😨 У Беларусі можа не застацца буслоў
Праз недахоп харчавання, выкліканы засухаю, некаторыя буслы ўжо выкідаюць з гнёздаў птушанят.
Што адбываецца? Глядзіце ў відэа ⬆️
💔 Мікалай Куляшоў
Былы мытнік, актывіст Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамада».
Яго вінавацілі ў тым, што дапамагаў ахвотным за грошы незаконна пераходзіць беларуска-літоўскую мяжу
Суддзя Віктар Сянько 5 красавіка 2023 г. прызначыў Мікалаю Куляшову пяць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму і штраф у памеры 200 базавых велічынь.
📩 Падтрымайце палітвязня: ПК № 2. 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1
🔴 «Аб’ектыў» + «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Чарговая громкая справа па затрыманні на мяжы
🔸 Дзень яднання Беларусі і Расеі – свята прададзенай незалежнасці
🔸 Лукашэнка заяўляе, што ваяваць не хоча, але да вайны рыхтуецца
🔸 У Расеі пачалі затрымліваць за аватаркі з БЧБ-сцягам
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/hYu_8FcL6jU
📺 Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.30 па менскім часе запрашаем да прагляду «Студыя Белсат» – абмяркоўваем актуальныя падзеі дня з нашымі гасцямі!
❌ У Беларусь забаранілі ўвозіць з Літвы шэраг тавараў
Што зменіцца для звычайных беларусаў?
📷 2 красавіка 1996 года. Мітынг супраць так званага «Дня яднання» Беларусі і Расеі ў Менску
Колькасць пратэстуючых склала тады каля 30 тысяч чалавек.
На другім фота – лідар «Маладога фронту» Павел Севярынец на акцыі супраць «Саюзнай дзяржавы» ў 1998 годзе (фота Уладзіміра Сапагова). У той дзень Павел быў затрыманы за «зрыў святочнага канцэрту» і правёў два месяцы на Валадарцы. Пасля яго адпусцілі, бо віну даказаць было немагчыма.
Сёння, 2 красавіка 2024 года, праз 26 гадоў, Павел Севярынец таксама знаходзіцца ў зняволенні.
📍1996 год стаў знакавымі ў палітычным жыцці Беларусі і распачаў працэсы на наступныя доўгія дзесяцігоддзі. Менавіта ў гэты год былі апрабаваныя механізмы фальсіфікацыі, падмена законаў і Канстытуцыі, ужытыя спробы кантролю СМІ, ціск на дэпутатаў і суддзяў, незаконныя прызначэнні.
Крыніца: vytoki.net
📍У Баранавічах за пратэсты-2020 асудзілі васьмярых чалавек
#рэпрэсіі
Большасць пакаралі двума гадамі калоніі, ёсць і адзін прысуд у тры гады.
Вось хто гэтыя людзі:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🇵🇱 Польскія памежнікі зноў фіксуюць усплёск актыўнасці мігрантаў
Так, у перыяд з 29 сакавіка да 1 красавіка «Страж Гранічна» сутыкнулася з 736-цю спробамі нелегальнага пераходу мяжы.
Таксама памежнікі паказалі кадры, на якіх мігранты шпурляюць палкі ды камяні праз дзіркі ў плоце.
📍У расейскім Сыктыўкары затрымалі мясцовага актывіста, бо на ягонай аватарцы «ВКонтакте» быў бела-чырвона-белы сцяг
На Дзмітрыя Махава склалі пратакол за «дэманстрацыю экстрэмісцкай сімволікі», паведамляе @sotaproject.
Махаў з'яўляецца сузаснавальнікам творчага аб'яднання ÖВВÖ ды былым кіраўніком «Гарадскіх праектаў у Комі».
💱Курсы валютаў на 2 красавіка
Па выніках сённяшніх таргоў долар зноў дадаў у вартасці, еўра і расейскі рубель патаннелі.
#курсывалютаў
💸 Дзякуючы Праграме развіцця ААН у Беларусь было ўліта каля $200 мільёнаў. На што выдаткоўваюцца грошы?
Нават вайна ва Украіне не спыніла іхную плынь. З адкрытых звестак не заўсёды зразумела, на што ідуць грошы.
Так, у праграме «Лакальнае эканамічнае развіццё» відаць толькі, што некаторыя прыватныя кампаніі атрымлівалі пэўныя сумы (дзясяткі тысяч долараў) у пэўную дату (асноўная маса – пасля пачатку поўнамаштабнай вайны) з мэтай, пазначанай проста як «LED». А што і навошта рабілі з атрыманымі сумамі – невядома.
Чытайце наш разбор на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🔹Міністэрства адукацыі запусціла сайт для абітурыентаў з калькулятарам для разліку прахадных балаў
«Белсат» пратэставаў сістэму параўнання паказнікаў. Мы выбралі тры прадметы: рускую мову, матэматыку і фізіку. Далей выбралі Берасцейскую вобласць у пошуку і дадалі свае ўмоўныя балы.
Вось што прапанавала сістэма:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🔺Супраць кіраўніка зліквідаванай партыі «Зялёныя» завялі крымінальную справу
Старшыню зліквідаванай партыі «Зялёныя» Дзмітрыя Кучука затрымалі ў Менску 16 лютага каля расейскай амбасады, калі ён прыйшоў з кветкамі ўшанаваць памяць апазіцыянера Аляксея Навальнага, памерлага ў калоніі.
Кучуку далі 30 содняў арышту, але на волю ён так і не выйшаў. «Парламенцкі канал» піша, што супраць палітыка завялі крымінальную справу паводле «народнага» артыкула аб групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак.
#рэпрэсіі
🤯У Беларусі пачаліся чарговыя вучэнні
У Гарадзенскай і Гомельскай вобласці пачаліся вучэнні тэрытарыяльнай абароны і народнага апалчэння.
Мэта гэтых манеўраў – ацаніць гатовасць службовых асобаў вайсковых частак тэрытарыяльных войскаў да выканання вучэбна-баявых задач, а таксама навучанне асабовага складу выконваць задачы тэрытарыяльнай абароны.
А ў Менскай вобласці пад кіраўніцтвам старшыні Вялейскага райвыканкаму з 2 па 26 красавіка будзе трываць «вучэбны збор з ваеннаабавязанымі тэрытарыяльных войскаў».
◽️Палітвязню Дзянісу Івашыну дазволілі сустрэцца з маці
Апошні дасюль раз палітвязень Дзяніс Івашын бачыўся з маці 20 снежня 2022 года. Цяперашняе спатканне доўжылася каля 4 гадзінаў, паведамляе ТГ-канал, прысвечаны журналісту:
«Дзяніс выглядае хударлявым, што не дзівіць пасля больш за 3 год палону. Але ва ўсім іншым, як ён сцвярджае, праблемаў з здароўем не мае ніякіх. З усё той жа «фірмовай» усмешкай, у баявым настроі наш ваяр падчас сустрэчы сам падбадзёрваў маці».Читать полностью…
💥 #галоўнае за 1 красавіка
🔸 Цэнтралізаванае тэставанне пройдзе ў Беларусі з 27 траўня да 6 чэрвеня;
🔸 Ва ўсіх вобласцях Беларусі ўведзеныя абмежаванні на наведванне лясоў;
🔸 Падпісаны новы закон «Аб адказным абыходжанні з жывёлінамі»;
🔸 Падацца на шэнгенскія візы ў амбасадзе Балгарыі можна будзе з 15 красавіка;
🔸 Беларусы перадалі ўладам каля 210 дронаў;
🔸 Затрыманы намеснік гендырэктара «Магатэксу» і ягоны сваяк;
🔸 У «ЛНР» выбухнуў аўтамабіль з чыноўнікам акупацыйнай адміністрацыі. Ён загінуў;
🔸 768 дзён поўнамаштабнай вайны ва Украіне. Асноўнае за сёння;
🦾 У Менску заўважаны незвычайны сабака
Каштуе ён вельмі дорага, але гэтаму ёсць прычыны. Пакуль гэта вельмі рэдкая «парода» ☝️
🇺🇦 Узрост мабілізацыі ва Украіне будзе зніжаны з 27 да 25 гадоў. Зяленскі падпісаў адпаведны ўказ
Вярхоўная рада прагаласавала за гэты закон яшчэ ў траўні мінулага года, аднак, паводле заходніх медыяў, прэзідэнт яго доўга не падпісваў, бо апасаўся негатыўных сацыяльных наступстваў.
Чытайце падрабязней:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
⚛️ БелАЭС можна лічыць адною з самых танных атамных станцыяў у свеце
Але ёсць нюанс ☝️☝️☝️
💁🏻♂️ Прадстаўнікі розных апазіцыйных структураў зноў пасварыліся. Што на гэты раз?
Сёння прадстаўнікі Каардынацыйнай рады далі прэс-канферэнцыю, прысвечаную арганізацыі выбараў у гэты орган. Аднак прэс-служба Аб'яднанага пераходнага кабінету проста падчас мерапрыемства перадала свае крытычныя заявы.
Што не спадабалася АПК? Чытайце тут:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🔍 Што чакае Беларусь, калі выбухне гарачы канфлікт паміж Расеяй і NATO?
Памятаеце, як на занятках па гісторыі нам увесь час падкрэслівалі той факт, што ўсе найбуйнейшыя войны ў Еўропе пракаціліся праз тэрыторыю Беларусі? Такое ўжо ў нас геаграфічнае становішча.
Юрыст НАУ Міхаіл Кірылюк у сваёй калонцы на нашым сайце разважае аб тым, што адбудзецца з нашай краінай у выпадку чарговай маштабнай сусветнай вайны. Спойлер – усё будзе кепска.
Чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
📚 2 красавіка ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень дзіцячай кнігі
Свята абвешчанае ў 1967 годзе, адзначаецца ў дзень нараджэння Ганса Хрысціяна Андэрсэна.
Дзіцячая беларуская літаратура жыве як мае быць. Шмат у каго дома былі легендарныя «Лагодны цмок» або «Заклятыя скарбы». А што цяпер маецца? Расказваем пра топ-3 дзіцячых сучасных выданняў папяровых і аўдыёкніг, паводле нашай версіі.
Папяровыя навінкі.
🚩 У выдавецтве «Янушкевіч» выйшаў пераклад на беларускую мову польскага бестселеру «Што робяць пачуцці?». Пераклад Марыі Пушкінай. Той выпадак, калі дзіцячая кніга прымусіць задумацца і дарослых.
🚩 Выдавецтва «Папуры» мае абсалютна фантастычную гісторыю «Акадэмія доктара Клякса». Твор пра цёплую лямпавую чарадзейную школу. А якое афармленне!
🚩«Чараўнік Краіны Оз» надоечы выйшаў па-беларуску ў выдавецтве «Тэхналогія». Ох уж гэтыя, фантастычныя ілюстрацыі Кацярыны Дубовік
За аўдыёкнігамі мы, вядома, зазірнулі на палічку праекту «Кніжны воз» і выбралі для вас самае-самае.
🚩 Бестселер праекту – «Віня-Пых». Цэлы аўдыёспектакль з выдатным складам і шыкоўнай музыкай
🚩 Адна з апошніх навінак – «Пацеркі і кроплі» Надзеі Ясмінскай. Скрайне кранальная гісторыя для дапытлівых дзетак і ўдумлівых дарослых. Маецца таксама і анімаваная версія.
🚩 А сёння праект прэзентуе супольную працу разам з выдавецтвам Gutenberg Publisher і праектам «Бэйбус». – аўдыёверсія новай кнігі Андрэя Скурко «Хто жыве ў гаражы». Ілюстрацыі Вольгі Кузьміч вартыя таго, каб заказаць кнігу вось тут альбо вось тут
Канечне, аніводнага ліміту сімвалаў не хопіць, каб напісаць усё, чым жыве сёння дзіцячая беларуская літаратура, але можам канстатаваць асноўнае – яны жыве, і гэта найважнейшае.
📚 Дзе чытаць пра навінкі літаратуры і дзе купіць (у Беларусі і за мяжой), мы пісалі тут
#штопаслухаць #штопачытаць #аўдыякнігі
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️ У Беларусі адбываюцца чарговыя вучэнні на мяжы з Літвою
✔️ 12 чалавек затрыманыя ў Драгічынскім раёне. Нібыта за дапамогу Украіне
✔️ Затрыманне за БЧБ-аватарку ў Рэспубліцы Комі
✔️ Упершыню з пачатку вайны беспілотнікі атакавалі Татарстан
✔️ У аддзяленні паліцыі памёр нарадзінец Чачэніі Асхаб Успанаў. Яго затрымалі пасля тэракту ў «Крокус Сіці холе»
✔️ У Горадні затрымалі дзвюх дзяўчын за падпал дзяржаўнага сцяга РБ
✔️ ДАІ ўзмоцніць кантроль за матацыклістамі
✔️ Малочнатаварная ферма гарэла ў Чавускім раёне
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🚲 У Сан-Францыска адбыліся відовішчныя гонкі
Дарослыя людзі ехалі навыперадкі па схілістых дарогах на… пластыкавых роварах.
Глядзіце, як гэта выглядала 😀
📍Лукашэнка зноў прыехаў на Гарадзеншчыну і зноў загаварыў пра вайну
Падчас працоўнай паездкі ён прыняў удзел у цырымоніі закладкі капсулы для нашчадкаў на месцы будаўніцтва новай гарадской бальніцы.
«Мы ведь сейчас тоже копаем землю, как и они, совсем рядом с границей. Только цели у нас совершенно разные. Там роют окопы, траншеи против танков и прочего, увеличивают расходы на ударные вооружения. А мы здесь две трети бюджета региона направляем на социальную сферу.
Никому не верьте, что мы хотим воевать. Мы готовимся к войне, я об этом говорю откровенно. "Хочешь мира - готовься к войне" - не я это придумал. Это очень правильно сказано», – такую заяву зрабіў самаабвешчаны кіраўнік Беларусі.
🔍 Тыдзень таму, таксама на Гарадзеншчыне каля мяжы з Літвою, Лукашэнка казаў пра гіпатэтычны захоп «Сувалкаўскага калідору».
☝️Аляксандр Азараў сыходзіць з Аб'яднанага пераходнага кабінету
Гэта звязана з тым, што ён разам з камандаю BYPOL прыме ўдзел у выбарах у Каардынацыйную раду.
Галасаванне на гэтых выбарах прызначанае на 25-28 траўня.
🥰Вось гэта прыгажосць
Мастак стварае карціны з камянёў і галькі. Паглядзіце, што ў яго атрымліваецца!
🍀 Падтрымайце наш канал, націснуўшы ➡️ на спасылку (для ўладальнікаў Telegram-прэміум)
🌪 У Беларусі абвешчанае штармавое папярэджанне
На большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца навальніцы, вецер да 24 метраў за секунду і дажджы, месцамі – моцныя. З увагі на гэта сіноптыкі абвесцілі штармавое папярэджанне, узровень небяспекі – памаранчавы.
Пры гэтым будзе цёпла: ад 21 да 26 градусаў, толькі на захадзе краіны – не вышэй за +20. У Менску – 23–25 цяпла, навальніцу ў сталіцы прагназуюць увечары.
🥰 Чып і Дэйл былі эвакуаваныя з Кіева, а цяпер сталі новымі жыхарамі беластоцкага заапарка
Мядзведзям пагражалі не толькі расейскія абстрэлы, але і галодная смерць з-за праблем з пастаўкамі і даступнасцю ежы. Таксама праблематычна было забяспечыць ім догляд. Тады на дапамогу прыйшоў заапарк у Познані.
Усяго каля ў Польшчу перавезлі каля 200 жывёлінаў.
🙌🏻 Падтрымайце наш канал, націснуўшы ➡️ на спасылку (для ўладальнікаў Telegram-прэміум)
Дабрыдзень, сябры!
Гэта дастаўка ранішняй прэсы! Мы вам прынеслі найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔹Сусветная вайна, незапланаваная эскалацыя ці новы паход на Кіеў
Праз VPN
Пры якіх умовах вайна можа прыйсці ў Беларусь? Разбіраем магчымыя сцэнары і распавядаем, што гэта будзе значыць для нашай краіны.
🔹Ці ўмее штучны інтэлект жартаваць?
Праз VPN
Папрасілі нейрасеткі пажартаваць пра Лукашэнку. Вось, што атрымалася.
🔹Схаваны перагрэў эканомікі
Праз VPN
Тэмпы крэдытавання ў Беларусі застаюцца высокімі.
#штопачытаць
#рэпрэсіі Асноўнае за 1 красавіка
✔️ У Менску судзяць Ніну Багінскую;
✔️ У Баранавічах адразу 17 чалавек судзяць паводле «народнага» артыкула;
✔️ Медсястру з Менску Жанну Дудзінскую асудзілі на 2,5 гады «хатняй хіміі» за ўдзел у Маршы адзінства;
✔️ Гарадзенскага прадпрымальніка Віталя Шычко асудзілі на тры гады «хіміі» за «абразу і паклёп на Лукашэнку»;
✔️ Сваякоў зняволеных шклоўскай калоніі № 17 просяць «добраахвотна» дапамагчы з рамонтам калоніі;
✔️ КДБ прызнаў сайт Саюза палякаў «экстрэмісцкім фармаваннем»;
✔️ Таксама «экстрэмісцкім фармаваннем» прызнаны тэлеграм-чат «Наш квартал Разам (пр. Машерова, ул. Красная, пр. Независимости, пл. Я. Коласа)»