школах.
Праграма ўжо зацверджаная Мінадукацыі і складаецца з модуляў «З чаго пачынаецца Радзіма?», «Чалавек працаю славіцца» і іншыя.
Па выніках факультатыву, вучні павінны будуць ведаць, як сябе паводзіць падчас выканання лукашэнкаўскага гімну, называць сімвалы, тлумачыць сэнс прыказак пра радзіму і сям’ю.
Акрамя таго, ад вучняў будзе патрабавацца веданне імёнаў беларускіх школьнікаў – герояў Другой сусветнай (Зіна Партнова, Марат Казей, Лёня Голікаў) і памятных мясцінаў Беларусі (Музей гісторыі ВАВ, Берасцейская крэпасць і інш.).
🇹🇼 На Тайвані адбыўся магутны землятрус. Ёсць загінулыя
Гэта самы моцны землятрус за апошнія 25 гадоў.
Вядома, што ўжо загінулі чатыры чалавекі, 97 – пацярпелі. Магнітуда землятрусу склала ад 7,2 до 7,7. У горадзе Хуалянь шмат будынкаў абваліліся. Дамы моцна трэсліся і ў сталіцы Тайваню Тайбэі. Па ўсім востраве фіксуюцца адключэнні электрычнасці і збоі інтэрнэту.
Раней, у верасні 1999 года Тайвань перанёс землятрус магнітудай 7,6 балаў, які разбурыў больш за 5 тысяч будынкаў і ўнёс жыцці 2400 чалавек.
💥 #галоўнае за 2 красавіка
✔️ Лукашэнка зноў прыехаў на Гарадзеншчыну і зноў загаварыў пра вайну. Юрыст НАУ Міхаіл Кірылюк у калонцы на нашым сайце разважае, які лёс чакае Беларусь у выпадку сутыкнення РФ і NATO
✔️ Аляксандр Азараў сыходзіць з Аб'яднанага пераходнага кабінету
✔️ Прадстаўнікі розных апазіцыйных структураў зноў пасварыліся. Што на гэты раз?
✔️ Дзякуючы Праграме развіцця ААН у Беларусь было ўліта каля $200 мільёнаў. На што выдаткоўваюцца грошы? Чытайце разбор на нашым сайце
✔️ І зноў вайсковыя вучэнні ў розных рэгіёнах Беларусі
✔️ Польскія памежнікі фіксуюць новыя ўсплёскі актыўнасці мігрантаў
#рэпрэсіі:
▫️ Супраць кіраўніка зліквідаванай партыі «Зялёныя» завялі крымінальную справу
▫️ У Баранавічах асудзілі васьмярых чалавек за пратэсты-2020
▫️ У расейскім Сыктыўкары затрымалі мясцовага актывіста, бо на ягонай аватарцы «ВКонтакте» быў бела-чырвона-белы сцяг
▫️Затрымалі праваабаронцаў Алеся Рамановіча і Аляксандра Вайцешыка. У іхных кватэрах выламвалі дзверы